nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАША ГАЛОЎНАЯ ПРАБЛЕМА – ЭТНАЦЫД, НАША МЭТА – БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА! (Ч.8)

11 красавіка, 2006 | 2 каментарыя

Частка 8. Рэальная альтэрнатыва – у стваральнай дзейнасці сапраўдных беларускіх суб’ектаў.

Прааналізаваўшы прычыны і сцэнар будучага правалу “аб’яднанай апазіцыяй” кампаніі 2006 г. (спадзяюся, гэта будзе ўжо апошні правал для дадзенай групы “лідараў”, пасля якога мы іх на кіраўнічых пасадах больш не ўбачым), варта абмеркаваць умовы стварэння сапраўднай альтэрнатывы.

Развіваючы ідэі вядомага тэарэтыка рэвалюцый Антонія Грамшы, варта сказаць, што грамадская энергія, неабходная для будучых перамен, бярэцца не толькі з крытыкі рэжыму, а і з вобразу таго лепшага жыцця, якое можа наступіць пасля адыходу дадзенага рэжыму ў гістарычны нябыт. Толькі калі ва ўяўленні грамадства (!) будзе дасягнута дастатковая розніца паміж той сітуацыяй, якая яго чакае пры старой уладзе, і той, якая будзе пры ўладзе новай, толькі тады ў грамадстве можа з’явіцца пачуццё сэнсу дзейнасці, скіраванай на перамены, жаданне дзейнічаць, уключаючы гатоўнасць да ахвяраў. Як дастатковае напружанне паміж электрычнымі палюсамі неабходна для ўзнікнення маланкі, так і жаданне перамен узнікае ў выніку дастаткова вялікага памеру розніцы паміж двума вобразамі будучыні. Менавіта гэта стварае патэнцыйную энергію, неабходную для пачатку грамадскай актыўнасці ў кірунку перамогі.

Канешне, рэвалюцыйны патэнцыял – гэта ня ўсё. Ім яшчэ трэба ўмець скарыстацца. Але і без яго любая дзейнасць не мае сэнсу. Ён – велічыня першачарговая, базавая.

Дарэчы, зыходзячы з гэтага, стратэгічная прычына беспаспяховасці апазіцыі тлумачыцца ня столькі тым, што ў нас моцны дыктатарскі рэжым, а найперш тым, што апазіцыя дагэтуль не здолела прадставіць грамадству годнай альтэрнатывы (а тыя, што былі – не былі выразнымі, прывабнымі, спакуслівымі). Як мы бачым, не збіраецца яна прапанаваць нічога годнага і далей.

Відавочна, што неабходны грамадскі патэнцыял створыцца, калі будуць супрацьпастаўлены: грандыёзныя перавагі для нашага народу, звязаныя з перспектывай ўсталявання ў краіне змястоўнай дэмакратыі (г.зн. сапраўднай беларускай), і надзвычай цяжкія, ганебныя наступствы чарговай анэксіі расейскай імперыяй, у якую Беларусь пастаянна спаўзае (гл. малюнак. Пазначаны розныя кірункі магчымага лёсу Беларусі, а таксама: 1 – альтэрнатыва, здольная стварыць неабходны патэнцыял для перамен; 2 – прапанаваная сёння альтэрнатыва занадта малая).

Э.7.jpgПаміж стабільнасцю псеўда-дэмакратыі сучаснага бюракратычнага антыбеларускага рэжыму і ліберальнай прапановай (таксама небеларускай) альтэрнатыва настолькі малая, што ніякага істотнага грамадскага патэнцыялу яна не створыць. А калі яшчэ расейская імпербюракратыя пачне сама прапагандаваць у Беларусі квазі-ліберальныя ідэі з дапамогай тэхналогіі стварэння ўласнага прарасейскага 3-га сэктару (а такія планы ў Крамля ўжо ёсць), тады увогуле грамадскі патэнцыл ліберальнай прапановы Захаду будзе зведзены да нуля.

Такім чынам, зусім ў іншай плоскасці знаходзіцца аб’ектыўная гістарычная супярэчнасць: не паміж аўтарытарызмам Лукашэнкі і лібералізмам Захаду, а паміж незалежнасцю і свабодай беларускага народу, яго сапраўднай, змястоўнай дэмакратыяй (з аднаго боку) і імперыялізмам расейскай паразітычнай бюракартыі (з другога)!

Развіваючы ідэю стварэння рэальнага патэнцыялу для прагрэсіўных змен і канкрэтызуючы яе для нашай сённяшняй сітуацыі, можна выдзяліць некалькі тактычных умоў, без выканання якіх у нас таксама ніякіх станоўчых змен не наступіць.
Па-першае, патрабуецца усвядоміць: нам патрэбна не “апазіцыя” (на чале з “адзіным” ці без яго – у пачатку гэта не істотна), а сапраўдная высокаўзроўневая альтэрнатыва (кадравая, ідэйная) цяперашняму паразітычнаму этнацыднаму, беларусафобскаму рэжыму. Як не дзіўна, гэтыя дзве рэчы да сённяшняга дня многія блытаюць. Тады з’акцэнтую. Адсутнасць поспеху ў “шматгадовым змаганні з рэжымам” якраз на практыцы і азначае (а што большы крытэр ісціны, чым практыка?), што ўся “дзейнасць” сучаснай апазіцыі з’яўляецца ні чым іншым, як аперацыяй па адцягванню ўвагі патэнцыйных актывістаў – людзей сапраўды не абыякавых да лёсу свайго народу – ад магчымасці аб’яднання ў сапраўдную суб’ектную апазіцыйную структуру!
Па-другое, гэтая альтэрнатыва можа ўзнікнуць у тым ліку тады, калі дзейнасць усіх замежных добразычліўцаў будзе скіранавана не на вырашэнне іх уласных праблем ці падтрымку “меншасцяў”, а найперш на вырашэнне актуальных задач, якія стаяць перад беларускім грамадствам. Карацей, каб быў поспех, трэба заўсёды найперш зыходзіць з аб’ектыўных патрэбаў менавіта беларускага народу.
Па-трэцяе. Гэтае ж патрабаванне (ды яшчэ ў больш жорскай форме) датычыць прадстаўнікоў апазіцыі. Грамадска-палітычная дзейнасць у сучасных беларускіх рэаліях – гэта не сродак для вырашэнне сваіх фінансавых праблем, лячэння сваіх хворых амбіцый ці кампенсацыі іншых комплексаў непаўнавартасці, а сфера, дзе вырашаюцца праблемы беларускага народу. Той, хто (свядома ці не) ігнаруе гэты прынцып, той прысутнічае ў апазіцыі па недарэчнасці, выпадкова альбо з мэтай агентурна-дэструктыўнай дзейнасці і павінен быць адтуль выдалены.
Чацвертае. Паколькі сапраўдная апазіцыйная дзейнасць можа мець мэтай толькі аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, яна не можа не быць звязанай са святымі беларускімі каштоўнасцямі – мовай, культурай (уключаючы фальклёр), верай, гістарычнай памяццю, сімваламі, этнічнай тэрыторыяй (зямлёй беларусаў), беларускім светаглядам і г.д. Святыя нацыянальныя каштоўнасці таму так і завуцца, што яны ніколі не могуць быць прадметам насмешак, грэблівага ці проста непаважлівага стаўлення. Усе, хто хоць раз прадэманстравай падобныя якасці (напрыклад, у адносінах да мовы ці якім-небудзь іншым чынам: “иш, ты «свядомы» какой”), павінны быць абавязкова і тэрмінова выдалены з шэрагаў апазіцыі.
Пятае. Стаць альтэрнатывай беларуская апазіцыя зможа толькі тады, калі лідары палітычных і грамадскіх арганізацый будуць сапраўднымі суб’ектамі беларускай гісторыі, падпарадкаванымі толькі аб’ектыўным інтарэсам беларускага народу, а не аб’ектамі, падпарадкаванымі іншым. Калі яны будуць разумець, што іх дзейнасць у сваёй стратэгічнай накіраванасці павінна быць стваральнай (дэструктыўнасць павінна разглядацца толькі як тактычная неабходнасць). Апазіцыйныя кадры павінны мець істотна большы ўзровень светагляднасці і маральнай прыстойнасці, чым кадры «ўладныя».
Шостае. Апазіцыйная, сапраўды альтэрнатыўная, стваральная дзейнасць – гэта не прыдумванне і абмен дзявочымі мроямі ці рознымі PR-штучкамі. Гэта рэальная барацьба за ўвядзенне ў жыццё такіх прынцыпаў арганізацыі грамадства, якія ўжо практычна і паспяхова шмат гадоў дзейнічаюць у такіх краінах, як Нарвегія, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, а таксама ў пэўнай ступені ў Даніі, Швецыі, Літве… Прыклады гэтых краін абсалютна пераканаўча дэманструюць, што ўсё, што жадаюць зрэалізаваць у Беларусі сапраўдныя беларускія дэмакраты – усё гэта дасягальна, цывілізавана, гуманістычна, рэальна, сучасна! Гэты ж аспект пацвярджае наша гісторыя. Нашы продкі – беларусы – ужо шмат разоў праявілі сябе як здольныя дзяржаўныя дзеячы. Яны былі галоўнымі гаспадарамі славутай сярэдневечнай краіны – Вялікага Княства Літоўскага, заснавальнікамі БНР (1918 г.) – адноўленай беларускай дзяржавы. Яны былі сярод тых, хто прапанаваў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў 1990 г. Несумненна, сярод нашага народу шмат таленавітых, сумленных кіраўнікоў і сёння. У нас дастатковы патэнцыял, каб стварыць і развіваць сучасную цывілізаваную краіну рэальна, базуючыся на ўласных кадравых рэсурсах, уласнай волі і ідэях .
Сёмае. У сувязі з усім пералічаным, абранне “адзінага” ў якасці першачарговай задачы не стаяла. Ён – найважнейшы элемент змагання на канчатковым этапе. Першачарговай задачай з’яўляецца фармуляванне ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, які павінен быць складзены ў выглядзе цэласнай, звязанай сістэмы беларускімі дэмакратамі з удзелам беларускай інтэлектуальнай, навуковай, прафесійнай эліты на аснове прынцыпаў змястоўнай дэмакратыі. Толькі тады ПРАГРАМНЫ ВОБРАЗ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСІ стане рэальнай прапановай ад апазіцыі беларускаму грамадству. Натуральна, што дадзеная праграма не павінна падпасці пад уплыў ніводнай скрайняй ідэалогіі, таму ў яе распрацоўцы не павінны ўдзельнічаць ні лібералы-касмапаліты, ні камуністы! У гэтай Праграме павінен быць прапісаны ня толькі самы аддалены (ідэальны) вобраз беларускай будучыні, але і паслядоўныя практычныя крокі па яе дасягненні на наступныя 10 гадоў.
Восьмае. “Адзіны” павінен узнікнуць у адпаведны момант, як ЧАЛАВЕК, ЯКІ БЯРЭ НА СЯБЕ АДКАЗНАСЦЬ перад усёй нацыянальнай элітай і ўсім беларускім грамадствам прыкласці максімум асабістых намаганняў, каб выканаць распрацаваную БЕЛАРУСКУЮ ПРАГРАМУ. Узамен за гэта ў яго ўласным распараджэнні будзе шанец стаць сапраўды гістарычнай асобай беларускай гісторыі! У іншым выпадку (пры той стратэгіі, якая рэалізуецца цяпер) у якасці “адзінага” мы маем “ката ў мяшку”. І няхай Аляксандр Уладзіміравіч не абражаецца: ён і сам не ведае, у якім абліччы апынецца ўжо праз некалькі месяцаў, без цвёрдай апоры пад нагамі (у выглядзе дакладных абавязкаў) і без ясных мэтаў над галавой…
Дзевятае. Больш дэталёвы план рэалізацыі дадзенай стратэгіі можа выглядаць наступным чынам…
– спачатку ПРАГРАМНЫ ВОБРАЗ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, складзены з узгодненых паміж сабой палажэнняў і прынцыпаў, фармуюць і абгрунтоўваюць нацыянальныя дэмакраты (такой партыі сёння няма, таму маюцца на ўвазе асобы) з удзелам нацыянальнай эліты;
– затым да распрацоўкі дадзенай Праграмы далучаюцца з аднаго боку сацыял-дэмакраты і “зялёныя”, а з другога – хрысціянскія дэмакраты і кансерватары. Іх задача – дамаляваць дэталі і знайсці кампраміс па іх паміж сабой;
– пасля гэтага да грамадска-палітычнага ядра, аб’яднага вакол агульнай Праграмы, могуць далучыцца (калі пажадаюць) скрайнія – лібералы і беларускія камуністы – з дарадчым голасам. Дарэчы, стратэгічны кампраміс можа быць у тым, што Праграма будзе прызнана абавязковай для выканання ўсімі аб’яднанымі дэмсіламі на наступныя 10-12 гадоў пераходнага перыяду, у час якога немагчымы аніякія спрэчкі па прапісаных у ёй палажэннях;
– затым адбываецца засваенне Праграмы ўсімі апазіцыйнымі актывістамі, іх навучанне і арганізацыя;
– затым – прэзентацыя і прапаганда Праграмы грамадству;
– абранне “адзінага”;
– арганізацыя выбарчай кампаніі.
Дадзеныя крокі могуць быць складзены ў паслядоўныя этапы канкрэтнага шляху дзеянняў: “ВЕДЫ”, “КАДРЫ”, “АРГАНІЗАЦЫЯ”, “ПРЫХІЛЬНАСЦЬ МАС” і г.д.

Такім чынам, беларуская апазіцыя ў вобразе сапраўднай альтэрнатывы – рухавіка прагрэсіўных грамадска-палітычных змен – можа паўстаць перад намі, калі будзе зрэалізавана формула:

БЕЛАРУСКАЯ АЛЬТЭРНАТЫВА = апора на святыя беларускія каштоўнасці + сапраўдныя суб’ектнасць і дастаковая высокаўзроўневасць грамадска-палітычных лідараў + стратэгічная стваральнасць апазіцыйнай дзейнасці, накіраванасць на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, фармуляванне ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ + дапамога гуманістаў іншых краін – (мінус) фактары арганізацыйнай, кадравай і ідэалагічнай дэструктыўнасці

Першыя крокі.
Тое, што я толькі што прадставіў – не таямніца. Пра ўсё гэта я пішу, кажу, заклікаю вось ужо 6-ы год.
Беспяспяхова. Складаецца ўражанне, што цяпер, калі ў тваіх словах не чуецца спецыфічнага папяровага шэлесту, няхай ты сто разоў маеш рацыю, ніводны апазіцыйны “лідар” цябе не пачуе… А калі ты яшчэ і скажаш: “беларускі народ” – дык у некаторых і ўвогуле вушы закладае…

У сувязі з гэтым відавочнай становіцца неабходнасць звярнуцца непасрэдна да нашага народу.

Дарагія браткі, беларусы!
У нашай роднай краіне, як у Грэцыі, ёсць усё – зямля, вада, паветра, цудоўная прырода, а таксама вялікая колькасць працавітых, таленавітых, сумленных людзей (пра гэта прыгожа пісаў яшчэ Караткевіч). Так, толькі частка з нас пазалетась была на пахаванні Васіля Быкава, а гэты ўжо былі дзесяткі тысяч людзей. Для вырашэння ўсіх нашых агульнабеларускіх праблем нам столькі і ня трэба. Нам не хапае толькі аднаго – не, не добрага начальства (тут з Караткевічам я б не пагадзіўся). Нам не хапае арганізаванасці. У ёй самая вялікая сіла. Калі мы арганізуемся, мы здолеем дасягнуць усяго, чаго пажадаем. Таму я заклікаю кожнага, хто чытае гэты артыкул, мае адвагу і здольнасці, далучацца да нашай беларускай справы.

Давайце знаходзіць адзін аднаго, кантактаваць, арганізоўвацца. І пакуль “демократы вообще” разам з квазі-лібераламі будуць “піць сваё піва”, якое самі наварылі, уклаўшы мільёны даляраў (а тое, што ў гэтага “піва” будзе нясцерпна горкае і кіслае, прадэманструе ім, нават, ня столькі Лукашэнка і яго бюракратыя, а непасрэдна сам беларускі народ – ён іх проста не падтрымае!), давайце зоймемся сапраўды неабходнай справай. Давайце нарэшце сфарміруем, абаснуем і зафіксуем на паперы ПРАГРАМНЫ ВОБРАЗ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ – нашай агульнай мэты і мары.

У гэтай Праграме мы павінны патлумачыць, якім чынам павінны узгадняцца аб’ектыўныя інтарэсы і каштоўнасці кожнага сумленнага грамадзяніна Беларусі, усіх стваральных сацыяльных груп нашага грамадства, усяго беларускага народу, як паміж сабой, так і з аб’ектыўнымі інтарэсамі суседніх народаў, усяго чалавецтва і Свету. У Праграме мы павінны патлумачыць, што ў норме ўяўляюць сабой і як узгадняюцца ў адзіную сістэму такія грамадскія сферы, як навука (і навуковая ідэалёгія), культурна-інфармацыйна-адукацыйная сфера, палітыка, эканоміка, дэмаграфія, пытанні межаў, унутранага падзелу і натуральнай чысціні тэрыторыі нашай дзяржавы. У нашай Праграме мы павінны патлумачыць, якім чынам у будучым беларускім грамадстве будуць забяспечвацца такія якасці, як роднасць, роўнасць, нацыянальнае пачуццё, адказнасць, праўда, справядлівасць, правы і свабоды, добразычлівасць, салідарнасць, спагада, магчымасць для кожнага грамадзяніна раскрыць свой жыццёвы патэнцыял.
Дарэчы, такая праграма мае шанец стаць добрай прапановай усёй агульналюдскай цывілізацыі – альтэрнатывай розным вайнам паміж шавінізмам і касмапалітызмам, таталітарным імперыялізмам і фінансавым лібералізмам, радыкалізмам і пафігізмам.

Натуральна, што тыя, хто хацеў бы ўдзельнічаць у гэтай справе, павінны ставіцца, як да ўласных і святых, да ўсіх агульнанацыянальных каштоўнасьяў, якія пералічаны раней, мець адпаведную адукацыю, веды, досвед.

Другое. Давайце таксама звернемся ў Савет Міністраў РБ з патрабаваннем спыніць этнацыд беларусаў. Няхай дакажуць, што ўсё, што напісана ў дадзеным артыкуле пра мясцовую бюракратыю і арганізаваны ёй этнацыд беларусаў – што ўсё гэта няпраўда. Усё ня так, няма ніякай наўмыснасці. Няхай дакажуць, што ў іх за штодзённай, руціннай, кіпучай работай па выкананню указаў і дэкрэтаў проста не дайшлі рукі да некаторых рэчаў. І вось цяпер, на фоне вялікіх дасягненняў у эканоміцы і пасля таго, як ім паказалі на некаторыя недарэчнасці, яны хутка выканаюць свае абяцанні… 10-гадовай даўніны па выраўноўванню статусу беларускай і рускай моў.

Нават зыходзячы з абяцанняў з боку мясцовай бюракратыі наладзіць “гарманічнае двухмоўе”, нам – беларусам – у нашай роднай краіне павінна быць забяспечана беларускамоўнае навучанне мінімум у 30 нашых ВНУ і поўнае беларускамоўнае вяшчанне хаця б трох тэлевізійных каналаў (напрыклад, БТ, Лад, СТВ). Гэта такі мінімум, менш якога проста нічога не можа быць, а больш 10 гадоў, якія прайшлі пасля “двухмоўнага” рэферэндуму, цалкам дастатковы тэрмін, каб такія рэчы ўжо даўным даўно былі зроблены.

Для ілюстрацыі таго, што ўсе пералічаныя задачы – гэта не вялікая праблема, прывяду толькі адзін прыклад. Так, у медыцынскім універсітэце, дзе я працую, вырашылі перавесці частку навучання на… англійскую мову. І што вы думаеце. Праз год і падручнікі знайшліся, і ўсе выкладчыкі, каму гэта было даручана, пачалі выкладаць па-англійску. Таму час заклікаў даўно закончыўся, настаў час патрабаванняў!

Калі ж мы і далей будзем бачыць нежаданне забяспечыць у Беларусі нашыя моўныя і культурныя правы, хаця б роўныя з рускай меньшасцю – гэта будзе азначаць (і выразна пакажа ўсяму свету), што кіраўніцтва Беларусі адлюстроўвае не аб’ектыўныя інтарэсы беларускага грамадства, а інтарэсы сіл, варожых яму! Будзе відаць усім, што такое кіраўніцтва абапіраецца не на ўласны народ, а на расейскую імперскую бюракратыю. Грандыёзныя падман і маніпуляванне грамадствам, злачынны этнацыд беларусаў, прызначаныя абслугоўваць інтарэсы паразітычных сіл, варожых нашаму народу, стануць чарговымі доказамі злачыннага характару цяперашніх уладаў, іх варожасці ў адносінах да беларускага народу і яго дзяржавы. З усімі вынікаючымі наступствамі…

Трэцяе. За апошнія паўстагоддзі ўвесь свет зноў стаў больш жорскім. Многія па добраму проста нічога не разумеюць. Усё часцей нашу беларускую прыроджаную сціпласць, культуру успрымаюць як слабасць не толькі мясцовыя “саўкі”, а і прадстаўнікі замежжа. Пара паставіцца перад імі ў якасці гаспадароў сваёй уласнай зямлі і дзяржавы.
Найперш пара адкінуць светаўспрыняцце, быццам бы мы павінны пытацца ў расейскага нахабніка, які прыйшоў у наш Дом і разлёгця на канапе: “Дазвольце, дзядзечка, ва ўласным доме пад лаўкай пераначаваць…”. З нахабнікамі гаспадары так не паступаюць. За каўнер, на ганак і пендаля пад зад…

Заклікаю мець годнасць і не ісці за пуком зялёнай саломы ў чужых руках. Супрацоўніцтва? Так. Але толькі ў імя нашых мэт, у кірунку рэалізацыі аб’ектыўных інтарэсаў нашага беларускага народу!

Пры кантактаванні з замежнікамі ніколі не дазваляйце “выносіць за дужкі” галоўныя беларускія праблемы. Хоча з вамі ўступіць у кантакт расіянін. Вы яго спачатку запытайце, што ён зрабіў, такі харошы, такі дэмакратычны, для таго, каб спыніць этнацыд беларусаў у іх уласнай краіне. І пакуль ён не скажа што канкрэтна зрабіў ці не возьме на сябе пэўныя абавязкі, звязаныя з вяртаннем сітуацыі да нормы, далей ні слова па іншых пытаннях…
Захоча з вамі пакантактаваць паляк, вы і яго запытайце, а што ён зрабіў, каб спыніць этнацыд беларусаў на беларускіх заходніх крэсах. Папярэдзьце, што на Беласточчыне зноў павінна з’явіцца не менш, як 500 тысячаў беларусаў. У іншым выпадку вы будзеце ставіць пытанне аб вяртанні ў склад беларускай дзяржавы нашай этнічнай тэрыторыі, якую 60 гадоў таму палякі выклянчылі ў свайго другана Сталіна. Дадаткова заявіце, што акрамя таго, вывучыўшы перадавыя цывілізатарскія, абасалютна “дэмакратычныя” тэхналогіі, выкарыстаныя ў Польшчы па асіміляцыі беларусаў, выкарыстаеце іх у Беларусі, так, што ў нашай дзяржаве таксама праз гадоў 10 застанецца палякаў не больш тысяч 20. І пакуль паляк усё не зразумее, ні слова далей.
Сустракаецеся з немцам, і ў яго запытайцеся – а што ён зрабіў, каб “Дойча вэля” гаварыла толькі па-беларуску. І не гаварыце ні пра што іншае, не выносьце “за дужкі” гэтае пытанне, пакуль не атрымаеце цвёрдыя гарантыі спрыяць вырашэнню гэтай гнюснай праблемы.

Гаварыць па-людску пакуль можна толькі з летувісамі, латышамі, украінцамі, у пэўнай ступені – амерыканцамі. Але, і апошнім варта пастаянна расказваць пра “прынцып лесу” і яго адрозненне ад “прынцыпу лугу”…

Настае наш час.
Шмат перашкод і выпрабаванняў стаіць сёння перад кожным беларусам на шляху да рэалізацыі сябе як чалавека сапраўднага, прадстаўніка свайго народу. Трэба заставацца неабыякавым да лёсу свайго народу, пераадоліць ляноту і страх, мець волю, каб не паддацца на розныя спакусы і пераадольваць свае амбіцыі.

Але наш сённяшні час, нібы вялікі гістарычны падарунак, прадастаўляе выдатны шанец праявіць сябе кожнаму…
Хай з яго скарыстаюцца годныя!

Гародня, кастрычнік- лістапад 2005г.

Доктар медыцынскіх навук,
прафесар, Алесь Астроўскі.

2 каментарыя

  1. Сергей кажа:

    Привіт Білорусь!!!
    Я пишу з України. Я надіюсь у вас немає проблем із розумінням української мови. Чесно, мені надзвичайно шкода, що у вас відбувається таке в Білорусі: диктатор Лукашенко (немає свободи слова, утиски опозиції, все під тотальним контролем), практичне вимирання вашої білоруської мови, політична та економічна залежність від Росії.
    УКРАЇНА З ВАМИ!!! МИ ЗА ВАШ УСПІХ!!!
    Для цього спробую дати декілька порад. Звичайно, я звертаюсь до опозиції.
    Намагайтесь побудувати свою програму на неоконсервативній ідеології (її ще називають націонал-демократичною, правоцентристською). Пропонуйте людям якомога більше у всьому свободи: свобода підприємницької діяльності, вільний бізнес, виїзд за кордон, вільна преса і телебачення, свобода слова. Держава та її органи повинні мати обмежений вплив на управління суспільним життям. Це потрібно говорити людям. Люди повинні самі про себе дбати. Тут немає ніякого соціалізму. Ваша програмна діяльність має бути спрямована на збереження та відродження білоруської мови. Тай не тільки мови, а всього того, що стосується Білорусі та її культури: народних традицій, звичаїв, фольклору. Білорусів потрібно переконати, що вони білоруси і вони самі мають дбати просебе. Білорусь для білорусів! Націонал-демократична опозиція має показувати громадськості, що її очолюють розумні, освідчені, добрі люди з високою культурою та інтелектом. Це має бути альтернативою для грубіяна Лукашенка. Люди мають відчувати різницю.
    Я розумію всю складність вашої проблеми. Я бачу в якій інформаційній пустелі ви перебуваєте.
    Намагайтесь залучити до ваших лав якомога більше молоді. Малодь завжди демократична та енергійна. Перш за все я маю на увазі студенство. Вам варто робити ставку на підпільні організації, які б вели просвіту для молоді. Тут можна застосовувати і партійну роботу, і різного роду збори і мітинги, і всілякі листівки і книги зі зверненням до молоді. Молодь має знати правдиву вашу історію. Історія завжди виховує патріотів. Постійно розповідайте про вимирання білоруської мови. Пропагуйте її. Ваша мова найкраща, наймилозвучніша… Білорус має любити свою мову. Не забувайте крім білого піару і про чорний піар. Нічого не поробиш, політика – дуже брудна справа. Доведеться інколи і брехати, і грати з владою у брудні ігри, і використовувати брудні політтехнології. Все для перемоги. Мета виправдовує засоби!
    У вас здаєтьсч скоро до парламенту вибори? Не втрачайте їх. Ви їх може і не виграєте, але змагатись треба. Бийтесь за кожен голос. Використовуйте вуличні акції протесту. Мітинги опозиції мають закластись у свідомості білорусів. Поводьте себе чемно з міліцією. Не бійтесь підійти і поспілкуватись з нею. Вони теж люди. Робіть більш цинічно: використовуйте для цього дітей і жінок. Вам потрібно будь-якою ціною виводити на вулиці якомога більше людей. Робіть ставку на харизму лідерів. Мій прогноз: якщо ви все правильно зробите, то наступні президентські вибори ваші.
    Не може в центрі Європи довго ще існувати осередок диктатари. Існує правило: чим важча диктатура, тим гучніше вона потім провалюється…
    Будь-ласка відгукніться! Відпишіть мені! Чекаю коментар!

  2. Ягрынка кажа:

    Вы робіце добрую справу, але не звяртаете ўвагу на тое, без чаго ваша вялікая праца застанецца толькі безвыніковым добрым намерам.
    Людзі добра ведаюць што адбываецца пад ціскам абставін, на якія яны ня могуць паўплываць, – калі яны вымушаны прыстасоўвацца, а нутры жахлівае полымя пратэсту і душа ўсёй сваёй істотай не прымае гвалту, і нават адмаўляецца існаваць. Найбольш слабые дыградуюць, апускаюць рукі, пьюць каб забыцца, ператвараюцца ў манкрутаў і нават зводзяць рахунак з жыцьцём. Іншыя пачынаюць шукаць асяроддзе адпаведнае сваёй сутнасьці, а яго няма на ўсёй зямлі, за яго трэба змагацца, і яны змагаюцца, кожны ў меру сваіх здольнасьцяў, бо ведаюць, што жорсткасьць і час змаганьня самыя разнастайныя, але Праўда заўсёды зь ймі!
    Імкненьне дасягнуць сваёй ўласнай мэты, не звяртая ўвагі на сродкі, спадзяваньне на безпакаранасьць – развязваюць дзікунству рукі. Яно ня ведае, што перад Богам Праўды, пазбегнуць пакараньня не магчыма, і што суд людзей адбываецца праз Яго волю. Гэта вельмі добра разумеюць вернікі. Яны з’яўляюцца носьбітамі ведаў аб духоўным жыцьці – аб Законе, Які дейнічае незалежна ад жаданьняў і памкненьняў чалавека. Менавіта вернікі маюць магчымасьць растлумачыць як жыць у згоде адпаведна Закону “…бо нашае змаганьне ня супроць крыві і плоці, а супроц начальстваў, супроць уладаў, супроць сьветаўпраўцаў цемры сьвету гэтага, супроць духаў злосьці паднябесных.” ( Пасланьне да Эфэсянаў 6:12 )

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы