nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Элементарны лікбез Прэзідэнта Ўкраіны для Лукашэнкі й ня толькі

18 снежня, 2009 | 23 каментарыя

Рэдакцыя

d0aed188d187d0b0d0bdd0bad0b0Ва Ўкраіне, як напэўна ведаюць многія, завяршаецца прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Сёньня мы вырашылі падаць зьвесткі пра адзін яе фрагмент. Напярэдадні прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка выступаў на Кангрэсе ўкраінскай інтэлігенцыі ў Перыяславе-Хмяльніцкім Кіеўскай вобласці. Там ён заявіў, што спробы ўвядзеньня другой дзяржаўнай мовы (вядома якой) пагражаюць незалежнасьці Ўкраіны (паводле http://www.ukr-portal.com ды інш.).


“Калі я чытаю палітрэкламу пра “дзьве мовы – адна краіна“, дык ня трэба і ў першы клас хадзіць, каб сказаць, што, калі мы пойдзем гэтым шляхам, мы згубім тое, што называем нацыяй, і тое, што мы называем дзяржавай… Логіка гэтай палітыкі зразумелая. Давайце пачнем з таго, што ў нас дзевь мовы, тры гісторыі й чатыры царквы. Гэта тое, што дэзінтэгруе нацыю, а не стварае яе”, – сказаў Юшчанка.

Прэзідэнт перакананы, што ва Ўкраіне павінна быць адна дзяржаўная мова – украінская. У той жа час кіраўнік дзяржавы лічыць, што ўкраінец павінен ведаць акрамя ўкраінскай яшчэ некалькі моў.

Таксама Юшчанка сумняецца, што прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка будзе развіваць нацыянальную культуру ў выпадку яе перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. “Калі вы думаеце, што Цімашэнка будзе развіваць нацыянальную, украінскую культуру – вы памыляецеся… Апрануць адзін раз у год украінскую кашулю і з галіцкім акцэнтам сказаць “любі мої“, вось і ўсё” [што ад яе вы атрымаеце], – сказаў прэзідэнт.

Пры гэтым кіраўнік украінскай дзяржавы нагадаў, што Кабінет міністраў Цімашэнка не выдаткоўвае фінансавыя сродкі на сацыяльна-культурныя праекты, да прыкладу, на развіццё ўкраінскай кнігі. (Тут варта, аднак, нагадаць, што Цімашэнка раней заяўляла, што заўсёды будзе выступаць за адзіную дзяржаўную ўкраінскую мову. “Пакуль наша каманда пры ўладзе, мы нікому ва Ўкраіне не дазволім паставіць пытаньне пра другую дзяржаўную мову. Толькі ўкраінская”, – казала яна ў свой час).

Таксама прэзідэнт адзначыў важнасць для краіны аднаўлення ўласнай гісторыі і стварэнне адзінай ўкраінскай памеснай царквы.

Акрамя гэтага Юшчанка заявіў аб тым, што “Украіну выратуюць патрыёты, у якіх ёсць першакласная адукацыя і ў якіх ёсць мараль“. “Безумоўна, адукацыя павінна быць, але калі яны не патрыёты – грош цана гэтай адукацыі. Вельмі часта гэта псеўдаадукацыя. Адукацыя без кораня паварочвала людзей супраць краіны, мовы і гісторыі“, – заключыў ён.

Ад сябе дададзім, што ў кіраўніка яшчэ большым недахопам за адукаванасьць без кораня можа быць адсутнасьць усяго – і партыятызму, і маралі, і адукацыі. Мы, беларусы, сёньня атрымліваем досьвед пра гэта на ўласнай скуры. Калі некаму цяжка здагадацца, на каго мы намякаем, даем падказку: найперш на таго, хто “вырас на вершах Быкава”…

 

23 каментарыя

  1. Прэзідэнт Украіны, Сп. В.Юшчанка, у адрозьненьне ад грамадзяніна А.Лукашэнкі, ведае аб чым кажа.

    Скажу можа парадаксальную рэч але, каб яшчэ больш палюбіць сваю краіну, неабходна пабыць ад яе ў далечыні. Толькі тут за мяжой, адчуваеш сваю нікчэмнасьць, сваю мізэрнасьць, боль за свой народ і сваю Бацькаўшчыну. Бо тут, у Нямеччыне, бачым, што такое народ, што такое еднасьць нацыі. Асабліва гэта выразна бачна пад час усялякіх сьвятаў, здаецца, што ўсе жыхары краіны выйшлі на вуліцу і не па прымусу, як у былым СССР, а па закліку сэрца.
    Усе вуліцы запаланіў народ, у сьвяточных каленах не ўбачыш падзелу па сацыяльных прыкметах. Усе, апрануты ў нацыянальную вопратку, немагчыма адрозьніць бургамайстра ад служачага ці фэрмера. Граюць аркестры, людзі таньчаць, спяваюць. Ідзе народ. Нябачна паліцыі, няма вадамётных машын, няма “спецзакаў”. Стаіш на ходніках, глядзіш на сьвята і адчуваеш, што гэта не тваё сьвята, што цябе на яго ніхто не запрашаў. Мы для іх “рускія”, мы для іх іншаземцы і застанемся імі, у якія б “партнёрствы” нас не запрашалі.
    Становіцца крыўдна, што наш народ са сваёй стражытнейшай гісторыяй, мовай, культурай, апынуўся на узбочыне, у стане літаргічага сну, жыве у жабрацтве, не прыходзячы ў прытомнасьць.
    Гістарычны факт, што Эўропа размаўляла на беларускай мове, яе культура нараджалася на нашай тэрыторыі і нашай культуры. За стагоддзі іншаземнага прыгнёту беларускі народ страціў значную частку сваёй самапабытовасьці. Сёньня да сумленнага беларуса, размаўляючага на роднай мове, на яго ўласнай зямлі такое ж стаўленьне, як і да іншаземцаў у Нямеччыне. Немцу і ў страшным сьне ня можа прысьніцца, што нейкі расеец, француз ці мараканец, будзе прымушаць яго пазбавіцца сваіх каранёў, мовы і іншых нацыянальных прыкмет і каштоўнасьцяў.
    Такое магчыма толькі у Беларусі, толькі пры дыктатуры, толькі пры здрадзе ўсялякай “апазыцыі”. Пра іх можна сказаць – “Чым вышэй любоў да асабістага дабрабыту, тым ніжэй пацалункі каланіялістаў (часта ніжэй пояса)”. “Апазыцыя” толькі дэкляруе заклапочаннасьць лёсам Бацькаўшчыны, а сама робіць усё магчымае, каб на плячах тых, каго ім удалося ахмурыць, ускочыць ва уладу. Іх не турбуе, што Польшча рыхтуе сабе плацдарм, выдаючы “картку паляка”. Для іх неістотна, што Расея зацягнула Беларусь ва усялякія СПА, КСОРы, АДКБ, што у хуткім часе на нашых аэрадромах сядуць расейскія бамбавікі, што ў 79 ракетных шахтах (на нашай тэрыторыі) апынуцца расейскія ракеты з ядзернай начынкай і як наступства гэтага ЗША і НАТА перанацэліць свае такія ж ракеты, на нашу тэрыторыю. Ці можа адчуваць сябе беларус у бяспецы ведаючы, што ў выпадку, напрыклад, збоя электронікі ці хакернай атакі ядзерныя ракеты зьнішчаць і нашу Бацькаўшчыну, і наш народ?..
    Што мы можам супрацьпаставіць гэтай здрадзе калабарантаў, пагрозе ядзернай сьмерці? Толькі мужнасьць, волю, розум і арганізацыю тых, хто змагаецца за адраджэньне нашай беларускай нацыі. Пра іх, а не пра маральных уродаў, будуць складзены вершы, пра іх будуць спяваць народныя песьні, іхнімі імёнамі назавуць вуліцы нашых гарадоў, па якіх пойдзе ў калёнах у сьвяточнай нацыянальнай вопратцы з беларускімі песьнямі ўдзячны ім народ.
    Адзінства нацыі – вось гарантыя стабільнасьці і добрабыту.

  2. Партызан кажа:

    Шаноўны сп. Яўген, шаноўная рэдакцыя!
    Раю, пры ўсёй правільнасьці словаў, не захапляцца Юшчанкам і ягонымі “справамі”. Пэўна вы даўно небылі ва Ўкраіне, бо, паразмаўляўшы зь украінскімі нацыяналістамі, зразумелі б: Юшчанка – гэта пустая балаболка. Нічога зь абяцанага ён не зрабіў. Наадварот, ва ўкраінізацыі назіраецца рэальны адкат ва ўсіх вобласьцях! А тое, што гэта ня так заўважа – заслуга найперш рэальных нацыяналістаў.
    Зразумела, калі да выбараў застаўся месяц, а нават у Львое і Ів.Франкоўску рэальны рэйтынг прэзыдэнта не ўздымаецца больш як 5% – будзе казаць зноў лёзунгі.

  3. Рэдакцыя. кажа:

    Спадар пад нікам “Партызан”.
    Просім адказаць на пытаньні рэдакцыі, якія знаходзяцца ў каментары №10 вось тут: https://nashaziamlia.org/2009/12/06/2822/#more-2822

  4. Было сказана:
    Партызан напісаў(ла):
    “Раю, пры ўсёй правільнасьці словаў, не захапляцца Юшчанкам і ягонымі “справамі”.”
    Асабіста для мяне, ніколі не было “ідалаў”. Справа у тым, што было сказана “слова” і народ яго пачуў.
    І зусім не істотна, з якой нагоды яно было сказана. Наш “бацька” такімі выказваньнямі свой беларускі народ не церыць.

  5. Дарафей кажа:

    Ня нам, беларусам, ацэньваць сп. Юшчанку, трэба пакінуць гэту справу для ўкраінцаў (нават не сённяшніх, а ўкраінцаў будучыні). Маё ж меркаванне, што ў становішчы, у якім ён апынуўся разам з краінай (неверагодны эканамічны і інфармацыйны ціск Масквы), ён паводзіць сябе даволі годна. Тое, што ён робіць дзеля сваёй краіны сёння, і тое, што выклікае такое шаленства ўсходнега суседу, будзе з падзякай адзначана ў будучыні ўкраінскім народам. Гэта той падмурак, на якім будзе будавацца будучая адзіная самадастатковая Украіна са сваёй уласнай мовай, культурай, сваёй царквой, здольная абараніць свае інтэрэсы. Гэта пры умове, што наступны палітык працягне справу свайго папярэдніка.

  6. VITAL кажа:

    нажаль, сп. Юшчанка выявіўся “нулявым” мэнэджэрам, гэта аб’ектыўны факт. Я ўжо не кажу пра яго “здольнасьці” як крызіс-мэнэджэра… І сваёй бяздарнай палітыкай ён нанёс вялікую шкоду МЕНАВІТА НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЭМАКРАТЫЧНЫМ сілам . Ведаю, што кажу, бо каля траціны жыцьця праводжу ва Ўкраіне.

  7. Партызан кажа:

    Цалкам падтрымліваю Віталя! Менавіта зь нацыяналістамі і нац-дэмакратамі (хаця ён і нацыянал – лібэрал) атаесамлялі Юшчанку. Сёньня амаль усе лібэралістычныя і анцінацыянальныя сілы прыводзяць прыклад Юшчанка як няздатнасьць нацыяналістаў кіраваць дзяржавай. Дарэчы, цікавы факт, калі ў Тэрнопальскай вобласьці перамаглі менавіта нацыяналісты зь УА “Свабода”, супраць іх “адзіным фронтам” выступілі рэгіяналы, юшчанкаўцы і цімашэнкаўцы.
    Менавіта Юшчанка быў асноўным праціўнікам аб’яднаньня нацыяналістычных сіл у 2007 г. і прад прэзыдэнскімі выбарамі, калі ЎА “Свабода”, УНП і частка НР зьвярнуліся да яго з прапановай вылучыць “прахаднога” кандыдата (сам Юшчанка, зразумела, у сьпіс прахадных не ўваходзіў)
    Адносна крызіснае краіны, якую нябыта пераняў Юшчанка. У 2002 – 2004 г.г. (інэрцыя да 2006 г.) ва Ўкраіне быў эканамічны ўздым. Толькі крыдытаў на пакупку жытла зь 2003 па 2008 выдадзена больш чым 300.000, на аўто больш за 700 тысяч (па некаторым дадзеным 1,3 мільёны). Даляр быў стабільны для агульнага насельніцтва 4,9 – 5,2 грыўны за 1 даляр. Праблемы пачаліся… зь восені 2006 г., калі Юшчанка зрабіў прэм’ерам Януковіча і як сьнежны ком памнажаюцца да сёньня…

  8. Шаноўнае, спадарства.
    Якая нам справа да эканомікі Украіны? Няўжо у нас мала праблем, аб якіх трэба казаць уголас?
    З павагай.

  9. Партызан кажа:

    Шаноўны сп. Яўген!
    1. Сёньня ворагі нацыяналістаў, у тым ліку і ў Беларусі, на прыкладзе Юшчанка вядуць прапаганду, што нацыяналісты няздольныя да стваральнае і кіруючае дзяржаўнае працы.
    2. Ва Ўкраіне пражывае, толькі па афіцыйным дадзеным, больш за 350 тысяч беларусаў. Зь іх 67% вызналі роднай мовай беларускую. Жывуць яны не як мігранты, а на сваёй Богам дадзенай зямлі. Гэта Вам аб нейчым гаворыць?

  10. Партызан напісаў(ла):
    “Гэта Вам аб нейчым гаворыць?”
    Толькі я не чую іх голаса заклапочанасьці аб Беларусі. І то сказаць, калі яны выбралі Украіну месцам свайго сталага пражываньня, ім і клапаціцца аб ей.

  11. Партызан кажа:

    Спадар Яўген!
    Паказ і прадстаўніцтва беларускага альтэрнатыўнага кіно (фільмаў Плошча, Беларускі Супраціў, Пэрфамансаў А. Пушкіна і г.д.) на Львоўскім кінафэстывалі “Кіналеў” у 2007 – 2009 г.г. Дарэчы на гэтыя фільмы сыходзіліся больш за 3000 – 5000 тысяч чалавек; Разнайстайныя мерапрыемствы ў падтрымку беларускага змаганьня ў Чарнаўцах, Кіеве, Ужгарадзе, Львове, Чарнігаве; вызнаньне вартасьці беларускае аўтакефаліі з боку ЎАПЦ і ЎПЦ КП; выданьне беларускай літаратуры (гл. бібліатэку Камунікат):
    http://www.kamunikat.org/poszuk_kataloh.html?SearchWhat=%D0%9B%D1%8C%D0%B2%D0%BE%D1%9E&SearchBy=wszystkie&SearchWhere=ALL&SortBy=utw_kiedy&SortDir=ASC&Search=%D0%9F%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8C
    Ды яшчэ шмат чаго…
    Усё гэта без грантаў і рэальна дапамогі беларускай апазіцыі.
    Лічу – Вам варта прасіць прабачэньня.

  12. На вялікі жаль, сапраўды Юшчанка не змог авалодаць сітуацыяй.
    Некалі нашы продкі прасілі Бога, каб ён даў ім тройцу: добрамысленне, добрасловіе і добрадзеянне. Не кожны чалавек можа гэтага дасягнуць нават, калі ён шчыра гэтага хоча. Перашкаджае неправільны папярэдні досвед, які маюць усе савецкія кіраўнікі. Трэба шмат працаваць над сабой, каб дасягнуць гэтай гармоніі. Можна сказаць, што патрэбна пераканструяваць ізвіліны галаўнога мозгу.
    Савецкія кіраўнікі выпрацавалі ў сябе такі стыль кіраўніцтва: я ведаю як правільна рабіць і толькі я адзін. Лічу гэта вельмі вялікай памылкай. Нават таленавіты кіраўнік павінен мець аналітычны цэнтр, які б меў вельмі вялікую базу інфармацыі, з групай матэматыкаў, якія б маглі пралічыць любы варыянт праграмы і выдаць усе магчымыя памылкі задуманай аперацыі. Мы пачынаем гэта рабіць, але хутка зрабіць такі цэнтр немагчыма. Горкае жыццё прымушае нас думаць нестандартна. Будзем улічваць любы ўласны і суседзяў досвед.

  13. Партызан кажа:

    Спа-ня Галіна!
    Яшчэ больш за аналітыкаў і матэматыкаў былым саецкім рэспублікам патрэбна люстрацыя. Поўная і жорсткая. Бо сёньня тут пануюць блыя сабры 2-га эшалону партыйна-камсамольскай наменклятуры і афіцэры КГБ.
    А яшчэ прапаную ўзгадаць Біблію: Сорак гадоў вадзіў Майсей юдэяў па пустэльні, пакуль не памёр апошнінароджаны ў рабстве.
    Толькі люстрацыя здольна выратаваць краіну!

  14. Рэдакцыя. кажа:

    Паважаныя спадары каментатары.
    Мы ў рэдакцыі ведаем пра слабасьць Юшчанкі як “крызіс-менэджара” ва ўсеўкраінскім маштабе і не хаваем гэтыя веды ад іншых. У нас на гэтую тэму ўжо даўно выстаўлены адпаведныя матэрыялы (гл. https://nashaziamlia.org/2006/11/23/406 ; https://nashaziamlia.org/2007/03/31/606).
    Апошнім жа матэрыялам мы хочам падрэсьліць, што ў стаўленьні да мовы, гістарычнай памяці, культуры, Юшчанка па-ранейшаму трымаецца добра, зьяўляючыся прыкладам для некаторых іншых кіраўнікоў дзяржаў. Гэта выклікае да яго павагу з боку ўсіх сапраўдных дэмакратаў, як і лютую нянавісьць з боку расейскіх імперыялістаў ды іншых глабальных сацыяльных паразітаў (прыклад гл. тут: https://nashaziamlia.org/2007/06/02/700/).
    Зь іншага боку, усё так – для прэзідэнта Ўкраіны (у адрозненьні, напрыклад, ад міністра культуры Ўкраіны) апошняга абсалютна недастаткова.

  15. Партызан напісаў(ла):
    “Лічу – Вам варта прасіць прабачэньня.”
    Пагаджуся з тым, што я бываю, часам, вельмі катэгарычны, гэта мой недахоп.
    Аднак я ведаю і іншае. Недзе ў верасьні “Бацькаўшчына” ладзіла ўрчыстасьці з беларускай супольнасьцю ва Украіне з нагоды падпісаньня Саюзнай дамовы. Такі факт мяне вельмі ўразіў…
    І тым не менш, прашу прабачэньня у тых, каго беспадстаўна пакрыўдзіў. Хаця я і не называў канкрэтных людзей.

  16. Партызан кажа:

    Спадар Яўген!
    Палітыка ЗБС “Бацькаўшчына” ва Ўкраіне даўно выклікае толькі агіду і нядобрыя словы (як мінімум). Калі чыталі – на гэтым сайце быў у камэнтарах асобны зварот сьвядомых беларусаў Украіны з нагоды супрацы “Бацькаўшчыны” з прарэжымнымі арганізацыямі. “Урачыстасьць” адбывалася ва Львове, сьвядомыя беларусы разам з украінскімі нацыяналістамі яе пікітавалі. Але нашы “дэмакратычныя” і “незалежныя” выданьні пра гэта маўчаць.

  17. Сп. Партызан, але ж мы не гаворым пра старыя кадры, якія павінны прайсці працэс люстрацыі. Мы гаворым аб новай генерацыі, аб людзях якія шчыра служаць свайму народу ці хаця б вельмі жадаюць служыць. Паважанай рэдакцыі: мы на 100% згодны са словамі сп. Юшчанка аб мове і нават гатовы падзяліцца ведамі ў цяжкую хвіліну для украінскага народа.

  18. Партызан кажа:

    Сп-ня Галіна!
    Юшчанка і ягоную каманду ну аніяк нельга аднесьці да новай гэнерацыі… Нават па ўзросту, адукацыі і выхаваньню. Усе яны былі сябрамі КПСС, як мінімум. Таму і даў падобны камэнтар

  19. Сп. Партызан, ўсё так. Я ж і кажу ў чым прычына , што не атрымліваецца дасягнуць пажаданых вынікаў. Але ён кажа правільна. А мы гэта разумеем, па-гэтаму і ствараем аналітычны цэнтр.

  20. bambuk кажа:

    Ш. сп. дзеля таго, каб крытыкаваць ту ці іншую асобу – трэ пазбавіцца, спачатку ад смярдзючай, саўковай звычкі: шукаць у людзях толькі адмоўныя рысы, ці бачыць у іх дзеяньнях толькі памылкі, і за імі ня бачыць станоўчых спраў. То З. Пазьняка зачэпяць, зараз на вока трапіў Юшчанка. На мой погляд, той жа Юшчанка ў 2005 годзе зрабіў вельмі важную справу: непрапусціў да ўлады прамаскоўскую хеўру, а ў гістарычнам пляне ўзвысіў УПА і яго кіраўніцтва, ўзняў пытаньне галадамору і г. д. і г. д. Ш. сп.сп. Мурашка ды Партызан! Ці дажывем мы з вамі да таго часу, калі ў нашай дзяржаве зьявяцца вуліца ім. С.Булак-Балаховіча ці помнік В.Гадлеўскаму? На маю думку, калі мы ацэньваем справы той ці іншай асобы, падыходзіць да гэтага трэ вельмі дэлікатна, асэнсавана, аб’ектыўна і адказна. Мы не камунякі, каб адразу да сьценкі. Заўсёды трэ памятаць, што ў кожнага чалавека ёсьць свая мяжа!

  21. Партызан кажа:

    Спадар бамбук!
    Я ня хочу вельмі падрабязна паглыбляцца ў дробязі і некаторыя палітычныя моманты. Жадаю толькі падкрэсьліць галоўнае:
    1. “Не прапусціў да ўлады пармаскоўскую хеўру”. Замест роспуску ВР (на што меў поўнае права) у 2006 робіць прэм’ер міністрам… В. Януковіча.
    2.”У гістарычнам пляне ўзвысіў УПА і яго кіраўніцтва”. Да сёньня няма закону, які б прыраўноўваў былых ваякаў УПА да ветэранаў ІІ Сьветавой Вайны, НКВД-МВД альбо КГБ-СБУ. Яны нават не лічацца “удзельнікамі баявых дзеяў”. Асобныя льготы, наданыя вобласнымі радамі, фінансуюцца зь мясцовых бюджэтаў і амаль не працуюць. Больш за тое, іх фактычна трэба кожны год перагаласоўваць.
    Так, ён надаў званьня “Гэроя Украіны” Р. Шухевічу. Але гэты факт (дарэчы досыць спрэчына ў дачыненьні беларускае гісторыі) фактычна паглыбіў раскол у нацыянальным руху. Бо, калі Вы ня ведаеце, была яшчэ АЎН (м) і створаная ёй на Валыні ЎПА (дарэчы на 1,5 гады раней за УПА (б).
    3. “Узьнята пытаньне Галадамору”, але яно ўздымалася і раней. Пры гэтым яно фактычна пераўтворана ў піяр-акцыю. Суду над арганізатарамі і выканаўцамі так і не адбылося.
    4. Раю пачытаць аб ім і тут: http://www.pravda.com.ua/news/4b34d24c6330d/
    Наша крытыка скіравана выключна на тое, што людзі з савецкае-місіянскае псіхалёгіяй і ментальнасьцю, нават пры ўздыме народу (як ва Ўкраіне ў 2004 г.), ніколі ня здатны вывесьці краіну на якасна новы ўзровень. Пры гэтым асабістыя перакананьні, нацыяналістычныя – у З. Пазьняка альбо лібэральна-дэмакратычныя – у В. Юшчанка, аніякай глябальнае ролі не адгуляюць. А ў выпадку зь В. Юшчанка, задзеянага ў ланцугу фінасава-алігархічнае мафіі (ад свайго кіраваньня збанкруцелым банкам Украіна), маем і прыклад непераможнага ўплыву на асобу клянава-алігархічных інтарэсаў. І, як ужо неаднойчы пісалася на гэтым сайце, не будзем забывацца хто на праўду кіруе гэтае сусьветнай алігархіяй (ва Ўкраіне сярод фінансавых і прамысловых магнатаў усе, апрача Ахметава (рускага татарына), прадстаўнікі адной нацыі – юдэйскай). Нават пастаўлены В. Юшчанка новы міністр замежных спраў Парашэнка – жыд, і не проста жыд – ён уваходзіць у кіраўніцтва жыдоўскіх арганізацый Украіны і сьветавы жыдоўскі кангрэс…

  22. Партызан кажа:

    Да ўсіх беларускіх аматараў Юшчанкі – ён зноў зманіў…
    Вось што думаюць аб ім сапраўдныя ўкраінскія нацыяналісты:
    http://www.svoboda.org.ua/diyalnist/novyny/013369/

  23. Партызан кажа:

    Хрыстос Нарадзіўся! Услаўляем Яго!
    Сьвята – сьвятамі, але вось зьявіўся яшчэ адзін добры артыкул аб Юшчанка:
    http://www.svoboda.org.ua/dopysy/dopysy/013414/
    Лічу яго вельмі добрым камэнтаром не толькі па дадзенай тэме, а і ўсім прыхільнікам т.зв. лібэрастычнага кірунку. Найперш – верачым і нашым ліберастам з псэўдаапазіцыі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы