nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Інтэрвю з Доку Умаравым

8 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

На сайце “Бандэравец”– органе Усеукраінскай арганізацыі “Трызуб” імя Сьцяпана Бандэры – нядаўна было апублікавана вялікае інтэрвю прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, аміра ГКА-Маджлісуль Шура Докі Умарава (http://www.banderivets.org.ua/?page=pages/zmist5/zmist521). Падаем гэтае інтэрвю. Матэрыял важны тым, што зьяўляецца яскравым прыкладам сапраўднага інтэрнацыяналізму.

Рэдакцыя.

�од� Ума�а�.JPG

“Бандэравец: На якім этапе знаходзіцца сёньня барацьба чачэнскага народу супраць маскоўскіх захопнікаў? Якія, на ваш погляд, персьпектывы ў гэтай барацьбы?

– Доку Умараў: У імя Алаха Літасьцівага і Міласэрнага.

Па-першае, карыстаючыся выпадкам, хацеў бы перадаць найлепшыя пажаданьні ўкраінскаму народу, які сёньня перажывае няпросты перыяд сваёй гісторыі, і які (хаця і ў не такой степні, як у Чачні) адчувае ціск з боку крамлёўскага рэжыму.

Што да сітуацыі ў нас дома і на Паўночным Каўказе ў цэлым, дык насуперак сьцьвярджэньням Пуціна і яго марыянетак у Чачні – вайна працягваецца. Інфармацыйная блакада можа стварыць часовую ілюзію ў тых, хто хоча верыць у хлусьню Масквы, што вайна скончылася. Але гэтая блакада ня можа зьмяніць рэальнага стану справаў.

Яшчэ раз заяўляю, вайна працягваецца. Гібель летам 2006 году двух нашых вядучых лідараў – прэзідэнта Абдул-Халіма Садулаева і віцэ-прэзідэнта Шаміля Басаева, канешне, паўплывала на тэмп і характар вайсковых аперацый. Акрамя таго, летась восеньню мы прынялі рашэньне зьмяніць нашу тактыку, у адпаведнасьці зь якой зьмяніліся і падыходы да дзеяньняў нашых сілаў у гарадах і сельскіх раёнах. Вобразна кажучы, мы перабудоўваем нашы баявыя шэрагі ў адпаведнасьці з новай тактыкай вядзеньня вайны на цяперашнім этапе.

Восень і зіма пайшлі на вялікую падрыхтоўчую працу. Вялікая праблема для нас – гэта наплыў моладзі, якая жадае дзейнічаць у Джыхадзе. Мы ня можам забясьпечыць усіх жадаючых зброяй, але ўсяляк імкнемся вырашыць гэтую праблему.

Планавыя баявыя аперацыі за ўвесь гэты час не былі спынены ні на адзін дзень. У СМІ пападае інфармацыя ня больш чым пра 5-10% тых баявых аперыцый, якія кожны дзень праводзяцца нашымі падраздзяленьнямі, асабліва ў горных раёнах.

Для нас, хто знаходзіцца на перадавой фронту, персьпектыва гэтай вайны бачыцца яснай і пэўнай. Мы не сумняемся ў посьпеху і ў непазьбежнай паразе расейскай імперыі. Вайна ў рэшце абавязкова прывядзе да выгнаньня акупантаў з Каўказу. Гэта для тых, хто глядзіць пуцінскі тэлевізар і слухае пабасенкі Кадырава сітуацыя выглядае ў іншым сьвятле. Але гэта іхныя праблемы, якія нас не датычаць. Усяму свой час. Мы нікуды не сьпяшаемся. Для верніка мусульманіна Джіхад – гэта дабраславеньне Алаха. Ня кожнаму ўдаеца ў ім удзельнічаць. Гэта права трэба заслужыць…

– Чым вы можаце патлумачыць той факт, што значная частка ўдзельнікаў першай вайны, і нават кіраўнікоў, перайшлі на бок ворага?

– Мы мусульмане і ўсе падзеі альбо дзеяньні ўспрымаем з пазіцый Іслама. Усявышні папярэджвае нас у Каране, што абавязкова выявіць намеры, мэты і імкненьні кожнага, хто заве сябе мусульманінам. Нявыпрабаваным не заснецца ніхто. Таму Джыхад і зьяўляецца дабраславеньнем Усявышняга. Джыхад высьвятляе, хто ёсьць хто.

Вайна выявіла тых, хто быў няшчыры, слабы, перасьледаваў мэты, далёкія ад Іслама і незалежнай Чачэнскай дзяржавы альбо папросту быў стукачом ці агентам ворага. Першая вайна была толькі падрыхтоўкай да другой.

Разам з тым хачу абвергнуць распаўсюджанае меркаваньне, што быццам бы вялікая колькасьць удзельнікаў першай вайны перайшлі на бок ворага. Назаву лічбы.

У штурме чачэнскай сталіцы 6 жніўня 1996 году ўдзельнічала 850 маджахедаў. Калі прайшло 3 дні і стала зразумела, што мы не зьбіраемся выходзіць з горада, пачалі зьяўляцца атрады “апалчэнцаў” і “добраахвотнікаў”. На момант вядомага ўльтыматума генерала Пулікоўскага ў горадзе ўжо было 3.000 узброеных людзей. Пасьля ўльтыматума – засталося зноў 850 маджахедаў.

Пасьля спыненьня баёў і заключэньня перамір’я ў Хасав’юрце ўзброеныя атрады пачалі зьяўляцца, як грыбы пасьля дажджу. З пачаткам другой вайны гэтыя атрады, большасьць зь якіх, як высьветлілася пазьней, фінансаваліся і падтрымліваліся ФСБ, альбо разьбегліся, альбо “перайшлі” на бок рускіх.

Яркі прыклад – хлусьня вакол бацькі ды сына Кадыравых. Руская прапаганда паўсюль піша, што яны ваявалі на баку маджахедаў супраць рускіх войскаў у 1994-96 гг. Але гэта хлусьня.

Ні бацька, ні сын не зрабілі ні аднаго стрэлу ў бок рускіх. Ахмад Кадыраў (агентурная мянушка “Адам”) – стукач і штатны агент КГБ-ФСБ яшчэ з савецкіх часоў, усю вайну прасідзеў разам з сынамі ў вёсцы Хосі-Юрт. Актывізаваўся па заданьні ФСБ, калі аб’явіўся Лебедзь. Да гэтага адзін раз зьявіўся ў вёсцы Айсхар (Новагрозны) пасьля паходу Радуева ў Кізьляр, дзе ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі. Яго сын Рамзан Кадыраў увесь гэты час быў кіроўцам свайго бацькі. Вось і ўвесь “баявы шлях” гэтых стукачоў…

У баявых дзеяньнях у першай вайне і трохі ў другой удзельнічаў Магамет Ханбіеў (былы міністар абароны ЧРІ), які аднак знайшоў для сябе апраўданьне, каб здацца ворагу. Здаўся ён сам і некалькі чалавек зь яго атачэньня зь ліку суродзічаў.

Імітаваў свой удзел у першай вайне Сулім Ямадаеў (большую частку вайны прасідзеў на нафтавай сьвідравіне ў Беное), які, як аказалася, быў такім жа стукачом, як і Кадыраў, а пасьля вайны па заданьні ФСБ разам з Кадыравым займаўся крадзяжамі людзей.

Ёсьць, канешне, і тыя, хто сапраўды ўдзельнічаў у першай вайне, а затым перайшоў на бок ворага. Ёсьць і тыя, хто ўдзельнічаў у пачатку другой вайны – і таксама перайшоў. Але запэўніваю вас – такіх людзей вельмі мала.

Тыя тысячы стукачоў, якія сёньня служаць ворагу – гэта маса здраднікаў і адшчапенцаў, якія ёсьць у кожным народзе, якія павылазілі са сваіх шчылін з прыходам рускіх войскаў і ніякіх адносінаў да рэальных удзельнікаў вайны ня маюць.

Але гэта натуральны працэс адсеву і адбору. Цяперашнюю вельмі цяжкую вайну нясуць на сваіх плячох толькі самыя стойкія, самыя шчырыя і самыя адданыя – тыя, хто выйшаў на Джыхад не дзеля матэрыяльных дабротаў, а дзеля Алаха, хто чакае дабра, ацэнкі толькі ад Яго, і на каго людскія ганьбаваньні, пагрозы ворага і запужваньні сьмерцю ня дзейнічаюць. Гэта наш залаты фонд, і менавіта гэтыя людзі сёньня зьяўляюцца сапраўднымі абаронцамі сваёй бацькаўшчыны, свайго народу і сваёй дзяржавы.

– Як вы ацэньваеце персьпектывы нацыянальна-вызвольнай барацьбы на тэрыторыі суседніх (зь Ічкерыяй) рэспублік Паўночнага Каўказу, і які чыньнік будзе вырашальны – нацыянальны ці рэлігійны?

– Расея ўсяляк спрабуе абмежаваць вайну рамкамі чачэнскай тэрыторыі. Нават прыдумалі тэрмін – “чачэнізацыя”. Аднак у вайны свае правілы, а ва Ўсявышняга свой план, адрозны ад Масквы. Сёньня Джыхад распаўсюдзіўся практычна па ўсёй тэрыторыі Паўночнага Каўказу. Створаны Каўкаскі Фронт, яго падраздзяленьні дзейнічаюць у адпаведнасьці з планам баявых аперацый і пад агульным вайсковым кіраўніцтвам.

Расея хацела выкарыстаць дагестанскія падзеі 1999 года для расколу і варажнечы паміж народамі Паўночнага Каўказу, але менавіта дагестанскія маджахеды аднымі зь першых падтрымалі Джыхад у Чачні і тым самым паказалі недзеяздольнасьць карты нацыяналізму, якую жадалі выкарыстаць рускія сьпецслужбы і спрабуюць выкарыстаць да гэтай пары [вымушаны адзначыць, што Д.Умараў карыстаецца аднабокім уяўленьнем пра нацыяналізм, які, на яго погляд, можа быць толькі шавіністычны альбо эгаістычны; гэта ня так; для прыкладу глядзіце матэрыялы на нашым сайце, якія даводзяць, што нацыяналізм можа быць і стваральны, і ўніверсальны, і падставай інтэрнацыяналізму; менавіта з-за апошняга наша рэдакцыя падтрымлівае нацыянальна-вызвольную барацьбу чачэнскага народу з-пад улады расейскіх імперыялістаў… – Рэд.].

Нагадаю, што народы Паўночнага Каўказу маюць досьвед сумеснай дзяржавы. І ў часы шэйха Мансура, і ў часы імама Шаміля, і ў часы Горскай рэспублікі, і ў часы Паўночна-Каўказскага Эмірата шэйха Узун-Хаджы. Падмуркам такога аб’яднаньня заўсёды быў Іслам, а ў выпадку Горскай рэспублікі – ідэя агульнакаўказскага адзінства і дэкаланізацыі. Таму ў каўказскіх народаў ёсьць і досьвед, і аснова для аб’яднаньня ў барацьбе за вызваленьне ад каланіяльнай акупацыі Расеі.

– Распад “турмы народаў” – Расейскай імперыі, магчыма, пытаньне недалёкай будучыні. Якія дзяржавы, па-вашаму, могуць утварыцца на тэрыторыі былой імперыі, якія павінны быць адносіны паміж вызваленымі народамі і Украінай?

– Аналізуючы сітуацыю ў сьвеце і тыя працэсы, якія сёньня адбываюцца з такой хуткасьцю, якая раней была немагчымая, прыходзіш да высновы, што зьмены непазьбежныя. Прычым, зьмены ў глабальным маштабе. Сьвет стаў іншы, настаў час нестабільнасьці і новага перадзелу.

На якія часткі распадзецца расейская імперыя – можна толькі меркаваць, таму што ў гэтым працэсе будуць задзейнічаны многія чыньнікі.

Разам з тым, менш за ўсё хацелася б быць фантазёрам і выдаваць пажаданае за сапраўднае. У любой падзеі ёсьць прычыны. У распада імперыі таксама павінны быць прычыны. Проста сядзець і чакаць, калі гэта адбудзецца, – неразумна. Для гэтага трэба прыкласьці высілкі. Расейская імперыя – штучнае ўтварэньне, якое трымаецца на штыхах і крыві. Таму ёсьць надзея, што высілкі супернікаў гэтага крывавага створу, скіраваныя на яго развал, рана ці позна прывядуць да посьпеху.

Акрамя таго, цэлы шэраг аб’ектыўных прычын – дэмаграфічны крызіс, натуральная экспансія Кітаю на поўнач [мы ў рэдакцыі экспансію Кітаю на поўнач ня лічым “натуральнай”. – Рэд.], тыранічны характар улады ў Крамлі ды інш. – могуць прывесьці да ўзмацненьня працэсу развалу рэшткаў гэтай імперыі зла.

Народы, якія акупаваныя Масквой, маюць права на свабоду. Расея ўтрымлівае ў каланіяльнай залежнасьці дзясяткі народаў і краін, таму цалкам лагічна, што будучыя дзяржавы будуць утварацца па этна-тэрытарыяльных межах. Калі ўлічыць ісламскі фактар і тое, што многія каланіяльныя народы – мусульмане, дык цалкам рэальна стварэньне ісламскіх дзяржаў.

У выпадку развалу маскоўскай імперыі на яе абломках магчыма таксама ўтварэньне некалькіх новых дзяржаў з дамінуючым рускім фактарам, якія могуць згуляць станоўчую ролю ў справе пазбаўленьня рускіх ад імперска-шавіністычнага сіндрому.

Стасункі з Украінай гэтых будучых дзяржаў аб’ектыўна павінны будуць несьці партнэрскі характар, бо Украіна займае важнае, стратэгічнае становішча на ўсходзе Еўропы.

Акрамя таго, Украіна не абцяжарана цяжарам імперскага сіндрому і не замешана ў каланіяльных злачынствах, у прыватнасьці, супраць мусульман. Таму ўдзел Украіны ў ваенных дзеяньнях за мяжой, напрыклад, у Іраку, уяўляецца стратэгічна няверным.

– Ці прызнала кіраўніцтва Ічкерыі немэтазгодным правядзеньне аперацый па масавым захопе закладнікаў сярод грамадзянскіх асобаў? Чаму ў апошні час не праводзяцца такія аперацыі, а ідуць толькі баявыя дзеяньні супраць рускіх акупантаў і здраднікаў?

– У вайне з агрэсарам мы кіруемся палажэньнем Шарыяту, які гаворыць: “Ваюйце зь імі так, як яны ваююць з вамі, але не пераступайце”. І ў Норд-Осьце, і ў Беслане для Пуціна былі створаны ўмовы, каб спыніць генацыд чачэнскага народу, спыніць вайну з захаваньнем уласнага твару. Ён мог паказаць, што людскае жыцьцё для яго і для расейскага кіраўніцтва мае каштоўнасьць. Але ён паказаў іншае, што для расейскай улады жыцьцё людзей (ні сваіх, ні чужых) нічога ня значыць. Гэта хворы маньяк.

Маджахеды не забівалі людзей ні ў Норд-Осьце, ні дзяцей у Беслане. Яны не пераступілі. Іх забіў Пуцін. Гэта факт, які прызнаны сёньня ўсімі.

У сваіх вайсковых аперацыях мы будзем кіравацца прынцыпам ваенна-палітычнай мэтазгоднасьці, і абапірацца на палажэньні Шарыяту.

Зыходзячы з Шарыяцкага палажэньня – “ваюйце з імі так, як яны ваююць з вамі, але не пераступайце”, – мы гатовыя прытрымлівацца прынцыпаў так званага “міжнароднага права”, калі яго будзе прытрымлівацца Расея. Гэта нават выгадна для нас. Грамадзянскае насельніцтва ворага, якое не ўдзельнічае ў вайне і не падтрымлівае агрэсію, не зьяўляецца для нас ваеннай мішэньню.

– Ці ўсьведамляе чачэнская моладзь значнасьць Справы сваіх пяпярэднікаў? Хто яны для яе (г.зн. распачынальнікі Джыхаду) – “тэрарысты”, “бандыты” ці нацыянальныя героі? Наколькі актыўна дзейнічаюць у Чачні перакручвальнікі грамадскай сьвядомасьці – рускія “асьветнікі”?

– Менавіта моладзь нясе сёньня на сваіх плячах цяжар вайны. Нашы кіраўнікі, якія загінулі ў баях з захопнікамі і сталі Шахідамі (інша Алах), зьяўляюцца прыкладам для іх. На нашых герояў арыентуюцца сёньня тыя, хто выходзіць на Джыхад.

Рускія акупанты і іх памагатых зь ліку здраднікаў (многія зь якіх – радавыя здраднікі яшчэ з часоў першай Каўкаскай вайны, а затым камуністычнай Расеі) вядуць упартую працу сярод моладзі, імкнучыся адвярнуць моладзь ад Джыхаду, ад супраціву агрэсіі і акупацыі, насадзіць чужыя для чачэнскага менталітэту каштоўнасьці ды парадкі. Галоўным аб’ектам атакі гэтых “асьветнікаў” зьяўляецца Іслам, бо менавіта рэлігія зьяўляецца асновай нашага нацыянальнага характару, сьвядомасьці, нашых высакародных традыцый і культуры.

Каб перакруціць сутнасьць чачэнцаў, ператварыць чачэнскі народ у быдла, ворагі скажаюць сутнасьць рэлігіі, паняцьці і сэнс словаў. Пуцінскага сабаку Кадырава падаюць самастойным дзеячам. Робіцца гэта пад лозунгам “ратаваньня чачэнскага народа”, у той час як на самой справае ідзе ўзмоцненая русіфікацыя чачэнцаў, перакручваецца сутнасьць чачэнскага менталітэту. Такая ж палітыка праводзіцца сярод іншых народаў Паўночнага Каўказу.

Мы супрацьстаім гэтым крывавым задумы ворага і яго агентаў.

– Ці верыць чачэнскі народ у персьпектыву мець уласную дзяржаву? Ці выхоўваецца моладзь у духу патрыятызму? Як вы ацэньваеце сітуацыю з магчымым “Косаўскім прэцэдэнтам”, і як гэты прэцэдэнт, калі ён адбудзецца, можа паўплываць на сітуацыю вакол Чачні?

– Мы маем уласную дзяржаву. Яна была адноўлена 6 верасьня 1991 году ў выніку народнай рэвалюцыі. Сёньня наша дзяржава акупаваная ворагам, мы вядзем вайну супраць акупантаў і ўпэўнены, што раней ці пазьней вораг будзе выгнаны ня толькі з нашай зямлі, але і з усяго Каўказу.

Што да моладзі, дык як было сказана вышэй, менавіта яна сёньня нясе на сваіх плячах цяжар вайны. Наша моладзь выхоўваецца ў Джыхадзе, а гэта лепшае выхаваньне.

Мы адсочваем сітуацыю вакол Косава. Для ўсіх відавочна, што ідзе вялікі міжнародны гандаль. Ні пра якую справядлівасьць гаворкі няма. Вялікія дзяржавы вядуць сваю гульню, выкарыстоўваючы сітуацыю, якая склалася. Лёс косаўскіх албанцаў нікога не цікавіць акрамя саміх албанцаў. Двайныя стандарты праяўляюцца ў гэтым пытаньні як ніколі пэўна.

Праславутая супярэчнасьць паміж прынцыпам “тэрытарыяльнай цэласнасьці” і “правам народу на самавызначэньне” выкарыстоўваецца вялікімі дзяржавамі ў залежнасьці ад палітычных інтарэсаў. Сёньня, напрыклад, Расея ўспомніла, што Паўднёвая Асеція і Абхазія маюць права на самавызначэньне, у той час як чачэнскі народ Масква (і з дазволу “міжнароднай супольнасьці”) такога права пазбавіла. Цяпер Расея шантажуе Захад, што “прызнае” Абхазію і Паўднёвую Асецію, калі Косава атрымае незалежнасьць.

ЗША і Еўропа ў сваю чаргу вядуць справу да фармальнай незалежнасьці Косава пры захаваньні кантролю над гэтай краінай з боку НАТА і заходніх краін. Якая канчатковая мэта гэтай маніпуляцыі – пакажа час.

На фоне гэтага гандалю само сабой напрошваецца пытаньне: а што з Чачэскай дзяржавай? Адказу на гэтае пытаньне ні ў Расеі, ні ў заходніх краін няма. Дакладней, яны ня хочуць на яго адказваць, таму што любы адказ выкрые палітыку падвойных стандартаў, якую праводзяць і Задах, і Расея.

Гісторыя з Косава, а раней з Усходнім Тыморам, які аддзялілі ад мусульманскай Інданэзіі [затое мусульманскае Косава аддзяляюць ад праваслаўнай Сербіі. – Рэд.], грунтуючыся на праве народаў на самавызначэньне, паказвае, што ў сьвеце дзейнічае не сіла права, а права сілы. Гэта і ёсьць рэальнае, а не пісанае на паперы “міжнароднае права”.

Так званы “косаўскі прэцэдэнт” будзе мець уплыў на сітуацыю на Каўказе толькі ў кантэксьце гандлю паміж Захадам і Расеяй, іх здольнасьці (альбо няздольнасьці) дамовіцца паміж сабой.

– Ці дзейнічае на тэрыторыі Ічкерыі РПЦ (руская праваслаўная царква)? Наколькі шырокі яе ўплыў?

– РПЦ зьяўляецца акупацыйнай структурай і ўдзельнічае ў вайне супраць чачэнскай дзяржавы і яе народу. Гэтая структура таксама вядзе палітыку агрэсіі ў іншых раёнах Каўказу, насаджаючы акупацыйныя парадкі, мабілізуючы расейскую армію на вайну і асьвяшчаючы масавыя забойствы мусульман.

Усім вядома, што РПЦ ёсьць падрадзел ФСБ, а яе цэрквы зьяўляюцца рэзедэнтурамі ФСБ і ГРУ на Каўказе. Таму наша стаўленьне да РПЦ, як да варожай, агрэсіўнай арганізацыі, якая вядзе вайну супраць нас.

Кіраўніцтва РПЦ мае такія ж адносіны да хрысьціянства, як і прызначаныя крамлём муфціны да Іслама.

Восеньню 2005 году на паседжаньні Маджліса Каўказскага фронту ў горадзе Чачэрску было прынята рашэньне прызнаць РПЦ экстрэмісцкай арганізацыяй, якая ідзе ў авангардзе каланіяльнай імперскай палітыкі Расеі, і забараніць яе дзейнасьць на Каўказе да заканчэньня вайны ды спыненьня РПЦ сваёй экстрэмісцкай дзейнасьці.

– Ці адрозьнівае чачэнкі народ таталітарнае, агрэсіўнае і сектантскае “рускае хрысьціянства” і гуманнае, свабадалюбнае хрысьціянства як такое, у тым ліку і ўкраінскае? (Г.зн, ці магчыма супрацоўніцтва ў барацьбе супраць агульнага імперскага ворага мусульман і хрысьціян на падмурку ўзаемапавагі?)

– Каран вызначае хрысьціян, як людзей пісаньня. Таму Шарыят прадпісвае ва ўзаемаадносінах зь людзьмі пісаньня заклікаць да адзінабожжа і дзейнічаць у адпаведнасьці з дамовай.

Як было ўзгадана вышэй, РПЦ па сваёй сутнасьці не зьяўляецца хрысьціянскім аб’яднаньнем. Гэта авангард рускага імперыялізму, агрэсіі і гвалту. Яна ня мае ніякаіх адносін да рэлігіі, а абслугоўвае інтарэсы ваенных злачынцаў.

Украіна таксама знаходзіца пад ціскам і агрэсіяй з боку Расеі. Масква не спыніла сваіх планаў па вяртаньні кантролю над украінскім народам. Таму ўкраінцы, чачэнцы і іншыя народы Каўказу зьяўляюцца аб’ектыўнымі саюзьнікамі ў барацьбе супраць неакаланіяльных планаў крамлю.

– Ці лічыце вы неабходным стварэньне адзінага (агульнага і для мусульман, і для хрысьціян) антыімперскага фронту? Калі так – дык у якіх формах магло б пачацца супрацоўнітцва?

– Мы падзяляем трывогу і заклапочанасьць тых, хто бачыць, як некаторыя краіны выступаюць з нэакаланіяльнымі дамаганьнямі, развязваючы ўсё новыя і новыя крывавыя войны па ўсім сьвеце. Расея рухаецца менавіта ў гэтым кірунку, спрабучы аднавіць страчаны кантроль над былымі савецкімі калоніямі. Расея небясьпечная і агрэсіўная, яна пагражае ўсім сваім суседзям і спрабуе пагражаць іншым краінам далёка за яе межамі.

Наша барацьба ўжо зьяўляецца барацьбой антыімперскага фронту на яго перадавым рубяжы. Мы будзем толькі вітаць, калі гэты фронт будзе пашырацца і ўмацоўвацца. Формы супрацоўніцтва могуць быць самыя разнастайныя – ад палітычных да ваенных.

– Як бы вы паставіліся да ідэі форуму ўсіх прыгнечаных народаў постсавецкай прасторы для выпрацоўкі практычнай канцэпцыі сумеснай антыімперскай барацьбы?

– Мы б віталі такое пачынаньне і аказалі б яму ўсялякае садзеяньне і падтрымку.

– Ці выкарыстоўваеце вы досьвед Украінскай Паўстанцкай Арміі? Бо ўмовы барацьбы падобныя і вораг той жа.

– Мы супрацьстаім агрэсіі Расеі ўжо некалькі сотняў гадоў. Канешне ж, у першую чаргу мы выкарыстоўваем досьвед барацьбы нашых бацькоў. Але кожнае пакаленьне сутыкаецца з новымі задачамі і праблемамі. Таму досьвед іншых народаў і краін, у тым ліку і ўкраінскага народу, якія супрацьстаялі агрэсіі Расеі, вельмі важны для нас. Па меры нашых сілаў і магчымасьцяў мы імкнемся атрымліваць такія веды. Яны дапамагаюць у нашай барацьбе.

– Дзякуй Вам за адказы на нашыя пытаньні.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы