nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Настаўнік” адкрыта зьдзекуецца з прафесара

14 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ)

Ска�амела.JPG

Супраць прафесара Марыё Скарамэлы (гд. фота), які сустракаўся ў Лондане з Аляксандрам Літвіненка ў дні атручаньня апошняга агентамі расейскай імперыякратыі на чале з Лугавым й які адразу па вяртаньні на радзіму 24 снежня 2006 году быў арыштаваны і пасаджаны ў рымскую турму, высунуты новыя абвінавачваньні. Як паведаміла агецтва Ansa, на гэты раз прафесара абвінавацілі ў “нанясеньні шкоды… Нацыянальнаму парку Везувія”.

Для таго, каб сачыць за лёсам прафесара Скарамэла (а лёс яго можа быць вельмі інфарматыўны, паказальны), варта ведаць, што ён ёсьць экс-кансультантам г.зв. “Камісіі Мітрохіна”, якую сфармаваў італьянскі парламент і якая ў 2002-06 гг. рассьледвала дзейнасьць савецкіх сьпецслужбаў на тэрыторыі Італіі. Скарамэла 1 лістапада 2006 года сустракаўся ў Лондане з экс-афіцэрам ФСБ Аляксандрам Літвіненка ў сушы-бары Іцу (Itsu). Менавіта ў гэты дзень, на думку сьледчых, былы супрацоўнік расейскага ФСБ А. Літвіненка, які перабег у Вялікабрытанію яшчэ ў 2000 годзе, атрымаў сьмяротную дозу палонія-210 і сканаў летась 23 лістапада. Таму першапачаткова падазрэньне пала на прафесара, але потым яно было зьнятае (яго проста выкарысталі “ў цёмную”, і гэта ў Скотланд-Ярдзе хутка высьветлілі). Акрамя таго, Скарамэла працаваў у італьянскай кампаніі, якая займалася экалагічнай бясьпекай.

Але ўсё гэта ня мела значэньня для трапленьня ў вязьніцу. Ён быў пасаджаны ў турму за тое, што нібыта падаў “хлусьлівую інфармацыю ў праваахоўныя органы Італіі” на агента расейскага ГКБ-ФСБ сп-ра Таліка. Скарамэла ў свой час сьцьвярджаў, што на яго і на старшыню “Камісіі Мітрохіна” Паола Гуцанці рыхтуецца замах з боку агентаў расейскіх сьпецслужбаў.

Больш дакладна, летась ён заявіў італьянскім праваахоўным органам, што агенты расейскіх сьпецслужбаў, сярод якіх ён назваў Аляксандра Таліка і Яўгена Лімарава, рыхтуюць тэрарыстычныя акты ў Італіі. Па словах Скарамэлы, аб’ектамі гэтых тэрактаў павінны былі стаць ён сам і Гуцанці, а канкрэтным арганізатарам аперацый зьяўляецца былы агент КГБ Аляксандр Талік. Рымская пракуратура дапытала Таліка і аб’явіла, што прыйшла да высновы, што на яго быў узьведзены паклёп. Прычынай гэтых высноваў сталі словы самога агента КГБ-ФСБ, які пад час допыту клятвенна запэўніў, што “Скарамэла хлусіць”. Гэтага аказалася дастаткова, каб паверыць агенту расейскага імперыялізму, а прафесара… пасадзіць у вязьніцу (што, як напэўна разумее кожны чытач, было абсалютна неабавязкова), бо тады сьледчыя “западозрылі”, што “Скарамэла хлусіць і паклёпнічае наўмысна”. Гэта “падазрэньне” і паслужыла повадам для арышту.

Паколькі прафесар знаходзіцца ў вязьніцы практычна беспадстаўна вось ужо больш за паўгады, у дадатак да абвінавачваньня ў паклёпе італьянскія ўлады высунулі супраць Скарамэлы цяпер яшчэ адно абвінавачваньне ў… “незаконнай утылізацыі адкідаў у вобласьці Кампанія”.

У сувязі з пададзеным укажам, што на думку шэрагу італьянскіх каментатараў і незалежных аглядальнікаў жорсткі перасьлед прафесара Скарамэлы з боку ўладаў зьвязаны ня з тым, што афіцыйна абвяшчаецца, а зусім зь іншым – ён сабраў дакументальныя доказы, якія сьведчылі пра тое, што цяперашні прэм’ер-міністар Італіі Рамана Продзі ёсьць даўні агент КГБ-ФСБ з агентурнай мянушкай “Настаўнік” (мы пра гэта ўжо пісалі, гл. https://nashaziamlia.org/2007/03/13/575). Больш за тое, па адной зь версій забойства самога Аляксандра Літвіненкі было зьвязана з тым, што ён перадаў Скарамэле дадатковыя дакументальныя сьведчаньні таго, што Рамано Продзі сапраўды зьяўляецца агентам КГБ-ФСБ…

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Крута! Цяжка паверыць, што КГБ мае такую моц.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы