Працягнуць тэму Другой сусьветнай вайны і лёсаў беларусаў у ёй мы вырашылі ўспамінамі некаторых нашых людзей, якія вымушаны былі эміграваць за межы бацькаўшчыны, СССР і нават краінаў Варшаўскай дамовы пасьля 1944 г. Для гэтага мы практычна выпадковым чынам узялі некалькі ўспамінаў з сайта Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, дакладна з lib.zbsb.org/node/364, і вырашылі падаць і ў нас. Хто жадае пазнаёміцца з тэмай глыбей, прапануем зазірнуць на сайт ЗБС “Бацькаўшчына”.
Рэдакцыя.


































































