nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

НАШАЕ СЁННЯ (Д пр-п 118)

18 мая, 2009 | 8 каментарыяў

Павел Бiч (аўтар), Алег Гаеўскі (сааўтар)

d093d0b0d0b5d19ed181d0bad196d18f2(Абвестка рэдакцыі: гэты артыкул быў выстаўлены 15 траўня. Аднак у ім была шкодная праграма, якая блакавала працу сайта ў тых, хто карыстаўся  Internet Explorer. Таму мы вымушаны былі пераставіць артыкул на новае месца, каб ачысьціць яго)

Здушэнне беларускай мовы i культуры, насаджэнне ў нас усяго рускага; перадача (продаж) у рускiя рукi такiх стратэгiчных каштоўнасцяў, як газа- i нафтаправоды; вайсковыя дамовы аб «коллективной безопасности» (з штабам у Маскве!); бясконцыя ваяжы нашага “правадыра” ў Маскву, ягоныя пацалункi з выпрошваннем там чагосьцi, заявы аб тым, што “беларусы з рускiмi адзiны народ”, якi “ляжа пад танкi НАТА, калi яны пойдуць на Маскву”; антызаходняя азiяцка-расейская рыторыка ў прамовах па знешняй палiтыцы i гэтак далей пераканаўча сведчаць, што Беларусь была i ёсць калонiяй Расеi з 1794 г. І на кожную небяспеку страты ўлады (напрыклад, ад iмпiчменту ў 1996 г. «нашага» прэзiдэнта выратаваў расейскi дэсант перамоўшчыкаў, якi i абдурыў Шарэцкага) Масква зрэагуе так, як i належыць – гэта значыць дакладным ударам, так што наша абалваненае афiцэрства з паперкамi аб калектыўнай бяспецы нават не зразумее, у чым справа.


У нас тыранiя цi акупацыйны рэжым?

У навуцы дзеля ацэнкі новых тэорый, гіпотэзаў, вызначэнняў карыстаюць з крытэраў дакладнасьці, ёмістасьці і выніковасьці.

Вызначэнне Беларусi як калонii больш дакладнае, больш ёмкае, больш вынiковае, чым яе вызначэнне як апошняй дыктатуры Эўропы.

Яно больш дакладнае таму, што гвалт, дыктатура, несвабода вядзе да жабрацтва. У нас гэтага няма. Па колькасцi чарак i шкварак і самаходаў у дварах (дабрабыту) на душу насельнiцтва мы зусiм ня горшыя ў Эўропе (за тых жа Расею i Ўкраiну). Чаму? Таму, што нас падкормлiвае метраполiя – Расея. Яны будуць нас падкормлiваць да тае пары, пакуль мы альбо ні станем Незалежнымі, альбо ні згiнем (як у свой час Наўгародская Рэспубліка). Запазычанасцi нам яна даруе, каб толькi i надалей панаваць у нас ува ўсiх сферах – культурнай, эканамiчнай (захоп маёмасцi), палiтычнай, вайсковай.

Яно больш дакладнае таксама таму, што ў нiякiх тыранiях не робiцца таго, што пералiчана ў першым абзацы. Напрыклад, У. Чавес адраджае старажытную iндэйскую культуру сваiх продкаў, за што яго любiць народ i асаблiва iнтэлiгенцыя, i таму яму не патрэбны «элегантные победы», ён атрымлiвае сапраўдныя. Да таго ж яго сацыялiзм не абавазкова ёсць толькi адсталасць. Магчыма, ён у iх мае больш трывалыя каранi не толькi чым ў расейцаў, але нават i ў кiтайцаў; мы ж звычайныя эўрапейскiя iндывiдуалiсты i нам расейскi калектывiзм (РПЦ Масквы, калгасы, дзяржмаёмасць…) чужы. Тое ж самае можна сказаць пра рэжымы на Кубе i ў Паўночнай Карэi.

Хто ў гiсторыi свету быў рухавiком у нацыянальна-вызваленчым руху? Вядома ж, нацыянальнасвядомая iнтэлiгэнцыя. У нас яна адзiная i ходзiць на ўсе мерапрыемствы апазыцыi. Нават прадпрымальнiкi з iх сацыял-дэмакратычнай свядомасцю, працоўнай самастойнасцю i ў якiх забiраюць «кроўнае», не сталi рухавiком пераменаў! Ужо аднаго гэтага факта достаткова, каб пераканацца, што ў нас ад пачатку 1990-х iдзе халодная нацыянальна-вызвольная вайна. Шаноўныя дэмакраты i сацыял-дэмакраты, вывядзіце, калі ласка, на вулiцы свае працоўныя i бяспраўныя масы (з тых, хто не ведае сапраўднай гiсторыi Беларусi), тады мы вам паверым, што ў нас Дыктатура i Тыранiя. Вы сваёй дэмагогiяй ашукваеце сябе i народ… i такiм чынам служыце акупацыйнаму рэжыму. Немагчыма перамагчы ворага, не разумеючы яго сутнасцi.

Вызначэнне Беларусi як калонii больш ёмкае, таму што акупацыя i каланiяльны рэжым абавязкова спараджаюць тыранiю, выключаючы Свабоду i дэмакратыю. Тыранii звычайна нацыяналiстычныя i закрыта-дзяржаўныя, а ў нас рэжым антынацыянальны, з Расеяй няма нават мяжы. У нас акупацыйны рэжым быў вiдавочна крывавым толькi адразу пасля захопу нас Расеяй, а потым Расея толькi карыстаецца кожнай нагодай, каб пусцiць нам кроў, напрыклад, у часы войнаў, каб свае ахвяры перапiсаць на iншых, на тых жа немцаў; альбо той жа Афганскай вайной, на якой адносная колькасць загiнулых беларусаў у паўтары разы больш iх долі ў насельнiцтве СССР. Крывавасць рэжыму зменьшылася i таму, што ўзраслi магчымасцi асiмiляцыi нас праз сiстэму адукацыi, РПЦ i ўсю моц СМI.

Беспамылкова аб сутнасцi рэжыму сведчыць сiмволiка дзяржавы – герб i сцяг. Яны ў нас каланiяльныя, прычым, уведзены паўторна i свядома.

Вызначэнне Беларусi як калонii Расеi больш вынiковае таму, што выцягвае на паверхню свядомасцi слова «раб», сэнс якога ўсiм зразумелы i нясе рэзка адмоўны характар. Да таго ж яно неаспрэчнае, а менавiта: рабом становяцца ў вынiку прайграных войнаў – гэта ў нас было; раб зламаны маральна, баiцца карыстацца роднай мовай, грэбуе сваёй культурай – у нас гэта назiраецца; раб ня ведае, што рабiць, каб парваць свае ланцугi – ў нас нават iнтэлігенцыя не ведае, што рабiць. «Хiтрасць цi мудрасць» некаторых раба не называць рабом з мэтай узняць яго самапавагу не ўдалася. Гульня – я ведаю, што ты ведаеш, што я ведаю – правалiлася. Цi не час для смяротнахворага ўжыць моцнадзейный сродак – праўду?

Можна запярэчыць, што для класiчнай акупацыi патрэбны расейскiя войскi на нашай терыторыi. Яны ў нас стаялi, прычым, вельмi шчыльна ў пачатку ХІХ ст., але потым сталi ня вельмi патрэбныя, таму што з нас, пасля перайменавання нас у белых рускiх, паспяхова выхавалi янычар, якiя, як вядома, сваiх продкаў i радзiму ненавiдзяць мацней, чым сапраўдны акупант. (Успомнiм публiчныя здзекi “нашага прэзiдента” над беларускай мовай). У вызначальныя для нас часы БНР усе беларусы-вайскоўцы «апынулiся» на Румынскiм фронце. У часы Саюзу беларусаў накiроўвалi служыць кудысьцi на Далекi Ўсход, а нашыя «военные городки» вядома чыімі былi. А зараз дзе сядзяць усе сапраўдныя i галоўныя камандзiры «беларускага» войску, хто ў небе ахоўвае «наш пакой»? Нашых вайскоўцаў нават па форме немагчыма адрознiць ад расейскiх.

Правы чалавека – з’ява наогул незразумелая простаму чалавеку.

Страх жабрацтва? Беларус перамножыць колькасць сотак яго лечiшча цi ўчастка на вёсцы на сярэднi ўраджай бульбы і, ўпэўнiўшыся, што з голаду ён не памрэ (голаду ў Беларусi нiколi не было), толькi парадуецца сваёй жывучасцi i бездапаможнасцi iншых. Аб будучынi сваiх дзяцей ён, як сапраўдны раб, не хвалюецца. Частка насельнiцтва мае запасны варыянт – з’ехаць за мяжу цi ў Расею.

Усе факты сведчаць, што наш рэжым каланiяльны, а нашы палiтыкi паводзяць сябе так, як быццам жывуць у незалежнай краiне. Смешна слухаць, як яны абмяркоўваюць «смелы ўчынак нашага прэзiдэнта» – непрызнанне Абхазii i П.Асецii. А гэта чыстая раcпрацоўка Масквы. Пакуль у Расеi ядзерная зброя i нафта з газам, ёй нiчыё прызнанне гэтых тэрыторыяў не патрэбна. Яна ведае, што Захад пакрычыць i перастане, ён баiцца Расеi i яму патрэбны расейскiя энерганосьбiты. Захад жа, ашуканы «ўчынкам А.Лукашэнкi», кiнецца яго перацягваць на свой бок i падкормлiваць, чым зменшыць расейскiя порцыi для Беларусi. Расея заўсёды абдурвае Захад. Трыюмфам палiтыкi Расеi будзе, калi Захад возьме на сваё поўнае ўтрыманне яе калонiю Беларусь [!!! – Рэд.]. Хай апазiцыя i Захад балбочуць аб апошняй дыктатуры, абы не казалі аб апошняй калонii. Для Расеi гэта карысна ва ўсiх сэнсах. Смешна назiраць, як такiя палiтыкi, як Шушкевiч, Статкевiч i некаторыя iншыя, стоячы на амаль нацыянальна-вызвольных пазiцыях, усе яшчэ лiчацца сацыял-дэмакратамi, карыстаюцца яе дэмагогiяй. Яны маглi б прыкiнуцца яшчэ немаведама кiм,… але на іх глядзiць моладзь…. Цi ў iх перад вачыма прыклад багатай сацыял-дэмакратычнай Швэцii, цi яны за савецкiя часы прызвычаілiся думаць аб шчасці i дабрабыце народу? Фактам свайго iснавання сацыял-дэмакраты зацвярджаюць мiф аб тыранii, дыктатуры ў нас. I гэта працуе на iмiдж А.Лукашэнкi. Як-нiяк, а «апошнi ў Эўропе Дыктатар» гэта гучыць ганарлiва, амаль – як «апошнi Iмператар» (з нашчадкам Мiколкам). Гэта гучыць значна лепей, чым тое, кiм ён ёсць на самой справе.

Фiлосаф Ф. Фукаяма сцвярджаў, што ў сучасных умовах для каланiяльных народаў шлях да Дэмакратыi ляжыць толькi праз нацыянальна-вызвольную барацьбу й нацыяналiзм у культуры. На гэтым стаiць З.Пазняк [а акрамя Пазьняка больш ніхто? – Рэд.]. Да гэтага схiлiўся ў апошнiя гады жыцця В. Быкаў.

Маларэальнымi выглядаюць спробы падняць народ з дапамогай Веры ў Бога. Беларус, як паўночны эўрапеец, хутчэй агностык, чым мiстык; у нас няма канфесii, якую можна было б падняць як сцяг для адраджэння ўсяе нацыi; да гэтага часу нiхто не растлумачыў, чаму нас не выратавала ўнiяцтва – адметная беларуская канфесiя; i чаму няма поспехаў у экунімiчным руху, i г.д. Нельга свае глупствы маскаваць пад Веру ў Бога. Для большасцi народу рэлiгiя – гэта маральныя нормы (накшталт правальнага кодэксу будаўнiка камунiзму). Для многiх Вера ёсць i застанецца назаўжды (па трапным выразе буйнога фiлосафа i логiка ХХ ст. Б.Расела) толькi добра арганiзаваным невуцтвам. Аб месцы Любовi, Гвалту й Розуму ў реальным жыццi – ён жа неяк зауважыў: «Вучэннi ўзброеных прарокаў часцей перамагаюць вучэннi бяззбройных», «жыццёваважкiя пытаннi чалавек вырышае ўсе роўна з дапамогай фiзічнай сiлы». З фiласофскага пункту гледжання, Гвалт атрымлiвае права як сродак знiшчэння чалавечага фiзічнага цела, без якога ўсе яго астатнiя патэнцыi аказваюцца пад вялiкiм пытальнiкам.

Немагчыма челавеку мець гонар, шляхецтва ў паводзiнах, калi нацыя, да якой ён належыць, асмейваецца i аплеўваецца. Адмiранне ж нацый адкладваецца на нявызначаны тэрмiн. Калi насунецца глабалiзацыя, то нас, такiх як сёння, акрамя Расеi будзе яшчэ эксплуатаваць (скiдваць нам усю дрэнную i брудную працу) ўвесь Свет. Удакладняю. Экалёгiя i пераразмеркаванне працы (у залежнасцi ад яе прэстыжнасці, ад здольнасцяў, гонару i годнасцi выканаўцаў) неўзабаве стане вызначальным чыннікам адносiнаў памiж краiнамi. Наша прамысловасць загiне, таму што не вытрымае сусветнай канкурэнцыi, нашу прадукцыю сельскай гаспадаркi абвесцяць радыёактыўнай i не будуць купляць за мяжой. Нам застанецца тады толькi перерабляць нечыстоты Захаду i Расеi, працаваць на шкодных вытворчасцях, якiя нам пабудуюць, абслугоўваць камунiкацыi памiж Захадам i Расеяй, абслугоўваць расейскiя вайсковыя базы, пастаўляць у Свет раб. сiлу i прастытутак, прымаць уцекачоў з усяго Свету, стаць прытонам прахадзiмцаў з усяго Свету (у краiне, дзе адсутнiчае нацыянальная культура, гэта абавязкова).

У гiсторыi нешта падобнае ўжо было. Калi брытанскі флот зачыніў нацыстам шлях на Мадагаскар, куды тыя планавалi вывесцi габрэяў, нацысты знайшлi зручнае месца i насельнiцтва для масавага знiшчэння ворагаў Рейха – Беларусь. Калi б нацызм перамог, мы б з нашай талерантнасцю абслугоўвалi iхнія фабрыкi смерцi.

Але ёсць яшчэ людзi, якiя вераць у нейкi Саюз з Расеяй, таму, мауляў, што ў нас агульныя каранi, гiсторыя i г.д.

Цi так гэта? Расейскiя навукоўцы, якія даследавалі генафонд рускага народу, былi шакаваныя, не адшукаўшы ў генах рускiх славянскіх генаў. Выявiлася, што рускiя – гэта ўграфiны з дамешкай цюркскiх генаў. Не мае значэння – цi было перасяленне славянаў на тыя землi, цi яны цалкам растварылiся ў уграфiнскім катле. Важна, што мiф аб адзiных каранях развеяны. На землi Масковii прыйшла з захаду толькi славянская мова. Такiм чынам атрымалася, што чыста рускiмi людзьмi (не сапсаванымi чужой славянскай мовай), зъяўляюцца народы Паволжжа – мардва, комi, чувашы. Цiкава заўважыць, што сучасныя расейскiя гiсторыкi цяпер, пасля адколу Ўкраiны i Прыбалтыкi (хаця i захавання ў iх Беларусi), прагназуюць перанос цэнтра Расеi ў будучынi ў Паволжжа.

Рускія. Як i чаму  мы ваявалi з Расеяй?

З гiсторыi народаў. У той самы час, калi маскоўскiя княствы i кiеўская Русь былi заваяваны манголамi, на землях памiж Менскам i Гародняй з’явiлася балта-славянская (беларуская) дзяржава – Лiтва.

Спачатку яна займалася ў асноўным абаронай ад нямецкiх рыцараў, якiя намагалiся несцi нам «сапраўднае» хрысцiянства. Цярпелi ад iх таксама i продкi сучасных летувiсаў – плямёны жамойтаў i аўкштайтаў. Натуральна, што мы злучылiся. Манголы прайшлi на захад датуль, дзе iх затрымала больш дасканалая зброя i тактыка бою эўрапейцаў, а больш дакладна, немцаў. Ваюючы доўга з немцамi, мы перанялi гэтую тэхнiку (перамаглi iх пад Мазыром), i таму нас манголы баялiся (расейскiя гiсторыкi хлусяць, што нас выратавалi балоты). Неўзабаве Лiтва вызвалiла ад манголаў Кiеў i сфармавалася дзяржава ВКЛ – Вялiкае Княства лiтоўскае (беларускае), рускае (ўкраiнскае) i жамойцкае (цяперашнiя лiтувiсы). Пасля гэтага ВКЛ так пашырала свае межы, што сутыкнулася з рускiмi княствамi. Валодала часткаю княстваў (напрыклад, Бранскам, Тулай, Курскам) i прэтэндавала на Маскву (9 гадоў у Маскве сядзеў наш лiтоўскi князь Яўсей, пакуль яго адтуль не выгнаў хан Тахтамыш). Таму натуральна, што на Кулiковым полi амаль палову войска прадстаўлялі харугвы з нашых земляў. Бiтвай жа кiравалi нашыя палкаводцы, паколькi Дзм. Данскi, прысягнуўшы на вернасць Ардзе, пераапрануўся ў рыштунак простага ваяра, таму што моцна баяўся палону, і з гэтай прычыны не мог кiраваць бiтвай. Потым расейцы ўсё гэта перакруцiлi, прыпiсаўшы амаль усю перамогу сабе. На малюнку «Утро на Куликовом поле», напрыклад, намаляваныя чыста рускiя (угра-фiнскiя) мужыкi з прымiтыўнай зброяй, беларускiх рыцараў на гэтым малюнку не вiдаць, хаця на iншым малюнку (Я.Матэйка) на Грунвальдскай бiтве (часы тыя ж) лiтоўскiх (беларускiх) рыцараў немагчыма па рыштунку адрознiць ад нямецкiх.

Трыста гадоў акупацыi рускiх земляў манголамi не прайшлi бясследна. Рускiя князi ў летапiсах мелi мангольскiя iмёны i называлiся ханамi. Істотна змянiўся характар праваслаў’я – цар-хан лiчыўся «Памазанiкам Божым»; хрысцiянства, будучы (як i ўсе рэлiгii) кансерватыўным вучэннем, у РПЦ Масквы набыла і зрабiла амаль святой «Соборность» (выставіла шыльду дэмакратычнасьці, якой – дэмакратычнасцi – не было й няма ў іх ладзе жыцця), набыла нянавiсць да лацiнян i г.д. Такiх рысаў не было ў РПЦ Кiева, распаўсюджанай у ВКЛ. У архiтэктуры цэркваў Масковii з’явiўся купал у выглядзе цыбулiны – у нас такiя пачалi будаваць пры Мураўёве-вешальнiку, ня могуць скончыць будаваць у кожным квартале i кожнай вёсцы пры Лукашэнку. Дарэчы, гэты кат вядомы сваей  фразай: «То, что на Беларуси не доделал русский штык, доделает русская школа и православная церковь». “Нашыя” ўлады і сёння выконваюць усё гэта.

Пасля распаду Залатой Арды яе нашчадкi-маскавiты захапiлi, цi паўторна ўжо для сябе заваявалi, мноства земляў – Казанскае i Астраханскае ханствы, Дон, Паволжа, Урал, Сiбiр i пачалi войны з ВКЛ. Цiкава заўважыць, што пасля пакарэння Казанi ўся татарская знаць перацекла без цяжкасцяў у руска-маскоўскую шляхту. Барыс Гадуноў быў чыстакроўным татарынам. А пасля пакарэння Вялiкага Ноўгарада ўсё мясцовае баярства маскавiтамi было знiшчана. Прычына вiдавочная – Вялiкi Ноўгарад быў парламенцкай рэспублiкай з Вечам (без цара) i з эўрапейскай ментальнасцю (аднолькавыя рэлiгii – праваслаўе i мова тут не адыгралi анiякай ролi).

Украiнскi гiсторык Паўло Штэпа, у якога мы далей запазычаем цытаты з яго кнiгi “Московство”, сцвярджае, што галоўнае, што перанялi маскавiты ад манголаў (а тыя – ад кiтайцаў) – гэта добра распрацаваную методу iдэалагiчнай апрацоўкi ворага. Напрыклад, скарыстаўшы з таго, што Кiеўская Русь згубiла былую моц i ўвайшла ў зусiм нярускую ВКЛ, Масковiя пачынае называць сябе Руссю, i пачынае нібы клапацiцца аб Кiеве i аб усiх «рускiх» землях; а ўлiчваючы, што ў ВКЛ была незвычайная для тых часоў талерантнасць (напрыклад, у нас сялiлiся габрэi, якiх пераследвалi ў Эўропе), Масква абвясцiла сябе трэцiм Рымам, як сталiцай самага чыстага хрысцiянства i якая будзе з-за гэтага вечнай (а чацвёртаму Рыму не бываць). Такiя вось лозунгi набылi маскавiты дзеля разлажэння ВКЛ i вайны з намi.

Забураючыся на нашыя землi, маскавiты (цi цяпер ужо рускiя?) робяць тут нечуваныя жорсткасцi i разбурэннi, забiваючы нашае насельнiцтва i выразаючы на 90% нашыя гарады агулам з праваслаўнымi (таксама, як яны раней рабiлi з праваслаўнымi В.Ноўгарада, цi пазней – з абаронцамi праваслаўя ва Ўкраiне – запарожскiмi казакамi), вывозячы нашых людзей i скарбы ў Масковiю. ВКЛ, шукаючы паратунку, iдзе на хаўрус з Польшчай, стварае Рэч Паспалiтую. Перажываючы страшэнныя людскiя ахвяры i знiшчэнне гаспадаркi ад праваслаўнай Масковii (усходнiя землi ВКЛ фактычна абязлюдзелi), назiраючы яе бескультур’е i халопства нават вышэйшых класаў грамадства, адчуваючы культурнае ўздзеянне блiскучай эўрапейскай культуры, Адраджэння i Рэфармацыi, магнаты i шляхта ВКЛ натуральна часткова паланiзуюцца i кiдаюць праваслаўе. I гэта дае маскалям яшчэ дастатковыя лозунгi дзеля разлажэння нас i будучай перамогi – уся вярхушка ВКЛ абвяшчаецца польскай i Масква вядзе цяпер нібы вызвольную вайну за ўкраiнскi i лiтоўска-рускi народы ад прыгнёту польскiх феадалаў i каталiцкiх ксяндзоў; пры гэтым рускiя па чарзе падтрымлiваюць то каталiкоў, то пратэстантаў, то праваслаўных, такiм чынам толькi распальваючы релiгiйныя жарсцi. Тое, што нiзы Расеi церпяць яшчэ большы прыгнёт ад сваiх феадалаў, i тое, што для рускiх нацыя неiстотна, (галоўнае, прызнаць уладу, змяніць лад жыцця, веру), не усведамляецца (цi ўсе-такi усведамляецца?) рускiмi як крывадушша. Так задоўга да тэорыi Маркса аб класавай барацьбе рускiя сеялі варажнечу сярод народаў Рэчы Паспалiтай, распальваючы сацыяльную зайздрасць i нянавiсць, i задоўга да з’яўлення нацысцкiх тэорыяў уздымалi нацыянальнае пытанне ў краiнах, з якiмi пачыналi ваяваць. Пры гэтым яшчэ, як раiлi старажытнакiтайскiя стратэгi халоднай вайны, выкарыстоўвалася ашуканства, а больш дакладна – парушэнне дамоўленасцяў i абяцанне немагчымага, невыканальнага. Для эўрапейцаў гэта было тады (дый i цяпер) навiной i шмат хто ў нас «пападаўся на гэты кручок». Напрыклад, іхнае абяцанне «парадку» ў дзяржаве ворага, пры тым, што сама Масковiя кiшэла рабаўнікамі (як у нашыя часы яна кiшыць крымiнальнiкамi, але не супраць навесцi «парадак» ва Ўкраiне).

У тыя часы на землях Усходняй Эўропы быў яшчэ трэцi гулец – Турцыя i яе васал Крымскае ханства, з якiм i Масковiя i Рэч Паспалiтая часам хаўруснiчалi, што яшчэ раз даказвае, што рэлiгiйныя пытаннi былi не галоўнымi ў нашых войнах. Ф.Цютчаў, якi блiзка ведаў Захад, пiсаў: «У России не может быть никакого союза с Европой, ни ради интересов, ни ради принципов; мы, русские, должны неизменно помнить, что принципы, на которых стоят Россия и Европа, столь противоположны, столь взаимно отрицают друг друга, что жизнь одной возможна только ценой смерти другой».

Але вернемся да гiсторыi Лiтвы-Беларусi. Пасля падзелу Рэчы Паспалiтай Аўстрыяй, Прусiяй i Расеяй, напалоханых дэмакратычнымi ператварэннямi у ёй (канстытуцыя 1793 года па дэмакратычнасцi наблiжалася да Французскай i Амерыканскай), што яны лiчылi смертаноснай анархiяй, Расея ўзялася ў нас за знiшчэнне шляхты як класа i носьбiта нярускай, эўрапейскай культуры. Напалеонаўскiя войны, паўстанне 1830 г. спрычынiлiся ў нас да знiшчэння i масавай эмiграцыi нашай адукаванай часткi грамадства. У вынiку ў 1840 г. у рускiх з’явiлася магчымасць канчатковага знiшчэння нават памяцi аб ВКЛ, Лiтве. Нас перайменавалi ў Беларусь i беларусаў. Мы зрабiлiся нiбыта рускiмi. Пасля паўстання 1863 г. рускiя нават забаранiлi i гэтую назву – мы сталi проста «Северо-западным краем России». I тут нашыя адраджэнцы канца ХІХ ст. здзейснiлi недаравальную памылку – яны сталi змагацца за назвы Беларусь i беларусы, канчаткова, такiм чынам, адмовiўшыся ад усёй нашай гiстарычнай спадчыны. Назву Лiтва падхапiлi жамойты i… цяпер не маюць нiякiх праблем з выхаваннем сваiх дзяцей шчырымi патрыётамi сваёй Вялiкай Айчыны. Нашым жа людзям расiйская i таксама сучасная каланiяльная беларуская гiсторыяграфiя «зварылi пойла-атруту», згодна з якой мы былi адвечнымi рабамi цi палякаў, цi лiтоўцаў (жамойтаў). Гэтыя дзве зьявы ёсць галоўная прычына пасiўнасцi i абыякавасцi нашага народу да сваей мовы, свабоды, правоў, справядлiвасцi i нават дабрабыту.

У падсвядомасцi чалавека ўсе жорстка звязана – знiшчэнне аднаго аспекта падсвядомасцi вядзе да хваробы астатнiх. Вядома, што самы надзейны спосаб знiшчыць народ – гэта знiшчыць яго гiстарычную памяць. З нашым народам гэтак і зрабiлi. Наш даследчык В.Булгакаў пералiчыў эканамiчныя, палiтычныя, рэлiгiйныя, моўныя, культурныя, геаграфiчныя прычыны нашай адсталасцi i затарможанасцi; але вагу перанайменавання нас (фактар падсвядомасцi), здаецца, недаацанiў.

Параўнаем нас з украiнцамi i лiтоўцамі. Па усiх пералiчаных В.Булгакавым аспектах мы ёсць плаўны пераход ад першых да другiх. Напрыклад, псiхiчна, ментальна i культурна ўкраiнцы значна блiжэй да рускiх, чым лiтоўцы. У першых – праваслаўе, калектывызм, моўнае славянства, у другiх – каталiцызм, iндывiдуалiзм, балцкая мова. Мы (са сваiм унiятсвам) былi пасярэдзiне. Працягласць асiмiляцыi ўкраiнцаў каля 300 г, лiтоўцаў – каля 150, нас – каля 200 гадоў. Прагнасць расейцаў да Ўкраiны вялiкая – клiмат, чарназём, цёплае мора. Да Летувы – амаль нiякай. Да нашых земляў прагнасць пасярэдзiне. Па колькасцi насельцтва (моцы супрацiву) мы таксама пасярэдзiне нашых суседзяў. Па колькасцi здраднiкаў на душу насельніцтва – таксама. Дык чаму нашыя суседзi будуюць свае дзяржавы, а наш народ заглынаецца Расеяй? Чаму ў нас «яміна», якой па ўсiх прычынах не павiнна было быць? А справа ў тым, што мы прынцыпова адрознiваемся ад суседзяў толькi сцёртай гiстарычнай памяццю i перайменаваннем нас у рускiх. Панаванне ў нас Расеi ў выглядзе камунiзму цягнулася з 1917 г. па 1991 г. (74 гады) i мы згодны ад яго адмовiцца. Панаванне ў нас Расеi ў выглядзе “Беларусi” цягнецца з 1840 г. (170 год). Дык чаму мы ня можам адмовiцца ад другога (“Беларусi”)? Толькi таму, што ў нас з’явiлася вялiкая колькасць твораў з гэтай назвай i для аўтараў гэта будзе балюча? Дык за часы бальшавiкоў ня меншая колькасць твораў былi з назвамi «сацыялiзм, камунiзм, cавецкi, пралетарыi…» Цi для вечнасцi (у якой жыве народ) 700 гадоў жыцця Лiтвы да 1840 г. не перацягваюць 170 гадоў расейскага рабства пад назвай Беларусь? Цi не таму “наша ўлада” так пiльна ахоўвае помнiкi Ленiну, што выдатна разумее, што iхнi знос можа прывесцi да ланцуговай рэакцыi разняволення народу, спачатку ў нацыянальным аспекце, а затым i ва ўсiх iншых? Цi не ад таго яны цяпер сталi «За Беларусь», што помнiкi Ленiну аблезлi i абсыпаюцца?

Смешна было слухаць аднаго нашага буйнога iдэолага БНФ, якi тлумачыў, што мы не «Белоруссия», а Беларусь; маўляў, першае гучыць абразліва, а другое – ганарлiва.

Невыпадкова колькасць гадзiнаў на беларускую гiсторыю (нават сфальшаваную) ў школах рэзка зменшана. Калi народу, хаваючы яго гiсторыю, намаўляюць, што ён быў усю гiсторыю рабом, то народ не будзе шанаваць сваю мову, калi ж гэтую мову яшчэ не пускаюць у сярэднiя i вышэйшыя НУ, у адмiнiстратыўны аппарат, то яна яму будзе да таго ж i непатрэбная. Такiм чынам, улада ў нас душыць мову нiбыта з просьбы самога народу. Вы не знойдзеце чыноўнiка, якi б сказаў, што ён супраць беларускай культуры. Але яны не даюць ёй месца ў Беларусi (напрыклад, ад народу схавалi Даньчыка, Шалкевiча …, замест iх нам прывезлi Баскава, Малiнiна, Бабкiну…); калi ж вы паспрабуеце адцiснуць рускую культуру, вам скажуць што яна вялiкая i лепшая; калi ж вы паспрабуеце паспрачацца аб гэтым, давесцi тое-сёе аб сапраўдных адносiнах нас з рускiмi, вам пагражае артыкул Крымiнальнага Кодэкса «аб распальваннi нацыянальнай варожасцi». Чысты прыём акупацыйнай улады! Вайна культур ня ведае літасьці і перапынкаў.

Наша культура, вызваліўшыся ад уплыву польскай, хутка падпала пад уплыў рускай i пад назвай «беларуская» набыла адсталы, правiнцыйны, прымiтыўны, чыста сялянскi характар. Таму наша эмiграцыя на Захад у ХХ ст. разбiралася i разбiраецца рускай, польскай цi ўкраiнскай эмiграцыямi, а беларусы ў Расеi за адно пакаленне ператвараюцца ў рускiх. Няма нічога дзiўнага, што В.Быкаў спынiўся на ваеннай тэматыцы, у якой змаганне за фiзічнае жыццё адсоўвае на другi план нацыянальнае, а С.Алексiевiч, пераскокваючы праз «нацыянальнае», ухапiлася за «мiравую» тэматыку. Беларускасць ня можа спынiць нашу асiмiляцыю.

Акрамя тактыкi халоднай вайны, перанятай ад манголаў, што яшчэ дазваляла рускiм перамагаць больш, чым яны самi, культурныя i моцныя народы? Харобрасць рускiх i ўменне ваяваць? Факты сведчаць аб iншым. Немцы падчас апошняй вайны жартавалi: «ты заб’еш дзесяць рускiх, а што ты будзеш рабiць, калi прыйдзе адзiнаццаты?»

У рускіх хаваецца ад свайго народу, напрыклад, той факт, што ня толькi ў жывой сiле, але i ў тэхнiцы армii рускiх заусёды пераўзыходзiлi армii працiўнiка. У аперацыi Багратыён, напрыклад, перавага рускiх у жывой сiле i тэхнiцы была 10 да 1. Для простых людзей прыдуманы слоган «превосходящих сил противника», якiм тлумачылi ўсе паразы. Бадай, няма ў свеце нацыi, якая больш за рускую выдавала сродкаў i сiлаў на ўзмацненне мiфа аб яе здольнасцях ваяваць. Натуральна, ўсе словы замежнiкаў «за» гэты мiф перабольшваюцца i распаўсюджваюцца. Словы «супраць» – не прапускаюцца да свядомасцi рускiх. Вайна – гэта сваеасаблiвая праца, а рускiя – працаўнiкi, як вядома, кепскiя; адсюль i iх вялiкiя страты ва ўсiх войнах.

Але спынiмся на нейтральным – рускiя, як усе, могуць быць часова i смелымi i баязлiвымi. У чым нельга адмовіць рускім, дык гэта ў іх здольнасьцях да правакацыяў. Польска-віленскі журналіст міжваеннага часу Мацкевіч (Віленскі Зубр) гэтую іхную здольнасць лічыў геніяльнай. Да эўрапейцаў (здаецца, Чэрчыля, а таксама фашыстаў) толькі ў XX стагоддзі дайшло, што добра зробленая правакацыя павінна ўлучаць у сябе пагібель і сваіх людзей. А рускія карыстаюць з гэтага прынцыпу даўно й шырока (выбухі дамоў, «кровавое воскресенье», напрыклад). Для нас гэта можа азначаць, што, калі ўлада Расеі над Беларусяй захістаецца, то ахвярамі правакацый могуць стаць не толькі “свае” (балазе, мы не рускія), а й нявінныя мінакі, міліцыянты, амапаўцы… і нават сам А.Г.Л.

П.Штэпа прыгадвае шмат цытатаў аб крывадушшы рускiх, якое iм дапамагае перамагаць тых, каго яны плануюць знiшчыць. Але цi разумеюць яны самi сваё крывадушша, цi яны ў iм, як рыба ў вадзе? Так, шмат якiя сучаснiкi У.Ленiна падкрэслiвалi, што ён быў рускi «до мозга костей», добра ведаў Расею i глыбока яе адчуваў i разумеў. Калi ён жыў у Кракаве, то часта ездзiў да расейска-аўстрыйскай мяжы «глотнуть как можно больше русского воздуха». Н.Крупская ўзгадвае: «Мы тут в Кракове оба очень тужим по родной России. Володя – великий русский патриот. Он не желает даже взглянуть на картины польских художников, зато каталог Третьяковской галереи захватывает его часами. Он изголодался по русской литературе, все, что мы можем тут найти, Володя читает и перечитывает десятки раз». Але жыць у Польшчы i не сустракацца з польскiмi таварышамi па сумеснай барацьбе немагчыма, i Ленiн сустракаецца з iмi; i пакуль Надзя (по русскому обычаю) шчыра частуе гасцей, пiльнуе, каб ва ўсiх чаркi былi поўныя, Валодзя ліслівіць перад iмі. Пры гэтым, вядома ж, як усялякi рускi лае сваiх (рускiх) за iх нехлямажнасць, прадажнасць, бязглудзiцу i т.п. (самааплёўванне побач з нацыянальнай пыхай; Ленiн пасля 1918 г., калi хварэў, не падпускаў да сябе рускiх лекараў). Дык любiў Ленiн Польшчу i палякаў, цi не любiў? Да рэвалюцыi ён тых партыйцаў, якiя адмаўлялi нерускiм народам у iх праве на самавызначэнне, называў шавiнiстамi, дзержымордамi i мярзотнiкамi. А ў 1918 г паслаў Конармiю Будзёнага забiвать палякаў, па яго тэрмiналогii – «белополяков». Дык, калi ён быў шчыры? Чым ён адрознiваецца ад Iвана IV. Альбо чым Пуцiн, закручваючы венцiль газавай трубы перад Украiнай, альбо знiшчаючы чачэнскi народ, адрознiваецца ад Ленiна?

Вышэй згаданае выяўляе яшчэ характэрныя рысы рускiх – iх глыбокую абыякавасць да культуры паняволеных iмi народаў, i што ва ўсякiм «паветры» краiны, дзе яны не пануюць (Аўстрыя), яны задыхаюцца, а дзе пануюць – успрымаюць «паветра», як роднае (у нашым выпадку роднае «паветра» – гэта паветра Заходняй Украiны). Цi не ёсць гэта доказам, што прага панавання ёсць галоўная рыса рускiх. Прыехаўшы ў Менск, рускiя заўседы кажуць, што яны ў нас, як дома, а пра Кiеў цяпер маўчаць, хаця ён і «мать городов русских».

Цi яшчэ адзiн прыклад. Цi то Цанава, цi то Панамарэнка пасылае запытанне у Маскву – «что делать с поэтами Я.Купалой и Я.Коласом?» Атрымлiвае адказ – «приласкать и уничтожить». I нягледзячы на тое, што Купала – паэт пралетарскi (пяе пра гнiлыя хаткi), паэт савецкi (заклікае рэзаць ворагаў паганых (немцаў)), КГБісты яго скiдваюць у лесвiчны праём у гатэлi ў Маскве, дзе ён жыў, эмiграваў ад немцаў. КГБісты меркавалi «правiльна» – паколькi любы разумны чалавек раней цi пазней усвядоміць, што жыць пад рускiм ярмом немагчыма, то чаму пры нагодзе не знiшчыць уплывовага i разумнага чалавека?

Многiя гэтую рысу рускiх называюць не крывадушшам, а “здольнасцю iх шарахацца з адной скрайнасцi ў процiлеглую, iх глыбокай неўраўнаважанасцю, iх эмацыйнасцю, iх жаночым характарам, iх прыроднай хiтрасцю, iх здольнасцю да дыялектычнага мыслення” (Герцэн), iх “арганiчным неадчуваннем меры, iх схiльнасцью да двайных стандартаў i нават iх шырокай рускай душой”. Усё пералiчанае тут выштурхоўвае рускiх з эўрапейскай сям’i народаў, нараджае памiж iмi і намі адчужэнне i нянавiсць.

Мы – эўрапейскi народ i таму надзеi неяк зжыцца з рускiмi, застаючыся самiмi сабой, трэба назаўжды пакiнуць. Расея можа быць акружана альбо васаламi, альбо ворагамi. Схільнасць да захопу такая моцная ў душы рускiх, што нават выяўляецца ў iх мове. Мала таго, што ў iх «исконно русскими землями» лiчацца ўсе iмi захопленыя (ад Калiнiнграда да Курылаў), у iх ёсць рускiе: «поле, березы, любовь, щедрость, гостеприимство, просторы, морозы, зима, лес, езда» i шмат што iншае! Прорва памiж рускiмi i эўрапейцамi непераадольная. У Прыбалтыцы i Беларусi яны палюбiлi мясныя i малочныя прадукты, ва Ўкраiне – боршч i сала, у Малдавii – вiнаград i садавiну; але паўсюдна яны люта ненавiдзяць мясцовыя мовы i культуры.

Яшчэ адзiн мiф. Рускiя толькi пры ўладзе такiя дрэнныя, а рускi народ добры i харошы. З.Красiнскi: «В глубине души русский сознает свое духовное уродство, но у него нет ни ума, ни воли, чтобы от этого уродства избавиться. Хуже того, русский считает свое рабское состояние идеалом и думает, что в таком рабстве когда-нибудь очутится весь мир. Поэтому русский и отличается непреодолимой страстью к захвату чужих земель, поскольку захват является ему наградой за его рабство и дает возможность издеваться над побежденными, возносясь до господского уровня, становясь господином [характэрная праява комплексу імперскай непаўнавартасьці. – Рэд.]. Так доходит до неписанного соглашения между московским правительством и его поддаными в отношении захватничества. Подданные дают своему правительству согласие и силу уничтожать врагов России. Здесь кроется тайна души русского и его страны. Её не изменят ни правительство, ни общество, так как она является одновременно и формой и смыслом России. Россия протянет руку всем темным силам, будет покупать золотом, опутывать интригами, всю свою мощь употребит на разжигание ненависти и вражды между народами. Отсутствие Свободы, общественной жизни оставляет русским единственное утешение – животную жизнь».

П.Штэпа дае шмат фактаў здрады i янычарства ўкраiнцаў. Гэта датычыцца i нас. Чаму так многа ўкраiнцаў перайшло на бок расейцаў у вызначальным для iх ХVII стагодзi, што прывяло да паняволення гэтага моцнага народу? Цяжкае пытанне нават для П. Штэпы.

У выніку аналізу бiяграфiй знакамiтых людзей рускай культуры, П.Штэпа высветлiў, што на 90% (прыкладна) гэтая культура створана ўкраiнцамi, беларусамi, палякамi, немцамi цi габрэямi, альбо гiбрыдамi рускiх з прадстаўнікамі гэтых народаў. Лёс iх, калi не трагiчны (як у Гогаля, якi, дарэчы, не стварыў нiводнага станоўчага рускага вобраза – адныя «рожы i харi», адныя «мертвыя душы»), то часцей за ўсё драматычны. Наш зямляк кампазiтар М.Глiнка, пакiдаючы назаўседы Расею, на мяжы вылез з рыдвана, плюнуў на рускую зямлю i сказаў: «Дай Бог мне никогда не видеть больше этой отвратительной страны и ее людей», а пазней у лiстах да мацi: «….Ужасаюсь самой мысли вернуться в Россию. Благодарю Бога, что убежал из России». Аб гэтай дробязi трэба ведаць, таму што пасля падзення камунiзму адзiнай iдэалагiчнай зброяй панавання рускiх стала руская культура, якую яны навязваюць усяму свету. У нас яна пануе цалкавіта. Вялiкая хлусня, што яна мае агульначалавечы характар; яна адметна нацыянальная. Шчыра кажучы, якая нам справа да празрэнняў Талстога, Дастаеўскага цi Чэхава, калi мы зусiм iншы народ? Пакiнем яе этнапсiхолагам i лiтаратарам. Налажэнне iх культуры на нашыя душы нiчога, акрамя хворай мешанiны, комплексу непаўнавартасцi ў нас не выклiкае, што i назiраецца.

Акрамя звычайнага подкупу, гвалтоўнага перасялення, надзеяў на лепшыя ўмовы кар’ернага росту на прасторах Вялiкай Расеi, што яшчэ прымушае нярускiх працаваць на Расею? Апошняя фраза З.Красiнскага неяк дае адказ на гэтае пытанне. Гэта вялiкiя здольнасцi рускiх да пабудовы жывёльнага (i, здаецца, неабходнага?) ладу жыцця. У чым выяўляецца жывёльны i паўжывёльны бок жыцця чалавека? Гэта – ежа, пiццё, забавы, пустыя размовы. Ежа – гэта недасяжнае эўрапейцам рускае «хлебосольство и чревоугодие»; пiццё – гэта «непревзойденное русское пьянство»; забавы – гэта жарты, у якiх усё высокае i чыстае асмейваецца, прынiжаецца, даводзiцца да абсурду, паказваецца iнтымнае; ухваляецца распуства, банальнае, пошлае; размовы – на ўзроўнi плётак (лепш за бутэлькай) («потом они проговорили всю ночь, как это могут делать только русские и в России» – Б.Пастернак, «Доктор Живаго»).

Аб ўзроўнi, на які можа апускацца русская душа, сведчыць iх вядомая ўсяму свету мацершчына. Як усякi, хто любiць спяваць, адчувае сябе ўтульна ў Iталii, так усякi, хто не хоча загружаць сябе iнтэлектуальна i маральна, адчувае сябе ўтульна ў Расеi. Цiкава заўважыць, што з пазiцый як хрысцiянства, так i ўсiх астатнiх релiгiй, усе гэтыя здольнасцi рускiх ёсць грэх. Можна ўявiць, у якi «дом адпачынку» траплялi лiдэры Камiнтерну, прыехаўшы ў Маскву за ўказаннямi i грашыма! Тое, што яны потым былi знiшчаны, гэта ўжо другi акт п’есы «Приласкать и уничтожить». I.Б.Цiто ўспамiнае, як ён быў вымушаны ў Маскве ў прыбіральні глытаць нейкія таблеткi, каб не быць сябрамi-камунiстамi споеным да скоцкага стану. Можна ўявiць, як спачатку спадабалiся прадстаўнiкам адсталых краiн, былых калонiй, рускiя людзi пасля iх параўнання з эўрапейцамi! А цi не гэтым самым, акрамя 5 руб. за зданага паўстанца 1863 г., спадабалiся рускiя жандары i казакi беларускiм сялянам? Гэтая здольнасць рускiх робіць iх як бы “простымi i челавечнымi”, чым яны заўседы карыстаюцца, шукаючы сабе сяброў сярод нiжэйшых класаў грамадства; да i не толькi нiжэйшых. А ці не тым жа самым яны падабаюцца тым нашым, якiя лезуць у «Союзное государство»?

Рускi тып розуму такi, што абхiтрыць iх эўрапеец нiколi не здолее. Т.Рузьвельт неяк заўважыў: «Я никак не могу понять русский характер. Русский лжет вам в глаза и, зная, что вы видите его ложь, ничуть не устыдится. Кажется мне, что русский вообще не знает, что такое стыд». Можна падаць шмат цытат аб гэтым i самiх рускiх. Немцы нават напiсалi ў iнструкцыi для войскаў SS – нiколi не спрачайцеся з рускiмi, вы iх нi ў чым не пераканаеце.

Усё вышэй сказанае аб рускiх – гэта, вядома, аб сярэднеарыфметычным рускім i, такім чынам, аб уладзе ў Расеi; паколькi ўлада ў кожнага народу тая, якую большасць гэтага народу хоча i заслугоўвае [гэта толькі ва ўмовах сапраўдных выбараў. – Рэд.]. Па iншаму пiсаць i разважаць аб нацыях, народах i мiжнацыянальных зносiнах проста немагчыма. У рускiм народзе ёсць шмат высокародных характараў (той жа капiтан Рыкаў у “Пану Тадэвушу” А.Мiцкевiча), астатнiя сваю адмоўнасць часткова кампенсуюць каяннем i самаахвярнасцю. Але нам ад гэтага не лягчэй, таму што iхнiя станоўчыя рысы характару не датычацца няруских народаў. Неяк К.Калiноўскi наiўна спадзяваўся, што рускiя ўздрыгануцца, даведыўшыся аб нашай векавой крыўдзе. Не ўздрыганулiся. Так сама, як яны не ўздрыганулiся пасля знiшчэння сiбiрскiх татараў… чаркесаў… пасля галадамору ва Ўкраiне… Яны цi адмаўляюць факт (заўвага Рузвельта), цi знаходзяць чарговага «вiнаватага» – царызм, камунiсты, Сталiн, габрэi i г.д. Праўда аб Расеi для рускiх гэта «унижение их национального достоинства».

Рускiя не дрэнныя i не добрыя. Яны iншыя. Адвечная дзiхатамiя Расея-Эўропа даказвае гэта. М.Бердзяеў сцвярджаў, што эмацыйна i псыхiчна рускiя – усходнiя людзi, а культурна i iнтэлектуальна – эўрапейцы. Вось чаму яны гавораць пра сябе ня лепш, чым замежнiкi пра іх, але…не мяняюцца.

Мы iх даволi лёгка разумеем, калi яны гавораць, але цяжка – калi яны дзейнiчаюць. Нам трэба гэта ведаць.

Што нам трэба рабiць, каб скiнуць расейскае імперскае ярмо

Апазiцыя крычыць аб вяртаннi ў Эўропу, улады загаварылі аб раўнавазе ўсходняга i заходняга вектараў. Са 170-гадовай хiмерай «Беларусьсю» ў нашых душах гэта немагчыма. Трэба выбiраць – цi тупiк, калонiя i смерць з назвай Беларусь, цi жыццё з нашай адвечнай назвай.

Так што ж нам рабiць? Мяркую, што патрэбна ўсвядомiць сабе i ўсяму нашаму народу, што ён нiякi не беленькi рускi, а лiтвiн, i што ў нас няма нiчога агульнага з рускiмi, акрамя iх ярма на нашай шыi, i нас ў Расеi акрамя павольнай смерцi нiчога не чакае. Ужыванне слоў «Беларусь» i «беларусы» гэта нiбыта мантра, якая нас заганяе ўсе глыбей у рабства. Трэба перастаць карыстацца гэтымi словамi; замянiць iх спачатку словамi Лiтва-Беларусь i лiтвiны-беларусы, а потым – словамi Лiтва i лiтвiны i Лiтванiя, Вялiкалiтва…).

Лозунг «Жыве Беларусь» павiнен быць здадзеным у архiў. Беларускасць вычарпала сябе.

Калi на ўсе мерапрыемствы апазіцыі ходзiць толькi нацыянальна свядомая частка насельнiцтва, а гэтая свядомасць ёсць веданне нашай сапраўднай гiсторыi, то лепшага спосабу для павелiчэння шэрагаў апазiцыi, чым вяртанне да нашай адвечнай назвы – НЯМА. Усе iншыя спосабы ажывiць наш народ за апошнiя 20 год не далi анiякiх вынiкаў.

Тое, што моладзь стварае свае структуры, кідаецца да Бога, сведчыць аб хваробе ў апазiцыйным руху. Яна не ад амбiцый кiраўнiкоў i не ад працы спецслужбаў. Яна ад неразумення становiшча ў нашай краiне i ад адсутнасцi падтрымкi апазiцыi народам. Сярод сацыял-дэмакратаў не было б сварак, калi б у iх была людская база; геройскiя ўчынкi некаторых апазіцыйных лідэраў даўно б аб’ядналi ўсiх грамадзян, калi б было што абъядноўваць; не трэба было б ствараць хiтры Рух за Свабоду, мэта якога захаваць нашу кволую Незалежнасць, калi б у апазiцыi была шырокая народная падтрымка. У краiне-калонii толькi нацыяналiсты могуць мець народную падтрымку. Увядзенне ва ўжытак апазiцыi «Лiтвы» перабудуе i ачысціць Рух, надасць яму новыя сiлы i магчымасцi, адбудзецца змена пакаленняў, якая, вiдаць, наспела.

Патрыятычна скіраваным палітыкам нагадаем: пры стварэнні дзяржаваў палітыкі ўлічваюць толькі тыя гістарычныя чыннікі, якія працуюць на пабудову краіны, яе моц і веліч. Усё астатняе – адкідваюць. Праект “Беларусь” быў задуманы не для незалежнай краіны, а для знішчэння ВКЛ, а дакладней дзеля знішчэння яе галоўнай часткі – нашай Літвы.

З народам-рабом немагчыма выйграць нiякiя выбары. Яшчэ пабачым, што сучасны эканамiчны крызiс не зламае, а, хутчэй, замацуе рабскую свядомасць. Трэба заняцца Асветнiцтвам нашага насельнiцтва i тлумачэннем яму сутнасцi цяперашняга рэжыму як акупацыйнага.

Пакуль народ гэтага не зразумее, ён не падымецца з каленяў.

Ад рэдакцыі:

Мы лічым надзвычай важнай пастаноўку пытаньня і адказ на яго, якія прагучалі ў першай частцы гэтага артыкула.

Сапраўды так: у нашай Беларусі сёньня пануе каланіяльны рэжым расейскай імперыякратыі, яго наступствам і формай ёсьць дыктатура. Менавіта так, а не наадварот.

Паколькі дадзенае меркаваньне мае прынцыповае значэньне і паколькі яго трэба ўлічваць ва ўсіх развагах што да сітуацыі ў Беларусі, прымаем яго як чарговы прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 118).

Аднак, некаторыя іншыя меркаваньні аўтараў ня могуць знайсьці ў нас поўнай падтрымкі. Мы ня так адназначна ставімся да рускага народу. Галоўным ворагам нашага народу на ўсходзе мы ўсё ж лічым расейскую імперыякратыю. Яна – галоўны суб’ект расейскай імперскай палітыкі, а рускі народ – яе інструмент, сродак. Гэта, натуральна, не адмяняе, але, пагадзіцеся, абніжае адказнасьць рускіх перад народам беларускім й іншымі паняволенымі расейскай імперыяй народамі.

Акрамя таго, мы ня лічым, што альтэрнатыва – уцёкі на захад – гэта ідэальнае рашэньне. З захаду цяпер на Беларусь ідуць іншыя імперскія хвалі. Найбольш небясьпечная зь іх – гэта фінансавы імперыялізм, суб’ектам якога зьяўляецца глабалісцкая фінансавая алігархія.

Акрамя таго, запрапанаваны ў артыкуле рэцэпт: перайменаваць “Беларусь” на “Літва” – наўрад ці ёсьць панацэяй. Пытаньне ў цэлым вернае, але ці своечасовае?

У гэтай сітуацыі мы ўвесь час прапагандуем толькі адно выйсьце: геапалітычны неўтралітэт і самаарганізацыя беларускага народу.


8 каментарыяў

  1. VITAL кажа:

    добры артыкул. яшчэ лепшы каментар Рэдакцыі.
    важная заўвага: “Пасля падзелу Рэчы Паспалiтай Аўстрыяй, Прусiяй i Расеяй, напалоханых дэмакратычнымi ператварэннямi у ёй (канстытуцыя 1793 года па дэмакратычнасцi наблiжалася да Французскай i Амерыканскай)”–гэтая канстытуцыя знішчала апошнія астаткі незалежнасьці нашых земляў у РП і рабіла ўсіх нас “палякамі”.

  2. Дарафей кажа:

    На маю думку, акрамя халоднай нацыянальна-вызвольнай вайны ідзе і халодная грамадзянская вайна. Існуюць дзве прынцыпова розныя мадэлі развіцця незалежнай Беларусі (асобкам стаяць староннікі інтэграцыі з ЕЗ і РФ- праваднікі каланіяльнай ідэалогіі). Прынцыповая рознасць ляжыць у плоскасці гісторыка-нацыянальнай платформы, на якой будуецца будучая нацыянальная дзяржава. Першая платформа- гэта гістарычнае мінулае ВКЛ, БНР. Другая- зборная “салянка” з асобных гістарычных фактаў да 20-га ст., гісторыі БССР і “самабытнасці сёнешнега кірунку развіцця”. Цікава, што прыхільнікі другой платформы, так сама супраць страты дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. І менавіта гэты людскі рэсурс, у большай ступені, з’яўляецца электаратам існуючай улады. Галасуючы за Лукашэнку, яны тым самым галасуюць за сваю “незалежную Беларусь”(Беларусь-без вайны, Беларусь-дзе своечасова выплочваюць хоць і невялікія грошы, Беларусь- дзе няма дзікага бандытызму). Заўважце, іхная Беларусь, хай і неадкрытым тэкстам, але супрацьпастаўляецца РФ. Як вядома, народа-пераможца у грамадзянскай вайне не бывае.Таму мне вельмі імпануе пазіцыя рэдакцыі па змену мадэлі развіцця краіны праз асветніцка-адукацыйную дзейнасць. Толькі праводзіць яе трэба, як мне здаецца, найперш сярод той, другой Беларусі.

  3. Аб тым, што Беларусь ёсць на сёняшні дзень калоніяй, няма размоваў. Але патрэбна дадаць, што беларусы не з’яўляюцца суб’ектам міжнародных працэсаў, а толькі аб’ектам, якога нават ніхто і не пытае ні аб чым. Усё робіцца за спіной беларускага народа і называецца змовай супраць беларускага народа. А гэта ужо злачынства, як унутранае так і міжнароднае. З любым злачынствам можна змагацца. І з любымі здраднікамі таксама можна змагацца.
    На самай справе народ не такі ўжо маўклівы і абыякавы. Большасць народа дзіка ненавідзіць уладу, але маўчыць, бо ведае што будзе за слова. А інакш бы чалавек не губіў сваё жыццё. Чаму чалавек дэградуе? Ад безвыходнасці і бесперспектыўнасці. Значыць чалавек шукаў выхад з ненавіснага становішча, спрабаваў вырашаць сваю праблему ў адзіночку. Не атрымалася. Прычына толькі адна: народ не мае галоўнага – сваёй нацыянальна-патрыятычнай эліты. Інтэлігенцыя, нават, калі яна і нацыянальная, гэта яшчэ не эліта. Гэта група адукаваных і культурных людзей, здольных толькі перадаць свае веды народу. Эліта ж – гэта духоўная сіла, здольная абараніць інтарэсы народа і прымаць рашэнні. Самай вырашальнай духоўнай сілай тут з’яўляецца патрыятызм. Але пакуль не з’явіцца такая сіла сярод беларусаў, нічога не будзе.
    І цяпер адносна этнагенезу беларусаў. Сёння я закончыла працу па гэтым пытанні і змясціла на сайце http://bel-diaspora-de.livejournal.com/ Этнагенез беларусаў па Y-храмасомнай гаплагрупе ДНК адбыўся ад гаплагруп R1a (індаеўрапейскай – арыйскай) і I (старажытна-германскай – скандынаўскай). Генетычна мы нашчадкі старажытных германцаў і арыяў. Первымі на нашу зямлю прыйшлі першабытнікі з гаплагрупай Е, якіх сёння амаль што няма. Людзі з гаплагрупай Е жылі па ўсёй Еўропе. Потым на нашай зямлі з’явіліся старажытныя германцы з гаплагрупай І, а потым з’явіліся арыі з гаплагрупай R1a. Асаблівай славянскай, таксама як і рускай гаплагрупы ДНК не знойдзена наогул. І гаплагрупу ДНК R1a таксама немагчыма назваць славянскай, бо кіргізаў, гагаузаў, пуштунаў, брахманаў, марыйцаў проста немагчыма прылічыць да славянаў. Калі ж не існуе такіх гаплагрупаў, то няма і носьбітаў. А калі няма носьбітаў, то няма і культуры і мовы. Наша мова і наша культура – гэта ёсць спадчына найвялікшах культуры свету – старажытна-германскай і арыйскай. Мы ёсць нашчадкі старажытных германцаў і арыяў.
    А цяпер добранька падумайце, якая моцная сіла хаваецца ў нашых генах.

  4. Белоснежка кажа:

    Лютая, бешеная драма. Долгожданное разделение на литвинов и белорусов начинается.

  5. Franciszek кажа:

    Добры артыкул і каментары да яго акрамя “белоснежкі”. Адразу відаць прамаскальская накіраванасьць
    Трошкі ні зразумела з адмовай ад назову Беларусь (ні будзем моцна перарабляць гісторыю, вядома што назоў гэты дастаўся нам ад маскалёў). Як будзем называць сябе і да каго далучацца? Што прасіць Літву
    (гістарычна ўласную краіну да далучэння нас да Жмудзі, ці пераіменоўваць і Літву цяпершнюю?)
    Аднак аўтары маюць вялікі патэнцыял і многія рэчы маглі бы дэталёва апісаць у гістарычным пляне. Гэтае пытаньне вельмі цікавіць, але няма магчымасьці самому зрабіць грунтоўны даклад аб Рэчы Паспалітай 2 народаў, Ягеллах і Вітаўце, паэтапнае спалучэньне ВКЛ з Польшчай і апалячваньні (каталізацыі) беларусаў.
    Пры наведваньні Прэзідэнцкага палацу ў Варшаве давялося пачуць што Радзівілы гэта знатны род літоўскіх князёў. Вядома ж узнік скандал і экскурсавод папрасіўшы прабачэньня паправіла і назвала ВКЛ. На чым і пагадзіліся. Яшчэ давялося чуць што Кіеўская русь – гэта цяперашняя Беларусь. На вялікі жаль, нікаторыя польскія навукоўцы асэнсавана ўводзяць у зман моладзь, фальсыфікуючы гісторыю і падзеі часоў Вялікай рэфармацыі. Буду вельмі ўдзячны калі такі артыкул з’явіцца на сайце, або аўтары дашлюць яго мне на адрас wola56@o2.pl

  6. Паважаны сп. Franciszek на сайце http://bel-diaspora-de.livejournal.com/ я падрабязна распісала аб складзе генафонду беларускага народа, нашых суседзяў, славянаў, індаеўрапейцаў, старажытных германцаў. Цяпер друкую на гэтым жа сайце дадзеныя аб нашых старажытных паселішчах, калі яны ўзніклі, да якой археалагічнай культуры належаць, узятыя з Энцыклапедыі нумізматыкі і археалогіі Беларусі. Гэтыя дадзеныя дапамогуць нам апісаць этнагенез беларусаў. Думаю, што беларусы абудзяцца ад векавой спячкі і зразумеюць важнасць гэтага пытання.

  7. Siarhiej кажа:

    1. Цікавая заўвага Дарафея наконт “халоднай грамадзянскай вайны”.
    2. Падзел грамадзян у нас адбываецца па лініі: беларус ці савок. Рэжым генеруе “саўковасць” (векавая спячка, сервільнасць, дурнаватасць-хітраватасць, баязлівасць… навогул – непаўнаватаснасць).
    3. Няхай будзем называцца беларусамі, а не ліцвінамі (пакуль што).

  8. Алесь кажа:

    Можа рашэньне праблемы, узьнятай у артыкуле, ня столькі ў тым, каб выбраць, як называць беларусаў-літвінаў – беларусамі ці літвінамі, колькі ў тым, каб гэтак званых “рускіх” заўсёды называць маскоўцамі, маскавітамі, маскалямі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы