nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Патрабуем забяспечыць Някляеву неабходную медычную дапамогу і вызваліць яго”

27 снежня, 2010 | Няма каментараў

Падыход, альтэрнатыўны прадэманстраванаму ў папярэднім матэрыяле, прысутнічае ў Патрабаваньні дзеячаў культуры, выстаўленым на сайце “Нашай Нівы” (гл. http://nn.by/index.php?c=ar&i=48008&c2=araddcompa). Пад гэтым патрабаваньнем, якое і мы падаем ніжэй, ужо падпісаліся сотні чалавек. Мы таксама заклікаем падпісвацца пад ім.

Рэдакцыя.


“Мы глыбока абураныя жорсткім зьбіццём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідара грамадскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Ўладзіміра Някляева.

Зараз гаворка ідзе пра захаваньне ягонага жыцьця. Уладзімір Някляеў павінен знаходзіцца не ў сьледчым ізалятары, а ў шпіталі пад пільным наглядам медыкаў.

Патрабуем тэрмінова забяспечыць Уладзіміру Някляеву неабходную медыцынскую дапамогу і неадкладна вызваліць яго”.

***

Далей ідуць подпісы сотняў людзей. Спадзяемся, іх будуць тысячы!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы