nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Расея ў чаканьні “Апакаліпсісу”

23 лютага, 2012 | 6 каментарыяў

У бліжэйшы час мы плануем працягнуць аналіз палітыкі “Захаду” ў дачыненьні да беларускага ды іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Аднак вымушаны перапыніцца і ўдакладніць сваю пазіцыю што да Расеі. Па-першае, каб нашы чытачы не падумалі, што мы забылі пра расейскую імперыякратыю, а, па-другое, там цяпер набліжаюцца лёсавызначальныя падзеі, пра якія мы павінны папярэдзіць нашых чытачоў. Падаем адно з самых нашумелых інтэрвю на тэму магчымых падзей у Расеі ў бліжэйшай будучыні. Яно было дадзена расейскаму часопісу “Весьнік геапалітыкі” доктарам псіхалогіі, аналітыкам ФСБ, адмыслоўцам у галіне “эзатэрыкі й геапалітыкі” Валерыем Розанавым (Разарэнаў; гл. фота). Гэтае інтэрвю зьявілася пасьля Новага году на шматлікіх расейскіх сайтах (гл., напрыклад, http://dymovskiy.name/archives/9493; http://www.newsland.ru/news/detail/id/857211/).


1.

– Кар.:  Валерый, мінулы 2011 год прынёс мноства нечаканых падзей, асабліва канец года. Усё гэта дае надзею, Расія ўступіла ў фазу добрых пераменаў дэмакратычным шляхам.

– В. Розанаў: На жаль, не магу падзяліць вашага аптымізму, бо ня бачу ніякага «спакойнага, дэмакратычнага спосабу» разьвіцьця падзей. І пацьвярджаюць гэта наступныя факты:

1. Да сухапутных і марскіх межаў РФ пачынаюць сьцягваць войскі НАТА.

2. Наўмысныя «ляпы» у прамовах і дзеяньнях прэм’ера і прэзідэнта, якія распаўсюджваюць шырока прасунутыя СМІ, «кажуць» аб намеры адмыслова выклікаць яшчэ большую антыпатыю да існуючай улады. Гэта робіцца мэтанакіравана, безумоўна зь ведама ўладаў. Што дазваляе зрабіць выснову, што ўлада не зацікаўленая ў спакойным развіцьці падзей і наўмысна правакуе народ.

3. Народ зноў «навучылі» зьбірацца ў вялікія натоўпы-дэманстрацыі, гэта значыць, адпрацоўваюць спосабы і матывы збору розных сацыяльных груп. Правадыра для гэтых масавых зборышчаў пакуль не прадставілі, але ён безумоўна ўжо ёсьць.

Мяркуючы па ўсім, вынікі будучых выбараў уладу не цікавяць і на будучы сцэнар развіцьця падзей ніяк не паўплываюць. Гэта відаць з таго, што рэальныя намаганьні атрымаць перамогу не прадпрымаюцца, хутчэй наадварот.

 

– А хіба ўлада магла б у створанай сітуацыі прэтэндаваць на перамогу ў прэзідэнцкіх выбарах?

– Магла б. Народам зь цяперашнім яго узроўнем адукацыі й самаацэнкі маніпуляваць лёгка. Дастаткова зладзіць некалькі паказальных «пакараньняў сьмерцю» алігархаў і паліцэйскіх чыноў, вызваліць дзесятак «палітвязьняў», адмяніць 282-ы артыкул КК, падкінуць грошай, паабяцаць вярнуць нарабаванае ў народа ў 1990-х гадах, прыструніць ДАІшнікаў і суддзяў. І народ будзе насіць на руках хоць Пуціна, хоць Ксенію Сабчак – каго заўгодна.

 

– Амаль год таму ў сваім палітычным прагнозе разьвіцьця падзей у Расеі вы казалі,  што «краіну падвядуць да сітуацыі грамадзянскай вайны і народу, які стоміцца ​​ад слёз, крыві, анархіі, падсунуць прэзідэнта, які задаволіць большасьць, але ён зноў жа будзе прадстаўніком сёньняшняй улады, толькі мала хто будзе разумець гэта». Што зьмянілася зараз у вашым бачаньні будучыні па сканчэньні часу і, можа быць, новых уводных у выглядзе падзей на Балотнай плошчы й іншых рэалій?

– На жаль, падзеі, якія адбыліся ў жыцьці краіны за мінулы год, толькі пацьвярджаюць пэўнасьць і непазьбежнасьць выкананьня майго прадказаньня. Гэта кажа ня столькі пра фенаменальнасьць майго дару, а пра тое, што план такога разьвіцьця Расеі быў напісаны некалькі гадоў таму і метадычна ўкараняецца ў жыцьцё. Гэта значыць, я хачу сказаць, што падзеі разьвіваюцца не самі па сабе, не хаатычна і выпадкова – гэта кіраваны працэс і спланаваныя падзеі.

Год таму я казаў, што «прэзідэнтам Расеі будзе Матвіенка». Тады ў многіх гэта выклікала зьдзіўленьне – бо перадумоў да гэтага нават блізка не было. На сёньняшні дзень мы бачым, што Валянціна Матвіенка абрана сьпікерам Савету Федэрацыі. Упершыню ў расейскай гісторыі гэты пост заняла жанчына. Улічваючы, што дэ факта цяперашняя Дума нелегітымная – вынікі выбараў не прызнаю́цца сусветнай супольнасьцю – а ў далейшым такая ж доля чакае і прэзідэнцкія выбары, па Канстытуцыі адзіным законным кіраўніком стане сьпікер Савету Федэрацыі – гэта значыць, Матвіенка. Пра гэта я казаў год таму, калі яна (Матвіенка) спакойна панавала сабе ў Санкт-Пецярбурзе. «Рух» пачаўся некалькі месяцаў таму і я хачу зьвярнуць вашу ўвагу на тое, што яе да гэтага часу “трымаюць у ценю” й імкнуцца як мага радзей згадваць ў СМІ. Што гэта? Чаму? Выпадковасьць або частка стратэгіі-плана? Я думаю, вы ўжо пачалі разумець, што яе рыхтуюць на ролю «маці народу», «уратавальніцы і суцяшальніцы».

 

– Не зусім зразумела, як гэта адбудзецца?

– Добра, скажу адкрытым тэкстам, як гэта будзе.

Народ вывядуць на вуліцы – напярэдадні выбараў або пасьля іх, ня так важна – зьнявагай і цынічнасьцю справакуюць на шматтысячныя акцыі пратэсту. Потым, з дапамогай маргінальнай часткі натоўпу ўцягнуць краіну ў хаос. Пачнуцца забурэньні на вуліцах. Паліцыя будзе демаралізаваная і самаўхіліцца пад зачэпкай, што, маўляў, «невядома каму падпарадкоўвацца» і што нібы «з уласным народам не ваюем». «Офісныя хамячкі», якія першапачаткова былі асноўнай масавай і рухаючай сілай выступаў, у страху разьбягуцца па кватэрах. Спыняць працаваць: сувязь, крамы, электрычнасьць, каналізацыя. У гарадах ужо на трэція суткі пачнуцца рабаваньні, гвалт, разруха, голад. Скажыце, хто з насельніцтва да гэтага гатовы? Людзі будуць гатовыя на ўсё, абы вярнуцца да таго, што было раней.

Але сьпяшацца наводзіць парадак ніхто ня будзе – не для гэтага ўсё ладзілася… Далей, на падставе ратыфікаваных яшчэ пры Ельцыне пагадненьняў, у мэтах забесьпячэньня бясьпекі ядзерных аб’ектаў у краіну будуць уведзены сілы НАТА і ААН, якія з рэшткамі нашай арміі будуць займацца аховай ключавых аб’ектаў. Бязьмежжа на вуліцах будзе працягвацца…

Хто стане правапераемнікам ўлады? Дума і Прэзідэнт у вачах сусветнай супольнасьці і народу нелегітымныя. Застаецца толькі старшыня Федэральнага Сходу – спадарыня Матвіенка. І яна “адгукнецца” на “стогны” народу і прыме [на сябе] ўвесь цяжар кіраваньня краінай. Але ўжо фактычна пад… юрысдыкцыяй Амерыкі. Як і пры югаслаўскім варыянце, краіну раздрабяць на асобныя аўтаноміі.

У дурнях, як звычайна, апынуцца рускія людзі, са сваёй цэнтральнай часткай Расеі, дзе няма ніякіх карысных выкапняў. З усіх аўтаномій і рэспублік рускіх “выпруць” пад падставай – «вы ж скардзіліся, што ў вас няма сваёй Рэспублікі, вось і прэч адсюль, едзьце да сябе ў Масковію». Аўтаноміям гэта будзе вельмі выгадна – ніжнія класы атрымаюць бясплатныя кватэры і маёмасьць бежанцаў, вышэйшыя – легітымнасьць і неабмежаваную ўладу ў сваіх «княствах» [калі ўладу і маёмасьць маюць маскалі на чужой зямлі – гэта для іх “нармальна”, а калі ўсё стане, як мусіць быць у адпаведнасьці са справядлівасьцю – гэта “кепска”; вось ўжо ня просты маскаль, а цэлы доктар псіхалагічных навук  выдае ўласныя комплексы імперскай непаўнавартасьці “рускіх”. – Рэд.].

 

Колькі па часе працягнецца перыяд хаосу?

– Я думаю, ня менш за тры гады. За меншы час «міратворцы» проста ня ў стане будуць пасьпець дэмантаваць і вывезьці ядзерную зброю і абсталяваньне для яе вытворчасьці.

 

– Няўжо эліту задавальняе такі сцэнар ці яна проста не паінфармаваная аб ім?

– Незалежна ад таго, паінфармавана эліта аб гэтым сцэнары ці не, ён яе задаволіць, як ні які іншы. Справа ў тым, што для эліты гэта зручная нагода законна легалізавацца на Захадзе, атрымаўшы статус бежанцаў, як пры глабальнай катастрофе. Гэта задаволіць і Захад, бо ён зможа наўзамен за легалізацыю ў сябе прадстаўнікоў “эліты” са скрадзенымі капіталамі патрабаваць у іх «здаць» у Расеі усё, што заўгодна.

 

– А хіба ніхто ня зможа аб’яднаць нацыянальны або патрыятычны рухі й узяць уладу ў свае рукі? Зараз жа зьявіўся годны апанент існуючай уладзе ў асобе Навальнага?

– Навальнаму адведзена роля «ўзбуджаць» нацыянальны рух і ствараць бачнасьць, што нацыяналісты – гэта Навальны. Ён патрэбны для агучваньня лозунгаў: “Расея – для рускіх!” “Свабоду – Рускім!” “Расеі – не патрэбны Каўказ, Башкірыя і г.д.!” (гэта значыць, тыя рэгіёны, дзе ёсьць рэсурсы і прыродныя багацьці). Яго лозунгі выканаюць літаральна. Рэспублікі аддзеляцца, пасьля гэтага ў рускіх, якія жывуць там, адбяруць кватэры, маёмасьць і прымусяць бегчы, як гэта было ўжо ў Казахстане, Чачні й г.д.

Навальнаму нават дадуць некаторы час пабыць Часовым Кіраўніком, каб пад шумок, бескантрольна выканаць таемную частку задумы. Далей, па законах жанру, Навальны павінен загінуць ад народнага гневу, «стаўшы выкрытым». На яго сьпішуць усё нарабаванае і вывезенае з Расеі. Пасьля чаго пачнуць «умантоўваць» “суцяшальніцу і заступніцу рускага народу” – Матвіенку.

 

А дзе ж эліта будзе хавацца гэтыя часы, пакуль зноў ня вернецца да ўлады?

– Плацдарм, дзе эліта і набліжаныя да яе змогуць перачакаць «смутны час», даўно ўжо пабудаваны на бюджэтныя грошы. Гэта Сочы і Геленджык. Наіўна меркаваць, што там рыхтуецца Алімпіяда. На самай справе на нашы грошы стваралася інфраструктура, камунікацыі й іншае якраз на такі час. Гэта адзінае месца, якое дазваляе стварыць ўмацаваны раён з выхадам у міжнароднае мора і спрыяльным кліматам. Рублёўка ўжо даўно там…

 

Валерый, вы намалявалі страшную і змрочную карціну, якая чакае Расею. Немагчыма паверыць, што купка правакатараў і хуліганаў, якой бы вялікай яна ні была, зможа перакрэсьліць усе светлыя памкненьні й заваёвы, дасягнутыя на Балотнай плошчы, што яны апынуцца мацней відавочнай большасьці разважлівых людзей.

– Не разумею, пра якія посьпехі Балотнай плошчы вы кажаце? Дзе яны? Рэальна акрамя слоў ніякіх саступак з боку ўлады я не бачу. Акрамя ўсяго, вы забываеце, што вялікая частка тых, хто сапраўды здольны нагнаць страх і арганізаваць рабаваньні, знаходзіцца ў нас у турмах. І калі дзьверы турмаў будуць адкрыты, і мільёны крымінальнікаў вырвуцца на волю, 1990-я гг. здадуцца «дзіцячай забаўкай» на фоне разгулу гвалту і забойстваў. Пра гэтую сілу амаль усе забываюць або баяцца нават падумаць.

 

– Дык што ж рабіць? Ці ёсьць магчымасьць пазьбегнуць трагедыі.

– Тэарэтычна ёсьць. Любое прадбачаньне будучыні носіць імавернасны характар, каб яно стала непазьбежным, яно павінна, як мінімум, зьдзейсьніцца. Я спадзяюся, што памыляюся, што ўбачыў рэальнасьць іншага сьвету. Але, на жаль, усе мае мінулыя прадказаньні і прагнозы зьдзяйсьняліся літаральна да дробязяў… Хіба што магу памыліцца ў тэрмінах…

Параіць магу адно: пакуль ёсьць час – падрыхтавацца. Абгаварыць з блізкімі й сябрамі аб спосабах сувязі на выпадак адключэньня тэлефонаў. Знайсьці й падрыхтаваць месца, дзе вы зможаце перажыць “цьмяны час”. Гэта павінен быць загарадны дом зь печкай і крыніцай вады. Аднаму вам нават са зброяй ад банд марадзёраў не адбіцца, таму трэба загадзя дамовіцца з блізкімі й сябрамі, што калі наступіць час “Ч”, усе самастойна рухаюцца ў дамоўленае месца.

Жанчыны зь дзецьмі там застаюцца пад абаронай, астатнія групамі павінны займацца пошукам харчоў.

Перавагі ў часе маюць тыя, хто жыве ў правінцыі. Пачнецца ўсё з Масквы, людзі ў правінцыі дня 2-3 будуць жыць у звычайным рэжыме, у чаканьні, што «там [у цэнтры]» хутка «разьбяруцца». Праз 2-3 дні начальства на месцах зразумее, што іх «кінулі», указаньняў чакаць няма ад каго, і маментальна разьбяжыцца. Хаос прыйдзе і ў астатнія гарады.

 

Валерый! Я ня веру, не хачу верыць у тое, што так будзе!

– Мне таксама ня хочацца верыць, але мне цяжэй, я ўжо гэта бачу і адчуваю на працягу многіх гадоў. Кіньце погляд на нашу гісторыю. Расея ніколі не жыла без вайны або ўнутраных узрушэньняў больш за 50 гадоў. Мы заўсёды былі, калі так можна сказаць, донарам для астатняга сьвету [ маскалі без “месіянства” ня могуць – ім трэба хоць неяк абгрунтоўваць сваё імперскае (а, значыць, злачыннае) і бессэнсоўнае жыцьцё; гэта яшчэ адна праява комплексу непаўнавартасьці злачынцы, захопніка, крывавага салдафона. – Рэд.]. Калі пераходзіць на мову эзатэрыкі – сваімі ахвярамі мы выкупалі спакойнае жыцьцё для астатняга сьвету [ахвяруючы сабой, захоўвалі імперыю для монстра расейскай імперыякратыі – сатанінская бессэнсоўшчына! – Рэд.]. І гэта – сацыяльная непазьбежнасьць. Іншыя краіны пазьбягаюць гэтага, пачынаючы войны за межамі сваёй тэрыторыі. Мы ж аддаем перавагу прыносіць уласныя ахвяры крывавым Багам Вайны… [здушваючы ўнутры расейскай імперыі вызвольныя паўстаньні народаў, тэрыторыі якіх вы – маскалі – захапілі; эх, набліжаецца расплата! – Рэд.].

 

Але ж павінны быць, хаця б абстрактныя, шчасныя варыянты развіцьця падзей.

– Рашэньне проста палітычнымі ці іншымі звыклымі спосабамі ўжо немагчымае. Хіба што знойдзецца чалавек, які можа сумясьціць палітыку, эзатэрыку і духоўныя веды.

 

А такія людзі ёсьць?

– Ёсьць! І ў гэтым надзея.

 


2.

Наш каментар.
Вялікая колькасьць матэрыялаў з апакаліптычнымі прагнозамі што да бліжэйшай будучыні Расеі гуляе сёньня ў расейскамоўным сектары Інтэрнэту (пададзены вышэй – адзін зь іх). Гэта, несумніўна, адлюстроўвае сёньняшні стан расейскага грамадства, усе слаі якога адчуваюць адно – няпэўнасьць што да сваёй бліжэйшай будучыні.

І для гэтага сапраўды ёсьць падставы.

Цяпер у нас няма магчымасьці падрабязна ўсё тлумачыць, але каротка – паспрабуем.

Зьмест актуальных расейскіх падзей заключаецца ў тым, што расейская імперыякратыя – тая, якую мы апісвалі ў свой час і гэтае апісаньне зафіксавалі нават у выглядзе адпаведнага дактрынальнага прынцыпу (гл. Д пр-п 15, 15а), у дадзены момант расколваецца на дзьве часткі (папярэджана два гады таму, гл. Д пр-п 15б), якія набываюць істотныя асаблівасьці сваіх уласных мэт. Адна частка, пераважна “руская” і больш амбітная, хоча захаваць свае класічныя зьмест і форму – працягваць быць расейскай імперыякратыяй сілавога тыпу (з “ламаньнем костак”). Гэтая частка расейскай імперыякратыі хоча стаць больш самастойнай (суб’ектнай), набыць незалежнасьць ад глабалісцкай сіянакратыі (а такая залежнасьць цягнецца яшчэ з 1917  году!), нават гатова стаць апанентам апошняй на глабальным узроўні, хоча мець уласныя глабалісцкія мэты. Другая частка расейскай імперыякратыі – менш амбітная і, скажам так,  менш “руская” – гатова цалкам падпарадкавацца глабалісцкай сіянакратыі, гатова на ролю намесьніка сіянакратыі на постсавецкай прасторы. Гэтую частку больш цікавяць грошы, яна хацела б кіраваць грамадствам шляхам гульні ў “ліберальную дэмакратыю”, дзе галоўным механізмам кантролю людскай масы зьяўляецца “развадчэньне мазгоў” з дапамогай СМІ.

Суіснаваньне гэтых дзьвюх частак расейскіх імперыялістаў далей становіцца немагчымым па прычыне таго, што ў кожнай зь іх ужо ёсьць ня толькі свае мэты, а і свае дакладныя планы, якія… запушчаны ў выкананьне! Карацей, бойка ўжо пачалася. Ні адзін з бакоў саступіць не жадае і з кожным днём падазрае апанентаў ва ўсё большай зламыснасьці…

Працэс ня проста пайшоў – яго ўжо не спыніць. Ён завяршыцца толькі поўнай перамогай аднаго з бакоў. Таму пададзены вышэй артыкул варта ўспрымаць, як адну з PR-акцый з “рускага” боку канфлікту.

Што варта ведаць звычайнаму беларусу, каб падрыхтаваць сябе да таго, што можа адбыцца ў Расеі ў бліжэйшыя месяцы-гады?

1. Трэба дакладна ўсьведамляць, што змаганьне ідзе не за інтарэсы народу (народаў) Расеі, не за справядлівасьць, прагрэс – змаганьне ідзе за паразітычныя інтарэсы адной з пералічаных галінаў расейскай імперыякратыі!

2. Змаганьне сапраўды можа набыць форму грамадзянскай вайны, у т.л. з увядзеньнем войскаў НАТА!

3. У гэтай вайне сапраўды можа загінуць вялікая колькасьць ні ў чым не вінаватых грамадзян Расеі!

4. Але пры гэтым абодва бакі згодныя ў адным: ім пазарэз трэба захаваць “цэласнасьць Расеі” (ці то ў выглядзе “Велииикооой Роооссссссиии!!!”, ці то ў выглядзе “либеральнай, энергетической имперыи”), бо толькі людскія і прыродныя багацьці расейскай імперыі ў яе сёньняшніх межах (а, пажадана, і большых), цікавяць любыя расейскія імперыякратыі – і тыя, якія былі, і тыя, якія хацелі б быць далей.

 

5. Зыходзячы з адзначанага, мы заклікаем беларусаў, асабліва тых, хто знаходзіцца цяпер на тэрыторыі Расеі:

– не ўцягвацца ў канфлікт ні на якім баку (захоўваючы жыцьцё і здароўе), бо ні на якім баку праўды няма; 

– мацаваць незалежнасьць Беларусі;

– спрыяць такой хадзе падзей, якая можа прывесьці да рэарганізацыі Расеі на сістэму самастойных нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў, аб’яднаных натуральным чынам (сфармулявана больш за 5 гадоў таму; гл. Д пр-п 16 і 16а);

– не забываць, што Смаленшчына, Браншчына, поўдзень Пскоўшчыны (гл. Д пр-п 25) – гэта этнічныя беларускія землі, а таксама што ў Калінінградскай вобласьці (якая пасьля Другой сусьветнай вайны па-добраму павінна была б стаць часткай БССР) жыве вялікая доля беларусаў-літвінаў! (гл. Д пр-п 32)

Усяго лепшага, сябры.

Жыве ВялікаЛітва- Беларусь – наша зямля!     

 

 

6 каментарыяў

  1. С.Высоцкі кажа:

    Сапраўды сёння шэраг расейскіх мысліцеляў прадказваюць падобны сцэнар – Праханаў,Калашнікаў. Наколькі сур’ёзна да гэтага ставіцца? Пэўна такі сцэнар імаверны. Галоўная выснова – як мага далей дыстанцавацца ад расейскага хаосу! Рыхтаваць хуткае аднаўленне паўнавартаснай мяжы з Расеяй! Рыхтаваць армію ды сілавыя структуры да ўсталявання надзейнай заслоны з Усходу, увесьці візы для грамадзянаў Расеі! Неабходна выпусціць усіх палітвязняў! Уладам прыйдзецца спыніць этнацыд, “скінуць рогі”, ды прасіць нацыянальную эліту сесьці за стол перамоваў!
    Як павядзе сябе правадыр – пытанне, ці не кінецца ў авантуру ды не пашле на падмогу сваім таварышам войскі?? Ясна і так, што пры “навядзенні парадку” ў Расеі Захад не пакіне бяз увагі нашага сімпацягу…
    Выйсце, як не дапусціць у нас Сірыі, Ягіпту, Лівіі ДЫ УВЯДЗЕННЯ ЗАМЕЖНЫХ ВОЙСК – АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДАМОВА, ДЗЕ БУДУЦЬ ПРАДСТАЎЛЕНЫЯ УСЕ ПРАДСТАЎНІКІ ГРАМАДСТВА! Канешне, з удзелам беларускага чынавенства.
    Гэта была б дзяржаўніцкая пазіцыя, але пакуль яе няма і ўпаміне. Будуць абціраць задніцу Маскве, пакуль смажаны певень не дзёўбне, набліжаючы нацыянальную трагедыю…
    ДУМАЙЦЕ, ЛЮДЗІ ЎЛАДАВЫЯ, АЛЕ ДУМАЎЦЕ ХУТКА, БО ЗАЎТРА МОЖА СТАЦЦА СУДНЫ ДЗЕНЬ!

  2. Litvarus кажа:

    Ў разважаннях Сп.Высоцкага шмат пафаса..А давайце запытаем саміх сябе – ці зможа нашая армія, нашае чынавенства, наш народ абарніць сябе калі на нашых землях будзе стварацца расейская Вандэя. Мяркую што “НЕ”. Таму што з яселек, садікоў, школ, учылішч, інстітутаў….. яму внушаюць, што ён у сваёй выснове, па сваім карэнням есть рускій (хоць і беленькій). Запытайце нашых дзецей – кім мы былі ў далёкім мінулым. Пачуеце – “древними русскими”. Народ разумее называнне нацый як нешта спушчэннае з неба, адзін раз і на ўсе часы. Калі ж так лічыць і інтэлегенцыя, гэта ужо мазгавая хвароба. Калі у нас будуць атабарівацца маскалі, то самай большае на што будуць здольные нашые ваякі – гэта сідзець тіха ў казармах. Адсуль выснова – крычаць што мы не рускія, рускіе нашые прыродные ворагі.

  3. лекс кажа:

    товарисч яўна лье вводу на млын пуціна

  4. Siarhiej кажа:

    Гэты Розанаў, здаецца, трошкі “далбануты” і яго прадказанні абсурдныя. Але іх мэта напалохаць расейцаў каб яны падтрымалі “стабільнасьць”. Рэальную пагрозу маскве, на маю думку, уяўляе карумпаванае кгбэшная ўлада, а звонку кітайцы. Таксама пагрозу нясуць новыя тэхналогіі, якія дазволяць адмовіцца ад расейскай нафты і газу.

  5. С.Высоцкі кажа:

    Пажывем-пабачым, але было нямала людзей, якія у свой час досыць дакладна прадказалі развал Саюза… Але хто да іх прыслухоўваўся у 1960-ыя,70-ыя. Выгадаваныя ўбогім матэрыялізмам грамадзяне, смяяліся у твар такім людзям. Цяпер тых людзей, якія высмейвалі, не знойдзеш днём з агнём. Не! Як гэта! Я апынуўся абмежаваным дурнем?! Таксама вельмі асцярожна стаўлюся да рознага роду прадказанняў, аднак існуюць людзі, маючыя дар. Адмаўляць гэта немагчыма. Ёсць маніпулятары, якія зрабілі гэтую справу бізнэсам, кшталту Глобы. Але ёсць людзі, у сумленнасьці якіх не выпадае сумнявацца..
    У свой час беларускі ксёнз Чарняўскі, вымучаны бальшавікамі, але так і незламаны, у самыя глухія часы савецкага рэжыму прадказаў развал Саюза, незалежнасць Беларусі ды не толькі гэта… Пакуль усё спраўджваецца. Тады нашая інтылігенцкая тусоўка успрымала святара, як крыху неадэкватнага. А ён спакойна, бяз эмоцый, з усмешкай мог у часе размовы з людзьмі распавесьці, што будзе далей… Аб гэтым распавядаюць многія, каму пашчасціла застаць забытага нацыянальнага апостала…
    А у Расеі зараз Пуцін, ня Пуцін .Катастрофы, войны, рэвалюцыі, эміграцыі падарвалі жыццёвыя, здаровыя асновы гэтай дзяржавы. Перпектывы Ресеі вельмі і вельмі цьмяныя. Далейшая цэнтралізацыя ў гэбісцкім стылі памнажае карупцыю, расслаенне ў грамадстве, дэспатызм чыноўнікаў. Дэмакратызацыя непазбежна вядзе да аўтанамізацыі рэгіёнаў. Гэта гістарычная плата за сужыцце правіцеляў з д’яблам. Міліёны закатаваных, пакінутых ды забітых, сваіх ды прадстаўнікоў іншых народаў. Калісьці гэтая краіна звярнула з Божага шляху.
    З зямных катэгорый іхная галоўная бяда – дэмаграфія. Па падліках навукоўцаў Расеі проста для захавання цяперашніх тэрыторый патрэбны прыток дзесяткаў мільёнаў працаздольных грамадзянаў у бліжэйшыя гады, і не кітайцаў, ці выхадцаў з азіяцкіх краін… Гэта не азначае, што агонія імперыі будзе хуткай, не азначае, што па ходу яны яшчэ не парэжуць грузінаў, ці не абрабуюць беларусаў, аднак перспектывы гэтая імперыя не мае…
    На новых віражах гісторыі мы ўжо мусім быць іншымі, чым тая каста добрых, але непадрыхтаваных, недасведчаных людзей, якія прайгралі краіну сілам імперскай ды гэбісцкай рэакцыі ў 1994 г…

  6. Litvarus кажа:

    Перад расейцамі заўсёды стаялі шалі. Ў адной чаше была Свабода, у іншай – Велічче Расеі. Атрымаў ў спадчыну землі Залатой Орды, захапіў слабые яе акраіны, яна абралі Велічче. Усе яе ресурсы ў тым ліку культура (Х1Х ст.) працавалі на Велічча. М.Лермантаў:” И скажешь сам надменно, пускай я раб, но раб царя Вселенной”. Александр !!:”Калі я падпішу Канстытуцыю, Расея заўтра разваліцца”. “Белые” адмаўлялі Незалежнасць Польшчы і Фінляндыі і таму і Пілсудскій і Мангейм, згодные дапамагчы задушыць “красных”, не пайшлі на Маскву і Пітер. Путін таксама за Велічче і таму за яго прагаласуе большасць рускіх. У чым прычыны яе развала? Яна узброенна да зубоў, многалюдна, сплочана рускай культурай. За Свабоду (Немцова з Явлінскім) галасуюць каля 3%. (гэта значна меней чым у пачатку ХХ ст.) Астатнія 97% скурай адчуваюць што пры уладе гэтых 3% Расея скараціцца да Вел. Кн.Маскоўскага. Нам трэба думаць як бы Менск не стаў трэццяй заходняй сталіцай Расеі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы