nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ул. Падгол прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксьце “Лістоў з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага

11 сакавіка, 2011 | 16 каментарыяў


У другім такім лісьце Каліноўскі пісаў (гл. be.wikipedia.org):  “ Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… . Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі,- адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.


Гэта тэкст і кантэкст вядомыя кожнаму сапраўднаму беларусу.

Выкарыстоўваючы гэта і з нагоды актуальнай палітычнай сітуацыі, беларускі палітолаг Уладзімір Падгол (гл. фота) запрапанаваў яшчэ адну цудоўную ідэю (гл. http://nn.by/?c=ar&i=51543), якую мы, сябры рэдакцыі, усёй душой падтрымліваем. Ён прапануе напісаць агульнанацыянальную дыктоўку па тэксьце вядомых лістоў Кастуся Каліноўскага з-пад шыбеніцы.

На думку Падгола, такім чынам можна выказаць салідарнасьць зь цяперашнімі вязьнямі прамаскоўскага беларусафобскага рэжыму.

«Адметнасьцю сёлетняй дыктоўкі павінна стаць салідарнасьць з палітзьняволенымі. На ўгодкі БНР агульнанацыянальная дыктоўка можа быць напісаная палітычнымі актывістамі, паплечнікамі зьняволеных, экс-кандыдатамі ў прэзідэнты, якія застаюцца на волі, па тэксьце, створаным на аснове «Лістоў з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага», – лічыць сп. Падгол. Ён раіць таксама загадзя даслаць тэкст дыктоўкі вязьням, каб тыя па магчымасьці арганізавалі яе і за кратамі.

Чаму менавіта «Лісты»? Палітолаг кажа, што ён правёў паралель паміж Каліноўскім і аўтарам «Лістоў з лесу» Паўлам Севярынцам, які цяпер знаходзіцца ў засьценку КДБ, і высьветлілася, што сітуацыя з тых часоў не нашмат памянялася.

Разам з тым Уладзімір Падгол адзначае, што «было б цудоўна, каб усе экс-кандыдаты ў прэзідэнты ды лідары партый, якія знаходзяцца на волі, пісалі дыктоўку разам у адзін час і адным месцы — і тым самым зрабілі крок да яднаньня апазіцыі. Яднаньня вакол нацыянальных каштоўнасьцяў, дзе агульнанацыянальным лідарам ёсьць не нейкі ідал, а Мова» [!!! – Рэд.].

«Ёсьць ідэя напісаць эстафетную дыктоўку амбасадарам краін Еўразьвязу па тэкстах Каліноўскага «Лісты з-пад шыбеніцы», і даслаць копію дыктоўкі кожнаму палітвязьню ў турму КДБ ў знак салідарнасьці», – працягвае прапанаваць палітолаг.

Над зводным тэкстам для дыктоўкі цяпер працуе паэт Сяргей Законьнікаў.

У сувязі з гэтай прапановай дадаткова нагадваем, што агульнанацыянальная дыктоўка ўпершыню была праведзена ў Беларусі ў 2008 годзе. Яе ініцыятарам зьяўляўся Уладзімір Падгол.

Сёлета дыктоўка праводзіцца ў тры этапы: 21 лютага, 15 і 25 сакавіка.


Ад рэдакцыі.

Мы лічым даную прапанову істотнай яшчэ і таму, што яна дазваляе зрабіць важнае параўнаньне з іншымі лістамі, якія некаторыя сучасныя “рэвалюцыянеры” нядаўна пісалі зь вязьніцы ці пад яе пагрозай на адрас сучаснага аналага мураўёва-вешальніка.

Калі каму-небудзь цяжка здагадацца, пра каго гэта мы, даем падказку: прозьвішча двух зь іх пачынаецца на Р, а трэцяга – на М.


16 каментарыяў

  1. Ягрынка кажа:

    “Яднаньня вакол нацыянальных каштоўнасьцяў, дзе агульнанацыянальным лідарам ёсьць не нейкі ідал, а Мова”

    Слова, бязконцай адвеку,
    Магутнай Праўдай Сваёй,
    Дыхнуўшы ў твар чалавеку,
    Душу зрабіла жывой.
    Ўладай людзей надзяліла
    Жыцьцём сваім кіраваць,
    І мову ў душэ нарадзіла,
    Каб сквапнасьць люцкую стрымаць.
    Спачатку божыя межы
    Парушыў зь Евай Адам.
    Затым вялікія вежы
    Ўзводзілі людзі царам.
    Зрабілі мове аблогу –
    Стварылі душэ кайданы.
    Ўладу, роўную Богу,
    Набыць імкнуцца яны.
    Вось… словы, – зараз ў нас,-
    Той шлях ў цемені фраз,
    Дзе продкаў велічны час
    Спыніўся… , а потым заграз.
    Да сёньня ў слоўным тумані
    Пануюць цемень і жах,
    Бо ў спадчыну мы атрымалі
    Спрадвечных ворагаў шлях.
    Таму вось жудасьць і дзьме,
    Трасуцца уладныя коні,
    А думкі застылыя, ў цьме,
    Ланцугамі грукаюць ў скроні.
    Кіроўца чужыя словы
    Лічыць мовай сваёй.
    Ня любіць ён роднае мовы –
    Нявольнік ён волі чужой!
    Як зьмей у біблійным раю
    Ён думкі народа турбуе,
    І зь йм, ў родным краю,
    Воля чужынцаў пануе.
    Ня ўсе гэта бачуць, а кажуць:
    Кіроўца хоць хам, але ж ён мужык.
    Ды толькі трэба заўважыць:
    Ня біце аб зубы язык.
    Не хам, ні шляхетны вяльможа,
    А Дух народнай тугі,
    Ўбачыць вам дапаможа
    Са словаў чужых ланцугі.
    Зараз трэба ўзгадаць
    Ліцьвінскі Дух беларуса.
    Мову сваю шанаваць.
    Змагацца супроць прымуса.
    Ўзняць на дыбкі размовы.
    “Пагоняй” спыніць паноў.
    І, мечам роднае мовы,
    Волю здабыць для сыноў.
    Астатняе… мова падкажа.
    Волю ў думках дасьць.
    Уладам межы пакажа.
    Скіне чужую напасьць.
    Вялікая, мілая мова
    Богам дадзена нам.
    Згубіўшы Роднае Слова,
    Рабамі будзем панам.

  2. Алякс кажа:

    Трэба гэты сайт увесцi як абавязковы урок у школах.
    I здаецца мне, што гэта будзе!!!, гледзячы як людзi пачынаюць расплюшчваць вочы!!!

  3. Алякс кажа:

    Скажу па праудзе, я сам ящэ амаль тры месяцы назад меркавау па другому.
    Мне сорам зараз за тое, што так мяне манiлi.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Спадар Алякс.
    Вялікі вам дзякуй за высокую адзнаку нашай працы.
    Магчыма, мы такога і не заслугоўваем. Але будзем старацца і далей не падвесьці такіх як і вы, дый увесь наш народ.
    Прынцып, якім мы карыстаемся, просты: АДСТОЙВАЦЬ АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ нягледзячы ні на што.
    Можа, і ня ўсё ў нас атрымліваецца ідэальна, але і далей намі будзе кіраваць найперш гэты прынцып…

  5. Вершнік кажа:

    ”..лідарам ёсьць не нейкі ідал, а Мова”.
    Нацыянальная Ідэя! Уласная Гісторыя! Мова! Таксама уласная дзяржава! Народ!
    Чалавек дакрануўшыся да Ідэі, разгледзіўшы велічнасьць і гармонію народнай сыстэмы Сьветагляду, ягоную Касмічнасьць і Мэтазгоднасьць, повязь сучаснасьці з гістарычнай даўнінай, генетычную сувязь уласнага ”Я” з продкамі і з жыццёвай тэрыторыяй — хутка разумея неабходнасьць Мовы. Бо Мова нясе ў сябе гістарычны досьвед выжывання на гэтай зямле. Мова стварае еднасьць! павагу, пяшчотнасьць, любоў да сваіх, да свайго! сТВАРАЕ беражлівасьць да прыроды, да сваёй зямелькі, да сваёй рэчкі, сенажаці, дрэўца, да багаццяў краіны, да сваіх дзяўчат і юнакоў, да сваіх старых… Урэшце любоў да Бога!

  6. ikuzminich кажа:

    Прапаную рэдакцыі сайту звярнуць увагу на беларускамоўныя сайты і разгледзець іх падрабязней на сваіх старонках:
    http://www.dzietki.org i http://www.kazki.org

  7. Рэдакцыя кажа:

    Спадар ikuzminich, дзякуй за падказку, але чамусьці другі сайт не адчыняецца.

  8. рыгор кажа:

    Dlia patrzjotau bielarusi. jak treba stawicca da ulasnaje mowy. A takikh “bialarusau” jak autar artzkula , wieshac treba.

    Андрей Островский: Спасение России – Русская Земля
    Недавнее заявление Косачёва по Украине показало, что российская элита (как минимум, её часть) совершенно не готова понимать смысл словосочетаний “Русский мир” или “Русская Земля”. Эти два понятия не идентичны, но на пространстве СНГ частично перекрывают друг друга, поэтому одно без другого они существовать не могут. Так как Русская Земля – это территории, ранее входившие в историческую Русь, то Украина и Белоруссия также являются частью Русской Земли. Это фиксируется до сих пор в сознании местного населения. Правда, советская политика коренизации и потакание местным национализмам под маской дружбы народов делали своё дело. Современные элиты бывших союзных республик продолжили дело большевиков, но уже под иными лозунгами.

    Самые главные составляющие Русской Земли – это Православие (традиционное Православие Московского патриархата), русский язык и русская культура. Православная Церковь отделена от государства, хотя государство очень плотно с ней сотрудничает, но, тем не менее, не может приказать свернуть свою деятельность на пространстве Русской Земли, как бы того не хотелось либералам всех мастей.

    А вот с русским языком и культурой Российское государство обходится очень вольно. Оно сдаёт русский язык не только за пределами России, но и внутри страны. Вспомним хотя бы “в Украине”, “Кыргызстан”, “Беларусь” вместо “на Украине”, “Киргизия”, “Белоруссия”. Разрушение начинается с малого, например, с того, чтобы начать говорить неграмотно на своём языке, потому что кто-то за пределами страны захотел его исковеркать. Сама Россия начинает постепенно разрушать то цементирующее, что скрепляло и скрепляет Русскую Землю. Хотя за правильное русское произношение в России и борются, но это не государственная политика. Это инициатива честных людей, которые не желают, чтобы чужие комплексы неполноценности уродовали русскую речь.

    Ещё один удар, который российские власти нанесли по русской культуре – это отказ бороться за русский язык в пределах Русской Земли. Заявление Косачёва оказалось официально проговоренной позицией российских властей, которые расписались в своём проигрыше на украинском направлении. Более того, Россия почему-то начала заботиться о бытовании украинского языка на Украине в ущерб русскому. Такое ощущение, что российская власть стала филиалом какой-то украинской националистической организации. Организации достаточно разумной, чтобы объявлять войну русскому языку не напрямую, а подспудно, причём русскими руками. Неужели мечты и грёзы украинских политиков являются приказом для российской элиты? Неужели российские политики должны пестовать чужие комплексы неполноценности?

    Понятно, что сегодня внутри самой России существует проблема непонятного состояния единой российской нации. Носители различных местных культурных кодов предпочитают выставлять их напоказ, не обращая внимания или откровенно игнорируя общероссийские культурные элементы. Понятно, что российские власти разумно должны быть обеспокоены внутренними проблемами. Но российская нация – это такая проблема, которая только на внутреннем фронте не решается. Если считать, что россияне – это Иваны, не имеющие родства, тогда всё в порядке, родство можно придумать в таком виде, в каком нужно создателям. Но если учитывать, что российская нация является реальностью со своей историей, со своими предками, с единством многих разноплеменных групп, живущих на огромных просторах, тогда без внешнего фактора не обойтись. Рассмотрим почему.

    Скажите, какой толк северокавказцам или нерусским жителям Дальнего Востока жить в России и быть частью единой русской нации? Их собственная этническая культура не является доминирующей в стране, их религия также не доминирующая на всей территории государства, их язык существует только как региональный и не является языком общения на всём пространстве России, у них на местах есть экзотические для европейцев традиции и постройки, значит, можно как-то кормиться на туризме и отдельно от России, а у некоторых ещё и полезные ископаемые найдутся. Таким образом, для того, чтобы создать общую российскую нацию, надо предложить достаточно перспективный, эмоционально более значимый проект, чем местные локальные нации на основе этнических групп. Российская нация всё равно формируется на русской базе. Русский язык, русская культура, русская ментальность предлагаются как основные, где-то даже как эталонные. Какими должны быть эти язык, культура, ментальность, чтобы малые народы пожертвовали частью своих принципов и включились в процесс создания реального единства на всём российском пространстве? Будет ли нормальным для кавказского подростка, привыкшего в нормах своей культуры гордиться предками, поддерживать государство, которое отреклось от своих тысячелетних корней и устами лидера заявило, что ему только двадцать лет? Как будто и не было Владимира Святого, Александра Невского, Петра Великого, Суворова, Кутузова, Брусилова, Жукова, Гагарина и многих других. Или они все были не наши? Будет ли хотеть, например, тувинец, переходить на общенациональный русский язык, если государство просто отказывается защищать его за границами и устами государственных чиновников издевается над языковыми нормами внутри страны? Да и вообще, зачем малым народам нужна большая российская нация, если она свои достоинства и достижения, например, русский язык, отказывается защищать на территории своего исторического развития, т.е. в Русской Земле? Ведь если сегодня Россия сдаёт своих соотечественников в близлежащих странах, лишая их возможности опереться на неё, для того, чтобы оставаться русскими, то завтра такая же сдача может произойти внутри страны. Если что-то неладно с русскими в Русской земле, значит, что и в самой России назревают проблемы с российской нацией. Русская Земля, отношение России к ней является своего рода индикатором здоровья российской нации. Ведь если титульный этнос заботится о тех своих, кто остался за пределами страны, тогда и внутри страны он никого не бросит, на него можно опереться, его достижения можно перенимать.

    РИА Новости
    Отрывок из книги Маши Гессен о математике Григории Перельмане
    Билан предсказал, какое место Воробьев займет на «Евровидении»
    Уфимская студентка оштрафована за взлом аккаунта на “Одноклассниках”
    Понятие Русской Земли должно постепенно внедряться в сознание российской элиты. Без официального признания того, что Русская Земля – это не только часть современной России, но и культурно связанные с ней территории, когда-то отпавшие от Российской империи, затем возвратившиеся в Советский Союз, а затем снова отпавшие, но уже от Советского Союза, без понимания этого не состоится и российская нация как форма взаимодействия различных культур и традиций, скреплённых русской культурой. Достоевский когда-то сказал, что спасение России в Сибири, сегодня спасение России в Русской Земле, в том, чтобы Россия оставалась самой собой и не путала собственные национальные интересы с чужими. России просто нужно вспомнить себя, вспомнить, что у неё были другие границы, другое влияние, другие цели и своя, а не чужая мудрость.

    Андрей Островский, Белоруссия

    Подробности: http://www.regnum.ru/news/fd-abroad/belarus/1384538.html#ixzz1GpaehLyC
    Любое использование материалов допускается только при наличии гиперссылки на ИА REGNUM

    • Siarhiej кажа:

      “Достоевский когда-то сказал, что спасение России в Сибири” – сапраўды, можна пагадзіцца з Дастаеўскім – усіх нязгоных загнаць у Сібір каб здохлі, гэта і будзе выратаваннем.

  9. “Это инициатива честных людей, которые не желают, чтобы чужие комплексы неполноценности уродовали русскую речь.”- Андрей Островский: Спасение России – Русская Земля- сайт http://www.regnum.ru/news/fd-abroad/belarus/1384538.html#ixzz1GpaehLyC
    Мы і неведалі, што толькі адны рускія паўнавартасныя, а ўсе астатнія непаўнавартасныя. Вось гэта і ёсць сапраўдны твар Расеі і беларускіх уладаў. Якія яшчэ могуць доказы этнацыда і генацыда ў Беларусі. Кожны беларус павінен ясна і дакладна усведамляць, што ні ён, ні яго дзеці, ні яго ўнукі ніколі не будуць паўнавартаснымі ў складзе Расеі, пад любым каланіяльным ярмом. Каланіялізм – гэта рабская сістэма, дзе адны эліта, пры тым соцыяпаразытычная, а другія – непаўнавартасныя. Каланіялізм, як хамелеён, мае розныя абліччы, але сутнасць яго не меняецца. Усе нашы праблемы адбываюцца з-за таго, што мы застаемся быць калоніяй жорсткай імперыі – імперыі зла. Гітлер таксама лічыў нас недачалавекамі. Дык якая разніца паміж выказваннямі рускіх і Гітлера? Якога чорта прыперся сюда гэбэшнік Пуцін? Што ён тут забыў? Прыехаў ў сваю калонію? Не , мае даражэнькія, пакуль не будзе створана моцная нацыянальная сіла, да тых пор мы і будзем калоніяй, “непаўнавартаснымі”, рабамі, абгажанымі дзермом і будзем дохнуць, як быдла пры маравой язве. Мая парада, калі мы не жадаем быць рабамі, то давайце змагацца сур’ёзна. Мы будзем змагацца за сваю паўнавартасць. У першую чаргу, патрэбна фіксаваць духоўныя беларускія каштоўнасці (мову, дыялекты мовы, абрады, гербы і г.д.) праз ЮНЭСКА. Праз радаводы патрэбна раскапаць усіх вядомых беларусаў, шляхту (рыцарства) і зафіксаваць іх беларускасць. Вось хто б мог падумаць, што Калумб мае беларускія карані? Толькі такім чынам можна разбурыць створаны каланіяльнай ідэалогіяй імідж непаўнавартасці на міжнародным узроўні і пазбавіць людзей комплексу неваўнавартасці, а таксама пазбіцца мобінгу на бытавым узроўні. Мы вось вырашалі дзейнічаць наступным чынам: будзем рыхтаваць дзецям невялікія рэфераты аб знакамітых беларусах, каб тыя паказвалі ў школе настаўнікам і дзецям. Першы рэферат будзе пра Барыса Кіта, бо ён мае самую высокую узнагароду Нямеччыны (залатую медаль) і пралічыў шлях на Месяц (працаваў ў цэнтры касманаўтыкі ў ЗША), а потым пра Касцюшку, бо яго імем названа гара і г.д. Ну а потым паглядзім – хто паўнавартасны, а хто непаўнавартасны. Гэтага забараніць ніхто не зможа. Такіх спосабаў вельмі шмат. І іх патрэбна выкарыстоўваць. Такі супраціў вельмі прыемны для душы. Калі будзем змагацца, канец каланіялізму і рабству прыдзе нашмат раней, чым мы думаем.

  10. Вершнік кажа:

    Андрэй Астроўскі залемантаваў аб ”Спасение России – Русская Земля”. Мае ён такое права? Мае! Давайце паможам яму ў аналізе. Савецкі Саюз (рАСІЯ) у 60 -х гадах ХХ стагодзя быў другой краінай свету. Чаму ён разбурыўся? Чаму сама РАСІЯ адмовілася ад сваіх тэратэрыяльных набыткаў? Па той самай прычыне, па якой Велікабрытанія адмовілася ад сваіх калоній. Фінансава-эканамічна гэтыя тэрыторыі стала невыгадна ўтрымліваць! Імперыя заўсёды хоча высмоктваць фінансы і сыр’ё з сваіх заваёваных тэрыторый, а не ўкладываць у іх свае сродкі.
    Сёння створаны транснацыянальныя карпарацыі і холдынгі якія і выпамповываюць сілы, сродкі, сыр’ё і патэнцыал з трэціх краін. Таму енкі А.АСТРОЎСКАГА аб ”руском языке”, ”о руском проваславіі” і ”аб рускай земле” — гэта крык чалавека, які хоча на дурнічку адшчыкнуць і свой кавалачак рускага гранта. На самай справе ўсе тэрыторыі і народы глядзяць і думаюць: дасі кавалак даброт, каб было можна жыць палюдску, будзем дудзець у вашу гудзёлку. Не дадзіце — тады ідзіце прэч.
    Расейскі культурны код увесь час робіць памылкі, бо ў сваім падмурку стаіць на ардынскім імперскім тыпу мыслення. І ў гэтым культурным рускім кодзе мы людзі непонавартасныя: ”бульбашы”, ”чуркі”, ”чорнажопыя”…
    Які сэнс, мне, ліцвіну(бульбашу) ехаць на КАўказ і вызваляць абарыгенаў у чарговы раз ад суверынітэту?
    У свой час Савецкі Саюз мог пайсьці па шляху Еўрасаюза, але не здолеў, не хапіла разумовага патэнцыялу, энергіі, тэорыіі. Фактычна рускія прапілі сваю Імперыю!

  11. Siarhiej кажа:

    Навошта абмяркоўваць трызненне нейкіх маскалёў, нашчадкаў Чынгіз-хана, нават калі яны маюць прозвішча “астроўскі”? Ідыётаў у свеце хапае, але ў некатарых краінах іх кацэнтрацыя занадта вялікая. Генетычная чыстка пачатая Іванам Жахлівым і працягнутая Сталіным дала свой вынік. Можа сапраўднае прозвішча гэтага “астроўскага” іваноў, а бацька і дзед працавалі ў НКВД-КГБ.

  12. ikuzminich кажа:

    набярыце адразу:
    kazki.by

    без http//: i www

  13. Siarhiej кажа:

    Мова ахоўвае тэрыторыю краіны лепш за армію. Калі захоп краіны ворагамі не прадугледжвае фізічнае знішчэнне яе жыхароў, а толькі іх парабашчэнне, ды трэба знішчаць іх мову, потым культуру (нават нацыянальную папсу), школы, універсітэты, звычкі і г.д., захапіць СМІ, падмяніць рэлігію, захапіць маёмасць, фінансавыя інстытуты, ратацыя чыноўнікаў, варожая агентура ва ўсіх слаях грамадства і дзяржаўных ўстановах … Гэтым якраз і займаецца Лука з масквой. Гэта нашы ворагі. Агульная назва – этнацыд.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы