Віталь Хромаў, Барыс Керзач
На грунце ўсіх фактаў, узгаданых у папярэдніх частках дадзенага матэрыяла, лічым неабходным зьвярнуць увагу на тры грамадска-палітычныя зьявы нашай беларускай рэчаіснасьці, якія праявіліся і падаюцца нам найбольш істотнымі. Гэта: працяг тэндэнцыі дэградацыі БНФ (першая зьява); узаемныя разьлікі на падтрымку ў пары Пазьняк-Баршчэўскі (другая); палітычная персьпектыва і сапраўдны механізм аб’яднаньня вакол Мілінкевіча ў новым блоку “нацыянальна-патрыятычных сіл” (трэцяя). Паспрабуем ня толькі прааналізаваць іх, а і зрабіць свае прагнозы, на грунце якіх даць парады сапраўдным беларускім патрыётам.
4.1.
На жаль, беларускаму народу ў чарговы раз не пашанцавала. У тым сэнсе, што калі гісторыя дала шанец прыйсьці да самастойнасьці й свабоды, лідары, якія ўзяліся весьці народ па гэтым шляху, аказаліся драбнейшымі за маштаб задачаў, якія трэба было вырашаць.
У самым канцы 1980-х паўстаў Беларускі Народны Фронт, яго хутка ўзначаліў Зянон Пазьняк.
Так, на чале БНФ і, натуральна, толькі дзякуючы падтрымцы яго чальцоў, ён у 1988-92 гг. зрабіў некалькі карысных і вялікіх спраў. Але, як высьветлілася далей, здольнасьцяў Пазьняка не хапіла ні на іх працяг, ні на станоўчы і сапраўды прынцыповы гістарычны вынік. А таму ў цэлым ён увойдзе ў беларускую гісторыю калі не негатыўнай постацьцю, дык чалавекам, які меў у сваіх руках, але па дарозе згубіў вялікія магчымасьці па вызваленьні беларускага народу…
Многія кажуць, што Пазьняк быў занадта антырасейскім, а грамадства да гэтага непадрыхтаваным. І, маўляў, гэта было выкарыстана, каб расейскія імперцы ды іх агентура адштурхнулі яго, а разам зь ім БНФ і ўвесь беларускі народ далёка ўбок ад стырна беларускай улады. Многія кажуць, што занадта моцнымі ўсё яшчэ былі сілы расейскага імперскага рэваншызму, якія ў дадатак у пачатку 1990-х яшчэ і сканцэнтравалі сваю ўвагу на Беларусі. Некаторыя кажуць, што ўжо тады паўсталі пэўныя патаемныя дамоўленасьці паміж расейскай імперыякратыяй і заходняй фіналігархіяй (Ельцын-Клінтан), па якіх Беларусь аддавалася на водкуп першай з даных соцыя-паразітных сіл, а другая паабяцала, калі не таксама “душыць беларускіх нацыяналістаў”, дык, прынамсі, не дапамагаць ім, калі іх душыць будзе расейская імперыякратыя.
З усім пералічаным, у прыцыпе, можна пагадзіцца. Але ёсьць рэчы, якія характэрныя асабіста для Пазьняка – для яго як асобы, якія ён абавязаны быў усьведамляць і якімі павінен быў сам кіраваць. Чаму павінен? Дый таму, што абавязвала адказнасьць гістарычнай місіі, якую ён сам узяўся і паабяцаў іншым зьдзейсьніць.
Гаворку мы вядзем пра неверагодна гіпертрафіраваную амбітнасьць Пазьняка, яго літаральна псіхапатычны эгацэнтрызм.
Так, гэты чалавек ня проста не бяз здольнасьцяў – Пазьняк вельмі таленавіты чалавек. Але ён ня мог быць больш разумным, дасьведчанным, таленавітым, здольным і больш адэкватным палітычным задачам, якія паўсталі перад беларускім народам і зьдзейсьніць якія зьявіўся гістарычны шанц, чым увесь Фронт і ўсе беларускія дэмакраты-патрыёты разам узятыя. Гэта відавочны факт. І шмат розуму, каб яго ўсьвядоміць, ня трэба. А калі ўсьвядоміш, становіцца зразумелым, што галоўная задача кіраўніка арганізацыі (такой, як БНФ, і ў дадзеным выпадку канкрэтна БНФ) заключалася ў тым, каб забясьпечваць унутраную арганізаванасьць Фронту, разьвіцьцё яго сяброў (павелічэньне ў іх неабходных ведаў і ўменьняў), пашырэньне яго шэрагаў і ўплыву на грамадства. Для гэтага лідару трэба канцэнтраваць вакол сябе найбольш таленавітых, адданых беларускай справе людзей, падтрымліваць, арганізоўваць іх і раіцца зь імі (агульная справа вышэй за ўсё!), а не атачаць сябе тымі, хто дэманструе асабістую адданасьць.
Аднак, у дадатак да розуму ў кожнага чалавека ёсьць яшчэ інстынкты, ёсьць падсьвядомасьць. Менавіта адтуль у людзей могуць вылазіць такія рысы характару як эгаізм, амбіцыі, маніякальнае жаданьне ўлады, паранаяльны страх яе страціць, як і страх за ўласнае жыцьцё. Калі ў чалавека апошнія рысы характару разьвіты занадта моцна, ён іх часта розумам ня можа кантраляваць. Маючы ў цэлым правільны, прабеларускі сьветагляд, такі чалавек можа ў “дробязях” (напрыклад, у тых ці іншых кадравых пытаньнях, у пытаньнях палітычнай тактыкі) падпарадкоўвацца ня розуму, не сапраўды каштоўным парадам сябраў арганізацыі, а сваім паталагічным пачуцьцям.
Мы лічым, што на першым этапе дэградацыі БНФ, якая стала відавочнай яшчэ ў 1992 годзе і якая перадвызначыла негатыўны лёс беларускага народу, менавіта названыя рысы характару Пазьняка – тое, за што ён адказвае персанальна – таксама выканалі сваю істотную негатыўную ролю.
Ужо тады былі чутны размовы, што Пазьняк прымае аднаасобныя рашэньні, што ня раіцца зь іншымі чальцамі руху, а калі раіцца і нават нібы прымае агульнае рашэньне, назаўтра можа ўсё зрабіць па-свойму, наперакор агульным дамоўленасьцям. Такія паводзіны галоўнага лідара БНФ не маглі не выклікаць незадаволенасьці іншых і часта ня менш разумных лідараў Фронту, але зь меншымі паўнамоцтвамі. Узьнікалі міжасабовыя канфлікты, у якіх Пазьняку, як вядома, давесьці што-небудзь немагчыма. Калі ж чалавек працягваў настойваць на сваёй праваце, якая яму была відавочнай, ён пераходзіў ў шэрагі “ворагаў Пазьняка”, на якіх аўтаматычна падала падазрэньне ў агентурнай дзейнасьці (КГБэшная агентура была, гэта факт, але гаворка цяпер не пра яе).
Часткова з-за гэтага (каб не падпасьці пад падазрэньні), часткова дзеля фармальнага “адзінства Фронту” многія памоўквалі, усё больш накопліваючы ўсьведамленьне пана Зянона як фігуры, неадэкватнай задачам арганізацыі й ролі лідара ў ёй.
Так, адкідаючы, нібы курыца нагамі сьмецьце, аднаго чалавека за адным і эмацыйна прыгнятаючы многіх, Пазьняк замест таго, каб разьвіваць і арганізоўваць Фронт, працягваў кіраваць усё больш слабай структурай – пры гэтым сам жа яе і аслабляў. Многія сябры БНФ у гэты час думалі так: добра, ты прымаеш рашэньні, табе за іх і адказваць! Паглядзім, як ты потым будзеш гэта рабіць!
На справе Пазьняк потым ніколі не прызнаваў сваіх хібаў, ні за што не адказваў. Заўсёды знаходзіліся нейкія “аб’ектыўныя чыньнікі”…
Па ўсім відаць, у яго ўяўленьні існавала такая сьхема: улада (ды яшчэ прэзідэнцкая!) абрынецца яму ў рукі сама сабой, трэба толькі трохі пачакаць. Галоўнае, каб побач не было канкурэнтаў. А ўжо потым… Іншых варыянтаў ва ўяўленьні Пазьняка да 1994 года, відаць, не існавала. За такі сьветагляд “лідара нацыі” вось ужо 16-ы год расплачваецца ўвесь беларускі народ!
Людзі творчыя, беларускі арыентаваныя, ахвярныя, накіраваныя на дзейнасьць, на дасягненьне беларускіх мэтаў (вядома ж, не без недахопаў, і тым ня менш) з пэўнага часу ўсё больш адціскаліся зь непасрэднага асяроддзя Пазьняка, а іх месца займалі фармалісты і вытанчаныя лісьліўцы накшталт Вячоркі й людзі маніякальна, хаця і таемна, нацэленыя на ўладу, накшталт Сіўчыка. Доўгі час каля Пазьняка спрабаваў шчыльна трымацца і згладжваць яго недахопы спадар Хадыка, але і той праз пэўны час ня вытрымаў і перайшоў у шэрагі апазіцыянераў пана Зянона (нагадаем, на зьездзе БНФ ужо ў 1995 годзе Хадыка выстаўляў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні арганізацыі).
Адхіленьне Пазьняка ад кіраўніцтва БНФ магло б адбыцца значна раней, чым у 1999 годзе. Але яго вялікаму аўтарытэту сярод шэраговых сябраў Фронту спрыяла тое, што ён да канца заставаўся лідарам апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ-га скліканьня, а таксама знакамітая галадоўка дэпутатаў у 1995 годзе супраць лукашэнкаўскага рэферэндуму, скіраванага на зьнішчэньне беларускай мовы і нацыянальна-гістарычных сімвалаў. У гэтай галадоўцы Пазьняк прыняў чынны ўдзел! На зьездзе БНФ у 1997 годзе дадалося яшчэ спачуваньне Зянону Станіслававічу з нагоды таго, што яму ў 1996 годзе давялося эміграваць.
Такім чынам, калі мы гаворым пра крокі дэградацыі БНФ (дарэчы, яшчэ раз: вялікай рэальнай сілы, акая магла станоўча вырашыць ключавыя беларускія праблемы ўжо ў пачатку 1990-х), дык першы зь іх (1989-99 гг.) у асноўным знаходзіцца на сумленьні пана Зянона. І імя гэтаму этапу дэградацыі: непамерныя асабістыя амбіцыі.
На нашым сайце калісьці пісалася, што ў 1999 годзе ўяўлялася, што замена Пазьняка на любога іншага прывядзе да станоўчых зьменаў у Фронце. Пазьней жыцьцё навучыла: каб стала лепш, трэба абіраць лепшага, а не любога іншага…
У Вячоркі эгацэнтрызму, амбіцый, апломбу – галоўных недахопаў Пазьняка –сапраўды было менш (хаця хапала), але ў яго выявіліся іншыя недахопы. Ён быў значна менш нацэлены на адстойваньне беларускіх інтарэсаў, на беларускую нацыянальную справу. Затое ён быў значна больш гатовы ісьці на саступкі й кампрамісы небеларускім сілам, а часта і антыбеларускім. Вячорка значна больш фрамальна разумеў будучую беларускую дэмакратыю і, натуральна, значна больш адпавядаў заходнім грантаспакусіцелям, каб быць падчэпленым на грантавую наркатычную іглу (уявіць, што Пазьняка можна купіць за грошы, немагчыма).
Відаць, Вячорка вырашыў, што знайшоў свой спосаб на жыцьцё: будзем іміціраваць змаганьне за інтарэсы беларускага народу (“імітацыя” тут слова ключавое), будзем атрымліваць гранцікі, а лукашыская ўлада калі-небудзь абрынецца сама сабой і мы ўвойдзем у парламент. А нам шмат і ня трэба…
Натуральна, такое сьветабачаньне не магло задаволіць у БНФе ўсіх. Было бачна, што тактыка “малых крокаў”, а па сутнасьці – стаяньне на месцы, ні да чаго добрага беларускі народ не прывядзе. Усё гэта імітацыя справы. А час ідзе…
Хутка ўзьнікла крытыка, а затым і расчараваньне ў новым кіраўніцтве. Затое па ўсё тым жа курыным прынцыпе, як і папярэднік, цяпер ужо новае кіраўніцтва працягвала ігнараваць і адкідаць прыстойных людзей, паступова фармуючы і кансалідуючы сваё грантасмокавае кубло…
Вячоркаўскі перыяд дэградацыі Фронту (гэта час: 1999 – фактычна 2009 гг.; Баршчэўскі ў 2007-09 гг. нічога тут ня выправіў ды й, верагодна, ня мог ці не зьбіраўся выпраўляць) запомніцца таксама беспрынцыпным аб’яднаньнем Фронту ў адну структуру з камуністамі й лібераламі ў АДС (“аб’яднанцы”). Гэта было патрабаваньне амерыканцаў — уся апазіцыя павінна аб’яднацца, каб “вярнуць дэмакратыю ў Беларусь”. Гэта было іх уяўленьне пра стратэгію і іх… інтарэсы. Спосаб яны знайшлі просты: “гранты” даваліся толькі тым, хто ў АДСе. І Вячорка разам зь вячоркаўцамі “дысцыплінавана” сядзелі там у атачэньні… камуністаў і лібералаў.
Чаму сядзелі – зразумела: іх асабісты грашова-амбіцыйны інтарэс. Але ж пры гэтым наша беларуская справа амаль ня рухалася. Чарговыя 10 гадоў. Усіх аб’яднанцаў, і кіраўніцтва БНФ сярод іх, гэта мала хвалявала…
Другі, вячоркаўскі, перыяд дэградацыі Фронту, напэўна, у многіх перад вачыма. Таму толькі назавем яго імя: імітацыя адраджэнскай дзейнасьці.
І вось цяпер, пасьля ХІІ зьезду БНФ, наступае чарговы дэградатыўны этап.
Чаму мы так ўпэўнены, што чарговы дэградатыўны? Чаму мы ня лічым, што з новым кіраўніцтвам можа пачацца адваротны працэс – працэс разьвіцьця БНФ і, нарэшце, пачатак вырашэньня тых задач, для якіх Фронт і ствараўся 20 гадоў таму?
Дый таму, што ў гэтага адноснага маладняку (але ўжо зафармалізаванага, некрафільнага – Вячоркавы ж кадры) яшчэ менш беларускай нацыянальнай ідэйнасьці й яшчэ больш накіраванасьці на грашовы інтарэс (на іх словы мы раім асаблівай увагі не зьвяртаць – толькі на справы; шматлікія цытаты ў папярэдніх чатках матэрыяла прызначаны для таго, каб адцяніць менавіта справы). Таму імі ўсімі яшчэ лягчэй кіраваць з дапамогай фінансавага механізму. А грошай у сьвеце шмат. Асабліва ў ліберастызатараў!.. Іх даюць Мілінкевічу (ён на “Захадзе” “падабаецца” многім), а ён ужо іх раздае ў Беларусі таму, каму трэба — прыкормлівае з рук. Падбягаюць да яго на ўсіх чатырох многія і, напэўна, ужо таўкуцца, нібы парсючкі каля карыта… Будзе сярод іх і Янукевіч са сваёй новай камандай. Не сумнявайцеся.
Запытаеце: чаму мы так упэўнены? Вось прыкметы.
Янукевіч прыйшоў на старшыню Партыі БНФ зь якой пасады? З пасады намесьніка старшыні Фронту па інфармацыйна-ідэалагічнай працы. Ну, і дзе, па вялікім рахунку, вынікі яго ідэалагічна-прапагандысцкай дзейнасьці? Хто-небудзь іх асабліва бачыў?
Справы чалавека – аснова для яго ацэнкі. Ну, і дзе тая справа? Няма чаго ацэньваць… (хто жадае ясьней усьвядоміць, пра што мы кажам, параўнайце яго магчымасьці як намесьніка старшыні БНФ і яго “працу” ў інфармацыйна-ідэалагічнай сьферы з вынікамі працы, напрыклад, нашай рэдакцыі, якая складаецца з 2,5 аматараў)
Па-другое, мы займаемся такой жа ідэалагічнай дзейнасьцю вось ужо 3,5 гады. Калі б Янукевіча сапраўды цікавілі нейкія зьдзяйсьненьні на гэтай ніве, чаму б яму не зьвязацца з намі, не запрапанаваць супрацу. Мы былі б толькі радыя, бо ўвесь час да гэтага заклікаем. Не, прапановаў не было, нават мінімальнай спробы скантактавацца. Значыць, важнейшая частка беларускай справы яму не была патрэбная! Усё, што ён зрабіў у ідэалагічна-інфармацыйным плане за апошнія гады, яму было цалкам дастаткова (пры гэтым аб’ём зробленага адносна таго, што трэба зрабіць, упарта імкнецца да… нуля).
Калі б чалавек выдзеліўся ў беларускім апазіцыйных руху дзякуючы сваім арганізацыйным ці ідэалагічна-прапагандысцкім здольнасьцям і працы, быў бы шырока вядомы, тады так — яго зьяўленьне на адной з ключавых пасадаў у апазіцыі выглядала б абгрунтаваным. Аднак гэтага не было. Журналісты дружна пачалі знаёміць беларусаў з Янукевічам толькі пасьля таго, як ён быў абраны старшынём БНФ. Да гэтага асаблівай нагоды пазнаёміць проста не было…
Такім чынам, па шэрагу аб’ектыўных прыкметаў мы вымушаны канстатаваць, што на ХІІ зьездзе БНФ адбыўся чарговы бюракратычны пераварот, які прывёў да ўлады ў Фронце групу асоб яшчэ менш зьвязаных зь беларускімі інтарэсамі й яшчэ больш няўстойлівых да грашовага спакушэньня. У сувязі з гэтым мы і гаворым пра чарговы (трэці) перыяд дэградацыі, у які ўступіў Фронт. Мы гатовыя наперад назваць яго перыядам купляньня палітычных “прыхільнасьцяў”.
Падзеі, калі яны будуць разьвівацца па гэтым шляху, можна будзе лёгка заўважыць па рыторыцы Янукевіча і ўсяго новага кіраўніцтва БНФ, а таксама па палітычных кроках, якія хутчэй за ўсё будуць набліжаць арганізацыю да руху “За свабоду”.
Для праверкі прагноза раім таксама прасачыць за лёсам некаторых сігнальных асоб – такіх, як Міхалевіч (павінен быць хутка прыняты назад у Фронт), Кастусёў (праз год-два можа быць адхілены з пасады намесьніка), Арлоў (быў ярым прыхільнікам Мілінкевіча на апошнім Кангрэсе дэмсілаў, а потым першым падпісаў перадзьездаўскі ліст “старой гвардыі” ў падтрымку пазіцыі Вячоркі-Баршчэўскага ў БНФ; куды ж ён будзе рухацца цяпер? Сачыце).
Верагодна, на асьвятленьне гэтага пытаньня мы ўжо патрацілі дастаткова літар. Час перайсьці да аналізу другой зьявы — сапраўднага механізму аб’яднаньня вакол Мілінкевіча і палітычных персьпектываў новага блоку “нацыянальна-дэмакратычных сіл”.
Нагадаем, склад магчымага блоку адразу пасьля зьезду агучыў яскравы прадстаўнік новага кіраўніцтва БНФ сп-р Лялькоў. Ён заявіў пра стварэньне блоку, у які разам з БНФ найперш павінны ўвайці БХД, КХП, рух “За свабоду”, “Малады фронт”, “Правы альянс” і БСДГ Станіслава Шушкевіча (некаторыя іншыя сюды дадавалі й АГП).
Па-першае, якія ж гэта нацыянальна-дэмакратычныя сілы? З усіх пералічаных партый і арганізацый сапраўды нацыянальна-дэмакратычнай зьяўляецца толькі КХП і ў пэўнай ступені МФ! (на жаль, пра “Правы альянс” мы нічога ня ведаем, таму пра яго далей казаць ня будзем). Што да іншых структур, дык у кожнай зь іх якая-небудзь ідэалогія дамінуе над нацыянальнай. У БХД – рэлігійна-хрысьціянская, у руху “За свабоду” і АГП – ліберальная, у БСДГ – лева-сацыяльная, а ў сёньняшняга БНФ – ужо і невядома якая.
Калі ж падыходзіць з палітычных пазіцый (дакладней, персьпектывы палітычнага аб’яднаньня), можна на 99% спрагназаваць, што КХП пад Мілінкевіча ня пойдзе.
Заявы Янукевіча аб стварэньні нацыянальна-дэмакратычнага блоку (зь вельмі істотнымі агаворкамі!) падтрымала “Эўрапейская кааліцыя” на чале са Статкевічам, але АГП тут жа заявіла пра сваё ігнараваньне гэтай “кааліцыі” й усіх яе ініцыятываў. Гэта значыць, што калі новая кааліцыя паспрабуе ўключыць у свае шэрагі сяброў Статкевіча і АГП, Мілінкевіч разам з пашырэньнем кааліцыі атрымае дадатковы галаўны боль.
Верагодна, у Мілінкевіча не атрымаецца сабраць вельмі ўжо шырокую кааліцыю, але калі да руху “За свабоду” дылучыцца БХД, МФ, БНФ (што можна лічыць амаль пэўным) і яшчэ некалькі больш дробных груп, гэтага можа быць цалкам дастаткова, каб, сабраўшы 100.000 подпісаў, Мілінкевіч мог зноў зьявіцца ў якасьці кандыдата на прэзідэнты Беларусі ў час бліжэйшай выбарчай кампаніі.
Павелічэньне кааліцыі вакол Мілінкевіча прапарцыйнае яго фінансавым магчымасьцям. Такія магчымасьці ў яго напэўна ёсьць, бо, відаць, на “Захадзе” цяпер вырашылі, што галоўнае не “аб’яднаньне” ўсёй апазіцыі ў адзіны кулак, а іх – “Захаду” – любімы і адзіны прадстаўнік, які “аб’яднае” вакол сябе дастатковую колькасьць усіх іншых. Вось і ўся навізна палітычнай стратэгіі “Эўропы” на фоне былой палітычнай стратэгіі “ЗША”.
Тое, што ў гэтай палітычнай стратэгіі зноў няма аб’ектыўных беларускіх інтарэсаў, гэта мала хвалюе стары-новы “Захад”.
Але гэта хвалюе нас і такіх, як мы. А таму мы кажам: гэта – самае слабое месца ў Мілінкевіча. Ён і яго прадстаўнікі імкнуцца яго схаваць. Яны, заяўляючы пра нацыяльную дэмакратыю, спрабуюць мімікрыраваць пад сапраўдных (неліберальных) беларускіх дэмакратаў. Але ж мы ведаем, што Мілінкевіч –ліберал (і па сьветаглядзе, і па крыніцах падтрымкі). А гэта значыць, што калі ён заменіць на прэзідэнцкай пасадзе ў Беларусі Лу-ку, дык эканамічныя каштоўнасьці беларускага народу тут жа апынуцца ў руках беларускіх аналагаў Беразоўскага, Гусінскага, Дзерыпаскі, Абрамовіча, Фрыдмана і да т.п.; беларусізацыя пачнецца зь першых класаў школ, каб яе дыскрэдытаваць і каб мы — беларускія дэмакраты — зноў замардаваліся такі шлях беларусізацыі падштурхоўваць; усё інфармацыйнае асяроддзе будзе напоўнена ліберастычна-разбэшчвальнай, а не канструктыўна-дысцыплінуючай нацыянальна-дэмакратыянай прапагандай-інфармацыяй. І г.д. (Мы на старонках нашага сайта ужо шмат разоў пра гэта казалі, даводзілі, папярэджвалі. Папярэджваем нашых чытачоў зноў. Не кажыце потым, што вы ня ведалі, што вам не патлумачылі…)
І гэта яшчэ лепшы (пераможны) сцэнар.
Пры горшым сцэнары (і адначасна найбольш верагодным) Лу-ка ў будучых выбарах зноў перамагае (шанцы перамагчы ў Мілінкевіча сёньня варта ацаніць ня больш, чым на 5-10%). “Захад” гэта ведае, таму і робіць стаўку на… Лу-ку. Гэта відавочна.
Такім чынам, удзел Мілінкевіча ў выбарах будзе ўсяго толькі спрыяць легітымізацыі рэжыму (што вельмі кепска!). Чаму ж тады рыхтуецца сцэнар: выбары паміж Лу-кам і Мілінкевічам?
А прычына ў тым, што менавіта гэты сцэнар многім выгадны: Лу-ка атрымае сваё – статус фармальна легітымнага прэзідэнта РБ (і гэта пасьля 17 гадоў беларусафобскай дыктатуры!); Мілінкевіч, набраўшы 15-20% — статус галоўнага апазіцыянера рэжыму (а разам зь ім яшчэ большыя фінансавыя магчымасьці і, цалкам магчыма, чаму не? — пасаду якога-небудзь міністра па працы зь рэлігійнымі й нацыянальнымі меншасьцямі – каб Лу-ка мог пазьней сказаць, што гэта ня ён далей прадаваў Беларусь, а Мілінкевіч); а “Захад” – упэўненасьць, што “ў выпадку чаго” да ўлады ў Беларусі прыйдуць ня “гэтыя нацыяналісты”, а гарантавана іх чалавек… Як кажуць, усе задаволеныя.
Не, ня ўсе. Ня будзе задаволены беларускі народ (праўда, ён ня будзе ведаць, чаму; будзе толькі адчуваць, што адбылося нешта ня тое…) і беларуская нацыянальная эліта (яна будзе ведаць, чаму; і пра гэта мы яшчэ раз скажам: таму што будуць працягваць заставацца нязьдзейсьненымі інтарэсы беларускага народу!)
Таму атрымліваецца, што сапраўдным беларускім дэмакратам ісьці да Мілінкевіча няма ніякага сэнсу…
Адсюль тэма трэцяя. А калі не яднацца вакол руху “За свабоду”, дык вакол каго? Можа, вакол новапаўсталага саюзу Баршчэўскі-Пазьняк?
Тое, што такі саюз стварыўся (ці можа быць створаны), бачна па тым, што пісаў Пазьняк перад зьездам БНФ, а асабліва па тым, што казаў Баршчэўскі пасьля зьезду… Памятаце, “я разьлічваю на яго [Пазьянка] падтрымку”. Праўда, з выступаў ні аднаго, ні другога ня бачна, як разьмеркаваны ролі (калі яны разьмеркаваны) у гэтым дуўмвіраце.
Нашы дэдуктыўныя гіпотэзы.
Першая. Пазьняк зразумеў, што, калі ён зноў пойдзе на выбары прэзідэнта Беларусі й у чарговы раз іх праваліць, зноў бессэнсоўна растраціўшы людскія рэсурсы, час і сродкі (так, як было ў 1994, 1999, 2001, 2006 гг.), ён істотна павялічыць свае шанцы ўвайсьці ў гісторыю Беларусі як эгацэнтрычная, дэструктыўная асоба. І ён нарэшце вырашае перадаць на гэты раз патэнцыял КХП іншаму чалавеку, якому ён давярае. Напрыклад, Баршчэўскаму. Магчыма, такому рашэньню “спрыяе” яшчэ і стан здароўя ўжо немаладога чалавека.
Пакуль у гэтай гіпотэзе адзін дэфект: Пазьняк ужо пачаў агітацыю за татальны байкот выбараў прэзідэнта 2011 года – тое, што пан Зянон робіць адносна ўсіх выбараў, дзе асабіста ня ўдзельнічае і не зьбіраецца ўдзельнічаць… Аднак таксама магчыма, што гэтыя заявы — прыкрыцьцё ад заўчаснага пралічваньня яго з Баршчэўскім сцэнару.
Другая гіпотэза. Пазьняк і Баршэўскі дамовіліся толькі пра ўзаемадзеяньне ў агульным плане, без дакладнага ўзгадненьня этапаў і разьмеркаваньня роляў. Таму, дапускаем, Баршэўскі проста сам вырашыў, што ў будучыні ён можа вытрасьці з Пазьняка дапамогу (невялікія шанцы на гэта ў яго ёсьць). Але пакуль галоўнай прычынай такой зацятай барацьбы Баршчэўскага за вылучэньне кандыдатам у кандыдаты на прэзідэнта РБ (якая, што відавочна, моцна развальвае БНФ знутры) нам бачыцца “падтрымка”-падштурхоўваньне з боку Вячоркі й Івашкевіча.
Пры ўсіх абставінах сілаў, якія разам могуць сабраць Пазьняк і Баршчэўскі (калі да іх далучацца яшчэ і дадатковыя аўтарытэты, людзі, грошы), можа ўпрытык хапіць, каб сабраць неабходныя 100.000 подпісаў за вылучэньне. Аднак, вось у чым справа. Калі ўсе гэтыя сілы зьбіраюцца пад вылучэньне Пазьняка, амаль 100%-ва ўсё будзе правалена (вышэй мы патлумачылі — чаму; дый гісторыя паказвае тое ж). Калі пад Баршчэўскага – невялікія шанцы ёсьць. Але, на жаль, у нас няма асаблівага даверу і да спадара Баршчэўскага. Пэўныя факты яго палітычнай біяграфіі (напрыклад, 8 гадоў адсутнасьці ў палітыцы ў інтэрвале 1999-2007 гг.), а таксама стаўленьне да нашай рэдакцыі (якое ніякое – яго проста няма; між тым, чалавек з функцыямі арганізатара, які сапраўды зацікаўлены зьдзейсьняць беларускую нацыянальную ідэю, міма нас прайсьці ня можа ў прынцыпе), не дазваляе нам заклікаць нашых чытачоў й прыхільнікаў абодвух зародкаў Беларускага Дэмакратычнага Руху ісьці да Баршчэўскага і запісвацца ў яго штабы…
Многія скажуць, што мы намалявалі сітуацыю без выйсьця: БНФ амаль цалкам здэградаваў; у рух “За свабоду” ісьці ня варта па прычыне яго ліберальных, а не нацыянальных мэт; да Баршчэўскага таксама ня варта сьпяшацца, бо да яго таксама даверу няма. Набліжаецца чарговы вырашальны момант, а рабіць, што, зноў няма чаго?
Усё так, ды не зусім…
4.2.
Самае галоўнае для нас – гэта змаганьне за аб’ектыўныя беларускія інтарэсы, каб іх раней ці пазьней вырашыць.
Але ж кожны з нас не стварае рэчаіснасьць. Мы жывем і змагаемся ў ёй. У такой, якая яна ёсьць. У гэтых умовах галоўнае для нас – гэта не дапусьціць чарговага расчараваньня, не дазволіць зьдзейсьніць чарговую бессэнсоўную страту сіл, часу, энэргіі, веры. Усё пералічанае мы павінны накопліваць. Нашы шэрагі, нашы сілы, нашы ўменьні павінны расьці, а не перыядычна здувацца нібы гумовы шарык. Дзьмулі-дзьмулі, пракалолі, здуўся. Дзьмулі-дзьмулі, пракалолі, здуўся. І г.д. Што можа быць бессэнсоўней? Але так адбываецца ўжо больш за 15 гадоў.
Для таго, каб падобнае не дапускаць, ёсьць толькі адзін спосаб: трэба ўсё дакладна спрагназаваць, паставіць рэальныя і сэнсоўныя задачы, максімальнай колькасьці людзей трэба ўсё патлумачыць, пра ўсё папярэдзіць. Тады пасьля чарговай буйной палітычнай кампаніі наш патэнцыял ня будзе скідацца на нуль, а, як мінімум, застанецца на папярэдне дасягнутым узроўні, зь якога, працуючы далей, можна дасягнуць яшчэ больш высокага ўзроўню. І так да той пары, пакуль мы ня будзем здольныя пераадолець бар’ер…
Таму мы і пішам пра тое, што ёсьць, і так, як ёсьць.
Але гэта ня ўсё. У нас ёсьць уласная стратэгія. І тыя людзі, якія разьлічваюць на нас — сябраў рэдакцыі, яшчэ пераканаюцца, што разьлічвалі недарма.
Каб не заклікаць вас проста паверыць нам (“паверце” – зыходна патрабуюць усе падманшчыкі-маніпулятары), патлумачым будучыя нашы крокі. Ужо цяпер.
Па-першае, да канца будучага лета мы плануем завяршыць фармуляваньне ключавых момантаў Праграмнага вобразу Будучай Беларускай Дзяржавы (нагадаем, гэты вобраз павінен адлюстроўваць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на ўласнай зямлі; а механізм дзяржаўнай улады павінен служыць не цяперцам, імперцам, ліберастам, сіяністам ці якой яшчэ паразітычнай халеры, а беларускаму народу!). На яго грунце будуць сфармуляваны ключавыя пытаньні да беларускіх апазіцыйных палітыкаў і нашы варыянты адказаў на іх (адказы будуць вынікаць усё з таго ж – з аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу). Усім апазіцыйным палітыкам, якія пажадаюць, каб мы ўсе іх падтрымалі на будучых выбарах, будзе запрапанавана падпісацца пад кожным з адказаў на ключавыя беларускія пытаньні (“крывёй”!). Толькі той з палітыкаў, хто падпішацца, атрымае і нашу падтрымку, і агітацыю за яго!
Калі ж не падпішацца ніхто (што вельмі верагодна), значыць, перад намі толькі адна задача – пасьлядоўна ствараць абедзьве часткі Беларускага Дэмакратычнага Руху (тую, што ў Беларусі, і тую, што ў замежжы), ідучы па сцэнары: Веды – Кадры – Арганізацыя – Прыхільнасьць мас і г.д.
Па-другое, у 2010 годзе ў ваколіцах 25 сакавіка мы – рэдакцыя – зноў заклічам прыхільнікаў нашага сайта сабрацца ў Менску ў скверы Янкі Купалы з мэтай далейшай арганізацыі зародка Беларускага Дэмакратычнага Руху (БДР). Там мы і паглядзім, колькі нас, і дадаткова параімся, што нам варта рабіць у час будучых прэзідэнцкіх выбараў.
А да гэтай пары заклікаем усіх рыхтавацца да сустрэчы і арыентаваць іншых далучыцца да нас.
Усе тлумачэньні – дастаткова поўныя і дакладныя – для сьвядомага абраньня таго ці іншага кірунку дзейнасьці мы адкрыта і шчыра падалі.
4.3.
Паколькі пытаньні, якія мы разгледзелі вышэй, маюць прынцыповы характар і ў плане апісаньня сітуацыі, і ў прагнастычным плане, мы ўпершыню вырашылі дадаткова абмеркаваць іх у форме адкрытай дыскусіі з рэдактарам нашага сайта прафесарам Алесем Астроўскім.
Адсюль першае пытаньне: Як вы ацэньваеце нашы аналіз, прагноз, рэкамендацыі?
Астроўскі: мы ня першы год ведаем адзін аднаго і супрацоўнічаем. Пярэчаньняў няма практычна ніякіх. Адзінае, што я люблю ня толькі апісваць сітуцыю, а і перадаваць яе вобразна. Часта гэта дапамагае зразумець зьмест падзей лепш за іншае.
Паглядзіце на лагатып нашага сайта. На ім сімвалічна пазначана, што мы глядзім уверх, а там над намі пралятае беларуская птушка шчасьця – бусел, які робіць шчасьлівай усю Беларусь і ўвесь беларускі народ (блакітнае неба над Беларусьсю). Бусел – гэта сімвал беларускай нацыянальнай ідэі. Яна павінна быць па-над намі. І ўсе мы павінны на яе арыентавацца і ёй падпарадкоўвацца. Яна літаральна павінна кіраваць намі. І у межах беларускай этнічнай тэрыторыі ў ідэале найперш і толькі яна!
Вось толькі пры такім падыходзе да “бусла”, такім сьветаўспрыняцьці беларускі палітычны дзеяч мае шанец зрабіць нешта карыснае для ўласнага беларускага народу. У ідэале толькі тады ён увогуле набывае легітымнае права заявіць пра сябе як пра палітыка ў Беларусі. Калі будзе так, толькі тады на нашу беларускую зямлю прыйдзе шчасьце.
Між тым, мы бачым варыянты.
Лу-ка хоча “бусла” забіць!
Пазьняк вырашыў паляцець разам з “буслом”, залезшы яму на сьпіну.
Вячорка і Янукевіч вырашылі, што яны маюць права прывязаць “бусла” за вяроўку да нагі, дэманструючы, што, маўляў, “нацыянальная ідэя з намі”, а самі пры гэтым будуць вырашаць свае асабістыя пытаньні.
Між тым, беларускую нацыянальную ідэю немагчыма расстраляць, як паветраны шар, немагчыма выкарыстаць у якасьці дываніка-самалёта, немагчыма валачы за сабой на вяроўцы, як дойную карову. Ідэя, калі й, здавалася б, загіне, аджыве, як птушка-Фенікс, і зноў вырвецца ў нябёсы…
Заўсёды праз пэўны час знойдуцца беларусы, якія будуць ставіцца да свайго “бусла” так, як ён таго заслугоўвае. Такіх людзей у Беларусі сёньня зноў хутка большае… Мы – сябры рэдакцыі – у іх шэрагах.
Другое пытаньне: Вы напэўна ведаеце асабіста многіх “герояў”, якіх мы ўключылі ў апошні аналіз у сувязі з падзеямі вакол ХІІ зьезда БНФ. Што б вы манглі дадаць да іх характарыстык?
Астроўскі: Я асабіста ведаю Пазьняка, Баршчэўскага, Вячорку, Янукевіча, Мілінкевіча. Праўда, кожнага ў рознай ступені (больш за ўсё Мілінкевіча, менш – Баршчэўскага і Янукевіча). Апісваць асабовыя рысы кожнага зь іх для мяне будзе не зусім карэктна. Але я магу распавесьці пра справы, якія ў мяне былі разам з гэтымі людзьмі, дзе мы сутыкаліся. Іх стаўленьне да гэтых спраў, на мой погляд, добра раскрывае сапраўдныя палітычныя арыентацыі й памкненьні названых асоб.
Я з 1986 г. усім тлумачу, што беларусізацыя ўсёй сістэмы адукацыі (у сваю чаргу ўсімі прызнаная стратэгічная плынь, неабходная для ўсёй беларусізацыі) залежыць ад першапачатковай беларусізацыі ўсіх ВНУ Беларусі (а не ад дзіцячых садкоў). Таму ў пачатку 1996 года я набраўся сьмеласьці й пайшоў на сустрэчу з Пазьняком, каб распавесьці яму пра настроі выкладчыкаў Вышэйшых навучальных устаноў з нагоды прыходу да ўлады Лукашэнкі (у 1995-97 гг. у выкладчыкаў ВНУ яшчэ было выразнае абурэньне тым, якая істота заняла пасаду прэзідэнта Беларусі). Я хацеў запрапанаваць Пазьняку паспрыяць аб’яднаньню выкладчыкаў ВНУ – беларусаў у Таварыства беларускай вышэйшай школы, каб хоць неяк паспрыяць захаваньню там беларускага духу, які зарадзіўся ў 1990-94 гг. Узаемная падтрымка беларусаў-выкладчыкаў у ВНУ несумніўна пазітыўна паўплывала б і на настроі іх саміх, і на студэнтаў. Пазьняк сустрэў мяне ў вядомым маленькім пакойчыку на Варвашэні 8, падбачэнясь. Вакол яго былі Вячорка і Сіўчык. Выслухаў. Супраць ня быў, але дапамагаць ня стаў. У мяне засталося непрыемнае ўражаньне, што ён успрымаў мяне як чалавека, які прыходзіў да яго прасіць нешта для сябе асабіста…
У канцы 1996 г., калі Пазьняка ўжо не было, я зьвярнуўся з той жа канкрэтнай просьбай ўжо да Вячоркі. Нагодай было тое, што ўтваралася Рэспубліканская арганізацыя ТБШ. І я прапанаваў Вячорку быць ініцыятарам стварэньня адначасова з ТБШ – і ТБВШ. Адначасова ствараць абедзьве арганізацыі. Пагаварылі, патлумачыў. Вынік быў… зноў нулявы. Таму мне давялося самому ў Гародні арганізоўваць выкладчыкаў ВНУ, ствараць гарадскую арганізацыю ТБВШ у разьліку, што Менск раней ці пазьней прачнецца і возьме за аснову хаця б нашыя напрацоўкі. Усё ж на карысьць справе. Але Гродзенскаму ТБВШ так і давялося існаваць у адзіноце ўсе 9 гадоў да часу прымусовай ліквідацыі ўладамі ў 2005 годзе… Зрэшты, гісторыя гарадзескага ТБВШ – гэта асобная тэма. Я, магчыма, калі-небудзь яе распавяду — і дзеля гістарычнай цікавасьці, і дзеля таго, каб раздаць “усім сёстрам завушніцы”…
У 1996 годзе мы разам з Падголам, які на некалькі тыдняў прыехаў у Гародню, распрацоўвалі PR-тэхналогіі, каб заваліць (хаця б у Гародні) вядомы “рэферэндум”. Гэта не атрымалася зрабіць. Чаму — таксама асобная размова. Але пазьней у мяне зьявілася ідэя сабраць усе PR-аўскія ідэі, матэрыялы, карысныя для змаганьня з лукашызмам, і выдаць асобнай кнігай. Пачаў пісаць сам і зьбіраць матэрыялы, якія давалі мне дзясяткі сябраў БНФ. Сабраныя матэрыялы перадаў у Менск. Там свае праўкі ўнесьлі Баршчэўскі й Падгол і вярнулі мне. У выніку, у канцы 1998 года выйшла кніга “Палітычная барацьба за незалежнасьць Беларусі ў варунках інфармацыйнага таталітарызму і каланіялізму”. Дапамог выдаць увесь тыраж… Мілінкевіч. 300 экзэмпляраў гэтага выданьня, складзеныя ў 7 мяхоў (для 6 абласьцей і Менску) я прывёз на Сойм БНФ і раздаў кіраўнікам абласных арганізацый БНФ…
У 1999 г. у Гародні прайшла знакамітая канферэнцыя “Беларуская нацыянальная ідэя”. Дапамагалі ў яе правядзеньні Мілінкевіч і Домаш. Пасьля канферэнцыі ўзьнікла ідэя выдаць ня толькі тэзісы, а і кнігу ўсіх матэрыялаў гэтай канферэнцыі. Паколькі я працягваў зьбіраць артыкулы для гэтага выданьня, я персанальна зьвяртаўся да Вячоркі, каб той даслаў нешта сваё (Вячорка абяцаў зрабіць пераклад на нашу мову нацыянальнай ідэі ў разуменьні летувісаў), і на Соймах БНФ да Папкова, які ў той час актыўна факсаваўся з Пазьняком (апошні любіў выкарыстаць выраз: “Нацыянальная ідэя – наш сьцяг!”). Аднак ні Вячорка, ні Пазьняк сваіх артыкулаў у выданьне не перадалі. Кніга матэрыялаў канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” выйшла ў канцы 2000 года (яе матэрыялы выстаўлены на нашым сайце). Фінансавыя рэсурсы на яе выданьне былі знойдзены Мілінкевічам і Домашам.
У канцы 1999 года зь ініцыятывы Баршчэўскага я стаў старшынём камісіі па грамадскіх сувязях (PR-камісіі; прасьцей, прапагандысцкай). Задача камісіі ў той час заключалася ў тым, каб рыхтаваць пэўныя прапагандысцкія і PR-аўскі выніковыя матэрыялы, якія можна было раздаваць на фронтаўскіх акцыях ці раскідваць па паштовых скрынях (у Меску і рэгіёнах). На жаль, за 2000 год і першую палову 2001 года, калі камісія працавала пад маім кіраўніцтвам, Баршчэўскі не прыходзіў на яе паседжаньні. Вячорка – тады ўжо старшыня БНФ – перакідваў нас з аднаго памяшканьня ў іншае, ад аднаго кампутара да іншага. Для працы ўвесь час ствараліся нейкія перашкоды. Напрацаваныя матэрыялы не выкарыстоўваліся (адзінае выключэньне – 25 сакавіка 2000 года). Па сутнасьці — ўся праца йшла ў пясок…
У 2001 годзе я быў сьведкам, як кіраўніцтва Фронту на чале зь Вячоркам спачатку падтрымлівала Домаша, а затым Вячорка і Івашкевіч зрабілі ўсё магчымае, каб “адзіным” ад апазіцыі стаў… Ганчарык.
Пасьля 2001 года, калі стала ясна, што дапамагаць той “апазіцыі”, якая ёсьць, скідаць Лу-ку бессэнсоўна (бо, калі ў Беларусі да ўлады прыйдзе ўсё гэта апазіцыйнае месіва, таталітарны адкат можа быць яшчэ горшы), я зразумеў, што галоўная дзейнасьць, якая патрэбна беларускаму народу, не прапагандысцкая, а ідэалагічная. І з пачаткам 2002 года, калі многія трохі ачунялі пасьля ганебнага правалу прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, я пачаў зьвяртацца да вядомых мне людзей зь ідэяй заняцца працай па стварэньні Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы. Мне падавалася, што варта сабраць некалькі адукаваных беларусаў-энтузіястаў і мы створым невялікую групу, якая арганізуе і правядзе серыю канферэнцый, абагуліць сабраныя матэрыялы і сфармулюе гэты Вобраз (бо на канферэнцыі “Беларуская нацыянальная ідэя” было цалкам даказана, што Беларускай Дзяржаве быць; паўстала неабходнасьць адказаць на пытаньне: якой Яна павінна быць?!). Недзе ў 2002 годзе я прапанаваў Янукевічу ўвайсьці ў склад гэтай групы (справа была ў цягніку Рыга-Мінск). Ён адмовіўся (дарэчы, так зрабілі амаль усе, да каго я зьвяртаўся – і ў Менску, і пазьней у Гародні).
Тады летам 2002 года я напісаў кнігу “Адэкватная сьхема нашай рэчасінасьці” і ў пачатку 2003 года, якраз пад выбары ў мясцовыя саветы, яна была выдадзена (у самай простай форме; тэкст гэтай кнігі ёсьць на нашым сайце). Дапамагаў выдаваць гэтую кнігу зноўку Мілінкевіч. Па некалькі экзэмпляраў кнігі было перададзена практычна ва ўсе вядомыя апазіцыйныя партыі ў Беларусі. Цікавай была рэакцыя Вячоркі (мне перадалі, я сам на тым паседжаньні ня быў). Са слоў аднаго чалавека, якому я давяраю, ён на паседжаньні Сойму БНФ заявіў, што мая кніга “Адэкватная сьхема нашай рэчаіснасьці”… шкодная.
У 2004 г. я як сябра ПБНФ удзельчаў ў выбарах у “палатку”. Матэрыяльная падтрымка на выбарчую кампанію (пра некаторыя асаблівасьці якой таксама трэба весьці асобную гаворку) была з двух крыніц, але ўсё роўна была мізэрная. Аднак пры гэтым дапамога ад Мілінкевіча была амаль у 5 разоў большай, чым дапамога з боку Вячоркі (дарэчы, па дадзеных экзіт пол, якія тады праводзіліся на маёй акрузе, я выбары выйграў яшчэ ў першым туры).
У 2005 г. пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года. Я напісаў артыкул “Наша галоўная праблема – этнацыд! Наша мэта – беларуская дзяржава!” (гэта той артыкул, зь якога пачаў працу наш сайт). Яго яшчэ ў 2005 годзе я перадаў Мілінкевічу…
Паколькі, як высьветлілася, выказаць прабеларускую думку ў нашай сёньняшняй РБ немагчыма ня толькі ў афіцыйных, але часта і ў “незалежных” СМІ, мы арганізавалі наш сайт “Беларусь – наша зямля”. Як вам, сябры, вядома, за 3,5 гады працы да нас не зьвярнуўся ніводны з узгаданых вамі асоб – ні Пазьняк, ні Баршчэўскі, ні Вячорка, ні Янукевіч, ні Мілінкевіч. Вы добра ведаеце, што мы робім і для каго мы робім. Аднак наша справа ім не патрэбная…
Для мяне гэта вельмі інфарматыўны паказьнік.
Пытаньне: З вашага апавяданьня вынікае, што з усіх пералічаных асобаў самым прыстойным, пры усіх недахопах, зьяўляецца Мілінкевіч. Чаму ж вы тады не ў яго Руху “За свабоду”?
Астроўскі: Так, зь вядомых мне фактаў, Мілінкевіч апынуўся ці не самым прыстойным зь пералічаных. Больш за тое, мне здаецца, што мы ўсё яшчэ добрыя прыяцелі. Але, адна справа – гэта асабістыя стасункі: пасядзець, пагаманіць, абмяняцца нейкай цікавай інфармацыяй, перацерці нейкія пытаньні. Калі добрая кампанія, прыстойныя, цікавыя людзі, калі гэта рыбалка, вогнішча, гарбата… Чаму не? Аднак прынцыповыя ідэалагічныя пытаньні, палітычныя расклады, канкрэтны ўдзел у палітычных працэсах на баку тых ці іншых сіл, гэта – ужо зусім іншая справа. Калі тут ёсьць разыходжаньні паміж людзьмі, сяброўства мала ў чым дапаможа, яно адыходзіць на другі план.
Калі я быў больш малады і менш дасьведчаны, я таксама лічыў, што трэба абіраць нейкую асобу ў якасьці найлепшага палітычнага лідара (найлепшага з магчымых) й ісьці за ім, падтрымліваць яго, працаваць на яго. Маўляў, ён усё ведае, а мне шмат невядома, а тое-сёе і не павінна быць вядома. Зыходзячы з такіх меркаваньняў, я ў свой час падтрымліваў Пазьняка (у 1988-97 гг.), Вячорку (у 1999-2000 гг), Домаша (у 2000-01 гг.). Аднак ва ўсіх гэтых выпадках пазьней высьвятлялася, што калі я рабіў стаўку на нейкага канкрэтнага чалавека, не задаючы перад гэтым яму пэўных ключавых пытаньняў, не высьвятляючы да канца яго сьветагляд, мяне заўсёды чакала расчараваньне. І тады я сфармуляваў для сябе наступнае: цяпер я ніколі і нікога ня буду падтрымліваць, заплюшчыўшы вочы, арыентавацца на яго вонкавы выгляд і прымаць на веру яго агульныя абяцаньні накшталт такіх — “не хвалюйся, каля я прыйду да ўлады, я ўсё зраблю добра”. Перад тым, як зь кімсьці аб’яднацца, я павінен дакладна высьветліць яго стаўленьне да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу (вось той адзіны аб’ектыўны крытэр!). І толькі поўнае супадзеньне жыцьцёвых мэтаў чалавека з гэтымі каштоўнасьцямі можа стаць грунтам для нашага аб’яднаньня.
Вось такі падыход. Усё іншае — ад лукавага. У большай ці меншай ступені, але ад яго…
Аляксандр Уладзіміравіч двойчы запрашаў мяне ў сваю каманду яшчэ ў 2005-м годзе. Я, з нагоды таго, што патлумачыў вышэй, задаў яму пытаньне пра мэты яго грамадска-палітычнай дзейнасьці. Ён на гэтае пытаньне тады не адказаў. І дасёньня я яго адказу ня маю… Таму я і не ў яго камандзе.
Тое, што вы пішаце пра ліберальную арыентацыю Мілінкевіча, сапраўды выглядае на праўду (на грунце шэрагу фактаў). Калі так, нам – беларускім дэмакратам – зь ім і яго Рухам не па дарозе… І, на жаль, нічога ў гэтым выправіць немагчыма. Кожны выбірае свой шлях.
А нам застаецца толькі наш сцэнар.



























































Дарафею.
1. “Веру .“
Vielmi dobra. A čamu tady Vaspan žadaje žyć u siekularyzavanym hramadztvie pavodle ludźmi prydumanaha prava? Bo kali vieryš u BOHA adzinaha, to j padparadkoŭvaisia JAMU, to bok žyvieš pavodle taho z čym JON pasyłaŭ svajich prarokaŭ, pavodle praz jich pieradanaha prava.
2. “Небудзем жа мерацца, хто больш верыць, а хто не.”
Nierazumieju navošta hetyja słovy. Ci ž ja siuliŭ mieracca?
3.” Што датычыцца сусветнага халіфату, то акцэнтую увагу на слове “сусветны.””
Chalifat, heta kali usie musulmanskija nacyji abjadnanyja ŭ adnej krajinie, pad adnej uładaj, na hruncie j pavodle taho prava jakoje dadziena AŁŁAHam, Vialiki JON a Śviaty, praz Kuran i Praroka Muhammada, chaj bahasłaŭlaje jaho AŁŁAH i vitaje. Słohan “suśvietny chalifat”, heta takaja strašyłka ad vorahaŭ Isłamu ŭžyvanaja dziela antyisłamskaj prapahandy.
4. “Пакажыце калі ласка на палітычнай мапе прызнаную хоць якой іншай краінай дзяржаву — імірат Каўказ”
Darafieju, niama imirata Kaŭkaz, jość Imarat Kaŭkaz. Vaspan sam vielmi nieskładana moža ŭ hetym upeŭnicca. Spadziajusia što Vaspan razumieje, što arhumant z mapami vielmi j vielmi słaby? Što jość paznačana na palityčnaj mapie a što nie, zaležyć ad taho dzie taja mapa była nadrukavana. Niaŭžo niezrazumieła? Što da lehitymnaści, to istotnaj jość lehitymnaść pierad BOHAM, nia pierad ludźmi. U hetym, kantekście pytańnie pryznańnia inšymi krajinami druhasnaje. Ale pryznajuć, na ŭsio svoj čas.
5. “Між тым на Каўказе існуюць і краіны з шматвяковай хрысціянскай культурай (Грузія і Арменія)…”
Imarat Kaŭkaz ab’jadnoŭvaje narody Paŭnočnaha Kaŭkazu. Gruzija j Armienija u Zakaŭkaźzi, to bok na Paŭdniovym Kaŭkazie.
Абдулу. .»A čamu tady Vaspan žadaje žyć u siekularyzavanym hramadztvie pavodle ludźmi prydumanaha prava? Bo kali vieryš u BOHA adzinaha, to j padparadkoŭvaisia JAMU, to bok žyvieš pavodle taho z čym JON pasyłaŭ svajich prarokaŭ, pavodle praz jich pieradanaha prava.» Вы лічаце, што менавіта абраны вамі шлях да Бога (ваша успрыяцце Бога) і ёсць правільны? Амаль так жа думае кожны, хто верыць у Бога. На тое і слова «верыць» -азначае безумоўна прымае як ісціну. Але кожны чалавек- гэта індывідуальнасць таму і не можа існаваць адзінага ўспрыняцця Бога. Бог адзін, шляхі да яго розныя. Кожны з нас у свой час будзе адказваць прад Богам, прычым менавіта за сябе, а не як наведвальнік царквы ці мечэці, ці інш.. Як тады адносіцца паводле Вашых слоў да прадстаўнікоў іншых рэлігій? Шмат з іх таксама шчыра веруць у «свайго Бога» ( дакладней у ісціннасць свайго шляху да
Бога). А што рабіць з атэістамі (хай нават яны і памыляюцца) ім увогуле няма месца ў вашай мадэлі грамадства? Вось таму, я лічу, што больш прадуктыўным будзе жыць грамадству у цэлым па людскіх законах (усяроўна асноўныя прынцыпы грамадскай маралі, якія сталі законамі, пераклікаюцца з Божымі законамі), а кожная асоба уласна для сябе мае права прымаць акрамя таго па законах якой з рэлігій яна будзе жыць. А потым Бог кожнага ацэніць па яго справах.
Darafieju
1. «Вы лічаце, што менавіта абраны вамі шлях да Бога (ваша успрыяцце Бога) і ёсць правільны?»
Łiču. Ale pry čym tut mnoj abrany šlach i što ja liču? Vaspan ž kaža što vieryć u BOHA, jakomu pakłaniaŭsia prarok Ibrahim (Abraam), pakoj jamu. I Ibrahim, i usie praroki BOŽYJA vučyli padparadkoŭvacca adno tolki BOHU i sudzić tolki pavodle taho, što pasłaŭ BOH. Dyk jak tady možna i vieryć, i razam adkidać BOŽYJA zapaviety, a mienavita heta robim (BOŽA ścieražy) chočučy siekularnaha hramadztva, chočučy žyć pavodle ludzkaha prava.
Skazana ž u Bibliji, Isaja, 33:22 — “Bo Haspodź — sudździa naš: Haspodź — zakanadaviec naš, Haspodź — car naš. Jon uratuje nas.”
A voś što kaža BOH, vialiki JON a Mahutny, u Śviatym Kuranie:
5:44-47 — «My pasłałali Taŭrat (Toru), u jakim jość viernaje kiraŭnictva i śviatło. Pakornyja praroki pastanaŭlali pavodle jaho dla tych, chto vyznavaŭ judajizm. Rabiny j pieršaśviatary rabili hetak sama adpaviedna s tym, što było jim nakazana zachavać z Pisańnia Ałłaha i jany śviedčyli ab jim. Dyk nia bojciesia ž ludziej, ale bojciesia Mianie i nie pradavajcie Maje znamieńni za mizerny košt. Tyja ž, chto nia pryjmajuć rašeńniaŭ adpaviedna z tym, što pasłaŭ Ałłah, nia jość viernikami.
My nakazali ŭ jim (Taŭracie): dušu — za dušu, voka — za voka, nos — za nos, zub — za zub, a za rany — pomsta, ale kali b chto daravaŭ — to heta było b jamu zbaŭleńniem ad jaho raniejšych hrachoŭ. Tyja ž, chto nia pryjmajuć rašeńniaŭ adpaviedna z tym, što pasłaŭ Ałłah, jość złačyncami.
Uśled za jimi My pasłali Isu (Isusa), syna Marjam (Maryji), z paćvierdžańniem iścinaści taho, što było pasłana raniej u Taŭracie (Tory). My daravali jamu Indžył (Jevanhielle), u katorym było viernaje kiraŭnictva i śviatło, jakoje paćviardžała toje, što było pasłana raniej u Taŭracie (Tory). Jano (Jevanhielle) było viernym kiraŭnictvam i nakazam dla bohabajaznych.
Niachaj ludzi Indžyła (Jevanhiella) sudziać pavodle taho, što Ałłah pasłaŭ u jim. Tyja ž, chto nia pryjmajuć rašeńniaŭ zhodna z tym, što pasłaŭ Ałłah, jość hrešnymi biazbožnikami.»
5:68 — «Kažy (o, Muhammad): «O ludzi Pisańnia! Vy nia pojdzicie prostym šlacham, pakul nie pačnicio kiravacca Taŭratam (Toraj), Indžyłam (Jevanhiellem) i tym, što pasłana vam ad vašaha Hospada.»"
2. «Але кожны чалавек- гэта індывідуальнасць таму і не можа існаваць адзінага ўспрыняцця Бога. Бог адзін, шляхі да яго розныя.»
Indyvidualnaść, i što? Ci Vaspan ličyć što BOH słaŭ Pisańni nie dla ŭsich ludziej, ale tolki dla niejkich asobnych ludziej, dla peŭnych indyvidualnaściaŭ? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH, jaki jość Tvorca usiaho čaho isnaha, adziny Ŭładar usiaho što na Ziamli j usiaho što ŭ Niabiosach, Uładar Suśvietaŭ, jaki viedaje ŭsio što było i ŭsio što budzie, biaz voli katoraha ničoha nie zdarajecca, katory bližej da kožnaha čałavieka niž jaho jaremnaja viena, i katory viedaje ŭsio, što dziejicca ŭ dušy a dumkach kožnaha čałavieka nia zdolny achapić usich ludziej? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH nia moža achapić usich ludcaŭ z usimi ichnimi indyvidualnaściami kab kožny ź jich karystajučysia Słovam BOŽYM znajšoŭ svoj šlach da BOHA?
3. «Кожны з нас у свой час будзе адказваць прад Богам, прычым менавіта за сябе, а не як наведвальнік царквы ці мечэці, ці інш.»
Mienavita tak. Ja za siabie, pan Darafiej za siabie.
4. «Як тады адносіцца паводле Вашых слоў да прадстаўнікоў іншых рэлігій? Шмат з іх таксама шчыра веруць у “свайго Бога” ( дакладней у ісціннасць свайго шляху да Бога). А што рабіць з атэістамі (хай нават яны і памыляюцца) ім увогуле няма месца ў вашай мадэлі грамадства?»
Jak adnosicca? Tak, jak Vaspana vuča jahonaja relihija. Musulmanaŭ Isłam vuča voś tak:
Śviaty Kuran, 2:256 – «Niama prymusu ŭ relihiji. Prosty šlach užo adrožniŭsia ad pamyłkovaha. Chto nia viera ŭ idałaŭ, ale viera ŭ Ałłaha, toj uchapiŭsia za samaje nadziejnaje dziaržalna, jakoje nikoli nia złomicca. Ałłah — Jon usio čuje, Jon usio viedaje.»
I jašče, u praciah taho što AŁŁAH, Sviaty JON a Ŭsioachopny, kaža ŭ Kuranie 5:44-47 (hladzieć vyšej, punkt 1).
Śviaty Kuran 5:48 – «My pasłali tabie (o, Muhammad) Pisańnie ź iścinaj u paćvierdžańnie raniejšych Pisańniaŭ, i dziela taho, kab jano śviedčyła ab jich a zachoŭvała jich ad skažeńniaŭ. Dyk sudzi ž jich (ludziej) zhodna z tym, što pasłał Ałłah, i nie paddavajsia jich žadańnniam adchilajučysia ad jaŭlenaj tabie iściny. Kožnamu z vas My pastanavili (svoj) zakon i šlach. Kali b Ałłah pažadaŭ, to zrabiŭ by vas adnej hramadoj, adnak Jon padzialiŭ vas kab vyprabavać vas tym, što Jon daravaŭ vam. Dyk spaborničajcie ž u dobrych učynkach. Usie vy vierniciesia da Ałłaha, i Jon paviedaje vam iścinu pra toje, dziela čaho vy spračalisia.»
Miarkujučy z pytańniaŭ, jakija pan Darafiej mnie zadaŭ, zdajecca mnie što Vaspan dumaje, što kali hramadztva budzie žyć na padstavie relihijnaha prava j zakonu, to heta abaviazkova budzie značyć zabaronu inšych relihijaŭ i pieraśledy tych, chto jich vyznaje. Zusim nie abaviazkova. Nia budu kazać za inšyja relihiji, ale usia historyja Isłamu śviedčyć pra što inšaha. Chryścijanie, judeji i ludzi inšych relihijaŭ pad isłamskaj uładaj spakojnie žyli bolej za tysiaču hadoŭ i dahetul žyvuć u musulmaskim asiarodździ. Vunaka, pan Partyzan pierapisvajecca z pravasłaŭnym manacham Jeruzalimskaje Patryjarchiji. Dyk tej Patryjarchiji zara 2000 hadoŭ, ź jakich amal 1300 pad isłamskaj uładaj.
5. «…я лічу, што больш прадуктыўным будзе жыць грамадству у цэлым па людскіх законах (усяроўна асноўныя прынцыпы грамадскай маралі, якія сталі законамі, пераклікаюцца з Божымі законамі)…»
Albo pan Darafiej nia viedaje BOŽAHA Zakonu, albo nia viedaje ŭ jakim hramadztvie žyvie. Nu voś prosty prykład. BOH sroha zabaraniŭ davać u doŭh pad rost, pad pracenty, a ŭsia bankaŭskaja systema hetaha samaha siekularnaha śvietu, jaki tak da spadoby panu Darafieju, stajić na vypłočvańni pracentaŭ.
Абдулу.1. «I Ibrahim, i usie praroki BOŽYJA vučyli padparadkoŭvacca adno tolki BOHU i sudzić tolki pavodle taho, što pasłaŭ BOH. Dyk jak tady možna i vieryć, i razam adkidać BOŽYJA zapaviety, a mienavita heta robim (BOŽA ścieražy) chočučy siekularnaha hramadztva, chočučy žyć pavodle ludzkaha prava.» Калі чалавек шчыра верыць у праведнасць толькі Божага суда, дык ён і кіруецца Божымі законамі. І баіцца ён не людскога суду, а суду Божага. Тое, каб усё грамадства жыло па Божым запаветам,- ідэал. Але, як я лічу, не магчымы без гвалту. Бо заўсёды будуць і тыя, хто будзе супраць. Таму прыблізіцца да яго магчыма толькі тады, калі кожны для сябе прыме закон Божы, пачне з сябе, а не будзе ківаць і павучаць іншых. А не лічыце Вы, што менавіта такім якое яно і ёсць стварыў Бог чалавечае грамадства, каб было бачна «хто чаго каштуе»?
2. «Ci Vaspan ličyć što BOH słaŭ Pisańni nie dla ŭsich ludziej, ale tolki dla niejkich asobnych ludziej, dla peŭnych indyvidualnaściaŭ? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH, jaki jość Tvorca usiaho čaho isnaha, adziny Ŭładar usiaho što na Ziamli j usiaho što ŭ Niabiosach, Uładar Suśvietaŭ, jaki viedaje ŭsio što było i ŭsio što budzie, biaz voli katoraha ničoha nie zdarajecca, katory bližej da kožnaha čałavieka niž jaho jaremnaja viena, i katory viedaje ŭsio, što dziejicca ŭ dušy a dumkach kožnaha čałavieka nia zdolny achapić usich ludziej? Niaŭžo Vaspan uvažaje što BOH nia moža achapić usich ludcaŭ z usimi ichnimi indyvidualnaściami kab kožny ź jich karystajučysia Słovam BOŽYM znajšoŭ svoj šlach da BOHA?» Менавіта так, толькі Бог слаў пісанні для усіх і для кожнага асобна, бо кожны зразумее і знойдзе у ім менавіта сваё. Згадзіцесь сёння існуе шмат розных талкаванняў Бібліі і Карану.
Па 5-му пункту: глядзі пункт 1. Вам ні хто не забараняе даваць пазыку вашым сябрам без працэнтаў.
Darafieju
1. “Калі чалавек шчыра верыць у праведнасць толькі Божага суда, дык ён і кіруецца Божымі законамі. І баіцца ён не людскога суду, а суду Божага.” А не лічыце Вы, што менавіта такім якое яно і ёсць стварыў Бог чалавечае грамадства, каб было бачна “хто чаго каштуе”?
Tut usio upirajecca ŭ spraviadlivaść. Sud BOŽY čakaje kožnaha čałavieka niezaležna ad taho ŭ jakim hramadztvie jon žyŭ, siekularnym, nie siekularnym, ci moža zusim biez hramadztva na jakoj vyspie nieasielanaj adzin dni svaje zbaviŭ. Heta budzie kančatkovaja spraviadlivaść, kožnamu mienavita toje, što zasłužyŭ, nia bolej i nia mieniej. Inačaj i być nia moža bo BOŽAJA Spraviadlivaść jość daskanałaja. Ale sud BOŽY budzie nia ŭ hetym śviecie, ale ŭ žyćci nastupnym, viečnym. Jak ža ž tady sa spraviadlivaściu ŭ hetym žyćci? Dasiahalna ci nie? Dasiahalna, kali hramadztva žyvie pavodle BOŽYCH Zapavietaŭ. Tut ja maju na ŭvazie nia toje kab kožny asobny čalec hramadztva žyŭ pavodle BOŽYCH Zapavietaŭ (heta asabistaja sprava kožnaha čałavieka), ale prava, pavodle jakoha hramadztva žyvie. Čałaviek jość istota sacyjalnaja, hramadzkaja. Takim jaho stvaryŭ BOH. I bolšaść ludcaŭ žyvuć u hramadztvie, a nie sam sabie dzie kolek u pustcy. I žyvučy ŭ hramadztvie majuć padparadkoŭvacca peŭnym abmiežavańniam i praviłam pavodle jakich hramadztva žyvie i jakija rehulujuć stasunki pamiž ludźmi u hramadztvie (prava). U ideale hetyja abmiežavańni j praviły majuć padtrymlivać spraviadlivaść u stasunkach pamiž ludźmi. Dasiahnuć hetaha mahčyma tolki tady, kali hetyja abmiežavańni j praviły hruntujucca na BOŽYCH zapavietach, a nia ludźmi prydumany. Bo kali prava prydumana ludźmi, to zabiaśpiečyć spraviadlivaści jano nia moža, bo ŭ jim niepaźbiežna jość ad ludzkich žadańniaŭ. Da taho ž, dzie ludzkija žadańni tam zaŭsiody Vorah Čałaviečy, a jon vialiki majstra hulać hulni z ludzkimi žadańniami.
“Тое, каб усё грамадства жыло па Божым запаветам,- ідэал. Але, як я лічу, не магчымы без гвалту. Бо заўсёды будуць і тыя, хто будзе супраць. Таму прыблізіцца да яго магчыма толькі тады, калі кожны для сябе прыме закон Божы, пачне з сябе, а не будзе ківаць і павучаць іншых.”
Tut pan Darafiej sam sabie supiarečyć. Pierš piša što zaŭsiody buduć tyja chto suprać i dziela taho niemahčyma biaz hvałtu a potym piša, što pryblizicca da ideału mahčyma tolki tady kali kožny sam prymie Zakon BOŽY. Dyk jak ža kožny prymie kali zaŭsiody buduć tyja chto suprać? I što, chiba ruch da siekularnaha hramadztva byŭ biaz hvałtu?
“А не лічыце Вы, што менавіта такім якое яно і ёсць стварыў Бог чалавечае грамадства, каб было бачна “хто чаго каштуе”?”
Nia liču. BOH stvaryŭ čałavieka sa svabodnaj volaj i svabodaj vybaru. I BOH daŭ čałavieku Pisańni z jasnym kiraŭnictvam i patłumačeńniem jak ludziam žyć i što dla jich dobra a što nie, što dazvolena a što zabaroniena. Dalej usio zaležyć ad vybaru ludzkaha. Svaboda voli jość vialiki Dar BOŽY. Naprykład anioły svabody voli nia majuć. Jany biezadmoŭna padparadkoŭvajucca BOHU. Dla aniołaŭ niama vybaru ci padparadkoŭvacca BOHU, ci nie, a dla ludziej jość. Dyk nia karystajmasia ž hetym Daram BOŽYM sabie na škodu.
2. “Менавіта так, толькі Бог слаў пісанні для усіх і для кожнага асобна, бо кожны зразумее і знойдзе у ім менавіта сваё. Згадзіцесь сёння існуе шмат розных талкаванняў Бібліі і Карану.”
Pra tałkavańni ŭ Kuranie:
3:7. Jon -Toj chto pasłaŭ tabie Pisańnie, u jakim jość jasna vykładzienyja ajaty, jakija składajuć istaść Pisańnia, a taksama inšyja ajaty, jakija jość inaskaznymi i patrabujuć tłumačeńnia. Tyja, čyje sercy adchilajucca ad praŭdy, iduć za inaskaznymi ajatami, žadajučy pasiejać niazhodu j šukajučy tłumačeńnia adpaviednaha jichnim žadańniam. Ale nichto nia viedaje dakładnaha tłumačeńnia aproč Ałłaha. A tyja, chto majuć viedy, kažuć: My ŭvieryli ŭ Pisańnie. Jano usio ad našaha Hospada. Ale tolki tyja, chto maje rozum, pamiatajuć navučańnie.
ajat — heta najmniejšaja asobnaja častka Kurana, asobny vierš. Kuran składajecca z 114 častkaŭ — suraŭ. Kožnaja sura składajecca z ajataŭ.
“Вам ні хто не забараняе даваць пазыку вашым сябрам без працэнтаў.”
Jašče nie chapała kab zabaranili. U sučasnym hramadztvie zusim nie karystacca bankami amal anijak niemahčyma. Zarpłaty šmat dzie praz bank vydajuć naprykład. A kab da tych pracentaŭ žadnaha dačynieńnia nia mieć musiš nia mieć anijakich spravaŭ z bankami. Bo kožnaha razu jak tvaje hrošy kładucca ŭ bank biareš na siabie peŭnuju adkaznaść za tyja bankaŭskija pracenty, bo svajimi hrašyma padtrymlivaješ bank.
Абдулка, даражэнькі…, не губляй час — няма ніякага «Аллаха». Гэта прымара не зусім здаровага араба Мухаммада. Да Адзінага Бога гэтае стварэньне мае адносіны такія ж, як сёньняшняя лукашэнкава «капуста» да сапраўднага беларускага герба.
Адзіны Бог апісаны ў Бібліі, гэта ён стварыў сьвет і гаварыў з прарокамі. З Мухаммадам жа «гаварыла» нейкая істота, што ні разу не назвала сабе, душыла і пужала беднага бедуіна….
Ну хопіць ужо, вяртайся ў рэальны манатэізм. Гэтым ты не мяне пацешыш, а сабе лепш зробіш. Я разумею, што гэта цяжка, але ж душа адна, і жыцьцё адно….
Уключы цьвярозы розум: мільёны пасьлядоўнікаў «міласьцівага і міласэрднага» цікаюць са сваіх «правільных» шарыяцкіх краінаў у «праклятую Еўропу», мяняыючы своё прававернае грамадзтва на загніваючы Захад. Дзе ж вынікі тады прававернага жыцьця і шарыяту???????!
Назаві сабе развітую цывілізаваную ісламскую краіну, хаця б адну!
Тры ісламскіх рэспублікі: Аўганістан, Іран, Пакістан — у якім яны стане????…….
Ты й нам гэтага жадаеш, ці што?
……………………….
Ратуй, братка, душу, бо сёньня ты молішся мысленнаму ідалу, а не Адзінаму….
………………………………………………
да Рэдакцыі: стварыце, калі ласка, асобную тэму для рэлігійных спрэчак.
Віталю.1.»мільёны пасьлядоўнікаў “міласьцівага і міласэрднага” цікаюць са сваіх “правільных” шарыяцкіх краінаў у “праклятую Еўропу”, мяняыючы своё прававернае грамадзтва на загніваючы Захад.» А ці шмат з іх, знаходзячыся у Еўропе, прымае хрысціянства і інтэгруецца ў мясцовае грамадства? Выбіраючы Еўропу, яны не выбіраюць хрысціянства, а выбіраюць, хай і неасазнана, еўрапейскі лад жыцця і ўпершую чаргу яго сацыяльна-побытавы бок. Таму бягуць яны не ад ісламу, а ад мясцоваёй сацыя-паразітнай сістэмы, якая ўяўляе сабой зрастанне грамадскай і рэлігійных уладаў. Бягуць ад грамадства, дзе рэлігія выкарыстоўваецца, як прылада для закабалення людзей, дзеля выкарыстання людскіх рэсурсаў у мэтах мясцовай эліты. ( Абдулу. Ці гэта не аргумент у падтрымку маёй пазіцыі аб раздзельнным існаванні рэлігійнага і грамадскага права?) 2. «няма ніякага “Аллаха”. Гэта прымара не зусім здаровага араба Мухаммада. Да Адзінага Бога гэтае стварэньне мае адносіны такія ж, як сёньняшняя лукашэнкава “капуста” да сапраўднага беларускага герба.» Чым Ваш радыкалізм адрозніваецца ад радыкалізму вахабітаў ці талібаў? Яны кажуць тое самае, толькі наадварот. Іслам маладзей за хрысціянства, і праходзя тыяж памылкі, што у свой час праходзіла хрысціянства (часы сярэднявечча). Становішча ў хрысціянскім свеце выправілася толькі з раздзяленнем грамадскага і рэлігійнага жыцця. У ісламскім жа свеце гэта сувязь заховаецца, што і дазваляе выкарыстовываць рэлігію як ідэалогію.
Дарафей, яны, відавочна, не жадаюць жыць у ісламскіх краінах, у супольнасьцях, пабудаваных па нормах ісламскага права, у супольнасьцях, дзе пануюць ісламскія «каштоўнасьці» і ісламская мараль.
Ёсьць выпадкі пераходу да хрысьціянства, але—згодна ісламскага права, за выхад з ісламу чалавек караецца смерцю. Таму ніхто пра гэта асабліва не распавядае. (глядзіце http://www.kuraev.ru, ведаем, што за персанаж сам г-н Кураев, але ж фактуры там дастаткова).
што тычыцца вашых выказваньняў наконт іслама, хрысьціянства, іх суадносінаў, ваххабітаў, і г.д., то я не бачу тут сэнсу дыскутаваць—яны належаць чалавеку не рэлігійнаму, й да того ж я сам прапанаваў зьмяніць месца для такіх дыскусій.
Кастрычнік 27, 2009 у 01:10 VITAL напісаў:
«…няма ніякага “Аллаха”. Гэта прымара не зусім здаровага араба Мухаммада. Да Адзінага Бога гэтае стварэньне мае адносіны такія ж, як сёньняшняя лукашэнкава “капуста” да сапраўднага беларускага герба.»
Vitalu, ci viedaješ jakoj movaj razmaŭlaŭ Isa (Isus), pakoj jamu, i jak na tej movie hučyć słova BOH? Miarkuju, što nia viedaješ… Nu dyk pacikaŭsia i jak daviedajeśsia to valisia ŭ nohi i prasi uklenčyŭšy, tvaram nicku: Daruj mnie, durniu hrešnamu, daruj mnie, durniu hrešnamu… Moža j daruje kali ščyra prasić budzieš.
Ісус размаўляў на паўночнаарамейскай мове.
«Аллах»—гэта не толькі паняцьце «Бог» у арабскай, але й уласнае імя, больш за тое, гэта уласнае імя племянного бажка курайшытаў, і продкі Мухамада былі ахоўнікамі Каабы — на той час галоўнага капішча Аллаха (сукупна з іншымі ідаламі.)
Я казаў не пра тое, што Бога няма, а пра тое, што вобраз яго, як «Аллаха» у Каране, ёсьць пародыяй на сапраўднага Адзінага.
Дарэчы, згодна ісламскай канцэпцыі абсалютнай перадвызначанасьці, мой пост 58 створан па воле Аллаха… Дык за што ж мне каяцца?
схадзі сюды, пачытай, можа што карыснага даведаешся http://missioner.kuraev.ru/index.php?option=com_docman&task=cat_view&gid=58&Itemid=47
VITAL’u
1. «Ісус размаўляў на паўночнаарамейскай мове.»
Małajcom Vitalu, pacikaviŭsia. Daviedaŭsia niešta karysnaha. Nu j jak u hetaj movie hučeła słova “Boh”?
2. «…і продкі Мухамада былі ахоўнікамі Каабы — на той час галоўнага капішча Аллаха (сукупна з іншымі ідаламі.)»
Kaabu pabudavaŭ prarok Ibrahim, pakoj jamu. Kamu jon maliŭsia spadziajusia viedaješ?
3. «Я казаў … пра тое, што вобраз яго, як “Аллаха” у Каране, ёсьць пародыяй на сапраўднага Адзінага.»
Vitalu, panočak jość vialikim amataram rabić biazdokaznyja śćvierdžańni. Naohuł dyk aściarožniej treba sa słovami, Vitalu, bo kožnaje tvajo słova rupliva zanatoŭvajecca. Kali ŭžo biareśsia kazać pra toje,”што вобраз яго (BOGA), як “Аллаха” у Каране, ёсьць пародыя”, dyk kali łaska abhruntuj svaje słovy. Daj cytaty za j suprać. Miarkujučy z taho, jak łaćva panočak kidajecca słovami, rablu vysnovu što Vital nia tolki Bibliju, ale j Śviaty Kuran čytaŭ i peŭna dobra viedaje i dokazy vykłaści zmoža hetak sama łaćva jak i słovami kidajecca. Spadziajusia što dokazaŭ z cytatami ad Vitala nia treba budzie čakać hetak sama doŭha jak ad šanoŭnaha pana Partyzana (usio jašče čakaju, užo 2 miesiacy zara).
Darečy, Vitalu, kali ŭžo pačaŭ razmovu pra vobraz Adzinaha u Kuranie, to maju da panočka prośbu. Daviadzi, kali łaska, što kancepcyja adzinaści Adzinaha u Chryścijanstvie bolš daskanałaja niž u Isłamie.
3. «Дарэчы, згодна ісламскай канцэпцыі абсалютнай перадвызначанасьці, мой пост 58 створан па воле Аллаха… Дык за што ж мне каяцца?»
Na ŭsio vola AŁŁAHA. JON svajoj volej daŭ rabu svajmu Vitalu svabodu voli. Mienavita svajoj svabodnaj volaj karystajučysia Vitał i pisaŭ svaje kamientary i budzie adkazyvać za toje, jak joj karystaŭsia, na što jaje ŭžyvaŭ. I ź pieradvyznačanaściu tut žadnaje supiarečnaści niama. Čas i prastora jość ŭłaścivaściami našaha śvietu. Stvorany, jak i usio što inšaha, BOHAM Adzinym, i pa-za miežami našaha śvietu niamajuć žadnaha sensu, paprostu nia isnujuć. BOH nia jość častkaju našaha śvietu, i nie paduładny ani času, ani prastory. Naadvarot, jany JAMU paduładnyja, jak i ŭsio što inšaha. JON pa-za časam, JON Viečny. JON pa-za prastoraj, JON Biaskoncy. Mienavita tamu JON viedaje pra naš śviet usio što, ad pačatku hetaha śvietu i da jahonaha kanca. I usio pra hety śviet viedaŭ kali śvietu jašče j nia isnavała. Naprykład, viedaŭ, što adzin ź raboŭ JAHONYCH, mienavita Vital, budzie, karystajučysia svajoj, BOGAM dadzienaj, svabodnaj volaj, abražać JAHO u svajich kamientarach. Albo, naprykład, JAMU jašče da stvareńnia śvietu było viadoma kudy patrapić jahony rab Vitalka paśla kancu śvietu — ci ŭ sady Vyraju, ci ŭ piekła. Heta i jość, jak ja razumieju, pieradvyznačanaść. I AŁŁAH viedaje najlepiej.
4. «схадзі сюды, пачытай, можа што карыснага даведаешся»
Vital kali nie spasyłajeca dyk ŭsio na Kurajeva. A što, aproč kurajeŭskaha sajta bolej ničoha nia čytaješ?
Ніжэй пра свабоду волі і выбару і пра тое, хто пісаў пост 58, пра пародыю і г.д. Выбачайце за вялікі пост.
http://narod.ru/disk/14651501000/abdulu.rtf.html
«Мы лічым, што на першым этапе дэградацыі БНФ, якая стала відавочнай яшчэ ў 1992 годзе і якая перадвызначыла негатыўны лёс беларускага народу, менавіта названыя рысы характару Пазьняка – тое, за што ён адказвае персанальна – таксама выканалі сваю істотную негатыўную ролю.» === ЗГОДЗЕН!
Я арганізаваў збор каля 20 000 подпісаў, сам назбіраў, 1000. зацьвердзіў сваім подпісам 70 000 подпісаў грамадзян за РЭФЕРЭНДУМ ! А Пазьняк і К не захацелі вулічнымі метадамі абараняць 450 000 подпісаў грамадзян! А таму , маі падпісанты ўсё жыццё зараз мне дакараюць— вы (БНФ) не абаранілі нашую годнасьць!
Адносна дыктатуры Пазьняка. Так была то. Я папрасіў прабачэньня ў Зянона ў 2002.
Але ён мне ( хрысціянін?) не выбачыў. Я тады (1992) напісў яму ліст,дзе параўнаў ягоныя метады кіраваньня ў БНФ з метадамі Гітлера. Так, то была зананадта. АЛе я хацеў каб ЁН задумаўся над сваімі метадамі….
Але ён стаў лічыць мяне ворагам…..Толькі.
Вось такі хвалёны Пазьняк !
…………..=============================
У мяне зараз складаная сітуацыя, а таму няма часу пісаць.