nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Украінскія вайскоўцы ацэньваюць шанцы бакоў у вайне Расеі супраць Украіны

20 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/18/58955.shtml

Ð�айна У-Р.JPG 

На ўкраінскім ваенна-гістарычным форуме робяцца спробы спрагназаваць хаду гіпатэтычнай вайны паміж Украінай і Расейскай імперыяй [падзеі апошніх месяцаў, асабліва паводзіны расейскай імперыякратыі, разгортваюцца так, што пастаноўка дадзенага пытаньня правакацыяй ужо не выглядае. – Рэд.]. Вельмі цікавы прагноз складзены ўкраінскімі ваеннымі прафесіяналамі. Ён пазбаўлены эмоцый і мітынгоўшчыны, аб’ектыўна ацэньвае сілы ды сродкі, якія могуць быць задзейнічаныя ў канфлікце, а таксама асаблівасьці кіраваньня войскамі.

 

У прагнозе, у прыватнасьці, гаворыцца:

Фронт – гэта аператыўна-стратэгічнае ўтварэньне, якое адмыслова ствараецца для кіраўніцтва войскамі на аператыўна-стратэгічным кірунку.

У межах стратэгічнага кірунку можа быць некалькі франтоў. Так, Украіна зьяўляецца Паўднёва-заходнім стратэгічным кірункам, у межах якога выдзяляюцца два аператыўна-стратэгічных кірункі (Харкаў-Кіеў-Львоў і Харкаў-Днепрапятроўск-Адэса), якія разыходзяцца на больш дробныя аператыўныя кірункі. Акрамя таго, існуе яшчэ асобны прыморскі аператыўны кірунак (Крым).

Па савецкіх канонах на двух аператыўна-стратэгічных кірунках павінна дзейнічаць два франты (ня менш, чым па тры арміі ў кожным), а прыморскі аператыўны кірунак (Крым) павінна была б запясьпечваць асобная Прыморская армія і сілы флоту. У рэзерве трэба мець сілы яшчэ на 2-3 арміі (корпусы), паколькі аператыўна-стратэгічныя кірункі разыходзяцца ў розныя бакі, што супярэчыць галоўнаму прынцыпу максімальнай канцэнтрацыі высілкаў. Таму для забесьпячэньня новых аператыўных кірункаў (у прыватнасьці, для перакрыцьця разрыву паміж фронтамі, які будзе стала павялічвацца) ды кампенсацыі стратаў і патрэбны ўзгаданыя рэзервы.

Кіраваньне гэтымі войскамі, зноў па савецкіх канонах, павінна зьдзяйсьняцца Генштабам і Стаўкаў ВГК, паколькі ідэя стварэньня прамежкавага вязьма стратэгічнага кірунку – галоўных пунктаў камандаваньня войскамі на стратэгічным кірунку – была прызнаная контрпрадуктыўнай як у 1941 г., так і ў 1980-я гг.

Так трэба было б рабіць. А цяпер зірнем, што можа зрабіць Расея.

Без разгортваньня вайсковых злучэньняў скарочанага складу ў межах мабілізацыі Расея ня здольна стварыць ніводнага фронту. Калі Расея зьбярэ войскі сталай гатовасьці, укамплектаваныя па кантракце, яна зможа выставіць адну армію. Каб сабраць другі камплект армейскіх частак баявога і тылавога забесьпячэньня, прыйдзецца абяскроўліваць Паўночнакаўказскую ваенную акругу і адклікаць іншых прызыўнікоў зь іншых акругаў для разгортваньня тылавых частак скарочанага складу (так, як насьпех фармаваліся прызыўнікамі з розных акругаў асобныя часткі для нападу на Чачню ў 1994 і 1999 гг.).  

Пры такіх умовах Расея здолее весьці актыўныя дзеяньні толькі на двух аператыўных кірунках. Адным зь іх апрыёры стане Крым. Але гэты аператыўны кірунак нават пры ўмове тактычнага ваеннага посьпеху будзе стратэгічным проігрышам Расеі, паколькі з самага пачатку ён ёсьць другасным для Паўднёва-заходняга стратэгічнага кірунку.

У палітычным плане ён увогуле правальны, паколькі Украіну нельга захапіць па частках. Яе можна ўзяць толькі адразу ўсю, каб пад ваенным ціскам дамагчыся згоды на такія палітычныя рашэньні, якія б забясьпечылі Расеі стратэгічны посьпех (як у выпадку з Чэхаславакіяй у 1968 г.).

Паколькі ў Расеі ёсьць толькі абмежаваныя сілы аператыўнага ўзроўню, ёй трэба сканцэнтраваць іх на вырашальным кірунку, які забясьпечыў бы згаворлівасьць ураду Украіны. Сярэдняе Падняпроўе і Данбас такімі кірункамі не зьяўляюцца. Любы тэрытарыяльны падзел Украіны з дапамогай арміі [усходняй імперыі] толькі паспрыяе мабілізацыі сіл Украіны, незгаворлівасьці ўраду, жорсткай пазіцыі глабальных палітычных гульцоў супраць Расеі.

Акрамя таго, баявыя дзеяньні й пабочныя разбурэньні ды ахвяры паменшаць падтрымку рускім дзеяньням [так у тэксьце. – Рэд.] у рэгіёнах Усходняй Украіны, якія лічацца прарасейскімі. Таму адзіным мэтазгодным кірункам можна лічыць Кіеўскі з мэтай нанесьці паразу асноўным сілам украінскай арміі, стварыць пагрозу сталіцы Украіны і дамагчыся спыненьня вайны на жаданых палітычных умовах.

Паколькі, як адзначана вышэй, дзейнічаць па савецкіх канонах немагчыма з-за слабасьці ўзброеных сілаў Расеі, дык хутчэй за ўсё расейцы будуць імправізаваць, зыходзячы з наяўных сілаў. У апошні час гэтыя імправізацыі ўжо праходзяць замацаваньне ў афіцыйных поглядах на стварэньне ваенных груповак і кіраваньне імі.

Са свайго боку расейскія сьпецыялісты таксама адзначаюць, што ў выпадку агрэсіі Расеі супраць Украіны ў першай мала шанцаў выйграць вайну:

– “Я выдатна ведаю сітуацыю ва Украіне, бо доўга працаваў у расейскай амбасадзе ва Украіне. Нашы СМІ выдаюць ура-патрыятычную прапаганду, прычым журналісты пішуць, абсалютна ня ведаючы сітуацыі й настрояў народу. Прарасейскіх грамадзянаў ва Украіне ня больш за 1,5%, і тое ў асноўным у Крыме.

Дадаткова тлумачу: 

1) СПА Украіны [рус. ПВО. – Рэд.], падарунак СССР, на думку ваенных эксьпертаў лепшыя ў сьвеце (80% ракетна-зенітнага комплексу СССР было сканцэнтравана на тэрыторыі Украіны).

2) 60% бронетанкавых сілаў СССР таксама былі сканцэнтраваныя ва Украіне (самыя сучасныя машыны), а таксама танкабудаўнічая прамысловасьць.

3) У Украіны 2500 самалётаў Міг 29 і Су 27, а таксама Су 25 – 430 шт., Су 24 – 120 шт., баявых верталётаў Мі 24 – 1300 шт.

На думку нашых расейскіх эксьпертаў баегатовасьць украінскіх Узброеных сіл на парадак вышэйшая за расейскія УС”.

Шэраговыя ўкраінцы таксама не раяць Расеі распачынаць баявыя дзеяньні супраць Украіны:

– “Жыхары Расеі! Уцягнецеся ў вайну – дык партызанамі стане увесь паўднёвы-усход! Успомніце Тузлу. Нават у маім родным Данецку народ ва ўсю абурыўся: “Маскалі хочуць захапіць нашу тэрыторыю!”. Нават бабулькі незадаволена бубнілі ў трамваях. Нацыя зьядналася ў нянавісьці. Па незалежных сацыялагічных дасьледваньнях, больш за ўсё ваяваць з Расеяй ірваліся… не, не западэнцы, не адгадалі. Данчане! Западэнцы больш спакойныя, а Паўднёвы Усход – больш пасіянарны і бязбашневы”.      

– “Я ўяўляю юных масквічоў ды іншых маладых расейцаў, якія ваююць супраць Украіны. Яны не жадаюць ісьці ў армію, іх вылоўліваюць на вуліцах гарадоў, каб адаслаць на вайну з Украінай. Вось гэта будзе войска!

– “У выпадку паразы ў вайне з Украінай Расею безумоўна чакаюць рэпатрыяцыі й кантрыбуцыі”.

Украінцы нагадалі, што сібірская нафта і газ па міжнародных прававых нормах належаць таксама і Украіне:

– “Расея ў аднабаковым парадку 12 чэрвеня 1990 г. ліквідавала савецкую Канстытуцыю (“нетры належаць усяму савецкаму народу”). На Поўначы СССР украінцаў працавала 5 млн. супраць усяго 1 млн. рускіх. Уласна яны і стварылі сібірскі нафтагаз”.

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    1. Гарачая вайна РФ з Украінай малаверагодна ды безсэнсоўна.
    2. Маючы свабодную краіну, украінцы разбагацеюць (усе, ня толькі “алігархі”) і набяруцца розуму-культуры.
    Гэта і будзе перамога над Масквой.
    3. Мне вядома, што многія прадпрымальнікі пераводзяць свой бізнэс з Беларусі ва Украіну.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы