nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 4: папраўкі Гордзіна)

1 мая, 2010 | Няма каментараў

Георг Гордзін (27.04.2010 г.; паводле http://www.ruscomment.com/view.php?filename=articles/2010-04-27-23-02-23.php)

Цяпер, калі целы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго паплечнікаў пахаваныя ў зямлі, самы час узгадаць тых, хто арганізаваў крушэнне лайнера, дабіваў на месцы падзеньня самалёта ацалелых палякаў і працягвае дэзінфармаваць сусветную грамадскасьць вынікамі так званага «рассьледаваньня». Вядома, што «рассьледаваньне» катастрофы праходзіць пад кіраўніцтвам тых жа асобаў, якія арганізавалі крушэньне самалёта і паслалі сьпецпадраздзяленьне «зачысьціць» ацалелых. Зразумела, якімі будуць «вынікі рассьледаваньня», праведзенага асобамі, асноўнай задачай якіх зьяўляецца замятаньне сьлядоў злачынства. Калі самі забіваюць і самі рассьледуюць, вінаватых звычайна не знаходзяць. Аднак, ёсьць сусветная грамадскасць [пакуль яшчэ ёсьць. – Рэд.].

Сын аднаго з нашых таварышаў знаходзіўся на такой пасадзе, праз якую праходзіла вялікая колькасьць паступаўшай зь месца катастрофы першаснай інфармацыі. Многія дэталі вядомыя нам зь першых рук. Параўнаньне тэкстаў расейскай прапаганды з матэрыяламі першакрыніц даюць магчымасьць унесьці папраўкі. Няхай гэта будзе нашым унёскам у рассьледаваньне аднаго з самых нахабных злачынстваў пачатку 21 стагоддзя.

Папраўка першая.

Агульнавядома, што зь першых хвілін пасьля катастрофы замест паступаўшай з аэрапорта «Паўночны» інфармацыі ў эфір пайшла, складзеная ў сьпешцы, няякасная дэзуха – літаральна пра ўсё, што там на самой справе адбывалася. Пра гушчыню туману, гукі, якія чулі сустракаўшыя. Пра чатыры заходы на пасадку. Пра загад, нібыта, самога Качыньскага, саджаць самалёт у Смаленску. Пра тое, што ён такім жа чынам ледзь не загубіў самалёт у Грузіі. Пра паводзіны розных службаў і, нібыта, існуючы «моўны бар’ер». Пра тое, пра што на самой справе сьведчылі мясцовыя жыхары, у першую чаргу лётны склад і работнікі аэрапорта. Пра любую дробязь.

У нас была магчымасьць адсачыць працэс складаньня чэкісцкай хлусьні ў рэжыме on line. Выразна выявіліся дзьве тэндэнцыі. Адну можна характарызаваць так: “на ўваходзе адныя зьвесткі, на выхадзе – зусім іншыя”. Часта прама супрацьлеглыя той інфармацыі, якая нібыта служыла падставай для перададзеных у эфір афіцыйных паведамленьняў. Супастаўленьне ўваходу і выхаду інфармацыйных паведамленьняў дазваляе сьцьвярджаць, што ўсе без выключэньня матэрыялы падрабляліся пад адну канкрэтную, «спушчаную зьверху» ўстаноўку. Падрабляліся не толькі журналістамі асобных выданьняў (хоць, не без гэтага), а, у першую чаргу, афіцыйнымі расейскімі інфармацыйнымі агенцтвамі.

Усе расейскія інфармацыйныя агенцтвы і СМІ-«трансформеры» павінны былі пераканаць сваіх чытачоў, гледачоў і слухачоў, што “самалёт разбіўся па віне экіпажу”, які “не справіўся са сваёй задачай у складаных умовах надвор’я”.

Другую тэндэнцыю складаньня чэкісцкай хлусні ў рэжыме on line можна вызначыць так: “на ўваходзе наогул ніякай інфармацыі зь месца падзеі, на выхадзе – невядома адкуль узятыя «надзейныя зьвесткі»”. У тым ліку, нібыта, толькі што атрыманыя зь месца катастрофы. Чыстай вады выдумкі на выхадзе даваліся пад тую ж устаноўку – «самалёт разьбіўся па віне экіпажу, які не справіўся са сваёй задачай у складаных умовах надвор’я».

Зь першай папраўкі мы робім выснову: устаноўка, пад якую рыхтаваліся хлусіць пасьля катастрофы, была гатова яшчэ да крушэньня самалёта Леха Качыньскага. А разнагалосіцу і смуту ўнесьлі, у першую чаргу, празьмерныя намаганьні крамлёўскіх прапагандыстаў – яны з усіх сіл намагаліся, як можна больш маляўніча і пераканальна схлусіць.

Дакладныя і аднолькавыя ўказаньні ў першыя хвіліны здарэньня ніадкуль не ўзьнікаюць. Для параўнаньня ўзгадаем хаця б адзін прыклад паводзінаў крамлёўскіх інфармацыйных агенцтваў і СМІ, калі не было ніякай загадзя нарыхтаванай ўстаноўкі. Так, калі памёр першы прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын, на працягу некалькіх гадзін расейскія СМІ маўчалі, засунуўшы языкі ў адно месца. Усе вялікія агенцтвы Захаду ўжо паведамілі гэтую навіну, калі ў Крамлі толькі апамяталіся і далі ўказаньне, як і што паведамляць.

Пасьля катастрофы самалёта Леха Качыньскага ўстаноўка, «як і што паведамляць» зьявілася адразу. Значыць, былі службовыя асобы, якія загадзя ведалі, што самалёт упадзе.

Папраўка другая.

Нашы эксьперты прагледзелі ўвесь даступны відэаматэрыял і зрабілі наступную выснову. Нават у тым выпадку, калі пажарнікі б не прыехалі, увогуле і дашчэнту б згарэлі ўсе тыя фрагменты самалёта, якія палалі ў першыя хвіліны здымак (відэа Андрэя Мендэрэя). Ні аб якіх «дваццаці неапазнавальных трупах» гаворка ісьці не магла. Нават пры тым крутым вуглавым градусе, на якім завалілі самалёт прэзідэнта Польшчы.

Ня кажучы ўжо пра тое, што пажар хутка патушылі (гэта бачна на больш позьніх афіцыйных здымках тых жа фрагментаў самалёта) і, што большасьць “неапазнавальных” трупаў, як на падбор аказаліся вайскоўцамі ды аховай прэзідэнта – цела «загінулага ў авіякатастрофе» з расейскай куляй у галаве, як у 1940 годзе, родным ня вернеш.

Хто хоча сам пераканацца, як путлераўскія ка́ты дабівалі ацалелых палякаў, можа набраць у Гугле два словы «мельнікофф катынь 2», выйсьці на матэрыял Каўказ Цэнтра, дзе ёсьць спасылка на эксьперта амерыканскіх урадавых службаў, які праводзіў праверку сапраўднасьці відэаплёнкі [сапраўднасьць гэтага відэа на сёньня ўжо прызнаная і афіцыйнамі ўладамі Польшчы! – Рэд.].

Прамыя доказы Катыні-2 любы чалавек можа паглядзець сам.

Выжылыя ў катастрофе палякі, зразумелі, што байцы «у чорным» (на відэа) прыйшлі іх забіваць і адстрэльваліся. Гэта чуваць на стужцы. Выканаўцы ўказаньняў Пуціна «працавалі» з глушыцелямі. Але відэазапіс з гукам і выявай як нападнікаў, так і ацалелых, перайграў усе іх хітрасьці.

Дарэчы, наш таварыш – у мінулым старшы афіцэр спецпадразьдзяленьня МА, сьцьвярджае, што пасьля правалу аперацыі (а правал – гэта відэа, якое пасьпеў зьняць Андрэй Мендэрэй) выканаўцаў ўжо няма ў жывых. Як і другой чаргі стралкоў – тых, хто ўдзельнічаў у зьнішчэньні няўдалага сьпецпадраздзяленьня.

З-за правалу адны «расейскія афіцыйныя асобы» два тыдні ня могуць падрабіць зьмесіва «чорных скрыняў». Іншыя, зразумеўшы, што справа гарыць, закінулі ў СМІ дэзу пра «Каўказскі сьлед» у крушэньні самалёта прэзідэнта Польшчы. Будзе яшчэ, «афіцыйныя асобы» Расеі і Польшчы толькі распачынаюць. Аднак, замесьці сьляды ў іх ужо не атрымаецца.

З другой папраўкі робім выснову, што «афіцыйныя зьвесткі» пра «генетычны матэрыял», замест целаў 21 паляка, не адпавядаюць стану абломкаў самалёта. Значыць, яны загінулі па іншай прычыне. Прычыну прасвятляе відэа Андрэя Мендэрэя.

Папраўка трэцяя.

Усе эксьперты ў адзін голас правялі паралель зь нядаўнім падзеньнем самалёта пры пасадцы ў Дамадзедава. Але там былі зусім іншыя ўмовы. Экіпаж самалёта Ту-204 зь Егіпта знаходзіўся на нагах амаль суткі. Пасьля вылету з Масквы ў Хургадзу закарацілі драты і зьявілася задымленьне. Адляцеўшы на прыстойную адлегласьць, давялося вяртацца.

Пасьля замены праводкі на тым жа самалёце з тымі ж пасажырамі вылецелі ў Хургаду. Пасажыраў давялося супакойваць і ўгаворваць, што ніякай небясьпекі больш няма. Прамы рэйс да Хургады каля 5 гадзін. Прыляцелі ў Егіпет. Для экіпажа Ту-204 з улікам звароту і рамонту прайшло ўжо 9 гадзін. Санітарную норму адляталі. Па добраму, трэба было ісьці адпачываць. Аднак пагадзіліся ляцець назад.

На падлёце да Масквы забарахліла навігацыйнае абсталяваньне. У адрозненьне ад польскага самалёта, была глыбокая ноч, і 21-22 сакавіка над ўсёй Масквой сапраўды стаяў густы туман. Пасадка па «касых» прыборах не задалася, экіпаж стомлены і затурканы, а тут яшчэ высотамер зароў. Ці бачыце вы, зямля блізка – дык пайшоў ты! У выніку – тыповая памылка ўпэўненага ў сабе дасьведчанага пілота.

У Смаленскім аэрапорце «Паўночны» нічога такога не было. Ні ночы, ні такога туману, ні вельмі стомленага экіпажу, які ўвесь дзень правёў у напружанай і нервовай абстаноўцы. Штатная сітуацыя, адпачылы і ўважлівы экіпаж. Да ўмяшальніцтва ў кіраваньне самалётам з боку і на малой вышыні, выдатна працуючае навігацыйнае абсталяваньне.

З трэцяй папраўкі робім выснову, што ўмовы надвор’я і стан экіпажа ў дадзеным канкрэтным выпадку не маглі служыць асноўнай прычынай катастрофы.

Папраўка чацвёртая.

Абодва самалёты, чые аварыі параўноўвалі эксьперты, падобнага тыпу. У Смаленску ТУ-154, у Дамадзедава – ТУ-204. Самалёт, які ляцеў з Хургады таксама зваліўся ў лесе, таксама былі адарваныя крылы.

Вынік: двое ў рэанімацыі, астатнія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Пры падзеньні ў лесе, на падобным тыпе самалёта ў момант выяўленьня паламанага ТУ-204 з Хургады ўсе людзі былі жывыя! [дарэчы, як выглядае самалёт, які “прызямляецца” на лес, паказана на фота ўверсе. – Рэд.]

Акалічнасьць – польскі самалёт, зачапіўшы крылом дрэвы, перакуліўся. Аднак падчас пасадкі пасажыры і члены экіпажу павінны быць прышпіленымі. Няма падстаў думаць, што гэта правіла не выконвалася пры пасадцы ў не вельмі густым, але ўсё ж тумане.

Яшчэ акалічнасьць, здольная паўплываць на колькасьць загінулых – кут атакі самалёта ў момант сутыкненьня з зямлёй. Ёсьць інфармацыя дасьведчаных вайсковых лётчыкаў, што ТУ-154 Леха Качыньскага «ішоў на пасадку, як зьнішчальнік». Гэта значыць, больш строма, чым звычайна. Гэта сапраўды можа павялічыць колькасьць загінулых. Пра гэта кажуць таксама фрагменты самалёта, і іх размяшчэньне [многія кажуць пра дадатковы падрыў самалёта. – Рэд.].

Афіцыйная версія – “у часе катастрофы загінулі ўсе».

А вось Заключэньне экспертаў: верагоднасьць пагалоўнай гібелі ўсіх людзей у самалёце польскага прэзідэнта такая ж, як, калі б вада з адкрытага крана пацякла б ня ўніз, а ўверх – проста да столі. Гэта значыць, верагоднасьць, што ў дадзенай катастрофе загінулі ўсе 96 чалавека на борце самалёта ТУ-154 – нулявая.

З чацьвёртай папраўкі робім выснову: у любым выпадку на польскім лайнеры мусілі быць выжылыя і нават ацалелыя пасажыры. Іх магло не апынуцца выключна ў адным выпадку – калі сьпецпадраздзяленьне дабіла іх ужо пасьля пасадкі.

Мы можам нават назваць колькасьць дабітых – ад 10 да 21 чалавека. Па ацэнцы дасьведчаных экспертаў, у гэтай катастрофе неапазнавальнымі маглі застацца максімум 10 – 12 чалавек. Ня ўсе падчас катастрофы знаходзіліся ў насавой частцы лайнера. А полымя хутка пагасілі.

Так што парэшткі «толькі генетычнага матэрыялу ад 21 чалавека» па версіі ФСБ, і ёсьць лік, на самой справе, выжылых людзей пасьля катастрофы на борце прэзідэнцкага самалёта Леха Качыньскага. Іх дабілі байцы расейскага сьпецпадраздзяленьня, а потым вывезьлі і ператварылі ў кавалкі абгарэлага мяса, каб схаваць сьляды злачынства.

Папраўка пятая.

Як наладзілі крушэньне лайнера польскага прэзідэнта?

Эксьперты нам патлумачылі, што элементарна. Самалёт зьбілі расейскія сьпецслужбы, на малой вышыні, зьмяніўшы параметры пасадкі.

Для гэтага ёсьць некалькі спосабаў. Напрыклад, секундная маніпуляцыя з курса-глісаднай сістэмай на невялікай вышыні перад самай пасадкай. Ці электрамагнітны імпульс на падоўжныя або бакавыя каналы кіраваньня самалётам перад прызямленьнем. Лётчыкі ўсе бачылі і разумелі, але зрабіць ужо нічога не маглі. Не хапіла часу. Менавіта таму, каб схаваць сьляды злачынства, выжылых членаў экіпажу і тых, хто мог чуць іх перамовы, патрабавалася дабіць на зямлі.

У чым пралічыліся выканаўцы загаду Пуціна, так гэта ў тым, што сярод ацалелых апынуліся ўзброеныя і храбрыя людзі, якія нават у гэтым становішчы аказалі дзейсны супраціў. Сьпецгрупа не змагла бесперашкодна перастраляць параненых палякаў за ўсталяваны ліміт часу. Давялося затрымацца на месцы забойства і там іх застукалі падбегшыя людзі – у першую чаргу, Андрэй Мендэрэй, які зьняў тое, што адбываецца, на мабільнік.

Усё, што было потым, між іншым, пайшло дакладна па намечаным у Крамлі плане. Месца крушэньня акружылі, нікога не пусьцілі, вывезьлі загінулых у авіякатастрофе і застрэленых на зямлі. Прыбралі сьляды нападу і расправы.

Гэтая папраўка – ключ да разуменьня таго, што адбылося, і тлумачыць усё. Тут каментары не патрэбныя.

Папраўка шостая.

Чаму Пуцін вырашыў зьдзейсьніць злачынства на сваёй тэрыторыі?

Эксьперты сьцьвярджаюць, што такім спосабам зьбіць самалёт і забясьпечыць надзейнае прыкрыцьцё тэракту, можна толькі на цалкам падкантрольнай расейскім сьпецслужбам тэрыторыі.

Па-першае, неабходны электрамагнітны імпульс на тысячы кіламетраў не дашлеш. І курса-глісадную сістэму можа задзейнічаць толькі той, хто сядзіць за дысьпетчарскім пультам ці кантралюе ўсё з боку. Але гэта «з боку» павінна быць зусім побач, на невялікай адлегласьці.

Па-другое, на сваёй тэрыторыі самыя лепшыя магчымасьці замесьці сьляды – што адбывалася зь першай секунды пасьля падзеньня, адбываецца цяпер і толькі пачне адбывацца, калі пачнуць апавяшчаць вынікі афіцыйнага “сумеснага” рассьледаваньня…

Эксьперты назвалі шмат пазіцый. Неабходнасьць двойчы зьмяніць фізічныя крыніцы перашкод – «лямпы» перад прылётам самалёта Качыньскага і адразу пасьля катастрофы. Дастраляць ацалелых, разарваць на часткі і спаліць кавалкі целаў застрэленых пасажыраў лайнера і членаў экіпажа. Забясьпечыць «загадкавае зьнікненьне» доказаў, напрыклад, той зброі, зь якой адстрэльваліся выжылыя ў катастрофе ахоўнікі Леха Качыньскага і вайскоўцы. Пашукаць кулі сьпецпадраздзяленьня і польскіх вайскоўцаў у парэшткаў самалёта і дрэвах на месцы расправы. Падрабляюць паказьнікі «чорных скрыняў». Даваць такую зводку надвор’я ды іншыя параметры катастрофы, якія неабходныя для пацьверджаньня ілжывай версіі пра, нібыта, «віну экіпажа, які ня здолеў зрабіць пасадку ў складаных умовах надвор’я». І многае іншае.

З шостай папраўкі робім выснову, што, тэхнічнае рашэньне замаху і, у першую чаргу, “мерапрыемствы прыкрыцьця» патрабавалі, каб самалёт быў зьбіты на тэрыторыі, падкантрольнай сьпецслужбам Пуціна.

Пераходзім да сёмай папраўкі – «палітычнай мэтазгоднасьці» (з пункту гледжаньня Крамля) гэтага тэракту.

Лех Качыньскі знаходзіўся ў адноснай бяспецы да таго часу, пакуль Пуцін не нагледзеў новага «польскага Януковіча» – туга мыслячага «сябра Расеі», польскага прэм’ера Дональда Туска. Гэта быў той рубеж, пасьля якога чэкісцкая верхавіна Расеі занялася толькі адным пытаньнем – як расчысьціць дарогу сваёй марыянетцы або яго паплечнікам з той жа кампаніі «сяброў Расеі». Ведаючы звычкі, і папярэднія справы Пуціна, не цяжка здагадацца, якімі спосабамі яны планавалі гэта зрабіць. Што і як зрабілі, увесь свет даведаўся 10 красавіка раніцай.

Зь сёмай папраўкі робім выснову, што стаўка Крамля на «польскага Януковіча» – Дональда Туска, яго паплечнікаў і электарат запусьціла механізм фізічнай ліквідацыі Леха Качыньскага. Пажадана, разам зь яго найбольш яркімі аднадумцамі. Метады – самыя звычайныя з арсенала Пуціна і яго таварышаў па КДБ.

Папраўка восьмая.

На што разьлічвалі арганізатары замаху ў такой рызыкоўныя справе? Бо наступствы сапраўды могуць быць – і абавязкова будуць – самымі непажаданымі для Крамля. Нічога новага, як і ўсе апошнія дзесяць гадоў, стаўка рабілася на самых звычайных дурняў.

У Крамлі заўсёды лічылі лідараў Заходніх дзяржаў крыху прыдуркаватымі. Такімі, якія прыслухоўваюцца да меркаваньня свайго насельніцтва і носяцца зь нейкімі там правамі чалавека, як кура з жабай. Гэты тэзіс я магу абгрунтаваць і засьведчыць асабіста.

У Крамлі дагэтуль лічаць, што ніхто не паверыць, што лідар Расійскай Федэрацыі мог рашыцца на такое – абавязаць сваіх падначаленых арганізаваць забойства прэзідэнта іншай дзяржавы на сваёй тэрыторыі! Не паверыць, у тым ліку, сваім вачам і вушам. Калі палітыкам і бюргерам шчасьлівых краін прад’явіць бясспрэчным доказы – усё роўна не павераць.

На Захадзе ў галовах абываталяў свае ўяўленьні аб межах крамлёўскага вераломства. Такая рызыка! Такая жорсткасьць! Навошта?

Так гэта, мілыя мае, Расея! Тут ніколі не было інакш. Хто не рызыкуе, той не п’е шампанскага!

І ніхто з самаўпэўненых бюргераў ня ўспомніць сапраўдны твар Пуціна, калі той, у парыве неўтаймаванага гневу, абяцаў «павесіць за яйкі» прэзідэнта Грузіі Міхаіла Сакашвілі. І казаў гэта ў прысутнасьці лідараў Заходніх краін.

Ніхто ня ўспомніць шчырыя шкадаваньні Пуціна, што яму не ўдалося да канца атруціць Віктара Юшчанкі. Прэзідэнта Украіны – дзяржавы, якой, згодна з публічным выказваньнем Пуціна, «на самай справе не існуе».

Ніхто не ўспомніць прысвоеныя Пуціным генеральскія званьні расейскіх сілавых міністэрстваў і сьпецслужбаў зьбеглым зь Кіева ў Маскву атручвальнікам прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі.

А, між тым, Лех Качыньскі быў трэцім прэзідэнтам суседняй дзяржавы пасьля Сакашвілі й Юшчанкі, якога Пуцін ненавідзеў больш за астатніх. Ніхто не чакаў такой сустрэчы? На тое школа расейскіх сьпецслужбаў – у сьценах КДБ Пуціна доўга вучылі дзейнічаць раптоўна і нечакана для праціўніка.

З восьмай папраўкі робім выснову: Пуцін заўсёды забіваў людзей, якіх лічыў сваімі ворагамі. І заўсёды пры гэтым рызыкаваў, праводзячы найбольш нашумелыя сьпецаперацыі, у тым ліку, за мяжой. Лех Качыньскі быў у першай тройцы ворагаў Пуціна і адзіны, да каго ён мог дацягнуцца. А тут яшчэ і «польскі Януковіч» знайшоўся.

Што тычыцца разьліку Крамля на поўных дурняў, якія не павераць нават неабвержным доказам зьдзейсьненага злачынства, на сёньняшні дзень гэты разьлік апраўдваецца нават у Польшчы [“польскім дурням” старанна дапамагаюць польскія ж улады. – Рэд.].

Папраўка дзевятая.

У кожнага чалавека ёсьць свая «фірмовая» адметная рыса, якая вызначае яго паводзіны. Ёсьць яна і ў Пуціна. Захад так і ня змог правільна адказаць на пытаньне: «Who is Mister Putin?» Справядліва была адзначана сьхільнасьць да сілавых рашэньняў, але гэта яшчэ мала.

Адметная рыса Пуціна адразу кідаецца ў вочы. Гэта яго скрайняя жорсткасьць на мяжы страты розуму.

Школьнікі Беслана ў верасьні 2004 года. Загад Пуціна перапыніць перамовы і «дабро» на спальваньне дзяцей з танкавых гармат. Вынік – больш за 350 загінулых, больш за 500 параненых. У тым ліку кінутыя на кінжальны агонь паўстанцаў, якія адстрэльваліся, лепшыя байцы расейскіх сьпецпадраздзяленьняў. Вялікая колькасьць інвалідаў.

Закладнікі мюзікла «Норд-Ост» на Дуброўцы ў кастрычніку 2002 года. Паўстанцы забілі трох чалавек [з ФСБ – Рэд.], па камандзе Пуціна атруцілі ня менш за 174 гледачоў сьпектакля. Гэта толькі тыя з загінулых, чые прозьвішчы ўдалося даказаць іх сваякам. Хлусьлівую афіцыйную лічбу ня варта нават згадваць.

Не адстаюць ад свайго патрона давераныя асобы Пуціна, напрыклад «крошка Кадыраў». Сёньня яны робяць зьверствы, якія адзін раз ужо атрымалі прававую ацэнку ў Нюрнбергу. Усё блізкае кола Пуціна – як на падбор кандыдаты на лаву падсудных Міжнароднага ваеннага трыбунала.

Што яшчэ патрабуецца ведаць, каб прадказаць паводзіны Пуціна і яго падначаленых што да ярасна ненавідзімага ў Крамлі прэзідэнта суседняй дзяржавы?

З дзявятай папраўкі робім выснову, што забойства Леха Качыньскага і 95 яго таварышаў укладаецца ў асноўную характарыстыку Пуціна, з такой жа дакладнасьцю, як патрон ў патроньнік.

Папраўка дзесятая.

Ключавыя вехі біяграфіі Пуціна. Яны аднастайныя, але вельмі паказальныя ў сьвятле забойства прэзідэнта Леха Качыньскага і значнай часткі польскай эліты.

Што незразумелага засталося, калі ўзарвалі дамы ў Маскве і ў Валгадонску восеньню 1999 года? Пры гэтым, на дзяржаўным узроўні назвалі месца выбуху яшчэ да таго, як ён адбыўся! Нават Адольф Гітлер не дазваляў сабе падрываць мірна спячых немцаў. Абмежаваўся падпалам Рэйхстага.

А бесперапынная чарада «загадкавых» забойстваў сур’ёзных палітычных супернікаў Пуціна, праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў моладзевых і проста грамадскіх арганізацый? З таго моманту, калі Пуцін атрымаў ўладу, палітычныя забойствы ў Расеі й за яе межамі пастаўленыя Крамлём на бесперапынны паток.

Безабаронным жанчынам страляюць у сьпіну ў падваротні або забіваюць прама ў пуцінскай міліцыі. Здаровых мужчын выкідаюць з вокнаў, труцяць ядамі й страляюць з-за вугла.

Каб зламаць непакорлівых, сілавыя структуры Расеі спальваюць іх дамы, выкрадаюць іх дзяцей і забіваюць іх бацькоў.

Што яшчэ трэба ведаць, каб, пасьля чарговага злачынства расейскай улады не нудзіць: «Гэтага ня можа быць! На гэта ніхто ня пойдзе!» Ды іншыя глупствы.

Зь дзесятай папраўкі робім выснову, што ўся папярэдняя біяграфія Пуціна насычана такімі ж аднастайнымі злачынствамі, якое было зьдзейснена 10 красавіка ў аэрапорце «Паўночны». Было б нават крыху дзіўна, калі Пуцін не паспрабаваў хоць бы атруціць сваіх ворагаў.

Цяпер мы падыходзім да сутнасьці пытаньня.

Адзінаццатая пазіцыя – почырк Пуціна. У паводзінах любога злачынцы ёсьць такія характэрныя рысы і нюансы, якія ніхто іншы ня ў сілах падрабіць. Нават, калі б вельмі захацеў гэтага.

Глядзім прыклады.

Тэракт у лютым 2004 года ў сталіцы Катара Дохе. Узарвалі ненавіснага Крамлю Зелімхана Яндарбіева і яго 13-гадовага сына. Дрэнна падрыхтаваныя дыверсанты з Масквы тады папаліся, як дзеці. Пакінулі абрэзкі дротаў і кавалкі ізаленты ў арэндаванай машыне. Іх ўзялі. Пуцін дамогся іх вяртаньня ў Маскву.

А цяпер, увага! Мы падыходзім да галоўнага. Перададзеных з Катару бандытаў сярэдняй рукі ў аэрапорце сустрэлі на ўзроўні кіраўнікоў замежных дзяржаў. Цяпер яны героі ў вачах калегаў і прыклад для крамлёўскай моладзі.

Вось менавіта тут крыецца характэрная загагуліна яго почырку. Гэта, калі хочаце, подпіс Пуціна пад тымі злачынствамі, ідэйным натхняльнікам якіх ён зьяўляўся, зьяўляецца цяпер, і будзе зьяўляцца да лаўкі Міжнароднага трыбуналу. Такі почырк Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна.

Расшыфроўваецца гэтая асаблівасць почырку так: афіцыйна мы ні пры чым, але ўсе павінны ведаць і разумець, што такое маглі зрабіць толькі мы! І такое здарыцца з усімі, хто адважыцца выступіць супраць нас!

Прыкладаў тысячы. Вядомыя пераважна тыя злачынствы, якія рассьледаваліся ў іншых краінах. Напрыклад, атручваньне Сашы Літвіненкі. Яго атручвальнік па прозьвішчы Лугавы паказальна атрымаў прызначэньне ў Дзяржаўную Думу. Так вам усім еўрапейцам ды іншым ангельцам! Каб усе ведалі, хто на самой справе забіў свайго ворага і навошта. І што будзе зь іншымі, калі яны асьмеляцца пярэчыць адстаўному маёру КГБ.

Не адстаюць яго любімыя прызначэнцы. Хіба мог бы «крошка Кадыраў» без ведама Пуціна арганізаваць серыю замахаў за мяжой? Сьмешна падумаць.

У Расеі ўсё значна прасьцей. Самі забіваюць і самі «шукаюць». Усе без выключэння «заказы» Пуціна – не раскрытыя. Прашумела на вачах ва ўсіх выкраданьне ў аэрапорце Магаса і дэманстратыўны расстрэл прама ў міліцэйскай машыне ўласьніка інгушскага сайта Магамета Еўлоева.

Дрыжыце блогеры! Нават, калі ўслужлівы палкоўнік пуцінскіх сьпецслужбаў вас паказальна прыстрэліць на вачах вялікага скапленьня народу, адказваць будзе радавы мент – стрэлачнік. І больш, чым год умоўна, яму не дадуць.

Асаблівы выпадак – забойства Ганны Паліткоўскай. Тут Пуцін дазволіў сабе нават публічна пазьдзекавацца, што “яе забойства нанесла нам значна большую шкоду, чым тое, што яна напісала». Выхвальная форма таго ж месэджу – дрыжыце, мы можам ня толькі забіць, але забіць, плюнуць і не заўважыць!

Гэтую матрыцу нельга падрабіць. Яна вылезла адразу пасьля забойства Леха Качыньскага. Ад загалоўкаў «Усе ворагі Расеі знойдуць свой канец пад Смаленскам» да больш закамуфляваных формаў – «ці возьмуць цяпер верх сябры Расеі

Почырк той жа – афіцыйна гэта была катастрофа, але ўсе павінны ведаць і разумець, хто і навошта прыкончыў прэзідэнта Польшчы і яго адзінадумцаў. І што адбудзецца з астатнімі, калі што. А так – «шкадуем і смуткуем разам з дружалюбным народам Польшчы па загінулых у страшнай авіякатастрофе».

З 11-й папраўкі робім выснову, што Пуцін заўсёды ставіў свой аўтограф пад арганізаваным і праведзеным тэрактам. Паставіў ён яго і на гэты раз.

Апошняя – дванаццатая заўвага.

Як будуць рэагаваць афіцыйныя асобы іншых дзяржаў, няцяжка прадказаць.

Вельмі многія пастараюцца замоўчваць відавочныя і бясспрэчныя факты. Будуць закрываць вочы, затыкаць вушы, ня бачыць, ня ведаць, ня чуць.

Чаму? Вельмі проста. Як у сьвятле сёньняшніх падзей павінны выглядаць усе тыя палітычныя казлы і казьліцы, якія гадамі лабызаліся і якшаліся з адстаўным маёрам КДБ?

Хто запрашаў гэтага “простага чэкісцка хлопца” да свайго абедзенага стала, казаў пахвальныя прамовы, казаў яму кампліменты і клікаў адпачываць на асабістым востраве сярод цёплага мора? Хто па гэты дзень працягвае выступаць за «добрыя адносіны» з такой пуцінскай Расеяй і такой яе ўладай? Разнастайныя пракладчыкі трубаў ды іншыя “прагматыкі”. У іх жа цяпер парадныя пінжакі ды спадніцы ў крыві Леха Качыньскага і польскай эліты.

Я не зьдзіўлюся, калі мы ў бліжэйшы час зноў ўбачым разам двух галоўных партнёраў у справе забойства прэзідэнта Польшчы. Пуціна і «польскага Януковіча» – Дональда Туска. І абодва будуць у два горла распавядаць адзін і той жа крамлёўскі сюжэт пра «дасягнутыя вынікі сумеснага рассьледаваньня» і «непарыўнае сяброўства паміж рускім і польскім народамі».

А на заднім плане услужлівыя каментатары не-не, ды асьцярожна намякнуць, што некаторы час таму два “братніх народа» спрабаваў пасварыць нейкі Лех Качыньскі і яго паплечнікі.

Аднак, не задалося.

Таму забойства прэзідэнта Польшчы і значнай часткі яе палітычнай эліты зараз становіцца сур’ёзным выпрабаваньнем для многіх краін Заходняй дэмакратыі.

Усё ж ёсьць на белым сьвеце такія палітыкі й кіраўнікі дзяржаваў, якія Пуціну нічым не абавязаныя. Больш за тое – хто і раней бачыў сутнасьць Пуціна ды яго рэжыму, ведаў сапраўдныя погляды і справы, хто анітрохі ня здзіўлены адбылым. Ёсьць здольныя бачыць – парламентары, няўрадавыя арганізацыі, прэса.

Ёсьць апазіцыя ў тых краінах Еўропы, чыю палітычную эліту прыкармілі расейскі «Газпром» ды іншыя дзерыпаскі. Ёсьць Заходнія сьпецслужбы, НАТА і сусьветная грамадскасьць.

У рэшце рэшт, ёсьць адзьнятае відэа Андрэя Мендэрэя, Каўказ Цэнтар, прафесійныя эксперты, вялікая колькасьць сумленных, прыстойных і сьмелых людзей.

Таму, кірдык вам – крамлёўскія малпачкі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы