nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ і СТРАТЭГІЧНАЕ ПЛАНАВАННЕ ЭТНАГЕНЭЗУ. Частка І (кБНІ)

7 жніўня, 2006 | Няма каментараў

Дадзеным артыкулам Ігара Міклашэвіча – на час правядзеньня канферэнцыі кандыдата фізіка-матэматычных навук, дактаранта кафедры тэарэтычнай механікі Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэміі (Менск) – мы завяршаем прадстаўленьне матэрыялаў раздзела «Сістэмны падыход» канферэнцыі «Беларуская нацыянальная ідэя» (18-19 красавіка 1999 г., Гародня).
Рэдакцыя.

Мне ўжо даводзілася выказваць свае погляды на магчымы шлях далейшага развіцця Беларусі і беларускай нацыі [ 1 ]. Але, па збегу акалічнасцяў, паняцце нацыянальнай ідэі тады засталося амаль не закранутым. Каротка нагадаю прапанаваную ідэалогію разгляду сацыяльных і этнічных праблемаў. Прынцыпова надалей для мэтаў даследавання пад этнасам разумеецца НЕЙКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ, ЯКАЯ АДЧУВАЕ СЯБЕ АДРОЗНАЙ АД СУСЕДНІХ СУПОЛЬНАСЦЯЎ ПА МАРАЛЬНА-ЭТЫЧНЫХ ПАРАМЕТРАХ І СПАЛУЧНАСЦІ ГАСПАДАРЧЫХ ФОРМАЎ. Безумоўна, дадзенае вызначэнне не прэтэндуе на паўнату і ўсеабдымнасць, але яго дастаткова для агульнага разумення этнагенэзу.

Зараз пачынаюць прызнаваць, што любы этнас з гледзішча фізікі можа быць разгляданы як прыклад фізічнай сістэмы, якая абменьваецца з астатнім светам рэчывамі, энергіяй і інфармацыяй. Таму для разгляду асноўных заканамернасцяў яго развіцця можна ўжываць распрацаваны апарат тэорыі адкрытых сістэмаў [ 2 ]. Пры гэтым можна з пэўнай доляй перакананасці казаць, што найбольш істотным для вызначэння эвалюцыі этнасу будзе менавіта абмен інфармацыяй, паколькі абмен астатнімі рэчывамі пры іншых аднолькавых варунках будзе аднолькавы для розных этнасаў. Трэба адзначыць, што інфармацыя пры фізічным падыходзе разумеецца не як спалучнасць навінаў, надрукаваных у газетах альбо передадзеных па тэлевізіі, але як спецыфічная характарыстыка, залежная ад стану разгляданай сістэмы. Класічнае вызначэнне колькасці інфармацыі, якую ўводзяць прынамсі пры машынных (кібернетычных) працэсах, прапанаваў у свой час Шэнан. Калі разгляданая сістэма можа знаходзіцца ў i магчымых становішчах дык колькаць інфармацыі, якой валодае сістэма:

��кла� 1.gif

дзе pi – верагоднасць з’яўлення сімвала (становішча) з нумарам i. Вызначэнне інфармацыі, дадзенае Шэнанам, не адзінае і не адназначнае; і бясспрэчна, што для сацыяльных сістэмаў паняцце інфармацыі павінна быць абагульнена і адпаведным чынам дастасавана. Вельмі істотным у дачыненні да сацыяльных сістэмаў ёсць гэтаксама паняцце энтрапіі S. Энтрапія можа быць ахарактарызаваная як мера неўпарадкаванасці сістэмы і ў класічнай фізіцы наўпрост звязана з цеплавымі характарыстыкамі сістэмы. Чым болей энтрапія, тым больш неўпарадкаваная сістэма, і, наадварот, чым большай інфармацыяй мы аб сістэме валодаем, тым больш сістэма ўпарадкаваная. Увогуле лічыцца, што інфармацыя і энтрапія ёсць велічыні звязаныя [ 3 ], і існуе вельмі просты закон: I + S = const. Калі мы якім-небудзь чынам здолеем вызначыць колькасць інфармацыі, якой валодае этнас (альбо, што амаль тое самае, вызначыць энтрапію этнасу), дык, даследуючы дынаміку змянення колькасці інфармацыі, можна зразумець дынаміку эвалюцыі этнасу. Прычым нам неабходна падзяляць інфармацыю на два тыпы: канструктыўную і неканструктыўную. Пад неканструктыўнай інфармацыяй трэба разумець інфармацыю, якой валодае асобны чалавек, што ўваходзіць у склад этнасу, і якая патрэбна яму (чалавеку) для існавання як біялагічнай істоце. КАНСТРУКТЫЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ – ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКАЯ ДАЗВАЛЯЕ ЭТНАСУ РАЗВІВАЦЦА ЯК САЦЫЯЛЬНАЙ СІСТЭМЕ. Паўсюль далей ідзе гаворка пра канструкцыйную частку інфармацыі. Сутнасць праблемы можна сфармуляваць такім чынам. Увядзем паняцце каэфіцыенту рэпрадукцыі інфармацыі этнасу (КРІ) [ 4 ]. Тады:
��кла� 2.gif
дзе Iv – колькаць уваходнай інфармацыі, г. зн. колькасць усёй інфармацыі, спажытай этнасам альбо іншай сацыяльнай сістэмай для свайго і ў працэсе свайго існавання; Iu – колькасць выходнай інфармацыі, г.зн. колькасць выпрадукаванай інфармацыі. Тады прынцыпова магчымыя тры выпадкі: G > 1 – развіццё этнасу; G = 1 – стагнацыя (альбо стабілізацыя); G < 1 - згасанне альбо дэградацыя этнасу [у арыгінальнай версіі артыкула там, дзе ў гэтым сказе стаіць 1 (адзінка), стаяў 0 (нуль); але паколькі для большасьці чытачоў са школьным узроўнем разуменьня матэматычных заканамернасьцяў гэта выглядала дзіўным, мы рашыліся і ў кнізе матэрыялаў канферэнцыі, і ў дадзенай прэзентацыі артыкула замест 0 паставіць 1 – Рэд.]. Тады, ведаючы бягучае значэнне каэфіцыенту рэпрадукцыі, можна весці гаворку аб тых ці іншых захадах дзеля кіравання працэсам этнагенэзу. Прынцыпова магчымасць кіравання працэсам этнагенэзу вынікае з разумення, што ЗМЯНЕННЕ КІРУНКУ РАЗВІЦЦЯ ЛЮБОГА ФІЗІЧНАГА ПРАЦЭСУ ЗАЎЖДЫ АДБЫВАЕЦЦА ШЛЯХАМ ЗМЯНЕННЯ КІРАВАЛЬНЫХ ПАРАМЕТРАЎ СІСТЭМЫ. Адным з такіх параметраў для этнагенэзу мае быць «Сучасная нацыянальная ідэя», фармуляваннем і ФАРМАВАННЕМ ЯКОЙ І НЕАБХОДНА ЦЯПЕР УСВЯДОМЛЕНА ЗАЙМАЦЦА. Чаму «Сучаснай»? Паколькі ў кожны момант свайго існавання сацыяльная сістэма (= адчыненая фізічная сістэма) знаходзіцца ў становішчы, якое характарызуецца сваім наборам кіравальных параметраў, дык уздзеянне-рэгуляванне, што вядзе да тае ці іншае мэты, павінна быць у кожным разе сваім. Кажучы на мове, больш зразумелай не-фізікам, нельга механічна пераносіць адраджэнскія заклікі ХІХ стагоддзя, сфармуляваныя для таго часу, на нашыя часы. Вынік уздзеяння насамрэч можа атрымацца процілеглы жаданаму (дарэчы, у нашай рэчаіснасці мы гэта і назіраем). Паспрабуем вылучыць агульныя прынцыпы, якім павінна падпарадкоўвацца нацыянальная ідэя. Трэба разумець, што гэтае абгрунтаванне будуецца не як прыватная думка асобнай персоны, але як умова функцыянавання і развіцця рэальнай сістэмы, якая павінна падпарадкоўвацца асноўным прынцыпам існавання фізічных сістэмаў. Прынцыпова для фізічных сістэмаў абмежаванні на эвалюцыю накладаюць першы і другі пачаткі тэрмадынамікі ў той ці іншай фармулёўцы ды палажэнні статыстычнай фізікі. Паколькі паводле колькасці ўзаемадзейных элементаў, дый астатніх параметраў, якія звычайна накладаюцца на статыстычныя сістэмы, сацыяльныя сістэмы выдатна падпарадкуюцца ўсім неабходным варункам, гэтыя пачаткі павінны быць сапраўдныя і для адкрытай сацыяльнай сістэмы. Тады, паколькі любы этнас ёсць вылучэнне ад астатняга ментальнага поля (адасабленне сябе ад іншых), існаванне асобнага этнасу ёсць вынік нейкай статыстычнай флуктуацыі, адхілення ад раўнаважнага становішча. Любая флуктуацыя звычайна абмежаваная па часе свайго існавання, і мы павінны разумець, што этнас як мінімум павінен мець нейкі пачатак і, безумоўна, нейкае завяршэнне [Для таго, каб апошняя думка не выклікала неабгрунтаванага песімізму, яе варта працягнуць. Ёсьць два варыянты “завяршэньня этнасу”: амаль бясьсьледнае зьнікненьне (першы) і пераход у іншы больш высокаўзроўневы стан у выніку прагрэсіўнага разьвіцьця (другі). Адрозьніваць іх вельмі істотна, бо другі абазначае - стаць і можа быць вечна быць падмуркам патэнцыйнай бясконцасьці. Пагадзіцеся, дадзеная мэта ня проста каштоўная, яна ЗВЫШКАШТОЎНАЯ. Таму змаганьне за захаваньне этнасу ёсьць па-сутнасьці змаганьнем за магчымасьць ДРУГОГА ВАРЫЯНТУ “завяршэньня” яго існаваньня, які недасягальны без станоўчага вырашэньня пытаньня ЗАХАВАНЬНЯ ЭТНАСУ – Рэд.]. На жаль, покуль цяжка прапанаваць універсальны колькасны параметр, які будзе апісваць адрозненне аднога этнасу ад іншага, таму мы цяпер не можам сфармуляваць аднапараметрычную задачу дынамікі флуктуацый. Тым не меней пэўныя высновы магчымыя. Асноўныя заканамернасці этнагенэзу будуць вынікаць з таго, што развіццё і стабілізацыя любой класічнай тэрмадынамічнай флуктуацыі магчымыя толькі ў выпадку, калі ідзе падтрымка флуктуацыі за кошт знешніх крыніцаў энергіі. Як вынік, этнас для свайго развіцця павінен мець пастаяннае «сілкаванне» інфармацыяй. Этнас, як сістэма, складзеная з асобных элементаў, кожнаму з якіх уласцівае імкненне да захавання, таксама можа імкнуцца да ўласнага захавання. ТАДЫ АСНОЎНАЮ МЭТАЙ ЭТНАГЕНЭЗУ І БУДЗЕ ІМКНЕННЕ ЗАХАВАЦЬ ІСНАВАННЕ ЭТНАСУ ПРЫ ЯГОНЫМ РАЗВІЦЦІ. Асноўным рэгулятарам гэтых імкненняў будзе яўна ці няяўна сфармуляваная ідэалогія і палітыка паводзінаў і памкненняў супольнікаў этнасу. Гэтая ідэалогія ў сканцэнтраваным выглядзе выражаецца якраз у нацыянальнай ідэі. Такім чынам, з гледзішча сістэмнага падыходу НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ ЁСЦЬ СПАЛУЧНАСЦЬ ДЗЕЯННЯЎ, ЯКАЯ ВЯДЗЕ ДА ПАДТРЫМАННЯ АПТЫМАЛЬНАГА ІСНАВАННЯ СІСТЭМЫ. Што мусіць уваходзіць у паняцце нацыянальнай ідэі?

Згодна апісаным поглядам сістэма павінна імкнуцца да становішча, калі t = бясконцасьць, дзе t – час існавання сістэмы. Зразумела, сітуацыя t = бясконцасьць рэальна немагчымая, і больш слушным будзе ўмова t імкнецца да бясконцасьці. Гэта адпавядае

��кла� 3.gif

Якім чынам гэтага рэальна дасягнуць? Бачыцца некалькі магчымых шляхоў.

1. Рэдукцыя да нуля Iv, тады КРІ максімальнае. Гэта адпавядае стварэнню абсалютна закрытага грамадства, калі адсутнічаюць усялякія кантакты са знешнім атачэннем. Гэтая сітуацыя ў класічна чыстым выглядзе, напэўна, не ажыццяўлялася нідзе, але спробы пабудовы такога грамадства былі (напрыклад, асобныя перыяды ў гісторыі Кітая, Японіі, Расіі, СССР, як своеасаблівы выпадак – палітыка «ізаляцыянізму» ў ЗША ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.). Класічнай мадэльнай сістэмай для даследавання гэтага шляху можа быць адно са шматлікіх плямёнаў, якое і дагэтуль жыве ў джунглях Амазоніі ці Афрыкі. Тут бытуюць прымітыўныя формы існавання, але колькі тысячагоддзяў налічвае гісторыя гэтых прымітыўных плямёнаў?! І ў выпадку неканфлікту з прыродным асяроддзем (а канфлікты прынцыпова малаверагодныя) альбо са знешняй цывілізацыяй колькі б гэтая эвалюцыя магла яшчэ працягвацца?

2. Максімальнае павелічэнне Iu. Гэта адпавядае стварэнню такога грамадства, якое НАКІРАВАНА НА ЗДАБЫВАННЕ НОВАЕ ІНФАРМАЦЫІ, УВОГУЛЕ НА СТВАРЭННЕ НОВАГА. Не істотна, у якой форме гэтае новае выступае – ці новы выраб, ці новая тэхналогія, ці проста новае веданне. ВАЖНЫМ БУДЗЕ ТОЛЬКІ ТОЕ, ШТО ГЭТА ЁСЦЬ МЕНАВІТА З’ЯЎЛЕННЕ НОВАЙ ІНФАРМАЦЫІ. Зыходзячы з гэтых асноўных меркаванняў, мы можам абазначыць нейкія пункты, якія павінна ўключаць у сябе нацыянальная ідэя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы