nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Г-н Пуцін уціскае свабоды

21 лютага, 2010 | 6 каментарыяў

Зварот. Пераклад зь Le Monde (паводле www.lemonde.fr/opinions/article/2010/02/18/m-poutine-muselle-les-libertes_1307884_3232)

d09fd183d186d196d0bd-d091d0bed0bdd18dd180

У дадзеным і наступным матэрыялах падаюцца ацэнкі актуальнай расейскай і ваколрасейскай сітуацыі з боку г.зв. праваабаронцаў і апазіцыйных палітыкаў ліберальнага гатунку.
Рэдакцыя.

“У еўрапейскіх сталіцах лідары свабодалюбных дзяржаў з гонарам аб’явілі аб пачатку новай эры супрацоўніцтва з Расеяй. Берлін мае “асаблівыя адносіны” з Масквой у сувязі зь велізарнымі сумеснымі энэргетычнымі праектамі разам з газавай манаполіяй “Газпром”. У Рыме Сільвіа Берлусконі вярнуўся з паездкі ў Санкт-Пецярбург, дзе ён сьвяткаваў 59-годдзе свайго “сябра” Уладзіміра Пуціна. А ў Парыжы адбываюцца перамовы па продажы авіяноснага карабля класу Mistral, прызначанага для нясеньня самых сучасных верталётаў.

Між тым, у Маскве ды іншых гарадах Расеі журналісты, актывісты дэмакратычных рухаў й іншыя дысідэнты трапляюць пад ўсё большы ціск. 31 студзеня 2009 года паліцыя арыштавала дзясяткі людзей падчас мірнай дэманстрацыі ў падтрымку свабоды. На ёй дэманстранты закліка́лі ўрад выконваць артыкул 31 Канстытуцыі, якая гарантуе права “на свабоду мірных сходаў і на правядзеньне сходаў, дэманстрацый, шэсцяў і пікетаў”. Адказам быў разгон.

Журналістаў перасьледуюць, калі яны крытыкуюць улады. І судовыя пазовы – гэта яшчэ ня самая вялікая рызыка для тых, хто не “інфармуе” грамадства ў “патрыятычным” ключы. У 2009 годзе былі забітыя больш за дзесятак журналістаў, праваабаронцаў і палітычных апанентаў. Заткнуўшы раты тым, хто крытыкуе палітыку Расеі на Каўказе, урад Уладзіміра Пуціна перайшоў цяпер да тых, хто знаходзіцца за мяжой, асабліва, калі яны дазваляюць сабе выступаць па-руску. Аднак, мы з горыччу адзначаем, што гэты наступ падтрымліваецца і ў самой Еўропе.

Апошняй ахвярай цэнзуры, арганізаванай Пуціным пры падтрымцы сваіх “сяброў”, зьяўляецца выпадак з тэлеканалам “Першы Каўказскі” (або “Première Caucase”). Гэта новае тэлебачаньне для Каўказу на рускай мове, даступнае для людзей, якія жывуць у пост-савецкай прасторы. У канцы студзеня яно было спынена еўрапейскай кампаніяй “Eutelsat”, якая спаслалася на тэхнічныя прычыны.

Без сумневу, вялікі кантракт, падпісаны 15 студзень паміж рускай кампаніяй “Интерспутник” і “Eutelsat”, прывёў да спыненьня партнёрства зь “Першым Каўказскім” тэлеканалам. Капітулюючы перад Масквой, “Eutelsat” пасылае выразны сігнал: рускамоўнай тэлекампаніі, якая не падтрымлівае курс Крамля, ня будзе дазволена вяшчаць на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Нават тады, калі яна знаходзіцца за мяжой. Нават, калі яна падпісала кантракт зь еўрапейскім вяшчальнікам.

Новая англамоўная сетка “Расія сёньня” (Russia Today), якая фінансуецца расейскім урадам, не сутыкаецца з тымі ж праблемамі пры выкарыстаньні еўрапейскіх спадарожнікаў. Гэтае тэлебачаньне “афіцыйна” запусціла тэлевізійную рэкламу ў Злучаных Штатах і Злучаным Каралеўстве. Аднак альтэрнатыўны канал на рускай мове, трансьлюемы на тэрыторыю Расеі, успрымаецца як неверагодны выклік.

Цэнзура “Першага Каўказскага” еўрапейскай кампаніяй зьяўляецца яркім прыкладам, але не адзінкавым выпадкам. Вялікі праект па кансалідацыі пуцінскай “вертыкалі ўлады” ўнутры краіны і вяртаньне да ваеннага імперыялізму ў вонкавай палітыцы падсілкоўваецца кампрамісамі й саўдзелам некаторых еўрапейцаў. Так французскі ўрад зьбіраецца прадаць Расеі адзін ці некалькі судоў-верталётаносцаў класа Mistral. А між тым, рускія ваенныя сёньня ня робяць таямніцы што да сваіх намераў ў дачыненьні да ядзернай зброі. У верасьні 2009 года адмірал Уладзімер Высоцкі ўрачыста заявіў: “Такі карабель дазволіў бы флоту на Чорным моры выканаць сваю місію (маецца на ўвазе ўварваньне ў Грузію) за 40 хвілін замест 26 гадзін”.

Між тым, прайшло ўсяго крыху больш за год часу, калі рускія танкі акупавалі частку Грузіі, а генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схеффер заявіў, што “ня можа быць і гаворкі пра ранейшае супрацоўніцтва з Расеяй у такіх абставінах”. Расейскія войскі ўсё яшчэ працягваюць акупаваць частку Грузіі ў парушэньне пагадненьня аб спыненьні агню, аднак Нікаля Сарказі і НАТО заяўляюць пра намер “умацоўваць” свае стасункі з рэжымам Пуціна.

Пакуль Масква зачыняе апазіцыйныя СМІ, ліквідуе нязгодных журналістаў і запалохвае сваіх суседзяў, еўрапейскія лідары не маўчаць: яны выступаюць за больш шчыльныя сувязі з русейскімі ўладамі…
Гэтыя лідары павінны заняць цьвёрдую пазіцыю па пытаньнях свабоды слова і дзейнасьці альтэрнатыўных сродкаў масавай інфармацыі. Найперш ім варта нагадаць еўрапейскім кампаніям, што яны не павінны станавіцца прыладай пуцінскай цэнзуры. Гэтыя ж лідары павінны прадэманстраваць, што ў ХХІ-м стагоддзі нельга беспакарана акупаваць тэрыторыі іншых дзяржаў. А для гэтага трэба заняць цьвёрдую пазіцыю, а не прадаваць зброю.

Гаворка ідзе ня толькі пра свабоду расейскіх грамадзян і суседніх краін, але і пра сумленьне і гонар Еўропы…”

Зварот падпісалі:
Алена Бонэр-Сахарава, удава Андрэя Сахарава, актывістка па правах чалавека;
Канстанцін Баравы, старшыня Партыі эканамічнай свабоды;
Уладзімір Букоўскі, эсэіст, былы палітычны вязень;
Натальля Горбанеўская, паэт і былы палітычны вязень;
Андрэй Іларыёнаў, былы раднік Уладзіміра Пуціна;
Гары Каспараў, лідэр Аб’яднанага грамадзянскага фронту;
Сяргей Кавалёў, кіраўнік “Мемарыялу”, былы палітычны зьняволены;
Андрэй Міронаў, былы палітычны вязень;
Андрэй Някрасаў, рэжысёр;
Валерыя Навадворская, лідэр Дэмакратычнага Саюзу Расеі, былая палітычная зьняволеная;
Алег Панфілаў, тэлевядучы, прэзідэнт Асацыяцыі журналістаў у экстрэмальных сітуацыях;
Рыгор Пасько, журналіст і актывіст-эколаг, былы палітычны вязень у Расеі;
Леанід Плюшч, эсэіст, былы палітычны зьняволены;
Аляксандр Падрабінэк, журналіст, былы палітычны зьняволены;
Зоя Сьветава, журналіст;
Маірбек Вачагаеў, чачэнскі гісторык;
Тацьцяна Янкялевіч, архіварыюс у Гарвардзе;
Лідзія Юсупава, адвакат, лаўрэат прэміі Марціна Эналса, намінаваная на Нобелеўскую прэмію ў 2007 годзе.





 

 

 

6 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    РФ – сыравінны прыдатак Эўразвязу, а правы, мараль, свабода… – гэта не для тамтэйшых абарыгенаў.

  2. abdul кажа:

    Siarhieju, “правы, мараль, свабода” i hetak dalej, navohuł nie dla abaryhienaŭ, niavažna tamtejšych ci tutejšych. U Novym Śviatovym Paradku hetymi pryvilejami karystacca budzie vyklučna tak zvanaja elita. A Novy Paradak užo tutaka…

  3. VITAL кажа:

    і адзін з элементаў гэтага НСП — іслам, які ймкнецца ўсталяваць сусьветнае панаваньне і свой “сусьветны халіфат”…

  4. abdul кажа:

    Brašy, brašy, vitalu. Starajsia… Sud BOŽY nikoha nie abminie. Ałe i ŭ hetym žyćcci za spravy svaje, inša ALLAH, atrymaješ.

  5. Рэдакцыя кажа:

    Заклікаем дыскутантаў не абражаць адзін аднаго, а тым больш – не пагражаць.
    Гэтага патрабуе элементарная культура і здаровы сэнс: у вас могуць быць агульныя ворагі, прычым значна большыя, чым кожны з вас у адносінах адзін да аднаго…

  6. abdul кажа:

    А дзе тут якія пагрозы?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы