nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 1)

12 студзеня, 2009 | 2 каментарыя

�Р�.JPG

Адной з важнейшых задач, якія мы, рэдакцыя сайта “нашазямля.орг”, ставім перад сабой, зьяўляецца пошук у Расеі сапраўдных рускіх дэмакратаў (без ліберастычных ці імперастычных вывіхаў) – г.зн. такіх людзей, якім лёс рускага народу быў бы сапраўды важным. Прычына ў тым, што такія людзі мусяць быць катэгарычна супраць Расеі-імперыі, і, такім чынам, павінны быць натуральнымі саюзьнікамі для нас – дэмакратаў беларускіх. Далейшы гуманістычны прагрэс чалавецтва (зрабіць унёсак у які ёсьць нашай вышэйшай мэтай) практычна магчымы толькі на шляху шчырага інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва ўсіх зьмястоўных дэмакратаў – прадстаўнікоў сапраўднай эліты сваіх народаў. Доўгі час, ігнаруючы такія-сякія ляпы, мы спадзяваліся, што тыя, хто мае ў сеціве рэсурс ariru.info і называе сябе “рускімі нацыяналістамі”, могуць належаць да тых, каго мы шукаем. Аднак стаўленьне “арыйцаў” да леташніх грузінскіх падзей пераканала нас, што мы маем дачыненьне не з нацыяналістамі, а з рускімі імпер-шавіністамі, што і было адлюстравана ў Д пр-пе 63а. Стаўленьне ж “арыйцаў” да сёньняшняга газавага канфлікту “паміж Украінай і Расеяй” канчаткова пацьвердзіла нашу правату. Мы вырашылі зафіксаваць адкрытае праз выстаўленьне на нашым сайце іх самавыкрывальных матэрыялаў. Першы зь іх выказвае пазіцыю, што той, хто распальвае варажнечу паміж украінцамі й рускімі, ёсьць ворагам абодвух народаў (частка 1); другі, які быў выстаўлены праз тры тыдні, накіраваны на абсалютна супрацьлеглае – на актыўную падтрымку Крэмля ў газавай вайне супраць Украіны; трэці – гэта каментары чытачоў з Украіны і Расеі на другі артыкул.

Рэдакцыя

 

Рэдакцыя АРІ (14 сьнежня 2008 г.; ariru.info/doc/?id=3196): “Вельмі ўжо складана ўспрымаецца ўкраінская тэма многімі нашымі супляменьнікамі, прычым на абодвух баках гэтых выдуманых межаў. Газавыя разборкі, моўныя забароны, важкая праблема – “ва Украіне” ці “на Украіне”, гульні на трагедыі галадамору, і г.д. і да т.п. Мяркуем, час спрашчаць разуменьне. За ўсім бузацёрствам стаіць задача “кіраўніцтва” з абодвух бакоў пасварыць, разарваць народ, які ўспрымае сябе, як пачаткова адзіны. Вядомы рускі публіцыст Галкоўскі лічыць гэтую задачу ўвогуле асноўнай мэтай “працы” кіроўных марыянетак”.

 

У КРАМЛІ з 1991 года СЯДЗЯЦЬ УКРАІНСКІЯ СЕПАРАТЫСТЫ

Дзьмітры Галкоўскі

Сацыяльнае жыцьцё чалавецтва цалкам механістычнае, таму, каб пасьпяхова прасьлізгвацца паміж шасьцярнямі і пружынамі грамадскага механізму, ня варта займацца памнажэньнем існасьцяў. Чалавек па-за асабовымі ўзаемадзеяньнямі – вінцік, яму ў мазгавым камп’ютэры дастаткова павесіць элементарную бірку: “паліцэйскі”, “бомж”, “мінак”, дзяўчына”, “дзіця”. Такая класіфікацыя адбываецца ў чалавека аўтаматычна, на працягу адной секунды. Пасьля гэтага аб’ект зразумелы і ў залежнасьці ад сітуацыі яго абыходзяць тым ці іншым чынам.

Пры гэтым пагрозьлівая інфармацыя заўсёды перашыбае нейтральную. Калі сьлесар забіў чалавека, дык гэта ня сьлесар, а забойца. І ставіцца да яго трэба, як да забойцы, а ня сьлесара. Гэта зараз яго “прафесія” – сацыяльны лэйбл.

Лэйблы не патрэбныя пры асабовых кантактах, сябра – гэта ня “сябра”, а Коля. І калі “Коля” кагосьці замочыць, трэба яшчэ меркаваць, як і што. Тым больш гэта спраўджваецца для выпадкаў блізкай крэўнасьці. Для маці сын ніколі ня будзе забойцам, ён назаўсёды застанецца сынам. Сынам-забойцам. Але гэта складана і ў галіне сацыяльнай не працуе. Ужо таму, што гэта небясьпечна, а атрымаць маятнікам па лабешцы ніхто не жадае. Хочаш жыць – увіхайся ад кувалдаў і прашмыгвай паміж коламі.

Пасьля 1991 года ў Крамлі сядзяць тараторкіны. Нагаварылі яны з тры корабы, а хто яны рэальна? Ніякай партыйнай атрыбуцыі ў іх няма, выразнай палітыкі – таксама. Жраць каўбасу пакуль не ўср*ся – гэта не палітыка. Гэта фізіялогія. Як ні ўслухоўвайцеся, ніякага азначэньня сябе ў гэтых людзей няма. “Набор словаў”. Алімпіяда, падваеньне, хакей, тыгрыца. У прамежку “каўбаса”: прэзідэнцтва на 6 год, мільярд туды, мільярд сюды. Але ў сацыяльнай сьферы аморфных амёбаў не бывае. Гэта, паўтараю, “механізм”. Анкер, шасьцярня, каласнік. Усё цалкам зазумела. Сацыяльная дэталь. Дык хто ж перад намі? Калі падсумаваць іх дзейнасьць і навесіць лэйбл? Просты і назаўсёды? Увогуле, я ўжо пісаў, але зараз скажу цалкам канкрэтна.

У Крамлі з 1991 года сядзяць УКРАІНСКІЯ СЕПАРАТЫСТЫ. Працуюць удзень і ўначы, надрываюцца – яны выконваюць найважкае сацыяльнае заданьне. Расколваюць велізарны народ на дзьве часткі. Спачатку проста розныя, а потым яны скрыжуюць клешні і будуць як два краба бегаць на задворках ЕЗ і сьвету “ў барацьбе адзін з адным”. “Былі рускія, ды ўсе выйшлі”. “Карамора бегае”.

Дзеля гэтага і патрэбныя ў Крамлі “былых чэкістаў не бывае”, якія плююць на ўкраінскую трагедыю і ад супраціўнага пацьвярджаюць нацыяналістычнае трызьненьне Юшчанкі. “Адзіная каманда”.

Справа гэтая (выкрыю “страшную дзяржаўную таямніцу”) вельмі складаная. Непраўдападобна складаная. Гэта трэба скарыстоўваць стала мільярды даляраў і мільярды калорый, і шмат дзесяцігоддзяў. Таму што ніякага адрозьненьня паміж рускім і ўкраінцам няма [гэта тыповы закідон расейскіх імперастаў. – Рэд.]. Усё гэта буфанада і касьметыка. Але людзі працуюць бяз стомы, з абодвух бакоў, зладжана. І паўтараю, і для Кіева і для Масквы гэта альфа і амега. Гэта ПРОФІ.

Так да іх і трэба ставіцца – з павагай. Перад намі ня дурні, а людзі пры справе. Працуюць па-мужчынску, так што на кашулях разводы ад поту. “Запарыліся”. На фоне гэтага нават “чачня” й іншая грузія – ЗАБАЎКІ [а гэта ўжо тыповая фанабэрыя расейскіх імперастаў. – Рэд.]. Гэта хобі паміж справай, “размяць пальцы”. А калі больш дакладна, дык частка агульнага праекту. Калі праект асноўны, усё астатняе яго часткі. Азеляненьне Зорнага гарадка – таксама частка адзінай праграмы і праходзіць па рахунку “асваеньне космасу”.

Я менавіта так шмат гадоў і ўспрымаю інфармацыю: усё, што Пуцін, а сёньня Мядзьведзяў гаворыць па ўкраінскай тэме – слухаю (і, дарэчы, усё заўсёды ВЕЛЬМІ зразумела – як закідваньне сьпінінга), усё астатняе прапускаю міма вушэй. Думаю, там нічога і няма. Усё астатняе – прыкід злодзея-кішэньніка.

З гэтым і Юшчанка, і Пуцін/Мядзьведзеў, і “далучаны да іх” Лукашэнка [а вось і “пывітаньне” нам – беларусам – ад імперастаў. – Рэд.] у гісторыю і войдуць. “Ах, ГЭТЫЯ”. Прычым, людзі будуць плявацца. Я ў даным выпадку аптыміст. Не таму, што яны дрэнна працуюць – працуюць добра. Бо працуе Фірма. Проста задача вельмі складаная. Мяркую, у Фірме гэта разумеюць і ўнутрана згодныя на праграму-мінімум: “не зрабіць, дык напсаваць”.

 

2 каментарыя

  1. Хто такія “расейскія арыйцы”? А Бог ведае. Крычаць, што яны арыйцы. На самай справе – гэта нейкі ідэалагічны праект крамлёўскіх імперыалістаў. Натуральна, што ў Расеі вельмі шмат нашчадкаў сапраўдных арыйцаў, але гэта канкрэтныя людзі, а не агулам ўсе. Што да ідэалогіі, якую ўзялі на узбраеньне “расейскія арыйцы”, дык яна фашысцкая, а не арыйская. Фашысты і арыі – гэта як неба і зямля. Якія ж гэта арыйцы, якія знішчаюць мову і культуру арыяў, а насаджаюць фашысцкую ідэалогію знішчэння інародцаў. Хто хоча даведацца пра арыйцаў, чытайце пра беларускую шляхту, пра ВКЛ, пра культуру беларусаў, бо ВКЛ было апошняй свабоднай зямлёй арыяў. І паглядзіце на талерантных і працавітых беларусаў – гэта і ёсць арыі. Канкрэтна ў ВКЛ ехалі арыі з усіх канцоў Еўропы, недарма ж Беларусь называюць венедцкім катлом.

    Украінцы свабодныя людзі, а не чыісьці рабы, і маюць права на сваю незалежную краіну, нават, калі б яны былі з рускімі роднымі братамі на самай справе. Родныя браты з адной сям’і не жывуць разам, а кожны мае сваю хату. Дык хто даў гэтым нахабным і вераломным людзям лезці ў чужую хату?

  2. Siarhiej кажа:

    “Сацыяльнае жыцьцё чалавецтва цалкам механістычнае… Хочаш жыць – увіхайся ад кувалдаў і прашмыгвай паміж коламі.” – такі светапогляд, напэўна, адлюстроўвае ўмовы жыцця ў Расеі, нялюдскія ўмовы, саўкова-крымінальны падыход. Я гэтых “арі” тут “ваабшчэ” не разумею.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы