nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Асьцярожна, “The Guardian”! (Прыглядаемся да Захаду)

24 снежня, 2006 | Няма каментараў

Адным зь вядомых спосабаў узьдзеяньня на грамадскую думку на Захадзе ў выгадным для расейскай імпербюракратыі ключы зьяўляецца такі: ФСБ падкупляе рэдактароў ды журналістаў папулярных заходніх газет ды часопісаў і перадае ім для друкаваньня замоўленыя артыкулы (напісаныя агентамі ФСБ, у тым ліку, і ў Маскве). Робіцца так, каб выглядала, быццам бы журналісты – жыхары і грамадзяне краін Захаду – самі выказваюць свае ўласныя меркаваньні. Пра такую тэхналогію ўзьдзеяньня на заходнюю грамадскую думку ў сваіх кнігах рэгулярна піша дасьледчык паліттэхналогій Пачэпцоў, пра гэта ж цяпер шмат гаворыць вядомы перабежчык з СССР на Захад, былы вышэйшы афіцэр КГБ Гардзіеўскі. Узорным прыкладам дадзенай дзейнасьці зьяўляецца некалі рэспектабельнае брытанскае выданьне “The Guardian“. Для таго, каб у чытачоў нашага сайту было ўласнае ўяўленьне, як могуць выглядаць заказныя прарасейскія артыкулы, падаем адзін зь нядаўніх «гардыянаўскіх» матэрыялаў, які падпісаны нейкім Хайвелам Уільямсам (Hywel Williams). Мы лічым, што зьяўленьне такіх артыкулаў – яскравых прыкладаў карумпаванасьці заходняга грамадства – магчымае ў тым ліку і з-за таго, што агенты расейскай імпербюракратыі яшчэ не забівалі брытанцаў мільёнамі, не прымушалі бессэнсоўна пражываць свае жыцьці ў рабскіх умовах многія пакаленьні Туманнага Альбіёну, не паддавалі іх татальнаму этнацыду і г.д. Карумпаванасьць “The Guardian”, службу яго на ФСБ зразумець можна, прабачыць – нельга!
Рэдакцыя.

РаÑ?еÑ?.jpg

РАСЕІ ТРЭБА ДАЦЬ МАГЧЫМАСЬЦЬ ПАЗБАВІЦЦА АД СТЭРЭАТЫПАЎ МІНУЛАГА
Брытанія даўно называе Расею карумпаванай і дэстабілізуючай дзяржавай. Ня дзіўна – бо Расея парушыла ўсталяваны імперскі парадак

З усіх краін Еўропы, якія перажылі трансфармацыю пасьля падзеньня Берлінская сьцяны, Расея застаецца найбольш удзячнай глебай для вырошчваньня рознага роду стэрэатыпаў. Замежнікі спрабуюць, але так і ня могуць зразумець гэтую краіну [там няма чаго разумець. – Рэд.] – здаецца і еўрапейскую, але не зусім, – і, як наступства, у іх сьвядомасьці пачынаюць дамінаваць клішэ.

Тыя, хто разрабаваў нацыяналізаваныя прадпрыемствы на хвалі непрадуманай прыватызацыі, робяцца «каўбоямі-капіталістамі». Чачня выкарыстоўваецца, каб паказаць невыкарыстаную сілу лапаў «рускага мядзьведзя», які сваім прыгнётам здушвае малыя народы [быццам бы ня здушвае. – Рэд.]. Уладзіміра Пуціна выстаўляюць чарговым прыкладам вечнай «рускай аўтакратыі». У пачатку ХХІ стагоддзя спадчыннік цароў і старога палітбюро аточаны не сьвятарамі зь іконамі і не камісарамі з маўзерамі, а «алігархамі», але гэта неістотна. Хай уплыў грошаў і зацемрыў сабою і праваслаўную царкву, і камісараў з кнігамі па марксізму-ленінізму – улада ў Расеі як была, так і засталася таямніцай, а ўладары як былі, так і застаюцца ізаляванымі ад народу.

Ня дзіўна, што пасьля забойства Аляксандра Літвіненка ў Вялікабрытаніі вобраз Расеі, які склаўся, пайшоў ва ўжытак другі раз: Расея асуджана заставацца ў кайданках уласнага мінулага, паколькі не жадае ўспрыняць ліберальныя каштоўнасьці заходніх дэмакратычных краін. А між тым цёмная фігура, пра якую ідзе гаворка, зьявілася якраз з таго сьвету, дзе, па нашых мерках, мяжа паміж дзяржаўнай абавязковасьцю і асабістай карысьцю, як і паміж законам і паранояй, вельмі й вельмі размытая. Выпушчаная цэлая серыяй апавядальных кнігаў пра змовы і злачынствы, выдуманыя ім самім – класіка паранаідальнага трызьненьня [у такім тоне гаворка ў аўтара ідзе пра дзьве кнігі забітага А.Літвіненка “ФСБ узрывае Расею” і “Лубянская злачыннай групоўка”. – Рэд.]. І толькі таму, што яго забілі, гэты чалавек узьняўся ад бясконца малой велічыні, якую ён складаў у сваім ахоўна-выведчым рамястве, да статусу чарговага пакутніка, які паклаў жыцьцё ў барацьбе з бясконцым беззаконьнем у Расеі [у гэтым сказе ўсе вы, нашы чытачы, маеце выбітны ўзор КГБоўскага цынізму; фактычна – гэта перапеўка вядомых выразаў Пуціна і Іванова пра Паліткоўскую і Літвіненка… – Рэд.].

У абедзьвюх сусьветных войнах Расея была саюзьніцай Вялікабрытаніі [заходнікі ня ведаюць, што пра гэта ў сёньняшняй Расеі не ўзгадваецца, таму ім гэта ўзгадваць можна; больш за тое, брытанскага амбасадара цяпер тэрарызуюць “нашысты”, курсы англійскай мовы ў Маскве зачыняюць, радыё ВВС глушаць, а рэтлянслятары выключаюць і г.д.; але, спадзяемся, пра ўсё гэта брытанцам паведамяць іншыя брытанскія выданьні… – Рэд.]. Сям’я апошняга рускага цара была зьвязаная з брытанскай каралеўскай сям’ёй дынастычнымі повязямі. Палітыка начальніцкай вэстэрнізацыі Пятра Вялікага [так у аўтара. – Рэд.], у выніку якой Расея стала вялікай еўрапейскай дзяржавай [Расея такой не была ніколі! – Рэд.], была шмат у чым выклікана да жыцьця тым, што ён даведаўся пра тэхнічны прагрэс у Англіі ў час свайго візіту ў Лондан. Ды й да Пятра існавала доўгая гісторыя кантактаў паміж тэолагамі і гіерархамі англіканскай і праваслаўнай цэркваў, паколькі зыходна абедзьве яны імкнуліся быць хаця і каталічнымі [г.зн. усяленскімі. – Рэд.], але без прыстаўкі “рыма-“. І, нягледзячы на ўсе гэтыя гістарычныя сувязі, Расея ўвесь час лічылася дзяржавай чужой як самой Брытаніі, так і брытанскім інтарэсам.

Зразумела, што асноўнымі прычынамі гэтай адчужанасьці сталі рэвалюцыя 1917 году, якая прывяла да ўсталяваньня ў Маскве камуністычнага рэжыму, а затым рыторыка часоў “халоднай вайны” пра новую імперыю [няўжо толькі “рыторыка”; а наведзеныя на Лондан ракеты з ядзернымі боегалоўкамі ня лічацца? – Рэд.], якая імкнулася да дамінаваньня над сьветам. Аднак у тым, што датычыла брытанскай палітыкі, гэта была толькі апошняя старонка вельмі старога і тоўстага тому. Панславізм, адна з найвялікшых ідэалагемаў ХІХ стагоддзя [на справе, ідэалогія расейскага імперыялізму. – Рэд.], і само паняцьце пра рускага цара як пра абаронцу ўсіх праваслаўных, былі ўспрынятыя як сваяго роду заяўка на імперыялістычны статус [няўжо, толькі “заўяка”? а адпаведных падзеяў не было? – Рэд.]. Ідэя пра дакладна “раскладзеных па палічках” нацыянальных дзяржавах была дэстабілізаваная [так падаецца аўтарам абсалютна дэструктыўны, злачынны працэс анэксіі расейскай імперыяй чужых тэрыторый, этнацыду і генацыду захопленых у рабства народаў. – Рэд.]; замест яе ўзьнікла ідэя пра Расею, якая ціха [няўжо ціха? – Рэд.] забірае пад свой кантроль усходнюю частку Еўропы [а Урал, ўсю Сібір; Каўказ, Сярэднюю Азію, Далёкі Усход і, нават, Аляску, што – не забірала? – Рэд.].

Задачы, пастаўленыя масамі [масы ніколі ніякія агульнаграмадскія задачы ня ставяць, яны заўсёды аб’ектныя; фармулюе задачы, як мінімум, палітычная эліта. – Рэд.] на хвалі масавага апантаньня, спароджаныя панславісцкім чадам, былі вельмі шырокія, а вынік гэтых дзеяньняў быў цалкам непрадказальны. Менавіта гэтыя якасьці перайшлі ў спадчыну ад панславізму да “сусьветнай рэлігіі” Маркса і Леніна. І тую і іншую фазу разьвіцьця расейскай ідэалогіі [аўтар саромеецца сказаць: “расейскай імперскай ідэалогіі”. – Рэд.] аднолькава характарызавала тое, што абедзьве яны перашкаджалі імперскаму разьвіцьцю Вялікабрытаніі. Менавіта таму да рэвалюцыі Расею называлі “краінай ікон і прусакоў” [на дзіва вернае азначэньне. – Рэд.], краінай забабонаў і цемрашальства, а пасьля рэвалюцыі – краінай-парушальнікам сусьветнага парадку: бо Брытанія ўвесь гэты час змагалася за захаваньне ўласнай імперыі й рашуча перашкаджала Расеі ў любых яе спробах пашырыць уласную зону ўплыву [аўтар імкнецца апраўдаць сучасныя злачынствы расейскай імпербюракратыі былымі злачынствамі мінулай брытанскай імперыі й, пры гэтым, імкнецца намовіць нам, што “пашырэньне ўласнай зоны ўплыву” ня ёсьць злачынствам! – Рэд.].

Расповяды пра ўсепераможную карупцыю і непрабівальную неэфектыўнасьць расейскай улады – гэта традыцыйная брытанская забава [а, можа, усё ж гэта ў тым ліку і рэальнасьць? – Рэд.]. Пры гэтым забаўляюцца брытанцы з выключнай выбіральнасьцю. Капіталізм расейскіх 1990-х быў грубы і жорскі [як быццам бы цяпер ён не такі. – Рэд.] – але ён абсалютна нічым не адрозьніваўся ад таго капіталізму, які быў у Амерыцы ў ХІХ, а ў Брытаніі – у ХVІІІ стагоддзі. Клайв Індыйскі са сваёй арміяй наймітаў [генерал Роберт Клайв (1725-74 гг.) са сваёй асабістай арміяй у сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя акупаваў поўдзень Індыі й Бянгаліі ад імя Усходне-Індыйскай кампаніі. У 1773 годзе кампанія была пастаўлена пад прамы кантроль ураду Вялікабрытаніі. – заўвага перакладчыка] і Генры Форд, які граміў прафсаюзы рабочых – гэта прыклады той жа амаральнай энэргетыкі, якая рухала і расейскімі алігархамі [аўтар зноў імкнецца апраўдаць сучасныя злачынствы расейскай імпербюракратыі былымі ўчынкамі іншых людзей! – Рэд.].

Асабліва дурацкімі [так у аўтара. – Рэд.] робяцца высокамаральныя галашэньні брытанцаў, калі справа даходзіць да абвінавачваньня каго б там ні было ў карупцыі. У любым грамадстве карупцыя праяўляецца ў такой форме, якая адлюстроўвае прынятыя ў гэтым грамадстве каштоўнасьці. Купіў нафтавую кампанію, таму што блізкі да ўлады; заваліў хабарам палітбюро, каб застацца ў складзе наменклатуры; альбо падпісаў чэк і стаў сябрам Палаты лордаў – з маральнага пункту гледжаньня ўсё гэта адна і тая ж карупцыя, толькі ў розных формах у залежнасьці ад асаблівасьцяў грамадска ладу [распаўсюджанасьць карупцыі ў сьвеце і разнастайнасьць яе форм не апраўдвае яе гіганцкія памеры ды самыя непрыемныя формы ў Расеі, але аўтар лічыць, што апраўдвае… – Рэд.].

Гісторыя Расеі ёсьць доўгай гісторыяй памежнай дзяржавы [як быццам бы іншыя дзяржавы – у тым ліку наша Беларусь – не памежныя. – Рэд.]. Бязладдзе пры такім становішчы непазьбежнае, але яно ёсьць наступствам не якой-небудзь разумовай непаўнавартасьці, а насутпствам складанай нацыянальнай геаграфіі [вось гэта ўжо поўная падмена зьместу і формы; не дадзім аўтару павесіць нам лапшу на вушы. – Рэд.]. Унутраная ўпарадкаванасьць Вялікабрытаніі – гэта адлюстраваньне яе шчыльнай упакаванасьці ва ўласных межах; Штаты таксама перасталі быць “дзікім захадам”, калі frontiersmen дабраліся-такі да Ціхага акіяну. У Расеі й царская, і савецкая ўлада бралі на сябе больш, чым маглі ўтрымаць [ах, бедныя, ах, няшчасныя – яны, бачыце, пакутавалі ад таго, што захапілі больш, чым маглі састрававаць; вось так аўтар імкнецца апраўдаць усе грандыёзныя злачынствы расейскай імпербюракратыі, якая і ў царскія, і ў бальшавіцкія, і ў псеўда-дэмакратычныя часы ў адносінах да ўсіх падпарадкаваных ёй народаў рабіла адно і тое ж: захоп, этнацыд, генацыд, паразітычнае выкарыстаньне; не, ў нас такая лухта ня пройдзе… – Рэд.], але і ў тым, і ў іншым перыядзе можна знайсьці шмат прыкладаў прамысловага росту і магутнай арганізацыі [напрыклад, з дапамогай НКВД і рабскай працы мільёнаў бязвінна асуджаных у канцэнтрацыйных лагерах. – Рэд.], нягледзячы на тое, што савецкім “пяцігадовым планам” у нас не дае высьпятка толькі лянівы.

Сёньняшняя Расея – краіна ўжо больш разумнага памеру [гэта “краіна” займае 1/7 частку сушы, коштам генацыду цэлага народу жадае ўтрымаць яго тэрыторыю, якая складае менш, чым 1/1000 частку тэрыторыі РФ, усяляк імкнецца заглынуць яшчэ, як мінімум, Беларусь; сапраўды яе кіраўнікі проста псіхічна хворыя людзі, якіх аўтар так няўклюдна апраўдвае. – Рэд.]. Яна вярнулася ў тыя межы, у якіх парадак забясьпечыць значна лягчэй. І ў гэтым сэнсе яе становішча вельмі моцна нагадвае становішча, у якім апынулася Вялікабрытанія ў ХVІІІ стагоддзі, перад пачаткам свайго імперскага маршу: парадак дома адноўлены, і краіна [краіна? – Рэд.] гатовая да пакарэньня новых вышыняў [“пакарэньне новых вышыняў ” – так цяпер прапануецца называць чарговыя імперскія войны-захопы, якія “гатовы” пачаць гэты пачварны, сатанінскі монстар – расейская імпербюракратыя; што ж, мы гэтую “пазіцыю” «The Guardian» запомнім… – Рэд.].

Хайвел Уільямс

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы