nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прафесар Хамякоў – палітычны ўцякач ва Ўкраіну (частка 1 – асоба, падзеі)

30 сакавіка, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

d0a5d0b0d0bcd18fd0bad0bed19e-1

Па заданьні рэдакцыі некалькі апошніх месяцаў я зьбіраў матэрыялы пра рускага нацыянал-дэмакрата, доктара тэхнічных навук з Масквы, прафесара Пятра Хамякова. Большасьць зьвестак пра гэтага неардынарнага чалавека атрымалася ўзяць са славутага сайта чачэнскіх пастаўцаў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны kavkazcenter.com. Найперш варта распавесьці пра падзеі, якія разгортваліся  вакол спадара Пятра ў апошнія паўгады.


Летась 4 жніўня на маскоўскую кватэру і на падмаскоўную дачу прафесара Пятра зрабіла налёт ФСБ. Былі забраныя розныя паперы, кампутары, а яго самога падверглі шматгадзіннаму допыту ў Ляфортаўскай вязьніцы. Потым была падпіска аб нявыездзе і… уцёкі ва Ўкраіну, дзе спадар Хамякоў аб’явіўся 13 жніўня. У гэты дзень там была арганізавана прэсавая канферэнцыя, на якой ён зьвярнуўся да прэзідэнта Ўкраіны Юшчанкі з просьбай аб палітычным прытулку.

Украінская народная партыя зьвярнулася да Юшчанкі з патрабаваньнем падтрымаць хадайніцтва Пятра Хамякова. Падтрымалі яго ўчынак і расейскія нацыянал-лібералы, “Белыя Інтэрнацыяналісты”, пісьменніца Аліна Вітухноўская, якая заявіла, што Хамякоў “падняў ідэі нацыянал-дэмакратыі, нацыянал-лібэралізму, якія павінны матэрыялізавацца ў нацыянальна-вызвольнай барацьбе паняволеных народаў Расеі й рускага народу, у прыватнасьці”.

Расейскае ФСБ адрэагавала на бегства професара з Расеі адваротным чынам – хваравіта.

Ужо праз некалькі дзён Пётар Хамякоў у адным са сваіх лістоў заявіў:

“Я маю намер працаваць над стварэньнем Антыімперскага нацыянальна-дэмакратычнага фронту (АНД-фронт) – міжнароднай і міжнацыянальнай арганізацыі, якая прадстаўляе саюз ўсіх ворагаў пуцінскай Масковіі.

Гатовы выступіць яго ініцыятарам, таму што сярод рускіх радыкалаў на гэта ніхто іншы не адважыцца. Далучацца потым многія, але потым. А першы крок ня зробяць.

Без рускіх радыкалаў тут не абысьціся, таму што без удзелу рускіх Расею не разваліць. Яе трэба біць не па руках, а ў сэрца. І зрабіць гэта могуць толькі рускія, альбо пры вельмі актыўным удзеле рускіх. Забіўшы імперыю, мы забясьпечым свабоду ўсім. У тым ліку і ўсяму Паўночнаму Каўказу.

Я прыхільнік цывілізаванага разводу ўсіх элементаў РФ. Прычым ня толькі мусульманскіх рэгіёнаў. Многія рускія рэгіёны таксама ня супраць паспрабаваць жыць сваім, а не маскоўскім, розумам. Напрыклад, Далёкі Усход. Таму трэба ўсім аб’яднаць свае намаганьні.

Сярод рускіх знойдзецца ня менш за 12-15 тысяч чалавек, якія ўжо зараз гатовыя сабрацца ў Рускую вызвольную армію.

Калі АНДфронт будзе арганізаваны, то РФ можна будзе калі не канчаткова разваліць, то хаця б патрэсьці да падмурка ўжо да жніўня 2010 года”.

На прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў другой палове жніўня ў Адэсе, Пётар Хамякоў агучыў наступныя думкі:

– усе аб’екты «сочынскай алімпіяды» – гэта падман для адмываньня грошай і пабудаваныя яны сьпецыяльна ў горных лагчынах, каб быць зьнесенымі селевымі плынямі яшчэ да «алімпіяды». А са зьнесенымі аб’ектамі – і «канцы ў ваду». І за грошы даваць справаздачу ня трэба;

– РФ у бліжэйшыя гады чакаюць цяжкія выпрабаваньні: першае зь іх – у жніўні 2010 года, другое – у 2011-12 гадах, трэцяе – у 2014 годзе, калі Расейскай Федэрацыі, хутчэй за ўсё, ня стане;

– газ у Расеі імкліва заканчваецца. А бяз газу крамлёўскім правіцелям ня жыць;

– у Расеі ніхто не адчувае сябе шчасьлівым – ні бомж, ні супералігарх. У Расеі расьце супраціў;

– ёсьць нейкі банк даных, т.зв. «чорны сьпіс». Калі вы недзе некалі былі зьвязаны з апазіцыяй, вас туды ўносяць і вы больш ніколі ніякай нармальнай працы не атрымаеце;

– 59-гадовы Хамякоў выказаў упэўненасьць, што пасьля падзеньня цяперашняга рэжыму ён яшчэ пройдзе па вуліцах Масквы, “трымаючы аўтамат у руках з закасанымі рукавамі”.

У пачатку верасьня ў інтэрвю ўкраінскаму выданьню “РупарІнфо” прафесар Хамякоў дадаткова заявіў пра непазьбежны распад Расеі:

«Распад Расіі я бачу як доўгае і цяжкае гніеньне. Пры гэтым інфекцыя з паміраючага дзяржаўнага цела Расеі, па сутнасьці, гніючай Расейскай імперыі, будзе распаўсюджвацца на ўсіх бліжэйшых суседзяў. І зараза, і смурод таксама.

Імперыю немінуча накрые хваля адмовы тэхнікі, хваля тэхнагенных і прыродных катастроф, гэта цалкам відавочна.

Расеяне становяцца ахвярамі вялізнага сацыяльнага адчужэньня. На кожнай буйной станцыі ходзяць шэрагамі міліцыя, ФСБ, федэральная ахова, ваенкамат і г.д. Сілавікі сталі прывілеяванай кастай, якая выклікае ў астатніх толькі нянавісьць, незалежна ад якіх-небудзь палітычных поглядаў ды ідэйных меркаваньняў.

Квітнее абсалютнае бяспраўе. Ідзе малады чалавек прызыўнога ўзросту – забіраюць і трымаюць да таго часу, пакуль ня зьвяжуцца з ваенкаматам (часам гэта адбываецца да наступнай раніцы) і там ня скажуць, што гэты прызыўнік ім зараз не патрэбны. Ідзе ў скураной куртцы – «ты падобны на скінхэда».

Мянтоўскае бязьмежжа ў Расеі квітнее.

Чэкістамі я глыбока пагарджаю, таму што яны падабраныя па прынцыпе «маладзец супраць авец, а супраць малайца і сам аўца».

Нармальных людзей, відавочна, на ваніты цягне ў гэтым ФСБ працаваць. Ім яшчэ 30-ці гадоў няма, а ў іх ужо палова звольнілася, таму што нармальным людзям агідна. Ідзе адмоўны адбор, людзей там няма, там ёсьць толькі абмежаваныя нелюдзі.

Сілай у цяперашніх межах Расею ўтрымаць не атрымаецца. Дэмакратычныя пераўтварэньні немагчымыя. [а таму] Распад будзе фізічны і няўхільна. Яны ня могуць утрымаць краіну”.

2 кастрычніка Хамякоў правёў ва Ўкраіне з’езд Рускай Радыкальнай апазіцыі.

На канец сьнежня 2009 г. Хамяковым было абвешчана правядзеньне Міжнароднага антыімперскага з’езду. На яго планавалася прыбыцьцё кіраўнікоў нацыяналістычных арганізацый Удмуртыі, Татарстана, Башкірыі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Беларусі, Украіны, Польшчы, Малдовы, Баўгарыі, Турцыі.  Аднак пазьней прафесар Хамякоў паведаміў, што Міжнародны антыімперскі з’езд давядзецца перанесьці. “Улады развязалі такую беспрэцэдэнтную кампанію рэпрэсій, што мы проста ня зможам забясьпечыць бясьпечны прыезд дэлегацый з Татарстана, Башкартастана і шэрагу рускіх рэгіёнаў РФ, якія ўжо практычна гатовыя да аддзяленьня ад Масквы (Сібір і Далёкі Усход)”, – заявіў прафесар.



Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы