nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Кастрычнік, 2008

Можа, усё ж не “фінансавы крызіс”, а эканамічная вайна?!

Кастрычнік 31, 2008 | Каментары (2)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

����.JPG

Вымушаны былі зноў на некалькі дзён адхіляцца ад нашых планаў і спрабаваць разабрацца ў крыніцах, механізмах і мэтах глабальнага эканамічнага крызісу, які ахапіў палову планеты. Адно з самых цікавых, што цяпер назіраецца ў сувязі з дадзенай падзеяй – гэта амаль поўная адсутнасьць простага і зьвязнага тлумачэньня ўсяго, што датычыць крызісу. Колькі мы ні шукалі такое тлумачэньне ў сеціве, мы заўсёды натыкаліся толькі на ўзгадваньне пра асобныя праяўвы крызісу і спробы патлумачыць толькі іх (дый тое найчасьцей блытана).

Далей »

Ні хто вінаваты, але што рабіць

Кастрычнік 25, 2008 | Каментары (2)

З.Сейбіт

Ð�Ñ�Ñ�лÑ� 2.JPG 

Дзяржаўнасьць народа (ці дакладней, здольнасьць народа да самаарганізацыі ў дзяржаве) вызначаецца ягонай жыцьцяздольнасьцю, і ў той жа час забясьпечвае жыцьцяздольнасьць народа ў гісторыі. Гэта значыць, забясьпечвае спрыяльныя ўмовы жыцьцядзейнасьці і супольнасьці, і кожнага чалавека паасобку ў сучаснасьці і ў наступных пакаленьнях. Аднак, на жыцьцяздольнасьць народа ўплывае ня проста ягоная арганізацыя ў дзяржаве, але і той тып дзяржавы, у якой народ здолеў гістарычна самаарганізавацца. Ці тое таталітарная, ці аўтарытарная дзяржава, ці нават проста чыясьці калёнія. Ці гэтая дзяржава незалежная, прававая, дэмакратычная (з разьвітымі механізмамі зваротнай сувязі).

Далей »

“Прымак” ды іншыя маркеры беларускага нацыянальнага ў сьвятле збоку

Кастрычнік 25, 2008 | Каментары (1)

Яўген Бяласін

ФаÑ�Ñ�зм.JPG 

Фрагмэнты* прадмовы да перакладу “Гісторыі аднаго немца” Сэбасьцьяна Хафнэра** (ілюстрацыя да артыкула: Магнус Цэльлер. Гітлераўская дзяржава. Алей на холсьце, 193839).

Далей »

Зварот да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

Кастрычнік 24, 2008 | Каментары (2)

Анатоль Белы — старшыня культурна-асветнага клуба “Спадчына” (паводле www.budzma.org/news/zvarots-da-600-hoddzya-hrunvaldskay-bitsvy.html; smaliavichy.org/index.php?mod=news&id=118)

���нвал�д.JPG

Зварот культурна-асветнага клуба “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны.

Далей »

Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам (Частка 2: чаму вынікаў ня будзе; Д пр-п 104)

Кастрычнік 24, 2008 | Каментары (5)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

12 па��абаван�н�� 2.JPG

“Нацыя ўсё глыбей падае ў прорву злой бяды, ня маючы права хоць бы гучна заплакаць. Ня кажучы ўжо пра крык, каб памаглі. Не паможа ніхто, як не памагаў ніколі.

Васіль Быкаў.

Як узгадана ў папярэднім артыкуле, “пуга” ў “змаганьні з рэжымам” не дапамагла і Захад перайшоў на “пернік” (і гэта, падкрэсьлім, нягледзячы на цалкам антыдэмакратычныя выбары ў “палатку”, якія толькі што адбыліся).

Далей »

Прымус да “дэмакратыі” з дапамогай пугі (Частка 1: вынікаў няма)

Кастрычнік 12, 2008 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

12 паÑ�Ñ�абаванÑ�нÑ�Ñ�.JPG 

Усім напэўна ўбіўся глыбока ў вушы выраз, які апошнім часам у адпаведнасьці зь вядомымі  законамі PR-тэхналогіі старанна накідвала сьвету салодкая парачка Пуцін-Мядзьведзеў – “Прымус да міру”. Так яны казалі пра Грузію, на якую нядаўна напалі ўсёй сваёй вайсковай армадай. Шмат гадоў (больш 10) аналагічны прымус, толькі ўжо да “дэмакратыі”, практыкуе Захад у адносінах да Беларусі. Паколькі ў гэтай гісторыі цяпер, у канцы 2008 году, зьявіліся новыя істотныя павароты, мы можам страціць дакументальныя сьведчаньні ранейшага шматгадовага (і безвыніковага) прымусу Захадам рэжыму Лукашэнкі “да дэмакратыі”. Гэтага не павінна адбыцца. Магчыма, наперадзе ў нас размовы з заходнімі “дэмакратамі” ці што-небудзь аналагічнае, дзе дакладныя факты пра іх папярэднюю дзейнасьць будуць вельмі дарэчы. Дый наша навучаньне на ўласнай гісторыі мае немалое значэньне…

Далей »

Яшчэ да пакту Молатава-Рыбентропа

Кастрычнік 7, 2008 | Каментары (4)

Ігар Паўлоўскі

Ð�Ñ�лÑ�Ñ�.JPG 

Аўтар – дырэктар Руска-Балтыйскага медыя-цэнтру. Артыкул быў надрукаваны ў эстонскім выданьні «Delfi» ў верасьні г.г. (падаецца паводле www.inosmi.ru/translation/244168.html). У матэрыяле відавочна зьмягчаецца драпежіцкая палітыка сталінскага СССР напярэдадні Другой сусьветнай вайны (раім чытачам на дадзены кантэкст не пападацца). Мы падаем артыкул па іншай прычыне – каб абнародаваць малавядомыя факты пра іншых еўрапейскіх драпежнікаў (напрыклад, Польшчу), а таксама пра такія дзяржавы, як Вялікабрытанія і Францыя, якія ня выканалі сваіх абавязальніцтваў, чым спрыялі эскалацыі агрэсіі гітлераўскай Нямеччыны. Ня будзем хаваць, актуальнасьць дадзенага гістарычнага матэрыялу, як своеасаблівага папярэджаньня, істотна ўзрасла ў сувязі зь нядаўнімі падзеямі вакол Грузіі. У заходніх дзяржаў выявіліся тыя ж інстынкты. Дый гісторыя, як вядома, нікога і нічаму ня вучыць. Таму аналагічная хада падзей у Еўропе можа паўтрыцца зноў. Толькі вось на месцы Чэхаславаччыны ці Аўстрыі можа апынуцца… Беларусь, а ролю Нямеччыны на гэты раз можа выканаць Расея. Мы ўжо пра гэта папярэджвалі (nashaziamlia.org/2008/08/30/1513). Практычна тое ж гаворыць цяпер (у т.л. пра “вялікую верагоднасьць аншлюсу Беларусі”) і знаёмы чатачам нашага сайта Эдвард Лукас (гл. http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul92897.html). Толькі ёсьць адзін істотны нюанс: у 1939-44 гадах у вайскоўцаў яшчэ не было ядзернай зброі…

Рэдакцыя.  

Далей »

Пра што распавялі “выбары” ў палатку?

Кастрычнік 6, 2008 | Каментары (4)

А.Астроўскі, В.Хромаў, Б.Керзач

��ба�� 2008.JPG

Толькі што адбылыя нібы-выбары ў палатку Лукашэнкі далі шмат чарговых фактаў, на падставе якіх можна ўдасканаліць нашы веды пра беларускую і ваколбеларускую грамадска-палітычную рэчаіснасьць. Тут выразна выявілі свае ўласьцівасьці тры стратэгічныя аб’екты: “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” (першы), Захад (другі), Лукашэнка і яго рэжым (трэці). З гэтай нагоды было б нерацыянальна даденую падзею не прааналізаваць.

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы