nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

10 гадоў катаваньняў у Гуантанама: усе дыктатары карыстаюцца гэтым прыкладам «дэмакратычных» ЗША…

14 студзеня, 2012 | Каментары (1)

Рэдакцыя


Абама не стрымаў свайго перадвыбарчага абяцаньня закрыць турму ў Гуантанама і нават не наклаў вета на закон, які неабмежавана падаўжае знаходжаньне ў ёй мусульманскіх вязьняў – пішуць на гэтым тыдні заходнія СМІ (падаецца паводле http://ummanews.com/news/last- news/5040–10—————-.html).


Гуантанама – гэтае выкрыцьцё заходняга прынцыпу двайной маралі: з аднаго боку мы чуем з “Захаду” заклікі да захаваньня «правоў чалавека», а зь іншага  боку бачым парушэньне гэтых жа правоў чалавека ў дачыненьні да пэўнай катэгорыі людзей.

Споўнілася роўна 10 гадоў(!) з моманту пачатку кампаніі па барацьбе з «падазраванымі ў тэрарызьме». “11 студзеня 2002 першыя абвінавачаныя ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на баку маджахедаў былі дастаўлены з Афганістана ў турму на кубінскім востраве Гуантанама”, – піша «Le Figaro». “Праз 10 гадоў там застаецца, як мінімум, 171 зьняволены з амаль 800, якія пабылі ў гэтай турме. За гэты час вязьніца ператварылася ў сімвал юрыдычнага і маральнага свавольства Амерыкі”, – адзначае французскае выданьне.

Абама не стрымаў абяцаньні зачыніць турму. Больш за тое, ён нават не адмяніў закон, які ўводзіць забарону на перавод зьняволеных з Гуантанама ў амерыканскія турмы, падаўжае на неабмежаваны тэрмін знаходжаньне мусульманскіх вязьняў у турме і загадвае разглядаць справы ў ваенных трыбуналах.

«Гэта жах, – кажа Андрэ Празаў, прадстаўнік “Human Rights Watch”, і працягвае, – Цяпер падпісаны закон. Рэпрэсіўныя ўрады скарыстаюцца гэтым фактам як прыкладам».

«Le Figaro» адзначае, што са 171 зьняволенага 89 прызнаныя тымі, хто «падлягае вызваленьню». Алё яны ўсё яшчэ несвабодныя.

Калі ў лістападзе Абама прайграе прэзідэнцкія выбары і будзе абраны рэспубліканец, то Гуантанама наўрад ці зачыніцца ў бліжэйшы час: найбольш верагодны супернік Абамы Міт Ромні ня лічыць імітацыю ўтапленьня катаваньнем. Больш за тое, ён заявіў, што хоча падвоіць магчымасьці Гуантанама па прыёме зьняволеных мусульман.

Турма на вайсковай базе Гуантанама зьяўляецца праблемай для ўсяго Захаду, «таму што пазбаўляе пераканаўчасьці нашу барацьбу за правы чалавека», як кажа Маркус Ленінг, упаўнаважаны ўрада ФРГ па правах чалавека, у інтэрвю газеце «Tagesspiegel».

«Важна, каб нямецкія дэпутаты пастаянна тлумачылі амерыканскім калегам, што Гуантанама зьяўляецца перашкодай і для нашай зьнешняй палітыкі, – паказвае Ленінг. – Мы павінны пастаянна нагадваць амерыканцам пра дух іх уласнай канстытуцыі».

Пры гэтым ён асабліва адзначае, што жаданьне еўрапейскіх урадаў пазбавіцца ад Гуантанама прадыктавана толькі палітычнай мэтазгоднасьцю, а не агульналюдскімі каштоўнасьцямі.

«З-за яе ў дачыненьнях з такімі краінамі, як Кітай, Расея ці афрыканскія дзяржавы, нам значна складаней настойваць на правядзеньні сумленных судовых працэсаў, годных прававой дзяржавы», – сказаў Ленінг.



Каментары (1)

  1. Vital кажа:

    Там знаходзяцца не “мусульманскія вязьні”, а тэрарысты-забойцы, сутнасць існавання якіх укладаецца ў формулу “Забей нявернага!”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы