Рэдакцыя
У 1994 годзе, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён выдаў адзін са сваіх знакамітых перлаў: “Я на коленях готов ползти в Россию!». Гэта літаральна. Адразу стала ўяўляцца, як ён, бедны, паўзе на гэтых сваіх каленках – на штанах вялізныя дзіркі, скура сьцёртая ў кроў, а ён усё паўзе… Неяк аж шкада стала чалавека. Думалася: так доўга ня вытрымае - больна ж. Ды й прыніжальна, бо такая каленкавая поза ня ёсьць натуральнай для чалавека. Людзі павінны хадзіць проста, галаву трымаць годна. І сапраўды, перыядычна Лу-ка (разам са сваім атачэньнем) не вытрымлівае і пачынае станавіцца ў позу, што ён, маўляў, “самастойны палітык – сапраўдны прэзідэнт, а не які-небудзь там халуй ды юда”, што за ім “стаіць народ”, і што ён “бароніць яго інтарэсы”.
Далей »
Рэдакцыя
Апошнія пару гадоў нашы РБ-шныя ўлады-цяперцы робяць столькі злачынстваў супраць беларусаў, што мы патанулі ў шматлікасьці фактаў і з-за гэтага даўно не абнаўлялі матэрыялы нашай рубрыкі “Фіксуем варварства ўладаў”. Але бываюць выпадкі, калі мы абавязаны назваць усё сваімі імёнамі. На гэты раз гаворка пойдзе пра ўчынкі двух людзей, фота якіх вы бачыне зьлева. На першым фота - кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, на другім - генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.
Далей »
Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць…
Калі мы працавалі над папярэднім матэрыялам, нас зьдзівіла адна акалічнасьць: амаль ніхто з украінцаў не сказаў, што галоўнай прычынай паразы Юшчанкі, а разам зь ёй і страты “вялікага памаранчавага шанцу” для ўкраінскага народу, была ня столькі слабахарактарнасьць, колькі сьветагляд пана Віктара (г.зн. як ён бачыць Сьвет, грамадскую рэчаіснасьць, што лічыць нормай у ёй) і асаблівасьць успрыняцьця ім самога сябе і сваёй ролі ў гэтым сьвеце.
Далей »
Андрэй Канаваленка - сябра “Нашої України” з 2002 по 2009 г. (узята з www.pravda.com.ua/columns/4b5f03b19dad1)
Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі разьмясьціць на сайце яшчэ адзін аналітычны артыкул, прысьвечаны прэзідэнцтву і арганізацыі выбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі. Асноўны пасыл, з-за якога мы так робім – трэба вучыцца на памылках. Лепш чужых. Сваіх у нас саміх хапае… Некаторыя крытычныя заўвагі дадзены па ходу артыкула.
Рэдакцыя.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
4.
У заключнай частцы кароткай серыі матэрыялаў, прысьвечаных актуальнай сітуацыі ва Ўкраіне, варта ўзгадаць пра вонкавы палітычны фон, на тле якога адбываюцца сёньняшнія драматычныя ўнутрыўкраінскія падзеі. Гэты фон, як і ў выпадку зь Беларусьсю, найперш зьвязаны з працягам даўно вядомага імперскага ціску расейскай імпербюракратыі на свае былыя калоніі й з крывадушнай пазіцыяй “Захаду”, якая хаваецца, але год за годам усё больш выходзіць наяў.
Далей »
Рэдакцыя
3.
Што чакае Ўкраіну пасьля канчатковай перамогі аднаго з кандыдатаў? Хутчэй за ўсё, пры Януковічу – прарасейства і “дзьвюхмоўе”, але напэўна меншыя, чым у Беларусі пры Лукашэку. Цімашэнка – гэта ўсё яшчэ вялікае невядомае, але пытаньня пра “дзьвюхмоўе” зь яе боку напэўна ня будзе, як і наўрад ці будзе працяг той лініі па аднаўленьні гістарычнай справядлівасьці, па стварэньні Адзінай украінскай праваслаўнай памеснай царквы, якую праводзіў апошнія пару год пан Юшчанка. Давайце паспрабуем прадказаць варыянты будучыні Ўкраіны на грунце выняткаў з абвешчаных прэтэндэнтамі праграм, якія сталі даступнымі нам дзякуючы радыё “Свабода” (паводле www.svaboda.org/content/article/1930541).
Далей »
1.6. Сьвет сёньня,
2.1.1. У разьвіцьцё Бел.Нац.Ідэі,
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.4. Украіна,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.2. Эканам.пытан. і дэмакратыя,
4.2. Нацыяналізмы,
5.5. Паралелі сацыяльныя,
5.6. Ідэалогіі, іх бараціба,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі,
5.6.6. Ідэал.універс.нац. | Студзень 23, 2010
Рэдакцыя
2.
У свой час мы ўжо інфармавалі вас - нашых чытачоў - пра слабасьці Віктара Юшчанкі як палітыка і пра некаторыя яго плюсы на фоне іншых вядомых нам кіраўнікоў (гл., напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2006/11/23/406; nashaziamlia.org/2009/12/18/2843). Сёньня свае ацэнкі 5-гадовага прэзідэнцтва пана Юшчанкі (паколькі яно заканчваецца) прапануюць многія. Мы выбралі найбольш цікавыя на наш погляд матэрыялы і падаем вам.
Далей »
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Калі мы сёньня кажам пра момант ісьціны для Ўкраіны (дарэчы, ня толькі для Ўкраіны), мы, як сайт ідэалагічны, маем на ўвазе ня толькі праблему, хто пасьля 7 лютага г.г. стане чарговым прэзідэнтам гэтай самай вялікай еўрапейскай дзяржавы (і, адначасна, нашага непасрэднага добрага суседа на поўдні). Мы маем на ўвазе яшчэ шэраг пытаньняў. Сярод іх: наколькі выніковым ва ўмовах імперскага ціску зьяўляецца такая форма дзяржаўнай улады, калі істотную ролю ў палітыцы адыгрывае парламент (памятаеце, на зьмены ў кірунку парламентарызму вымушана пагадзіліся самі “памаранчоўцы”, і многія “дэмакраты” ў Беларусі гэта віталі, а некаторыя працягваюць вітаць і сёньня); наколькі выніковым для абароны сапраўднай дэмакратыі й дасягненьня яе мэт ва ўсё тых жа ўмовах зьяўляецца такі стыль і зьмест прэзідэнцкага кіраваньня, які быў прадэманстраваны Юшчанкам; які лёс можа чакаць Украіну, калі сіянакратыя заблякавала прыняцьце Ўкраіны ў ЕЗ і НАТА; і да т.п. пытаньні. Але ўсё ж пачаць варта з абмеркаваньня вынікаў першага туру ўкраінскіх выбараў і прагнозу туру другога.
Далей »
Алесь Астроўскі, Барыс Керзач
Хто-хто, а мы рэгулярна папярэджваем беларускіх апазіцыянераў, што стаўка на заходніх ліберастызатараў, на іх грошы ёсьць абсалютна бесперсьпектыўнай у сэнсе “змаганьня з дыктатурай за дэмакратыю ў Беларусі”. Літаральна культавым па гэтай тэме стаў наш артыкул “Адказ Гансу Віку: сярод нас лохаў няма!” (гл. nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/#more-1641), які мае ўжо больш за 8000 праглядаў. Абагульняючы зьмест гэтага артыкула, мы больш за год таму нават вывелі 108-ы дактрынальны прынцып, які зафіксаваў, што “псеўда-ліберальная ідэалогія і грамадска-палітычная практыка … вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй”, і што цяперашні заходні лібералізм “ня толькі не вырашае актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а наадварот спрыяе разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў”, павялічваючы небясьпеку будучага глабальнага катаклізму. Нягледзячы на тое, што нас ня чуюць, мы і далей будзем вывучаць ліберастызм і заклікаць, пакуль ня позна, адвярнуцца ад яго.
Далей »
1.3. Беларусь сёньня,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
4.1. Дэмакратыя,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
4.2. Нацыяналізмы,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Студзень 17, 2010
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст.
1.3. Беларусь сёньня,
1.4. Гісторыя Беларусі й вакол,
1.6. Сьвет сёньня,
2.3. Такая "апазіцыя",
2.5. Прыглядаемся да Захаду,
3.2.1. Міжнар.фінанс. алігархія,
3.5. Героі сярод нас,
4.1.1. Нац.каштоўнасьці ў дэмакр.,
4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю,
5.6.3. Ідэал.фін.алігархіі | Студзень 15, 2010
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой - гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы - мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
Далей »