nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Эх, лепш ня бралі б вы невядомых грошай ды яшчэ з паганых рук (такая апазіцыя, СіА, ЦП)

21 снежня, 2006 | Каментары (1)

Рэдакцыя.
�� Ха���� г�о��.jpg
1. Спачатку амаль цытата з рэпартажу радыё «Свабода».

20 сьнежня г.г. у прэсавым цэнтры “Хартыі-97” сабралася нямала людзей. Нагода – уручэньне прэмій “Хартыі-97” у галіне абароны правоў чалавека. На гэта раз адзначылі пяцёх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў. Гэта былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін (правёў у калёніі 53-дзённую галадоўку, каб дамагчыся разгляду сытуацыі ў Беларусі на Радзе бясьпекі ААН і ў іншых міжнародных структурах; за яго прэмію атрымала жонка Ірына), лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч (асуджаны на паўтара году зьняволеньня «за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі»), актывістка незалежнага прафсаюзу з Бабруйска Алена Захожая (галадала 43 дні на знак пратэсту супраць парушэньня правоў працоўных адміністрацыяй прадпрыемства “Белшына”), вернікі царквы “Новае жыцьцё” (пастар гэтай царквы Вячаслаў Ганчарэнка атрымаў узнагароду за ўсіх вернікаў сваёй царквы, якія 23 дні трымалі пост-галадоўку баронячы правы рэлігійнай грамады), а таксама жыхары намётавага лагеру на Плошчы (ад імя ўсіх удзельнікаў сакавіцкага намётавага лагеру прэмію атрымала Дар’я Зялінская).
Міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў вітаў лаўрэатаў: “Гэтая прэмія, як і любая прэмія ў галіне абароны правоў чалавека, яна з такім горкім прысмакам. Але я думаю, што менавіта гэтыя лаўрэаты, якія сёньня ўзнагароджваюцца, адлюстроўваюць змаганьне за свае правы, змаганьне за правы народу, за правы краіны, гэта набывае іншае вымярэньне”.
Лаўрэатаў прэміі павіншаваў таксама лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч:  “Сёньняшнія лаўрэаты — гэта лаўрэаты маральныя і мужныя. І я думаю, што вельмі важна, каб у нас была надзея. І гэтыя людзі даюць надзею. Але яшчэ важней, што гэтыя людзі ствараюць моцную веру. І з гэтай верай мы непераможныя”.
Прэмія “Хартыі-97” у галіне абароны правоў чалавека існуе з 1998 году — сёлета ёю ганаравалі дзявяты раз.

2. Наш каментар.

Першае. Цікава, ці ўзялі б названыя вышэй людзі грошы, калі б ведалі, што дадзеная падзея ёсьць ні што іншае, як ПІАРАЎСКАЯ АКЦЫЯ па РАСКРУТЦЫ ненавіснай для многіх і падазрона недатыкальнай лукашэнкаўскімі ўладамі “Хартыі”?

Другое. Ці ўзялі б яны прэмію, калі б ведалі, што за гэтай “грамадскай арганізацыяй” СТАЯЦЬ НЕЙКІЯ НЕВЯДОМЫЯ, але ўплывовыя сілы – такія, што здолелі, напрыклад, незаслужана накіраваць у Рыгу яе кіраўніка разам з Мілінкевічам на нядаўнюю сустрэчу з Бушам.

Трэцяе. Кожны чалавек, які бярэ нейкія грошы, хай сабе і ў выглядзе прэміі, павінны ведаць іх паходжаньне (каб потым яны не павылазілі яму бокам). Таму перад тым, як браць прэмію ў нейкай «Хартыі», варта ведаць, адкуль яна ўзяла грошы? «Хартыя» ж не камерцыйная арганізацыя, у яе грошай няма. Тады чые? І ці ўзялі б людзі іх, калі б ведалі, чые на самай справе гэтыя грошы?

Чацьвертае. Цікава, ці ўзялі б уганараваныя прэміі, калі б ведалі, па якой прычыне ў 2002 годзе лідар БПС Сяргей Высоцкі браць гэтыя грошы катэгарычна АДМОВІЎСЯ? (для тых, каму цікава, пачытайце яго аповед пра Курапацкі чын 2001-02 гг. і “цень люцыпара” над Беларсьсю, адрас nashaziamlia.org/2006/04/12/33).

Што ж, сябры нашай рэдакцыі пры сустрэчы з вышэй пералічанымі лаўрэатамі зададуць ім гэтыя пытаньні… Хаця, канешне, гэта здольны зрабіць і кожны чытач нашага сайта.

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Людзям, якія ў апазіцыі, трэба нешта есці, недзе жыць і неяк апранацца.
    Дыктатура пазбаўляе гэтых людзей сродкаў існавання.
    Трэба вітаць любую матэрыяльную і маральную дапамогу, але ж трымацца сваіх мэтаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы