nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму пралічыліся г.зв. “рускія арыйцы”

14 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя

�едвед � ���.JPG

У свой час (сьнежань 2007 году) мы рабілі свой прагноз вынікаў бліжэйшых прэзідэнцкіх “выбараў” у Расеі. Тады мы заявілі, што наступным прэзідэнтам у РФ будзе Мядзьведзеў (на гэта мы аддалі 60% верагоднасьці), альбо Касьянаў – на 40%. Усе іншыя варыянты, калі б яны здарыліся, мы заранёў аб’яўлялі цудам (https://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120). Цяпер ужо усе ведаюць, што Мядзьведзеў стаў прэзідэнтам-пераемнікам, а Касьянава – нахабна не дапусьцілі да выбараў, паколькі ён сапраўды быў адзіным рэальным канкурэнтам пратэжэ расейскай імперыякратыі ў яе цяперашнім выглядзе. Такім чынам, наш прагноз спраўдзіўся на ўсе 100%. А вось “самы лепшы рускі аналітычны рэсурс”, як самі сябе называюць прадстаўнікі рэдакцыі www.ariru.info, у сваіх прагнозных заявах двойчы ганебна праваліўся. Чаму так адбылося? – вырашылі высьветліць мы, зыходзячы зь істотнага аналітычнага і павучальнага значэньня такіх сітуацый.

1. Спачатку пра прагнозы “арыйцаў”.

1.1. Падаем скарочаную версію артыкула (поўны тэкст тут: http://ariru.info/doc/?id=2931), дзе “рускія нацыяналісты” заяўляюць, што ні Мядзьведзеў, ні Іваноў ня будуць нават вылучаныя кандыдатамі ў прэзідэнты Расейскай Федэрацыі.

ПЕРАЕМНІКІ ПРЭЗІДЭНТА І ФАРМАЛЬНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ПАЛІТЫКІ ГАРЭМА

АРІ – аналітычна аддзел (2007-07-17)

Цяпер [маецца на ўвазе лета 2007 г. – Рэд.] расеянскія гадацелі на вейках вельмі жыва абмяркоўваюць пераемнікаў. Нехта спрабуе прадказаць кандыдатуру па прыжмурваньню вачэй Уладзіміра Ўладзіміравіча, нехта глядзіць на моц пацісканьня рукі, нехта ў начны гаршчок заглядае…

Тэму мы ўжо прапрацоўвалі, і ня раз, тым ня менш, пад ціскам інфармацыі людзі перыядычна на тэму спаўзаюць, далучаюцца да дыскусіі дэбілаў зь медыя. І гэта ўжо праблема, якую вырашалі ўсе сем чалавек нашага Аналітычнага Аддзела, некалькі дзён спрабуючы ўзяць яе мазгавым штурмам.

Кожныя 10-20 гадоў той ці іншы дурань ад грамадскіх навук прапануе сьвету чарговую паліталагічную “тэорыю ўсяго”, якая тлумачыць (на яго погляд) прынцыпы кіраваньня дзяржавамі, пранцыпы расстаноўкі кадраў і спадкаваньня трона. На самой справе патрэбы ў падобнага кшталту “адкрыцьцях” няма, паколькі новага ў гэтым сьвеце няма нічога ў прынцыпе [гэта ня так. – Рэд.]. Дастаткова добра разьбірацца ў гісторыі – гэтая навука прапануе масу паралеляў і аналогій, якія дазваляюць правільна тлумачыць складаныя пытаньні. Скажам, пытаньне пераемнікаў у краінах Азіёпы, напрыклад, у Асманскай імперыі. Прынцыпы, якімі яна кіравалася, дзейнічаюць у Азіёпе і дасёньня.

Асманская імперыя была вельмі й вельмі вялікай тэрыторыяй. Аднак кіравалася яна зь вельмі малога ўчастка сушы, які зваўся “сераль” (saray – так туркі звалі палац султана, дакладней, яго ўнутраныя памяшканьні). Людзі, якія жылі ў гэтай сералі, прымалі ў Асманскай імперыі ўсе важныя палітычныя рашэньні. Людзей там было шмат, рознага полу, узросту, якія ўсе разам зваліся словам “гарэм”.

Самым галоўным чалавекам у сералі быў султан, вакол “вертыкалі” якога ўсё і круцілася. Афіцыйна другім чалавекам у імперыі лічыўся галоўны візір (прэм’ер-міністар), потым па рангу ішлі проста візіры (міністры), пашы (намесьнікі ў правінцыях) і драбнейшыя чыноўнікі. Аднак рэальна ўсе гэтыя паны былі шыльдамі, за якімі хаваліся жонкі і наложніцы султана, якія сядзелі вакол яго “вертыкалі”, адаліскі, якія сачылі за чысьцінёй “вертыкалі”, і, нарэшце, еўнухі, якія сачылі за чысьцінёй адалісак.

Акрамя папяровых фігураў візіраў і рэальных фігураў жонак і наложніц, у сералі жылі яшчэ й іншыя ня менш рэальныя фігуры: мамеле султана (г.зн. галоўная жонка папярэдняга султана) і галоўны еўнух – чалавек, які асабіста падбіраў султану новых наложніц з адалісак. Гэтыя дзьве персоны, плюс іншыя жонкі й наложніцы маглі ўтвараць такі магутны саюз, што мала б не паказалася ня тое што любімай жонцы, а і самому султану.

Такая ўлада пералічаных асоб была наступствам найперш блізкасьці да “вертыкалі” султана: менавіта час знаходжаньня на ёй і вызначаў статус у сералі і, як наступства – у імперыі. Адзіны чалавек, які дакладна ведаў статус кожнага – гэта галоўны еўнух. Толькі ён меў доступ у памяшканьне зь “вертыкальлю” і ў любы момант ведаў, хто там знаходзіцца. Іншым жа даводзілася гадаць. Але гадаць можна было па цалкам матэрыяльных аб’ектах: раскошы палацаў і асабістых пакояў, колькасьці прыслугі, колькасьці сваіх людзей на ключавых пасадах імперыі. Ну, і натуральна, галоўны еўнух – як галоўны правайдэр.

Вось такая сьхема кіраваньня дзяржавай.

Людзі, якія гэтага ня ведалі, дзейнічалі як? Яны ішлі вырашаць пытаньні да папяровых фігур. Скажам, калі Францыя вырашыла будаваць Суэцкі канал, яе дыпламаты сталі абхаджваць мясцовага пашу, які афіцыйна кантраляваў Егіпет. Аднак больш мудрыя англічане, якім першапачаткова зусім не сьвяціў доступ на Ўсход, паглядзелі, у каго ў сералі самыя вялікія памяшканьні – і накіравалі пасланцоў з падарункамі менавіта туды. Вынік вядомы.

Такім чынам, якую можна зрабіць выснову? Яна простая: самае важкае месца на той ці іншай “вертыкалі” займае чалавек, у якога самы вялікі палац, больш слугаў і г.д. Напрыклад, нагадаем вядомыя “17 імгненьняў вясны”: калі палкоўніку Ісаеву даручылі вылічыць пераемніка фюрэра, каго ён уключыў у сьпіс? Герынга – як уласьніка самага вялікага палаца, Гімлера – як кіраўніка самага вялікага адміністрацыйнага апарату, Бормана – як чалавека, у руках якога знаходзілася партыя НСДАП. Зь іх Шцірліц і выбіраў.

А з каго прапануюць нам абіраць? З двух “віцэ-прэм’ераў”? Г.зн. з міністраў без тэчак і грошай – чувакоў са штатам у чатыры чалавекі?

Цяпер вернемся да сёньняшніх рэаліяў і паглядзім – у каго з “дарагіх расіянаў” ёсьць рэальны рэсурс, каб рэальна стаць афіцыйным пераемнікам сістэмы?

Такіх фігур у Расеяніі цалкам дастаткова. Адны зь іх вядомыя, іншыя невядомыя шырокай публіцы. Але, натуральна, пана Мядзьведзева і пана Іванова мы выключаем адразу, як, па-першае, тых, хто ня мае матэрыяльнага рэсурсу (нарыклад, пары-тройкі алюмініевых заводаў), па-другое, ня маючых адміністратыўнага рэсурса (напрыклад, такога ведамства, як МЧС альбо іншага міністэрства), па-трэцяе (і гэта скрайне важка) – абсалютна невядомых ні на Захадзе, ні на Ўсходзе.

Цалкам іншая фігура – прэм’ер-міністар Расеяніі [на той час Фрадкоў. – Рэд.]. Гэта чалавек з каласальным штатам, з правам звальняць і прызначаць цэлых міністраў, даваць ці не даваць грошы ў той ці іншы рэгіён. Чалавек з правам аператыўнага кіраваньня эканомікай.

Яшчэ два паны – сьпікер Думы і сьпікер Рады Федэрацый. Зразумела, вядома ж, што гэтыя людзі прадстаўляюць інтарэсы іншых людзей, якім няма часу крыўляцца ў парламенце. У той жа час у пана Грызлова ў падпарадкаваньні ні многа ні мала – цэлы апарат Думы, і сама Дума, якая прымае законы, бюджэт. Дый пасада трэцяя па статусе пасьля прэзідэнта. Г.зн., што калі чалавек скочыць з табурэткі №3 на табурэтку №1 – пытаньняў ніхто задаваць ня будзе.

Сьпікер Сената – таксама сур’ёзная фігура. У Сенаце вырашаецца канчатковы лёс законаў, там падводзяць (альбо не падводзяць) канчатковую рысу пад некаторымі імпічментамі (напрыклад, Генеральнага пракурора), нарэшце, Сенат нельга распусьціць.

Далей па сьпісе ідуць паны з Канстытуцыйнага суду, зь МЗСа і сілавых міністэрстваў, губернатары сур’ёзных рэгіёнаў (Масква, Піцер, Краснаярск), розныя “алігархі” і старшыні розных “РАТ”. І гэта толькі пачатак сьпісу, паколькі ў менэджэра сярэдней рукі з РАТ ЕС альбо “Газпрому” штат і паўнамоцтвы большыя, чым у паноў Мядзьведзева і Іванова разам узятых.

Ну, і хто зь іх с такімі, прабачце, “паўнамоцтвамі”, можа ўсур’ёз разглядацца як пераемнік? У свой час Уладзіміра Ўладзіміравіча плаўна правялі праз крэсла галавы ФСБ, крэсла прэм’ера і толькі потым зрабілі “пераемнікам”. Так што калі ў наступны раз нехта ў Крамлі раптам зноў укіне грамадскасьці тэму пра “пераемніка Мядзьведзева” – лепш за ўсё даверыць гэтую справу Петрасяну альбо іншаму клоўну

1.2. А вось скарочаныя варыянты двух артыкулаў “арыйцаў”, у якіх заяўляецца, што Мядзьведзеў ніколі ня стане прэзідэнтам Расеі.

РАЗДАРОЖЖА ПАЧАЛОСЯ. “ПЕРАЕМНІКАМ” НАЗВАНЫ ЧАЛАВЕК, ЯКІ ІМ НІКОЛІ НЯ БУДЗЕ

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (2007-12-10; http://ariru.info/doc/?id=3014)

”Першага віцэ-прэм’ера і юрыста зь нягромкім голасам і мяккімі манерамі ў якасьці кандыдата выбралі “Единая Россия”, Аграрная партия, “Справедливая Россия” и “Гражданская сила”. Тры канфесіі дабраславілі Мядзьведзева: ён веруючы, інтэлігент”. З паведамленьняў прэсы Расеяніі.

Кандыдатура Мядзьведзева на поўным сур’ёзе абмяркоўваецца прэсай і палітолагамі, а некаторыя асабліва недальнабачныя грамадзяне ўжо нават кінуліся лізаць “новаму цару” боты. Мы ня будзем прымаць удзел у гэтай пустой дыскусіі, аднак сам факт вылучэньня пана Мядзьведзева ў Прэзідэнты – факт надзвычай цікавы і сьведчыць пра татальную блытаніну, якая пачынаецца ў Крамлі. На гэтай блытаніне мы і хочам затрымацца [найпеш варта было б нагадаць пра правал сваіх папярэдніх прагнозаў; “арыйцы” называюць сябе ідэолагамі, а паводзяць, як палітыкі… – Рэд.].

Для пачатку варта было б сказаць некалькі словаў пра персаналіі кандыдата, аднак на Русі казаць пра такіх людзей нешта кепскае ёсьць грахом. Батанік, у цэлым. Ня можам сказаць нічога кепскага і пра габрэйскую маму пана Мядзьведзева, вось толькі нацыянальнасьць яе вядомая. Скажам, пра маму пана Бланка (клічка Ленін), пра тату пана Джугашвілі (клічка – Сталін), пра маму пана Лібермана (вядомы як Ю.Андропаў) ніхто, акрамя самых блізкіх людзей, ня ведаў, таму 99,9% насельнітва і 90% элітаў нават не падазравалі пра сапраўдную нацыянальнасьць правадара сусьветнай рэвалюцыі “Ульянава”, генералісімуса “Сталіна” і генсека “Андропава”. Значыць, былі нейкія прычыны ў гэтых людзей хаваць сваё паходжаньне. Расея, ведаеш, не зразумеюць. І гэта пры таталітарызьме…

І вось, пасьля незразумелых “выбараў” незразумелыя “партыі” вылучаюць ў прэзідэнты добрага, відаць, чалавека, які, аднак, нічым сябе не зарэкамендаваў. Усё жыцьцё паперкі насіў. Тыповы хлопчык-батанік. У дадатак сын Юліі Веніямінаўны, г.зн. самы што ні на ёсьць галахічны габрэй, патэнцыйны рэпатрыянт Ізраіля з патэнцыйна добрым прыёмам на гістарычнай радзіме…

Нічога кепскага ня маем супраць габрэяў, аднак габрэйскія кандыдаты ў Прэзідэнты Расеі неяк традыцыйна непапулярныя ў рускіх: Яўлінскі, Нямцоў, іншыя “правыя”. Што, СПС альбо “Яблоко” прапанавалі такія ўжо кепскія праграмы? Не. А больш 5% ніхто ніколі і не зьбіраў. Ці могуць гэта ня ведаць ці не разумець у Крамлі? “Пераемнік” не набярэ і гэтыя 5%…

Наступны цікавы момант: персаналіі тых, хто вылучае. Гэта: Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, «Единая Россия» і Ко, галоўны ў РПЦ, галоўны муфцій, галоўн рабін. Усе разам. Дый с такім букетам рэкамендацыяў чалавека і ў Пекла не прымуць! Скажам, Уладзімір Уладзіміравіч і яго партыя 2-га сьнежня набралі па 25 і 29% у Маскве і Піцеры – і гэта з небывалым дасыпаньнем бюлетэняў. А колькі прыхільнікаў у Ўладзіміра Ўладзіміравіча ў рэале? А што такое рада нейкіх муфціяў? Іслам – гэта трохі не РПЦ, там вертыкалі няма. Зь іншага боку, паглядзяць на гэтую справу рускія: галоўны муфцій агітуе за Мядзьведзева. Дык вось яно што, – скажа народ! Вось які будзе расклад. Пра рэкамендацыі ад Берл Лазара мы ўвогуле маўчым…

Гэта – толькі пачатак, толькі павярхоўны погляд на кандыдата, у якога, калі ён пабудзе пад юпітэрамі, можа адкрыцца маса цікавых радзімых пятнаў.

І вось такога цікавага і заранёў непрахаднога кандыдата нехта навошта вылучае ў прэзідэнты…

Прызначэньне “пераемнікам” пана Мядзьведзева зьяўляецца сігналам рускім наыяналістам, што пара рыхтавацца да працы. Гледзячы на вельмі арыгінальныя планы Крамля што да выйсьця зь сітуацыі з “трэцім тэрмінам”, адзінства па гэтых планах наверсе “вертыкалі” няма. Там левая рука ня ведае, што робіць правая нага. Адна група плануе адно, іншае – іншае. Колькі груповак, столькі й планаў на 2 сакавіка 2008-га. І кожны зь іх у працы, у кожнага прапіхваецца да выкананьня той ці іншы элемент алгарытма. А што бывае, калі адзін пасажыр аўтамабіля круціць руль, другі цісьне на педалі, трэці гуляецца са скрыняй перадач, а чацьверты бібікае і цягне за ручнік? Вось тое самае будзе і з Расеяніяй.

Таму мы і кажам: паплечнікі, рыхтуйцеся да працы.

У ЧАКАНЬНІ КАСТЫНГА КАНДЫДАТАЎ. РУСКІЯ БУДУЦЬ ВЫРАШАЦЬ…

Георг Кутузаў (2007-12-13; http://ariru.info/doc/?id=3016)

Калі верыць Уладзіміру Ўладзіміравічу, які любіць зрэдку пажартаваць, на прэзідэнцкія выбары 2008-га года вылучаны нейкі Дзьмітры (Менахем) Мядзьведзеў. Гэта талковы, магчыма, габрэйскі юрыст, ростам 155 см, вагой 45 кг, які не служыў у войску, ніводнага дня не займаўся рэальнай працай, нарадзіў першае дзіцё на 10-м годзе шлюбу, за апошнія 8 гадоў пасьпеў пабываць у розных крэслах, у т.л. сакратара Рады Бясьпекі й галавы Адміністрацыі Прэзідэнта. Аднак ніякіх зьвестак пра яго посьпехі на гэтых працах няма.

Логіка Ўладзіміра Ўладзіміравіча, які запрапанаваў народу кандыдатуру пана Мядзьведзева як будучага кіраўніка Расеі, выклікае глыбокае неразуменьне ва ўсіх наглядальнікаў, якія маюць хаця б мінімум змазкі ў галаве. Сутнасьць у тым, што Расея – гэта ня Францыя. Гэта монаэтнічная дзяржава [так у аўтара! – Рэд.], створаная рускімі [так у аўтара! – Рэд.] не для таго, каб нейкі юрыст блізкаўсходнега паходжаньня прыехаў сюды і нешта ўзначаліў. Г.зн., шанцаў набраць неабходную колькасьць галасоў у пана Мядзьведзева – нуль цэлых, нуль дзясятых і нуль у перыядзе.

Зразумела, што “выбары” пана Дзьмітрыя (Менахема) можна і арганізаваць, дасыпаць яму 51% галосоў. Аднак тут жа ўзьнікае пытаньне: хто гэта будзе рабіць? Так, калі адваліць кожнай вучылцы з камісі на выбарчым участку па 10.000 баксаў і паабяцаць новую кватэру – яна з энтузіязмам укіне бюлетэні хоць за Нельсана Мандэлу. Але ж над вучылкай нехта стаіць. Стаяць нейкія чыноўнікі, якія арганізуюць “выбарчы працэс” і якія даюць ёй бабло ды гарантыі, што за падобнае дзяржаўнае злачынства яна не паедзе вучыць палярных мядзьведзяў. Над гэтымі чыноўнікамі ёсьць яшчэ людзі, над імі – яшчэ і яшчэ з той самай “вертыкалі”. Шмат людзей там непрыстойных, аднак там няма тупых, якія не пралічваюць наступствы пасадкі на трон Ілжэдзьмітрыя ІІІ.

Папярэднікі пана Менахема (Ілжэдзьмітрыі, Ганна Леапольдаўна, птушаняты гнязда В.І.Бланка) ня вельмі ўжо прыхільна ставіліся да мясцовых баяраў, атачаючы сябе супляменьнікамі – палякамі, немцамі, габрэямі. Было б дзіўным чакаць, што Менахем адыдзе ад традыцыі. Навошта яму мясцовыя чынушы? Яны яму патрэбныя будуць толькі на пачатковым этапе, пакуль свае кадры не падцягнуцца з Блізкага Ўсходу. А далей усё – у лепшым выпадку рускіх апаратчыкаў перамясьцяць на адказную працу накштлт дырэктара завода па вырабе балалаек.

Ці патрэбныя такія варыянты наменклатуры? Ня думаю.

Гэта значыць, што дасыпáць галасы Дзьмітрыю-Менахему ніхто ня будзе. Спусьціць наменклатура ўсё на тармазах. Г.зн., што 51% ніяк ня будзе, няма каму арганізоўваць. Ад сілы 5%. Г.зн. электарат “Яблыка” прагаласуе, дый то мы моцна сумняемся.

Узьнікае пытаньне: чым думалі ў Крамлі, калі даручалі Ўладзіміру Ўладзіміравічу зрабіць стаўку на Менахема Мядзьведзева? Што яны думалі? На што разьлічвалі?

Адказ падаецца нам такім: з аднаго боку, разьлічвалі, што ніхто не даведаецца пра нацыянальнасьць кандыдата, а з іншага, у гэтай няпростай для сябе сітуацыі вылучэньнем у Прэзідэнты Расеі патэнцыйнага рэпатрыянта Ізраіля Крэмль, відаць, вырашыў зрабіць стаўку на габрэяў, якія часова пражываюць у Расеі. Маўляў, бачыце, якога мы вам прэзідэнта зараз зробім – Менахема! Падтрымайце нас [у сваіх ранейшых матэрыялах (https://nashaziamlia.org/2007/12/31/1120) мы запрапанавалі іншае тлумачэньне. – Рэд.]. Просьбу агучыў сам Берл Лазар, які падтрымаў Менахема “ад імя ўсіх габрэяў”.

Як лічыць Аналітычны Аддзел АРІ, вылучэньне пана Мядзьведзева ў Прэзідэнты – гэта нейкая апаратная гульня, альбо разводка. Могуць быць й іншыя “гульні”, бо як бачна па сітуацыі са спадаром Мядзьведзевым, у Крамлі апошнім часам сітуацыя блізкая да панікі.

Мы яшчэ раз нагадваем панам зь “вертыкалі”, якія нас чытаюць – як рускім, так і не рускім. Адзіная рэальная сацыяльная база ў Расеі – гэта рускія нацыяналісты [пасьля такіх “прагнозаў” у гэтым узьнікаюць вялікія сумневы… – Рэд.]. Мы вырашаем, каму быць прэзідэнтам, а хто пойдзе на… Больш ніхто. Уласна, такая сітуацыя была ўжо ў 2000-м годзе – ужо ў той час рускі нацыяналізм стаў у Расеі дамінуючай ідэалогіяй. Але тады людзей удалося падмануць. Уладзімір Уладзіміравіч ішоў, як рускі нацыяналіст. В 2008-м такі манеўр не атрымаеца, бо за гэтыя 8 гадоў вельмі шмат што ўцякло. І найперш імперскае дзярмо з рускіх галоў. Ні на якіх “мачэньнях у сартырах” ужо нікому не згуляць.

Нас цікавіць улада на сваёй зямлі. Гэта значыць, рускія дэпутаты ў Парламенце, рускія міністры ва Ўрадзе, рускія прадпрымальнікі ў буйным бізнэсе, рускія генералы ў Генштабе, рускія менты і рускія суддзі ва ўсіх кабінетах…

Каб была стабільнасьць, кандыдата ў прэзідэнты павінныя падтрымаць рускія нацыяналісты. Падтрымаем – уедзе чалавек у Крэмль, не падтрымаем – вышэй мы ўжо паказалі месца яго верагоднай будучай дыслакацыі. Такія гістарычныя рэаліі. Хоча таго нехта ці не – будзе вымушаны з гэтым лічыцца.

А цяпер рускія паглядзяць на кастынг кандыдатаў і вырашаць, хто годны тут кіраваць. Будзе менавіта так. Наш час наступіў!!!

2. Чаму праваліліся ўсе “прагнозы” “арыйцаў”?

Пішуць “арыйцы”, варта прызнаць, эфектна, толькі вось ня вельмі эфектыўна.

Праваліцца двойчы са сваімі прагнозамі за такі кароткі час, дый яшчэ з такой помпай (“семь аналітыкаў”, “трое сутак думалі”, “мазгавы штурм”) – гэта трэба пастарацца… Казалі, што Мядзьведзева нават не разглядаюць як магчымага вылучэнца ў пераемнікі. Калі гэта адбылося, казалі, што ён атрымае менш 5% галасоў, што “вучылкі” закідваць бюлетэні ў скрыні за яго ня будуць, што верагоднасьць Мядзьведзеву стаць прэзідэнтам Расеі адпавядае верагоднасьці ў 0% і 0 у перыядзе.

Тым часам вунь яно, як на практыцы атрымалася – у рускіх новы прэзідэнт Дзьмітры Мядзьведзеў (ён жа па вялікай колькасьці зьвестак Менахем Мендэль – самы што ні ёсьць галахічны габрэй). І гэта факт! Такім чынам, у рускіх зь іх “вялікай Расеяй” атрымалася ганьба яшчэ большая, чым ў нас, у Беларусі, з Лукашэнкам. Наш – дык хоць на палову беларус…

Але ня будзем абмяркоўваць помсту рускім нацыкам за тое, што яны нас – беларусаў – лічылі недаразьвітымі, а дакладней, цалкам ігнаравалі. Цяпер яны самі са сваім выхваленьнем і ганарыстасьцю апынуліся ў такім г*, што ніякіх дадатковых слоўных дабіваньняў не патрабуецца. Лепш паспачуваем ім і ўсяму рускаму народу ў такой ступені, у якой кожны з нас нацыяналіст універсальны, а не эгаістычны…

Але, з іншага боку, спакойна прааналізаваць пытаньне: Чаму ж так здарылася, што праваліліся ўсе прагнозы “арыйцаў”? – усё ж варта.

Для нас адказ знаходзіцца на паверхі. І ён відавочны кожнаму, хто вывучае заканамернасьці грамадска-палітычнага жыцьця, як навуковец, а не як карыстальнік міфалагізаваных сьветаглядаў. Мы з нашым беларускім досьведам апошніх гадоў ужо ўсё праходзілі з таго, што рускім і расейцам упершыню.

Па-першае, “арыйцы” разьлічвалі на свой народ. Але тыя рысы, якія яны яму надавалі былі ня фактычнымі, а міфічнымі. Цяпер па факце відавочна, што рускі народ (як, дарэчы, і наш беларускі) у тых грамадска-інфармацыйных рэаліях, у якіх ён цяпер аб’ектыўна знаходзіцца, пазбаўлены ўсялякай суб’ектнасьці. Г.зн., што ён ня здольны самастойна выпрацоўваць сваё стаўленьне да рэчаіснасьці (аб’ектыўна выгаднае яму) й арганізавана яго рэалізоўваць. У разбураным, несістэмным стане народ ня здольны адэкватна ўзважваць каштоўнасьці. У выніку ён “галасуе” так, што каштоўнасьць аднаго дня для яго можа важыць больш, чым тое, што вызначае яго лёс на гады і дзесяцігоддзі (гэта мы ў Беларусі праходзілі ў 1995 і 1996 гг.; такі наш рэчаіснасны досьвед яшчэ адтуль).

Па-другое, рускія нацыяналісты няверна ацанілі псіхічны і сацыяльны стан “вучылак” і, такім чынам, няверна спрагназавалі іх будучыя паводзіны ў час фальсіфікацыі выбараў. На справе аказалася, што прадстаўніцам і прадстаўнікам гэтай сацыяльнай групы, якая вучыць дзяцей быць сумленнымі, праўдзівымі, шчырымі, ахвярнымі й г.д., зусім ня трэба даваць па 10.000 $ і па кватэры, каб яны актыўна ўдзельнічалі ў выбарчых фальсіфікацыях ці пасіўна не заўважалі іх. На справе, прадстаўнікам гэтага корпусу дастакова ціхага шэпту на вушка ці строгага позірку начальства. Яны тут жа, ды яшчэ з энтузіязмам, у абсалютнай большасьці (у 99 і больш выпадках са 100) здрадзяць усё тое, чаму самі вучаць дзяцей (гэта мы ў Беларусі лукашэнкаўскай пары праходзілі ва ўсіх выбарчых кампаніях, асабліва ў апошнія 2004-06 гг.).

Па-трэцяе, яны няверна ацэньвалі чынуш з “вертыкалі”. Расейская імперыякратыя цяпер такая ж “саўковая”, як і рускі народ (знаходзіцца ў той жа інфармацыйнай рэчаіснасьці), але, у дадатак, ёй ёсьць што губляць… Таму расейскія вертыкальшчыкі знаходзяцца ў своеасаблівым дваістым абыякава-паралізаваным стане (нуль суб’ектнасьці), які прымушае іх выконваць любыя загады, якія прыходзяць зьверху (гэта мы ў Беларусі прайшлі яшчэ ў 2001 годзе). Рашэньне ж наверсе расейскай імперыякратыі прымаюцца ў адпаведнасьці толькі з асабістымі інтарэсамі пэўнай найбольш прывілеяванай групы.

Чацьвертае (і апошняе) вынікае з падсумаваньня ўсяго папярэдняга: у Расеі ў той грамадска-палітычнай сітуацыі, у якой яна знаходзіцца, немагчыма правядзеньне дэмакратычных выбараў. Няма свабоднага вылучэньня кандыдатаў, няма канкурэнцыі на роўных паміж імі ў час перадвыбарчай агітацыі, няма рацыянальнай накіраванасьці ў аналізе праграм і вобразаў, няма сумленнага правядзеньня самога галасаваньня, як і такога ж падліку галасоў (у Беларусі адсутнасьць сапраўдных выбраў і рэферэндумаў назіраецца з 1994 году!). Калі б у Расеі была сапраўдная дэмакратыя, тады б “арыйцы” мелі шанц на спраўджаньне ўласнага прагнозу. Але ж гэтага не было і няма. А менавіта апошняе (а яно галоўнае!) ня ведалі (!) і не ўлічвалі наіўныя гора-прагназісты.

Адсюль такі грандыёзны канфуз.

У цэлым, вядома ж, гэта ня дрэнна. Можа надалей менш сьпесі будзе, а гэта заўсёды на карысьць справе…

Застаецца пару пытаньняў.

1. Як канкрэтна адбывалася ў Расеі фальсіфікацыя.

2. Чаму апазіцыя (ні лібералы, ні рускія нацыяналісты) аніяк апошнім часам ня могуць арганізавацца, каб хаця б выставіць свайго альтэрнатыўнага кандыдата на выбарах прэзідэнта.

3. Што зьбіраюцца рабіць расейскія апазіцыянеры, каб павялічыць свае магчымасьці.

Пошукам адказаў на гэтыя пытаньні мы ў рэдакцыі, па меры магчымасьці, будзем займацца.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы