nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЧАЛАВЕЦТВА І СЬВЕТ

14 мая, 2006 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

Давайце працягнем прадстаўленьне прынцыпаў нашага сьветагляду, якія зьяўляюцца асновай для фармуляваньня дактрынальных прынцыпаў працы нашай рэдакцыі.

Пасьля фармуляваньня, што любыя сістэмы ў рэчаіснасьці трэба ўспрымаць цэласна (С пр-п 1; https://nashaziamlia.org/2006/04/30/72/#more-72), лічу вартым разгледзець такую сістэму, як чалавецтва і Сьвет (Сусьвет). Гэта якасна іншая, выключная сістэма ў параўнаньні з усімі, рагледжанымі раней. Яе асаблівасьць заключаецца ў тым, што пры разглядзе ўзаемаадносін чалавецтва і Сьвету высьвятляецца, што Сьвет (рэчаіснасьць, у якой існуе чалавецтва) зьяўляецца ў межах дадзенай сістэмы базавым (Б), а чалавецтва – вышэйшым (В). Пры раглядзе гэтай жа сістэмы ў іншым ракурсе атрымліваецца, што Сьвет (Сусьвет) зьяўляецца для чалавецтва вышэйшым – кіруючым (В), а чалавецтва, як адзін зь яго элементаў – ёсьць базавае (Б; гл. малюнак 1).

Чалавек-С�ве�.gif

Прычына ў тым, што ў дадзенай сістэме Сьвет нібы абступае чалавецтва – ён знаходзіцца і зьнізу, і зьверху, і… з бакоў. А чалавецтва зьяўляецца часткай Сьвету, непарыўна зь ім зьвязанай. Таму дадзеную сістэму – Сьвет-Чалавецтва-Сьвет – можна прадставіць і меньш фармалізавана (так, як паказана на малюнку 2). На гэтым малюнку фігура чалавечка пазначае і людскага індывіда, і грамадства, і ўсё чалавецтва. Тое, што выдзеленыя ў межах Сьвету яго мікра-, макра- і мегасьферы (якія маюць свае законы існаваньня) арыентаваны адносна фігуркі чалавека зьнізу, збоку, зьверху, выпадкова супала зь вертыкальнай арыентаванасьцю базавага і вышэйшага. Гэтае выдзяленьне мае іншае прызначэньне (будзе разгледжана ніжэй).

Ахарактарызаванае разьмяшчэньне чалавецтва ў межах Сьвету азначае, што:
– існаваньне і разьвіцьцё чалавека-грамадства-чалавецтва ва ўсіх асьпектах абумоўлена прысутнасьцю Сьвета, законы існаваньня і разьвіцьця якога кантралююць законы існаваньня і разьвіцьця чалавецтва;
– задача чалавека-чалавецтва ў гэтых абставінах заключаецца ў пашырэньні Сьвету ў межах той рэчаіснасьці, якая ім даступна. Тут слова “пашырэньне” абазначае ня столькі пашырэньне прасторы як такой (хаця і гэта мае месца – новыя будынкі, падземныя гарады, караблі, самалёты, касьмічныя і падводныя апараты, і г.д. – усё гэта новыя прасторы, створаныя чалавекам), колькі стварэньне новых заканамернасьцяў грамадскага існаваньня людзей, новых псіхічных заканамернасьцяў, новых тэхналагічных працэсаў, зьявіўшыхся дзякуючы творчай дзейнасьці чалавека;
– для таго, каб жыць і ствараць новую рэчаснасьць, чалавек павінен ВЕДАЦЬ аб’ектыўныя законы Сьвету, бо не інакш як на іх веданьні, чалавек толькі й можа і ствараць сваё новае, і правільна вызначаць персьпектыўныя кірункі сваёй творчай дзейнасьці;
– узаемаадносіны Сьвета і чалавецтва нельга ахарактарызаваць як сада-мазахісцкае падпарадкаваньне апошняга першаму. Тут назіраюцца значна больш гарманічныя ўзаемаадносіны. Сьвет прапануе, адкрывае законы свайго існаваньня і разьвіцьця чалавецтву – «калі ласка, выяўляй іх і бяры на сваё ўзбраеньне» – ды вызначае кіранак прагрэсу (але Ён анічога не навязвае). Непасрэдна сама стваральная дзейнасьць чалавека і чалавецтва, яе актыўнасьць поўнасьцю залежыць толькі ад іх саміх. Калі чалавек ня будзе рабіць сваю стваральную працу, без яго яна нікім ня зробіцца. З другога боку, чалавек можа рабіць усё, што заўгодна – проста, калі яго дзейнасьць будзе неадпаведнай законам існаваньня і разьвіцьця Сьвету, яна будзе пазбаўлена сэнсу. Гэта і ёсьць тое «пакараньне» «непаслухмяным» людзям, якое «робіць» ім Сьвет.

Няхай уяўленьне, што існаваньне і разьвіцьцё чалавецца з усіх бакоў кантралюецца законамі існаваньня і разьвіцьця Сьвету, будзе складаць другі сьветаглядны прынцып (С пр-п 2) працы нашай рэдакцыі.

Карэнная выснова, якая вынікае з дадзенага прынцыпу: МЫ ПАВІННЫ ВЕДАЦЬ (а ня проста маем права!) – і пры гэтым максімальна дакладана – заканамернасьці існаваньня і прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету (уключаючы максімальна дакладныя зьвесткі пра кірунак дадзенага разьвіцьця), каб наша дзейнасьць, жыцьцё былі пасьпяховымі, прагрэсіўнымі, сэнсоўнымі.

Аднак, атрыманьне такіх ведаў – хоць яны і, здавалася б, цалкам адкрытыя для атрыманьня – адбываецца вельмі няпроста. Але гэта яшчэ частка праблемы, якая стаіць перад чалавецтвам. Другая частка заключаецца ў тым, што ўнутры чалавецтва дзейнічаюць механізмы (групы, інтарэсы), якія сьпецыяльна ўскладняюць дадзеную задачу – выстаўляючы адмысловы бар’ер, перашкоду паміж чалавецтвам і Сьветам, рэчаіснасьцю.

С�ве�, �алавек1.gif

Заканамернасьці існаваньня Сьвету можна падзяліць на тыя, што характэрны для Яго мікра-, макра- і мегасьфераў (да мікрасьферы належаць, напрыклад, заканамернасьці існаваньня элементарных часьцінак, атамаў, малекул; да макрасьферы – сацыяльныя заканамернасьці й у значнай ступені біялагічныя; да мегасьферы – заканамернасьці існаваньня матэрыі ў практычна бясконцых прасторы і часе існаваньня Сусьвету). Дык вось, узгаданы вышэй бар’ер-перашкода мае найбольшую таўшчыню менавіта на ўзроўні макрасьферы Сьвету (гл. малюнак 2, дзе бар’ер перад ведамі пра заканамернасьці грамадскага існаваньня чалавека – сімвалічна пазначаны чырвоным колерам – зьяўляецца самым тоўстым).

Прычыны выстаўленьня дадзеных перашкод пэўнымі групамі інтарэсаў перад людзьмі будуць абмеркаваны пазьней.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы