nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 9; Меркаваньні пабочных асоб пра дзейнасьць ФСБ)

14 сакавіка, 2010 | Каментары (1)

d0a5d0bbd0b5d0b1d0bdd196d0baУ двух папярэдніх матэрыялах прысутнічаюць цяжкія абвінавачваньні ў бок расейскай ФСБ. Маўляў – гэта злачынная арганізацыя, якая бароніць ня столькі інтарэсы грамадзян Расеі, колькі інтарэсы алігархаў ды купкі крамлёўскіх уладароў. Прадстаўнікі ФСБ забіваюць людзей і скідаюць віну на іншых, арганізуюць з палітычна матываваных прычын маштабныя крывавыя правакацыі ўзроўню Норд-Оста, Беслана, падрываў дамоў зь мірнымі грамадзянамі… Прымаць на веру такія абвінавачваньні можна толькі разам зь вельмі сур’ёзнымі доказамі. Апошнія варта зьбіраць з розных ня зьвязаных паміж сабой крыніц. Ніжэй мы падаем некаторыя меркаваньні й факты, якія пацьвярджаюць матэрыял двух папярэдніх артыкулаў.

Рэдакцыя.


1.

ПАЧНЕМ З ЗАБОЙСТВАЎ.

Тое, што супрацоўнікі ФСБ могуць забіваць людзей, стала зразумела многім у сувязі з забойствам Літвіненкі ў лістападзе 2006 г. (пра падзею мы пісалі, напрыклад, ужо тут: https://nashaziamlia.org/2006/11/27/415/).

Напярэдадні гэтага злачынства ў ліпені 2006 г. расейская Дума прыняла закон, які дазваляе ФСБ высочваць і зьнішчаць “ворагаў расейскай дзяржавы” ў любой кропцы планеты, дзе б яны ні хаваліся. Гэты закон, як мы бачым, тут жа і быў выкарыстаны…

Калі ў нейкай справе ўсё становіцца відавочным, яна шмат губляе ў цікавасьці. Таму мы хочам запрапанаваць вашай увазе яшчэ адзін выпадак. Гэта гучнае забойства рэдактара расейскай версіі часопіса Forbs Пола Хлебнікава (гл. фота 1 у пачатку артыкула; нагадаем, гэты часопіс друкваў абуральныя факты пра расейскіх алігархаў, што ім, натуральна, не магло падабацца).

У матэрыяле Салмана Даўдава, які падаецца ніжэй і які мае іранічную назву “Чачэнскі сьлед у справе забойства Хлебнікава”, паказана, як сьпецслужбы фабрыкуюць справы, каб стварыць патрэбную ім версію падзей (узяты адсюль http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/06/18/35239.shtml).

“У пачатку быў труп Хлебнікава, забітага на вуліцы ў Маскве. З усіх версій самай прывабнай для расейскага боку была «чачэнская», якая адразу вырашала некалькі праблем.

Раскрыцьцё гучнага злачынства з пераводам стрэлак на чачэнцаў, абвінавачаных у забойстве амэрыканскага грамадзяніна ў Маскве – яшчэ адзін пятачок у скарбонку Пуціна, які спрабуе намовіць сьвету, што ў Чачэніі ён змагаецца з міжнародным тэрарызмам.

Першыя паведамленьні аб падазраваных чачэнцах зьявіліся з нечаканага боку. У Маскве быў захоплены ў закладнікі бізнэсмэн, выхадзец з Дагестана, Ахмед-Паша Аліеў, якога двое чачэнцаў ўтрымлівалі ў маскоўскай кватэры.

Група праваахоўнікаў, якая вызваліла са зьняволеньня Аліева, затрымала і двух чачэнцаў і там жа, у кватэры, дзе ўтрымліваўся закладнік, знайшла пісталет, з якога быў забіты Хлебнікаў. Такая афіцыйная версія.

З гэтай версіі кудысьці падзеліся супрацоўнікі расейскіх сьпецслужб – старыя знаёмыя дагестанцаў па бізнэсе, якія першапачаткова захапілі й толькі пазьней, пасьля катаваньняў і патрабаваньняў грошай, передалі Аліева чачэнцам. Гэта капітан Раман Сліўкін з упраўленьня па барацьбе з бандытызмам, Алег Сачкоў і Дзмітры Фралоў з вайсковай контрвыведкі. А між тым, закладнік Аліеў зьвяртаўся да Генпракурора Ўсьцінава з інфармацыяй, што ён быў выкрадзены супрацоўнікамі ФСБ.

Тут сітуацыя складаецца, як з таварышам Рабіновічам у лазні, якому параілі або крыж зьняць, або трусы апрануць.

Атрымліваецца, што абодва чачэнцы, затрыманыя за выкраданьне Аліева, дзейнічалі заадно з супрацоўнікамі ФСБ. Аднак у забойстве Хлебнікава іх абвінавачваюць як выканаўцаў заказа Нухаева, па расейскай версіі – міжнароднага тэрарыста, на якім таўро ставіць няма дзе.

Атрымліваецца, або чачэнцы працавалі на ФСБ і Нухаева адначасова, або Нухаев працаваў на ФСБ, або ФСБэшнікі працуюць на Нухаева?

Два чачэнцы, якім ФСБэшнікі даручылі свайго закладніка для далейшай апрацоўкі, па апісаньнях выглядаюць з аднаго боку як сапраўдныя прафесіяналы, а зь іншага – як поўныя тупіцы. Ім даручаюць адказную сумесную справу прафесійныя выведнікі. Па апісаньнях Аліева, у аднаго з чачэнцаў было пры сабе чатыры мабільныя тэлефоны, зь якімі той не разлучаўся і стала перагаворваўся. І раптам такі ня ў меру асьцярожны профі захоўвае ў сваёй кватэры пісталет, з якога ён забіў Пола Хлебнікава, ды яшчэ па заказе ня нейкіх там сябрукоў з ФСБ, а самога Хож-Ахмеда Нухаева.

Сьвятло на галаваломку пралівае «Время Новостей» (№ 178, за 30 верасьня 2004 г.) у матэрыяле Аляксандра Шварова «Чый пісталет», дзе паведамляецца: «Візіт сышчыкаў у кватэру Сагаева быў яўна не выпадковы. Паводле нашых даных, аператыўнікаў падчас аперацыі суправаджалі прадстаўнікі Генпракуратуры, якія займаюцца рассьледаваньнем забойства Хлебнікава».

Калі гэтая інфармацыя праўдзівая, то перад прафесійным чуцьцём прадстаўнікоў Генпракуратуры трэба зьняць капялюш. Трэба ж, патэлефанаваў у міліцыю нейкі дагестанец, паведаміў, што яго гвалтам утрымліваюць. Міліцыянты, як водзіцца, тут жа на дапамогу, а разам зь імі… прадстаўнікі Генпракуратуры, якія займаюцца забойствам Хлебнікава.

Далей, як у казцы – закладнік вызваляецца, тут жа ў кватэры знаходзяць пісталет і яшчэ да правядзеньня афіцыйнай эксьпертызы паведамляецца, што з гэтага пісталета быў забіты Хлебнікаў.

Тое, што чачэнцаў падставілі, не выклікае сумненьня… Загадка толькі ў тым, з якога боку можна прыляпіць да гэтай справы Хож-Ахмеда Нухаева. Але пракуратура з гэтай праблемай справілася і выдала заключэньне – уся справа, аказваецца, у кніжцы, якая не спадабалася Нухаеву і ён прыцягнуў чачэнцаў, зьвязаных з ФСБ, для забойства Хлебнікава (?!)

Толькі адзін недахоп у гэтай версіі:  каб у яе паверыць, усе, акрамя работнікаў Генпракуратуры Расіі, павінны быць круглымі ідыётамі “.

(канец цытаваньня)


2.

«НОРД-ОСТ» – АПЕРАЦЫЯ БЯЗ ТЭРМІНУ ДАЎНІНЫ

2.1. Пазіцыя чачэнскага боку (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/10/26/61805.shtml)

23-26 кастрычніка 2002 года (РФ, Масква)

Выведча-дыверсійны атрад чачэнскіх маджахедаў на чале з Маўсарам Бараевым (гл. фота 2 у пачатку артыкула), які зьяўляўся структурным падразьдзяленьнем Ісламскай Брыгады Шахідаў «Рыядус Саліхійн» («Сады праведных» – Амір Абдала Шаміль Абу-Ідрыс), захапіў Тэатральны цэнтр на Дуброўцы ў Маскве, у якім знаходзілася больш за тысячу гледачоў і акцёраў мюзікла “Норд-Ост».

Галоўным патрабаваньнем маджахедаў быў вывад акупацыйных войскаў РФ з тэрыторыі ЧРІ.

Падчас газавай атакі й наступнага штурму будынка тэатра, праведзеных расейскімі спецслужбамі, загінула да 200 чалавек зь ліку закладнікаў.

d09dd0bed180d0b4d09ed181d182-1

Усе байцы атрада Маўсара Бараева (40 чалавек, зь іх палова – жанчыны, у асноўным, маладыя ўдовы), сталі шахідамі (гл. фота зьлева; бачны фасад будынка і мётвыя жанчыны з паясамі шахідаў, якія чамусьці не былі выкарыстаны (муляжы!); некаторыя чачэнскія жанчыны былі забітыя шляхам ламаньня хрыбта…).

Чачэнскі бок расцаніў акцыю шахідаў у большай ступені ваенна-палітычнай, чым чыста баявой. Маджахеды, што прыйшлі ў Маскву, выразна вызначылі мэты сваіх дзеяньняў – спыненьне забойства чачэнскага народу, генацыду, спыненьне баявых дзеяньняў, вывад акупацыйных войскаў і пачатак палітычнага працэсу ўрэгуляваньня расейска-чачэнскіх стасункаў.

Спробы прадстаўнікоў Крамля намовіць думку, што чачэнцы, маўляў, не патлумачылі, чаго хочуць, зьяўляюцца абсалютнай хлусьнёй. Як зьяўляюцца хлусьнёй і ўсе цьверджаньні аб тым, што так званае «вызваленьне» закладнікаў з дапамогай забароненай хімічнай зброі стала вымушанай мерай у сувязі з тым, што маджахеды, нібыта, сталі забіваць людзей. Ілжывым зьяўляецца і тэзіс, што, калі б не штурм з ужываньнем атрутнага газу, то чачэнцы ўзарвалі б закладнікаў.

У якасьці прыкладу можна прывесьці вытрымкі з публікацыі аўтарытэтнай «Уолл-Стрыт Джорнэл» па сьвежых сьлядах норд-остаўскай аперацыі.

«Баявікі былі ўзброеныя 114 ручнымі гранатамі, 15 аўтаматамі АКСУ-74 і 11 пісталетамі. Аднак чачэнцы адкрывалі агонь і ўжывалі гранаты толькі супраць сьпецназаўцаў. Акрамя таго, баевікі не ўзарвалі ўсталяваныя імі бомбы, хаця для гэтага ў іх былі ўсе магчымасьці. Верагодна, яны толькі пагражалі выбухам, але ў сапраўднасьці мелі строгі загад ўстрымацца ад нанясеньня сур’ёзнай шкоды закладнікам … Той факт, што баевікі, нават паміраючы, не забілі закладнікаў, у Расеі нават не абмяркоўваецца. У любой іншай краіне, прынамсі, хоць хто-небудзь зьвярнуў бы ўвагу на тое, што чачэнцы нікога не забілі, а ўсе, хто загінуў, прынялі сьмерць ад рук уладаў».

З дэталёвым аналізам дзеяньняў Крамля і сітуацыі ў Чачэніі выступіла тады і вялікая група грамадскіх дзеячаў і шэраговых грамадзянаў Расеі, якія аб’ядналіся ў рух «Не!». Заява гэтай арганізацыі апублікавала «Новая газета».

Цяпер нябожчык Аляксандр Літвіненка, аўтар кнігі «Лубянская злачынная групоўка (ЛПГ)“, былы супрацоўнік ФСБ, які ўцёк ў Лондан, каментуючы падзеі на Дуброўцы, казаў: «Чаго ўлада расейская баіцца? Улада баіцца міру ў Чачэніі … Таму што яны выдатна разумеюць, што пасьля ўстанаўленьня міру ў Чачэніі там пачнуць выкопваць ямы з забітымі людзьмі, згвалтаванымі, скалечанымі, а гэта ўсё кваліфікуецца як злачынства супраць чалавецтва».

Маўсар Бараеў загадзя публічна папярэдзіў, што яго падраздзяленьне прыбыла ў Маскву загінуць ў бітве, а ня выжыць. Ён адкрыта і сумленна папярэдзіў, што пасьля вызваленьня закладнікаў яны маюць намер прыняць бой з рускімі войскамі і сыходзіць з Масквы не зьбіраюцца.

Адкрыты бой у цэнтры сталіцы краіны-агрэсара невялікай дыверсійнай групы чачэнскіх шахідаў быў бы сьмяротным прысудам крамлёўскаму рэжыму. Менавіта таму пуцінская камарылья пайшла на подлае забойства сотняў сваіх уласных грамадзян, атруціўшы іх хімічнай зброяй, каб пазьбегчы адкрытага бою.

Дыверсійная акцыя была падрыхтаваная пад кіраўніцтвам Шаміля Басаева, які ўзяў на сябе ўсю адказнасьць і заявіў аб сваёй адстаўцы з усіх займаных пастоў на той перыяд, у сувязі з тым, што не паставіў у вядомасьць прэзідэнта ЧРІ Аслана Масхадава аб рыхтуемай дыверсійнай аперацыі. Прычым, Басаеў проста перайграў сьпецслужбы Расеі. Памылкай зь яго боку было толькі тое, што ён не пралічыў ступень гатовасьці Пуціна пайсьці на масавае деманстратыўнае забойства ўласных грамадзян на вачах усяго сьвету.


2.2. Інфармацыя да роздуму ад расейскіх журналістаў (паводле zalozhniki.ru/comment/52505).

Калі ўсё дазволена.

d09dd0bed180d0b4d09ed181d182-2

У ходзе аперацыі на Дуброўцы 26 кастрычніка ў 06 гадзін 53 хв. 28 сек. супрацоўнік сьпецслужбаў стрэліў у ляжачага на зямлі чалавека (гл. фота зьлева, асабліва цэнральны кадр). Гэта зафіксавала відэакамера. Раскадроўку эпізоду – з 06:53:19 да 06:53:39 – апублікавала 1 сьнежня “Новая газета”. На кадрах выразна бачна, як нехта падобны на жанчыну (доўгія сьветлыя валасы), у камуфляжы зь белай павязкай на рукаве, накіроўвае ствол пісталета на ляжачага і страляе (на стужцы чутны гук стрэла).

Грані.ру папрасілі прэс-службу ФСБ пракаментаваць гэтыя відэакадры. Адказ быў кароткі: без тлумачэньняў. Тэлефануем неафіцыйнай асобе, але якая ведае кухню ФСБ па ўласным сямігадовым досьведзе працы ў гэтай структуры. “Ніякай патрэбы ліквідаваць “аб’ект” на сьвежым паветры не было. Іх ўсіх дабівалі альбо ў залі, альбо ў падсобных памяшканьнях у першыя ж хвіліны пасьля пачатку аперацыі. На публіцы, калі ёсьць хоць сотая доля верагоднасьці, што гэта можа ўбачыць староньні, такія справы не робяцца “, – упэўнены былы афіцэр сьпецслужбы. Гэты ж чалавек раней заявіў, што сьмяротны прысуд тэрарыстам быў вынесены перад пачаткам штурму кіраўнікамі штабу па вызваленьні закладнікаў – “для гарантаванага абясшкоджваньня баевікоў, якія маглі прывесьці ў дзеяньне выбуховыя прылады”.

Аднак, як мы ведаем, забівалі й тых, хто проста спаў – г.зн. быў пазбаўлены якой бы ні было магчымасьці супраціўляцца. Гэта была мэтанакіраваная акцыя па пагалоўным зьнішчэньні ўсіх баевікоў з групы Маўсара Бараева. Пра гэта напісана ўжо дастаткова шмат. Як і пра тое, што так былі зьнішчаны ўсе сьведкі, якія маглі б расказаць, як рыхтаваўся тэракт, хто стаяў за сьпіной Бараева, хто каардынаваў дзеяньні баевікоў ўжо пасьля захопу Тэатральнага цэнтра – і шмат чаго іншага цікавага.

Натуральна, поўнае зьнішчэнне групы захопу абясцэніла як сьледчае, так і судовае разьбіральніцтва. Іх сёньняшнія вынікі вельмі бедныя: асуджаны нейкі грамадзянін, які меў глупства перакінуцца парай фраз па мабільніку з Бараевым, чакаюць суду некалькі чалавек, чыё дачыненьне да тэракту можна назваць толькі ўскосным, ды й тое зь вялікай нацяжкай.

Словам, у тую раніцу людзі з павязкамі на рукавах папрацавалі на славу, загад Радзімы быў выкананы на ўсе 100. І жанчына менш за ўсё думала пра тое, ці здымае яе нейкі папарацы з акна на паддашы.

Магчыма, ФСБ аб’явіць гэтую відэараскадроўку фальшыўкай. Але больш верагодна, што сьпецслужба, як водзіцца, адмаўчыцца. Цяпер ёй дазволена не прыніжацца да тлумачэньняў нечага грамадскасьці.

На жаль, сёньня настроі думак немалога ліку расейцаў такія, што гэтая ўражвальная хроніка пазасудовай расправы асаблівага абурэньня ў абываталя не выкліча. Краіна хутка вярнулася да перакананьня, што на тое яны і сьпецслужбы, каб забіваць без суду і дасьледваньня – на сваё, адмысловае, меркаваньне.

(канец цытаваньня)


3.

3.1. Падрывы жылых дамоў у Расеі ў 1999 г. (Матэрыял зь Вікіпедыі)

Падрывы жылых дамоў – серыя тэрарыстычных актаў у расейскіх гарадах (Буйнакску, Маскве і Валгадонску) 4-16 верасьня 1999 года.

d09dd0bed180d0b4d09ed181d182-3

У выніку тэрактаў 307 чалавек загінулі, больш за 1700 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці.

Згодна з выракам судовых органаў Расеі, тэракты былі арганізаваныя і прафінансаваныя кіраўнікамі незаконнага ўзброенага фармаваньня Ісламскі інстытут «Каўказ» эмірам аль-Хатабам і Абу Умарам.  Гэтыя тэракты былі накіраваныя на масавую гібель людзей з мэтай парушэньня грамадскай бясьпекі, запалохваньня насельніцтва і аказаньня ўздзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады па ліквідацыі наступстваў нападу баевікоў на Дагестан у жніўні 1999 года. Ядро групоўкі баевікоў, якая напала на Дагестан, складалі замежныя найміты і байцы «Ісламскай міжнароднай міратворчай брыгады», зьвязанай з «Аль-Каідай». Хатаб быў шчыльна зьвязаны з тэрарыстам Усамай бін Ладэнам, які ажыцьцявіў сярод іншага падрывы будынкаў амерыканскіх амбасадаў у Кеніі й Танзаніі ў 1998 годзе і тэрарыстычную атаку на будынкі Сусьветнага гандлёвага цэнтра 11 верасьня 2001 г.

Рознымі дзеячамі й арганізацыямі вылучаюцца таксама версіі, згодна зь якімі Уладзіміру Пуціну маглі быць выгадныя падрывы жылых дамоў: для стварэньня спрыяльнай грамадскай думкі перад уводам войскаў у Чачэнію, ўзьняцьця перадвыбарчага рэйтынгу і забесьпячэньня перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.


3.2.

МАЁ ІМЯ АЧЭМЕЗ ГАЧЫЯЕЎ. Я хачу расказаць аб падрыве жылых дамоў, бо ёсьць загад жывым мяне ня браць…

“Новая газета” за 14.03.2005 (паводле 2005.novayagazeta.ru/nomer/2005/18n/n18n-s08)

З 1999 года «Новая газета» назірае за тым, як шукаюць выканаўцаў і заказчыкаў падрываў жылых дамоў у Маскве і Валгадонску.

У 2004 годзе Масгарсуд вынес прысуд Адаму Дзекушаву і Юсуфу Крымшамхалаву, якім было прад’яўленае абвінавачваньне ў падрыхтоўцы і ажыцьцяўленьні гэтых жахлівых тэрактаў. Акрамя іх, на лаве падсудных павінны былі апынуцца Цімур Батчаеў (але ён быў забіты) і Ачэмез Гачыяеў (гл. фота 3 у пачатку артыкула), які да гэтага часу хаваецца за межамі Расеі.

«Новая газета» ў 2003 годзе публікавала адкрыты ліст Крымшамхалава і Батчаева ў камісію па рассьледаваньні выбухаў жылых дамоў у Маскве і Валгадонску: «… 1. Мы прызнаем сябе саўдзельнікамі тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Маскве і Валгадонску ў верасьні 1999 года… . 2. Мы зьяўляемся іх саўдзельнікамі на ніжэйшым выканальніцкім узроўні, прычым да саміх выбухаў дачыненьня ня маем».

Пазьней да нас трапіла і відэакасета са зваротам самога Гачыяева, у якім ён запэўнівае, што да падрыхтоўкі тэрактаў мелі дачыненьне супрацоўнікі ФСБ.

І вось да нас у рэдакцыю трапіў чарговы дакумент: уласнаручныя (як нам было пададзена) паказаньні Гачыяева. Перадаў іх у рэдакцыю гісторык Юры Фельштынскі, які атрымаў іх ад пасярэдніка ў лютым 2005 года ў двух фарматах: пісьмовым і на аўдыёкасеце.

Чаму публікуем? Таму што лічым, што суд над падзельнікамі Гачыяева, які праходзіў у закрытым рэжыме, ня даў вычарпальных адказаў на ўсе пытаньні, якія ўзьніклі падчас незалежнага рассьледаваньня, якое праводзілася дэпутатамі Дзяржаўнай Думы і журналістамі. І, быць можа, гэтая новая інфармацыя дазволіць наблізіцца да ісьціны? Гэта – пытаньне да спецслужбаў. А то вымалёўваецца дзіўная заканамернасьць: чым больш у краіне тэрактаў, тым менш яснасьці што да іх заказчыкаў і выканаўцаў.


«Пракуратура Расеі абвінавачвае мяне ў арганізацыі падрываў жылых дамоў, якія адбыліся восеньню 1999 года ў Маскве.

Я лічу сябе невінаватым і абвінавачваю сьпецслужбы, а канкрэтна ФСБ Расеі ў падрыхтоўцы і ажыцьцяўленьні гэтых жахлівых выбухаў.

Маё імя Ачамез Гачыяеў, я хачу распавесьці праўду і данесьці да ўсіх людзей схаваную ісьціну пра тое, што адбылося. Прааналізаваўшы ўсе тыя падзеі, якія адбываліся да гэтых выбухаў і наступныя падзеі, я прыйшоў да высновы, што гэта была загадзя спланаваная і добра падрыхтаваная аперацыя сьпецслужбаў.

Калі адбываліся гэтыя падзеі, я жыў і працаваў у Маскве, займаўся будаўніцтвам, фірма называлася «Капстрой-2000» і разьмяшчалася каля метро «Барыкадная». У пачатку лета 1999 г. да мяне на фірму прыйшоў мой стары школьны сябра, зь якім я ня бачыўся амаль з самай школы, яго завуць Дышэкаў Рамазан. Ён мне сказаў, што працуе і жыве ў Маскве, займаецца рэалізацыяй прадуктаў харчаваньня. У далейшым ён яшчэ некалькі разоў заходзіў і неяк ён прапанаваў мне заняцца зь ім рэалізацыяй мінеральнай вады, і папрасіў мяне знайсьці яму ваду. У мяне на фірме працаваў адзін мой зямляк, яго звалі Чынчыкаў Раўль, я даручыў яму гэтую справу і ў далейшым усю працу ад маёй фірмы з Рамазанам вёў Раўль. Праца ў нас ішла нармальна, Рамазан своечасова расплачваўся, ніякіх праблем не было.

Праз некаторы час Рамазан папрасіў мяне дапамагчы яму арандаваць памяшканьні пад склады на поўдні Масквы і ў горадзе Разані. Ён сказаў, што ў яго ў гэтых раёнах ёсьць добрыя кропкі рэалізацыі. Я папрасіў Раўля, каб ён заняўся пошукам гэтых памяшканьняў, ён знайшоў шмат варыянтаў і прапанаваў іх Рамазану, той у сваю чаргу выбраў прыдатныя для яго памяшканьні. Я даў ім грошы на арэнду гэтых памяшканьняў і яны ўдваіх заняліся арэндай. Рамазан сам асабіста арэндаваў гэтыя памяшканьні пад сваю фірму.

Калі адбыўся выбух ў доме на Гур’янава, я знаходзіўся ў гасьцях і мне на мабільны патэлефанаваў Рамазан. Ён казаў, што ў яго тэрміновая справа і трэба сустрэцца. Ён пытаўся, дзе я знаходжуся, тэлефанаваў ён пад раніцу – гадзін у 5. Я яму сказаў, што прыеду сам і стаў зьбірацца. І калі ўжо зьбіраўся выйсьці з дому, я ўбачыў у навінах па тэлевізары, што адбылося. Я адразу паехаў на Гур’янава і пасьля ўсяго таго, што я там ўбачыў, я ня стаў сустракацца з Рамазанам, вырашыў перачакаць.

Але 13 верасьня, калі адбыўся другі выбух у доме на Кашырскай шашы, і калі па тэлебачаньні паказалі маю фатаграфію, я зразумеў, што мяне хочуць падставіць.

Я зьвязаўся з Раўлем, даведаўся ў яго пра іншыя памяшканьні, затым патэлефанаваў у міліцыю і ў службу выратаваньня і сказаў пра памяшканьні на Барысаўскіх сажалках і Капотне, і пасьля гэтага я пакінуў Маскву і вярнуўся ў Карачаева-Чаркесію.

Дома ад свайго брата, які ў той час працаваў у крымінальным вышуку, я даведаўся, што мяне моцна шукаюць і ў іх ёсьць негалосны загад з Масквы мяне жывым ня браць. І з таго часу па сёньняшні дзень я вымушаны хавацца.

Цяпер я ведаю, што Дышэкаў Рамазан працуе афіцыйна ў ФСБ. У той час ніхто нават ня мог здагадвацца пра якія-небудзь яго сувязі з ФСБ, ён тады быў схаваным агентам. Чынчыкаў Раўль, які вёў з Рамазанам справы ад маёй фірмы, праз кароткі час пасьля гэтых падзей быў забіты, яго труп быў знойдзены ў пасёлку «Маскоўскі» Карачаева-Чаркескай рэспублікі. Яго забілі, а цела спрабавалі спаліць. Такім чынам ФСБ зьліквідавала галоўнага сьведку ў гэтай справе.

Мае сваякі і сябры падвяргаюцца жорсткаму прэсінгу з боку ФСБ, іх стала дапытваюць і абшукваюць. Мая сястра была вымушана зьехаць з рэспублікі пасьля таго, як яе з малалетняй дачкой супрацоўнікі ФСБ вывезьлі на могілкі й, пагражаючы забіць дзіця, патрабавалі ў яе, каб яна дала інтэрвю ў прэсу, што я мог гэта зрабіць і што я псіхічна неўраўнаважаны чалавек. І пасьля гэтага яна, баючыся за жыцьцё сваіх дзяцей, была вымушана зьехаць.

На сайце ФСБ зьмешчана фатаграфія маладога чалавека ў чорнай кепцы з барадой. І гэты фотаздымак ФСБ прыводзіць як доказ у сваю карысьць. Я заяўляю, што гэта хлусьня – чалавек, намаляваны на гэтай фатаграфіі, ня я. У гэтым можна пераканацца нават, калі параўнаць ўважліва маю фатаграфію і фотаздымак гэтага чалавека. Акрамя гэтага, праводзілася эксьпертыза, па выніках якой было даказана, што гэты чалавек – ня я. Вось на такой нахабнай хлусьні ФСБ будуе ўсе абвінавачваньні супраць мяне.

Адразу пасьля выбухаў па тэлебачаньні паказалі маю фатаграфію і было сказана, што гэта фатаграфія чалавека, які арандаваў гэтыя памяшканьні, і нібыта гэта фатаграфія з ксеракопіі пашпарта, пакінутага ў адной з рыелтарскіх кантор. Але гэтая фатаграфія ідэнтычная фатаграфіі ў маім сапраўдным пашпарце, а як мы ўсе ведаем, калі чалавек атрымлівае пашпарт, дык копія фатаграфіі застаецца ў пашпартным стале.

Тут немалаважны факт – гэта сьведчаньні таго чалавека, які здаў памяшканьне на Гур‘янава. Ён не пазнаў у маёй фатаграфіі чалавека, якому здаў у арэнду сваё памяшканьне, а пад тое апісаньне зьнешнасьці [чалавека], якому ён арандаваў сваё памяшканьне, падыходзіць Дышэкаў Рамазан. Я думаю, калі яму паказаць фатаграфію Рамазана, то ён пазнае ў ім таго, каму ён здаў памяшканьне.

У мяне ёсьць іншыя факты і сьведкі, якія даказваюць, што выбухі падрыхтаваныя і ажыцьцёўленыя сьпецслужбамі Расеі. Але на сёньняшні дзень ёсьць вялікая небясьпека для гэтых людзей і па гэтай прычыне я не магу да канца абнародаваць гэтыя факты. Было б вельмі добра, калі б у гэтай справе была праведзена незалежнае міжнароднае рассьледаваньне. Я са свайго боку гатовы поўнасьцю ўдзельнічаць і дапамагаць такому рассьледаваньню, даўшы факты і сьведкаў. Я ўпэўнены, што толькі такое рассьледаваньне можа выявіць сапраўдных арганізатараў і выканаўцаў гэтых падрываў.

Я шмат думаў, чаму мяне, карачаеўца па нацыянальнасьці, сьпецслужбы падставілі ў гэтых выбухах, бо калі лагічна разважаць, ім трэба было ў той час падстаўляць чачэнцаў, а не карачаеўцаў. Зараз гэта ўжо не сакрэт. Сьпецслужбы перасьледавалі некалькі мэтаў, яны ўсё роўна зьвязалі гэтыя выбухі з Чачнёй, што фактычна і паслужыла падставай для вайны.

Каб пачаць вайну, патрэбны «вобраз ворага», і чым гэты вобраз будзе страшней, тым ім будзе лягчэй ваяваць. Цяпер, калі будзе вайна, усе будуць думаць, што Расея змагаецца з тэрарызмам. Хаця на самой справе яна будзе зьнішчаць просты народ. І вось па гэтай прычыне спецслужбы падставілі мяне ў гэтых выбухах.

І пад канец я б хацеў зьвярнуцца да ўсіх тым людзей, якія хочуць ведаць праўду: неабходна, каб было праведзена незалежнае міжнароднае рассьледаваньне. Тая ўлада, якая цяпер знаходзіцца ў Расеі – гэта ўлада ФСБ. Узгадайце гісторыю гэтай жахлівай структуры. Колькі мільёнаў бязьвінных людзей сталі ахьвярамі гэтай структуры, а цяпер ўся ўлада ў Расеі ў руках ФСБШто тут яшчэ казаць, гэта ж усё так зразумела і ясна».


Каментары (1)

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Слоў няма, адзін жах і агіда да Крамля

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы