nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Канцэпцыя Беларускай нацыянальнай ідэі (частка ІІ)

13 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

Зьмiцер Абразцоў

���2.GIF

 

3. ДЗЯРЖАВА ЯК ФОРМА САМААРГАНІЗАЦЫІ НАЦЫІ

У гісторыі чалавецтва вядомыя такія формы самаарганізацыі людзей як статак, сям’я, род, племя, горад (поліс), княства, дзяржава.

Можна пагадзіцца, што ў неабходнасьці самаарганізацыі людзей у розных формах ёсьць пэўная гістарычная заканамернасьць. Пераход жыцьцезабесьпячэньня чалавека ад зьбiральнiцтва i паляваньня да земляробства i разьвядзеньня жывёлы (i праз гэта – назапашваньне сродкаў жыцьця) запатрабаваў аселасьцi і фармаваньня культуры як досьведу жыцьця ў пэўных умовах. Узьнiкла неабходнасьць трансфармацыi рухомых формаў самаарганiзацыi людзей (першабытны чалавечы статак [наўрад ці статак калі-небудзь быў формай арганізацыі людзей. – Рэд.], род, племя) да аселых формаў (паселiшча, горад, дзяржава). (Матывацыю ўтварэньня аселых формаў самаарганiзацыi можна зьвязаць i зь неабходнасьцю абароны назапашаных сродкаў жыцьця). З утварэньнем аселых формаў самаарганiзацыi людзей фармуецца каштоўнасьць жыцьцядайнага, экалягiчна здаровага вонкавага асяродку.

Заканамернасьць самаарганізацыі соцыюма ў дзяржаве абумоўлена спалучэньнем такіх чыньнікаў, як:

– жыцьцёвая неабходнасьць (вонкавы чыньнік);

– здольнасьць да самаарганізацыі пэўных этнічна-сацыяльных групаў ці нацыянальна сталага соцыюма (унутраны чыньнік);

– неабходнасьць, ва ўмовах грамадскага падзелу працы, захаваньня, назапашваньня і перадачы нашчадкам досьведу жыцьця (духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу) i назапашаных сродкаў жыцьця дзеля яго (жыцьця) бясконцага працягу.

Пераход з адной формы самаарганізацыі людзей у іншую абумоўлены неабходнасьцю павелічэньня супольнага духоўнага, інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыялу грамадства праз грамадскі падзел працы і павелічэньне супольнай залежнасьці ад канчатковых вынікаў сумеснай дзейнасьці, працы. Такая неабходнасьць зьвязаная з абвастрэньнем праблемных групаў жыцьцезабеспячэньня і зь неабходнасьцю рэалізацыі свайго супольнага прызначэньня.

Утварэньне дзяржавы як формы самаарганізацыі соцыюма азначае зьяўленьне ўнутранага дзяржаўнага палітычнага і прававога поля. Дзяржаўнае палітычнае поле акрэсьлівае прынцыпы і нормы самаарганізацыі нацыі і рэглямэнтуецца канстытуцыяй (статутам). Дзяржаўнае прававое поле акрэсьлівае нормы стасункаў паміж рознымі суб’ектамі дзяржаўнага права і рэглямэнтуецца законамі, іншымі прававымі актамі, якія павінны адпавядаць канстытуцыі (ці, прынамсі, не пярэчыць ёй).

Самаарганізаваны ў дзяржаве соцыюм як цэлае (нацыя) выступае на вонкавым палітычным і прававым полі самаарганізаванай міжнароднай супольнасьці ў якасьці суб’екта міжнароднага права праз інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня. Гэта значыць, што прызнаная сусьветнай супольнасьцю дзяржава як форма самаарганізацыі нацыі ёсьць суб’ектам міжнароднай палітыкі і права.

На дзяржаўным палітычным і прававым полі, у залежнасьці ад тыпу дзяржавы, функцыянуюць дзяржаватворныя суб’екты.

З утварэньем першых дзяржаў можна прасачыць дзейнасьць некалькіх дзяржаватворных суб’ектаў з даволі акрэсьленымі функцыямі. Спачатку такімі дзяржаватворнымі суб’ектамі ёсьць інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня і інстытуты духоўнага апірышча, прадстаўленыя рэлігійнымі інстытуцыямі. З гісторыі старажытнасьці вядома, што дзяржаватворная функцыя належыла і жыхарам першых формаў дзяржавы, ад якіх залежыла, хто будзе на кіруючых пасадах. У працэсе эвалюцыі дзяржавы фармуюцца такія дзяржаватворныя суб’екты як грамадзяне і грамадзянская супольнасьць.

На дзяржаўным палітычным полі дзяржаватворныя суб’екты функцыянуюць, як цэлае. На дзяржаўным прававым полі функцыянуюць структуры дзяржаватворных суб’ектаў (суб’ектаў дзяржаўнага права).

За інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня замацоўваецца функцыя вызначэньня формы і метадаў самаарганізацыі ў дзяржаве. За інстытутамі духоўнага апірышча (рэлігійнымі інстытуцыямі) замацоўваецца функцыя вызначэньня сутнасьці часовага існаваньня чалавека ў Бясконцасьці жыцьця, сутнасьці супольнага жыцьця ў дзяржаве, захаваньня духоўнага патэнцыялу нацыі. У гісторыі дзяржавы дзейнасьць гэтых дзяржаватворных суб’ектаў пры іхнім дзяржаўным адзінстве характэрызуецца процістаяньнем, супярэчлівасьцю, канкурэнцыяй, спрэчкамі за першасьць, іншы раз варожасьцю; і толькі ў пагрозьлівыя для дзяржавы часіны іхныя намаганьні ўзьядноўваліся, і тое не заўсёды. Можна таксама прасачыць, як інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня і рэлігійныя інстытуцыі імкнуліся падмяніць функцыі адно аднаго, а іншым часам скарыстаць адзін аднаго ў сваіх карпаратыўных інтарэсах. Тым ня менш, можна адзначыць, што бяз гэтых двух дзяржаватворных суб’ектаў дзяржава як форма самаарганізацыі грамадства ня ёсьць жыцьцяздольная. Трэба ўдакладніць, што тэза «адзяленьне царквы ад дзяржавы» можа азначаць толькі падзел дзяржаватворных функцый паміж інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня і рэлігійнымі інстытуцыямі на дзяржаўным палітычным полі, але не аддзяленьне рэлігійных інстытуцыяў ад дзяржавы як формы самаарганізацыі нацыі, як гэта склалася ў Беларусі за апошнія два стагодзьдзі, што ніяк не спрыяе жыцьцяздольнасьці нашай дзяржавы.

 

3.1. Таталітарная дзяржава

З умацаваньнем узброенай сілы за інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня і ліквідацыяй пачатковых механізмаў зваротнай сувязі дзяржаватворныя функцыі цалкам адыйшлі да інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня ці часткова дзяліліся з рэлігійнымі інстытуцыямі ў залежнасьці ад гістарычнага досьведу той ці іншай дзяржавы.

Так фармавалася таталітарная дзяржава з больш ці менш жорсткім рэжымам. У таталітарнай дзяржаве прававое поле як такое адсутнічае. Замест яго ствараецца рэжым “валадараньня-падначаленьня”.

 

У таталітарнай дзяржаве існуюць толькі два суб’екты дзяржаўнага “права”:

– інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) – суб’ект (частка) устанаўлення рэжымных нормаў (а дакладней – загадаў, дэкрэтаў), які атаесамляе сябе зь дзяржаваю (цэлым) як формай самаарганізацыі грамадства;

– “грамадзяне” (фактычна – рабы або прыгонныя) – суб’ект выкананьня рэжымных нормаў (загадаў).

Рэлігійныя інстытуцыі дапушчаюцца як дэкор ці падзельнікі рэжыму альбо захоўваюцца вернікамі ў падпольлі (“катакомбная царква”).

Структуры так званай “грамадзянскай супольнасьці” ў былым СССР –  КПСС, ВЦСПС, ВЛКСМ і іншыя – функцыянуюць на рэжымным полі інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня (гл. малюнак 1; пазначана: РІ – рэлігійныя інстытуцыі).

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 1.GIF 

Больш таго, КПСС фактычна ажыцьцяўляла функцыі рэлігійных інстытуцыяў, якія падначалілі сабе інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня. Аднак, гэтыя функцыі ажыцьцяўляліся ў сфэры атаесамленьня сродкаў жыцьця як мэты жыцьця, а не ў сфэры сутнасьці і збалянсаванасьці часовасьці існаваньня і вечнасьці жыцьця, уласьцівай рэлігійным інстытуцыям.

Таталітарны рэжым у дзяржаве грунтуецца на ўтрыманьні кожнага чалавека, арганізацыі, прадпрыемства з адзінага цэнтра, так бы мовіць, з цэнтралізаванай арганізацыі. Дэмакратыя як механізм зваротнай сувязі гэтай сістэмай не дапушчаецца і боль людзей у выніку дзеяньняў ІДР (інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня) апошнімі ніяк не адчуваецца. У такіх варунках ад людзей патрабуецца толькі пакора. Духоўны й інтэлектуальны патэнцыял людзей, які дазваляў бы ім самастойна прымаць рашэньні, браць на сябе адказнасьць за іх рэалізацыю, быць свабоднымі, робіцца незапатрабаваны, больш таго, пагрозьлівы для таталітарнага або аўтарытарнага рэжыму [і таму патэнцыял грамадства, народу не раскрываецца, марнуецца. – Рэд.]. Гэткую тэндэнцыю можна назіраць у самых розных формах дыктатур і імпэрый.

Верагодна, што таталітарны рэжым часова падвышае свой агульны патэнцыял за кошт фізіялягічнага патэнцыялу. Папросту кажучы, за кошт выкарыстаньня дармавой рабскай сілы. Духоўны й інтэлектуальны патэнцыял соцыюма, калі часова і падвышаецца, то насуперак рэжыму, каб выжыць. Урэшце можна канстатаваць заняпад і дэградацыю таталітарнага рэжыму, паколькі духоўны і інтэлектуальны патэнцыял не запатрабаваны. Бо таталітарная форма дзяржавы зарыентавана на захопніцкія мэтады жыцьцезабесьпячэньня, а рэшткі патэнцыялу ў таталітарнай дзяржаве скіраваныя не на самаарганізацыю, а на захоп вынікаў дзейнасьці іншых соцыюмаў [у таталітарнай дзяржаве ўсё падпарадкавана інтарэсам, звычайна нізкаўзроўневым, прыўладнай бюракратыі, усё пераключаецца на забесьпячэньне такіх “інтарэсаў”. – Рэд.].

Устойлівасьць інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) забяспечваецца іхняй недатыкальнасьцю праз атаесамленьне імі сябе – часткі дзяржавы – зь дзяржаваю як цэлым і адсутнасьцю зваротнай сувязі з боку іншых суб’ектаў дзяржаўнага права.

Утульнасьць маргінальнай псыхікі (незбалянсаванага ўсьведамленьня часовасьці свайго існаваньня) прадстаўнікоў ІДР [у таталітарнай дзяржаве. – Рэд.] грунтуецца на магчымасьці зьнішчыць любога чалавека, а ў перспектыве – не пакінуць пасьля сябе нікога. Маўляў: “Пасьля нас – хоць патоп”.

Уяўная статычная ўстойлівасьць “грамадзян” выклікана, так бы мовіць, падвешаным станам, які дазваляе толькі адну ступень свабоды з боку ІДР: хто не з намі – той супраць нас. Утульнасьць “грамадзянаў”, у тым ліку псыхалягічная, забяспечваецца ва ўмовах адсутнасьці дастатковага духоўнага апірышча блякаваньнем усьведамленьня часовасьці існаваньня, што праяўляецца ў патэрналіскім характары зносінаў ІДР і “грамадзянаў”, адсутнасьцю ў апошніх магчымасьці ўдзельнічаць у прыняцьці рашэньняў, браць на сябе адказнасьць за іх рэалізацыю.

Зь гісторыі вядома, як з прычыны адсутнасьці дастатковага духоўнага й інтэлектуальнага патэнцыялу і зваротнай сувязі таталітарныя дзяржавы зьнікалі з заканчэньнем жыцьця кіраўніка такой дзяржавы, на загадах якога яна трымалася.

Імпэрыя як дзяржаўная форма арганізацыі па сваёй прыродзе таксама ня мае механізмаў зваротнай сувязі і таму ня ў стане забясьпечыць спрыяльныя ўмовы рэалізацыі духоўнага інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыялу соцыюма. А значыць, імпэрыя ня ёсьць жыцьцяздольнай сістэмай.

Адпаведна схемы палітычнага функцыянаваньня таталітарнай дзяржавы можна акрэсьліць схему эканамічнага функцыянаваньня (гл. малюнак 2).

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 2.GIF 

 

3.2. Посттаталітарная дзяржава

Неабходнасьць павелічэньня духоўнага, інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыялу грамадства, зьвязаная з абвастрэньнем праблемных групаў, патрабуе фармаваньня на дзяржаўным палітычным полі іншых дзяржаватворных суб’ектаў.

У гістарычнай перспектыве з разьвіцьцём этнасу ў нацыю воля і здольнасьць да самаарганізацыі пашыраецца. Адбываецца пераразьмеркаваньне дзяржаватворных функцый ад інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня і рэлігійных інстытуцыяў да такіх суб’ектаў дзяржаўнага права як грамадзяне і грамадзянская супольнасьць. Пераразьмеркаваньне дзяржаватворных функцый паміж суб’ектамі дзяржаўнага права відавочна зьвязанае з умацаваньнем на полі інстытутаў духоўнага апірышча такіх каштоўнасьцей як мова, гістарычная памяць, нацыянальная культура, нацыянальная самасьвядомасьць. Як ужо адзначалася, такое пераразьмеркаваньне дзяржаватворных функцый таксама можна разглядаць чыньнікам неабходнасьці фармалізацыі Беларускай нацыянальнай ідэі.

Грамадзяне рэалізуюць свае дзяржаватворныя функцыі шляхам збору подпісаў, рэферэндумаў, выбараў, праз карыстаньне правамі і свабодамі.

Структуры грамадзянскай супольнасьці рэалізуюць свае дзяржаватворныя функцыі шляхам распрацоўкі праграм разьвіцьця дзяржавы, атрыманьня ад грамадзянаў (праз выбары) інструментарыя ўлады.

У посттаталітарнай дзяржаве разам з двума існуючымі суб’ектамі дзяржаўнага права: інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) і грамадзянамі, самастойна фармуецца трэцьці – грамадзянская супольнасьць (ГС). Напачатку структуры грамадзянскай супольнасьці ў форме народных франтоў ажыцьцяўляюць функцыю непасрэднай зваротнай сувязі (шэсьці, мітынгі, пікеты, страйкі). Функцыя непасрэднай зваротнай сувязі рэалізуецца праз вырашэньне наступных задач:

– нацыянальнае адзінства;

– дзяржаўная незалежнасьць;

– фармаваньне інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня і мясцовага самакіраваньня праз свабодныя празрыстыя выбары.

Структуры накшталт народнага фронту, якія маюць за функцыю ажыцьцяўленьне непасрэднай зваротнай сувязі, ствараюць умовы (расчыстка бульдозерам поля ад валуноў) для ўзьнікненьня, умацаваньня і дзейнасьці іншых структураў грамадзянскай супольнасьці, якія ў стане забясьпечыць ускосную зваротную сувязь. Гэта палітычныя партыі (накшталт асфальтаўкладчыкаў), свабодныя прафсаюзы, грамадскія арганізацыі, структуры мясцовага самакіраваньня, прыватныя прадпрыемствы, сродкі масавай інфармацыі. З пачаткам дзейнасьці механізмаў ускоснай зваротнай сувязі – фармаваньня інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня праз празрыстыя свабодныя выбары, функцыянаваньня рынкавай эканомікі, забесьпячэньня правоў чалавека – патрэба ў структурах (як народныя франты) з функцыямі непасрэднай зваротнай сувязі зьнікае.

ІДР згадваюць пра свайго колішняга саюзьніка – рэлігійныя інстытуцыі. Ім дазваляецца адносна легалізавацца і яны выкарыстоўваюцца ІДР ў сваіх карпаратыўных інтарэсах.

Умовай трансфармацыі таталітарнай дзяржавы ў дэмакратычную праз посттаталітарны перыяд ёсьць дастатковае духоўнае апірышча соцыюма. Адсутнасьць дастатковага духоўнага апірышча соцыюма можа даць штуршок маятніку рэфармацыі для зваротнага ходу.

Фармаваньне духоўнага апірышча нацыі ёсьць адной з функцый і рэлігійных інстытуцыяў.

Рэфармаваньне інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР) палягае ў іх разьдзяленьні і функцыянальнай самастойнасьці, падзеле функцыяў улады (права ўстанаўліваць нормы права) і ўласьніка.

Устойлівасьць “грамадзянаў” забясьпечваецца хуткай прыватызацыяй [лепш, каб прыватызацыя была ня “хуткая”, а справядлівая, рацыянальная. – Рэд.] так званай “дзяржаўнай” маёмасьці, набыцьцём і карыстаньнем правоў у розных галінах грамадскага жыцьця, здольнасьцю прымаць рашэньні і браць на сябе псыхалягічную адказнасьць за іх рэалізацыю.

Устойлівасьць “грамадзянскай супольнасьці” палягае ў разуменьні яе структурамі сваіх і супольных функцый на шляху дэмакратызацыі дзяржавы (у тым ліку, і ажыцьцяўленьня зваротнай сувязі) і прафесійнай іх рэалізацыі.

Дзейнасьць на прававым полі посттаталітарнай дзяржавы вызначаецца ўжо дзьвюма ступенямі свабоды на плоскасьці, якая акрэсьлена функцыямі трох суб’ектаў дзяржаўнага права: ІДР, грамадзянамі і грамазянскай супольнасьцю (гл. малюнак 3).

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 3.GIF 

Выдзяленьне рэлігійных інстытуцыяў (РІ) з поля ІДР на поле самастойнага дзяржаватворнага суб’екта – інстытутаў духоўнага апірышча (ІДА)  напэўна можна разглядаць падставай невяртаньня посттаталітарнай дзяржавы на рэжымнае поле таталітарнай дзяржавы. Можна яшчэ дадаць, што суадносінамі функцыянаваньня ІДР і РІ вызначаецца цывільны альбо рэлігійны характар дзяржавы.

Адпаведна схемы палітычнага функцыянаваньня посттаталітарнай дзяржавы можна акрэсьліць схему эканамічнага функцыянаваньня (гл. малюнак 4).

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 4.GIF 

 

3.3. Дэмакратычная прававая дзяржава

Падставай устойлівай жыцьцядзейнасьці дэмакратычнай прававой дзяржавы ёсьць збалянсаваныя, гарманічныя адносіны і функцыянаваньне ўсіх суб’ектаў дзяржаўнага права дзеля рэалізацыі Боскага прызначэньня супольнага існаваньня і аптымальнага выкарыстаньня нацыяй супольнага духоўнага, інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыялу.

На дзяржаўным прававым полі дэмакратычнае дзяржавы функцыянуюць суб’екты дзяржаўнага права:

– грамадзяне;

– грамадзянская супольнасьць (ГС);

– інстытуты дзяржаўнага рэгуляваньня (ІДР), якія складаюцца са структураў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады;

– інстытуты духоўнага апірышча (ІДА).

Кожны з суб’ектаў дзяржаўнага права мае сваё ўнутранае прававое поле.

Наяўнасьць першых трох суб’ектаў дзяржаўнага права (гл. малюнак 5) ёсьць умовай узьнікненьня і функцыянаваньня ў дзяржаве ўскоснай зваротнай сувязі як  механізма самарэгуляцыі сістэмы ў форме дэмакратыі.

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 5.GIF 

 

У прававой дэмакратычнай дзяржаве ствараюцца ўмовы для прававой дзейнасьці ўсіх суб’ектаў дзяржаўнага права, у тым ліку і для самастойнай самаарганізацыі людзей па інтарэсах на прававым полі грамадзянскай супольнасьці. У гэтым і палягае напэўна галоўнае адрозьненьне прававой дзяржавы ад іншых формаў самаарганізацыі людзей.

Як структуры грамадзянскай супольнасьці на ўнутраным дзяржаўным прававым полі ўтвараюцца і функцыянуюць самастойныя (з правамі юрыдычнай асобы) формы самаарганізацыі людзей і іхнія міжнародныя аб’яднаньні. Такімі формамі самаарганізацыі зьяўляюцца структуры грамадзянскай супольнасьці: прадпрыемствы, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі й іншыя, акрамя палітычных партый.

Ва ўмовах існаваньня ў дзяржаве дэмакратычнага прававога поля, якое забясьпечвае зваротную сувязь у розных сфэрах жыцьця грамадства, адказнасьць ускладаецца ня толькі на тых, хто прымае рашэньні, але і на тых, хто праз свабодныя празрыстыя выбары дае першым паўнамоцтвы (уладу) на прыняцьце адпаведных рашэньняў альбо наўпрост ці ўскосна прымае ўдзел у прыняцьці рашэньняў. (Улада разглядаецца як функцыя і права ўстанаўліваць, выконваць і кантраляваць выкананьне нормаў права. Прычым, у дэмакратычнай дзяржаве акрэсьленыя функцыі і правы мусяць быць падзеленыя паміж рознымі інстытутамі дзяржаўнага рэгуляваньня, што забясьпечвае аператыўную зваротную сувязь, самарэгуляцыю яшчэ і паміж самымі гэтымі інстытутамі).

Умовай самаарганізацыі нацыі ў сталай прававой дэмакратычнай дзяржаве, здольнасьці браць на сябе адказнасьць быць свабоднымі ёсьць дастатковы духоўны патэнцыял нацыі. Але ў адсутнасьці дастатковага духоўнага патэнцыялу зваротная сувязь у грамадстве, якое знаходзіцца, паводле пэўных гістарычных прычынаў, у стане гневу, абазьлённасьці, прыніжанасьці, можа прывесьці да перадачы функцый дзяржаўнага рэгуляваньня сацыяльным групам з маргінальнай псыхікай, і тады ўзьнікаюць таталітарныя рэжымы накшталт сталінскага або гітлераўскага. Адсюль, дзеля захаваньня дэмакратычнай дзяржавы i яе ўстойлiвага разьвiцьця, узьнікае патрэба ў інстытуцыях, якія б захоўвалі і ўзбагачалі духоўны патэнцыял нацыі і спрыялі б скіраванасьці сацыяльнай энэргіі ў канструктыўнае рэчышча. Узбагачэньне духоўнага патэнцыялу самаарганізаванай у дзяржаве нацыі  ёсьць роля інстытутаў духоўнага апірышча, якія функцыянуюць адасоблена ад інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня. Адным з інстытутаў духоўнага апірышча ёсьць рэлігійныя інстытуцыі, якія пакліканыя ўзяць на сябе адказнасьць за духоўны патэнцыял самаарганізаванай у дзяржаве нацыі [з апошняй тэзай аўтара рэдакцыя ня згодная; рэлігійныя інстытуцыі здольны хутка бюракратызавацца і станавіцца адной з частак (клер) бюракратычна-таталітарнай машыны ўціску грамадства, яскравы прыклад – РПЦ МП, якая з часоў Пятра і, асабліва, Сталіна дэманструе сваю поўную прыналежнасьць расейскай імперыякратыі, а не расейскаму ці беларускаму (асабліва апошняму) грамадству; мы лічым, што носьбітам духоўнага патэнцыялу, духоўным апірышчам нацыі можа быць толькі пэўным чынам арганізаваная нацыянальная эліта, складзеная з лепшых, найбольш выбітных прадстаўнікоў адпаведнага народу; для ўспрыняцьця нашай тэзы раім ня блытаць духоўнасьць, як вышэйшы ўзровень сьветагляднасьці, з рэлігійнасьцю; але сур’ёзная гаворка на дадзеную тэму яшчэ наперадзе… – Рэд.].

Напэўна, толькі ва ўмовах самастойнага функцыянаваньня нацыянальна азначаных інстытутаў духоўнага апірышча, у тым ліку і рэлігійных інстытуцыяў, ажыцьцяўляецца пераход ад цэнтралізаванай арганізацыі соцыюма ў таталітарнай дзяржаве праз посттаталітарны перыяд да самаарганізацыі нацыі ў сталай незалежнай прававой дэмакратычнай дзяржаве i яе ўстойлiвага разьвiцьця (гл. малюнак 6). [устойлівасьць разьвіцьця дэмакратычнай дзяржавы надзвычай істотна залежыць ня толькі ад яе ідэальнай структуры, а і ад яе здольнасьці супрацьстаяць соцыя-паразітычным сілам – як унутраным, так і вонкавым; г.зн., што прыход да дэмакратычнай дзяржавы не бывае і ніколі ня будзе канчатковым; яе існаваньне заўсёды будзе зьвязана са змаганьнем, з асабістай ахвярнасьцю лепшых прадстаўнікоў этнасу… – Рэд.]

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 6.GIF 

Дэмакратычная прававая дзяржава функцыянуе як бы аб’ёмная мадэль піраміды, што дазваляе выкарыстаньне ўжо трох ступеняў свабоды (ступеняў пошуку рашэньняў) у жыцьцядзейнасьці соцыюма i забясьпечвае ягонае ўстойлiвае разьвiцьцё.

Грамадзяне, як і любы іншы суб’ект дзяржаўнага права, суадносяць свае дзеяньні зь іншымі суб’ектамі дзяржаўнага права, кіруючыся Боскімі і юрыдычнымі законамі.

Знаходжаньне любога з акрэсьленых суб’ектаў дзяржаўнага права на вяршыні піраміды азначае не дамінаваньне над астатнімі суб’ектамі дзяржаўнага права, а ўзаемадзеяньне зь іншымі суб’ектамі дзяржаўнага права з апірышчам на іх і зь няспынным дзеяньнем зваротнай сувязі зь іхняга боку.

Магчыма, што палітычная піраміда дзяржавы можа выглядаць і наступным чынам (гл. малюнак 7).

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 7.GIF 

 

У падмурку такой піраміды ёсьць суб’екты дзяржаўнага права, а ў гары – Творца, Ісьціна, Божае прызначэньне чалавека і нацыі на Зямлі, дзеля Якога і захоўваецца бясконцы працяг жыцьця. Тут зваротная сувязь (дэмакратыя) ўяўляецца як паміж суб’ектамі дзяржаўнага права, так і з боку Творцы [калі мы гатовыя арыентавацца ня толькі на ўзорную дэмакратыю, а і на гуманізм, экалагізм, іншыя крытэры  вышэйшых узроўняў сьветагляднасьці, мы сапраўды істотна пашыраем свой сьветагляд і адначасова набываем дадатковыя арыентыры для больш высокаўзроўневага, духоўнага жыцьця… – Рэд.].

На дзяржаўным прававым полі існуюць падставовыя крыніцы дэмакратыі, уласьцівыя кожнаму суб’екту дзяржаўнага права, якія і забясьпечваюць функцыянаваньне ў дзяржаве ўскоснай зваротнай сувязі:

– рэлігійнасьць (у Беларусі гэта пераважна – хрысьціянская) [у гэтым месцы мы б напісалі не “рэлігійнасьць”, а духоўнасьць, як праява вышэйшых узроўняў сьветагляднасьці; што да хрысьціянскіх канфесій, дык мы лічым іх сьферай беларускай гісторыі й нацыянальнай культуры. – Рэд.];

– правы чалавека і механізмы карыстаньня імі [а таксама абавязкі і м-мы падпарадкаваньня ім. – Рэд.];

– рынкавая эканоміка і свабода слова (як аператыўная зваротная сувязь);

– фармаваньне інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня і мясцовага самакіраваньня праз свабодныя выбары (як доўгатэрміновая зваротная сувязь).

Ролю свабоды слова (механізм аператыўнай зваротнай сувязі) трэба адзначыць асобна як умову функцыянаваньня крыніц дэмакратыі.

Самарэгуляваньне дзяржавы адбываецца або праз пашырэньне самастойнасьці суб’ектаў дзяржаўнага права, або праз аб’яднаньне іхніх намаганьняў праз канцэнтрацыю рэсурсаў на полі інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня. Ажыцьцяўляць функцыі рэгуліроўкі пакліканыя, як правіла, дзьве палітычныя партыі, якія ў сваёй дзейнасьці кіруюцца акрэсьленымі дамінантамі. Памежнымі станамі акрэсьленай дзейнасьці ёсьць дыктатура (тыранія) альбо анархія. І дэмакратыю як самарэгулюемую сістэму самаарганізаванага соцыюма са зваротнай сувязьзю можна разглядаць як сярэдзіну паміж дыктатурай і анархіяй.

Патрэба ў падвышэньні здольнасьці нацыі да самаарганізацыі i ўстойлiвага разьвiцьця, якое магчыма праз павелічэньне духоўнага, інтэлектуальнага і фізіялягічнага патэнцыялу грамадства, вядзе да запатрабаваньня грамадзянскай асьветы і адукацыі. Грамадзянская адукацыя можа характарызавацца па сваёй скіраванасьці да адпаведных суб’ектаў дзяржаўнага права: грамадзянаў і грамадзянскай супольнасьці. Па сваіх жа функцыянальных прыкметах грамадзянскую адукацыю варта акрэсьліць як палітычную адукацыю, бо мэтай яе зьяўляецца падвышэньне здольнасьці нацыі да самаарганізацыі i яе ўстойлiвага разьвiцьця.

Адпаведна схемы палітычнага функцыянаваньня прававой дэмакратычнай дзяржавы можна акрэсьліць схему эканамічнага функцыянаваньня, якая вызначаецца адносінамі ўласнасьці (гл. малюнак 8).

Ð�бÑ�азÑ�оÑ� 8.GIF 

Разьвiцьцё сучасных тэхналёгiяў вытворчасьцi, iнфарматыкi, iнфраструктуры прывялi да паглыбленьня (пашырэньня) грамадскага падзелу працы, праз што абсалютная большасьць людзей былi ўцягнутыя ў агульнадзяржаўную эканомiку. I калi раней забесьпячэньне жыцьцёвых функцыяў (iнтарэсаў) для вялiкай колькасьцi людзей было зьвязанае з асабiстай натуральнай гаспадаркай (сялянская гаспадарка, рамёствы i iншае), то цяпер жыцьцезабесьпячэньне асноўнай масы людзей пачынае залежыць ад агульнага стану эканомiкi дзяржавы. У сваю чаргу, стан эканомiкi шмат у чым залежыць ад прымаемых iнстытутамi дзяржаўнага рэгуляваньня (парлямэнтам, урадам, прэзiдэнтам, судом, iнстытутамi мясцовага самакiраваньня) рашэньняў (усталяваньне праўных нормаў, т.м. «правiлаў гульнi»). Павелiчэньне залежнасьцi ад прымаемых палiтычных, эканамiчных, сацыяльных рашэньняў (па сутнасьцi ўсе яны – палiтычныя, г.з. зьвязаныя са сфэрай самаарганiзацыi), патрабуе i павелiчэньня адказнасьцi за прымаемыя рашэньнi. Такая адказнасьць можа рэалiзавацца напоўнiцу толькi праз механiзмы зваротнай сувязi, г.з. праз дэмакратыю, дэмакратычныя iнстытуты (правы чалавека, свабодныя празрыстыя выбары, рынкавую эканомiку, СМI, ды iншыя).

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы