nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Павел Севярынец (паводле sieviarynets.net)
Выкарыстоўваючы другую палову лета – час грамадска-палітычнага напружанага напаўзацішша, хочам выставіць чарговыя кнігі й артыкулы выбітных беларусаў, прысьвечаныя галоўнай тэме нашага сайта – беларускай найцыянальнай ідэі. Перад тым, як падаць вялікую працу Паўла Севярынца “Нацыянальная ідэя”, “дзеля разьмінкі” выстаўляем пару яго апошніх артыкулаў. Нагадваем, паколькі наш сайт ідэалагічны, мы захоўваем за сабой права каментаваць некаторыя думкі аўтараў [нахіленым шрыфтам у квадратых дужках].
Рэдакцыя.
Рэдакцыя (паводле матэрыялаў www.svaboda.org і часопісу The Economist)
Патрыцыя Коэн (Patricia Cohen, “The New York Times”, ЗША)
Прынята на першай сесіі
Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
12-га склікання 27 ліпеня 1990 г.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Існуюць розныя спосабы здабычы аб’ектыўнай інфармацыі пра ўдзельнікаў грамадска-палітычных працэсаў. Адзін зь іх – гэта азнаямленьне з матэрыяламі шматгадовай і, як правіла, ахвярнай працы таго ці іншага дасьледчыка, якому чамусьці верыцца (прыклад – папярэдні артыкул). Яшчэ адзін – сачэньне за рэакцыяй суб’ектаў палітычнага поля на нечаканыя і вострыя падзеі. Апошні варыянт здабычы інфармацыі мы назвалі эфектам “крука ў лесе” (гл. http://nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Нядаўні арышт аднаго зь лідэраў расейскіх нацыянал-сацыялістаў Максіма Марцінкевіча (рус. Марцинкевич) у пэўнай ступені адпавядае такому эфекту. Каб прасьвятліць зьмест яшчэ аднаго фрагменту расейскай рэчаіснасьці засталося сабраць разнастайныя зьвесткі ў Інтэрнэце і паспрабаваць сістэматызаваць іх.
Мікалай Смаленцаў-Собаль.
З улікам летняга сезону, мы вырашылі выставіць па частках вялікі артыкул Мікалая Смаленцава-Собаля (Николай Смоленцев-Соболь), які год таму зьявіўся ў Сеціве па адрасе: http://www.press-attache.ru/Article.aspx/week/2561. Артыкул падае шэраг цікавых фактаў, некаторыя зь якіх мы, як звычайна, дазволілі сабе выдзяляць тоўстым шрыфтам ці пракаментаваць.
Рэдакцыя.
Як мы напісалі ў прадмове да папярэдняга артыкула, гэта быў апошні матэрыял з канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя”, які мы падалі на нашым сайце. Але гэта не азначае, што сама тэма цяпер закрытая. Наадварот, наш сайт, які пачаў сваю працу праз 7 гадоў пасьля той знакамітай канферэнцыі, фактычна у найбольшай ступені і быў адкрыты для таго, каб працягнуць і разьвіць дадзеную тэму. Каб ня толькі сьцьвердзіць: “Дзяржаве беларусаў быць!”, – але і адказаць на пытаньне, якой ёй быць. Таму мы з задавальненьнем атрымалі вялікі артыкул аднаго з удзельнікаў канферэнцыі, якую мы ўвесь час узгадваем, Зьмiцера Абразцова, які працягваў працаваць па дадзенай тэме. Вынікі гэтай працы кожны наведвальнік сайта цяпер можа ацаніць самастойна.
Рэдакцыя.
Да кнігі матэрыялаў канферэнцыі (“Беларуская нацыянальная ідэя”. – Мн.: Бел. выд. Тав-ва “Хата”, 2000. – 448 ст.) рэдакцыйнай калегіяй была напісана прадмова, якая, аднак, у само выданьне не ўвайшла. Мы ж лічым яе вельмі важнай часткай канферэнцыі. Нягледзячы на само паняцьце – “прадмова”, напісана яна была пасьля завяршэньня канферэнцыі і канчаткова абагульняе яе вынікі. Дадзеную Прадмову (адсутную ў адпаведным выданьні) мы і падаем у якасьці апошняга матэрыялу, прысьвечанага гэтай знакамітай канферэнцыі.
Рэдакцыя сайта.
Надыйшоў час выставіць на наш сайт адзін з апошніх раздзелаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” (Гродна, 18-19 красавіка 1999 г.). Гэта – матэрыялы дыскусіі, якая адбылася ў завяршэньні другога дня працы канферэнцыі, працягвалася дзьве гадзіны і была запісана на магнітафон (выказаліся, часта па некалькі разоў, 20 чалавек). Вядоўцам дыскусіі быў Сямён Домаш. З нагоды варта нагадаць, што гэты чалавек быў старшынём Гродзенскага аблвыканкаму, сьвядома зышоў з гэтай пасады пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі, быў старшынём Каардынацыйнага камітэта “Гродзенская ініцыятыва”, сябрам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ХІІІ скліканьня, у 2001-м годзе быў зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты, але зьняў сваю кандыдатуру на карысьць “адзінага кандыдата ад апазіцыі” Ганчарыка (хаця той выбіўся ў “адзіныя” праз двайное ашуканства). Паводзіны С.Домаша – рэдкі выпадак выключна прыстойных паводзінаў палітыка ў найноўшай беларускай гісторыі… Зьвесткі аб ўдзельніках дыскусіі прыведзены на час правядзеньня канферэнцыі.
Рэдакцыя.