nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Пуцінізм захаваецца і пасьля Пуціна”

8 красавіка, 2008 | Няма каментараў

�ла���на�.JPG

Паколькі галоўным ворагам беларускага народу зьяўляецца расейская імперыякратыя, нам вельмі важным падаўся зьмест інтэрвю, якое некалькі месяцаў таму даў брытанскаму ангенцтву ВВС былы эканамічны дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў (інфармацыя ўзята з grani.ru/Politics/Russia/FSB/m.132610.html). Лічым, што думкі незалежнага эксьперта, прычым, яўнага прыхільніка лібералізму, могуць быць вельмі важныя і для беларускіх дэмакратаў, паколькі даюць магчымасьць лепш асэнсаваць, што ёсьць расейская імперыякратыя, а таксама зьвярнуць увагу на некаторыя іншыя факты.   

Рэдакцыя.

 

Сп-р Іларыёнаў, у прыватнасьці, заявіў, што на яго думку пасьля адстаўкі Ўладзіміра Пуціна ў Расеі, як і цяпер, будзе прэваляваць пуцінізм – г.зн “устойлівы ўзровень нацыяналізма [трэба зрабіць карэктоўку на ліберастычную неадукаванасьць аўтара; на справе ён, вядома ж, мае на ўвазе шавінізм, імперыялізм. – Рэд.] і агрэсіі, накіраванай на людзей як унутры краіны, так і за яе межамі”.

“Мы кажам пра філасофію і палітыку агрэсіі ў адносінах да расейскіх людзей, суседзяў Расеі, іншых краін сьвету”, – сказаў Ён. Па словах Іларыёнава, “гэта не зьвязана з адным канкрэтным чалавекам – гэта палітычныя групы людзей, арганізацыі, якія існавалі ў краіне амаль стагоддзе[расейская імперская бюракратыя існуе ў Расеі стагоддзі – столькі, колькі існуе “Расея” як імперыя. – Рэд.].

Іларыёнаў лічыць, што савецкае мінулае не перашкодзіла гэтым людзям прыстасавацца да ўмоваў рынкавай эканомікі й атрымліваць задавальненьне ад матэрыяльных каштоўнасьцяў, якія яна ім прыносіць. “Але іх унутраная філасофія засталася той жа: яны знаходзяцца вышэй за закон, і правілы, па якіх яны судзяць іншых людзей, не павінныя прымяняцца ў адносінах да іх саміх”, – заявіў ён.

Кажучы пра магчымасьці зьмены палітычнай сістэмы Расеі пасьля прыходу да ўлады Дзьмітрыя Мядзьведзева, Іларыёнаў выказаў сумніў у тым, што “чалавек, які стаў прэзідэнтам, здолее памяняць усю сістэму”. “Важным ёсьць не канкрэтны чалавек, важная карпарацыя – у ёй больш за паўмільёна чалавек ці яшчэ больш. Неістотна, хто зойме пасаду прэзідэнта. Важка, што ў карпарацыі сканцэнтраваная ўся ўлада”, – дадаў ён.  

 

Ад рэдакцыі:

У гэтым матэрыяле для нас істотным зяўляецца ня столькі чарговае пацьверджаньне, што заходнікі становяцца цьвярозымі ды відушчымі толькі пасьля таго, як “Расея” пачынае непасрэдна паказваць ім свае зубкі (рамантычныя міражы ды ілюзіі што да “Расеі” ў іх галовах тады хутка разьвейваюцца). Важка тое, што расейскі аўтарытэтны эксьперт упершыню:

– адназначна пацьвердзіў існаваньне адной з галоўных соцыяпаразітных сілаў сучаснай людскай цывілізацыі, якая трымае цяпер уладу ў Расеі й будзе выкарыстоўваць усе рэсурсы гэтай краіны (багацьці нетраў, тэрыторыі, людзей) у сваіх мэтах (праўда, назваў яе не імперыякратыяй, як мы, а “карпарацыя”; але гэта – рэч другасная);

– назваў колькасныя параметры дадзенай соцыяпаразітнай сілы – больш за 500.000 чалавек;

– вызначыў яе “філасофскія” і псіхалагічныя асаблівасьці – невынішчальнае імкненьне да агрэсіі ў адносінах да “расейскіх людзей, суседзяў Расеі, іншых краін сьвету”.

Калісьці (між іншым, усяго некалькі гадоў таму), калі ўсё гэта ж заходнім ліберастам казалі мы, беларускія дэмакраты, тыя фыркалі й адварочвалі свае носікі…

Ну, што, панове, цяпер пачалі ўцямліваць, побач зь кім нам, беларусам, даводзіцца жыць стагоддзі?!

 

     

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы