nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У Кіеве адбыўся Антыімперскі Марш

22 мая, 2007 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

�а�� �н���мпе��к�.JPG

20 траўня ў Кіеве адбыўся Марш супраць імперскай палітыкі Расеі, прымеркаваны да 143-й гадавіны “заканчэньня” першай Руска-Каўказскай вайны – акупацыі Расеяй Каўказу (гэта адбылося 21 траўня 1864 года; дарэчы нагадаць, што перад гэтым расейскія імперцы толькі што здушылі наша паўстаньне за свабоду і павесілі яго правадыра, беларускага нацыянальнага героя – нашага Кастуся Каліноўскага). Арганізатарам акцыі выступіў Міжнародны Антыімперскі Фронт (МАФ), які быў утвораны 8 траўня 2007 году ў Тэрнопалі (пра гэта мы ўжо пісалі, гл. https://nashaziamlia.org/2007/05/12/660). Нагадаем, што заснавальнікамі МАФ зьяўляюцца Усеукраінская арганізацыя “Трызуб” імя Сцяпана Бандэры (новы кіраўнік Дзьмітро Яраш) і Рух за Дэкаланізацыю Каўказу (кіраўнік Ахмад Сардалі). Задачай МАФ зьяўляецца садзеяньне барацьбе народаў, прыгнечаных расейскай імперыяй, за іх свабоду, а таксама мабілізацыя і аб’яднаньне іх высілкаў у барацьбе супраць “імперскіх монстраў, глабалізму, сатанізму і неарэваншызму”.

У Антыімперскім Маршы прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі Арганізацыі Украінскіх нацыяналістаў (АУН), мусульманскія студэнцкія арганізацыі з Індыі і Пакістану, жыхары Украіны зь ліку чачэнскай дыяспары і сябры “Джамаата афрыканскіх студэнтаў-мусульман у падтрымку Чачні”.

Акцыя пачалася ў 16 гадзін і працягвалася больш за гадзіну. У ёй прынялі ўдзел каля 250 чалавек. Антыімперскі Марш прайшоў з месца збора (Паветранафлоцкі прасьпект) да расейскага пасольства ва Украіне. Былі ўзьнятыя Дзяржаўныя сьцягі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя (іх трымалі украінцы і афрыканцы), украінскія нацыянальна-дзяржаўныя жоўта-блакітныя сьцягі, сьцягі «Трызуба», а таксама чорна-чырвоныя сьцягі АУН.

Кіеўская міліцыя рэагавала на акцыю спакойна. Яе супрацоўнікі сталі ланцужком паміж маніфестантамі і пасольствам РФ і напрацягу ўсёй акцыі не выяўлялі актыўнасьці.

Удзельнікі Антыімперскага Маршу несьлі лозунгі і транспаранты на украінскай ды чачэнскай мовах: “Кіеў супраць Масквы!”, “Свабоду народам, свабоду чалавеку”, “Хай жыве Дока Умараў – Амір мусульман!”, “Рускі акупант, вон з Чачні!”, “Сёньня Чачня, заўтра Украіна!”, “Пуціна да адказу!”, “Не акупацыі Каўказа!”, “Маджахеды ўсіх краін, яднайцеся!” ды іншыя.

Удзельнікі Антыімперскага Маршу выступілі за вызваленьне Каўказу ад расейскай акупацыі, за вывад акупацыйных фармаваньняў Расеі з тэрыторыі Чачэнскай дзяржавы, казалі пра небясьпеку імперскага рэваншу з боку расейскай імпербюракратыі, якая сёньня пагражае свабодзе украінскага народу і незалежнасьці украінскай дзяржавы. Удзельнікі акцыі скандавалі антыімперскія лозунгі й пелі украінскія нацыянальна-вызвольныя песьні.

З прамовай перад пасольствам Расеі выступіў Іван Сута – старшыня палітычнай рэферэнтуры УА “Трызуб” імя Сцяпана Бандэры. Ён падкрэсьліў пагрозу расейскага рэваншызму і ўказаў, што доўг кожнага сьвядомага украінца падтрымліваць барацьбу чачэнскага ды іншых народаў Каўказу супраць рускага імперыялізму. Ён заявіў, што ва Украіне цяпер дзейнічае рэжым унутранай акупацыі. Шматлікія бандыцкія групоўкі рускіх экстрэмістаў фактычна беспакарана, а часам і пры заахвочваньні ўладаў, зьдзяйсьняюць шматлікія злачынствы. Украінская эканоміка фактычна захоплена рускімі алігархамі, якія ў сваю чаргу зьвязаныя з расейскімі сьпецслужбамі й дзейнічаюць у іхных інтарэсах. Украінская ўлада падзелена на дзьве групоўкі: адна зь іх кантралюецца Масквой і дзейнічае ў інтарэсах Расеі, а другая – Захадам. У сувязі з такой сітуацыяй перад украінскім народам стаіць задача мабілізаваць свае высілкі для барацьбы зь імперскімі прэтэнзіямі, якія пагражаюць украінскай нацыянальнай дзяржаўнасьці й незалежнасьці.

Іван Сута таксама заявіў, што ідэолагі украінскай нацыянальнай дзяржаўнасьці Сцяпан Бандэра і Яраслаў Сцецько указвалі на тое, што рускую імперыю цяжка перамагчы разрозьненымі сіламі. Для гэтага неабходна аб’яднаньне прыгнечаных народаў. Менавіта з гэтай мэтай у свой час і быў створаны Антыбальшавіцкі Блок Народаў. Да таго ж заклікаў вялікі сын чачэнскага народу Джахар Дудаеў.

На мітынгу перад будынкам расейскага пасольства таксама выступіў камандзір Кіеўскага аддзяленьня УА “Трызуб” Андрый Пылыпась, які заявіў, што МАФ павінны стаць каардынатарам і крышталізатарам аб’яднаных высілкаў у антыімперскай барацьбе.

З пасольства Расеі да маніфестантаў ніхто не выйшаў. Аднак удзельнікі Антыімперскага Маршу заранёў заявілі, што яны і не зьбіраліся ні сустракацца, ні размаўляць з прадстаўнікамі пуцінскага рэжыму.

Антыімперскі Марш суправаджала шмат журналістаў з розных украінскіх СМІ, у тым ліку “5 канал” украінскага ТБ, які паказаў у вечаровым эфіры падрабязны рэпартаж пра Марш. Як адзначылі каментатары, упершыню за 15 гадоў ва Украіне перад будынкам расейскага пасольства прайшла акцыя пратэсту такога маштабу…

Ад рэадакцыі:

Варта нагадаць, што аналагічныя падзеі ў Менску перад будынкам пасольства Расеі ў Беларусі мелі месца ў лістападзе 2002 году. А таму вельмі шкада, што на Антыімперскім Маршы ў Кіеве не было нашых бел-чырвона-белых сьцягоў. Бел-чырвона-белая стужачка на чачэнскім сьцягу ня лічыцца. За яе чачэнцы пралілі ўласнай крыві больш чым дастаткова…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы