nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

УКРАЇНА: момант ісьціны набліжаецца… (частка 1)

22 студзеня, 2010 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-1Калі мы сёньня кажам пра момант ісьціны для Ўкраіны (дарэчы, ня толькі для Ўкраіны), мы, як сайт ідэалагічны, маем на ўвазе ня толькі праблему, хто пасьля 7 лютага г.г. стане чарговым прэзідэнтам гэтай самай вялікай еўрапейскай дзяржавы (і, адначасна, нашага непасрэднага добрага суседа на поўдні). Мы маем на ўвазе яшчэ шэраг пытаньняў. Сярод іх: наколькі выніковым ва ўмовах імперскага ціску зьяўляецца такая форма дзяржаўнай улады, калі істотную ролю ў палітыцы адыгрывае парламент (памятаеце, на зьмены ў кірунку парламентарызму вымушана пагадзіліся самі “памаранчоўцы”, і многія “дэмакраты” ў Беларусі гэта віталі, а некаторыя працягваюць вітаць і сёньня); наколькі выніковым для абароны сапраўднай дэмакратыі й дасягненьня яе мэт ва ўсё тых жа ўмовах зьяўляецца такі стыль і зьмест прэзідэнцкага кіраваньня, які быў прадэманстраваны Юшчанкам; які лёс можа чакаць Украіну, калі сіянакратыя заблякавала прыняцьце Ўкраіны ў ЕЗ і НАТА; і да т.п. пытаньні. Але ўсё ж пачаць варта з абмеркаваньня вынікаў першага туру ўкраінскіх выбараў і прагнозу туру другога.


1.

Асноўныя вынікі – афіцыйныя паказьнікі тых, хто перайшоў 5%-ы бар’ер – пададзены на сьхеме ўверсе (больш поўныя зьвесткі можна паглядзець, напрыклад, тут: news.forenet.info/news.php?subaction=showfull&id=1263967533&ucat=1).

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-2

Такім чынам, непрыемна, але факт – першае месца ў сьпісе заняў пан В.Януковіч. Як памятаеце, 5 гадоў таму гэта была выразна прамаскоўская крэатура. Па шэрагу прыкмет, такой, толькі больш прыхаванай, яна застаецца і цяпер.

Непрыемна, але факт – сёньняшні ўсё яшчэ прэзідэнт Украіны пан В.Юшчанка набраў толькі 5,5% галасоў. Вось якое падзеньне ў рэйтынгу за 5 гадоў!

Яшчэ раз непрыемна, але факт – другая “памаранчавая” кандыдатка, якая ў дадатак яшчэ ў дачыненьні да сябе за апошнія 5 гадоў назапасіла шэраг пытаньняў, пані Юлія Цімашэнка, адстала ад Януковіча на цэлых 10%.

Прыемна, што ўкраінскім камуністам не ўдалося перакрочыць нават 5% бар’ер.

Нечаканасьцю для многіх стала зьяўленьне на трэцяй пазіцыі ў рэйтынгу, і аж з 13%, пана Цігіпкібылога камсамольскага функцыянера, а цяпер пасьпяховага банкіра, які ў дадатак быў кіраўніком штабу Януковіча ў выбарчай кампаніі 2004 году.

Спадар Цягнібок, за палітычнай кар’ерай якога мы таксама сочым, набраў 1,43% галасоў. Гэта не такі кепскі вынік, калі ўлічыць, што на пасаду кіраўніка дзяржавы было вылучана 18 кандыдатаў.

Нарэшце, такім чынам, галоўнае: у другі тур выбараў прэзідэнта Ўкраіны, які адбудзецца 7 лютага, выйшлі Януковіч і Цімашэнка – выбарчая мапа Ўкраіны выглядае амаль як і ў 2004 годзе (гл. сьхему ўверсе): заходнія і цэнтральныя вобласьці аддалі перавагу Юліі Цімашэнцы, усходнія і паўднёвыя – Віктару Януковічу. Магчыма, што хто-небудзь зь іх праз пару тыдняў стане прэзідэнтам Украіны.

Чаму мы гаворым “магчыма”? Таму, што ёсьць невялікі шанц (мы яго лічым невялікім, а, напрыклад, рускія шавіністы робяць нават стаўку на такі варыянт – гл. http://www.ari.ru/news/?id=3410), што ў другім туры складзецца сітуацыя, калі Цімашэнка і Якуновіч набяруць прыкладна па 50% галасоў. Тады зноў пачнуцца майданы, суды (дарэчы, з Вышэйшым адміністратыўным судом Украіны – адзіным органам, які мае права прызнаць выбары несапраўднымі – вельмі цікавая сітуацыя; гл. inosmi.ru/ukraine/20100119/157678819) і г.д. У такой сітуацыі, пакуль усё канчаткова ня вырашыцца і не суцішыцца, прэзідэнтам Украіны будзе заставацца пан Юшчанка. Апошні ў сваім нядаўнім інтэрвю так і заявіў, што пасьля прэзідэнцкіх выбараў ён па-ранейшаму будзе прэзідэнтам Украіны…

Але, відаць, усё ж больш верагоднай зьяўляецца сітуацыя, калі адзін з кандыдатаў набярэ на 2-3% больш за іншага. І стане чарговым прэзідэнтам Украіны. Ці можна сёньня прадказаць, хто гэта будзе?

Нажаль, дакладна – не. Затое можна паспрабаваць пералічыць чыньнікі, якія будуць дзенічаць на карысьць аднаго ці другога кандыдата.

На баку Януковіча першае месца ў першым туры і фармальная недатычнасьць да палітычных ды эканамічных правалаў украінскага кіраўніцтва апошніх гадоў, ствараючыя яму магчымасьць свабодна крытыкаваць канкурэнта; фора ў 10% у параўнаньні зь Цімашэнка; магчыма, падтрымка (усялякая) імперскай Масквы.

На баку Цімашэнкі – адносна нізкая яўка ў першым туры (гл. ua.rian.ru/politics/20100119/78280883; у крытычнай сітуацыі, як паказваюць вынікі папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў, на галасаваньне могуць дадаткова прыйсьці да 10% украінцаў, якія вымушаны будуць галасаваць пераважна за пані Юлю); плюс электарат Юшчанкі, Цягнібока, магчыма, Цігіпкі, Яцэнюка (атачэньне Юліі Цімашэнка заяўляе, што дэмакратычныя кандыдаты разам набралі 60% галасоў); плюс магчымая падтрымка з боку “Захаду”… Яшчэ ёсьць невялікія шанцы, што Цігіпка і Яцэнюк могуць зьвярнуцца да сваіх выбарцаў з просьбай падтрымаць Цімашэнку (але апошняя магчымасьць істотна абмежавана ўласнымі палітычнымі амбіцыямі названых асоб). Калі такія амбіцыі маюць на ўвазе прэзідэнцтва, падтрымкі зь іх боку ня будзе (хаця, як гаворыцца, многае вызначаецца “прывабнасьцю” прапановы). А вось пан Юшчанка наўрад ці будзе прасіць выбарцаў падтрымаць Цімашэнку. Вельмі ўжо шмат негатыўнага ён сказаў пра яе напярэдадні.

Некаторыя ўкраінскія палітолагі лічаць, што істотнымі чыньнікамі вынікаў другога туру зьяўляецца тое, на каго зробяць стаўку… ўкраінскія алігархі (www.svaboda.org/content/article/1932599.html), магчымая вайна кампраматаў з выкарыстаньнем заранёў зробленых нарыхтовак (kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/13/70045) і магчымыя фальсіфікацыі на месцах у дзень галасаваньня.

У выніку, у Цімашэнкі, на наш погляд, ёсьць такія-сякія магчымасьці (пры правільным падыходзе да справы) абысьці Януковіча на пару-тройку адсоткаў, але сацыёлагі ўсё ж аддаюць перавагу Януковічу (гл. дзьве табліцы ўнізе; першая зь іх пададзена для таго, каб можна было ўявіць, наколькі сацыялагічныя групы могуць памыляцца).

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-2d0b0

Дарэчы, і Януковіч, і Цімашэнка ўпэўнена заявілі пра непазьбежнасьць сваёй перамогі ў другім туры (kavkazcenter.com/russ/content/2010/01/18/70134)…


3 каментарыя

  1. А я адкажу, чаму так атрымалася. Цімашэнка не той чалавек, за каго сябе выдае. Яе менш за ўсё цікавіць украінскі народ. Яе больш за ўсё цікавяць асабістыя інтарэсы. Юшчанка ж – савецкі тып кіраўніка, і проста вырашыў сапраўды зрабіць Украіну дэмакратычнай краінай. Стыль яго кіраўніцтва ў нечым падобны на стыль Шушкевіча. Такім патрэбен нехта зверху, каб ім кіраваў. Юшчанка проста спадзяваўся на дапамогу ЗША і ЕЗ. Юшчанка і украінскі народ не зразумелі, што яны сфера уплыву, што яны калонія Расеі і што яны недзеездольныя ў міжнароднай палітыцы, імпатэнты, як і мы. Мабыць гэта будуць апошнія дэмакратычныя выбары ва Украіне. Украінцы губляюць свой апошні шанец. Украіна праз пару тыдняў стане дыктатарскай краінай. Гэта ж відавочна.
    Калі паглядзець больш уважліва, то ні ЗША, ні кіраўніцтва ЕЗ, ніколі ў жыцці ні ў адной краіне не дапусцяць сапраўднай дэмакратыі. А вы паглядзіце, што застаецца пасля іх: спустошаныя краіны, бандытызм, жабрацтва, голад. Без сумневу такая палітыка вядзе да глабальнай вайны. Уважліва паглядзіце на вынікі праводзімай палітыкі, а потым на тое, што вам рэкамендуюць рабіць. Вам кажуць аб правах чалавека, аб дэмакратыі, аб гуманнасці, аб адзіным Богу. І раз адзіны Бог, “то павінен быць і адзіны ўрад на Зямлі”. Яны выглядаюць такімі добранькімі, а візу ўзяць ў іх краіны немагчыма. А недачалавекі ім не патрэбны. Вось і ўвесь вам адказ. Ніякія ўкраінцы ім не патрэбны, таксама як і беларусы, як і ўсе астатнія. Гэта ёсць сусветная адзіная і манапольная рабаўладальніцкая каланіяльная сістэма. Ні да чаго добрага яна не прывядзе.
    Ёсць толькі адзіны спосаб супраціву. Гэта – нацыяналізм, з усімі яго грамадска-сацыяльнымі інстытутамі: нацыянальная эліта, нацыянальны бізнес, нацыянальныя інтарэсы і г.д.
    Ні для каго не сакрэт, што Нямеччына ёсць краіна нацыянальная (хаця яны называюць гэта патрыятызмам). Таму яна і лепшая ў свеце. Як і Данія, Японія, Нарвегія і яшчэ некаторыя. Гэта – краіны нацыяналістычныя, у першую чаргу.
    Габрэі, наогул, сябе аб’явілі “Богам выбраным народам”. І ўсе габрэйскія абшчыны наглуха закрыты для інародцаў. Таму што нацыяналізм – гэта імунная сістэма любога народа. Як толькі народ пазбаўляецца гэтай імуннай сістэмы, яму прыходзіць канец.
    Юшчанка не стаў лідарам нацыянальнага руху Украіны. Проста страшна, бо цябе імгненна абвінавацяць у фашызме. Хаця тут ёсьць прынцыповая розніца: фашызм і камунізм – гэта душагубка для людзей, а нацыяналізм – гэта абарона для канкрэтнага народа. Але гэтая розніца наўмысна скажаецца, хаваецца.
    Як выжыць ў такой сістэме? Толькі самаарганізацыя, найлепшая адукацыя, нацыянальныя каштоўнасці, нацыянальныя інтарэсы – вось, чым павінен жыць чалавек.

  2. Дарафей кажа:

    Амаль большасць сучасных краін, у самым пачатку свайго існавання, у той ці іншай ступені праходзілі перыяд нацыяналістычнай палітыкі. Негледзячы на перагібы, магчыма сказаць, што гэтыя перыяды супадаюць з перыядамі фарміравання з этнічнага матэр’яла народа. Чаму вельмі спрыяе наяўнасць дзяржаўнасці, пры яе адсутнасці толькі нацыяналізм дазваляе застацца народу народам (прыклад спадарыні Арцёменкі з жыдамі вельмі дакладны). У беларусаў, гэты перыяд у пачатку 90-х не атрымалась прайсці да канца. Шмат год розных форм акупацый парушылі тую сувязь паміж пакаленнямі, сувязь з каранямі, захаваўшы яе недзе на ўзроўні генаў (гэта адзначаў сапрадўны патрыёт нашага народу Васіль Быкаў). У складаных умовах той ці іншай акупацыі мэта асобнага чалавека захваць сваё жыццё- выжыць, даць працяг сваім генам (гэта натуральна закладзена самой прыродай), а вось мэта нацыянальнай эліты- гэта захаване нацыянальнай ідэі, ідэі нацыянальнай дзяржаўнасці (у тыхжа жыдоў ці армян гэтую ролю выконвалі рэлігійныя духаўнікі). Складанасць становішча Беларусі ў 1991 годзе была абумоўлена тым, што небыло дастатковай колькасці гэтай самай эліты (той самай “крытычнай масы”, якаяб зрабіла працэс фармавання народу неабарочвальным).Таму зараз і існуюць беларусы, беларусы-літвіны, літвіны, бо была параушана сувязь паміж гістарычнай краінай сёнешніх беларусаў-літвінаў – ВКЛ і сёнешняй Беларусю. Беларусь, якая не грунтуецца на гістарычным мінулым ВКЛ, як краіна нашчадак, а бярэ за кропку адліку БССР, займае становішча заведама пройгрышнае-ахвяры для суседніх агрэсараў (як у ідэалагічным плане так і ў тэрытарыяльным). Таму лічу, што няма розніцы, якая форма парламенская ці прэзідэнская рэспубліка, галоўнае, каб яна будавалась на нацыянальным, хай нават кажуць “нацыяналістычным” падмурку.

  3. Siarhiej кажа:

    А вось амэрыканскі фонд Heritage Foundation і газэта The Wall Street Journal склалі рэйтынг эканамічнай свабоды ў розных краінах (паводле радыё Свабода). Украіна мае 162 месца, горш за Беларусь (150) і Расею (143). Чаму “памаранчавыя” ня здолелі стварыць умовы для ўзбагачэння ўкраінцаў? Ці гэта рэйтынг такі?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы