nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларусы і башкіры – браты ў бядзе?!

10 верасня, 2008 | Няма каментараў

Паводле kyk-byre.ru/?id=35

�а�к���.JPG

Друкуючы даны зварот да расейскіх уладаў і СМІ ад Башкірскага грамадскага руху «КYК БYРЕ», які прэзентуе нацыянальныя інтарэсы башкір на Расеі й у Башкартастане, мы хочам прадэманстраваць, наколькі канвергентна блізкімі зьяўляюцца праблемы й інтарэсы абсалютна розных народаў, якія апынуліся пад кантролем расейскай імперыякратыі. Зьвярніце ўвагу: тое, што Беларусь – незалежная дзяржава, а Башкартастан – аўтаномія ў складзе РФ, нічога ня значыць. Мы на адным узроўні этнацыднай праблемы! Гэта яшчэ раз даводзіць універсальнасьць механізмаў імперскай агрэсіі й падказвае, што перамога ў барацьбе за свабоду народаў магчымая толькі праз інтэрнацыяналізацыю і каардынацыю змаганьня. Па адным нам з-пад імперыі не вылезьці…

Рэдакцыя.

У пачатку звароту аўтары заклікаюць паставіцца да яго з усёй сур’ёзнасьцю і выканаць іх патрабаваньні. Далей у звароце сьцьвярджаецца:

“Расейская ўлада, падтрымліваючы народы Паўднёвай Асеціі й Абхазіі, ігнаруе элементарныя патрэбы башкірскага народу. Праз 450 гадоў знаходжаньня башкір у адной з Масквой дзяржаве, у сталіцы Расеі нас перасталі заўважаць і чуць. Федэральнай уладзе не цікавы лёс “прыручаных” башкір, у якіх, як яны лічаць, ужо няма іншага выйсьця.

Крэмль не дае башкірам разьвіваць сваю мову як дзяржаўную ў Рэспубліцы Башкартастан. Масква адмяніла рэгіянальны кампанент у адукацыі, праз што хоча ператварыць башкір у натоўп “бяз роду-племені”.

Мы накіравалі першым асобам краіны рэзалюцыю, прынятую супраць адмены рэгіянальнага кампаненту па выніках пікета ў абарону башкірскай мовы, які праведзены 22 траўня г.г. нашым рухам. У ёй утрымліваўся наш крык болю пра будучыню башкірскай мовы, башкірскай культуры, башкірскага народу. Нас не пачулі. Нас вырашылі ператварыць у нямы статак без сваёй мовы, культуры і самасьвядомасьці, які лёгка замбіраваць з Крамля праз тэлевізар.

Наш зварот быў накіраваны ў… кошык са сьмецьцем. У адказ мы атрымалі фармальныя адказы. Апарат Прэзідэнта РФ перанакіраваў нашу рэзалюцыю ў апарат Ураду РФ, а той, у сваю чаргу, адаслаў у Міністэрства адукацыі ды навукі РФ для накіраваньня афіцыйнай адпіскі на нашу адрэсу.

Цяпер мы разумеем, што расейскім уладам няма справы да башкірскага народу, яны, відаць, цалкам занятыя маніпуляваньнем каўказскімі народамі. Як бачна зь іх ліста ў адказ, федэральныя ўлады гатовыя вымавіць тысячы слоў, згубіць горы паперы і нават паспрабаваць пераагітаваць наш рух, каб толькі далей прасунуць сваю зьнічальную для рэгіянальных [нацыянальных] моў палітыку.

У страху перад федэральным цэнтрам маўчыць і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Башкартастан. Мы зрабілі афіцыйны запыт у Міністэрства адукацыі РБ пра колькасьць школаў з башкірскай мовай навучаньня ў рэспубліцы. Але адказ мы так і не атрымалі. Аднак мы ведаем, што з 1 верасьня гэтага году, з-за ўвядзеньня федэральнай уладай сістэмы падушнага фінансаваньня, колькасьць такіх школ рэзка скарацілася, у выніку незваротна страчаны зь цяжкасьцю адноўлены патэнцыял.

Крэда нашай арганізацыі – не здавацца і не мірыцца з душыцелямі свабоды. Наша арганізацыя настроена рашуча супраць спробаў уладутрымаючых заткнуць башкір, прымусіць нас маўчаць пра свае правы. І мы ня будзем маўчаць, калі на вачах усіх гіне культура цэлага народу. Страта мовы – першы крок да выраджэньня!

Мы патрабуем выкананьня рэзалюцыі Сусьветных Курултаеў башкір. Іх выкананьне жыцьцёва неабходнае для народу! Мы строга спытаем зь віноўнікаў за сабатаж рашэньняў Сусьветных Курултаеў.

Мы лічым скрайне несправедлівым і несумленным, што федэральныя ўлады, якія забіраюць штогод 80% нацыянальнага багацьця Башкартастану, ігнаруюць саміх башкір, не надаюць увагу важнейшым нацыянальна-культурным запатрабаваньням башкірскага народу. Гэта – палітыка імперыялістаў-каланізатараў у адносінах да карэннага насельніцтва.

Настаў час спытаць кожнага федэральнага чыноўніка, а іх у Башкартастане распладзілася за апошнія гады тысячы і тысячы: “Што ты робіш для башкірскага народу?!”. Асабліва строга будзем пытацца з башкір, якія выслужваюцца перад начальствам: топяць свой народ, папіраюць памяць сваіх прадзедаў, грэбуюць запаветамі сваіх продкаў.

Акрамя таго, мы лічым, што нельга займаць адказныя пасады ў такім рэгіёне, як Башкартастан, людзям, якія ня маюць ні малейшага ўяўленьня пра гісторыю, культуру, мову, традыцыі башкірскага народу. Мы супраць засільля федэральнага чыноўніцтва на фоне скарачэньня паўнамоцтваў самаго Башкартастану.

Мы супраць захопніцкай палітыкі ў адносінах да прыродных багацьцяў і прадпрыемстваў Башкартастану. Перад нашымі вачыма прыклад таго, якую “карысьць” прыносяць нашаму краю захопы дзяржаўнымі манаполіямі нашых прадпрыемстваў: заезжыя топ-менэджэры былога башкірскага “Салаватнафтааргсінтэзу”, прададзенага “Газпраму”, атрымліваюць зарплату ў 1 мільён рублёў у месяц [40.000 даляраў. – Рэд.], а прыбыткі шараговага працаўніка ў 7-8 тысяч рублёў выглядаюць на гэтым фоне ганьбай. А ўсім іншым дастаецца і горш за тое – толькі сапсаваная вада, зьнявечаная зямля і атручанае паветра!

У башкір няма іншай зямлі, акрамя той, на якую прэтэндуюць прайдзісьветы зь федэральнымі ярлыкамі. Не аддадзім Башкартастан чужынцам!

Спынім зьнішчэньне башкірскай мовы, якое праводзіцца шляхам адмены рэгіянальнага кампаненту ў адукацыі!

Забясьпечым умовы для паўнавартаснай рэалізацыі права башкірскага народу на самавызначэньне ў рамках Рэспублікі Башкартастан!

Сустаршыня БГР «КYК БYРЕ» А.С.Сальманаў

Сустаршыня БГР «КYК БYРЕ» Т.Г.Мухтараў

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы