nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Снежань, 2009

Снежань 31, 2009 | Каментары (1)

Віншуем усіх нашых аўтараў, усіх нашых чытачоў і прыхільнікаў — шчырых беларусаў, як й іншых прыстойных людзей, арыентаваных на зьмястоўную дэмакратыю і гуманістычны прагрэс чалавецтва, з Новым 2010-м годам!

На шчасьце, многія негатыўныя прагнозы, пра верагоднасьць якіх мы казалі, у 2009-м годзе ня спраўдзіліся. Але заканамернасьці, на грунце якіх гэтыя прагнозы рабіліся, на жаль, нікуды ня зьніклі. Таму жадаем Вам пасьпяхова перажыць надыходзячы год. Каб усе нягоды Вас абмінулі, а добрага ў Вас і ўсяго беларуска-літвінскага народа здарылася, было зроблена, дасягнута працай і воляй значна больш, чым благога!

Андрэй Катлярчук лічыць гістарычным міфам, што ВКЛ была беларускай дзяржавай. Адкуль апусьцілася такое прасьвятленьне…

Снежань 27, 2009 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

d09ad0b0d182d0bbd18fd180d187d183d0baУ сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта тut.by Кастусю Лашкевічу (news.tut.by/society/154609).

Далей »

Дзьмітры Плакс: “Наша рэдакцыя ў Швецыі была накшталт альтэрнатыўнай беларускай амбасады”

Снежань 23, 2009 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

d09fd0bbd0b0d0bad181У адным са сваіх інтэрвю (гл. перадпапярэні матэрыял) амбасадар Швецыі пан Стэфан Эрыксан параіў пазнаёміцца са шведска-беларускім гісторыкам Андрэем Катлярчуком. Мы вырашылі скарыстацца з гэтай рэкамендацыі, але для большай глыбіні пранікненьня ў сітуацыю вырашылі падаць матэрыял ня толькі пра гэтага чалавека, а і яшчэ пра аднаго беларуса, які цяпер знаходзіцца ў Швецыі. Думаем, два беларуса дапамогуць нам лепш зразумець і гэтую краіну, і сьветабачаньне, якое прапануецца нам сёньня ў якасьці ўзорнага ад імя “цывілізаванай Еўропы”. Дзьмітры Плакс, зь якім мы хацелі б пазнаёміць нашых наведвальнікаў (праз інтэрвю, якое той даў карэспаднэту tut.by Кастусю Лашкевічу) — мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст (гл. фота). Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Ён добра знаёмы ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-шведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот. Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая была цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі. Спадар Зьміцер — па сутнасці амбасадар беларускай культуры ў “Трэ крунур”, які за дзесяцігоддзе ўадзіночку зрабіў больш за цэлую ўстанову (падаецца паводле news.tut.by/culture/153389).

Далей »

“АБСЭ не плануе зьмяняць мэтады працы ў Беларусі”

Снежань 23, 2009 | Каментары (2)

Рэдакцыя

d090d091d0a1d095Так супала, што на наступны дзень пасьля выстаўленьня нашага папярэдняга матэрыяла Менск наведала група ПА АБСЕ па Беларусі й фактычна пацьвердзіла нашы найгоршыя меркаваньні, выказаныя ў канцы папярэдняга артыкула. Нагадаем, там былі прыведзены аргументы да гіпотэзы, што цяперскі рэжым Лукашэнкі выгадны “Захаду” і падтрымліваецца ім, бо першы робіць для “Захаду” тое, што той і сам бы хацеў рабіць у Беларусі. Падаем новыя факты ў падтрымку гэтага меркаваньня й іх кароткае абмеркаваньне.

Далей »

Ці мае сэнс дыскусія зьмястоўнага дэмакрата зь цяперашнім замежным дыпламатам

Снежань 21, 2009 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі

d0add180d18bd0bad181d0b0d0bd16 сьнежня г.г. на радыё “Свабода” адбылася вялікая онлайн-канфэрэнцыя з амбасадарам Шведскага каралеўства Стэфанам Эрыксанам (поўны тэкст гл. тут: www.svaboda.org/discussion/1/111789). У абвестцы да гэтай канферэнцыі было адзначана, што сп-р Эрыксан нарадзіўся 18.03.1962. Закончыў Стакгольмскую школу эканомікі (спецыялізацыя “міжнародная геаграфія і эканоміка”), год стажаваўся ў Маскоўскім дзяржунівэрсітэце. У 2005 годзе заняў пасаду кіраўніка беларускага аддзелу амбасады Швецыі ў Маскве, ад 2008-га пасол Швецыі ў Беларусі. Апрача роднай шведскай, валодае англійскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей. Перад онлайн-канфэрэнцыяй Эрыксан актыўна запрашаў задаваць самыя розныя пытаньні. Я вырашыў задаць спадару амбасадару сваё пытаньне. Цяпер лічу вартым прааналізаваць яго адказ, як і адказы на некаторыя іншыя пытаньні наведвальнікаў радыё “Свабода”. Але пачну з інтэвю, якое спадар Стэфан даў напярэдадні карэспандэнтам партала TUT.BY (гл. news.tut.by/154808.html).

Далей »

Элементарны лікбез Прэзідэнта Ўкраіны для Лукашэнкі й ня толькі

Снежань 18, 2009 | Каментары (23)

Рэдакцыя

d0aed188d187d0b0d0bdd0bad0b0Ва Ўкраіне, як напэўна ведаюць многія, завяршаецца прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Сёньня мы вырашылі падаць зьвесткі пра адзін яе фрагмент. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка выступаў на Кангрэсе ўкраінскай інтэлігенцыі ў Перыяславе-Хмяльніцкім Кіеўскай вобласці. Там ён заявіў, што спробы ўвядзеньня другой дзяржаўнай мовы (вядома якой) пагражаюць незалежнасьці Ўкраіны (паводле http://www.ukr-portal.com ды інш.).

Далей »

Зянон Пазьняк пра чарговую перасадку ў “беларускім апазіцыйным аркестры” і ролю “Захаду” ў гэтым працэсе (частка 2: наш каментар)

Снежань 15, 2009 | Каментары (10)

Выдзеліўшы ключавыя меркаваньні Пазьняка і сістэматызаваўшы іх, мы можам бачыць (натуральна, сьхематычна) актуальнае палітычная сьветабачаньне гэтага палітыка. Па найбольш істотных момантах яно мае наступны выгляд:

Далей »

Зянон Пазьняк пра чарговую перасадку ў “беларускім апазіцыйным аркестры” і ролю “Захаду” ў гэтым працэсе (частка 1: артыкулы)

Снежань 15, 2009 | Каментары (2)

Рэдакцыя

d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0baПра новую ператасоўку зашмальцаванай апазіцыйнай калоды і ролю ў гэтым працэсе г.зв. “Захаду” акрамя нас (гл. раздзелы: Такая “апазіцыя”, Прыглядаемся да “Захаду”) і лідэра БПС Сяргея Высоцкага (гл. nashaziamlia.org/2009/12/02/2811) ўжо адносна даўно і адкрыта выказваецца і пан Пазьняк. Мы прааналізавалі матэрыялы з сайтаў, дзе выстаўляюцца друкаваныя працы й інтэрвю апошняга, і вырашылі падаць пару найбольш паказальных зь іх, прысьвечаных азначанай тэме (узята адсюль www.svaboda.org/content/article/1814364 і адсюль  www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=8&art=162). У гэтых матэрыялах мы выдзелілі тоўстым шрыфтам выказваньні, якія палічылі вартым дадаткова пракаментаваць, што і зрабілі пазьней.

Далей »

Калекцыянер, навуковец, стваральнік прыватнага музея (да 70-годдзя з дня нараджэння)

Снежань 6, 2009 | Каментары (15)

Анатоль Валахановіч (пісьменнік, гісторык, журналіст, краязнавец)

d091d0b5d0bbd18b-1

 

Ніжэй мы падаем тры тэксты аўтара, прысьвечаныя жыцьцю і працы вядомага беларускага грамадскага і культурнага дзеяча Анатоля Белага. З радасьцю далучаемся да ўсіх віншаваньняў юбіляру, жадаем здароўя, працягу выніковых працы і змаганьня. З нагоды інфармуем, што 12 сьнежня г.г. у Менску ў Чырвоным касьцёле ў 16 гадзін пачнецца ўрачыстая вечарына, прысьвечаная спадару Анатолю, створаным ім клубу “Спадчына” і Старадарожскаму мастацкаму музею.

Рэдакцыя.

Далей »

Да каго беларусам прыслухоўвацца, а каго ігнараваць (П пр-п 18)

Снежань 4, 2009 | Каментары (4)

d091d0b5d0bbd09dd0b0d186d086d0b4d18dd18fДа нашага папярэдняга артыкула нейкі Ільля даў дастаткова зьневажальны рускамоўны каментар ды яшчэ даслаў спасылку на выступ у фармаце YouTube нейкага самаўлюбёнага тыпа сьпецыфічнага выгляду і з такім жа прозьвішчам (Васерман), які заяўляе, што “беларускай і ўкраінскай моваў… не існуе”; маўляў, “гэта — дыялекты рускай мовы”. Аргументацыя Васермана нікчомная, прыцягнутая за вушы (разумеем, такая была зададзена ўстаноўка яго гаспадарамі; з такім жа посьпехам, было б жаданьне, можна заявіць, што на Зямлі ўвогуле існуе толькі адна мова, паколькі мовы ўсіх народаў сьвету складаюцца са слоў), затое сама падзея мае прынцыповае значэньне. З гэтай нагоды мы часова перапыняем нашы планы і выстаўляем на сайце адзін зь нядаўніх артыкулаў рускіх шавіністаў-імперыялістаў – г.зв. “арыйцаў” (узята з www.ari.ru/doc/?id=3384). Мы добра ведаем, хто яны такія, як, спадзяемся, і нашы чытачы. Але, па-першае, у пададзеным ніжэй артыкуле Г.Шчарбатага ёсьць прынамсі адно вельмі важкае меркаваньне, якое варта цьвёрда засвоіць максімальнай колькасьці беларусаў; а, па-другое, пасьля нашага адказу (у такой форме) мы маем права спадзявацца, што “ільлі” й “васерманы” больш ня будуць сунуць свае насы ў нашы справы. Мы – беларусы, украінцы, летувісы, іншыя народы – як-небудзь самі разьбярэмся і ў сваіх мовах, і ў іншых сваіх каштоўнасьцях ды праблемах…

Рэдакцыя.

Далей »

“Не пераможам, дык пагрэемся!”

Снежань 2, 2009 | Каментары (14)

Сяргей Высоцкі

d092d18bd181d0bed186d0bad196-1

Гэтыя словы давялося пачуць яшчэ ў 2006 годзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ад аднаго з дзеячаў новага блоку “а ля Мілінкевіч + палітмоладзь”. Маўляў, усё загадзя вядома, аніякіх шанцаў няма, але трэба ўзяць заходнія гранты. Можа, пазьней спатрэбяцца… Аднак, калі не маеш веры і бачыш наперадзе поўны аблом, то навошта бярэш сродкі “на барацьбу”. Гэта ж падман людзей, падстаўленне паплечнікаў. Такія падыходы марнуюць усялякую справу на карню, робяць немагчымым абнаўленне апазіцыі, ператвараюць маладых патрыётаў у цынічных, прадажных палітыканаў. Сёньня гісторыя паўтараецца.

Далей »

14 лістапада 2009 г. прайшоў “Беларускі Эўрапейскі Форум”

Снежань 1, 2009 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

d0a4d0bed180d183d0bc-d091d09dd091-1“Форум” праходзіў у Менску, у памяшканьні ДК МАЗа. Удзельнікі заявілі пра сваю падтрымку паглыбленьню стасункаў Беларусі з Эўрапейскім зьвязам й інтэграцыі Беларусі ў эўрапейскую супольнасьць. Яны запатрабавалі ад уладаў паважаць свабоду СМІ, свабоду сумленьня і веравызнаньня, сходаў і асацыяцыяў, гарантыяў адкрытых і справядлівых выбараў, аднаўленьня мясцовага самакіраваньня ў Беларусі. Паколькі мы плануем заўтра падаць артыкул аднаго з нашых сталых аўтараў зь яго поглядам на дзейнасьць новаўтворанага “Беларускага Незалежніцкага Блоку” (БНБ), мы вырашылі, што будзе дарэчным спачатку прадубляваць на нашым сайце рэпартаж “Свабоды” пра ўзгаданы вышэй “Форум” (падаецца паводле www.svaboda.org/content/article/1877906.html).

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы