nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сайты Анатоля Белага

3 мая, 2008 | Няма каментараў

�ел� �на�ол�.JPG

Анатоль Белы – асоба неардынарная, чалавек выключна адданы беларускаму народу і Беларусі. Ён і калекцыянэр, зьбіральнік беларушчыны, й ініцыятар адкрыцьця ў Старых Дарогах першага ў Беларусі прыватнага музэя выяўленчага мастацтва, і кіраўнік культурна-асветніцкага клюбу “Спадчына”… Апошнім часам шмат працуе ў сеціве. Мы лічым неабходным каротка паінфармаваць нашых чытачоў пра яго сайты. Сайт www.spadchyna.org распавядае пра мастацкі музей “для беларускага народу”, створаны дзякуючы “Фонду Анатоля Белага”. Сайт pakutniki.narod.ru – “Пакутнікі за Беларусь” прызначаны для ўшанаваньня памяці выдатных беларусаў, якія бралі ўдзел у вызвольных паўстаньнях XVIII-XIX стагоддзяў, у гераічным Слуцкім збройным чыне, абвяшчалі Беларускую Народную Рэспубліку, без якой не ажыцьцявілася б ідэя Беларускай Дзяржавы. На сайце таксама ўшаноўваецца памяць тых прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, якія сталі ахвярамі бальшавіцка-НКУСаўскіх і сталінска-НКВДысцкіх рэпрэсій. Сайт adradjency.narod.ru “Адраджэнцы Беларусі” аддае даніну тым нацыянальна-дзяржаўным і ваенным дзеячам, навукоўцам, літаратарам – сапраўдным патрыётам Беларусі, якія сваім талентам спрыялі абвяшчэньню і стварэньню нашай Першай Незалежнай Дзяржавы – БНР, прымалі гераічны ўдзел у барацьбе за адстойванне ідэалаў, якія дэкларавалі ў гістарычных Устаўных Граматах яе “айцы-заснавальнікі”. Заклікаем нашых наведвальнікаў азнаёміцца з сайтамі Анатоля Белага. Магчыма, вы знойдзеце шмат істотнага для сябе.

Рэдакцыя.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы