nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АСЬВЕТА і СІЛА (Д пр-п 80)

17 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк

�аз�н�к.JPG

(Выступ на лістападаўскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ; паводле http://zianonpazniak.de/publications/articles/enlightementandpower.htm)

У кастрычніку адбываліся некаторыя падзеі, якія дазваляюць выказаць пэўныя меркаваньні.

У псэўдаапазыцыі “крызіс жанру” набыў гратэскавыя формы. Маразм і пустата гэтых асобаў выразна выявіліся ў небеларускім “маршы” 14-га кастрычніка.

Адсутнасьць беларускай палітычнай арганізацыі, якая б займалася сацыяльна-палітычнымі праблемамі і справамі народа, прыводзіць да выхаду на паверхню камуністаў (“сацыяльны марш”). Аднак, мне тут бачыцца тэндэнцыя (цалкам, дарэчы, авантурная) перакшталтаваньня псэўдаапазыцыі з “агульнадэмакратычнай” на лева-прамаскоўскую з апорай на камуністаў.

Тое, што за гэтай тэндэнцыяй стаіць агентура і фантазёры з КГБ-Лубянкі, у мяне не выклікае сумненьня. (Мы ўжо наглядзеліся на іхныя экспэрымэнцікі). Сімптаматычна таксама, што газэта “Наша Ніва” у гэтай сітуацыі прадэкляравала падтрымку камуністам (першым ненавісьнікам беларушчыны цяпер і ва ўсёй нашай гісторыі).

У ідэалягічным пэрспэктыўным пляне камунізацыя псэўдаапазыцыі – як кажуць, дохлая справа. Але звышзадача таго, што цяпер робіцца – іншая. Давесьці ўсё да абсурду і да маразму. Актыўнае дзеяньне гэтай левай псэўдаапазыцыі – сабраць антыбеларускія сілы, ськіраваныя на падтрымку Масквы. Зьнешні выгляд і працэс “сацыяльнага маршу” быў вобразам гэтага чаканага абурду. (Чаго вартае было зьмяшаньне сымвалаў і дыскрэдытацыя Беларускага Нацыянальнага Сьцяга).

Традыцыйна і прыстойна адбыліся крыжовае шэсьце і мітынг на Дзяды ў Курапатах і ў Лошыцы. Вялікая падзяка належыцца сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і прыхільнікам Адраджэньня за хуткае, добрае і апэратыўнае аднаўленьне Курапацкага Крыжа Пакуты і мэмарыяльнай лавы прэзыдэнта У. Клінтана (рэстаўраваў А. Шатэрнік). Сёлетняя сітуацыя на Беларусі, якая склалася ў кастрычніку, добра паказала, наколькі правільным і неабходным для Беларускага Адраджэньня было вызначэньне Курапатаў і стварэньне там Народнага Мэмарыялу адным з галоўных прыярытэтаў у нашых грамадзкіх дзеяньнях.

Нагадаю ў каторы раз, што сытуацыя палітычнага развалу псэўдаапазыцыі і імітацыі, якую стварылі ў Беларусі непрыяцелі беларушчыны, у прынцыпе ня можа прывесьці да якіх-небудзь пераменаў у жыцьці і палітыцы. Палітычнае балота – мэтад гарантаванага існаваньня дыктатуры. Для пераменаў і перамогі неабходна стварэньне беларускай нацыянальнай сілы. Для кансалідацыі беларускай сілы неабходна нацыянальнае асьветніцтва грамадзтва, якое фармуе нацыянальную сьведамасьць. Гэта ёсьць азбука, ня вывучыўшы якой ніхто ня стане чытаць.

Ніхто не ўратуе, не збудуе і не ўзьвялічыць Беларусь, акрамя самых беларусаў, якія, шануючы сябе, з гонарам будуць любіць сваю беларускую мову, Бацькаўшчыну і свабоду. Трагедыя і драма Беларусі ў тым, што такіх беларусаў мала. Унутраная акупацыя, рэжым, русіфікацыя, нішчэньне памяці і культуры ёсьць вытворныя чыньнікі гэтага замкнёнага кола драмы, якое ўдалося ненадоўга прарваць у 1991-м як толькі вырасьлі першыя парасткі народнай сілы (Беларускі Народны Фронт).

Раней я пісаў пра асноўныя складнікі асьветніцтва і нацыянальнага адраджэньня. Гэта – мова, гісторыя, дзяржава. Галоўнай у гэтай трыядзе ёсьць мова. Бо толькі пакуль існуе беларуская мова, будзе жыць Беларускі народ.

Цяпер антыбеларускі рэжым яшчэ больш узмацняе русіфікацыю і нішчэньне беларускай мовы. У асьветніцкай палітыцы Фронту і нашай народнай партыі абарона і сьцьвярджэньне беларускай мовы павінна стаць у гэтым моманце прыярытэтным дзеяньнем. Неабходна прапанаваць мадэль жыцьцёвых паводзінаў ва ўмовах унутранай акупацыі і перасьледу ўсяго беларускага. Да слова сказаць, напрыклад, у эміграцыі ўсе народы (акрамя, відаць, беларусаў) прынялі вельмі простую і эфэктыўную мадэль: як толькі пераступіў парог і ўвайшоў у свой дом, — гаворым выключна на сваёй мове. Гэтак жа і са сваімі, дзе б ні былі. У выніку мексіканцы, карэйцы і г.д., нават курды пакаленьнямі за мяжой гавораць і ведаюць сваю мову. Беларусы ўжо ў першым пакаленьні робяцца нямымі. Бывае, што дзеці нават інтэлігентных і сьведамых беларусаў (у вольным сьвеце) нават не разумеюць па-беларуску.

Пра прычыны і фэнамэн гэтай нікчэмнай зьявы я ня буду разважаць у гэтым лісьце, але ведаючы прычыны, мяркую, што сусьветны прынцып выжываньня народаў за мяжой трэба ўвесьці за правіла ў Беларусі пры антыбеларускай уладзе. У доме – гаворым толькі па-беларуску. Для тых, хто зразумее, што Беларусь ёсьць наш агульны дом – прынцып такі ж: у Беларусі гаворым па-беларуску. (Менавіта так паводзілі сябе прыбалтыйскія народы за савецкай акупацыяй. І выжылі, і здабылі свабоду).

Цяпер ёсьць шмат маладых беларусаў, якія прыхільныя да сваёй мовы, гісторыі і культуры, але з прычыны акупацыйнага школьнага выхаваньня не гавораць па-беларуску. І тут ёсьць дакладныя рэкамэндацыі, каб іхныя дзеці з самага маленькага ўзросту бездакорна загаварылі на беларускай мове. Ёсьць магчымасьць перакуліць піраміду русіфікацыі наадварот: бацькі — па-руску, дзеці – па-беларуску. Спосаб паводзінаў і дэрусіфікацыі ва ўмовах асіміляцыйнай палітыкі нам трэба абазначыць у бліжэйшы час. Асноўныя прынцыпы. Якія, не сумняваюся, будуць дапрацаваныя шляхам грамадзкага абмеркаваньня.

Адначасна трэба неадкладна аднавіць нашу праграму і мэтавае распаўсюджваньне трактату і матэрыялаў па асіміляцыйнай палітыцы (станоўча ацэненых у беларускім сьвеце). Прапаную гэта запісаць у пратаколе Сойму з абазначэньнем канкрэтнага заданьня.

У 2008 годзе Беларускае Адраджэньне павінна мабілізавацца як актыўная сіла. Рэсурсы адновяцца па меры дэградацыі “падстаўной апазыцыі” і па меры яе камунізацыі (ад чаго Масква, відаць, не адступіцца). Аднак, тут ёсьць небясьпечны для Адраджэньня аспэкт. Сацыяльную сфэру нельга даваць на адкуп камуністам. Гэта праблема, якая павінна быць станоўча і па-беларуску вырашана. Мы павінны будзем зьвярнуцца да вопыту БНФ канца 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. Але пакідаць гэтае пытаньне па-за ўвагай нельга. Урэшце і тут ёсьць рэсурсы і па-за межамі Партыі, якія можна ўключыць у агульную справу адраджэньня Беларусі.

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

11 лістапада 2007 г.

Ад рэдакцыі.

Усё так. Праўда, за выключэньнем дэталяў, пра якія больш нельга маўчаць.

Па-першае, як бы там ні было (а як было, мы ў свой час распавядзем), з 1999 году Зянон Пазьняк не зьяўляецца “старшынём Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне””. З таго часу старшынём гэтай арганізацыі зьяўляецца чалавек, які, як паказаў час, мае яшчэ меншае маральнае права быць на гэтай пасадзе. Але факт ёсьць факт, а прысвойваць тытул – нягодная справа.

Па-другое, у канцы другой паловы 1990-х Пазьняк шмат разоў паўтараў, што мы павінны займацца палітыкай, што культурніцтва – ня наша справа. Цяпер, вось, наадварот. Мова – гэта галоўнае. Але дзе хаця б узгадка пра памылковасьць ранейшых заяваў (як, дарэчы, і многіх іншых).

Па-трэцяе. А як быць з тымі канкрэтнымі людзьмі, з крыві і плоці, якія вось ужо шмат гадоў (а то і дзесяцігоддзяў), нягледзячы ні на якія цяжкасьці, ні на які ўладны ціск, размаўляюць, пішуць, працуюць – увогуле ўсё робяць, як мінімум, у межах Беларусі выключна па-беларуску. Большасьць зь іх ўжо немаладыя. Яны калі-небудзь дачакаюцца хаця б узгадкі пра сябе ад Пазьняка? Ці ён будзе лічыць, што яны так сябе паводзяць толькі з-за таго, што ён так цяпер (лістапад 2007 года) кажа?!

І яшчэ адно. Мы лічым, што расейская імперыякратыя разам з прадажнымі цяперцамі праводзяць у Беларусі не “русіфікацыю” ці “асіміляцыю”, а ЭТНАЦЫД. Пра асіміляцыю можна было б казаць, калі б мы, беларусы, былі ў межах імперыі, дзе нас асімілявалі. А мы пакуль жывем, прынамсі фармальна, ва ўласнай дзяржаве. Тэрмін “русіфікацыя” лепш выкарыстоўваць, калі гаворка ідзе пра істотна больш вузкую зьяву, напрыклад, пра русіфікацыю кампутарнага шрыфта ці перавод на рускую мову школьніцтва. У нас жа цяпер чорныя сатанінскія сілы шырокім фронтам праводзяць татальную этнацыдную палітыку, якая ўключае зьнішчэньне ўсяго сьвятога для нас – і нашай мовы, і гістарычнай памяці, і нацыянальных сімвалаў, і беларускай культуры, і нашага сьветагляду, і фальклору, і пачуцьцяў нацыянальнага адзінства, нацыянальнай годнасьці, гаспадара на ўласнай зямлі г.д. і да т.п. Таму – толькі этнацыд! Гэта найбольш адэкватнае паняцьце.

Дарэчы, каб пазьбегчы надалей непаразуменьняў, беларускім дэмакратам варта скласьці сьпіс найцяжкіх злачынстваў лукашысцка-цяперскага рэжыму (прыйдзе час, і ўсе ініцыятары гэтых злачынстваў, як і найбольш старанныя выканаўцы, адкажуць напоўніцу па нашым беларускім законе). На наш погляд гэта:

– небясьпека страты беларускай дзяржаўнасьці й шантаж гэтым нашага народу і эліты. Наша дзяржава – гэта стратэгічны найкаштоўны інструмант, з дапамогай якога наш беларускі народ можа захаваць сябе ў часе і рэалізоўваць сваю гістарычную місію. Пагрозы ў бок беларускай дзяржаўнасьці, якія працягвае рабіць цяперскі рэжым усе 14 гадоў (“інтэграцыя”, а на справе аншлюс) – гэта найцяжкае злачынства;

– генацыд. Толькі па афіцыйных лічбах сьмяротнасьць у Беларусі перавышае нараджальнасьць на 50.000 чалавек у год. 17 гадоў такога “кіраваньня” (на 2011 год) прывядзе да выміраньня да 1 мільёна чалавек! Калі сюды дадаць, што гэта афіцыйныя, а не рэальныя лічбы, што тут не ўлічаныя сотні тысяч чалавек (у многім лепшых), якія з-за бесперсьпектыўнасьці ад’язджаюць у іншыя краіны сьвету і ўжо ніколі не вярнуцца, атрымаецца, што Беларусь панясе людскія страты генацыднага памеру. Параўнайце: ад бальшавіцка-сіянісцкага тэрору ленінска-сталінскай пары беларускі народ страціў больш за 1,5 мільёна чалавек, гітлераўскі нацыянал-сацыялізм прывёў да такога ж. Страты беларускага народу ад лукашэнкаўска-цяперскага рэжыму за 17 гадоў могуць быць такімі ж ! Калі ж гэтыя пачвары пры дзяржаўнай уладзе надумаюць яшчэ і пачаць масава перасяляць у нашу сінявокую ксенагенныя этнасы (а такія пагрозы ідуць пастаянна) – гэта ўжо будзе нават непараўнальна горш, чым сталінізм ці гітлерызм!!!;

– этнацыд (азначаны раней);

– дыскрымінацыя беларусаў на іх роднай зямлі ў Беларусі. Беларусы, якія любяць сваю краіну і свой народ, якія жадаюць ахвярна служыць ім, не дапускаюцца ні на якія кіроўныя пасады, нават самыя мізэрныя. Яны вымушаны жыць ва ўмовах сталага недахопу матэрыяльных рэсурсаў, ва ўмовах адсутнасьці самай мізэрнай маральнай падтрымкі ад каго б там ні было;

– захоп ва ўласнасьць матэрыяльных каштоўнасьцяў (землі, трубаправоды, прадпрыемствы, жыльлё, крамы і г.д.), якія зьяўляюцца ўласнасьцю беларускага народу. Усё гэта будзем вяртаць, вінаватых у раскраданьні таксама караць;

– забруджваньне на нашай тэрыторыі зямлі, вады, паветра самымі рознымі адкідамі, якое набывае такія памеры, што ўсё часьцей прымушае выкарыстоўваць паняцьці экалагічнага бедства;

– разбурэньне беларускай дэмакратыі па ўсіх кірунках (свабода СМІ, выбарчая працэдура, правы чалавека і г.д.).

Давайце зафіксуем гэты чорны сьпіс як прынцып нашай Беларускай дактрыны (Д пр-п 80).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы