nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Усе агрэсары так рабілі перад агрэсіяй

13 лістапада, 2011 | 3 каментарыя

Янка Базыль

Працягваючы крытычна аналізаваць бездапаможную дзейнасьць цяперашняй “аб’яднанай беларускай дэмапазіцыі”, як і “дапамогу” беларускаму народу з боку “Захаду”, мы вырашылі падаць на нашым сайце артыкул сябры КХП, які піша ў сеціве пад нікам “Янка Базыль” (матэрыял узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2011/11/02/2499, нязначна адрэдагаваны). Многія ацэнкі, якія даюцца ім, супадаюць з нашымі, рэдакцыйнымі. Але ёсьць адрозьненьні. Варта перыядычна зьвяраць нашы аналітычныя гадзіньнікі, каб мы – прыхільнікі сапраўднай беларускай дэмакратыі – маглі бачыць асаблівасьці нашага разуменьня сітуацыі ў Беларусі й вакол яе і спрыяць праз гэта як разьвіцьцю адзін аднаго, так і выніковасьці змаганьня за нашу агульную справу.

Рэдакцыя.


1.

31 кастрычніка Радыё Свабода зрабіла кароткі сюжэт пра канферэнцыю, якая адбылася ў Вашынгтоне [гл. http://www.svaboda.org/content/article/24377227.html]. Канферэнцыю арганізаваў Фонд Карнэгі. Удзельнічалі амерыканскія палітыкі і палітолагі. Як кажа радыё “Свабода”, яны спрабавалі вызначыць Куды ідзе Беларусь? Ці Беларусь прысуджаная на збліжэньне з Масквой?” і г.д. Былі цікавыя выступы амерыканскіх інтэлектуалаў. Ад беларускага боку выступіў нейкі Аляксей Пікулік зь “Беларускага інстытута стратэгічных дасьледваньняў” (ёсьць такое юрыдычнае цела, якое зарэгістравана ў Вільні й існуе на еўрагранты).

Сп. Пікулік заявіў сярод іншага, што дачыненьні Менска з Масквой сузіраюцца праз прызму трох мітаў, якія “ня маюць шмат супольнага з рэальнасьцю”. Радыё “Свабода” дала цытату з гэтага выступу: “Першы міт – гэта тое, што Расея марыць аб палітычным паглынаньні Беларусі і адабраньні суверэнітэту ад беднага [так у Пікуліка. – Рэд.] беларускага народу. Другі міт – гэта тое, што Расея хоча прыватызаваць усю беларускую эканоміку за цану аднаго даляра [так у Пікуліка. – Рэд.]. Трэці міт – гэта тое, што Расея нічога так не баіцца, як магчымасьці Беларусі пачаць дыялог з Захадам”.

Што ж, сфармулявана “глыбакадумна”. Адным махам “стратэг” Пікулік “разьвенчывае” ўсе пагрозы, пра якія на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў кажуць народу і ўсяму сьвету беларускія патрыёты (і якія ў Беларусі цяпер ужо бачаць нават сьляпыя). Пагрозаў, маўляў, няма, – гукае спадар Пікулік. Яны – міт (прыгожая выдумка і ілюзія). Неадпаведнасьць сваіх стратэгічных разважаньняў штодзённай практыцы жыцьця ў Беларусі спадару Пікуліку не замінае. Не, ён не нахвальваў у Вашынгтоне Расею – дабрадзея ўсіх народаў, паняволеных незалежнасьцю і суверэнітэтам. Ён не заклікаў усіх дабраахвотна далучацца да Масквы. Гэта цяпер ня модна. Але беларусы добра памятаюць час, калі на Захадзе многія хорам заклікалі Беларусь увайсьці ў склад Расеі, бо “Расея – маўляў – больш дэмакратычная”.

Хто ж гэта за такі зарэгістраваны ў Вільні “стратэг”, які так аўтарытэтна выступае ў Вашынгтоне разам з прафэсурай і чыноўнікамі з Дзярждэпартаманту? Нешта ў Беларусі мы ня надта чулі пра гэтага мысьляра. Удалося высьветліць, што сп. Пікулік – малады чалавек (няма і 30-ці гадоў), пачынаючы стратэг (толькі сёлета абараніў дыплом па паліталогіі ў Фларэнцыі). Ён паходзіць з дынастыі “адказных партыйных і савецкіх работнікаў” – ягоны дзед быў членам ЦК КПБ і начальнікам абласнога ўзроўню. Вядома таксама, што сп. Пікулік пасьпеў публічна засьведчыць сваё зьняважлівае стаўленьне да беларускай мовы і культуры. Хаця гэтым нікога ў нас ня зьдзівіш, бо пад лукашызмам беларусафобства зьяўляецца гарантыяй пасьпяховай кар’еры ў акупаванай Беларусі.

“Стратэг” быў выяўлены яшчэ на некалькіх канферэнцыях у еўрапейскіх сталіцах, дзе абмяркоўваліся лёсы нашай краіны. Напрыклад, у Рызе, на тамашняй штогадовай міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася 16-17 верасьня 2011 г.

Цікава напісаў пра гэтую канферэнцыю сайт “Хартыі-97”. Цытуем паведамленьне (гл.: charter97.org/ru/news/2011/9/23/42907/): “Беларусь на конференции представляли экс-министр внешнеэкономических связей Михаил Маринич и аналитик Белорусского института стратегических исследований Алексей Пикулик. Белорусским делегатом Форума молодых профессионалов дипломатии во время Рижской конференции был председатель зарегистрированной в Чехии молодёжной организации сторонников Консервативно-Христианской партии БНФ «Маладое Адраджэньне» Роман Ковальчук”.

Кампанія з РБ была “вельмі прадстаўнічая”. Пра дзейнасьць М.Марыніча ўжо пісалі беларускія выданьні. Напрыклад, “Беларускія Ведамасьці” за студзень-люты 2007 г. падалі артыкул пад тытулам “У Вене аб’явіўся апазыцыянер Беларусі і прыхільнік Масквы”. У гэтым артыкуле было працытавана паведамленьне з аўстрыйскай газеты “Der Standard”. Вось як выказваўся на канферэнцыі ў Вене ўжо “апазыцыянэр” Марыніч: “Антырускія атакі не прынясуць карысьці, бо насельніцтва Беларусі масава настроена па-прарасейску. Таму ў апазыцыі ёсьць адзіны шанец, калі яна выступае за супрацоўніцтва з Расеяй. Беларусь мае вялікі патэнцыял гатовых да рэформаў палітыкаў, якія ня будуць праводзіць антырасейскую палітыку. Пры гэтай умове і Масква таксама, нягледзячы на свой аўтарытарны курс, будзе падтрымліваць дэмакратычную зьмену ў суседзяў”.

Даведаўшыся пра гэтую дзейнасьць сп. Марыніча, патрыёты-фронтаўцы кваліфікавалі яе як нацыянальна-дзяржаўную здраду з боку гэтай асобы.

Яшчэ адзін з тройкі “прадстаўнікоў беларускай дэмакратыі” у Рызе – сп. Раман Кавальчук. Гэтага вельмі маладога чалавека ў Народным Фронце спачувальна называлі “Гора-горкае”. Неадэкватнасьць паводзінаў, сумбурнасьць заяваў, адсутнасьць комплексаў – вось што характарызуе гэтую асобу. У 2000 годзе яго настойліва папрасілі напісаць заяву на выйсьце з Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Ён заяву напісаў, яму падзяквалі і разьвіталіся. Але “не тут-та была”. Рома не выдаліўся з палітычнага жыцьця, а пачаў рабіць “еўрапейскую кар’еру”. Раптам ён стаўся пазаштатным сувязным немца Ганса-Георга Віка, тадышняга старшыні Менскай групы АБСЕ (Нагадаем, што сп. Вік некалькі разоў публічна заявіў, і гэта было адлюстравана ў СМІ, што “галоўнай мэтай ягонай дзейнасьці зьяўляецца далучэньне Беларусі ў склад Расеі. І гэта ён робіць з санкцыі КГБ РБ”). Ганс Вік двойчы (!) прысылаў спадара Кавальчука ў паліткамітэт Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і той паведамляў нам: “Ганс Вік прасіў перадаць: калі ваша партыя не далучыцца да агульнай апазіцыі, то вам будзе наладжана міжнародная інфармацыйная ізаляцыя”.

Вік свае абяцаньні выканаў. На працягу дзесяцігоддзя ў інфармацыйнай прасторы гучалі “кааліцыі” з вячоркаў-мілінкевічаў і іншых, а інфармацыя пра дзейнасьць фронтаўцаў пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка замоўчвалася.

Сп. Кавальчук тымчасам зьехаў у эміграцыю на Захад і на наша зьдзіўленьне абвясьціў сябе там “асабістым прадстаўніком Зянона Пазьняка і КХП-БНФ”. З падачы Ганса Віка гэтую кур’ёзную асобу прымалі на канферэнцыях і ў амбасадах, давалі грантаўскія грошы. Кавальчук рэгулярна ня мог адчытацца па выдатках, яго шукалі крэдыторы, але потым ён… зноў усплываў пад тытулам “прадстаўніка КХП-БНФ”. Яго некалькі разоў прасілі спыніць гэтую дыскрэдытацыю і прафанацыю. Але, калі няма комплексаў, а ёсьць Ганс Вік, спыніцца немагчыма [тут варта дадаць, што яшчэ Вік прыдумаў “стратэгію для Беларусі”; гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/24363716.html. – Рэд.].

Мяркуем, што “старастам” гэтай публікі зьяўляецца сп. Марыніч зь ягоным статусам “экс-міністра”. І, як бачым, сп. Пікулік аказаўся ўжо годным выязджаць у Вашынгтон самастойна і прадстаўляць там “беларускую дэмакратыю”.

Можна было б пасьмяяцца над гэтым трыё балалаечнікаў, якія не вылазяць з замежных гастроляў і ўсё баламуцяць. Можа, іх людзі сур’ёзна і не ўспрымаюць, але балалаечнікі запаўняюць сабой палітычнае паветра і здольныя зьбіваць з панталыку замежных слухачоў сваёй дэмагогіяй.

Тэма сур’ёзная. Расейская імперыя ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага правалу. Мільёнам людзей у РФ пагражае голад – у шэрагу рэгіёнаў Расеі ўвосень (і гэта пасьля збору ўраджаю!) былі адчынены склады недатыкальных запасаў харчаваньня, якія існуюць на выпадак вайны. У такой сітуацыі імперыя набліжаецца да прэзідэнцкіх выбараў (сакавік 2012 года). Пуцін марыць вярнуцца на крамлёўскі сталец, але ня можа нічога прапанаваць расейскаму электарату. Людзі ўжо ня вераць у абяцанкі. Адзіным канкрэтным козырам была б наша Беларусь, якую перад выбарамі здолеў бы далучыць да імперыі кандыдат-прэзідэнт. Улічваючы містычны імперыялізм расейскага грамадзтва (яны гатовыя нават галадаваць, каб толькі быў іхны “трэці Рым” і ўсе іх баяліся), такая “перамога” была б успрынята на “ўра”.

У беларусаў, вядома, захопнікі пытацца ня будуць. З дапамогай антыбеларускага акупацыйнага рэжыму Масква ўжо грунтоўна падарвала эканоміку нашай краіны і вядзе Беларусь да фінансавага банкруцтва. Вось тут яны зьбіраюцца “працягнуць нам брацкую руку” у выглядзе ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі (што азначала б магутны ўдар па беларускай дзяржаўнасьці і суверэнітэту), а потым пакіраваць падзеямі так, каб увесьці расейскія войскі і “ратаваць беларусаў ад Лукашэнкі”.

Пра гэта, дарэчы, прагаварыўся вядомы беларускі палітык і русафіл Станіслаў Шушкевіч. Ён сказаў 20 сьнежня 2010 г., што “трэба было б увесьці расейскія войскі ў Беларусь, каб абараніць дэмакратыю і народ ад Лукашэнкі” [гл. http://www.svaboda.org/content/article/2256316.html. – Рэд.].

Як вядома, такія планы самымі агрэсарамі не афішуюцца. Ні Гітлер, ні Сталін не рабілі публічных заяваў на тэму блізкай агрэсіі ў 1939-41 гадах. Наадварот, яны рассылалі паўсюль сваіх прапагандыстаў, якія ўсюды казалі пра “міру мір”.

Для прыкрыцьця планаў захопу расейскім імперыялізмам нашай Бацькаўшчыны сёньняшняя Масква пасылае ў сьвет розных “прадстаўнікоў беларускай дэмакратыі” кшталту “маладога стратэга” сп. Пікуліка. Дарожку ім на Захадзе расчышчае сваімі ўплывамі Ганс Вік. “Прадстаўнікам” не прывыкаць, яны ўжо выконвалі такія антыбеларускія заданьні і зарэкамендавалі сябе. Пра закулісьсе сваіх антыдзяржаўных дзеяньняў яны будуць распавядаць на судовым працэсе ў вызваленай ад дыктатуры Беларусі…

Трыньканьне на тэму “мірных і гуманітарных намераў Масквы ў Беларусі” напаўняе душу трывогай. Так рабілі напярэдадні агрэсіі ўсе агрэсары. Нельга давярацца гэтаму шумавіньню. Трэба рыхтавацца да салідарнай абароны Бацькаўшчыны ад лютага ворага.

Янка Базыль, 2/11/2011 г.



2.

Ад рэдакцыі:

Факты, якія пададзены ў артыкуле сп. Базыля, выклікаюць у нас – сябраў рэдакцыі – абсалютна сугучныя з аўтарскімі абурэньне і пратэст. Мы таксама не падтрымліваем пазіцыі й дзейнасьці ў Беларусі ды за яе межамі ўсіх гэтых прарасейскі настроеных шушкевічаў, марынічаў, пікулікаў.

Але некалькі інакш выглядае справа, калі гаворка пачынае ісьці пра кантэкст артыкула. Што да апошняга, дык у артыкуле на другім плане праводзіцца думка, што нібы гэта прарасейскі Вік па ўласнай ініцыятыве падсоўвае вышэй названых асоб даверлівым заходнім грантадаўцам і чыноўнікам, якія, маўляў, і аказваюцца ў ролі ахвяраў суперінтрыгана Віка…

Мы ведаем, адкуль у шэрагах КХП такая інтэрпрэтацыя ваколбеларускай палітыкі. Але пытаньне цяпер не пра гэта. Найбольш прынцыповае пытаньне гучыць так: ці гэта КХПоўцы ўсё яшчэ застаюцца такімі наіўнымі, скідаючы ўсю віну за шматгадовую абсалютна правальную дзейнасьць “беларускай аб’яднанай апазіцыі” толькі на Віка і такіх, як ён, ці гэта яны разьлічваюць, што мы застаемся ўсё такімі ж наіўнымі, якімі былі яшчэ, напрыклад, у сярэдзіне 1990-х?!

Ведаеце, складаецца такое ўражаньне, нібы нехта забараняе прыстойным і патэнцыйна разумным хлопцам у шэрагах КХП ведаць і пісаць акрамя як пра такіх ворагаў беларускай дэмакратыі, як расейскія імперыялісты і Ганс Вік, яшчэ і пра польскіх імперыялістаў, заходніх ліберастызатараў, глабальную сіянакратыю, заходнюю фінансавую алігархію?… Між тым, без уліку апошніх соцыяпаразітных сіл палітычны сьветагляд беларуса ня можа быць ні поўным, ні сістэмным. А гэта значыць, што на грунце такога (дэфектнага) палітычнага сьветагляду немагчыма выпрацаваць адэкватную стратэгію, немагчыма даць правільных ацэнак (так, у нас атрымліваецца, што, напрыклад, ня Вік кіруе сіянакратыяй і ліберастыяй, а наадварот – ён усяго толькі выканаўца. І не падманутымі зьяўляюцца заходнія спонсары ды чынушы, а тымі, хто дакладна выконвае загад сваіх начальнікаў прымаць, выслухоўваць і аказваць падтрымку “грошамі заходніх падаткаплатнікаў” толькі такім, як Пікулік, Марыніч, Кавальчук; і не прымаць “нацыяналістаў” з КХП і АК БДР; і г.д…).

Навошта ж трымацца памылковай канцэпцыі й тым больш яе распаўсюджваць? Дый ня так шмат у Беларусі прыстойных, разумных і ўпартых беларусаў, каб ім яшчэ займацца распаўсюдам памылковых паліталагічных уяўленьняў!.. Тым больш, што гэта ня проста бессэнсоўна, а… шкодна!

Усё адзначанае вымушае ў заключэньні паставіць пытаньне аб прычыне адзначанай розніцы ў палітычных сьветаглядах дзьвюх груп беларускіх патрыётаў – сяброў АК БДР і КХП. А, можа, яна і не такая загадкавая – гэтая прычына? Можа, яна заключаецца ў тым, што першыя ў сваёй дзейнасьці зыходзяць з такога ідэалагічнага прынцыпу, як аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, а другія – зьяўляюцца прадстаўнікамі палітычнай партыі, заснаванай на ідэі служэньня правадыру?…

3 каментарыя

  1. Ня дрэнны артыкул. Сёння найгалоўнейшая задача – гэта асвета. Навукова-абаснаваны аналіз расплюшчвае нам вочы. Мы павінны навучыцца разумець свае аб’ектыўныя нацыянальныя інтарэсы і навучыцца іх абараняць. Гэта не дапушчальна, калі нейкія асобы, ад сябе, прадстаўляюць наш народ і працуюць на шкоду беларускага народу. Не на карысць, а на шкоду. Як бы хто нас не абражваў, мы павінны, не звяртаючы на гэта увагу, абараніць сваю краіну, свой народ. Кожны чалавек павінен адказваць за свае дзеянні і калі нейкі чалавек дзейнічае супраць беларускага народа, мы не павінны яго шкадаваць. Наша задача паказаць яго перад народам хто ён ёсць на самай справе, а тым замежнікам, што прынімаюць такіх асоб зрабіць заяву, што яны працуюць ў змове супраць беларускага народа, бо іх дапамога ідзе на шкоду. Ні улада, ні апазацыя не могуць безнаказана дзейнічаць супраць аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народа, бо гэта для нас беларусаў звяртаецца рабствам і жабрацтвам. Гэты Пікулік здраднік, а Дракахруст раскручвае яго на “Свабодзе”. Дык навошта нам такая апазыцыя і такія СМІ? Гэта што дапамога беларускаму народу ці замбіраванне людзей, каб затуманіць мазгі?

  2. Siarhiej кажа:

    І калі гэтыя заходнія палітыкі, дземакраты і свабодалюбцы, зразумеюць што Масква і яе прыслужнікі вядуць новую халодную вайну і што іншых падыходаў у міжнародных зносінах Масква нават не ведае?

  3. moonshine кажа:

    Ганс Вік – гэта яшчэ той рыбак!…, любіць лавіць рыбку у мутнай вадзе….

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы