nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 12; Наш аналіз і высновы; Д пр-пы 15а, 15б)

24 сакавіка, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d097d18fd0b7d18ed0bbd18cd187d18bd0baЯшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый – г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]”. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра.  Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.


Навошта нам аналізаваць расейскую імперыякратыю.

На пачатак нагадаем пачатковы пасыл, абумоўліваючы наш інтарэс да расейскай імперыякратыі, які можна сфармуляваць праз пытаньне: а чаму гэта мы, жывучы ў Беларусі й маючы клопат пра ўласны беларускі народ, цікавімся яшчэ і яе станам?

Адказ, напэўна, відавочны многім: а таму, што беларусафобскі рэжым Лу-кі, які вось ужо 16 гадоў (!) ня толькі не дае нашаму народу нармальна жыць і разьвівацца, а і зьдзяйсьняе этнацыд, генацыд, дыскрымінуе беларусаў, дзе толькі можна, аддае нашу ўласнасьць у рукі разнастайных чужынцаў, робіць рознае іншае зло, ёсьць вытворным ад расейскай імперскай бюракратыі, падтрымлівацца ёю, па сутнасьці зьяўляецца каланіяльнай адміністрацыяй расейскай імпербюракратыі ў Беларусі. Факты, якія сьведчаць пра гэта, настолькі шматлікія, што мы ня будзем губляць час, каб іх прыводзіць. Іншая справа, што цяперцы на чале з Лу-кам апошнім часам актыўна шукаюць дадатковых патронаў (цяпер ужо на Захадзе), каб і далей панаваць у нашай Беларусі коштам здачы інтарэсаў і каштоўнасьцяў нашага народу. Але гэта дадатковае пытаньне, якое мы цяпер таксама разглядаць ня будзем.

Між тым, відавочна, што лёс цяперцаў у Беларусі (а значыць, і шанцы нашага народу на вызваленьне ад іх) істотна залежыць ад лёсу расейскай імперыякратыі (як лёс любой марыянеткі залежыць ад лёсу яе гаспадара-маніпулятара). Таму за валтузьнёй і барацьбой унутры апошняй варта сачыць.


Расейскія алігархі – актыўная, наступаючая частка расейскай імперыякратыі.

Асноўнае, што варта адразу дадаць да нашага ўяўленьня пра расейскую імперыякратыю, каб зрабіць яго яшчэ больш адэкватным сапраўднасьці – гэта тое, што ў яе склад сёньня абавязкова трэба ўключаць расейскіх алігархаў – розных там абрамовічаў-дзерыпасак (няхай гэта будзе Д пр-пам 15а нашай дактрыны). Гэтая група ўнутры расейскай імперыякратыі абумоўлівае своеасаблівы гібрыдны стан апошняй, а таксама яе ўнутраную супярэчлівасьць і, як наступства гэтага – няўстойлівасьць (пра гэта мы ўжо пісалі тут: nashaziamlia.org/2010/03/01/3109). Адна частка сёньняшняй імперыякратыі жадае бачыць Расею ў персьпектыве бліжэйшых дзесяцігоддзяў як новую “энэргетычную імперыю”, якая б стала часткай заходняга “ліберальнага” сьвету, кіруемага сіянакратыяй, а другая частка жадае бачыць Расею як імперыю класічную тэрытарыяльную. Пры гэтым, гэтыя жаданьні дадзеных груп абумоўлены, натуральна, не ружовымі марамі пра “лепшую будучыню чалавецтва”, а бачаньнем уласнага месца – найбольш утульнага і стабільнага – у складзе будучай імперскай “эліты” – па-простаму, уласнымі скурнымі інтарэсамі.

Аб’ядноўвае ж адных з другімі бачаньне будчыні Расеі як адзінай, цэласнай імперыі, якая будзе ня толькі працягваць няволіць народы ўнутры яе межаў, але і праводзіць імперскую палітыку ў дачыненьні да суседзяў, уключаючы іх у сваю “сьферу ўплываў”. Таму на пытаньне, ці можа быць у беларусаў прыярытэтнае стаўленьне да якой-небудзь з названых груп расейскай імперыякратыі, хаця б на ўзроўні выбару паміж кепскім і вельмі благім, можна адказаць вядомай прымаўкай, што хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Па сутнасьці, бачаньне будучыні Расеі, як імперыі, якая не павінна ні паменшыцца, ні, тым больш, распасца – гэта ключавая рыса, якая аб’ядноўвае ўсе расейскія ўладныя “эліты” ў такую соцыяпаразітную групу, як расейская імперская бюракратыя.

У сваю чаргу, калі Расея не распадзецца ці хаця б не пераўтворыцца ў канфедэрацыю, яна з-за сваёй імперскай структуры заўсёды будзе аднаўляць сваю імперскую сутнасьць. Таму стратэгічнай прагрэсіўнай рысай што да лёсу Расеі можа быць толькі яе распад. Зрэшты, мы пра гэта ўжо неаднаразова пісалі (гл. Д пр-пы 16).

Алігархічная частка расейскай імперыякратыі характарызуецца ня меншым цынізмам у стаўленьні да народаў у складзе сёньняшняй Расеі й вакол яе, чым усе іншыя яе часткі. У сьветаглядзе расейскіх алігархаў няма разуменьня пра высокую каштоўнасьць такіх агульналюдскіх зьяў як, напрыклад, народ, дэмакратычная ўлада, сацыяльная справядлівасьць, сяброўства, братэрства, любоў, самаахвярнасьць, прыгажосьць, культура, этыка, мараль, сумленьне, годнасьць, сэнс і радасьць паўнавартаснага жыцьця, гуманістычны прагрэс і да т.п. У іх лексіцы няма нават слоў такіх. Яны нацэлены толькі на захоп чужой уласнасьці й чужой улады (прычым, захоп, неабмежаваны ў сродках). Карацей, расейскія алігархі – гэта прымітыўныя, тыпова жлобскія істоты – агрэсіўныя саўкі з грашыма (што, дарэчы, зьяўляецца агульнай рысай для ўсіх сацыяльных паразітаў), для якіх усё сапраўднае, высокае, людскае, чыстае, прагрэсіўнае зьяўляецца ў лепшым выпадку пустым гукам ці непатрэбным сьмецьцем… (хто лічыць неабходным пераканацца ў адзначаным, можа пачытаць, напрыклад,  тут nashaziamlia.org/2010/03/02/3115/  самавыкрывальнае інтэрвю тыповага прадстаўніка гэтай сацыяльнай групы пана Дзерыпаскі).

Лічым істотным зьвярнуць увагу яшчэ на пару-тройку дадатковых момантаў, якія датычаць расейскіх алігархаў. Першы зь іх – гэта іх ўласнае ўяўленьне пра тое, што гэта яны сапраўдныя гаспадары расейская імперыі ў яе актуальным стане, што гэта яны ўжо сёньня прызначаюць яе прэм’ераў і прэзідэнтаў (прызначаюць для Расеі “эфектыўных мэнэджэраў”) і здольны прыбраць са сваёй дарогі, а, калі трэба, і паказальна пакараць любога, хто асьмеліцца стаць на іх шляху (nashaziamlia.org/2010/03/02/3115/).

Другі момант. Свае, з дазволу сказаць, “капіталы” сёньняшнія расейскія алігархі набылі і працягваюць павялічваць шляхам выкарыстаньня абсалютна злачынных тэхналогій. Пра гэта шмат напісана, таму толькі нагадаем. У Расеі, асабліва  ў 1990-я, прадпрыемствы ці, бывала, цэлыя прамысловыя галіны спачатку банкроціліся праз наўмыснае прызначэньне “некампетэнтнага кіраўніцтва” і праз штучнае абмежаваньне доступу іх прадукцыі на рынкі збыту, затым “прадпрыемствы-банкруты” скупляліся будучымі алігархамі за бясцэнак, а затым імі, ужо як уласьнікамі, прызначалася нармальнае кіраўніцтва і вярталіся нармальныя каналы збыту. У выніку прадпрыемствы, скупленыя за мільёны, ператвараліся ў… асабістыя мільярдныя капіталы новых расейскіх алігархаў.

Ключавым момантам тут зьяўляецца пытаньне, а хто ім даваў крэдыты (хай сабе толькі мільённыя), каб у крытычны момант скупіць прыдпрыемствы-нібы-банкруты?

І вось тут мы пераходзім да трэцяга моманту. Высьветлілася, што ў многіх выпадках банкамі, гатовымі выдаць такія крэдыты будучым расейскім алігархам, аказваліся… заходнія сіянісцкія банкі (што, дарэчы, і тлумачыць, чаму большасьць алігархаў мае адпаведную нацыянальнасьць).

Прывядзем адну сімбалічную ілюстрацыю для дэманстрацыі сувязі паміж расейскімі алігархамі й заходняй сіянакратыяй.

Ужо ўзгаданы пан Дзерыпаска зьяўляецца неўяздным у ЗША (прычына – крымінальна-мафійная дзейнасьць; дарэчы, зь ім таксама вельмі жадаюць паразмаўляць і некаторыя пракуроры Гішпаніі – гл. kavkazcenter.com/russ/content/2009/12/11/69596). Зь вялікай цяжкасьцю яму ўсё ж атрымалася трапіць у ЗША, куды ён проста ірваўся (была арганізавана цэлая аперацыя з удзелам амерыканскай ФБР; дый Пуцін – “яго мэнэджэр”). Як вы думаеце, куды ў ЗША наведваўся Дзерыпаска?

Думаем, вы і самі здагадаліся. Ён наведваў Уол-Стрыт (www.anvictory.org/index.php?name=pages&op=view&id=557) зь яго ротшыльдамі-ракфельлерамі-морганамі – уласьнікамі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША і цэнтравымі той групы, якую мы называем сіянакратыяй.

Так што, у расейскіх дзерыпасак праблем з грашыма ня будзе ніколі (пакуль, вядома, ФРС ЗША знаходзіцца ў руках глабалісцкай сіянакратыі). Больш за тое, перыяд крызісу для расейскіх алігархаў (калі многія спадзяваліся на іх банкруцтва)  – гэта найлепшы сезон, каб танна набываць усё, што толькі магчыма. Дый сам Пуцін гатовы дапамагчы ім у цяжкія часы (nashaziamlia.org/2010/03/03/3121).

Відавочна, што цяперашнія расейскія алігархі – галоўны элемент сіянісцкага праекту для Расеі ў яго сёньняшняй версіі (пра што мы, дарэчы, ужо пісалі: nashaziamlia.org/2010/03/01/3109).

Асобным цікавым пытаньнем зьяўляецца стратэгія палітычнай дзейнасьці сіянакратычнай расейскай алігархіі ў сёньняшняй Расеі.

Яе дзеяньні нечым нагадваюць паводзіны зязюлінага птушаняткі-паразіта. Калі той вылупляецца ў гнязьдзе якой-небудзь птушкі, куды зязюля-маці падкінула сваё яйка, ён пасьля вылупленьня выкідае з гнязда ўсе іншыя яйкі й усіх іншых птушанят. Прычым, робіць гэта вельмі метадычна і ўпарта – выштурхоўвае сьпінкай аднаго за адным, каб потым толькі яму аднаму даставаліся дагляд і харчаваньне дарослых гаспадароў гнязда. Тыя падмены не заўважаюць і працягваюць карміць падкідыша – забойцу іх дзетак (гл. фота ў пачатку артыкула).

Каб больш дасканала валодаць гэтым вобразам, зробім невялікае адхіленьне ад тэмы для спраўкі.

Вядомая многім па сваім “ку-ку” зязюля (так сьпяваюць самцы) зьяўляецца птушкай-паразітам. Самкі зязюль вясной і ў пачатку лета падкладаюць свае яйкі ў гнёзды птушак іншых відаў. Прычым, як нядаўна адкрылі навукоўцы, зязюлі адкладаюць яйкі, якія па памерах і афарбоўцы вельмі нагадваюць яйкі гаспадароў (гэта бачна на фота ўнізе, верхні шэраг; яйкі зязюлі падпісаны слогамі “зя-зю-ля”; дарэчы вам, чытач, гэтая зьява нічога не нагадвае?..). Калі праз 12-13 дзён вылупляецца зязюліна птушанятка, яно, яшчэ сьляпое, выштурхоўвае з гнязда ўсе іншыя яйкі й усіх іншых птушанятак. Застаецца адно… (ніжні шэраг фотаздымкаў паказвае такое птушанятка ў гнязьдзе, у час атрыманьня ежы ад прыёмнай маці/бацькі, а таксама дарослую зязюлю-самку).

d097d18fd0b7d183d0bbd18f-21

Але зязюля – гэта не адзіны від птушак, які выкарыстоўвае г.зв. гнездавы паразітызм. У Амерыцы ёсьць некалькі відаў г.зв. валоўіх птушак (гл. фота зьнізу зьлева; гэта – карычневагаловая валоўя птушка), якія таксама сваіх птушанят не высіджваюць і не гадуюць, а падкладаюць яйкі ў гнёзды іншых птушак. Але паводзіны птушанят валоўіх птушак, як і дарослых птушак-паразітаў, некалькі іншыя. Іх птушаняткі не выкідаюць сваіх зводных брацікаў і сястрычак з гнязда, а гадуюцца разам зь імі (гл. фота справа). Затое яйкі ў валоўіх птушак ня так дакладана капіруюць яйкі птушак-гаспадароў. Апошнія іх часта распазнаюць і пратыкаюць сваімі дзюбамі альбо выкідаюць з гнязда. Дарослыя валоўі птушкі сочаць за сваімі адкладзенымі яйкамі й калі выяўляюць такія паводзіны птушак-гаспадароў… разараюць іх гнёзды – тыя гнёзды, дзе не былі прынятыя іх яйкі. Так яны праз гвалт і забойствы прымушаюць птушак-гаспадароў і высіжваць іх яйкі, і гадаваць іх птушанятак – карацей, прымушаюць “абіраць меншае зло” (а гэтая сітуацыя, чытач, вам нічога не нагадвае?)…

d097d18fd0b7d18ed0bbd18f-3

Вяртаючыся непасрэдна да нашай тэмы, бачым, што аналагічна паводзінам зязюлі й яе птушанят, расейскія алігархі, прыйшоўшы да ўлады ў Расеі пасьля 1991 г. і стаўшы часткай расейскай імперыякратыі, спачатку выкінулі са складу апошняй артадаксальных камуністаў – тых, хто з-за сваёй тупасьці працягваў шчыра верыць у магчымасьць практычнага зьдзяйсьненьня камуністычнай ўтопіі, прыдуманай на сваю патрэбу глабалісцкай сіянакратыяй яшчэ ў ХІХ стагоддзі й накінутай Расеі ў 1917 годзе. Затым яны адціснулі ад улады ўсіх расейскіх больш-менш пасьлядоўных дэмакратаў (куды падзеліся такія людзі, як, напрыклад, штангіст Уласаў, дэпутат Траўкін і падобныя да іх?). Затым адбылася замена кіраўнічых кадраў у РПЦ, дзе на зьмену не зусім пакладзістага Алексія ІІ пасьля пэўных падазроных падзей прыйшоў новы “патрыярх”, які, як высьвятляецца, вельмі любіць уладу і грошы, з-за чаго і зьяўляецца нашмат больш лаяльным, кіруемым. У расейскім войску таксама пачалося скарачэньне, а ў некаторых выпадках і адстрэл многіх вышэйшых афіцэраў, якія па прынцыповых меркаваньнях супраціўляліся прыходу новых расейскіх парадкаў і патэнцыйна маглі быць небясьпечнымі для новай расейскай алігархіі. Практычна ўся расейская апазіцыя таксама паступова трапіла пад кантроль альбо ліберальных ідэй, альбо адпаведных людзей (nashaziamlia.org/2010/03/09/3133; nashaziamlia.org/2010/03/10/3137), а тая, што заўпарцілася, трапіла ў турмы (nashaziamlia.org/2010/03/05/3123).

Натуральна, што выканаць усё пералічанае алігархі маглі толькі ў саюзе з ФСБ.  Але справа ў тым, што, здаецца, надыходзіць чарга “выпадаць з гнязда” і… ФСБу (адбываецца канчатковы пераход ад асаблівасьцяў паразітычнай “стратэгіі валоўяй птушкі” на стратэгію больш прасунутай у гэтым сэнсе і абсалютна бескампраміснай “зязюлі”).

Прыкметамі апошняга зьяўляецца беспрэцэдэнтная атака на Пуціна, якога ў Расеі, а апошнім часам і за яе межамі, пачалі крытыкаваць літаральна ўсе, хто можа нешта казаць ці нешта пісаць пра Расею (як быццам Пуцін па-ранейшаму прэзідэнт).

Таксама бачны прыкметы актывізацыі атакі на ФСБ. Праўда, у апошнім выпадку даная крытыка на ўзроўні падрыхтоўкі да будучай радыкальнай дыскрэдытацыі ідзе ў асноўным з-за межаў Расеі (гл. nashaziamlia.org/2010/03/16/3159).

Відаць, адцісканьне ад рычагоў расейскай улады з дапамогай ФСБ (і ў карупцыйным саюзе зь ёй) усіх самастойных і няўгодных сіянісцкай алігархіі старых расейскіх імперскіх сіл ды асоб – гэта быў 1-ы этап2-і этап гэтай стратэгіі, калі новыя расейскія алігархі павінны спыніць дзяліцца ўладай зь кім бы ні было яшчэ. А гэта значыць, што ставіцца задача адціснуць ад рычагоў улады цяпер ужо і Пуціна разам з ФСБ. (Відаць, глабалісцкую сіянакратыю можа задаволіць толькі такі стан, калі кіраўнікамі расейскай ЧК-ГПУ-НКВД-КГБ-ФСБ зьяўляюцца іх людзі, як Дзяржынскі, Ягода, Андропаў, і калі прэзідэнтам СССР-Расеі таксама зьяўляюцца толькі іх людзі, як Ленін, Ельцын. А Пуцін і генералы ФСБ вакол яго – гэта, відаць, людзі, якія не зусім задавальняюць глабалісцкую сіянакратыю.) новай стратэгіі глабалісцкай сіянакратыі ў адносінах да Расеі, які пачаў зьдзяйсьняцца з 1991 года. А недзе з 2008-09 гадоў пачаўся

Гэты, другі, этап плана праглядаецца пры супастаўленьні шэрагу фактаў і падзей:

– у надзвычай упартай і ўрэшце пасьпяховай дзейнасьці, ськіраванай на тое, каб Пуцін ня йшоў на “трэці прэзідэнцкі тэрмін” і каб пасаду прэзідэнта заняў менавіта “ліберал” Мядзьведзеў (дарэчы, многія ў Расеі апошняга і яго жонку лічаць габрэямі);

– у зьмесьце вядомага артыкула Кісінджара (nashaziamlia.org/2008/07/08/1428), у якім той заклікае міжнародную супольнасьць пачакаць з крытыкай Расеі, працягваючы спадзявацца на ліберальныя зьмены ў расейскай уладнай сістэме ў сувязі зь персьпектывай умацаваньня ўлады новага прэзідэнта Мядзьведзева. Нагадаем, што тады Кісінджар (дарэчы, нават па словах БТшнага прапагандыста Новікава Кісінджар – каардынатар Сусьветнага ценявога ўраду; па некаторых зьвестках, ён жа – асабісты сакратар Ротшыльдаў) і тыя, хто за ім стаяць, пад праект “Мядзьведзеў – прэзідэнт Расеі” фактычна ня толькі не далі Украіне стаць сябрам НАТА і ЕЗ, зноў адштурхнуўшы яе ў сьферу ўплыву “Расеі”, а і паставілі ўвесь свой аўтарытэт у залежнасьць ад зьдзяйсьненьня гэтага праекта;

– важнай прыкметай зьяўляюцца таксама шматлікія артыкулы ў заходнім друку, у якіх на розныя лады перапяваецца адна і тая ж песьня: і калі ж гэта Мядзьведзеў стане сапраўдным прэзідэнтам (гэта пішацца адкрыта) і адхіліць Пуціна ад улады (а гэта найчасьцей праступае праз кантэкст)…

d0bfd183d186d196d0bd-3Другі этап плана праглядаецца і ў ідэалагічнай сьферы. Так, напрыклад, калі Пуцін разам са сваім атачэньнем з генералаў ФСБ займаюцца адбельваньнем і ўзьвялічваньнем бальшавіцкага дыктатара Сталіна, Мядзьведзеў заяўляе… аб сваім непрыняцьці сталінізму (гл. і слухай тут: www.svaboda.org/video/3821). Па  сутнасьці, постаць Сталіна стала сёньня сімвалам расколу ўнутры найбольш уплывовай алігархічна-ФСБшнай часткі расейскай імперыякратыі.

Дарэчы, цікавыя кульбіты ў гэтай сітуацыі пачаў рабіць Лу-ка. Ён, як шырока вядома, даўні й заўзяты прыхільнік Сталіна (і ня толькі яго…), што “гарманічна супадае” з прыхільнасьцямі расейскіх імперыякратаў-ФСБшнікаў. Аднак, адчуўшы магчымасьць зьмены асноўнага кірунку “ветру” з тэрытарыяльна-імперскага на фінансава-імперскі, нават Лу-ка пачаў рабіць пэўныя крокі ў “ліберальным” ключы. Узорнай падзеяй у гэтым сэнсе зьяўляецца факт разьмяшчэньня летась у канцы лістапада ў “Советской Белоруссии” артыкула “Курапаты: мір пад соснамі” (www.svaboda.org/content/article/1865397), у якім фактычна прызнаецца, што ў Курапацкім лесе расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – тое, пра што  больш двух апошніх дзесяцігоддзяў кажа ўся дэмакратычнай беларуская апазіцыя. Многія палітолагі не маглі патлумачыць такую падзею – настолькі яна выглядае ў нашых этнацыдных умовах нелагічнай, нечаканай. Аднак, супастаўце сэнс выступу Мядзьведзева з выхадам названага артыкула ў газеце Якубовіча – і вам усё стане зразумелым…

А яшчэ варта зьвярнуць увагу на тое, што Лу-ка ў якасьці кансультантаў для будучай прыхватызацыі ў Беларусі абраў… прадстаўнікоў дома Ротшыльдаў (www.belta.by/by/news/econom?id=501484). Каб яшчэ хоць трохі пратрымацца ва ўладзе, цяперцы гатовыя аддаць пад прыхватызацыю новым імперцам – ліберастам – усё, што ёсьць наша…


Генералаў ФСБ і Пуціна рана скідаць з рахунку.

d09fd183d186d196d0bd-2Многае з адзначанага вышэй было пададзена з пазіцыі інтарэсаў і планаў  расейскіх алігархаў, зьвязаных з глабалісцкай сіянакратыяй. Аднак наўрад ці варта чакаць, што галоўныя ФСБшнікі дазволяць так жа лёгка адштурхнуць сябе ад стырна ўлады ў Расеі, як гэта атрымалася зрабіць зь іншымі групамі імперыякратаў.

Па-першае, іх аналітыкі ўжо даўно ўсё пралічылі, спрагназавалі й запраграмавалі, а самі яны падрыхтаваліся. Як тлумачыць спадар Фельшцінскі (nashaziamlia.org/2010/03/16/3159) – яшчэ зь перабудовачных часоў паўсюль былі расстаўлены іх кадры…

Па-другое, у свой час на Хадаркоўскім, Неўзліне, Беразоўскім, Гусінскім, іншых алігархах  кіраўніцтва ФСБ на практыцы праверыла, што змагацца з алігархамі можна і кантраляваць іх можна (магутнасьць сіянакратыі ў сьвеце мае свае межы), і што прысабечваць “іх капіталы”… таксама можна.

Акрамя таго, да многіх ня толькі ў Расеі, але і на Захадзе, стала даходзіць, што, напрыклад, аперацыя “пераемнік” можа спрацаваць хутчэй на карысьць патаемных планаў Пуціна, чым на карысьць аналагічных планаў глабалісцкай сіянакратыі. Пацьверджаньнем апошняга зьяўляюцца малюнкі заходніх палітычных карыкатурыстаў, якія разьмешчаны зьлева (подпісы на першым малюнку чытаюцца лёгка, надпіс на другім перакладаецца так: “Ці не памяняцца нам месцамі? [у машыне з надпісам Расея]” – “Давай”. Памяняліся. Толькі руль усё роўна апынуўся ў руках больш бландзіністага суб’екта).

Што да “ліберальнай” крытыкі ФСБ –  маўляў, гэта яны падрывалі дамы зь мірна сьпячымі расейскімі грамадзянамі, каб стварыць нагоду для пачатка вайны супраць чачэнскага народу (nashaziamlia.org/2010/03/16/3159) – дык на гэта ФСБ у любы момант можа пачаць сваю PR-кампанію, у якой будзе паказана, наколькі незаконнымі, злачыннымі метадамі дзейнічалі расейскія алігархі, скалачваючы свае мільярдныя капіталы.

І яшчэ невядома, чыя дыскрэдытуючая PR-кампанія будзе больш выніковай…


Сёньняшняя расейская імперыякратыя – гэта клубок супярэчнасьцяў.

Калі да апісанай сітуацыі дадаць нядаўні досыць сур’ёзны прапагандысцкі выпад групы вайскойцаў супраць агульнай алігархічна-ФСБшнай часткі расейскай імперыякратыі (nashaziamlia.org/2010/03/13/3146), якія ў дадатак узялі на сябе цяжар арганізацыйнай падрыхтоўкі да пэўных падзей (nashaziamlia.org/2010/03/11/3142); калі сюды дадаць вядомыя факты забойства некаторых вайскоўцаў і, верагодна, першае забойства ў адказ заслужанага “ліберала” (nashaziamlia.org/2010/03/21/3173), можна ўявіць, да якой ступені ўнутраных супярэчнасьцяў дайшла расейская імперыякратыя.

d0a0d086d091Каб лепш успрымаць гэты стан, прапануем сьхему, паказаную зьлева. На ёй двуканцовай гарызантальнай стрэлкай бэзавага колеру паказана супярэчнасьць (і ўжо фактычна вайна) паміж алігархічна-ФСБшнай і вайсковай часткамі расейскай алігархіі, а сіняй стрэлкай – вайна, якая таксама фактычна ўжо пачынаецца, паміж ФСБ і алігархамі, якіх падтрымлівае арганічная ім глабалісцкая сіянакратыя (няхай канстатацыя гэтага факту стане чарговым прынцыпам нашай Дактрыны – Д пр-пам 15б).

У сваю чаргу, на сьхеме вертыкальнай чырвонай стрэлкай паказана адзіная сэнсоўная супярэчнасьць паміж усёй расейскай імперыякратыяй і аб’ектыўнымі інтарэсамі народаў расейскай імперыі, якія здольны сфармуляваць толькі сапраўдныя дэмакраты. Вырашэньне гэтай галоўнай расейскай супярэчнасьці ў тым кірунку, які прапануецца апошнімі (а гэта адзіны прагрэсіўны кірунак – кірунак, які ідзе ўверх), магчымае толькі праз дэмантаж (рэарганізацыю, распад) такога дзяржаўнага ўтварэньня, якое завецца Расеяй (таму за гэта ўжо даўно выступаем і мы; гл. Д пр-п 16а).

Паколькі свара ў шэрагах расейскай імперыякратыі, верагодна, будзе нарастаць, гэта можа прывесьці ў бліжэйшыя гады да аслабленьня ўлады ў Расеі, да хаосу, а пазьней да аднаго з двух вынікаў: альбо да распаду расейскай імперыі, альбо да дыктатуры.

Як да гэтай будучыні рыхтуюцца ў Расеі тыя, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ці рускімі нацыянал-дэмакратамі? Адкажам на гэтае пытаньне асобнымі артыкуламі, якія будуць прэзентаваць думкі й паводзіны адпаведных асоб.



Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы