nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Білдэрберг: большасьць за тое, каб ударыць па Ірану

17 ліпеня, 2010 | Няма каментараў

Пол Уотсан

У пачатку чэрвеня 2010 г. у г.Сітха, Гішпанія, адбылося чарговае паседжаньне тайнай Більдэрбергскай групы (гэта, нагадаем, адна з галоўных масонскіх ложаў). Парадак дня Білдэрберг-2010 быў хутка выкрыты і агалошаны ветэранам сачэньня за гэтай закрытай арганізацыяй сусьветнай закулісы Джымам Такерам (яго сілуэт вы бачыце зьлева ўверсе). З парадку дня “глабалістаў” вынікае, што яны знаходзяцца ў пэўным крызісе: устрывожаныя, што іх зборышчы ў апошнія гады ўсё больш выходзяць на паверхню, расчараваныя, што ня здольны выратаваць еўра і што ў сьвеце адсутнічае падатак на выкіды вугляроду. Але найбольшую трывогу ў Такера выклікае тое, што большасьць членаў Більдэрберга ў цяперашні час гатовыя падтрымаць ваенныя ўдары з паветра па Іране (далейшая інфармацыя пададзена паводле http://www.prisonplanet.com/bilderberg-agenda-revealed-globalists-in-crisis-supportive-of-attack-on-iran.html).

Такер, прадстаўнік Амерыканскай Свабоднай Прэсы (American Free Press), даказаў [сваю верагоднасьць] рэгулярнай дакладнай інфармацыяй, якую ён атрымлівае з крыніц ўнутры Білдэрберга, што робіць адкрыцьці гэтага года яшчэ больш інтрыгуючымі. Такер апісаў сваю крыніцу [інфармацыі], як міжнароднага фінансавага кансультанта, які асабіста ведае членаў Білдэрберга і меў зь імі справы на працягу апошніх 20 гадоў.

Па словах Такера, сьвяцілы Білдэрберга ўстрывожаныя тым, што “шмат важных людзей” адсутнічае ў гэтым годзе з-за таго, што з-за зьмяншэньня сакрэтнасьці многія госьці “трапляюць ў непрыемнасьці дома”. Людзі ставяць іх ў няёмкае становішча, задаючы ірытуючыя пытаньні, напрыклад: “А што вы робіце разам з гэтымі монстрамі?

“Усе гэтыя людзі выкрываюць нас, мы атрымліваем усю гэтую пошту і званкі”, –  так, па словах Такера, скардзяцца члены Білдэрберга.

Гэта адпавядае таму, што пачуў журналіст “Гардыяна” Чарлі Скелтан ў гатэлі Dolce Sitges перад пачаткам сустрэчы, калі ён чуў скаргі арганізатараў канферэнцыі, што колькасьць пратэстантаў супраць Білдэрберга з кожным годам расьце і што яны ўяўляюць зь сябе “пагрозу” для парадку працы Білдэрберга.

Дадаткова чакаецца, што на сустрэчы ў гэтым годзе будзе прысутнічаць вядомы білдэрбержац Зьбігнеў Бжэзіньскі – чалавек, які папярэдзіў нядаўна, што “глабальнае палітычнае абуджэньне” можа сарваць рух у кірунку глабальнага ўраду.

Што да Ірана, Такер сказаў, што многія члены Білдэрбергскага клубу, у тым ліку Бжэзіньскі, выказаліся за амерыканскія паветраныя ўдары па Ірану, былі “схільныя да вайны”, хаця ўсе 100% членаў не падтрымліваюць атаку.

“Некаторыя зь іх у Еўропе гавораць: не, мы не павінны гэта рабіць, але большасьць зь іх усё ж выступае за амерыканскія паветраныя ўдары па Ірану”, –  сказаў Такер, дадаўшы: “Яны ў значнай ступені схіліліся ў бок таго, каб даць “зялёнае святло” нападу ЗША на Іран“.

Удар па Ірану стане тым, што адцягне ўвагу ад правалаў у іншых сьферах [дзейнасьці глабалістаў], а таксама дазволіць ім зарабіць на вайне, – адзначыў Такер.

Што тычыцца еўра, Такер сказаў, што білдэрбергская эліта была поўная рашучасьці захаваць адзіную [еўрапейскую] валюту, нягледзячы нават на тое, што еўра нядаўна абрынуўся на новы 4-гадовы ніз адносна даляра – да $ 1,19. Як мы ўжо падкрэсьлівалі, глабалісты ў паніцы з нагоды падзеньня еўра, і Еўрапейскі цэнтральны банк працягвае ўмяшаньні, спрабуючы ўплываць на яго падзеньне. Калі б еўра спыніла сваё існаваньне, тады б цалкам зьнялася з парадку дня пытаньне пра глабальную валюту, паколькі ідэя стабільнага выкарыстаньня адной валюты на мноства нацый была б дыскрэдытаваная.

“Еўра ёсьць важным, таму што гэта частка праграмы сусветнага ўраду. Яны вельмі расчараваныя, таму што яны адышлі так далёка назад”, – сказаў Такер. Ён патлумачыў, што глабалісты разьлічвалі, што на цяпершні час у іх ужо павінны былі быць утвораны і працаваць Еўрапейскі зьвяз, Амерыканскі зьвяз і Азіяцка-Ціхаакіянскі зьвяз.

Што да пытаньня пра зьмену клімату, на абмеркаваньне якога на канферэнцыю быў асабіста запрошаны заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, Такер сказаў, што Білдэрберг па-ранейшаму мае намер націскаць на павелічэньне падаткаў на вуглякіслы газ, нягледзячы на тое, што ўвесь рух у гэтым кірунку быў моцна аслаблены ў перыяд пасьля [леташняга] скандалу Climategate.

Такер цытуе аднаго члена Білдэрберга [які сказаў, што] не атрымалася ўвесьці грамадства ў зман і прымусіць плаціць падаткі ў імя барацьбы з глабальным пацяпленьнем. “Што да змены клімату, мы блізкія да паразы”, – сказаў адзін з прадстаўнікоў “эліты”.

Аднак Такер сказаў, што глабалісты будуць працаваць над тым, каб было больш прапаганды па праблеме зьмены клімату. “Хаця мы і будзем казаць [сваё”, – дадаў ён].

Што тычыцца пытаньня аб разьліве нафты [па віне] British Petroleum (BP), кіраўнікі Білдэрберга далі зразумець, што прэзідэнт Абама “абураны” на ВР і яго пагроза крымінальнай справы супраць кампаніі была крыху большай, чым на самай справе, і што British Petroleum, якая была прадстаўлена раней на сустрэчах у Білдэрбергу такімі людзьміі, як Пітэр Сазэрлэнд (былы старшыня ВР), ёсьць па-ранейшаму “адным з нашых братоў”, – казала эліта Білдэрберга.

Будучыя цэны на нафту – заўсёды важная тэма для Білдэрбергскага клубу. Правільнасьць інфармацыі Такера ды іншых дасьледчыкаў пра папярэднія нарады клуба была даказана, калі цэны на нафту сапраўды дасягнулі $ 150 за барэль у 2008 годзе. Гэта было якраз тое, да чаго заклікалі більдэрбержцы.

“Кошты на бензін будуць добрыя і танныя гэтым летам”, – сказаў Такер, дадаўшы, што яны пачнуць зноў расьці да $ 4 за галон прыкладна ў лістападзе, калі будзе створаны штучны дэфіцыт.

Сябры Більдэрберга заявілі, што на шляху да антыдэмакратычнага сусветнага ўраду Амэрыка павінна быць “еўраіпезаванай” і пераўтворана ў гіганцкую сацыялістычную дзяржаву дабрабыту, з карткамі здароўя і больш высокімі падаткамі на прыбытак.

Такер сказаў, што кіраўнікі Білдэрберга былі нацэлены на тое, каб банкі плацілі падатак непасрэдна ў МВФ з мэтай фінансаваньня глабальнага кіраваньня праз напаўненьне глабальнага аддзелу казначэйства, які будзе ў падпарадкаваньні МВФ, і што затым кошт гэтага [падатку] яўна будзе перакладзены на спажыўцоў.

Падсумоўваючы, Такер сказаў, што ў гэтым годзе канферэнцыя была найбольш песімістычнай – найбольш песімістычны сход Більдэрберга за ўсю гісторыю, зь вялікімі выкрыцьцямі іх парадку дня пра перашкоды на шляху да канчатковай мэты па [стварэньні] аўтарытарнага сусветнага ўраду, створанага “элітай” для гэтай жа “эліты”.

(канец цытаваньня)

У працяг гэтай інфармацыі сайт КаўказЦэнтар дадаў (http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/06/06/72944.shtml):

“Цяпер падзеі разьвіваюцца ў строгай адпаведнасьці з рашэньнем Більдербержцаў.

Нямеччына і Расея неспадзявана «палічылі», што санкцыі супраць Ірана «маюць сэнс». Пра гэта заявіла канцлерша Нямеччыны, сіяністка Меркель 5 чэрвеня на сумеснай прэс-канферэнцыі з завадатарам расейскіх тэрарыстаў Мядзведзевым (Мендзелеў) [так у тэксьце – Рэд.].

Меркель адзначыла: «Непакой у сувязі з іранскай ядзернай праграмай расьце». Яна «ня выключыла», што «у бліжэйшай будучыні Рада бясьпекі ААН (падпарадкоўваецца Більдэрбержскай групе – КЦ) можа прыняць санкцыі» супраць Тэгерана [ужо прынятыя. – Рэд.].

Па словах Меркель, цяпер прыйшоў час для таго, «каб такія санкцыі былі прынятыя». «Гэта – сумесная пазіцыя», – падкрэсьліла яна, дадаўшы пры гэтым, што гаворка ідзе пра «буйны, важны крок».

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы