nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Гнілыя зубы старай патаскухі – “Эўропы” (Д пр-п 120)

30 чэрвеня, 2009 | 7 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d09fd090d0a0d095Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам – суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” – падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”, як і яго носьбітаў… Пачнем з матэрыяла Валянціна Жданко “Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ”, пададзенага тут: www.svaboda.org/content/article/1760756.html.


1. “Беларускі парлямэнт атрымае статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) пасьля таго, як Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне. Такое рашэньне сёньня было ўхваленае на чарговай сэсіі Асамблеі, дзе прайшлі дэбаты па сітуацыі ў Беларусі.

У дэбатах па “беларускім пытаньні” ўзялі ўдзел паўтара дзясятка дэпутатаў. Ніводзін зь іх не пярэчыў супраць вяртаньня беларускаму парлямэнту статусу адмыслова запрошанага, аднак наконт таго, калі гэта можа адбыцца і якімі ўмовамі павінна быць абстаўлена, меркаваньні падзяліліся. Найбольш істотнай была папраўка наконт мараторыю на сьмяротнае пакараньне, ухваленая юрыдычным камітэтам ПАРЭ, які ўзначальвае Хрыстас Пургурыдэс. Вядомы сваім жорсткім падыходам да палітыкі беларускіх уладаў кіпрскі дэпутат, выступаючы з трыбуны Асамблеі, прапанаваў статус аднавіць, але толькі пасьля таго, як улады ўвядуць мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ён нагадаў пра тое, што сьмяротныя прысуды ў Беларусі па-ранейшаму выносяцца. Віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў Валеры Іваноў, які ўзначальваў афіцыйную дэлегацыю РБ, даводзіў, што колькасьць сьмяротных прысудаў у Беларусі значна скарацілася (з 47 у 1998 годзе да двух — за апошнія гады) і што фармальная адмена сьмяротнага пакараньня ня ёсьць абавязковай умовай атрыманьня гасьцявога статусу. У канчатковым выніку, аднак, папраўка пра мараторый была ўхваленая Парлямэнцкай Асамблеяй.

Увогуле, прынятая дэпутатамі рэзалюцыя ахоплівае вельмі шырокі дыяпазон праблемаў, да вырашэньня якіх ПАРЭ заклікае беларускую ўладу. Гэта: неадкладнае вызваленьне ўсіх палітвязьняў; спыненьне перасьледу і запалохваньня актывістаў апазыцыі; спыненьне прымусовага прызыву на вайсковую службу апазыцыйных актывістаў, якія раней былі прызнаныя непрыдатнымі да яе; скасаваньне перашкодаў пры рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў; і шмат іншых умоў, зьвязаных з рэформай выбарчага заканадаўства, дзейнасьцю незалежных мэдыяў, правядзеньнем мірных акцыяў пратэсту…

Спэцдакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні асабліва падкрэсьліў важнасьць (і нават, паводле ягоных слоў, “рэвалюцыйнасьць”) таго палажэньня рэзалюцыі, у якім замацавана, што “да таго часу, пакуль у парлямэнце Беларусі ня будзе належным чынам прадстаўлена апазыцыя”, ПАРЭ будзе “забясьпечваць, каб дэлегацыя беларускай непарлямэнцкай апазыцыі запрашалася на кожную сэсію Асамблеі, а таксама кожны раз, калі ў парадку дня камісіі Асамблеі будзе фігураваць пытаньне пра Беларусь”.

Прадстаўнік Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька з трыбуны ПАРЭ гаварыў пра неабходнасьць сумеснай распрацоўкі апазыцыяй і ўладай “дарожнай мапы” дзеля ўступленьня ў Раду Эўропы” (канец цытаваньня, скарочана). 23.06.2009, Валянцін Жданко

Ну, што тут скажаш: серыйных забойцаў, маньякаў-педафілаў ды іншых нелюдзей “Эўропа” любіць і прыкладае ўсе намаганьні, каб іх абароніць і ў РБ, а вось этнацыд беларускага народа – не заўважае… Між тым, не прайшло і двух месяцаў, як не апошнія людзі зь Беларусі літаральна прасілі кіраўніцтва Еўразьвязу толькі пра адно – дапамагчы ратаваць беларускую культуру ад этнацыду, “каб якім-небудзь спосабам было запісана ў пратаколе намаганьняў Эўропы, каб ня нішчылася беларуская культура”… (гл., напрыклад, nashaziamlia.org/2009/05/06/2137/#more-2137).

2. Другі матэрыял: “Радыё Швецыя” спыняе вяшчаньне па-беларуску (паводле www.svaboda.org/content/article/1762016.html; www.svaboda.org/content/article/1762630.html)

“Пачынаючы ад 1 верасьня 2009 году, “Радыё Швэцыя” спыняе вяшчаньне на беларускай мове (дарэчы, першая перадача беларускай службы “Радыё Швэцыя” выйшла ў эфір са Стакгольму 7 лістапада 2004 году). Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага каналу Швэдзкага нацыянальнага радыё Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Швэдскае радые: “Зрабіла цяпер выбар на карысьць вяшчаньня на адной з вялікіх эўрапейскіх моваў, а менавіта – расейскай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі”.

Меркаваньне прадусара беларускіх праграмаў “Радыё Швецыя” Зьміцера Плакса (гл. фота ўверсе): “Я, вядома, расчараваны гэтым рашэньнем кіраўніцтва Швэдзкага радыё, бо я ў свой час распачынаў гэтую працу і так сталася, што я ёсьць і быў заснавальнікам вяшчаньня са Швэцыі па-беларуску. Канечне, мне непрыемна, што гэтае вяшчаньне цяпер ужо, можна лічыць, скасаванае. Чаму гэта адбылося менавіта цяпер? Гэтае пытаньне насамрэч не да мяне. А я асабіста лічу, што гэта зьвязана найперш з тым, што цяпер праграмы такога, так бы мовіць, дэмакратычнага накірунку ўжо ня ёсьць актуальнымі, бо ідзе і прыйшло ўжо значнае пацяпленьне ў адносінах паміж аб’яднанай Эўропай і Беларусьсю. І вось такія праграмы пэўна ня так патрэбныя, як былі пяць гадоў таму Я думаю, што шанцаў [аднавіць вяшчаньня па-беларуску пасьля 1 верасьня] няма. Адзінае, што да гэтага можа прывесьці нейкая хваля абурэньня з Беларусі, каб кіраўніцтва Швэдзкага радыё неяк зразумела… Але мне падаецца, што такой хвалі чакаць ня варта, і ня думаю, што ёсьць нейкія шанцы чакаць [во, дзе шанц для беларускай апазіцыі сапраўды паказаць сябе… – Рэд.] … Беларускае вяшчаньне скасоўваецца цалкам. Беларуская служба зачыняецца. Супрацоўнікі выкідаюцца на вуліцу”.

Спадар Плакс паведаміў таксама, што 24 чэрвеня ён меў сустрэчу з кіраўніком каналу І.Лёфгрэнам: “Мой кіраўнік, які прымаў гэтае рашэньне, выклікаў мяне ўчора, каб патлумачыць. Ён мне сказаў даслоўна наступнае: “Дэмакратычныя праекты не зьяўляюцца маім прыярытэтам” [!!! – Рэд.]. Між тым, паводле словаў Дзьмітрыя Плакса, раней перад ягонай службай ставілася задача — праграмамі вяшчаньня па-беларуску на Беларусь якраз спрыяць дэмакратызацыі краіны: “У нашай дамове на вяшчаньне чорным па белым надрукавана, што мы павінны займацца дэмакратызацыяй” (канец цытаваньня, скарочана).

Вось так, сьледам за Нямеччынай, Польшчай, іншымі еўрапейскімі краінамі ссучылася і Швецыя, на якую многія беларусы яшчэ зусім нядаўна ўскладалі свае спадзяваньні. Такія наступствы мае працэс аб’яднаньня незалежных дэмакратычных краін у “адзіную Эўропу”…

Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выказала занепакоенасьць з нагоды падзеі. ЗБС: “Спыненьне вяшчаньня па-беларуску зьменшыць прысутнасьць беларускай мовы ў сьвеце, што нельга дапусьціць, улічваючы сёньняшнюю сытуацыю з мовай у Беларусі і пагражальныя асымілятыўныя працэсы сярод беларусаў замежжа … Пакуль Беларусь не стала незваротна на шлях дэмакратызацыі, пакуль існуе небясьпека зьнікненьня роднай мовы тытульнай нацыі, нельга пазбаўляць беларусаў адной з нешматлікіх магчымасьцяў атрымліваць праўдзівую інфармацыю па-беларуску”, – заяўляе “Бацькаўшчына”. Арганізацыя заклікала беларусаў на Радзіме і ў замежжы, далучыцца да кампаніі па падтрымцы беларускіх праграм Швэдзкага радыё і накіроўваць лісты з патрабаваньнем працягнуць вяшчаньне па-беларуску пасьля 1 верасьня 2009 года на адпаведныя адрасы (апошнія пададзены тут: www.svaboda.org/content/article/1763120.html).

Заклікаем чытачоў нашага сайта падтрымаць ініцыятыву “Бацькаўшчыны”.

Такі ліст ужо даслала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Ліст быў дасланы на імя генэральнага дырэктара швэцкага радыё Маца Свэгфорса. У ім сп-ня Сурвіла выказала занепакоенасьць прынятым рашэньнем аб скасаваньні перадачаў на беларускай мове. Яна папрасіла перагледзіць гэтае рашэньне і патлумачыла, што сёньня Беларусь патрабуе падтрымку Эўропы дзеля таго, каб дамагчыся дэмакратычных пераменаў.

3.

На фоне масавай дэградацыі дэмакратычных інстытутаў, пранцыпаў, традыцый на Захадзе калі-некалі ўзьнікае думка, што, можа, гэта мы ўжо сталі нейкімі ненармальнымі са сваімі дэмакратычнымі ды гуманістычнымі ідэаламі, што гэта ня сьвет з глузду зьехаў, а мы адарваліся ад рэчаіснасьці. Аднак, калі знаходзяцца факты годнай паставы той ці іншай групы людзей, усё становіцца на свае месцы: не, з намі ўсё ў парадку, гэта сьвет коціцца ў тар-тарары…

Падаем дакумент, які, зьяўляючыся прыкладам сапраўднага інтэрнацыяналізму, пацьвярджае пададзенае і дадаткова паказвае, што ўяўляе сабой сёньняшняе ПАРЭ (узята адсюль: kavkazcenter.com/russ/content/2009/06/26/66443.shtml; адчыняць праз ананімайзер).

“САЮДЗІС” ЗЬВЯРНУЎСЯ ДА ПАРЭ З НАГОДЫ ГЕНАЦЫДА ЧАЧЭНСКАГА НАРОДА

Прэзідэнту Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Еўропе Жоаа Саарэш

Старшыні Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Еўропе Дора Бакаяні

Удзельнікам сесіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтву ў Еўропе, якая праходзіць у Вільнюсе

ЧАЧЭНСКАМУ НАРОДУ

 

З В А Р О Т

Рады грамадскага руху САЮДЗІС горада Вільнюс у адносінах да генацыда ў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і зьнішчэньня дзяржаўнасьці

 

Віншуем удзельнікаў сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і жадем плённай працы ў сталіцы Літоўскай Рэспубліцы Вільнюс.

06.09.1991 Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя стала НЕЗАЛЕЖНАЙ ДЗЯРЖАВАЙ.

Зьвяртаем увагу ўдзельнікаў сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ на генацыд, які праводзіць Расейская Федэрацыя ў Чачэнскай Рэспубліцы Ічкерыя, і просім:

1. Расею спыніць ваенныя дзеяньні, вывесьці расейскія войскі зь Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і кампенсаваць нанесеныя страты. Вызваліць незаконна захопленых больш за 20 тысяч чачэнцаў, якія без суду і сьледства пакутуюць у расейскіх турмах і знаходзяцца ва ўмовах гвалту;

2. Аднавіць Незалежнасьць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя;

3. Расею выконваць Дамову аб міры, падпісаную 12.05.1997 прэзідэнтамі Б.Ельцыным і А.Масхадавым;

4. Аказаць гуманітарную дапамогу чачэнскаму народу;

5. Заклікаем кіраўнікоў дзяржаў сьвету не выдаваць у Расею чачэнцаў, якія знаходзяцца ў Вашых дзяржавах.

11.12.1994  Расея пачала шырокамаштабную, татальную, агрэсіўную вайну супраць чачэнскага народа. 100-тысячная расейская армія, выкарыстоўваючы забароненыя ваенныя сродкі, зьнішчае чачэнскі народ, гістарычную спадчыну, інфраструктуру, эканоміку. У Чачні дзейнічаюць расейскія ваенныя эскадроны сьмерці.

За час вайны Расея забіла каля 250 тысяч грамадзян Чачэніі й нанесла матэрыяльныя страты прыкладна на 300 мільярдаў даляраў ЗША.

12.05.1997 Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Барыс Ельцын і Прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Аслан Масхадаў заключылі ДАМОВУ аб МІРЫ. Аднак Прэзідэнты Расеі Б.Ельцын, В.Пуцін і Дз.Мядзьведзеў не выконваюць гэтую дамову.

Расея парушыла першы артыкул Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (16.12.1966), у якой сказана: “Усе народы маюць права на самавызначэньне. У адпаведнасьці з гэтым правам яны свабодна ўсталёўваюць свой палітычны статус і свабодна забясьпечваюць сваё эканамічнае, сацыяльнае і культурнае разьвіцьцё”. Чачэнскі народ пазбаўлены гэтага фундаментальнага права.

Арганізацыя па Бясьпецыі й Супрацоўніцтву ў Еўропе не прыяла дзейсных мер супраць Расеі, якая 15 гадоў праводзіць у Чачні генацыд.

Кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі й яе ўзброеныя сілы нанесьлі сакрушальныя ўдары па бясьпецы, дэмакратыі, правах чалавека і вызвольным рухам Еўропы.

Сябры грамадскай арганізацыі Саюдзіс і прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый у час сесіі АБСЕ (29 чэрвеня – 1 ліпеня з 8 гадзін раніцы) будуць знаходзіцца каля Сейма Літоўскай Рэспублікі й пры сустрэчы з парламентарамі Асамблеі ды гасьцьмі будуць распавядаць пра дэспатызм Расеі ў Чачні й будуць прасіць аказаць дапамогу для Чачні.

 

Старшыня рады Л. Керасерус

Адказны сакратар А. Будрунас

Для сувязі: А.Будрунас, пр. Гедыміна 1, Вільнус, Літва, tel. + 370 673 95 837

Л.Керасерус тел. + 370 5 231 81 11, П. Руткаўскас + 370 699 37691

e-mail: vilnius@sajudis.com

http://www.sajudis.com/

 

4.

Адносна ўсіх пералічаных фактаў наш прагноз такі: ЕЗ этнацыда ў Беларусі па ранейшаму бачыць ня будзе, затое будзе ўпарта дамагацца адмены сьмяротнага пакараньня; “Радыё Швецыя” вяшчаньня па-беларуску пасьля 1 верасьня не працягне (пойдзе ўсьлед за Нямеччынай і “Дойча вэле”); сесія ПАРЭ на генацыд 250.000 чачэнцэў па-ранейшаму ўвагі ня зьверне – ёй гэта не цікава, ёй нясьцерпна хочацца ратаваць жыцьці менавіта маньнякаў. Вяршыня цынізму…

Усё гэта сапраўды выглядае так, нібы старая шлюха, якую завуць Эўропа, спрабуючы ўсьміхнуцца вам, ашчэрываецца сваімі разваленымі карыесам зубамі…

Ну, што, беларусы, вы па-ранейшаму за “рух ў Еўропу”?

 

P.S.

Дарэчы, пра наша стаўленьня да сьмяротнага пакараньня.

У будучай беларускай дзяржава пакараньне сьмерцю будзе мець месца. Яно будзе прымяняцца да асабліва небясьпечных дзяржаўных злачынцаў, да серыйных забойцаў, маньякаў-педафілаў і да т.п. “людзей”. Прычына простая – гэта ня людзі, а жывёлы ў людскім вобліку… “Цывілізаванай нормай” тут можа стаць прынцып, што гэтыя нелюдзі будуць карацца сьмерцю пасьля, напрыклад, 5-10-гадовага знаходжаньня ў турме (ужо пасьля прысуду). Пасьля гэтага судовае рашэньне пакараць сьмерцю падпісваецца (ці не падпісваецца) генеральным пракурорам ды прэзідэнтам і выконваецца

Будзем лічыць гэта чарговым прынцыпам нашай дактрыны (Д пр-п 120).

 


7 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Найбольш істотныя патрабаванні павінны быць:
    1 – змена выбарчага закона і практыкі, што зробіць лахатрон выбарамі
    2 – увядзенне мясцовага самакіравання, што ліквідуе мафіёзную вертыкаль
    Калі эўрапейскія палітыкі ігнаруюць гэта, значыць лічаць нас недавумкамі. І як пасля гэтага мы павінны да іх адносіцца?

  2. Дарафей кажа:

    Усё гэта ў чарговы раз падцвярджае ўжо даўно вядомы факт, што акрамя нас саміх пра захаванне нашай культуры, мовы, дзяржавы ніхто з вонку не паклапоціцца. ЕЗ і РФ выкарыстоўваюць “беларускае пытанне” толькі дзеля вырашэння сваіх знешнепалітычных мэт. Таму разлічваць на тое, што сюды прыдзе “добры дзядзька” і ўсталюе тут беларускія парадкі, могуць толькі палітычна недальнабачныя людзі альбо здраднікі. Калі прыдзе, то усталюе.., але толькі свае парадкі. Што рабіць ва ўмовах калі не прыходзіцца разлічваць на шчырую дапамогу з-за мяжы, а існуючая ўлада, дзе бездзееннем, а дзе і метадычна знішчае ўсё беларускае? Выйсце адно, распачаць барацьбу за захаванне культуры, мовы і адпаведна дзяржаўнай незалежнасці з нізу, з самога народу. Адзеля гэтага, трэба праводзіць адукацыйна-асветніцкую дзейнасць сярод моладзі (найперш, сярод моладзі, бо гэта будучы патэнцыял нацыянальнага руху, трэба змагацца за яго), сярод працоўных калектываў ( бо гэта людзі, якія сваёй штодзённай працай ствараюць гэту краіну і адпаведна маюць права на лепшая жыццё на сваёй зямлі). Не трэба замыкацца ўнутры аб’яднання сваіх аднадумцаў, трэба несці нацыянальную ідэю (ідэю беларускасці і незалежнасці) у народ.

  3. Так, патрэбна ісці ў народ, каб захаваць беларускую культуру, мову, уславіць сваіх дзядоў і прадзедаў. Вось сёння ад нас ад’ехала наша госця з Беларусі, звычайная сялянка (ужо не калгасніца). Я ёй паказвала нашы сайты, дзе мы пішам на беларускай мове аб нашай культуры, гісторыі, мове. Яна мяне за гэта расцалавала і сказала вялікі дзякуй за працу, а пра яе казалі, што яна лукашыстка. Самыя простыя людзі ўсведамляюць каштоўнасць такой працы і яны проста рады гэтаму. І яшчэ ў людзей адраджаецца радасць і гонар, калі яны даведваюцца аб вынаходствах народа, аб нашай вялікай культуры. Мы вельмі шмат размаўлялі і пра Купалле, і пра абрады, і пра рытуалы. А яна ўсяго толькі звычайная жанчына, якая ўсё жыццё працавала даяркай, а муж трактарыстам. Яшчэ яна мне расказала пра адраджэнне невялікіх вёсак і хутароў. Шматлікія людзі пераходзяць жыць ў такія паселішчы, бо больш зручна займацца сваёй гаспадаркай. Расказвала пра суседа, які трымае каля 400 авечак і не дрэнна жыве. А яе ўнуку (таксама госцю) вельмі спадабалася наша праграма. У нас вельмі вялікія шансы, каб адрадзіць сваю краіну.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Дарафею.
    Усё так, зьвяртацца да народа, ісьці ў народ, але перад гэтым і пры гэтым абавязкова:
    1. Быць падрыхтаванымі.
    2. Рабіць усё арганізавана.
    3. Выкарыстоўваць СМІ.
    Пры гэтым першы этап найважнейшы. Мы ім і займаемся.

  5. Сейбіт кажа:

    Дарафей пісаў: “Выйсце адно, распачаць барацьбу за захаванне культуры, мовы і адпаведна дзяржаўнай незалежнасці з нізу, з самога народу.”
    Прапаную распачаць не барацьбу, а працу. Гэта істотна, таму што шмат гадоў шмат хто займаецца”змаганьнем”, вось і няма “вынікаў працы”. Працу можна пачынаць не з хаджэньня ў народ, а з пошука людзей (хай сабе і не “рэвалюцыянэраў”), якія жадаюць займацца асьветніцка-адукацыйнай справай альбо хацелі б навучыцца займацца гэтай справай. Для гэтага ня трэба шмат людзей. Для пачатку дастаткова 2-3 чалавека ў мястэчку.

  6. Дарафей кажа:

    Паважаны Сейбіт. Чытайце уважліва, я не за рэвалюцыю, а за эвалюцыю, якая з’яўляецца вынікам адукацыйна-асветніцкай дзейнасці. Рэвалюцыя нясе толькі знічтажэнне ўсяго існуючага каб пачаць з нуля, а эвалюцыя- забірае лепшае і адкідае непатрэбнае ад існуючага каб развівацца наперад.

  7. Сейбіт кажа:

    Сапраўды, людзям бывае няпроста паразумецца. Маю наўвазе ня згоду адно з адным, а разуменьне: хто, што і як разумее. Але калі людзі хочуць паразумецца, гэта цалкам магчыма.
    З Вашым разуменьнем ролі рэвалюцыі пагаджуся. Але я меў на ўвазе не рэвалюцыю, а тып людзей, якім трэба ўсё і адразу, і абавязкова “лаўры перамогі”, якім “падабаецца” статус “змагара” , а калі на гэта патрэбны час, праца, шмат сілаў, то іх гэта не задавальняе.
    Мой папярэдні каментар быў як дадатак да Вашага: у падтрымку і ў працяг яго. Ён уключае прапанову вучыцца самім і шукаць людзей , якія хацелі б займацца асьветніцка-адукацыйнай працай (не змаганьнем). Гэтым займаюся і сам. Зрэдку, але бывае, што такія людзі сустракаюцца. Магчыма, што такой працай займаецеся і Вы (ці хацелі б займацца). Важна, каб гэтая ідэя не спынілася на ўзроўні заклікаў і лёзунгаў.
    Спадзяюся, што я дасьціпна патлумачыў сваю думку без прэтэнзій на крытыку ці абвінавачваньні каго б там не было.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы