nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ВЕЧНЫ МІР (Філасофскі накід Імануэля Канта. Частка 1)

18 мая, 2009 | Каментары (1)

d091d18fd0bbd0b0d181d196d0bd-d09ad0b0d0bdd182-2Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы – гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…

Рэдакцыя.

Ці сатырычны надпіс на шыльдзе галандзкага шынка, на якой былі намаляваныя могілкі, тычыцца людзей наогул, альбо адно кіраўнікоў дзяржаваў, якія ніяк не насыцяцца вайной, альбо адно філосафаў, якія сьняць гэты салодкі сон – адставім гэта ўбок. Але вось аўтар гэтай працы намаўляе сабе: паколькі практычны палітык стаіць з тэарэтычным на той назе, што глядзіць на яго зьверху ўніз зь вялікай самазадаволенасьцю як на мудраца-схаласта, які дзяржаве, якая мусіла б сыходзіць з прынцыпаў досьведу, не ўяўляе сваімі бязглуздымі ідэямі аніякай небясьпекі і якога не клапоцячыся заўсёды можна прымусіць кінуць адразу ўсе адзінаццаць кегляў яму, уведаўшаму сьвет дзяржаўнаму мужу, – дык гэты навуковец у выпадку спрэчкі з тым мусіў бы пасьлядоўна дзеіць так, каб не адчуваць за ягонымі наўдачу зымправізаванымі выказанымі публічна ацэнкамі небясьпеку для дзяржавы, праз якія агаворкі аўтар выразна ні акцэптаваў бы тарнаваньне гэтага ў найлепшай форме насупраць ўсіх найзласьлівых трактаваньняў.

 

Першы абсяг, які ўтрымлівае папярэднія артыкулы да вечнага міру паміж дзяржавамі

1. Не павінна лічыцца зьдзейсьненым заключэньне міру як такое, калі засталася падспудна перадумова для будучай вайны

 

Таму як тады гэта было б адно замірэньне, адсоўваньне варожасьці, а ня мір, які азначае канец усялякім варажнечам і давешваць да якога атрыбут “вечны” ёсьць падазроным плеаназмам. Наяўныя мажліва нават невядомыя тым, хто заключае мір, прычыны да будучае вайны абсалютна зьнішчаныя яго заключэньнем, няхай бы хто і дастаў іх з архіўных дакументаў з дапамогай аж вось як спрытных і разумных дзеяньняў. Пакіданьне (reservatio mentalis) старых прэтэнзіяў, якія ўсплывуць перад усім у будучыні, нават частку якіх ня варта згадваць цяпер, таму што абодва спаборцы занадта вычарпаныя, каб працягваць вайну, і выкарыстаць у стане злой волі першую нагоду дзеля іх аднаўленьня гэта нішто іншае як іезуіцкая казуістыка, і гэта ніжэй годнасьці тых, хто кіруе гэтак, як ніжэй годнасьці міністра ахвота да такога кшталту абагульненьняў, калі меркаваць пра справу так, як яна ёсьць насамрэч.

Але калі паводле прасьвечаных паняткаў дзяржаўнай мудрасьці цягам сталага павелічэньня ўлады, якія б ні былі для гэтага скарыстаныя сродкі, устанаўляецца сапраўдны гонар дзяржавы, тады гэтае меркаваньне кідаецца ў вочы як шкалярскае і педантычнае.


2. Нельга набываць самастойных дзяржаваў (усё роўна якіх, малых ці вялікіх) іншым дзяржавам, будзь тое праз спадчыну, мену, куплю альбо дарэньне

А менавіта дзяржава ня ёсьць (як хіба зямля, на якой яна месьціцца) майном (patrimonium). Яна – гэта грамада людзей, якой ніхто ня можа распараджацца іначай як яна сама. Але прыдзяліць яе, якая як каме́ль сама мае свае карані, у якасьці прывоя іншай дзяржаве значыць адмяніць яе існаваньне як маральнай істоты і зрабіць з гэтай апошняй рэч; і тым самым гэта супярэчыць ідэі першапачатковай дамовы, безь якой ня мысьліцца нацыянальнае права (ein Recht über ein Volk). У якую небясьпеку схільнасьць да такога кшталту набыцьця ставіла ў навейшай гісторыі Эўропу, бо іншыя кантыненты такога ня зьведалі, што дзяржавы акурат маглі пабрацца адна з адной шлюбам, – гэта вядома кожнаму, часткай як новага роду тэхналогія суперузмацненьня без выдаткаў сілаў, а толькі коштам сямейных повязяў, часткай як тэхналогія прырошчваньня тэрыторыяў. Сюды трэба аднесьці і пазычэньне вайсковых сілаў адной дзяржавай дзеля іншай супраць ворага, які ня ёсьць супольным ворагам абедзьвюх дзяржаваў, і гэта таму, што падданыя ўжываюцца і спажываюцца ў такім выпадку як скарыстаныя як заўгодна рэчы.

 

3. Сталыя войскі (miles perpetuus) з часам павінныя быць распушчаныя

Таму што яны няспынна пагражаюць іншым дзяржавам вайной, гатоўнасьцю стала быць узброенымі дзеля яе, гатоўнасьцю спалучыцца зь безьліччу ўзброеных, якая ня ведае межаў; і нарэшце яны самі зьяўляюцца крыніцай агрэсіўных войнаў, бо мір, асягнуты такімі пазбытачнымі сродкамі, абцяжарвае больш за кароткі напад дзеля таго, каб пазбавіцца ад цяжару; да гэтага далучаецца, што дзеля таго, каб забіваць і быць забітымі, наймаюць людзей, і яны становяцца адно інструментамі і прыладамі ў руцэ іншых (дзяржаваў), што аніяк несуладна з правамі чалавецтва ў нашай уласнай асобе. На зусім іншых падставах адбываецца дабраахвотнае перыядычнае навучаньне грамадзянаў валодаць зброяй дзеля абароны бацькаўшчыны ад нападаў звонку.

З назапашваньнем багацьця працэс ішоў бы бадай што так, што яно, трактаванае іншымі дзяржавамі як пагроза вайны, змушала б да прэвентыўных нападаў (таму што спасярод трох сілаў – вайсковай, пактавай і грашовай – апошняя зьяўляецца бадай што самым надзейным сродкам вайны і была б, бадай што самай надзейнай; каб гэтаму не супроцьстаяла цяжкасць устанавіць яе велічыню).

4. Нельга рабіць дзяржаўныя даўгі, што да зьнешніх гандлёвых стасункаў дзяржаваў

Шукаць унутры альбо звонку дзяржавы дапамогу з мэтаю паляпшэньня інфраструктуры дзяржаваў (паляпшэньне дарог, новыя паселішчы, набыцьцё складоў і запасаў на выпадак неўраджайных гадоў і г.д.) – пры ўмове, што гэтая дапамога не “брудная”. Але і небясьпечнаю ёсьць моц грошай як супрацьсіла, якая трымае баланс ціску адной дзяржавы супраць іншай – крэдытная сістэма растучых у бязмежнасць, але і забяспечаных дзеля цяперашняга запатрабавання (таму што іх жа не могуць запытаць усе адразу крэдыторы) даўгоў, – дасьціпнае вынаходніцтва гандлюючага народа ў гэтым стагоддзі; і менавіта гэты скарб дзеля вядзеньня вайны, які перасягае скарбы ўсіх іншых дзяржаваў разам узятых, і можа быць вычарпаны толькі шляхам прадстаячага як-ніяк выпадзеньня таксаў (якое аднак можа доўга стрымлівацца праз ажыўленьне руху, пасяродкам зваротнага ўзьдзеяньня на прамысловасьць і гандаль). Гэтая лёгкасьць вядзеньня войнаў з уласьцівай бадай што натуры чалавека схільнасьцю да яе ўладнікаў ёсьць вялікай перашкодай для вечнага міру, забараніць якую было б тым болей прэлімінарным прынцыпам яго, таму што непазьбежнае ўрэшце банкруцтва дзяржавы мусіць заблытаць у страты і некаторыя іншыя дзяржавы, што было б публічным пашкоджаньнем гэтых апошніх. Тым самым іншыя дзяржавы прынамсі ўправе заключыць пакт супраць такога павароту падзей і яго наступстваў.

5. Ніякая дзяржава ня мае права гвалтам умешвацца ў пабудову і кіраванне іншай дзяржавы

Бо што можа ёй даць права рабіць гэта? Хіба вэрхал, які яны ўчыняць падданым іншай дзяржавы? Ён хутчэй можа быць папярэджаньнем як знак вялікай бяды, якую наклікаў на сябе народ сваёй нязвагай закону; і ўвогуле дрэнны прыклад, які ў якасьці scandalum acceptum падае адна вольная асоба іншай, ня ёсьць яго скасаваньнем (keine Läsion). Аднак нельга было б трактаваць такім чынам, калі б адна дзяржава падзялілася праз унутраную няеднасьць на дзьве часткі, кожная зь якіх сьцьвярджала б сябе як самастойная дзяржава, і якія кожная стала б прэтэндаваць на ўсё; у такім выпадку дапамога трэцяй дзяржавы адной зь іх не магла б не быць залічанай ёй як умяшальніцтва ў канстытуцыю іншай дзяржавы (такім чынам, як анархія). Але пакуль гэтая ўнутраная спрэчка не вырашаная, умяшальніцтва трэціх краінаў было б парушальніцтвам правоў не залежнага ні ад кога іншага народа, які змагаецца адно з сваёй нутраной хваробай, – і гэта само па сабе было б скандалам і прывяло б у няпэўнасьць аўтаномію ўсіх дзяржаваў.

6. Ніякая дзяржава ня можа ў вайне з іншай дазваляць сабе такую варожасць, якая не дазволіла б быць узаемнаму даверу ў будучым міры, а гэта наем забойцаў, атрутнікаў, парушэньне ўмоваў капітуляцыі, падбухторваньне да здрады ў пераможанай дзяржаве і г.д.

Гэта стратагемы, пазбаўленыя якой-кольвек маралі. Бо пасярод вайны мусіць заставацца нейкі давер да кшталту мысленьня спаборніка, бо іначай няма як заключыць мір, і варожасьць спрычыніла б вайну на зьнішчэньне (bellum internecinum); паколькі вайна гэта ўсяго толькі сумны неабходны сродак у натуральным становішчы, (калі няма судовага органа, які мог бы рассудзіць з праўнай пазіцыі) сьцьвярджаць сваё права праз гвалт; пры гэтым ніхто з абодвух бакоў не можа быць абвешчаны няправым ворагам (таму што гэта мае наўвазе наяўнасьць прысуду судзьдзі), а вось сыход яе (падобна як перад гэтак званым судом божым) вырашае, на чыім баку апынецца права, але паміж дзяржавамі не мысьліцца вайна дзеля пакараньня (bellum punitiuum) (таму што паміж імі няма адносінаў вышэйпастаўленага і падначаленага). З чаго вынікае: што вайна на зьнішчэньне, пры якой страты могуць закрануць абодва бакі адначасова, а тым самым закрануць і права, прызначыла б месцам зьдзяйсьненьня вечнага міру адно вялікія могілкі чалавечага роду пры царкве. Такім чынам, такая вайна, а разам з тым і сродкі, якія да яе вядуць, павінныя быць хаця б недазволенымі. А што названыя сродкі няўхільна да яе вядуць, ясна бачна па тым, што тыя пякельныя сродкі, якія самі па сабе нізкага кшталту, калі ўжо зьведваюць ужытак, нядоўга затрымліваюцца ў межах чыста ваенных, як, прыкладам, дзейнасьць шпегаў (vti exploratoribus), дзе бяссумленнасьць іншых (якая ня можа бадай што быць выкараненая) ня толькі ўжываецца ў ваенных мэтах, але і пераходзіць на мірны стан і тым самым зьнішчае дазваньня мірныя намеры.

* * *

Хоць прыведзеныя законы аб’ектыўна (як намер уладароў) спрэс ёсьць забараняльнымі законамі (leges prohibitiuae), тым ня менш адныя зь іх строгага, не зважаючага на абставіны кшталту (leges strictae), якія адразу змушаюць адмены (як нумары 1,5,6), а вось іншыя дык (як нумары 2,3,4), якія хоць і ня ёсьць выняткамі з правілаў, але зважаючы на правапрымяненьне, дзякуючы абставінам, суб’ектыўна пашыраючы іх праз кампетэнцыі (leges latae), зьмяшчаюць у сабе дазволы адтэрмінаваць выкананьне, не губляючы аднак з поля зроку мэту, якая гэтую адтэрміноўку, прыкладам, вяртаньня пэўным дзяржавам забранай у іх свабоды паводле нумара 2, не прызначаюць на сьвятое Ніколі, як меў звычку Аўгуст (ad calendas graecas), а маюць на ўвазе дазвол расьцягваньня ў часе адно толькі дзеля таго, каб працэс не ішоў пасьпешліва і каб тым самым не паставіць пад пагрозу ўсю задуму. Бо забарона тычыцца тут толькі спосаба набытку, які надалей павінен лічыцца нелегітымным, але ня стану валоданьня, які, хоць і ня мае патрэбнага праўнага найменьня, але на свой час (путатыўнага набытку) паводле грамадзкага меркаваньня, лічыўся законным з боку ўсіх дзяржаваў.


Другі абсяг, які зьмяшчае вызначэньні вечнага міру паміж дзяржавамі

Стан міру паміж людзьмі, якія жывуць побач, гэта не натуральны стан (
status naturalis), – ім хутчэй можна лічыць хай сабе не стан вайны, але ўжо выбух варажнечы; прынамсі, трэба ўсьведамляць сталую пагрозу вострых спрэчак. Такім чынам, яго трэба дабівацца, бо спыненьне спрэчак гэта яшчэ не зарука; і без гарантаваньня бяспекі суседам суседу, (што, аднак, можа быць асягнута толькі дзякуючы законам), кожны сусед можа, будучы змушаным абставінамі, абыходзіцца з суседам як з ворагам.

Першы вызначальны артыкул да вечнага міру.

Грамадзянская канстытуцыя ў кожнай дзяржаве мае быць рэспубліканскай

Канстатуцыя, заснаваная, па-першае, паводле прынцыпа свабоды чальцоў грамадзтва (як людзей), па-другое, паводле прынцыпа залежнасьці ўсіх ад адзінага агульнага заканадаўства (як падданых), і, па-трэцяе, паводле закона роўнасцьці іх (як грамадзянаў дзяржавы), ёсьць адзіная, якая вынікае з ідэі першапачатковай дамовы, на якой мусіць быць заснаваным усё праўнае заканадаўства нацыі, і яна ёсьць рэспубліканскай. Такім чынам, яна, што да права, ёсьць адзінай, каторая першапачаткова ляжыць у аснове ўсіх відаў грамадзянскай канстытуцыі. І вось жа, пытаньне адно ў тым, ці яна таксама адзіная, якая можа прывесьці да вечнага міру?

Але тут якраз рэспубліканская канстытуцыя, акрамя агучанасьці яе паходжаньня, якое мае быць з чыстай крыніцы праўнага вызначэньня, мае яшчэ і персьпектыву ў патрэбным накірунку, а менавіта ў накірунку вечнага міру, які зьяўляецца яе грунтам.

Калі (як гэта і не можа быць інакш у гэтай Канстытуцыі) ўхвала грамадзянаў патрэбная дзеля таго, каб вырашыць, “ці мае быць вайна, альбо не”, то няма нічога больш натуральнага, чым задумацца ім вельмі над тым, распачынаць ці не гэтую авантуру, паколькі яны мусяць несьці ўсе цяжкасьці вайны, а менавіта: самі мусяць змагацца; сплачваць кошты вайны з уласнага майна; зьліквідоўваць спусташэньні, якія яна пакідае пасьля сябе; і нарэшце, ужо цераз край выноснага, пераймаць на сябе цяжар даўгоў без персьпектывы іх поўнага пагашэньня з-за пагрозы новых войнаў. Насупраць гэтаму, паколькі ў канстытуцыі, у якой існуюць не грамадзяне, а падданыя, а значыць, яна не рэспубліканская, гэта найневерагоднейшая рэч на сьвеце, бо галава дзяржавы не таварыш, роўны сярод роўных у дзяржаве, а ўладальнік яе, і з-за вайны ён не губляе ні малой часткі сваіх сталоў, паляваньняў, забаўляльных палацаў, дваровых сьвятаў, а наконт яе ў стане прыняць рашэньне як наконт нейкага забаўляльнага мерапрыемства з малаўцямных прычынаў, а давядзеньне іх слушнасьці можа пакінуць заўсёды на гэта гатоваму дыпламатычнаму корпусу.

* * *
Каб ня блытаць рэспубліканскую канстытуцыю (як гэта адбываецца паўсюдна) з дэмакратычнай, трэба зацеміць наступнае. Формы дзяржавы могуць адрозьнівацца альбо паводле рознасьці асобаў, якія валодаюць вярхоўнай уладай, альбо паводле формы праўленьня народа, праз якога-будзь заўгодна ягонага правадыра. Першая называецца ўласна формай праўленьня (
forma imperii), і такія магчымыя толькі тры, пры якіх валодаюць паўнамоцай ўладара альбо толькі АДЗІН, альбо НЕКАЛЬКІ, павязаных спаміж сабой, альбо УСЕ разам тыя, хто ўтварае супольнасьць грамадзянаў (аўтакратыя, арыстакратыя і дэмакратыя), валадарства князя, шляхты і народа. Другая ёсьць формай праўленьня (forma regiminis) і датычыць заснаванага на канстытуцыі (акце агульнай волі, праз які натоўп становіцца народам) спосабу дзяржавы ўжываць свае ўладныя паўнамоцтвы, і яна альбо рэспубліканская, альбо дэспатычная. Рэспубліканізм гэта прынцып адасабленьня выканаўчай улады (ўрада) ад заканадаўчай; дэспатызм гэта прынцып сваявольнага абыходжаньня дзяржавы з законамі, якія сваяволец сам выдае, між тым гэта публічная воля, пакуль яна ўжываецца правіцелем як ягоная ўласная. Спаміж гэтых трох формаў улады дэмакратыя, ва ўласным значэньні гэтага слова, вымагае дэспатызму, паколькі яна засноўвае выканаўчую ўладу, калі ўсе дзеюць па-над АДНЫМ, ва ўсялякім разе супраць Аднаго (які, такім чынам, ня ўпісваецца ў канцэпт), між тым як усе, якія аднак ня ёсьць усімі, вырашаюць, якой ёсьць процілегласьць агульнай волі датычна да яе самой і да свабоды.

А менавіта, уся агулам форма праўленьня, якая ня ёсьць прадстаўнічай, зьяўляецца ва ўласным сэнсе слова квазіформай, бо заканадаўца можа быць (так мала, як усеагульнае суперстрату ў разумовай пабудове можа быць адначасова сабсумпцыяй (die Subsumtion) асаблівага пад ім у субстраце), і, калі ўжо такім чынам дзьве пазасталыя дзяржаўныя канстытуцыі пастолькі заўсёды памылковыя, паколькі яны даюць прастору такой форме праўленьня, то яны хаця б дапускаюць, што могуць выкшталціць такі адпаведны духу прадстаўнічай сістэмы спосаб праўленьня, пра які прынамсі Фрыдрых ІІ казаў: ён, маўляў, толькі найвышэйшы службовец дзяржавы, а вось дэмакратыя робіць гэта немагчымым, бо ж усе зараз найвялікія.

Таму можна сказаць: чым меншы персанал дзяржавы (колькасьць уладароў), і наадварот, чым большая колькасьць уладных прадстаўніцтваў, тым больш дзяржаўная канстытуцыя адпавядае магчымасьці рэспубліканізму, і яна можа спадзявацца на тое, што шляхам паступовых рэформаў да яго нарэшце падвысіцца. З гэтае прычыны пры арыстакратыі цяжэй, чым пры манархіі, а вось пры дэмакратыі ніяк іначай нельга як шляхам гвалтоўнай рэвалюцыі асягнуць гэтую адзіную цалкам праўную канстытуцыю. Але народу непараўнальна больш ляжыць на спосабе праўленьня, чым на форме дзяржавы (хоць і ён мае сваю большую альбо меншую дастасаванасьць да мэты). Аднак да яе, калі яна павінная быць адпаведнай вызначэньню права, належыць рэпрэзэнтатыўная сістэма, у якой адно рэспубліканскі спосаб праўленьня (пры якой заўгодна канстытуцыі) забясьпечвае яе ад дэспатычнасьці і гвалтоўнасьці.

Ні адна з старых гэтак званых рэспублікаў ня ведала гэтага, і яны мусілі праз гэта распусьціцца ў дэспатызьме, які пад вярхоўнай уладай аднаго найэфектыўнейшы з усіх формаў праўленьня.


Другі вызначальны артыкул да вечнага міру.

Міжнароднае права мае быць загрунтаваным на федэралізьме вольных дзяржаваў

Народы, як і дзяржавы, могуць ацэньвацца як асобныя людзі, якія ў сваім натуральным стане (г.зн. у стане незалежнасьці ад зьнешніх законаў) псуюцца ўжо праз сваё суседзтва, і зь якіх кожны дзеля ўласнай бясьпекі можа і павінен патрабаваць ад іншага ўступіць зь ім у падобную грамадзянскай канстытуцыю, у якой за кожным можа быць прызнанае ягонае права. Гэта быў бы Зьвяз народаў, які між тым ня меў бы быць, аднак, дзяржавай народаў. Бо ж у тым была б супрацьлегласьць, таму што кожная дзяржава ўтрымлівае ў сабе суадносіны вышэйшага (заканадаўчага) да ніжэйшага (таго, хто слухаецца, а менавіта, народа), а вось многія народы былі б зьведзеныя ў адной дзяржаве да аднаго, што (бо ж мы тут маем узважыць права народаў насупраць адзін аднаго, пакуль яны прадстаўляюць сабой так многа дзяржаваў і не павінны зьлівацца-зьнішчыцца ў адной дзяржаве) супярэчыць гэтай папярэдняй умове.

Гэтаксама як мы з глыбокай пагардай глядзім на прыхільнасьць дзікуноў да іхняй не абмежаванай законамі свабоды лепш бясконца насьмерць біцца, чым падпарадкавацца прымусу закона, выкшталтаванага самімі, і вось жа аддаць перавагу разумнай свабодзе перад свабодай вар’ятаў, разглядаем гэта як грубасьць, неабчасанасьць і зьвярынае прыніжэньне чалавечай годнасьці, – так, трэба думаць, мусілі б цывілізаваныя народы (кожны паяднаны сам па сабе ва ўласнай дзяржаве) пасьпяшацца як мага хутчэй выйсьці з такога заняпалага стану: аднак замест гэтага кожная дзяржава ўстанаўлівае сваю высокасьць (бо высокасьць народа ёсьць нерыфмаваным выразам) якраз у тым, што не падвержаная аніякаму зьнешняму ўплыву, а бляск яе найвышэйшага галавы заключаецца ў тым, што яму, прытым што ён ня мае права ставіць сябе ў сітуацыю небясьпекі, належаць да дыспазіцыі многія тысячы для ахвяраваньня дзеля справы, якая іх зусім не абыходзіць, і розьніца паміж еўрапейскімі і амерыканскімі дзікунамі палягае галоўным чынам у тым, што, паколькі цэлыя плямёны гэтых апошніх былі без астатку зьедзеныя іхнімі ворагамі, першыя лепш умеюць абыходзіцца з сваімі пераможанымі, чымся проста паабедаць імі, і аддаюць перавагу павелічэньню ліку падданых, хоць гэта між іншым і абарочваецца павелічэньнем колькасьці інструментаў для пашырэньня войнаў.

 

Пры злыдневасьці чалавечай натуры, якая непрыкрыта праглядвае ў неадрэгуляваных законамі стасунках паміж народамі (у той час як у законна-грамадзянскім стане яна з-за прымусу ўрада вельмі затарнаваная) трэба дзівіцца з таго, што слова “права” як педантычнае яшчэ не зусім было выдаленае з ужытку, і ні адна дзяржава не наважылася публічна агучыць гэтае апошняе меркаваньне. Тым не менш Хуга Гротыюс, Пуфэндорф, Ватэлу й іншыя (H u g o G r o t i u s, P u f f e n d o r f , V a t t e l 1 u. a. m.) (скрозь вартыя жалю суцяшальнікі), хоць іхні кодэкс, будучы выкладзены філасофскі альбо дыпламатычна, ня мае і ня можа мець аніякай законнай сілы (бо дзяржавы як такія не знаходзяцца пад якім-кольвечы зьнешнім грамадзкім ціскам), увесь час шчыра-бязьвінна так падводзяць да апраўданьня ваеннага нападу, прытым што не існуе прыклада, каб хоць калі ўдалося якую-небудзь дзяржаву ўстрымаць ад агрэсіі дзякуючы ўзброенасьці аргументамі вось такіх важных мужоў.

Гэтая прыхільнасьць панятку права, якую кожная дзяржава аказвае, прынамсі, на словах, усё-такі даказвае, што ў чалавеку можна сустрэць яшчэ большую, хоць да часу і дрэмлючую маральную падставу ўзяць верх над злыдзенным прынцыпам у ім (што чалавек ня ў змозе адпрэчыць) і чакаць таго самага ад іншых; бо калі іначай, дык слова “права” ніколі не прыйшло б на язык дзяржавам, якія хацелі б узаемнай варажнечы, хай сабе і дзеля адно таго, каб мець на тым сваю забаўку, як сказаў той гальскі князь: “Гэта перавага, дадзеная прыродай мацнейшаму перад больш слабым, – што гэты мусіць яго слухацца”.

Паколькі спосаб захаваньня права паміж дзяржавамі ніколі ня можа быць працэсам, як пры зьнешнім судзе, а можа быць адно вайной, аднак празь яе і яе спрыяльнае заканчэньне, перамогу, права не вырашаецца, а праз мірную дамову кладзецца канец хай сабе вось гэтай адной вайне, але не ваеннаму стану (шукаць зноў і зноў падставу для вайны), (і гэтую дамову нельга проста вось так аб’явіць ніцаю, таму што ў гэтым стане кожны сам судзьдзя сваім справам), так як і для дзяржаў, паводле міжнароднага права, ня можа мець сілу тое, што мае для асобных людзей паводле натуральнага права, “быць абавязаным выйсьці з гэтага стану” (таму што яны, як дзяржавы, унутрана маюць ужо праўную канстытуцыю і такім чынам высягнулі па-за прымусы іншых вывесьці іх паводле іхніх праўных азначэньняў у межы пашыранай канстытуцыі законаў), у той час як усё такі розум з вышыні трону найвышэйшай маральна заканадаўчай улады вайну як праўнае разрашэньне ў горшым выпадку кляйміць, а стан міру дык насупраць, робіць непасрэдным абавязкам, які без пагадненьня паміж народамі ня можа быць заснаваны а ні забясьпечаны, – дык у такім выпадку трэба, каб быў зьвяз асобага кшталту, які можна назваць зьвязам дзеля міру (foedus pacificum), які адрозьніваўся б ад мірнай дамовы (pactum pacis) тым, што гэтая мае намер спыніць адну вайну, а той хоча пакласьці канец усім войнам назаўсёды. Гэты зьвяз не скіраваны на набыцьцё нейкай улады дзяржавы, але адно толькі на захаваньне і гарантаваньне свабоды дзяржавы, дзеля яе самой і адначасова дзеля іншых хаўрусных дзяржаваў, прычым гэтыя па гэтай прычыне не маюць (як людзі ў натуральным праве) падпарадкоўвацца публічным законам і прымусу, спрычыненаму імі.

Выканальнасьць (аб’ектыўная рэальнасьць) гэтай ідэі федэралізма, якая павінна распаўсюджвацца спаміж дзяржаваў паступова і так весьці да вечнага міру, дазваляе сябе паказаць наглядна. Бо, калі шчасьце гэта так спалучае: што магутны і асьвечаны народ можа ўзьяднацца ў рэспубліку (якая паводле сваёй прыроды напэўна адпаведная вечнаму міру), то гэтая рэспубліка дае цэнтравы пункт федэратыўнага аб’яднаньня для іншых дзяржаваў, каб далучыцца да зьвязу і такім чынам забясьпечыць мірны стан дзяржаваў у адпаведнасьці з міжнародным правам і паступова ўсё больш пашырацца шляхам усё большай колькасьці злучэньняў такога роду.


Што народ кажа: “сярод нас не павінна быць вайны; таму што мы хочам сфармаваць сабе дзяржаву, гэта значыць самі сабе надставіць вышэйшую заканадаўчую, кіроўную і судную ўладу, якая мірным шляхам вырашае нашыя спрэчкі” – гэта можна зразумець.

Але калі гэтая дзяржава кажа: “паміж мной і іншымі дзяржавамі ня мае быць войнаў, хоць я не прызнаю ніякай вышэйшай заканадаўчай улады, якая гарантавала б мне і якой я гарантаваў бы яе права”, то зусім нельга разумець, на чым я хачу засноўваць давер да майго права, калі гэта не сурагат грамадзянскага грамадзкага зьвязу, а менавіта свабодны федэралізм, які розум неадпрэчна мусіць зьвязаць з паняткам міжнароднага права, калі тут яшчэ наогул застанецца поле для развагаў.

Пры азначэньні міжнароднага права як права на вайну, уласна кажучы, ніякага поля для развагаў болей не застаецца (таму што гэта мае быць права вызначаць, што такое права, паводле не агульна датычных зьнешніх, абмяжоўваючых свабоду кожнага індывіда законаў, а паводле аднабаковых максімаў праз гвалт); дык пад гэтым сьлед было б разумець, што людзям, настроеным так, здараецца заслужана, калі яны ўзаемна накручваюць адзін аднаго і знойдуць свой вечны мір у вялікай магіле, якая схавае ўвесь жах калатнечы разам з падпальшчыкамі. Для дзяржаваў, у іх адносінах спаміж сабой, паводле розуму няма другіх спосабаў выйсьці з пазазаконнага стану, які ўтрымлівае адно вайну, акрамя як калі яны, як і асобныя людзі, адмовяцца ад сваёй дзікай (беззаконнай) свабоды, дадуць сабе ласку сфармуляваць грамадзкія абмежавальныя законы і створаць такую вось (пастаянна растучую) дзяржаву народаў (ciuitas gentium), якая нарэшце ўмесьціць усе народы зямлі. Але паколькі яны паводле ідэі міжнароднага права гэтага сабе зусім ня хочуць, што in thesi правільна, дык, між тым, адпрэчваюць in hypothesi, і на месцы пазітыўнай ідэі Сусьветнай рэспублікі (калі не павінна быць страчана ўсё) ўтрымліваецца адно негатыўны сурагат адхіляючага вайну, пастаянна пашыранага зьвязу з мэтай спыніць плынь ўнікаючай права, варожай схільнасьці, але з пастаяннай небясьпекай яе абрушэньня (Furor impius intusfremit horridus ore cruento. Virgil.)


Каментары (1)

  1. Белоснежка кажа:

    Этой теореме не хватало жизни

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы