nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Выбух і замах – адзіная версія

17 красавіка, 2012 | 3 каментарыя

 

10 красавіка г.г. споўнілася два гады пасьля вядомых падзей пад старажытным беларускім Смаленскам. Мы ў рэдакцыі чакалі, што ў сувязі з гадавінай гэтай трагедыі павінна адбыцца нешта істотнае, нейкі прарыў у справе. І дачакаліся. Учора, 16 красавіка, выступаючы па польскім тэлеканале TVP, Яраслаў Качыньскі, брат-блізьнюк забітага прэзідэнта Польшчы, нарэшце адкрыта сказаў тое, што, на добрую справу, мусіў быў сказаць яшчэ два гады таму. Мы вырашылі пепапыніць усе іншыя справы, каб падрыхтаваць і падаць гэтую навіну (падаецца паводле http://tvp.info/informacje/polska/jedyna-teoria-jest-teoria-wybuchu-i-zamachu/7075360; па гэтым жа адрасе можна паглядзець усё інтэрвю).

Рэдакцыя.


 

Адказваючы на ​​пытаньне аб забойстве свайго брата-прэзідэнта, Яраслаў Качыньскі сярод іншага сказаў:

– “Тут мы маем справу зь вялікім недаглядам з боку ўраду, бязьдзейнасьцю, якая пачалася адразу пасьля аварыі. Гэта ёсьць вялікай таямніцай Дональда Туска і іншых людзей з улады. Чаму яны так зрабілі, якія былі прычыны для гэтага? Я глыбока перакананы, што ён [Туск] зрабіў усё, каб гэты выпадак ня быў канчаткова растлумачаны. Маем тут дачыненьне з кааперацыяй ва ўтойваньні справы, каб сьледства ня йшло, як яно павінна ісьці. Усё сур’ёзныя рашэньні ў гэтым пытаньні адбываліся ў такім кірунку незалежна ад самых розных дэкларацый”.

Яраслаў Качыньскі заявіў, што ўрад [Польшчы] даў сябе ўцягнуць у нейкую гульню з Уладзімірам Пуціным супраць прэзідэнта [Польшчы]. І дадаў, што тая “гульня скончылася катастрофай, а пазьней было вельмі цяжка выйсьці зь сітуацыі”.

Паводле слоў старшыні ПіСу, каб праясьніць справу крушэньня пад Смаленскам, у Польшчы мусіць зьмяніцца ўлада, а новая павінна прыняць “вельмі рашучыя дзеяньні”.

“Расейцы найвыразьней тут чагосьці баяцца, бо сьледства адхіляецца ад самай элементарнай руціны, якая павінна быць у такога роду справах. Тут няма гаворкі пра нейкія надзвычайныя меры, такія, як катастрофа над Англіяй, дзе самалёт сабралі з дробных кавалачкаў. Гаворка пра дзеяньні, якія мусілі быць зроблены, як у Расеі, так і Польшчы, але якія зроблены не былі (добры прыклад тут – праблема ўскрыцьцяў). Тым, хто кіруе сёньня ў Расеі й у Польшчы, залежыць, каб праўда ня выйшла на сьвятло”.

Старшыня ПіСу адзначыў, што ў польскі палітычны лексікон вярнулася слова: здрада. На яго думку, яно адлюстроўвае тое, што адбываецца вакол справы пад Смаленскам. – “А гэтая рэч сапраўды такая, што гэтае слова само напрошваецца. Таму што гэта нешта зусім дзіўнае, калі дзяржава, зь якой загінулі 96 чалавек, сярод якіх прэзідэнт і кіраўнікі яго штабу, рэагавала так, як рэагуе цяперашні ўрад. Які пагаджаецца на дасьледаваньне, якое праводзіцца аднабакова іншым бокам – тым бокам, які зацікаўлены, каб не паказваць праўду”.

На думку Яраслава Качыньскага, адзінай праўдзівай гіпотэзай, якая здольна патлумачыць абставіны трагедыі пад Смаленскам, зьяўляецца замах. – “Сам палёт, вядзеньне Расеяй таго самалёту, прычыны катастрофы і, нарэшце, тое, што здарылася пасьля аварыі, паказвае, што адзінай тэорыяй, якая ўсё гэта тлумачыць, ёсьць тэорыя выбуху. Тэорыя замаху. Незалежна ад таго, хто будзе адказваць за гэта. Не існуе ніякай іншай канцэпцыі, якая ўсе гэтыя дзеяньні – пачынаючы ад таго, што адбывалася за некалькі тыдняў да адлёту і прывяло да катастрофы, уключаючы блакаваньне сьледства, то заціране сьлядоў, – тлумачыла б. Толькі й выключна замах”.

Качыньскі катэгарычна выключыў, што прычынай крушэньня самалёта магло быць сутыкненьне зь бярозай. Ён адзначыў, што самалёты, якія сутыкаліся 11 верасьня 2001 года з будынкамі  СГЦ, “лёгка разразалі сталёвыя бэлькі апорных канструкцый будынкаў». Ён нагадаў таксама справу аб зрываньні ліны эскалатара ў Альпах амерыканскім зьнішчальнікам, чаго пілоты зьнішчальніка нават не заўважылі.

Старшыня ПіСу рэзка негатыўна паставіўся да дзейнасьці польскіх сьледчых. – “Ня веру абсалютна ў сьледства польскай пракуратуры. Калі ёсьць толькі адна гіпотэза, якая тлумачыць усё, то звычайна яна разглядаецца юрыстамі як доказ. Не існуе іншай гіпотэзы, якая патлумачыла б усе гэтыя акалічнасьці ад пачатку да канца. Замах ёсьць адзінай такой гіпотэзай. Але, калі пракуратура не бярэ пад увагу гэтую гіпотэзу, то я б не назваў яе пракуратурай. Гэта хутчэй выканаўцы са сьферы прапаганды”…

 

3 каментарыя

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Расейская імперыя , на працягу стагодзяў, пасьлядоўна у сваей захопніцкай палітыцы і метадаў вырашэньня сваіх праблем і памкненьняў.
    Ёй невядомы словы дыялог, улічваньне чужых інтарэсаў, чалавечнасьць, гуманізм
    Яе метады – подкуп, шантаж, правакацыі, забойствы.
    Смаленскае злачынства, яскравае гэтаму сьведчаньне.
    Прыдзе час і паняволенныя народы гэтай імперыі скінуць ярмо і стануць самі вырашаць свой лёс.
    А ад Расеі застанецца Масква і Маскоўская вобласьць

  2. Siarhiej кажа:

    Катынь-2 чакае лёс Катыні-1. Параўнальныя па сваіх масштабах злачынствы.

  3. лекс кажа:

    зодзен – ўё больш і больш людзей жадаюць рспаду гэтага монстра. пуцін робіць у гэтым напрамку добрую справу.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы