nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Джэймстаўнскі фонд пра персьпектывы зьмены рэжыму ў Беларусі

4 жніўня, 2010 | 15 каментарыяў

У канцы ліпеня г.г. на сайце Джэймстаўнскага фонду (ЗША) пад аўтарствам вядомага канадскага дасьледніка  Дэйвіда Марплса зьявіўся артыкул, прысьвечаны верагоднасьці зьмены лукашысцкага рэжыма ў Беларусі на бліжэйшых выбарах (http://www.jamestown.org/single/?no_cache=1&tx_ttnews[swords]=8fd5893941d69d0be3f378576261ae3e&tx_ttnews[any_of_the_words]=Belarus&tx_ttnews[tt_news]=36650&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=d3f10ef9d8). Пра гэта мы даведаліся з сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2111172.html). Мы вырашылі зрабіць уласны пераклад гэтага артыкула і выставіць на нашым сайце, каб абмеркаваць некалькі пытаньняў.

Рэдакцыя.


ПЕРСЬПЕКТЫВЫ ЗЬМЕНЫ РЭЖЫМУ Ў БЕЛАРУСІ

“Надыход новых выбараў заўсёды прымушае аналітыкаў у Беларусі зноў перагледзець знаёмая пытаньні: ці зьмена рэжыму магчымая, ці не? Ці задаволены беларусы ў цэлым кіраваньнем Аляксандра Лукашэнкі? Ці прывядзе цяперашні канфлікт з Расеяй да падзеньня галоўнага палітыка ў Беларусі й, калі так, хто можа стаць ягоным пераемнікам?

Перад кожнымі выбарамі Лукашэнка прымае позу чалавека, які занадта заняты, каб цікавіцца дробнымі інтрыгамі выбарчай кампаніі. Для гэтага ў сярэдзіне ліпеня ён заявіў, што ягонымі цяперашнімі прыярытэтамі зьяўляюцца блізкая ўборка ўраджаю, рашэньні па гадавым і пяцігадовым бюджэце, а таксама скліканьне так званага Ўсебеларускага народнага сходу – нявыбарнага органа, які зьбіраецца перад кожнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў якасьці сродка адабрэньня агульнай эканамічнай палітыкі лідара. Акрамя таго ён традыцыйна паўшчуваў апазыцыю, назваўшы яе гэтым разам як “піяўкамі”, якія толькі бяруць “гранты” з замежных крыніц для ўласнага ўзбагачэньня. Ён прадказаў вылучэньне 2-3 кандыдатаў, падкрэсьліўшы, “але не 10!”  Усе яны, дадаў ён, добра жывуць за кошт гэтых грантаў, таму што не працуюць. Яны бяздомныя і беспрацоўныя. Іх мэта дамовіцца пра адзінага кандыдата на замену Лукашэнку ёсьць усяго толькі “фантазіяй” (БелТА, 16 ліпеня).

Такім чынам, прэзідэнт мяркуе, што апазіцыя не зьяўляецца годнай даверу сілай і што вылучаныя ёй кандыдаты зьяўляюцца амаль што паразітамі. Выбары – гэта ўтомнае адцягваньне сіл. Абвяшчэньне такіх заяў падрывае дэмакратычны працэс, асабліва з-за манапалізацыі прэзідэнтам СМІ. Ён таксама працягвае сваю анты-расейскую пазіцыю таму, што ён адчувае, што яна павялічвае яго папулярнасьць сярод электарату. Так, у ходзе яго нядаўняга візіту ва Ўкраіну на святкаваньне 60-годдзя прэзідэнта Віктара Януковіча (13 ліпеня) ён прыватна сустрэўся ў Крыме з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі й абмеркоўваў агульныя інтарэсы дзвюх краін. Хаця Лукашэнка пазьней заявіў (падчас візіту ў Гомельскую вобласьць), што не існуе стратэгічнай задачы фармаваньня новага альянсу супраць Расеі, гэта несумніўна было праінтэрпрэтавана ў такім ключы ў Маскве (“Тэлеграф”, 14 ліпеня; “Russia Today”, 16 ліпеня). Грузіны, што нядзіўна, шырока асьвятляліся гэтую сустрэчу.

Нядаўняе апытаньне грамадзкай думкі (чэрвень), праведзенае Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), паказвае, што Лукашэнка мае камфортную перавагу над сваімі супернікамі. Акрамя таго, у адказ на пытаньне ці зьменіцца жыцьцё да лепшага пасьля сыходу Лукашэнкі, толькі 22.4% адказалі станоўча, 25.2% упэўненыя, што стала б горш, і 34.8% выказалі меркаваньне, што нічога ня зьменіцца. Тым ня менш 62% апытаных адказалі, што ў Беларусі патрэбныя зьмены. Што да асабістай папулярнасьці прэзідэнта, апытаньне паказала, што падтрымка Лукашэнкі павялічылася з 42.7 да 45.6% у выніку нядаўняга газавага канфлікту з Расеяй (Telegraf, 6 ліпеня).

Апытаньне таксама паказала, што галоўныя прыхільнікі Лукашэнкі – гэта жанчыны, асабліва пэнсійнага ўзросту. Найменш сьхільная галасаваць за яго моладзь, асабліва тая яе частка, што мае вышэйшую адукацыю. Сярод апазіцыйных кандыдатаў лідэрамі рэйтынгу зьяўляюцца Аляксандар Мілінкевіч (5.4%) і Аляксандар Казулін (4.4%). На пытаньне, каго яны будуць падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах, апытаныя назвалі Лукашэнку, за ім Мілінкевіча, Казуліна, Сяргея Гайдукевіча (апошні таксама быў кандыдатам ў прэзыдэнты ў 2006 годзе, зьяўляючыся прыхільнікам Лукашэнкі), а таксама прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, які заняў 5-е месца ў рэйтынгу, хаця ён і не заяўляў аб сваім жаданьні ўдзельнічаць у выбарах у 2011 годзе. На думку былога міністра працы Аляксандра Саснова прычынай гэтага ёсьць вядомасьць [Сідорскага] і яго грамадскі імідж (“Народня воля”, 15 ліпеня).

З дасьледаваньня НІСЭПД вынікае 3 высновы:

Першае, хаця Лукашэнка і застаецца самым папулярным палітыкам у краіне, ён не набірае большасьць у першым туры дэмакратычных выбараў. Калі б выбары дайшлі да другога туру (а такога не здаралася зь першых прэзідэнцкіх выбараў 1994 году), то супернік Лукашэнкі, тэарэтычна, меў бы поўны доступ да мэдыяў і меў магчымасць паўстаць як відавочным супернік [Лу-кі] на будучыню. Такі сцэнар ёсьць непрыймальным для Лукашэнкі, які аддае перавагу падачы апазыцыі ў якасьці пагарджанай ды ізаляванай групы меншасьці.

Другое. Прыкладна роўная колькасьць рэспандэнтаў выказваецца на карысьць сувязяў зь ЕЗ і Расеяй, прычым абодвы кірунку не зьяўляюцца занадта папулярнымі. Сэнс гэтага фэномэну палягае, відаць, у тым, што перавага надаецца гарманічным адносінам з суседзямі, пры гэтым прыярытэт даецца ўнутранай палітыцы. Больш за 62% лічаць, што паляпшэньне эканамічнага становішча зьяўляецца больш важным, чым забесьпячэньне незалежнасьці краіны.

Трэцяе. Дасьледаваньне паказала, што ўсё большая колькасьць людзей вераць, што Беларусь ужо перажыла эканамічны крызіс, нягледзячы на кароткачасовае пагаршэньне іх фінансавага становішча. Гэта – ключавое пытаньне ў адрас апазіцыйных кандыдытаў. Улады прадухіляюць паўнамаштабнае ўзьдзеяньне крызісу шляхам запазычаньня грошай (у асноўным з Масквы), падтрыманьнем старых галінаў вытворчасьці, а таксама арганізацыяй прапагандысцкай кампаніі пад нацыяналістычнымі лёзунгамі і накіроўваньнем крытыкі на лідэрства Расеі.

Зрэшты, беларусы – практычныя людзі, і калі яны ня бачаць персьпектывы паляпшэньня жыцьця ад альтэрнатывы, то яны пераабяруць Лукашэнку, хаця ў многіх адносінах – як паказвае даследаваньне – яны не вельмі задаволены сваім кіраўніцтвам або дзяржаўнымі ўстановамі – такімі як міліцыя, суды і падатковыя органы”.

(канец артыкула)

Ад рэдакцыі:

На наш погляд канадскім аналітыкам галоўнае ў тэме схоплена дакладна: у бліжэйшых выбарах, калі ня здарыцца нічога экстраардынарнага, Лу-ка зноў пераможа. Афіцыйная апазіцыя яму нічога ня здольна будзе супрацьпаставіць – толькі падгуляе. Насельніцтва трохі незадаволена тым, што робіць Лу-ка, але дзеля “практычнасьці” і “стабільнасьці” гатовае яго працягваць цярпець і далей. А фразу: “беларусы ня бачаць персьпектывы паляпшэньня жыцьця ад альтэрнатывы” – і ўвогуле трэба памясьціць у рамку і павесіць на сьценку перад носам кожнага “беларускага” апазіцыянера. Бо гэта тое ж, пра што мы кажам столькі гадоў і для чаго мы вывелі й рэкламуем паняцьце “аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу”.

Аднак ёсьць у артыкуле і негатыўныя моманты. Зь якой такой нагоды, сустрэча прэзідэнтаў двух незалежных дзяржаў (Саакашкілі й Лу-кі) зьяўляецца нечым негатыўным? А такі кантэкст выразна праглядаецца ў аўтара. Тое ж датычыць крытыкі Лу-кам кіраўніцтва Расеі. Значыць, Расеі крытыкаваць Лу-ку можна, а наадварот нельга. Зь якой такой нагоды?

Падобны кантэкст артыкула хутчэй за ўсё выдае аўтара, як агента Масквы ў Джэймстаўнскім фондзе.

Гэта, вядома, непрыемна, але сьцярпець можна. Ці мала агентаў Масквы працуе ў розных замежных фондах, газетах, часопісах? Але вось заявіць, што беларусафоб Лу-ка ёсьць нацыяналістам (бо арганізоўвае прапагандысцкую кампанію “пад нацыяналістычнымі лёзунгамі”), гэта ўжо звыш усялякай меры… Аўтар ня можа ня ведаць, што Лу-ка выкарыстоўвае ўсе свае магчымасьці, каб вось ўжо 17-ы год адкрыта праводзіць у Беларусі этнацыдна-генацыдную палітыку, скіраваную на поўнае зьнішчэньне беларускага народу. Такая “палітыка” ёсьць поўнай альтэрнатывай нацыяналізму. Гэта ж відавочна. Тады, што азначаюць гэтыя выкрунтасы? Ці няўжо да такой ступені дэградавалі ліберасты?

Так і хочацца запытацца (калі б у артыкуле не было іншых станоўчых рыс): у якім такім хляву аўтар атрымліваў паліталагіную адукацыю?..

Пытацца, вядома, сэнсу ня мае, бо адказу мы не атрымаем. А вось запомніць сам факт, што заходнія ліберастызатары нават Лу-ку далучаюць да “нацыяналістам”, гэта варта. Згадзіцца…

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Беларусь – Наша Зямля!


15 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    На нас стаіць кляймо: “апошняя дыктатура Эўропы”. У заходняга абывацеля гэта выклікае
    грэблівыя-спачувальныя адносіны да нас тыпу: нейкія недавумкі, што такое церпяць. А ўлада робіць усё для кансэрвацыі саўковасці і маскальства.

  2. Darafey кажа:

    Хацелася б убачыць меркаванне рэдакцыі наконт маючых адбыцца выбараў і кандыдатаў.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Меркаваньне, пакуль, агідлівае.
      Ніхто з кандыдатаў ні слова ня кажа пра інтарэсы баларусаў на іх уласнай зямлі!
      Гэта азначае:
      1) што кандыдаты зьбіраюцца зьдзяйсьняць чужыя інтарэсы,
      2) што Лу-ка, калі нічога ня зьменіцца, будзе “пераабнары” на чарговыя 5 год.
      Усё гэта элементы нацыянальнай здрады…

  3. Darafey кажа:

    Спытаю крыху інакш. Хто з кандыдатаў з’яўляецца больш прыемлівым варыянтам? Меньшае зло, так бы мовіць, на ваш погляд.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадар Дарафей, паспрабуйце самі назваць хоць аднага вядомага вам апазіцыянера, хто ставіць за мэту сваёй палітычнай дзейнасьці аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў (за выключэньнем тых, хто гуртуецца вакол нашай рэдакцыі).
      Нам па гэтым адзіна сэнсоўным крытэры надзейных фігур не вядома.
      Вібіраць паміж меншым і большым злом? Зь якой нагоды, калі ў беларусаў аб’ектыўна ёсьць шанц вырвацца на больш высокі ўзровень жыцьця?
      Таму мы ня будзем гуляць ні на чыім баку зь вядомых апазіцыянераў (якіх нам падсоўваюць заходнія ліберастызатары ці расейскія імперыялісты), а будзем працягваць працаваць па той праграме, якая, хай сабе праз гады, можа даць пазітыўны вынік.
      Сэнсу ў тым, каб упарта паўтараць усе памылкі 1994, 2001, 2006 гг. і дадаваць да іх новыя, ды яшчэ пакрыць сябе ганьбай здрады, мы ня бачым.

  4. Siarhiej кажа:

    Рэд. : “Вібіраць паміж меншым і большым злом? Зь якой нагоды, калі ў беларусаў аб’ектыўна ёсьць шанц вырвацца на больш высокі ўзровень жыцьця?”

    Калі верыць апытанням “грамадскай думкі” такога шанцу, нажаль, пакуль (2010 – 2011 г.) няма.

  5. Margarita кажа:

    David Marples is Professor of History and Classics at the University Alberta in Edmonton.

    Алберта канадская глубiнка. Такiх нiбыта прафэсарау нажаль хапае у Амэрыцы.

  6. Darafey кажа:

    А што перашкаджае рэдакцыі выдзьвінуць свайго кандыдата. Гэта дасьці магчымасць данесьці свае погляды больш шырокай аўдыторыі (спадзяюся, што эфір кандыдатам не забаронюць), пра перамогу я не кажу.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Спадар Дарафей.
      1) На гэты час наша стаўленьне да будучай прэзідэнцкай кампаніі адлюстравана тут: https://nashaziamlia.org/2010/04/05/3215/#more-3215. Як выразна бачна, мы гатовыя дапамагчы любому, хто дакладна будзе змагацца за беларускі народ і яго інтарэсы. Прайшло 4 месяцы пасьля заявы, але ніхто да нас не зьвярнуўся – нікому з афіцыйнай апазіцыі беларускі народ настолькі не патрэбны, што нават дапамога ў 5-10 тысяч сабраных подпісаў для вылучэньня не спакушае… Вось такія ў нас “дэмакраты”!
      2) У свой час Астроўскі прапанаваў Коласу выступіць на Радзе інтэлігенцыі, каб патлумачыць значэньне аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу як крытэр для абраньня “адзінага”. Колас паабяцаў запрасіць Астроўскага і выслухаць (http://www.svaboda.org/discussion/1/147684.html). Як вы можаце здагадацца, і дасёньня не запрасіў… А прайшло ўжо амаль тры месяцы.
      3) Вашая ідэя – камусьці з рэдакцыі вылучыцца кандыдатам у кандыдаты, каб, выкарыстоўваючы апазіцыйныя СМІ, паспрабаваць грамчэй нагадаць апазіцыі пра сапраўдныя мэты апазіцыйна-палітычнай дзейнасьці ў Беларусі (толькі для гэтага) – для нас новая і цікавая.
      Будзем думаць.
      А пакуль, дзякуй і за ідэю, і за давер.

  7. Мазынскі В. кажа:

    У мяне такое адчуваньне, што тая БЕЛАРУСКАЯ ІСЬЦІНА, пра якую ўвесь час нагадвае рэдакцыя і адсылае ў свой архіў, яна так і застанецца там ляжаць . На маю думку, спадар Алесь, яе трэба ў простым, ёмкім, амаль тэзісным выглядзе кідаць ” на вочы”, а таксама “на слых” (па мажлівасьці). Уступаць пастаянна ў паклемічныя сутычкі на сайтах “НН”, ” Свабоды”, Народнай Волі”. Патрэбна пастаяннае бамбаваньне ЁЮ, бо наш люд успрымае інфармацыю ў асноўным эмацыйна, а таму да розуму прабівацца з аднаго разу не выпадае. На жаль “НашаЗямля”- далёкі ад бальшака.

    • Рэдакцыя. кажа:

      Шаноўны спадар Валер!
      Дзякуй за прапанову.
      Але мы настроены на ціхую, пакуль, ІДЭАЛАГІЧНУЮ дзейнасьць (гэта першы этап нашай стратэгіі, які завецца Веды). Тут у нас, на жаль, яшчэ застаецца вялікі кавалак працы. Мы думалі, што справімся за 2 гады. Аказваецца і за 4 ня справіліся. Што мы зрабілі за гэты час, бачна ў выглядзе 20 прынцыпаў Сьветагляднай дактрыны і больш, чым 120 пакуль не сістэматызаванай Беларускай дактрыны, а таксама ў выглядзе шматлікіх хрыстаматыйных матэрыялаў, сабраных на сайце.
      Ня хочацца выходзіць на дыскусійна-агітацыйную дзейнасьць, пакуль не завершана (прычым цалкам) ідэалагічная…
      Дарэчы, некаторыя нашы каментары нават на сайце “Свабоды” не выстаўляюць, хаця яны бывала дасылаліся па 5-10 разоў.
      Інтарэс чужынцаў, праплочаны грашыма, нават для многіх беларусаў сёньня часта аказваецца важней, чым адстойваньне інтарэсаў уласнага народу. На жаль, пакуль так.

  8. Сп. Мазынскі, да нас даляцілі чуткі, што вы чалавек высокага патрыятызму. Вялікі вам дзякуй за падтрымку. Каб пачаць па-нармалёваму раскручваць праграму, патрэбна падтрымка людзей вельмі вядомых ў Беларусі, а яшчэ вядомых навукоўцаў. Але каб такія людзі падтрымалі, яны павінны пачуць яе. Для правядзення такой канферэнцыі вядзецца пошук сродкаў, пры тым з беларускіх крыніцаў. Іншыя крыніцы ніколі ў жыцці не будуць фінансаваць нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Мы уступаем у такія сутычкі на сайтах. Але сайты проста выкідваюць нашы каментары. Мяне друкуюць сайт Хартыя і часткова “Свабода” (у залежнасці хто дзяжурыць на каментарах). Ну і канешне “Наша зямля”. Вось паказальны прыклад: у цяперашні час я пішу аб плямёнах, якія жылі на Беларусі і сувязі нашых продкаў з індаеўрапейцамі (этнагенез беларусаў). Я ужо склала артыкулы пра 140 плямёнаў. Яны змешчаны на сайце “Спадчына”. Там жа змешчаны і народны каляндар, распрацаваны на базе беларускага народнага каляндара сп. Лозкі. Самае цікавае, што на гэты сайт заходзяць школьнікі і студэнты, карыстаюцца людзі з другіх краінаў. Нават убачыла свой артыкул на сайце Башкірыіі. Але ні адзін журналіст, ні адзін сайт, акрамя “Спадчына”, ні адна партыя, ні адна грамадская арганізацыя нават не пацікавіліся гэтай працай. Гэта кажа толькі аб адным, беларускае для гэтай грамады вельмі чужое і далёкае. Але пытанне стаіць вельмі востра і яго патрэбна вырашаць.

  9. Darafey кажа:

    Здаеца мне, што гэты канфлікт паміж АРЛ і ПутМед- вельмі хітрая палітычная гульня, накіраваная на захаванне РБ ў зоне ўплыву РФ, прычым як мне здаецца, па дамоўленасьці. Растлумачу. Колькасць насельніцтва РБ прыхільнікаў інтэграцыі з захадам павольна павялічваецца з кожным годам, ў той час як прыхільнікаў інтэграцыі з РФ- наадварот. Па афіцыйнай статыстыкі, якая некалькі дзён таму выкладвалася на tut.by, ужо сёння колькасць адсоткаў і тых і другіх прыкладна роўныя. Вось мне і здаецца, каб перамогчы на гэтых выбарах (перацягнуўшы да сябе частку электарату, які ў РФ бачыць ворага) і тым самым захаваць падкантрольнасць беларускай улады Крамлю, быў па узаемнай дамоўленасьці інспіраваны гэты “канфлікт”. Акрамя таго, выступіўшы супраць РФ, Лу-ка вымушае, у якойсьці ступені, прызнаць яго магчымую “перамогу” ЗША і ЕЗ.

  10. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “кантэкст артыкула хутчэй за ўсё выдае аўтара, як агента Масквы ў Джэймстаўнскім фондзе”
    Ад заснаваньня ў 1984 годзее “Джэймстаўнская” ўстанова складаецца з былых “агентаў Масквы”. Аднак некаторых нават на новай службе “маскоўскія” звычкі не пакідаюць.

  11. Ljavon кажа:

    Дабрыдзень!
    Вы пішаце:
    «схоплена дакладна: у бліжэйшых выбарах, калі ня здарыцца нічога экстраардынарнага, Лу-ка зноў пераможа.»
    Гэтае выказваньне памылковае. Яно мае сэнс толькі пад дапушчэньнем, што працэдура «ВЫБАРЫ» адбывалася папярэдне і чакаецца ў бліжэйшы час.
    Але-ж, «ВЫБАРАЎ» даўно няма. Першыя й апошнія «ВЫБАРЫ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» адбыліся 14 рокаў таму. З таго часу, _замест_ «ВЫБАРАЎ» пад назовам “выбары”, неаднаразова адбываўся палітычны спэктакль “абвяшчэньня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”. І ня бачна падставаў чакаць, што праз некалькі месяцаў будзе правадзіцца менавіта працэдура «ВЫБАРЫ», а не чарговы спэктакль “перавыбары…”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы