nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

З-за аднаго сказу на сайт…

18 снежня, 2010 | 4 каментарыя

Вось тут: http://www.svaboda.org/content/article/2250666.html – пазаўчора Радыё “Свабода” выставіла матэрыял пад загалоўкам: “Handelsblatt піша, як Лукашэнка купляе сымпатыі сваіх выбаршчыкаў”.  Мы зьвярнулі на яго ўвагу з-за аднаго сказу, які выдзелілі падкрэсьліваньнем. Падаем ніжэй матэрыял “Свабоды” і нашы каментары.

Рэдакцыя.


“Як піша нямецкае эканамічнае выданьне Handelsblatt, пакуль прэзыдэнт Беларусі патрапляе захоўваць папулярнасьць у выбаршчыкаў, і яго перамога на прэзыдэнцкіх выбарах у нядзелю — пытаньне вырашанае. Аднак, аўтар публікацыі мяркуе, што цяпер Лукашэнка будзе вымушаны праводзіць рэформы.

У артыкуле кажацца пра тое, што апошнім часам зьяўляецца ўсё больш доказаў таму, што Менск ідзе насустрач Захаду ў пытаньні дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Так, у нядзелю ў выбарах разам зь дзейным прэзыдэнтам прымуць удзел 10 кандыдатаў. А «гэта своеасаблівы рэкорд ва ўмовах адзінаўладзьдзя Лукашэнкі, які яшчэ 4 гады таму пасадзіў за краты свайго суперніка за акцыю пратэсту ў сувязі з фальсыфікацыяй на выбарах».

Вядома, гэтая нечаканая адкрытасьць невыпадковая: вялікі сусед Расея на працягу двух апошніх гадоў зьмяншае зьніжкі на нафту і газ, дзякуючы якім Беларусь некалькі апошніх гадоў трымаецца на плыву. Аднак са скарачэньнем плыні падарункаў з Расеі і з пачаткам фінансавага крызісу гэты балянс азмрочваюць дзіркі ў бюджэце. Што да палітычнай адплаты за няўдачы ў эканоміцы, то яна прыйдзе пазьней, бо Лукашэнка вырашыў правесьці выбары да Новага году.

«Сёньня былы калгасьнік можа быць упэўнены ў перамозе: яго ўсё яшчэ ўпрыгожвае німб усенароднага дабрадзея, які ў няпросты час забясьпечыў грамадзян хлебам і сродкамі да існаваньня і зьяўляецца гарантам стабільнасьці і дабрабыту. Узровень беспрацоўя ў краіне трымаецца на нізкіх адзнаках, інфляцыя пад кантролем, зарплаты і пэнсіі растуць», — піша пра пакуль яшчэ зладжаную працу сыстэму Лукашэнкі нямецкае выданьне.

Аднак крызіс дорага абышоўся краіне. Улада вымушаная ратаваць прадпрыемствы, якія знаходзяцца на мяжы краху, пры дапамозе бюджэтных сродкаў, браць на сябе выплату заробкаў і выкупляць прадукцыю. На думку экспэртаў, Менск павінен сур’ёзна задумацца аб прыватызацыі і павышэньні сваёй прывабнасьці для інвэстараў. Пакуль што гатоўнасьць да прыватызацыі застаецца на ўзроўні словаў. Паводле кіраўніка прадстаўніцтва кансалтынгавай кампаніі BNT у Менску Аляксандра Лісема, на такім рэгуляваным рынку, як беларускі, інвэстары вырашаць дзейнічаць актыўна толькі ў тым выпадку, калі ім будуць прапанаваныя кантрольныя пакеты беларускіх прадпрыемстваў.


Ад рэдакцыі:

Сябры, ну вось вам яшчэ адзін прыклад таго (у дадатак да шматлікіх аналагічных прыкладаў, пададзеных намі на нашым сайце раней), якую “дэмакратыю” хочуць бачыць у Беларусі заходнія “добразычліўцы” – прадай ім кантрольныя пакеты акцый нашых прадпрыемстваў, гэта і будзе для іх “дэмакратыя”. Вось так высьвятляюцца сапраўдныя планы “Захаду” ў дачыненьні да нас, якія мала чым адрозьніваюцца ад аналагічных жаданьняў расейскіх імперцаў.

А цяпер, калі вы ведаеце сапраўдныя памкненьні “Захаду”, з гэтага і зыходзьце ў тлумачэньні падзей у Беларусі. І тады ўсё стане на свае месцы…

Прынамсі, так робім мы. І таму ў нас атрымліваецца і прагназаваць будучыя падзеі вакол Беларусі, і распрацоўваць выніковую стратэгію па абароне інтарэсаў беларускага народу на яго ўласнай зямлі.

4 каментарыя

  1. Па-першае, ніякіх выбараў не адбываецца.
    Адбываецца гвалт над неабароненым народам і захоп улады шляхам фальсіфікацыі з дапамогай войскаў. Гэта ёсць сур’ёзнае крымінальнальнае злачынства, якое можа быць пакарана смерцьцю. Усе, хто прымае удзел у гэтым гвалце, з’яўляюцца саудзельнікамі крымільнай справы, а гэта значыць захопу улады. Адбываецца ваенны пераварот, калі ў гэтым удзельнічаюць ваенныя струтуры (КДБ, міліцыя, вайсковыя часткі).
    Канешне, галоўнай асобай, якая афіцыйна кіруе гэтым пераваротам з’яўляецца Ярмошына. Яна мабыць і не ўяўляе сабе куды яна ўліпла, ці можа думае, што гэтая ўлада вечная. Вельмі яна памыляецца, бо падзеі будуць развівацца вельмі імкліва.
    Я разумею, што пракуратура не можа паўплываць на хаду падзей, але гэта дзяржаўны абавязак выканаць свае абавязкі перад народам – арыштаваць фальсіфікатараў. Няхай яны не думаюць, што баязьлівасьць дапаможа ім уратавацб свае скуры. Яны – сведкі гэтага перавароту, і маюць вялікую колькасць гэтых сведчанняў. А сведкаў заўсёды злачынцы прыкончываюць. Шмат каго з іх чакае лёс Снегіра і Байковай.
    Па-другое, ніякай дэмакратыі і рынкавай эканомікі Захад не нясе.
    Гэта ёсць эканамічны захоп уласнасці беларускага народа. Перадаць кантрольны пакет акцый гэта азначае дабраахвотна аддаць сябе ў рабства. Перадача асновы (а прадпрыемствы, зямля, недры і г.д. ёсць аснова жыцьця народа) для існавання народа (любога народа) – гэта падрыў дзяржавы, магчымасцей існавання народа і проста генацыдная палітыка ў адносінах да беларускага народа. Гэта ёсць злачынства, якое вядзе да генацыда, г.зн. фізічнага знішчэння народа. Народ не можа жыць без сродкаў існавання. Аб гэтым запісана ў статутах ААН і шматлікіх міжнародных дакументах. Калі нехта думае, што яны гэтага не зробяць, то паглядзіце на шматлікія краіны Афрыкі, Азіі, Паўднёвай Амерыкі, паглядзіце на карэнныя тытульныя народы ўсіх кантынентаў, успомніце войны усіх часоў, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі і чым яны заканчываліся для беларусаў. А гэта ёсць вайна (калі ёсць змова супраць Беларусі – а яна ёсць – то ёсць і вайна), толькі новы яе выгляд, непадобны на прамінулыя войны. Новыя тэхналогіі, новыя войны.
    Няма ніякіх апрадванняў, што савок маўчыць і па-рабску выконвае загады. У Беларусі ёсць дастаткова разумных і адукаваных людзей, якія разумеюць наступствы такіх крокаў і яны павінны гэтага саўка падняць на супраціў супраць каланізацыі, рабства і жабрацтва. Іншых варыянтаў проста няма. А тое, што савок такі дурны і такі баязьлівы, гэта ёсць вынік этнацыднай палітыкі. Гэты долбаны савок першым і заверашчыць, калі будзе дохнуць з голаду. Захопнікі мякка сцелюць ды жорстка будзе спаць. Нездарма ж нашы продкі нам небаракам аставілі гэтую мудрасць.
    Па-трэцяе, гэтай ідыёцкай уладзе не патрэбна ратаваць разваліваючыяся прадпрыемствы.
    Гэта гіры на нагах, якія цягнуць народ у багну, топяць нас. На 10 млн. чалавек такая гіганцкая прамысловасць не карысць прыносіць, а праблемы і беды. Мы працуем не на дабрабыт народа, а толькі на утрыманне жалезнага монстра і карупцыю.
    Гэта ж нейкае сумазбродства. Матэматыкі і эканамісты, калі ласка, палічыце для далбаёў-міністраў, якія затраты нясе беларускі народ ад утрымання непатрэбных прадпрыемстваў. Адзіны выхад, улічваючы што наш народ пагалоўна жабрак, перадаць народу прадпрыемствы бясплатна. У Аргенціне пасля развалу эканомікі людзі прыйшлі на прадпрыемствы самі, без усякай улады і сталі працаваць. І знайшлі выхад з тупіку без усялякага МВФ і ўсялякіх крутых спецыялістаў-эканамістаў. А чым горшыя беларусы за аргенцінцаў? Будуць і прадпрыемствы працаваць і прадукцыя збывацца.
    І Расея не лепш. Можа вы верыце міжнародным тэрарыстам Вове Пуціну і Дзіме Мядзьведзеву? А пасля забойства палітычнай і ваеннай эліты Польшы, а гэта факт, яны ужо кваліфікуюцца тэрарыстамі. Ці можа я не так кажу?
    І апошняе, чуе мае сэрца, што вялікая бяда стаіць на парозе нашай беларускай хаты.
    Ой, як яно чуе гэтую бяду і вочы гэта бачаць.
    Людзі не спіце, аб’ядноўвайцеся толькі на адной платформе – абарона інтарэсаў беларускага народа. Не саступайце ні кропелькі на шкоду сабе. Беражыце тое, што вам Богам дано (землю, нетры, прыроду) і тое, што гарбом ды жабрацтвам набыта (прадпрыемствы і г.д.)

  2. Актывіст кажа:

    Зноў не ў тэму, аднак гэта вельмі актуальна;

    Заява перад выбарамі

    Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія сябры.
    Сёньня апошні, пяты дзень так званага “папярэдняга галасаваньня”, якое антынацыянальны рэжым ператварыў у прыладу масавага прымушэньня да выбараў і ў мэтад масавай фальсіфікацыі.

    Вынікі назіраньня за гэтым працэсам сяброў нашай Народнай Партыі і высновы назіральнікаў ад іншых партыяў і арганізацыяў сьведчаць, што галасаваньне адбывалася пад прымусам і гвалтам над воляй і сумленьнем выбаршчыкаў, тых групаў насельніцтва, якія непасрэдна залежныя ад рашэньняў улады і прыўладнай адміністрацыі.

    Гэта перш за ўсё, студэнты, навучэнцы, міліцыя, вайскоўцы, служачыя бюджэтных арганізацыяў, усе рабочыя і працаўнікі, што працуюць на кантрактнай аснове.

    Выбаршчыкаў застрашвалі звальненьнем з працы і вучобы, незаключэньнем кантрактаў, пазбаўленьнем сацыяльнага жыльля, а таксама падкуплялі прапановамі аб выхадных вольных ад працы днях. Быў устаноўлены адміністрацыйны індывідуальны кантроль над кожным выбаршчыкам, якога абавязалі датэрмінова галасаваць.

    У выніку рэжым загнаў на датэрміновае галасаваньне ўжо каля 30 адсоткаў выбаршчыкаў, а ў асобных месцах нават больш. Поўнавартасны кантроль над папярэднім галасаваньнем быў немагчымы, бо назіральнікам не дазволілі прысутнічаць на ўчастках ноччу і скрыні зь бюлетэнямі знаходзіліся цалкам у распараджэньні камісіяў, прызначаных уладнай адміністрацыяй. Гэта давала магчымасьць падмены бюлетэняў і фальсіфікацыі галасаваньня.

    Выбары, якія адбываюцца з такімі парушэньнямі ня могуць быць прызнаныя за дэмакратычныя і нармальныя, а галасаваньне за сапраўднае. Пра гэта намі, сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, будуць паведамленыя міжнародныя арганізацыі і назіральнікі АБСЭ.

    Зьвесткі нашых калег, што ўдзельнічаюць у агітацыі за байкот выбараў паказваюць, што больш за палову выбаршчыкаў ( якія менш залежныя ад адміністрацыі рэжыму) ня пойдуць галасаваць, каб ня ўдзельнічаць у прафанацыі і рэжымным ашуканстве. Людзі ня вераць у справядлівасьць фальшывых выбараў. Тым часам для фальсіфікацыйнай машыны рэжыму вельмі важна зацягнуць выбаршчыкаў на галасаваньне, каб мець праўдападобную падставу для фальсіфікацыі выбараў і стварэньня “элегантнай перамогі” узурпатару.

    У гэтай сытуацыі лёс фальшывых выбараў рэжыму (а па вялікаму кошту і лёс Бацькаўшчыны) апынуўся ў руках дзевяці спарынг-кандыдатаў, што фармальна супроцьставяцца Лукашэнку на фальшывых выбарах. Для перакульваньня ўсяго выбарчага фарсу дастаткова было, каб усе яны (дзевяць асобаў) разам зьняліся з выбараў у знак пратэсту супраць прафанацыі папярэдняга галасаваньня і супраць незаконнага ўдзелу Лукашэнкі ў выбарах на чацьвёрты тэрмін. Падставы важкія. Магчымасьць унікальная. Пасьля гэтага магла стацца плошча герояў і плошча свабоды.

    Але, нажаль, толькі адзін кандыдат узвысіўся да разуменьня лёсу нацыі і лёсу Айчыны ў гэтых умовах ганебных выбараў. Прыняцьце вызначальнага рашэньня аб супольным выхадзе з выбарчай кампаніі магчымае да 24 гадзін гэтага апошняга перад выбарамі суботняга дня. Калі рашэньне ня будзе прынята, выключная магчымасьць будзе страчана.

    Зьвяртаюся да тых дзевяці беларусаў, што кандыдуюць на пасаду прэзыдэнта. Зрабіце гэты супольны крок гонару. Пакіньце на ганебных выбарах аднаго Лукашэнку зь яго Ярмошынай і фальсіфікацыяй, і гісторыя Беларусі пойдзе іншай, лепшай дарогай.
    Слава Беларусі!

    Мы заклікаем выбаршчыкаў Беларусі ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні, не даць магчымасьці ўзурпатару ўлады ў чарговы раз скарыстаць выбарчую актыўнасьць людзей і выехаць на плячах народа, падтасаваўшы бюлетэні і галасы. Няхай фальсіфікуе пустату і трубіць пра “усенародную падтрымку” ў бязважкасьці. Паглядзім ці доўга ён так павісіць.

    Наша прапанова: ужо цяпер стварыць рух “За новыя выбары бяз Лукашэнкі” і прыступаць да яго арганізацыі. Гэтую ідэю ўжо агучыў Уладзімер Някляеў. І вельмі важна, каб актыўныя людзі Беларусі салідарызаваліся з гэтай справай. Тут якраз тая задача, якая можа аб’яднаць літаральна ўсіх людзей краіны, тых, што хочуць пераменаў і новай народнай улады, новых, інтэлігентных, культурных абліччаў у беларускай палітыцы і кіраўніцтве. Тут ня можа больш быць ніякіх спадзяваньняў ні на Захад ні на Усход. Толькі мы самы, беларусы, можам збудаваць нашу будучыню і зьберагчы наш беларускі Дом.
    Слава Беларусі!

    Зянон Пазьняк
    18 сьнежня 2010 г.
    http://www.bielarus.net/archives/2010/12/18/2230

  3. Яўген Мурашка кажа:

    Яны жадаюць “кантрольныя пакеты беларускіх прадпрыемстваў”
    Вось гэта і ёсьць схаваннай мэтай… “Усходняга партнэрства”.
    Захоп маёмасьці, зямлі і нетраў Беларусі і астатніх чальцоў гэтай праграмы, праз Мытны Зьвяз і Адзіную Эканамічную Прастору, а гэта, недзе больш за 200 000 000 млн. спажыўцоў. Для ЭЗ гэта, паводле нямецкіх бізнэсоўцаў, Кландайк 21-га стагодзьдзя.
    Усталяваньне панаваньня іншаземнага капіталу ў гэтых краінах, а праз гэта і палітычны дыктат.
    Тут, на беларускай зямлі, адбываецца нябачная вайна паміж ЭЗ і Расеяй. Як, у 19 стагодзі Расея спаборнічала з Вялікай Брытаніяй за эканамічны і палітычны уплыў у Персіі (Іран). Калі б не расейска-японская вайна (1904 г.), а затым, кастрычніцкі пераварот, невядома, чым бы гэта ўсё скончылася для Персіі (Ірану)
    Пакуль Расея перамагае, бо дамаглася ўступленьня Беларусі ў Мытны зьвяз і АЭП. Але я мяркую, ЭЗ і Расея здолеюць падзяліць сфэры ўплыву на Беларусі.
    А гэта ўжо канкрэтная страта незалежнасьці і суверынітэту. Вось менавіта тут наша поле змаганьня, а не нейкія міфічныя, няхай і вольныя выбары, ці з Лукашэнкай ці без яго.
    Нашы лідары яскрава паказалі накірункі сваёй прыхільнасьці, адныя да Захаду, іншыя да Ўсходу.
    Нам жа патрэбны актыўны супраціў усялякім памкненям іншаземнага капіталу ўплываць на нашыя ўнутраннія справы.
    Толькі жорсткая барацьба, на абодвы фронты, за актуальныя і жыцьцёвыя інтарэсы беларускай нацыі выратуюць нашу беларускую землю ад каланізацыі.

  4. Siarhiej кажа:

    Апішу вядомы мне факт “волевыяўлення” выбарцаў.
    Студэнтаў інтэрната праз куратараў і выхаваўчы аддзел ўніверсітэту пад пагрозай пазбаўлення месца ў інтэрнаце выгналі на датэрміновае галасаванне – усяго прыкладна 2000 чалавек. А ў асноўны дзень прышлі яшчэ 500. Пры падліку бюлетэняў у скрыні датэрміновага галасавання за Луку прагаласавала 98%, а ў скрыні асноўнага дня – 6%. Я тут не называю канкрэтна ўніверсітэт і прозвішча “лічыльнікаў”, якія мне вядомыя, таму, што такі “падлік” стандартны для рэжыму.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы