nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Закат “Рускага марша”. Ці надоўга? (Частка 2)

8 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Віктар Увераў (паводле http://ariru.info/doc/?id=2985 за 2007-10-30)

 

АЧЫШЧЭНЬНЕ ШЭРАГАЎ. ЧАМУ ЯШЧЭ НЕ ПРЫЙШОЎ НАШ ЧАС?

Дзьве цытаты: Кажаце, наш час яшчэ не надыйшоў? А калі ён прыйдзе, калі ўсе рэсурсы будуць распрададзеныя, рускі этнас вымрэ, а рэшткі плямёнаў згоняць у Ледавіты акіян? Форум АРІ, Nestor пост № 89400

Марш, дык ясны хрэн – правакацыя, але напружваюць гэтыя вашы лейтматывы “наш час яшчэ не надыйшоў”, “давайце яшчэ пачакаем”. Форум АРІ, Берсерк пост № 89554

На самой справе не зусім зразумела, вядома, чым малітоўнае стаяньне перад Белым Домам можа рэальна супрацьстаяць персьпектыве апынуцца на беразе Ледавітага акіяну. Два Маршы былі, рускія адзін аднаго пабачылі, пераканаліся, што нас шмат, што ўлада нас рэальна баіцца – вунь колькі міліцыі ў мінулы раз толькі ў Маскву нагналі. Але разам з тым былі і Кандопага, і Сальск, і Стаўрапаль, дзе нашы непрыяцелі дзейнічалі яўна не пад уражаньнем Маршаў. Але гэта так, да слова. Галоўныя тэзы, узьнятыя ў гэтых постах – “А ці надыйшоў наш час?”, “А чаго чакаць?”.

Не прыйшоў наш час, на жаль.

Чакаць жа трэба АЧЫШЧЭНЬНЯ – ачышчэньня мазгоў (у першую чаргу) і ачышчэньня шэрагаў (у другую). Калі гэтае ачышчэньне адбудзецца – мы ня ведаем, хаця большая частка шляху ўжо пройдзена (пра што ніжэй), але толькі калі і шэрагі, і галовы будуць хаця б адносна чыстымі – вось тады ўжо і можна будзе з поўнай адказнасьцю заўважыць: так, наш час прыйшоў.

Можа, гэта будзе заўтра, а можа, і праз 5 гадоў. Пакуль жа, гледзячы на ажыятаж паплечнікаў вакол фігуры пана Поткіна, час гэты калі-некалі здаецца не такім ужо і блізкім. Але з іншага боку, лепш, бадай што, трохі пачакаць, чым са сьмецьцем у галаве навараціць вельмі сур’ёзных і доўгаіграючых справаў. Якіх?

Тлумачым. Ва ўсіх без выключэньня патрыятычных публікацыях галоўным дэманам Расеяніі традыцыйна лічыцца спадар Ельцын – шмат чаго ён зрабіў няверна, зарабіў сабе на гэтым яшчэ і немалы маёнтак. Горш спадара Ельцына былі, бадай што, толькі незьгібаемыя бальшавікі зь перманентных рэвалюцыянераў – тыя наварацілі спраў паболей [мы ў рэдакцыі катэгарычна ня згодныя з гэтай тэзай рускіх шавіністаў; па-першае, у ёй мы бачым імперскі кантэкст – “Ельцын аддаў рускія тэрыторыі”, а, па-другое, калі б ня мірны распад паганага СССРа, ён бы цяпер адбываўся па югаслаўскім сцэнары, зь неверагодна вялікай колькасьцю крыві…; рускім шавінюгам на гэта нас*аць, а нам якраз наадварот – не; нам нашых беларусаў шкада. – Рэд.]. Хочам зьвярнуць увагу паплечнікаў на тое-сёе, што аб’ядноўвае Барыса Мікалаевіча з гэтымі перманентнымі рэвалюцыянерамі.

Агульныя моманты ў радаводзе (як-ніяк ЕБН пачынаў кар’еру камуністам) і ў ідэалогіі  ўжо добра адлюстраваныя ў прэсе, аднак неяк ніхто яшчэ не зьвяртаў ўвагу на АДДАНАСЬЦЬ і Ельцына, і бальшавікоў аднойчы абранаму курсу. Скажам, Барыс Мікалаевіч аб’явіў пра “бярыце сабе столькі суверэнітэту, колькі ўлезе” – сам паказаў прыклад, як браць. Па некаторых дадзеных “суверэнітэт” сям’і Барыса Мікалаевіча ацэньвацца ў 50 (а хутчэй больш) мільярдаў даляраў ЗША.

Далей, паны бальшавікі ўпершыню сур’ёзнага заявілі пра сябе ў 1905 годзе. Мы ўжо кепска памятаем усіх тых ленінцаў, але напэўна ведаем: НІХТО ня стаў пасьля рэвалюцыі 1905-га ні алігархам, ні генерал-губернатарам, ні генералам жандармерыі, ні лідэрам “зарэгістраванай партыі”, нават газеты (легальнай) ні ў каго зь іх не зьявілася. Г.зн. пасьлядоўныя былі хлопцы, ідэйныя.

Цяпер паглядзім, хто супрацьстаяў пану Ельцыну ў 1993-м. Супрацьстаялі сп-р Руцкі (цяпер губернатар), сп-р Тулееў (цяпер Кемераўскі губернатар), с-р Сьцерлігаў (старэйшы), с-р Бульбаў (гэта той, што цяпер у чэкісцкіх засьценках), с-р Праханаў (гэта той, хто больш і грамчэй усіх сьпявае пра 1993 год) – і шмат хто іншы, хто някепска адчувае сябе сёньня. Ну, і як склалаўся лёс усіх гэтых х*евых змагароў? Як склаліся лёсы пана Жырыноўскага, паноў Лебядзей (старэйшага і малодшага), с-ра Глазьева, пана Зюганава й іжэ зь імі (Семігіна, Батчыкава, Відзьманава, Бабакова і Ко)?

А колькі разоў яны мянялі погляды на ўладутрымаючых з 1993 года?! Шмат разоў. Калі хлопцы зразумелі, што на патрыятычным кані ва ўладу (чытай, да карыта) не заедзеш, яны неяк ціха так – раз, два, тры – і самі ўжо сталі ўладай. Перабудаваліся, адаптаваліся, зьліліся і перапляліся ў адным флаконе. Асабліва выбітных “барацьбітоў са злом” зрабілі губернатарамі, іншых – каго алігархам, каго лідэрам фракцыі ў Думе, каго галоўным бардам усяго гэтага дзярма.  

Мы, вядома ж, нікога і ні ў чым не вінавацім. Людзі такія, якія ёсьць. Але задаем пытаньне: куды глядзелі вочы тых, хто гэтую мразь падтрымліваў? Сябе, між іншым, мы таксама зь ліку абдураных не выключаем. Хто хадзіў на іх мітынгі, хто сваімі ж*памі закрываў іх у Белым Доме, хто купляў іхную прэсу, хто галасаваў за іх на выбарах? Яшчэ раз пытаемся: куды і чым вы і мы глядзелі, патрыёты? [дзіўная справа, раней арыйцы заўсёды называлі сябе “нацыяналістамі”. – Рэд.] Куды вы глядзіце цяпер, калі вахта першых марыянетак завяршылася і вам пачынаюць паказваць другіх?

Па вялікім рахунку – вельмі нават някепска, што ў свой час Ельцын даў трошкі па башцэ руцкім і хазбулатавым, а пасьля – увінціў у Крэмль Уладзіра Ўладзіміравіча, які з 2000-га прырос да табурэткі і не дае заняць яе “патрыётам” (з вышэйпералічаных). Уявіце на хвілінку, што ў 1999-м перамагла гэтак званая “патрыятычная апазіцыя” і ў Крэмль прыйшла ўлада ў скадзе:

Прэзідэнт – пан Лебедзь (старэйшы);

Прэм’ер – пан Лебедзь (малодшы);

Спікер Думы – пан Зюганаў;

Спікер Сенату – с-р Бабакоў;

Міністар абароны – с-р Івашоў;

Дырэктар ФСБ – с-р Сьцерлігаў;

Галава МУС – с-р Бульбаў;

Міністар друку – с-р Праханаў;

Міністар транспарту – с-р Тулееў;

Міністар энэргетыкі – с-р Семігін;

Міністар эканомікі – с-р Глазьеў…

Сьпіс, натуральна, няпоўны. Магчыма, і трохі недакладны, але агульная сутнасьць новай улады ад 1999-га павінна быць відавочнай: хлопцы сядзяць у пентхаўзах, жруць лыжкамі чырвоную і чорную ікру, адпачываюць у Куршавелі (альбо там дапамагаюць будаваць сацыялізм на Кубе) – а ўся краіна сідзіць у г*не, у валенках і будуе на поўначы “пятую імперыю”. Добрая персьпектыва? І самае галоўе – паспрабуй рыпнуцца і сказаць, што, тыпу, на двары 21-е стагоддзе, у Еўропе ў кожным доме, маўляў, інтэрнэт, спадарожнікавая антэна, мабіла. Што за гэта будзе, добра ілюструе той жа форум газет тыпа “ЗаСР”: пакіньце там пару нязгодных з палітыкай рэдакцыі рэплік – і ўбачыце, што будзе з гэтымі рэплікамі. Але сёньня ў гэтых свалачоў у руце толькі маніпулятар тыпа “мыш”, а маглі б быць і рычагі пасур’ёзьней, адмадэравалі б морду так, што Паўночная Карэя падалася б востравам свабоды. Вы гэтага хочаце?

Вось да чаго можа прывесьці падтрымка сволачаў, якія ірвуцца да ўлады. Вось чаму, гледзячы на некаторых паплечнікаў, якія знаходзяцца ў адрэналінавым хваляваньні, мы кажам: не гатовыя мы, камрады, яшчэ браць уладу. Пакуль улада бярэ нас. Колькі добрых, чыстых ідэалістаў загінула ў кастрычніку 1993-га? Дзеля чаго яны загінулі? Каб нейкая старая альбо ня вельмі мразь запрацавала сабе цёплае мясьцейка ў раскладзе? У віртуале яно было некалькі інакш, а ў рэале, – бачыце, як усё атрымалася…

І цяпер так можа атрымацца, калі рускія не навучацца адрозьніваць оўнаў ад казьлішчаў. Сёньня падтрымаюць нейкага Сьцерлігава, заўтра – якога-небудзь Праханава, пасьлязаўтра яшчэ каго-небудзь. А ім на Расію і рускіх нас*аць. Спачатку іх усе падтрымаюць, а потым? Потым будзе позна! Вы жадаеце гэтага?

Таму мы і кажам: не прыйшоў яшчэ час, яшчэ вельмі шмат сьмецьця ў галовах і стэрыятыпаў, навеяных праглядам к/ф “Ленін у кастрычніку”. Вось з гэтымі стэрыятыпамі людзі і ходзяць на мітынгі, уяўляючы, што вось цяпер павядуць іх штурмаваць Зімні. У Кандопазе, вунь, ларок штурмаваць – і тое не далі. Які Зімні, і галоўнае – зь кім?!

Але ачышчэньне, паплечнікі, ідзе. Сёньня адзін правакатар засьвяціўся, заўтра – другі, пасьлязаўтра – трэці. А пасьля трэцяга, чацьвертаму і рабіць нічога ня трэба – яго матывацыі будуць бачныя намётанаму воку адразу па мордзе.

І зь ідэялогіяй тое ж. Пабегалі з адной ідэяй (народа “праваслаўнага”), пабегалі з другой ідэяй (“неаддзельнасьць Чачні ад імперыі”), пабегалі з трэцяй ідэяй (“жалезнай рукі”) – і неяк дайшло паступова, што рускім трэба, а што – не. Вылезе цяпер чарговы прыдурак на трыбуну, пачне нешта ўціраць – і людзі па першых словах зразумеюць, што перад імі прыдурак. Альбо іншы прыдурак выйдзе і скажа: айда галасаваць! Але мы з вамі ўжо разумныя, мы ведаем, што галасаваць – гэта яшчэ на чатыры гады. Ужо ж нікога ня трэба пераконваць, нікому нічога ня трэба расказваць пра 2-е сьнежня, праўда? Дайшло, нарэшце? Так?

А ў 2003-м? Хто ня верыць – падыміце нашы публікацыі таго часу, прачытайце рэплікі. Бачыце, колькі было ідыётаў. Сёньня значна менш. Г.зн. – ачышчэньне ідзе. Вельмі спадзяемся, што яго тэмпы ўсё ж паскорацца, але ад нас, на жаль, цяпер мала што залежыць. 

Так што дзякуй Ельцыну і Пуціну, сколькіх свалачоў, якія прыкідваліся раней рупліўцамі рускага народу, выявілі. Цяпер ужо прасьцей глядзець на свае шэрагі. А яны, гэтыя шэрагі, ёсьць – з тых, хто ідзе да ўлады не дзеля кармушкі, асядлаўшы нацыянальную тэму, а сапраўдных барацьбітоў за нашую Перамогу.

Віктар Увераў

 

 

Ад рэдакцыі:

Здавалася б, такія розныя грамадска-палітычныя сітуацыі ў Беларусі і ў Расеі, а паглядзіце, колькі падабенства ў становішчы нацыянальных апазіцыйных сілаў.

І ў нас, і ў іх у цэлым назіраецца рэгрэс той часткі апазіцыі, якая скіравана на агульнанацыянальныя праблемы.

У іх таксама, напрыклад, найбольш раскручаны з “нацыяналістаў” Бялоў-Поткін бярэ грошы невядома адкуль (а дакладней, невядома ад каго). Там таксама немагчыма дамагчыся ад лідэраў апазіцыі справаздачы за зробленае (а дакладней, за нязробленае, ці зробленае “памылкова”). Там таксама апазіцыйныя лідэры хаваюць сваю ідэалогію, праграму, мэты (праўда, у нас у Беларусі пасьля пэўнага ціску ў т.л. і з боку нашай рэдакцыі нядаўна зьявіліся “Малая канстытуцыя”, “Эканамічная праграма”; разьлік, напэўна, рабіўся на тое, што гэтыя паперкі ніхто ня будзе чытаць, але калі б вы – нашыя чытачы – прачыталі гэтыя “дакументы”, калі б вы убачылі, што там нават словаў “беларускі народ” няма (?!!!), вы б, напэўна, як і мы, сказалі б, што лепш бы аб’яднанцы сваіх “праектаў” не пісалі).

Там многія “апазіцыянеры” імкнуцца да супрацоўніцтва з уладай, імкнуцца заняць ва ўладзе цёплыя крэслы. У нас гэты працэс таксама пачынае заўважацца…

Такім чынам, пададзенае ў двух апошніх артыкулах рускіх шавіністычных аўтараў скаладаецца ў агульную карціну, якая па прынцыповых паказьніках вельмі нагадвае беларускую.

Праўда, добра, што мы іх знайшлі і падалі? Наколькі ўзбагачаецца наш беларускі досьвед расейскім, украінскім, іншым досьведамі, наколькі мы пачынаем разумець сітуацыю больш маштабна і, у выніку, заўважаць значна больш істотныя заканамернасьці, не губляючы пры гэтым шмат гадоў уласнага жыцьця, не рызыкуючы… 

А цяпер пра галоўнае – пра прычыну падабенства абедзьвюх тэндэнцый. Яе можна перадаць каротка –  гэта КАДРЫ. Людзі проста не жадаюць падтрымліваць апазіцыю ў яе цяперашнім кадравым складзе ні ў Беларусі, ні ў Расеі таму, што інтуітыўна, падсьвядомасна прадчуваюць, што тыя лідэры, якія ўвесь час знаходзяцца на паверхні падзей – ня ёсьць іхнымі надзейнымі, сапраўднымі прадстаўнікамі (нягледзячы на ўсе правалы аб’яднанацаў, на ўсю бессэнсоўнасьць, бесперсьпектыўнасьць іхнай “апазіцыйнай дзейнасці”, немагчыма пазбавіцца ад асацыяцыі, што плаваюць яны на апазіцыйна-інфармацыйным полі, нібы г*но ў палонцы, і толькі).  Яны ўспрымаюцца народам, як несапраўдныя, як тыя, што толькі за сябе. Народная падтрымка патрэбная такім “лідэрам” толькі для вырашэньня асабістых праблем, а наш беларускі народ яны ўспрымаюць усяго як сродак для дасягеньня асабістых мэтаў. Вось гэтае ўсё людзі прадчуваюць.

Мы ўжо ня раз пісалі, даводзіцца паўтараць зноў. Пачатак выйсьця зь сітуацыі – у татальнай адстаўцы ўсіх кіраўнікоў г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”. Гэта першае, што нам трэба на пачатак. А далей нам патрэбная наша ўласная беларуская ідэалогія – ідэалогія, скіраваная на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу як паўнапраўнага гаспадара на сваёй беларускай зямлі. Натуральна, гэтая ідэалогія павінна быць упісана ў агульнацывілізацыйны, найперш гуманістычны, прагрэс; інакш у яе ня будзе персьпектывы. Таксама нам патрэбная ўласная праграма (Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы), у якой будзе паказана, як будуць дасягацца тыя мэты, якія сфармуляваныя і абгрунтаваныя ў беларускай ідэалогіі (усё разам – гэты этап завецца “Веды”). Нам патрэбнае добрае навучаньне і новыя арганізацыі – самастойныя, суб’ектныя і абавязкова на чале з новымі, надзейнымі лідэрамі! (этап “Кадры”)

А затым нам давядзецца ісьці да людзей, каб пераўтвараць аб’ектыўныя інтарэсы людзей у іх суб’ектыўныя мары… (этап “Прыхільнасьць масаў”)

Вось што нам трэба сёньня.

Нашы сталыя чытачы напэўна заўважылі: усё пералічанае – гэта тое, што наша рэдакцыя робіць больш за паўтара гады.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы