nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

23 лютага – Дзень дэпартацыі народаў Паўночнага Каўказу ў Сібір і Сярэднюю Азію

23 лютага, 2011 | 8 каментарыяў

Ахмед Сараліеў

Аўтарскі артыкул, які выстаўлены ніжэй, мы падаем з нагоды таго, што ў Беларусі па-ранейшаму працягваецца адзначэньне бальшавіцка-сіянісцкіх сьвятаў, а таксама ў знак салідарнасьці з народамі Каўказу, якія, як і беларуска-літвінскі народ, працягваюць змагацца за сваю незалежнасьць ад расейскай імперыі (падаецца паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/02/23/79495.shtml).

Рэдакцыя.


23 лютага 1944 крамлёўскім рэжымам было зьдзейсьнена жахлівае злачынства супраць чалавечнасьці. Чачэнскі народ, як і некаторыя іншыя народы савецкай імперыі, быў пагалоўна дэпартаваны ў Сібір. У лютыя лютаўскія маразы сотні тысяч чалавек былі пагружаныя ў быдлячыя таварнякі й адпраўленыя на сьмерць у стэпы Казахстана.

Дэпартацыя была патлумачана Сталінам тым, што чачэнцы «… далучыліся добраахвотна да арганізаваных немцамі фармаваньняў і выступілі са зброяй у руках супраць Чырвонай Арміі…».

Між тым: «Перш, чым падводзіць заднім лікам абгрунтаваньне пад сталінскія рашэньні, у выніку якіх загінулі сотні тысяч бязьвінных людзей, нядрэнна было б зазірнуць у карты ваенных дзеяньняў на Каўказе ў 1942-44 гадах і ўбачыць, што тэрыторыя Чачэна-Інгушэціі наогул не была акупаваная – ужо толькі з-за гэтага не магло быць масавага супрацоўніцтва з немцамі» (А.Аўтарханаў. Забойства чачэна-інгушскага народу. М., 1991, стр.3-5).

Прычыны былі зусім іншыя. Як адзначаў той жа Аўтарханаў, прычыны зьнішчэньня горцаў былі ў наступным:

«- Сталая і бесьперапынная барацьба за нацыянальную незалежнасьць чачэнцаў і горцаў Каўказу. Фактычнае непрызнаньне імі дэспатычнай сістэмы савецкага каланіяльнага рэжыму;

– Жаданьне Масквы засьцерагчы Каўказ як тыл у будучых сутыкненьнях з Захадам ад непазьбежнага ўнутранага агульнакаўказскага нацыянальнага фронту супраць савецкай метраполіі;

– Жаданьне ня толькі трымаць Каўказ, як стратэгічную базу, па-за межамі ўнутранай небясьпекі й уразьлівасьці, але ператварыць яго ў надзейны плацдарм для будучай экспансіі супраць Турцыі, Ірана, Пакістана й Індыі.

Такія не дэклараваныя, а бясспрэчныя матывы, якімі кіруюцца крамлёўскія ўладары ў сваёй палітыцы зьнішчэньня каўказскіх народаў. Першай ахвярай гэтай ваўчынай палітыкі й стаў адзін мільён горцаў – чачэнцы, інгушы, карачаеўцы, балкарцы…» (там жа стр. 66).

Дэпартацыя пачалася ў 500 раніцы 23 лютага 1944 года. Сталін асабіста сачыў за ходам высяленьня чачэнцаў і інгушоў. На яго імя Берыя дасылаў сакрэтныя тэлеграмы.

“Дзяржаўны Камітэт Абароны, Таварышу Сталіну. З 23 па 29 лютага выселеныя і пагружаныя ў чыгуначныя эшалоны 478.479 чалавек, у тым ліку 91.250 інгушоў. Пагружана 177 эшалонаў, зь якіх 157 эшалонаў ужо адпраўленыя да месца новага селішча… Зь некаторых пунктаў высакагорнага Галанчожскага раёна заставаліся нявывезенымі 6000 чачэнцаў з-за вялікага сьнегападу і бездарожжа, вываз і пагрузка якіх будзе скончаная ў 2 дні… За час правядзеньня аперацыі арыштавана 1016 антысавецкіх элементаў зь ліку чачэнцаў і інгушоў. Берыя, 1944/03/01”

“Дзяржаўны Камітэт Абароны, Таварышу Сталіну. У правядзеньні аперацыі прымалі ўдзел 19 тысяч афіцэраў і байцоў НКВД (ня лічачы больш за 100 тысяч вайскоўцаў, зьнятых з фронту. – Аўт.), сьцягнутыя з розных абласьцей, значная частка якіх да гэтага ўдзельнічала ў аперацыях па высяленьні карачаеўцаў і калмыкаў, і, акрамя таго, будуць удзельнічаць у маючай адбыцца аперацыі па высяленьні балкарцаў… У выніку праведзеных трох аперацый выселеныя ва ўсходнія раёны СССР 650.000 чачэнцаў, інгушоў, калмыкаў і карачаеўцаў.
Берыя, 1944/03/01″  (гл. «Пытанні гісторыі», № 7, 1990, стар. 146-148).

6000 нявыселеных з-за «сьнегападу і бездарожжа» чачэнцаў былі расстраляныя, спаленыя, патопленыя ў возеры Галанчож. Жыўцом у ауле Хайбах Галанчожскага раёна спалілі больш за 700 чалавек, сярод якіх пераважная большасьць былі хворыя, старыя, жанчыны, дзеці.

Перавозка ў бітком набітых наскрозь прамерзлых таварных вагонах, якая доўжылася 3-4 тыдні, прывяла да таго, што на шляху руху ад сыпнога тыфу, голаду і холаду загінулі дзясяткі тысяч няшчасных – пераважна дзяцей (яны складалі палову ўсіх перавозімых), хворых і старых. Целы памерлых не дазвалялі хаваць, і таму іх даводзілася везьці з сабой.

На новых месцах перасяленцы апынуліся бяз сродкаў да існаваньня і жыльля, з-за чаго людзі таксама паміралі (толькі ў першыя месяцы дэпартацыі чачэнцаў загінула каля 200 тыс. чалавек, ня лічачы памерлых у дарозе).

Тым часам у дамы дэпартаваных чачэнцаў (і іншых народаў) засяляліся мігранты зь іншых месцаў. На землях чачэнцаў й інгушоў, напрыклад, па дадзеных на верасень 1956 г. пражывала больш за 200 тысяч завербаваных з Цэнтральнай Расіі, Дагестана ды іншых рэгіёнаў.

А вось яшчэ сьведчаньне. Чытаем артыкул у Грозьненская газеце «Рэспубліка», № 17, за 1994 г.:

«У лютым 1944 г. у маленькім горным паселішчы Чачэна-Інгушэціі войскамі НКВД былі зажыва спаленыя некалькі соцень мірных жыхароў…

У ноч на 27 лютага 1944 г. у гарах выпаў сьнег, які ўскладніў і без таго цяжкі шлях у высакагорныя селішчы для войскаў, якія выконвалі «сьпецыяльнае заданьне» савецкага ўраду. Амаль паўмільённае насельніцтва раўніннай часткі рэспублікі было сагнанае на чыгуначныя станцыі, пагружанае ў вагоны і адпраўленае на верную пагібель у далёкія Казахстан ды Сярэднюю Азію.

У гарах, куды не маглі дабрацца «студэбекеры», заставаліся людзі ў старажытных каменных саклях, якія нічога ня ведалі аб падзеях на раўніне. Як быць зь імі? Адпраўляць з новымі эшалонамі? Гэта зьвязана зь вялізнымі цяжкасьцямі. Акрамя таго, ужо зрабілі справаздачу аб пасьпяховым выкананьні заданьня. Частку здаровага насельніцтва вырашылі сагнаць уніз і адправіць усьлед за іншымі. Тых, хто застаўся, хто ня мог спусціцца самастойна – хворых, дзяцей, састарэлых – вырашылі… спаліць.

Праз некалькі дзён калоны войскаў рушылі ў горы. Тых, хто застаўся, з усіх хутароў Нашхоеўскай акругі сабралі ў паселішчы Хайбах пад падставай фармаваньня транспартнай калоны для далейшага адпраўленьня на раўніну. Людзей, якія патаналі ў сьнезе, сабралі ў стайні калгаса імя Лаўрэнція Берыі, якую папярэдне абклалі сенам і саломай, «каб да падыходу вазоў з коньмі людзі ня мерзлі».

Разам з хворымі, дзецьмі ды старымі прыйшлі й дарослыя – маладыя людзі не пажадалі пакідаць блізкіх. Калі ўсе сабраліся (чачэнцаў аказалася больш за 700 чалавек), вароты стайні надзейна зачынілі. Начальнік Далёкаўсходняга краявога кіраўніцтва НКВД палкоўнік Гвішыяні, які ўзначальваў аперацыю, скамандаваў: “… падпаліць!”

Абкладзеная з усіх бакоў калгасная стайня імгненна ўспыхнула. Калі яна апынулася ў абдымках полымя, вялізныя вароты ўпалі пад націскам людзей, і звар’яцелы натоўп хлынуў вонкі. Жудасныя крыкі дзяцей, стогны, жах, бачны на тварах тых, хто ўжо пасьпеў выскачыць з попелу, падпаленыя жывыя людзі, на якіх распаўзаецца скура. Гвішыяні скамандаваў: «Агонь!». З сотняў ствалоў раздаліся аўтаматныя чэргі. Тыя, хто бег наперадзе, падалі пад градам куль, засланяючы сабой выхад. Літаральна праз некалькі секунд утварылася гара трупаў, якая не дазволіла нікому выйсьці. Ніводзін ня выратаваўся…

Хатынь, Лідзіцэ… Да гэтых сумных назваў варта дадаць чачэнскі аул Хайбах, якога ўжо няма на мапах».

Садыст Гвішыяні за гэтае злачынства быў прадстаўлены Берыяй да ўрадавай узнагароды і падвышаны ў званьні – стаў генералам. А Сталін «за пасьпяховае выкананьне важнага ўрадавага заданьня на Паўночным Каўказе» ўсім ўдзельнікам аперацыі «Горы» аб’явіў падзяку…

Крамлёўскі рэжым па гэты дзень крывадушна адзначае памяць ахвяр Хатыні (Беларусь), дзе ў агні загінула 149 мірных жыхароў, аднак маўчыць аб сваім жахлівым злачынстве ў Хайбахе. Маўчыць і працягвае генацыд чачэнскага народу, пачаты яшчэ царскай Расіяй.


PS.

Па даных гісторыкаў, агульная колькасьць страт чачэнскай нацыі ў перыяд дэпартацыі з 1944 па 1957 гады склала 50% ад колькасьці народу. Страты чачэнцаў з 1994 па 2004 год склалі каля 30% ад колькасьці народу.


8 каментарыяў

  1. Уладзімер кажа:

    23 лютага – гэта таксама дзень узнікненьня Беларускай Краёвай Абароны.

    Слава нацыі, сьмерць ворагам

  2. Axмед кажа:

    Няма Бога апрача Аллаха!
    Смерць кяфірам!

    • Рэдакцыя кажа:

      Паважаны спадар Ахмед.
      І ўсё ж, мы падалі гэты матэрыял не для таго, каб уславіць Алаха, а з-за інтэрнацыянальнай салідарнасьці з народамі Паўночнага Каўказу.

  3. Siarhiej кажа:

    Гэта быў генацыд, які зноў аднавіўся Масквой.

    Axмед піша: Смерць кяфірам!
    Хто такія кяфіры?
    Ці не ператварылася мусульманская рэлігія ў ідэалогію кшталту камунізму, якая імкнецца да сусветнага панавання?

    • VITAL кажа:

      менавіта так. іслам – адна з імпэрскіх ідэалёгіяў, што пагражае Сьвету.
      Хай ахмедка сам п’е свой кяфір 🙂

  4. Вячак кажа:

    Чытаў А.Аўтарханава”Імпэрыя Крэмля”-спадабаўся.
    Але чаму вы не ўзгадваеце чаркесаў,балкар,ды калмыкаў?
    Яны так сама былі высланыя……

  5. Рэдакцыя кажа:

    Спадар Вячак. Мы выступаем за свабоду ўсіх народаў і супраць генацыда, этнацыда, дыскрымінацыі, эксплуатацыі любога народа на яго ўласнай зямлі.
    На жаль, у нас няма рэсурсаў, каб падрабязна аналізаваць усе беды народаў сьвету, якія робяцца супраць іх сацыяльнымі паразітамі. Хаця такія памкненьні ёсьць. Таму ў загалоўку артыкула з нагоды 23 лютага мы, як вы бачыце, узгадалі НАРОДЫ Паўночнага Каўказу і выставілі канкрэтны артыкул у якасьці ілюстрацыі яшчэ аднаго генацыднага злачынства расейскай імперыякратыі.
    Што на даны момант змаглі, тое і зрабілі…
    Калі вы можаце даслаць нам артыкул (ці артыкулы) па гэтай тэме, давайце супрацоўнічаць.

  6. Геннадий кажа:

    Чечня всегда воевала с Россией. Чечня до сих пор воюет с Россией и совершает теракты, хотя война уже закончилась. Россия уже давно не империя. А у всех империофобия.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы