nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Мы ўсьцешыліся, што нарэшце нас пачулі. Але, відаць, дарма (такая «апазіцыя»)

14 кастрычніка, 2006 | Няма каментараў

Алеся Беларуска, Барыс Керзач

��л�нкев�� � �а�одн�.jpg

13 кастрычніка г.г. на сайце радыё «Свабода» быў апублікаваны артыкул А.Дашчынскага  «Дэмакраты абмяркоўваюць, што будуць рабіць, калі прыйдуць да ўлады». Прадстаўляем матэрыял вашай увазе.

«Нацыянальны камітэт аб’яднаных дэмсілаў у Менску ініцыяваў дыскусію на тэму канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі. Сёньня прадстаўнікі апазыцыі за круглым сталом абмяркоўвалі ПРАГРАМУ ПЕРШАЧАРГОВЫХ ДЗЕЯНЬНЯЎ ПАСЬЛЯ АТРЫМАНЬНЯ МАНДАТУ НА КІРАВАНЬНЕ КРАІНАЙ. Нацыянальны камітэт аб’яднаных дэмакратычных сілаў займаецца выпрацоўкай праграмы дзеяньняў – АЛЬТЭРНАТЫЎНАГА БАЧАНЬНЯ НОВАЙ БЕЛАРУСІ. Чаму кіраўнікі апазыцыі лічаць гэта актуальным цяпер, калі іх прыход да ўлады не выглядае хуткім і верагодным?
Паводле старшыні Нацыянальнага камітэту Анатоля Лябедзькі, МЕНАВІТА ЦЯПЕР неабходна актуалізаваць гэтую тэму, бо ДАГЭТУЛЬ КААЛІЦЫЯ НЯ МАЕ СУПОЛЬНАЙ ПАЗЫЦЫІ: “У Беларусі шмат інтэлектуальных напрацовак, але яны НЕ ЗЬВЯЗАНЫЯ СЫСТЭМНА. Нацыянальны камітэт СТАВІЦЬ ЦЯПЕР ЗАДАЧУ ЗРАБІЦЬ ТАКУЮ ПРАГРАМУ – плян дзеяньняў прыхільнікаў пераменаў пасьля таго, як у краіне гэты палітычны рэжым сыдзе. Але калі гэтага ня будзе, адна структура будзе гаварыць, што нам патрэбна мадэль з моцным прэзыдэнцкім кіраваньнем, другая будзе казаць, што нам патрэбна толькі парлямэнцкая сыстэма. Трэба, каб мы тут размаўлялі і гаварылі АДНЫМ ГОЛАСАМ І АДНОЙ ТЭРМІНАЛЁГІЯЙ”. Паводле спадара Лябедзькі, апазыцыя мусіць быць напагатове і ведаць пасьлядоўнасьць зьменаў у сыстэме дзяржаўнага кіраваньня і нават тэрміны правядзеньня прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.
Адзін з удзельнікаў дыскусіі прафэсар Юры Хадыка: “Гэта частка больш агульнай праблемы – распрацоўкі падрабязнага ПЛЯНУ ДЗЕЯНЬНЯЎ АПАЗЫЦЫЙНЫХ СІЛАЎ З МЭТАЙ РАЗГЛЕДЗЕЦЬ РОЗНЫЯ ВАРЫЯНТЫ ПЕРАХОДУ ДА ДЭМАКРАТЫІ, якія магчымы ў сёньняшняй сытуацыі. Аксамітная рэвалюцыя, перамога на выбарах, эвалюцыя існуючага рэжыму ў бок дэмакратызацыі ў адпаведнасьці з плянам АБСЭ. Ну, і магчымы яшчэ якія-небудзь – палацавы пераварот й іншае. Мы павінны быць гатовы да разьвіцьця ў любым накірунку. Там будуць ня толькі КАНСТЫТУЦЫЙНЫЯ ПЫТАНЬНІ, там будуць і ПЫТАНЬНІ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІНАЎ, ЭКАНАМІЧНЫЯ І ГЭТАК ДАЛЕЙ”.
Паводле актывіста апазыцыі Аляксандра Бухвостава, праблема пераўтварэньня дзяржавы аб’ёмная і глыбокая. Таму аб’яднаныя дэмсілы, палітычная й інтэлектуальная эліта павінны займацца ня толькі актуальнымі праблемамі, але і працаваць на пэрспэктыву: “Мы ж ПАВІННЫ ПРАПАНАВАЦЬ НАШАМУ ГРАМАДЗТВУ АЛЬТЭРНАТЫВУ. Калі мы кажам, што трэба памяняць палітычную сыстэму, то мы кажам, што трэба пераадолець дыктатуру. Таму неабходнасьць такіх дыскусій відавочная. Трэба ЎЯЎЛЯЦЬ, ШТО МЫ БУДЗЕМ РАБІЦЬ, КАЛІ ЗМОЖАМ ПАМЯНЯЦЬ ПАЛІТЫЧНУЮ СЫТУАЦЫЮ Ў КРАІНЕ”» (канец цытаты).

Нічога сабе!
Прачытаўшы артыкул, мы былі ўражаны. Пачынаючы з канца 2001 году наш галоўны рэдактар Алесь Астроўскі сьцвярджаў, што вельмі важкім фактарам для перамогі дэмакратыі ў Беларусі зьяўляецца фармаваньне ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. Аб гэтым ён і пераконваў усю вядомую яму інтэлектуальна-палітычную «эліту» ў Менску, і тлумачыў усім знаёмым яму прадстаўнікам апазіцыі з Гародні й іншых гарадоў. Для складаньня такога Вобразу Астроўскі таксама заклікаў правесьці адпаведную канферэнцыю (яшчэ з 2000 году), прапаноўваў стварыць грамадскую арганізацыю з умоўнай назвай Інстытут будаўніцтва беларускай дзяржавы. Спадар Алесь часта казаў нам, што «менавіта з гэтага трэба пачынаць стварэньне сапраўднай альтэрнатывы рэжыму (не апазіцыі, а менавіта альтэрантывы!), без якой перамогі нам не бачыць!» Свае перакананьньні і намеры Астроўскі яшчэ ў тыя часы агучваў на старонках Інтэрнэту і ў інтэрвю. Пра гэта Вы можаце пераканацца і зараз, адшукаўшы ў сеціве некаторыя матэрыялаў за 2002-04 гг. (вось адрасы: http://66.102.9.104/search?q=cache:Rc2PBftUoFQJ:nn.by/2002/24/09.htm+%D0%90%D0%BB%D0%B5%D1%81%D1%8C+%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96&hl=ru&ct=clnk&cd=3;
http://www.svaboda.org/articlesprograms/libertyexpertise/2004/10/a7ff6959-f925-47b8-80cf-d55b5833044a.html;
http://www.probelarus.ru/modules.php?op=modload&name=_bka&file=index).

Але рэакцыя прадстаўнікоў гэтак званай «аб’яднанай апазіцыі» на прапановы спадара Алеся часта была ськептычная, а часам і грэблівая… Можа быць, прычынай такіх адносінаў было тое, што апазіцыйныя кіраўнікі розных узроўняў не жадалі працаваць на будучыню Беларусі й нашага народу «задарма», без грошаў… У рэшце рэшт, згубіўшы надзею знайсьці паплечнікаў сярод «апазыцыянераў», спадар Алесь, перагаварыўшы з намі – сваімі сябрамі, ініцыяваў стварэньне дадзенага сайту, галоўнай мэтай якога стала распрацоўка ўсіх пытаньняў, патрэбных для фармаваньня і абгрунтаваньня ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ  БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ (гл.: https://nashaziamlia.org/about/). Цяпер ужо з Інтэрнэту мы працягвалі зьвяртацца да «апазіцыі» (у самых разнастайных формах – і ветлівай, і не вельмі; хто жадае праверыць, можа адкрыць і прачытаць адпаведныя матэрыялы сайту), каб яна ўсё ж такі занялася тым, чым абавязана.

І вось зараз, здавалася б, зьдзейсьнілася! З лямантам «нарэшце нас пачулі!» – мы пасьпяшаліся перадаць спадару Алесю пададзеную ў артыкуле «Свабоды» навіну.

Спачатку рэакцыя нашага кіраўніка нас зьдзівіла. Пазьней, памеркаваўшы, мы пагадзіліся, што прагноз спадара Алеся, сапраўды, найбольш верагодны.

Наш прагноз такі.
Першае, што найбольш верагодна. Прадстаўнікі «аб’яднанай апазіцыі» – аб’яднанцы, хутка згубяць імпэт у адносінах да «ўласнай ініцыятывы» і забудуцца на яе, як толькі скончацца грошы, што выдзяліў Захад на дадзеную дзейнасьць. У выніку «альтэрнатыўная Праграма першачарговых дзеяньняў пасьля атрыманьня мандату на кіраваньне краінай» так і не будзе створана.
Другі варыянт. Калі сродкі на распрацоўку Праграмы будуць паступаць безупынна, усё роўна «Праграма» створана ня будзе, таму што людзі з настолькі нізкім узроўнем маральных якасьцяў, які прысутнічае ў большасьці аб’яднанацаў, на гэта ня здатныя. Акрамя таго, яны ня ведаюць, як «сістэмна зьвязаць» вырашэньне розных беларускіх праблем. Доказам першага (амаральнасьці) зьяўляецца тое, што ніхто зь іх не ўзгадаў, ХТО шмат гадоў  прапаноўваў ім заняцца справай, якую яны цяпер прадстаўляюць як іх уласнае адкрыцьцё… Затое і спадара Астроўскага, і нас аб’яднанацы вось ужо год імкнуцца ўсяляк пазьбягаць. Як вы можаце бачыць на фота ўверсе, на апошняй сустрэчы сп-ра Мілінкевіча з грамадска-палітычнымі актывістамі Гародні 9 ліпеня г.г., дзе прысутнічалі практычна ўсе гродзенскія «апазіцыянеры», ніводнага з нас не было. Мы б прыйшлі, але нікога з нашай рэдакцыі не запрасілі. А што да «сістэмнага зьвязваньня», дык пра якую «сістэмнасьць» можа ісьці гаворка, калі ў «праграме» кандыдата ў прэзідэнты А.Мілінкевіча, створанай інтэлектуальнымі высілкамі тых, хто цяпер бярэцца за «Праграму першачарговых дзеяньняў», няма нават словаў «беларускі народ» (?!), не гаворачы пра тое, каб там было хоць нешта, што адлюстроўвае аб’ектыўныя інтарэсы нашага народу. Словы «этнацыд», «генацыд» і да т.п. там тым больш адсутнічаюць. Пра праграму Казуліна мы нават і не гаворым – яе ўвогуле не было… Гэта значыць, што аб’яднанцы нават не мяркуюць такімі катэгорыямі, як «беларускі народ», «аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу», «структура беларускага грамадства», «гуманістычны прагрэс» і да т.п. Яны клапоцяцца толькі пра сябе. А гэта ёсьць яшчэ адзін стратэгічны фактар, які не дапусьціць ні «сістэмнага зьвязваньня», ні іншых істотных зрухаў у «апазіцыі», гарантавана не дазволіць ёй пераўтварыцца з аб’яднанацаў у сапраўдную ДЭМАКРАТЫЧНУЮ АЛЬТЭРНАТЫВУ праімперскаму антынароднаму рэжыму на чале з Лукашэнкам.

«Таму, – сказаў Астроўскі – не сьпяшайцеся радавацца. Дапамогі ня будзе. Усё па-ранейшаму будзе зыходна залежыць толькі ад нас – сябраў рэдакцыі нашага сайту…». Цяпер і мы згодныя з такім бачаньнем сітуацыі…

З нагоды дадзеных абставін у чарговы раз зьвяртаемся да ўсіх САПРАЎДНЫХ БЕЛАРУСКІХ ПАТРЫЁТАЎ-ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ: дасылайце нам вашыя артыкулы, якія адпавядаюць галоўнай тэматыцы нашага сайта. Мы працягваем працаваць і спадзяемся толькі на сябе і… на вас!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы