nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На фоне фестывалю “нацыянальных культур” у Гародні

Чэрвень 29, 2012 | Каментары (13)

Рэдакцыя.

1 чэрвеня, у дзень адкрыцьця Фестывалю “нацыянальных культур”, у Гародні было холадна. Цэлы дзень ліў дождж. Надвор’е моцна сапсавала ўладам мерапрыемства і ў наступныя дні. Але, напэўна, яшчэ больш папсавала настрой мясцовым цяперцам г.зв. “польская меншасьць”. Паколькі рэдакцыя дастаткова выразна выказала сваё стаўленьне і да ўзгаданага “фестывалю” (гл. папярэдні матэрыял), і да “польскага пытаньня” ў Беларусі (пра яго мы пісалі ня раз; гл. адпаведную рыбрыку), мы палічылі важным прааналізаваць тое, што адбылося, і запрапанаваць беларусам-літвінам ды г.зв. “беларускім палякам” варыянт стаўленьня да скандальных гарадзенскіх падзей пачатку чэрвеня 2012 года.

Паколькі ўсе сябры рэдакцыі — людзі працуючыя і не маглі знаходзіцца ў цэнтры Гародні ў час правядзеньня “польскага” пікету, мы будзем абапірацца на наша веданьне сітуацыі ў Гародні ў цэлым і на зьвесткі, атрыманыя з паведамленьняў радыё “Свабода” і “Нашай Нівы”.

З апошніх і пачнем.

1.

Вось што было перададзена радыё “Свабода” (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24600192.html; скарэктавана).

“1 чэрвеня ў 11 гадзін павінна была адбыцца несанкцыянаваная акцыя непрызнанага ўладамі “Саюзу палякаў на Беларусі” супраць русіфікацыі адзінай у Гародні польскай школы № 36, разьмешчанай у мікрараёне Дзевятоўка. Акцыя павінна была адбыцца каля гарадзенскага аблвыканкаму. Аднак гарадзенскія ўлады забаранілі пікет супраць зьмены моўнага рэжыму ў польскамоўнай школе.

Школа з польскай мовай навучаньня была пабудаваная ў сярэдзіне 1990-х на грошы польскага ўраду. Заняткі ў ёй адбываюцца ў адну зьмену. Улады спасылаюцца на перагружанасьць іншых школ у мікрараёне Дзевятоўка [ва ўсіх суседніх школах заняткі адбываюцца ў дзьве зьмены, нават у пачатковых класах. – Рэд.]. “Палякі” турбуюцца, бо ўлады плануюць разьмясьціць у школе класы з расейскай мовай навучаньня.

Яшчэ да акцыі міліцыяй былі затрыманыя Андрэй Пачобут, Ян Роман і, верагодна, Алесь Дзянісаў. Андрэй Фралоў паведаміў «Свабодзе», што каля яго пад’езда дзяжурыць міліцыя.

У 10.55 перад будынкам аблвыканкаму сабралося каля 30 сябраў неафіцыйнага «Зьвязку палякаў на Беларусі», якія прыйшлі пратэставаць супраць увядзеньня рускамоўных класаў у польскай школе. Як паведаміла маці адной з вучаніц школы, бацькі вучняў 36-й школы ў пікеце ня ўдзельнічаюць.

За ўдзельнікамі акцыі сачыла міліцыя і людзі ў цывільным.

У 11.05 удзельнікі пікету разгарнулі плакат «Пакіньце польскую школу», пачалі сьпяваць польскія песьні.

 Міліцыянты затрымалі 10 чалавек. Іх зьвезьлі ў аўтобусе.

У 11.17  у пікеце засталіся стаяць толькі людзі сталага веку. На плошчу зноў прыехаў міліцэйскі аўтобус. Пікетоўцы пачынаюць разыходзіцца.

У 12.05 у міліцыі Ленінскага раёну Гародні яшчэ знаходзілася Юлія Каляда. Дзяўчына паведаміла «Свабодзе», што разам зь ёй яшчэ былі 10 затрыманых удзельнікаў акцыі й журналістаў. Андрэй Пачобут, Ігар Банцар, Эдвард Дзьмухоўскі знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі «Цэнтар» па вуліцы Гараднічанскай. Ігар Банцар моцна зьбіты.

У 12.30 выпусьцілі журналіста Яна Романа. Ён заўважыў, што, разагнаўшы пікет, улады паказалі, чаго вартыя ў Беларусі нацыянальныя меншасьці [як быццам беларуская большасьць пры цяперцах нечага вартая… – Рэд.]. Ён адзначыў яшчэ адну дэталь: у акцыі бралі ўдзел усяго некалькі бацькоў тых дзяцей, якія вучацца ў польскай школе. Роман: «Напэўна, людзей павінна было быць нашмат болей, бо ў польскай школе больш за 500 вучняў, а бароняць польскасьць бабулі сталага веку. Невядома, чаму тады абыякавыя гэтыя бацькі, чые дзеці там вучацца».

У 13.30 зь міліцыі выпусьцілі журналіста Андрэя Пачобута і Генадзя Піцко. Пачобут: «А ўлады будуць рабіць добрую карцінку сёньня пра тое, як добра жывецца нацыянальным меншасьцям у краіне. А тым часам усе гэтыя праблемы, якія існуюць у нацыянальных меншасьцяў, у прыватнасьці ў польскай, яны павінны быць схаваныя, замеценыя пад дыван [як быццам з праблемамі беларускай большасьці адбываецца ня тое ж самае… – Рэд.]. І трэба, каб быў спакой, а спакой наша ўлада толькі кулакамі ўмее ўсталёўваць».

14.00. Затрыманаму Банцару выклікалі «хуткую»ў аддзяленьне міліцыі.

14.45. З пастарунку выпусьцілі актывіста СПБ Мечыслава Яськевіча.

15.00. Выпусьцілі журналістку газеты «Глос з над Нёмана» Гражыну Шалкевіч. Яе забралі разам з групай з 8 чалавек. На ўсіх склалі пратаколы, у панядзелак маюць адбыцца суды.

15.23. Ігара Банцара, зьбітага падчас акцыі, судзіць будуць сёньня. Ягоная жонка, Анжаліка Арэхва, паехала дамаўляцца з адвакатам.

16.20. З пастарунку адпусьцілі Эдварда Дзьмухоўскага. На яго склалі пратакол, суд адбудзецца ў панядзелак.

Сваімі ўражаньнямі ад пікету падзялілася пані Ганна, якой 73 гады.

«У мяне быў польскі сьцяг, яны яго вырвалі з рук і паламалі, за што мне было вельмі крыўдна. Ну, і хацелі мяне забраць у аўтобус, пачалі піхаць. Я пагадзілася, бо супраціўляцца не было як. У мяне 2-я група інваліднасьці, і я ім кажу, што там хоць пакормяць якой баландой. А яны ўзялі й выпіхнулі мяне з аўтобуса».”

(канец цытаваньня рэпартажу са “Свабоды”)

Да гэтай інфармацыі “Наша Ніва” дадала (http://nn.by/?c=ar&i=74549):

— што ў Гародні (а гэта, між іншым, абласны цэнтар з насельніцтвам пад 350.000 жыхароў) цяпер няма ніводнай беларускамоўнай школы, і дзейнічае адна польская; ва ўсіх астатніх [40-а. – Рэд.] выкладаньне вядзецца па-расейску;

— што ў 1995-м годзе 75% школьнікаў горада навучаліся [ў першых класах. – Рэд.] па-беларуску;

— што беларускамоўная моладзь падтрымала пратэст палякаў супраць русіфікацыі польскай школы.

Газета ўзгадала таксама, што Лу-ка перад “фестывалем” напісаў у звароце да яго ўдзельнікаў: «Грамадзянская згода — найвялікшая каштоўнасьць Беларусі».

Варта таксама адзначыць наступныя каментары на падзею, якія зьявіліся на сайце “НН”:

Анатоль Сідарэвіч
Малайцы палякі!
 
Maksis
Нават польская школа есьць, а беларускай НIВОДНАЙ!  I пасьля хтось там у Еуропе яшчэ называе рэжым белaрускiм?? А так яно i будзе. Заўтра ў польскix СMI зьявiцца артыкул кшталту “Wladzy bialoruskie \zabronili polskie szkolnictwo”
 
antos’
U ih hoc Polscha iosc i kascioli zbolhaga polskia
 
НАЦДЭМ
І чаго іх так мала? Чаму ня выйшлі пратэставаць астатнія бацькі? Дзе пасол?
 
Я
У Гродне 30% жыхароў-палякi [на справе, 25% — Рэд.], а польская школа адна i пустая напалову. Ну, дык што здарыцца, калi дзецi палякаў з суседнiх дамоў, каторыя хочуць вучыць сваiх дзяцей на рускай мове, будуць вучыцца ў гэтай школе, пакуль пабудуюць новую?
 

Калі рыхтаваўся гэты матэрыял, на нашым сайце зьявіўся каментар на аналізуемую падзею нашага сталага чытача пад нікам Darafey (гл. папярэдні матэрыял):

“ … Ці нармалёва нацыянальнай меншасьці патрабаваць сабе тое, чаго нават не мае цітуловая нацыя? … АБ ЯКІХ СВАБОДАХ ДЛЯ НАЦ. МЕНШАСЬЦЯЎ МАГЧЫМА КАЗАЦЬ, КАЛІ ТЫТУЛОВАЯ НАЦЫЯ ЗНАХОДЗІЦЦА ПАД ЭТНАЦЫДАМ?! ТОЛЬКІ ПРЫ ВЫЗВАЛЕННІ БЕЛАРУСАЎ АД АКУПАЦЫЙНА-КАЛАНІЯЛЬНАГА РЭЖЫМУ Ў НОВАЙ БЕЛАРУСІ (ВЯЛІКАЛІТВЕ) МАГЧЫМА ВЕСЬЦІ РАЗМОВУ ПРА ПРАВЫ НАЦМЕНШАСЬЦЯЎ … Азначаная акцыя ў Гародні мела звычайны палітычны матыў. Адкуль растуць тыя вушы, на гэтым сайце ужо не раз распавядалась. Здаецца, што ляхі Гародні забыліся, што жывуць яны ў Беларусі, а не ў Польшчы. Дарэчы, калі адбываўся перанос беларускага культурнага цэнтру з Беластоку (НАШАГА Беластоку) у Варшаву, негледзячы на пратэсты беларусаў заходняй часткі Беларусі, якая застаецца і сёння пад Польшчай (Беласточыны) і маўклівай згоды Лукашэнкаўскай улады, то з гэтымі пратэстамі польская ўлада не лічылася. Лозуг польскіх улад: «адна мова, адна рэлігія, адна нацыя», негледзячы на мультыкультуралізм ЕЗ, толькі звонку небачны. Таму, як і 1863 годзе лозунг «за нашу і вашу свабоду» не спрацаваў, так і сёння … Які фестываль культур, калі беларуская культура і мова дыскрымінуюцца”.

(каней цытаваньня каментароў).

-

У заключэньні факталагічнай часткі матэрыяла застаецца толькі дадаць, што многія арыштаваныя “палякі” пазьней былі асуджаны (атрымалі штрафы – гл. http://www.svaboda.org/content/article/24606512.html).

Пазьней таксама быў схоплены і кінуты ў вязьніцу Андрэй Пачобут (http://www.svaboda.org/content/article/24621773.html), а ў некаторых памяшканьнях неафіцыйнага “Саюзу палякаў на Беларусі” адбыўся шмон (http://www.svaboda.org/content/article/24628074.html; http://www.svaboda.org/content/article/24628176.html).

=

2.

Ад рэдакцыі.

Здавалася б, навіна, пра якую гаворка, і не вялікая на фоне тых грандыёзных падзей, якія адбываюцца сёньня ў Беларусі, Еўропе, Сьвеце. Але гэта так выглядае толькі на першы погляд. На справе пікет прадстаўнікоў “польскай меншасьці” ў беларускай Гародні, як і яго разгон, мае значнае сімвалічнае і грамадска-палітычнае значэньне. Падзея стварае выдатны фон, на якім можна разглядаць іншыя праблемы, зьвязаныя зь інтарэсамі, з аднаго боку, карэнных беларусаў-літвінаў і, з другога, апалячаных этнічных беларусаў, якія завуць сябе “крэсовымі палякамі”.

Зь першай групы і пачнем.

2.1.

Нас надзвычай уразіла, што пікет “палякаў” падтрымалі маладыя гарадзенскія беларусы. Усіх іх мы ня ведаем. Таму хай сімвалам гэтай групы беларусаў будзе ўзгаданы вышэй былы лідар Маладога Фронту ў Гародні Эдвард Дзьмухоўскі. Да гэтай жа групы можна аднесьці паважанага Анатоля Сідарэвіча, каментар якога —  “Малайцы палякі!” – зьдзівіў нас ня менш.

Што гэта? Поўнае неразуменьне сучасных беларускіх рэаліяў? Няведаньне гістарычных фактаў? Фінансавая ці якая яшчэ залежнасьць ад польскіх імперыялістаў? Мы ня можам дакладна адказаць на гэтыя пытаньні. Але ёсьць і тое, што мы можам сказаць цьвёрда: падазраваць Дзьмухоўскага і Сдарэвіча ў тым, што яны ня ведаюць гісторыю беларускага народу і актуальную грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі было б, як мінімум, недарэчна (абодва маюць вышэйшую гістарычную адукацыю, а ў дадатак і сёньня зьяўляюцца актыўнымі грамадска-палітычнымі дзеячамі).

Для тых беларусаў, якія ня маюць багажу элементарна неабходных гістарычных ведаў, варта зноў каротка нагаць некаторыя факты даўняй і нядаўняй гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў.

Так, вядома, што ў сувязі з ваеннай пагрозай з Усходу і Захаду нашыя продкі яшчэ ў сярэднявеччы праз некалькі вуній стварылі канферэдатыўную дзяржаву двух народаў (беларуска-літвінскага і польскага), якой была дадзена назва Рэч Паспалітая (што значыць “справа публічная, грамадская” ці проста “Рэспубліка”). Першапачаткова пры ўзгадваньні Рэчы Паспалітай вельмі часта адначасна ўзгадвалася, што гэта дзяржава двух народаў, дзяржава Кароны і Пагоні, дзяржава Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага

Аднак у сярэдзіне XVII стагоддзя пасьля найкрывавай у гісторыі беларуска-літвінскага народу вайны, якая вялася расейскай імперыяй, адбывалася ў асноўным на тэрыторыі Вялікалітвы-Беларусі й у якой загінула каля паловы яе насельніцтва, беларуска-літвінская частка Рэчы Паспалітай апынулася ў надзвычай аслабленым стане. Гэтым сквапна, падступна, па-здрадніцку скарысталіся палякі (і гэта быў першы вялікі грэх палякаў перад беларуска-літвінскім народам) – пачаўся іх імперыялізм. Палякі заняліся актыўным апалячваньнем беларуска-літвінскага народу (найперш шляхты), увядзеньнем каталіцызму. Працэс стварэньня польскай імперыі на грунце Рэчы Паспалітай з той жа назвай амаль завяршыўся ў канцы XVIІІ стагоддзя. Гэты факт павінна была замацаваць Канстытуцыя 3 траўня 1791 года.

Аднак імперскі працэс, які ініцыявалі палякі, прывёў да грамадскага расколу на тэрыторыі былой ВКЛ, сацыяльнага і нацыянальнага супрацьстаяньня і, як вынік, аслабленьня Рэчы Паспалітай. Гэтай сітуацыяй тут жа скарысталіся іншыя імперскія суседзі. На абодва народы навалілася бяда – пачаліся падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расейскай, Прускай і Аўстра-Вугорскай імперыямі.

Выправіць становішча мусіў змагарны лозунг “За нашу і вашу свабоду!”, пад якім разам змагаліся беларусы-літвіны і палякі ў вызвольных паўстаньнях канца XVIІІ стагоддзя і ўсё ХІХ стагодде. Аднак вырвацца да свабоды атрымалася толькі ў пачатку ХХ стагоддзя (прычым, беларусам-літвінам на кароткі час у сувязі са стварэньнем у 1918 годзе БНР).

Аднак тут адбыўся другі вялікі грэх палякаў перад нашым народам і другая іх здрада. Палякі ня толькі не падтрымалі стварэньне БНР, а і ў 1920-м годзе захапілі заходнюю частку Вялікалітвы-Беларусі. У 1921-м і ўвогуле пайшлі на змову з новай формай расейскай імперыякратыі – бальшавікамі-сіяністамі – і замацавалі свой ганебны захоп-здраду міжнароднай дамовай (гаворка пра г.зв. Рыжскую дамову).

Натуральна, расейская імперыякратыя, як толькі ачомалася, тут жа забрала “дамоўленае” сабе (у 1939 годзе). У злачынцаў свае законы – большы і мацнейшы злачынца ня будзе лічыцца са злачынцам меншым і слабейшым. Але мы ня будзем шкадаваць польскіх імперыялістаў па гэтай прычыне. Зьвернем увагу на тое, што яны рабілі з нашым народам на нашай зямлі ў два “міжваенныя” дзесяцігоддзі — 1920-39 гг. А рабілі яны тое, што можна сьмела аб’яўляць трэцім вялікім грахом палякаў перад нашым беларуска-літвінскім народам. Дакументальная літаратура на гэты конт вялікая. Тут і шырокамаштабны этнацыд, і самыя розныя формы дыскрымінацыі, і масавыя зьняволеньні, катаваньні, забойствы… У сваім інтэрвю Алесь Белакоз узгадвае (гэтае інтэрвю ёсьць на нашым сайце; пачынаць чытаць адсюль — http://nashaziamlia.org/2011/04/30/4218/), што беларусы-літвіны так напакутаваліся “пад палякамі”, што, будучы перакананымі, што горш за апошніх ня можа быць нікога, у 1939 годзе сустракалі расейскіх бальшавікоў-сіяністаў як вызваліцеляў… 

Вялікія праблемы польскія імперыялісты стваралі беларусам-літвінам на іх уласнай зямлі й у час Другой сусьветнай вайны (1941-44 гг.). Тое, што вырабляла тут г.зв. Армія Краёва, таксама варта лічыць чарговым (чацьвертым) гістарычным грахом палякаў перад нашым народам. Па гэтай праблеме таксама ёсьць адпаведная гістарычна-дакументальная літаратура.  

Асобнае пытаньне: захоп нашай Беласточчыны польскімі імперыялістамі ў 1944 годзе. Гэта — чарговая здрада з польскага боку агалошанага ў сярэднявеччы патэнцыйнага саюзу паміж нашымі народамі й асьвечанага лозунгам “За нашу і вашу свабоду!”, здрада 500-гадоваму разуменьню, што толькі інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва, толькі ўзаемная падтрымка могуць ратаваць нашы народы ад бяды (імперская сквапнасьць у палякаў вось ужо 500 гадоў перамагае… іх розум; пра культуру, мараль мы нават ня кажам…). На гэты раз захоп адбыўся па змове польскіх імперыялістаў са… Сталіным (беларускі народ трапіў ва ўнікальную сітуацыю – мы сталі адзіным “народам-пераможцам у Другой сусьветнай вайне”, які атрымаў у выніку сваёй перамогі, аплачанай мільённымі ахьвярамі… тэрытарыяльныя стрыты!).

Але і гэта аказалася яшчэ ня ўсё. За тыя хутка 70 гадоў, якія прайшлі пасьля вайны, мы назіралі працяг злачынстваў палякаў у дачыненьні да нас, працяг іхнай здрады. На Беласточчыне польскімі імперыялістамі быў арганізаваны масавы этнацыд беларуска-літвінскага народу – там колькасьць тых, хто прызнае сябе яго прадстаўнікамі, скарацілася больш чым ў 10 разоў! Усім відавочна (і тым, хто пра гэта кажа, і тым, хто пра гэта маўчыць), што гэта – вынік агрэсіўнай этнацыдна-дыскрымінацыйнай палітыкі, якая праводзілася польскімі імперыялістамі ў дачыненьні да беларусаў-літвінаў на іх этнічнай тэрыторыі. І гэта ўжо пяты вялікі гістарычны грэх палякаў, які мы налічылі, перад нашым беларуска-літвінскім народам.

Нарэшце, наступіў 1991 год. Беларусы зноў на кароткі перыяд (на тры гады) сталі адносна вольным народам у сваёй уласнай дзяржаве. Здавалася б, вось у палякаў зьявіўся шанц рэабілітавацца перад нашым народам (можна было і без афіцыйных прабачэньняў, явачным парадкам – проста рэальнай дапамогай) і аднавіць сапраўды саюзьніцкія дачыненьні. У палякаў такія магчымасьці былі. Тым больш, сьведчым, зноў загучала “За нашу і вашу свабоду!”…

Як бы ня так. “Дапамога” палякаў закончылася тым, што, напрыклад, у Гародні:

— зьявілася польская школа, а беларускія цалкам зьніклі;

— зьявіліся польскія газеты, часопісы, а беларускіх зусім не засталося;

— тыя грамадскія памяшканьні, у якіх у 1990-я віравала беларускае нацыянальнае культурнае і грамадскае жыцьцё, у 2000-я практычна ўсе перайшлі ў рукі палякаў, дадаўшыся да тых, што былі яшчэ з 1990-х… (фота дома “Зьвёнзку палякув на Беларусі”)

Няшчырая, падступная палітыка польскіх імперыялістаў, скіраваная супраць беларусаў-літвінаў на іх зямлі й у найцяжкі для нас час, працягваецца і сёньня. Вось яе самыя галоўныя сучасныя кірункі:

— этнацыд беларусаў-літвінаў на Беласточчыне;

— рэгулярнае прапагандыскае ўзгадваньне “Крэсаў усходніх” (гэта Заходняя Беларусь, аддадзеная Леніным у 1921-м Польшчы)

— акаталічваньне беларусаў-літвінаў праз “польскі касьцёл”;

— перакульваньне беларусаў у палякі з дапамогай “карты паляка”, якая стварае прывілеі тым, хто перакуліцца ў “палякі”…

На гэтым фоне дадаткова варта адзначыць, што мы ўжо ня чуем ад палякаў, што ў Беларусі ёсьць нейкія праблемы ў карэннага народу. Пра нас – беларусаў-літвінаў – цалкам забыта (у гэтым сэнсе “всё хорошо, прекрасная маркіза”…). Цяпер мы рэгулярна чуем толькі гістэрычныя енкі пра “праблемы палякаў на Беларусі”, пра якія нам распавядаюць ня толькі польскія, але і, здавалася б, беларускія апазіцыйныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода” (у сувязі з гэтым некаторыя сябры нашай рэдакцыі рэгулярна давалі каментары на сайце той жа “Свабоды”, калі яны яшчэ выстаўляліся, каб выправіць вывіхі ў мазгах некаторых беларусаў, індукаваных такой інфармацыяй).

Польская імперская палітыка працягвае праводзіцца сёньня ня толькі ў Беларусі, а яшчэ, як мінімум, у Летуве і Украіне. Адначасна ў больш шырокім сьвеце сродкамі прапаганды ўвесь час намаўляецца, што частка этнічнай беларускай тэрыторыі, аддадзеная Леніным імперыялістычнай Польшчы ў 1921 годзе, ёсьць сёньня тэрыторыяй… Польшчы. Ня ўсе людзі маюць магчымасьць дакапацца да праўды. У выніку яны індукуюцца польскай імперскай прапагандай, пачынаюць паўтараць яе штампы і становяцца… другаснымі агентамі гэтай ганебнай палітыкі. Пры гэтым яны ня маюць ніякага дачыненьня ні да польскага этнасу, ні да польскіх імперскіх інтарэсаў.

У якасьці прыклада, прачытайце тэкст:  

“ВА ЎСХОДНЯЙ ПОЛЬШЧЫ — ЦЯПЕРАШНЯЙ БЕЛАРУСІ — РУСКІЯ Ў ЗЬВЕРСКАЙ РАЗЬНІ ЗАБІЛІ ТЫСЯЧЫ МІРНЫХ ПАЛЯКАЎ.

Па паведамленьнях польскіх СМІ, у расейскім дзяржаўным вайсковым архіве знойдзены сьпіс расстраляных рускімі ў 1940 годзе пад Менскам (хутчэй за ўсё ў Курапатах) грамадзянскіх асоб і польскіх афіцэраў. У сьпісе значацца прозьвішчы амаль 2.000 чалавек, якія ў сакавіку 1940-га былі вывезены з гарадоў ўсходняй Польшчы, якая стала ў выніку рускай акупацыі ў верасьні 1939 так званай «заходняй Беларусьсю»: Брэста, Пінска, Баранавічаў, Гродна, Беластока і іншых. Яны былі расстраляныя адначасова з 20-цю тысячамі польскіх афіцэраў у лагерах Асташкоўскім, Казэльскім і Старабельскім.

Паводле апублікаваных да гэтага часу архіўных дакументаў, усяго ўвесну 1940 года рускай бандай НКУС, папярэднікам пуцінскай банды ФСБ, былі расстраляныя 21.857 мірных, бяззбройных польскіх грамадзян, у асноўным палонных афіцэраў польскай арміі. Нягледзячы на ​​тое, што яны былі забітыя ў розных лагерах і турмах НКУС, гэтыя масавыя расстрэлы прынята называць «Катыньскім злачынствам».

У савецкі час адказнасьць за свае злачынствы рускія па сваёй традыцыі пераклалі на Германскае войска, аднак у 1990 годзе Масква нарэшце прызнала, што ў ім вінаватыя рускія. Тады польскаму боку быў перададзены сьпіс з 14.552 прозьвішчаў вайскоўцаў, якія былі расстраляныя і пахаваныя на тэрыторыі Катыні, у горадзе Калінін, пасёлку Меднае, а таксама ў Харкаве (Украіна). У 1994 годзе Кіеў таксама перадаў Варшаве «ўкраінскі сьпіс», у якім значыліся прозьвішчы 3.435 рэпрэсаваных — зьняволеных турмаў заходніх абласьцей краіны. Існаваньне «беларускага сьпісу» расстраляных палякаў доўгі час ставілася пад сумнеў. 23 сьнежня 2011 года Лукашэнка нахабна, чыста па-руску, схлусіў, што ні аднаго грамадзяніна Польшчы ў 1940 годзе на тэрыторыі Беларусі расстраляна не было. Па сьцьвярджэньні прарускага дыктатара, на яе тэрыторыі былі нібыта толькі «перасыльныя пункты».

(канец цытавання)

Прыведзеная цытата – гэта трохі скарочанае паведамленьне, якое было выстаўлена на сайце знакамітых змагароў за свабоду Чачэніі КаўказЦэнтар (гл. тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/06/23/91447.shtml). Вось так нават чачэнцы ўяўляюць сёньня падзеі на беларускай этнічнай тэрыторыі й у беларускай дзяржаве. Па іх уяўленьнях, заходняя частка сучаснай Беларусі – гэта, аказваецца, “Усходняя Польшча”;  гарады Брэст, Пінск, Гародня, Баранавічы, Беласток ды іншыя – гэта, аказваецца, гарады “Ўсходняй Польшчы”, якія недарэчна апынуліся на тэрыторыі “так званай Заходняй Беларусі” і г.д. І пры гэтым ні слова пра тое, што да паловы расстраляных ЧКістамі ў Катыні й Курапатах “палякаў” былі на самай справе этнічнымі беларусамі, што і да сёньня беларуская Беласточчына застаецца пад польскай імперскай акупацыяй, дзе над беларусамі зьдзяйсьняецца этнацыд…

Адкуль у чачэнцаў такія абсалютна неадэкватныя ўяўленьні?

Адказ: дзякуючы польскай імперскай прапагандзе ў сьвеце!

Такім чынам, сёньня зноў стала відавочна, што лозунг “За нашу і вашу свабоду!”, які быў ажыў у 1990-я, польскія імперыялісты зноў (і ў каторы ўжо раз) маніпулятыўна выкарысталі для падману шчырых беларусаў, для дасягненьня сваіх імперскіх мэт на нашай зямлі.

Ня будзем хаваць, яшчэ ў 1990-я многія беларусы, асабліва больш сталага веку, папярэджвалі нас – сябраў рэдакцыі — што палякам верыць нельга. Нам жа хацелася хутчэй забыць былыя крыўды, прабачыць. Цяпер мы мусім прызнаць, што памыляліся. Нас зноў польскія імперыялісты выкарысталі. Прычым, выкарысталі ў цяжкі час — злачынна, падступна, ведаючы, што ідзе найцяжкая барацьба беларуса-літвінаў з расейскім імперыялізмам…  

Такое не выбачаецца!..

Таму мы заяўляем, што правядзеньне палякамі сваёй імперскай палітыкі на тэрыторыі Беларусі ў 1990-2000-я гады – гэта іх шосты вялікі гістарычны грэх перад нашым народам.

Магчыма, мы ўзгадалі ня ўсё, што нават самі некалі пісалі па ўзьнятым пытаньні (дадаткова можна паглядзець, напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2010/02/24/3087/; http://nashaziamlia.org/2010/11/21/3727/). Але, напэўна, і гэтага дастаткова, каб беларусам не аказваць ніякага спачуваньня польскім імперыялістам (якія маюць міжнародна прызнаную 40-мільённую польскую дзяржаву, з польскай дзяржаўнай мовай і даўно наладжаным нацыянальна-патрыятычным выхаваньнем), ніяк не падтрымліваць іх у імкненьні адстойваць іх захопніцкую палітыку на нашай зямлі…

Нам гэта ўсё бачыцца настолькі відавочным, што мы, ведаючы аналітычныя здольнасьці й веды тых жа Дзьмухоўскага і Сідарэвіча, ня можам не западозрыць іх й да іх падобных у здрадзе беларускім інтарэсам на карысьць польскіх імперскіх…

Заклікаем:

Беларусы-літвіны, найперш думайце пра інтарэсы ўласнага народу!

Толькі пасьля таго, як зь ім усё стане добра, будзем думаць пра іншых!

Толькі так. У іншым выпадку, мы — проста здраднікі (ці, як мінімум, дурні)!..

2.2.

А цяпер з нагоды зьвернемся і да т.зв. “крэсовых палякаў”.

Ну, што, абдурылі “дурных беларусаў”? Атрымалі сваю эгаістычна-імперскую выгаду? Стварылі польскасьць у Беларусі?

Укараненьне рускіх класаў (!) у польскай школе – гэта канец польскай імперскай палітыкі ў Беларусі. Прыйшоў больш моцны злодзей, пабіў злодзея меншага і ўсталёўвае свае парадкі. Універсальны закон! У выніку, цяпер нічога не атрымаюць ні беларусы-літвіны, ні т.зв. “палякі”, бо зноў “прыйшлі маскалі”…

Калі справядлівасьць разбураецца і яе месца займае несправядлівасьць (любая – сацыяльная ці нацыянальная), то апошняя лёгка можа быць заменена яшчэ большай несправядлівасьцю. Што мы і назіраем.

Сітуацыя сваім зьместам паўтарае і 1939 год, і 1920-ы, і яшчэ больш раньні час “разьбёраў”. Як мінімум, чацьвёрты раз у гісторыі беларуска-польскіх стасункаў паўтараецца адно і тое ж: пасьля зьнішчэньня беларускасьці на беларускай этнічнай тэрыторыі рукамі польскіх шавіністаў-імперыялістаў на нашу зямлю прыходзяць імперыялісты іншыя — расейскія, нямецкія, сіянісцкія

Колькі яшчэ разоў паляк будзе мондрым па шкодзе? Колькі яшчэ разоў сквапнасьць польскіх імперыялістаў будзе перамагаць у іх галовах элементарнае усьведамленьне таго, што толькі інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва (тым больш паміж блізкімі, братнімі народамі) можа забясьпечыць выжываньне ды прагрэс і польскай нацы, і нацыі беларусаў-літвінаў?

Здаецца, ўсяго ж і трэба засвоіць, што інтэр-нацыянальнае супрацоўніцтва азначае шчырую дапамогу ў цяжкі час найперш нацыі… слабейшай (з боку нацыі мацнейшай). Тым больш, што беларусы-літвіны сталі слабейшай нацыяй не па сваёй віне, а па прычыне больш моцнага, чым на польскі бок, вонкавага імперскага ціску з Усходу.

Гэта — галоўны ўрок, які самы час узяць зь мінулага…

Сёньня патрэбны шчыры клопат прадстаўнікоў любой нацыі пра ўсе іншыя нацыі, аб’яднаныя адзінай задачай выжываньня і забесьпячэньня гістарычнага прагрэсу ў наш дзікунскі (з-за сацыяльных паразітаў) час.

З падобнымі папярэджаньнямі мы ня раз зьвярталіся да прадстаўнікоў польскіх арганізацый, якія лічаць сябе дэмакратычнымі (тым больш арганізацый “крэсовых палякаў”). Гэта мы рабілі й са старонак нашага сайта, і праз каментары да некаторых матэрыялаў на сайце радыё “Свабода” (калі нашы каментары яшчэ выстаўляліся). Адначасна з гэтым мы ня раз прапаноўвалі сабрацца, паразмаўляць. Больш за тое, прадстаўнікі рэдакцыі заўсёды ішлі на сустрэчы, калі самі “палякі” прапанавалі паразмаўляць на конт агульных праблем…

Але, як да сёньня, вынік застаецца нулявым — было альбо поўнае ігнараваньне нашых зваротаў (пасьля іх ніхто з намі на кантакт не выходзіў), альбо нахабнае накіданьне польскай імперскай версіі падзей, калі па запрашэньні польскага боку прыходзілі мы. Нам пры гэтым адводзілася роля тых, хто павінен толькі сядзець, маўчаць і слухаць…

Так было, напрыклад, з нагоды ўрачыстага адзначэньня, арганізаванага “палякамі”, 70-годдзя верасьнёўскіх падзей 1939 года ў Заходняй Беларусі. Тады некаторыя сябры рэдакцыі, а таксама пісьменьнік Васіль Якавенка, які адмыслова прыехаў на сустрэчу зь Менску, прымушаныя былі рабіць дэмаршы, каб прадэманстраваць арганізатарам і прысутным, наколькі абуральна выглядае такая пастава “палякаў” у вачах літвінаў. Тады пры “абмеркаваньні” падзей восені 1939 года на тэрыторыі “Заходняй Беларусі” арганізатары — а сярод іх былі нават ранейшыя актывісты Маладога Фронту Дзьмухоўскі, Руселік — не далі сказаць беларусам ні слова, прысьвяціўшы ўвесь час расхвальваньню жыцьця ў Гародні “пад палякамі”; час быў адведзены нават на апяваньне (сапраўднае апяваньне, пад гітару) сініх бочак, з дапамогай якіх у той час вывозіліся фекаліі з гарадскіх прыбіральняў (каналізацыі пры паляках у Гародні не было), але гарадзенскім беларусам слова дадзена так і не было…

Зразумела, увядзеньне рускіх класаў у польскую школу ў Гародні – гэта не адзінкавы выпадак, які сьведчыць пра разьвіцьцё падзей па сцэнары, пра які мы ўжо шмат разоў папярэджвалі. Толькі на нашым сайце выстаўлена некалькі матэрыялаў, якія сьведчаць, што ў апошнія гады цяпер ужо і на польскую нацыю пачалася агрэсія з мэтай яе істотнага аслабленьня. У гэтым удзельнічаюць як расейская імперыякратыя, так і глабалісцкая сіянакратыя. Успомніце пра падзеі вакол гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага разам з амаль сотняй прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты пад беларускім Смаленскам (інфармацыю, прысьвечаную ходу рассьледаваньня сапраўдных абставін гэтай трагедыі, мы, адзіныя ў Беларусі, рэгулярна выстаўляем на сайце). Успомніце пра адносна нядаўнія падзеі ў Варшаве з нагоды маршу польскіх патрыётаў (http://nashaziamlia.org/2011/11/12/4408/; http://nashaziamlia.org/2011/12/12/4566/) ці пра яшчэ больш нядаўнія падзеі там жа ў сувязі з чэмпіянатам Еўропы па футболе (наступны матэрыял мы прысьвяцім ім). Цяпер, можа, і вам стане бачна, што настаў час і палякаў…

На нашым сайце мы ўжо шмат гадоў выстаўляем сьхему (гл. ілюстрацыю ўнізе), якая тлумачыць прычыны падобных падзей і прадказвае падзеі аналагічнага зьместу ў будучыні. На ёй сімвалічна паказаныя соцыяпаразітныя сілы, якія душаць усе народы Цэнтральнай Еўропы (сёньня найбольш беларускі), разбураючы іх нацыянальна-дзяржаўныя механізмы. 

Дзякуючы гэтай сьхеме становіцца выразна бачным (і мы пра гэта пісалі ня раз), што пасьля таго, як глабальныя сацыяльныя паразіты, на іх думку канчаткова, здушаць нацыянальна-культурныя і нацыянальна-дэмакратычныя памкненьні беларускага народу, наступіць чарга ўкраінскага, грузінскага, летувіскага, латышскага, эстонскага, фінскага, вугорскага, польскага ды іншых народаў…

Сёньня ўжо кожны можа бачыць, як нашы папярэджаньні спраўджваюцца. І ўсё гэта таму, паўтарым, што цяпер па-над усімі еўрапейскімі народамі знаходзяцца такія соцыя-паразітныя монстры як глабалісцкая сіянакратыя, расейская і кітайская імперыякратыі…

І калі нашы нацыі не арганізуюць сумесны супраціў іх разбуральнаму, злачыннаму ціску, нам усім хана!.. Усім, без выключэньняў!

Калі ж некаторыя – напрыклад, тыя ж польскія імперыялісты – разьлічваюць, што названыя глабалісцкія мафіі здушаць толькі беларускі народ і створыць шанц, каб яго каштоўнасьці пад шумок (а таксама пад прыкрыцьцём тэзісаў, што “беларусы – гэта не народ”, што “беларусы самі вінаватыя”) прысабечыць сабе, то гэта вялікая памылка. У такіх варунках глабальныя мафіі прыйдуць у дом кожнай еўрапейскай нацыі. Не адразу да ўсіх, а паступова і па чарзе, з пэўнымі часовымі інтэрваламі.  

Паўтарымся яшчэ раз. Спадары “палякі”, прадбачыць усё гэта элементарна!!! Калі, вядома, імперская сквапнасьць ня засьціць вочы…

2.3.

Адкінуўшы розныя пытаньні, датычныя сітуацыі ўнутры асяродка “беларускіх палякаў” (напрыклад, пытаньне пра журналіста Пачобута, якога цяпер зноў пачалі катаваць зьняволеньнем цяперцы, які, аднак, зьяўляецца журналістам “Газеты выборчай” — выданьня, якое ў Польшчы, абслугоўваючы інтарэсы глабалісцкай сіянакратыі на польскай зямлі, скіравана на разбурэньне і польскага народу, і польскай дзяржавы), давайце адразу пяройдзем да значна больш важкага пытаньня пра тое, як усім нам выйсьці з той сітуацыі, якая цяпер склалася ў Еўропе.

Як нам выратаваць нашы дзяржавы і нашы народы?! – вось яно, пытаньне.

Найперш адзначым, што выйсьці з гэтай сітуацыі можна толькі разам. Думаем, што гэта аксіёма. Усім нам – еўрапейскім народам, якія жывуць на сваіх этнічных тэрыторыях – трэба аб’яднацца. А для гэтага нам найперш трэба зрабіць дзьве рэчы:

— адкінуць імперскія амбіцыі (калі яны ў кагосьці яшчэ ёсьць – немцы, палякі, вугры);

— і аб’яднацца на грунце ідэі абароны нацыянальнай і гістарычнай СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ (бо толькі гэтая гуманістычная каштоўнасьць можа быць прынятая ў якасьці галоўнага прынцыпу нашага сапраўднага аб’яднаньня — таго, што здольна забясьпечыць посьпех).

Гаворачы канкрэтна пра беларуска-польскія стасункі на фоне толькі што адзначанага (адкіданьне імперскіх амбіцый і падпарадкаваньне нацыянальна-гістарычнай справядлівасьці), мусім зьвярнуць увагу, што польскаму боку (найперш менавіта яму) варта засвоіць і прыняць дзьве прынцыповыя рэчы:

па-першае, беларуская этнічная тэрыторыя мае канкрэтныя межы. Гэтыя межы ў свой час былі дакладна азначаныя аб’ектыўнымі навукоўцамі-этнографамі (гл. тут: http://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/; а таксама мапу ўнізе), а таксама названыя бацькамі-заснавальнікамі БНР (гл. тут: http://www.radabnr.org/be/archive/3hramata.htm; http://nn.by/?c=ar&i=16033; а таксама сам дакумент унізе). Аднак гэтыя межы на сёньня ўсё яшчэ застаюцца істотна парушанымі ў т.л. і польскімі імперыялістамі (маецца на ўвазе захопленая імі Беласточчына, якая адзначана як на мапе, так і названа ў дакуменце БНР);

па-другое, нават на тэрыторыі сучаснай РБ большая частка г.зв. “палякаў” на справе ніякімі палякамі не зьяўляюцца. Гэта – апалячаныя беларусы-літвіны (якія апалячваліся, пачынаючы зь XVІІ стагоддзя, працэс працягваецца і сёньня). Толькі нязначная частка беларускіх “палякаў”, якая сапраўды паходзіць з польскіх каланістаў, зьяўляецца сапраўднымі палякамі. Але тады яны, як і іх продкі, якія па загадзе тагачаснага польскага ўраду прыехалі каланізаваць захопленую Беларусь, зьяўляюцца польскімі каланістамі — г.зн. агентамі польскага імперыялізму, г.зн. злачынцамі…

Адсюль атрымліваецца, што сапраўдная нармалізацыя беларуска-польскіх дачыненьняў, якая, яшчэ раз падкрэсьлім, абсалютна неабходная і беларуска-літвінскаму, і польскаму народам (спадзяемся, гэта ўжо бачна ўсім!), магчымая толькі на грунце першапачатковага вяртаньня нацыянальна-гістарычнай СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ. Іншае немагма. Іншым можа быць толькі падман ці самападман (заяўляем гэта абсалютна шчыра), якія пазітыўных вынікаў нікому не дадуць.

Для таго, каб лягчэй асэнсаваць неабходныя крокі па нармалізацыі тэрытарыяльнага пытаньня, разгледзім разьмешчаную зьлева сьхему. На ёй сімвалічна пазначаны два суседнія (і брацкія) народы. Адзін народ (пазначаны лічбай 1) жыў на тэрыторыі дзяржавы, пазначанай шэрым квадратам з чорнымі межамі, а другі (лічба 2) – на тэрыторыі, пазначанай белым квадратам з чырвонымі межамі (гл. зыходны стан А). Аднак аднойчы народ 1 скарыстаўся з часовай слабасьці народу 2 (сквапнасьць замучыла) і захапіў частку яго тэрыторыі (гл. стан Б). На захопленай частцы былі наладжаны гвалт, этнацыд, генацыд,  дыскрымінацыя прадстаўнікоў народу 2. Аднак, праз пэўны час да народу 1 прыйшла бяда. Прычым, вялікая. Каб яе адолець, яму пазарэз патрэбна дапамога народу 2. Ну, і што павінен зрабіць народ 1, каб разьлічваць на дапамогу народу 2?

Думаем, здагадацца няцяжка…

Так, народ 1 павінен спачатку вярнуць народу 2 захопленую тэрыторыю (уся сітуацыя павінна вярнуцца да стану, пазначанага літарай А), кампенсаваць нанесеныя страты, прыгожа выбачыцца перад народам 2…

Што да апалячаных беларусаў, дык тут таксама павінна быць зроблена нешта падобнае.

У Беларусі павінна быць праведзена маштабная і працяглая кампанія па інфармаваньні насельніцтва што да механізмаў апалячваньня беларусаў-літвінаў на іх уласнай зямлі, якое праводзілася польскімі імперыялістамі на працягу апошніх чатырох стагоддзяў. Затым у час вяртаньня ў пашпарты графы “нацыянальнасьць” (вяртаньне гэтай графы павінна адбыцца абавязкова) “беларускім палякам” будзе запрапанавана вызначыцца, хто зь іх лічыць сябе апалячанымі літвінамі (і тады ў пашпарты будзе пастаўлена нацыянальнасьць “беларус-літвін”), а хто – крэсовымі палякамі (гэтым у пашпарты будзе пастаўлена нацыянальнасьць “паляк”). Апошнія будуць папярэджаны, што да іх у Беларусі надалей будзе стаўленьне такое ж, якое было з боку польскіх імперыялістаў да беларусаў захопленых Польшчай Заходняй Беларусі ў 1920-39 гг. і Беласточчыны пасьля 1944 г., а таму ім лепш пераехаць жыць у Польшчу, за Беласток.

Пра такія рэчы, як рашучае спыненьне апалячваньня беларусаў праз “польскі” касьцёл, тэрміновую адмену “карты паляка” і да таго падобнае, мы нават ня кажам… Яны пры беларускай дэмакратычнай уладзе павінны быць тэрмінова спынены.

Усім “палякам”, якія жывуць на Гарадзеншчыне, прапануецца прызнаць і прыняць апісаныя вышэй прынцыпы (як агульныя, так і больш канкрэтныя) як папярэднюю ўмову для будучага супрацоўніцтва па вырашэньні нашых агульных праблем.

Раім пасьпяшацца. Бо працэс сапраўднага інтэр-нацыянальнага супрацоўніцтва паміж народамі, накіраваны на вырашэньне агульных праблем, ужо пачынаецца. І  тым, хто спазьніцца да яго своечасова далучыцца, давядзецца пачынаць з горшых пазіцый…

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь — наша зямля!   

 

Каментары (13)

  1. moonshine:

    Чытаў у адным дарэвалюцыйным царскім часопісе пра тое, як адзін беларускі шляхчыч змагаўся за правы бураў ў Паўночнай Афрыцы …. ў часы калі захлыналася кровью паўстане Кастуся Каліноўскага. Пра апошняе , вядома, у часопісе не ўзгадвавалася……

  2. Darafej:

    Гэты артыкул, дзе рэчы названы сваемі імёнамі, дзе без усялякіх хітрыкаў і боязні быць непаліткарэкінымі выразна сфармуляваны прэтэнзіі да ляхаў. Адказ за ляшскай грамадскасцю і тымі хто сябе так пазіцыянуе.
    Але хачу звярнуць увагу, што выкрываючы варожжыя намеры ад аднаго з суседзяў мы ні у якой ступені не выступаем на баку іншага (менавіта гэта асноўныя папрокі ў наш (беларускіх нацыяналістаў) бок. Маўляй, калі ты супраць ляшскага імперыялізму, то ты за маскоўскі, ці наадварот. Гэтыя людзі ўсё ніяк не уцямюць, што ў беларусаў маюць месца быць свае інтэрэсы, якія разыходзяцца як з маскоўцамі так і з ляхамі.
    Каб не быць галаслоўным, жадаю звярнуць увагу рэдакцыі на становішча з прамаскоўскімі аб’яднаннямі на Віцебшчыне, на тое, што некаторыя прадстаўнікі мясцовай улады рэгіёну адкрыта вядуць прапаганду маскоўскага шавінізму, некаторыя бізнэсоўцы падтрымліваюць грашыма гэтыя ідэалагічныя плыні (вось напрыклад фота адной маршруткі з Полацку garag.org/images/com_sobi2/clients/154_img.jpg&imgrefurl=http://garag.org). Таксама, пытанне так званага “беларускага казацтва”.

    • Рэдакцыя:

      “Маўляй, калі ты супраць ляшскага імперыялізму, то ты за маскоўскі”.
      — — —
      Каб не было падобных папрокаў трэба зьвяртаць увагу нашых людзей, што польскія імперыялісты часта не лічылі грахом уступаць у хаўрус з расейскім імперыялістамі за нашымі сьпінамі, абы разам рабіць злачынствы супраць беларусаў-літвінаў. Гістарычныя прыклады (факты) падобных здрадніцкіх паводзін палякаў вядомыя. Некаторыя прыведзены ў гэтым артыкуле.
      ТАК НА СПРАВЕ, КАЛІ АДКІНУЦЬ МІФЫ, ВЫГЛЯДАЕ ПРАЎДА!

  3. Darafej:

    Прашу выбачыць за недакладную ссылку вось новая: transport-by.by/buses (чытаем надпісы на бусіках)

  4. Litvarus:

    Спрабуя зразумець што адбываецца ў Свеце і ў нашай краіне, я карыстаюся двума правіламі. Першае — вайна нацыянальных культур, (а іншых няма) не ведае перапынкаў і літасці, і другое — вораг майго ворага ёсць мой сябра (залатое правіла). Аб першым правіле напісаў артыкул, які неўзабаве буду рассылаць ( у тым ліку на гэты сайт). Другое — даўно вядомае. Вось як яно працуе. Вораг Расеі ёсць Захад. Аб гэтым вельмі красамоўна сказаў адзін рускій паэт, які амаль усё жыццё пражыў у Нямеччыне і быў дважды женаты на немках. За рэдкім выключэннем (войны на Балканах) Расея ваюе з Захадам. Першымі тут сталіся ВКЛ, а потым РП. Дзякуючы палякам нас не удалося поўнасцью пакарыць і асіміляваць як гэта адбылося з Пскоўшчынай і Вялікім Ноўгарадом. Натуральная цана гэтаму ёсць зпольшчыванне нашых вярхоў.(праца першага правіла) (здіўляе наівнасць рэдакцыі, якая думала, што палякі ў РП будуць лелеяць нашую культуру) Тое, што адбываецца цяпер ў Гародне ёсць следствам слабасці нашай культуры, якую душаць і забіваюць лукашысты. Фактычна мы расейская калонія ( даказваю гэта ў плануемам артыкуле).
    Чачэнцы ваююць з рускімі і таму ўсе ворагі рускіх ёсць іхнімі сябрамі. Вось чаму яны гатовыя ўсю Заходнюю Беларусь лічыць Польшчай. А намі яны, як белымі рускімі, натуральна пагарджаюць тым больш, што мы перайшлі на мову акупантаў, дапусцілі бязмерную русіфікацыю.Як толькі паднімуцца за змаганне за Незалежнасць іншые народы РФ, яны таксама будуць пагаржаць намі. Неўзабаве чукчы і карякі пры слове “беларус” будуць сплёвываць. Рэдакцыя замест таго як ўсе сілы кінуць супраць рускай культуры, пачалі змагацца з польскай ( і значыць з палякамі), чым страцілі магчымых сваіх хайруснікаў. Падняць наш народ з каленяў можа толька адмова ад назвы Беларусь і вяртанне да назвы Літоўская Русь, ці ў скароте Літварусь. Дарэчы, не я адзін такі “вумный”. Наш выбітный палітык пачатку ХХ ст Р. Скірмунт лічыў сябе літварусам.

    • Рэдакцыя:

      Спадар Літварус.
      Немагчыма высьвятляць ісьціну двум людзям, адзін зь якіх карыстаецца фактамі, а другі спарахнелымі міфамі й банальнымі, недакладнымі формуламі.
      Па-першае, вораг майго ворага можа быць і маім ворагам.
      Па-другое, у артыкуле прыведзена маса ФАКТАЎ, як палякі зьнішчалі Вялікалітву-Беларусь у СУПРАЦОЎНІЦТВЕ з расейскімі імперыялістамі, а таксама САМАСТОЙНА, калі ім выпадала такая магчымасьць. А вы ўсё працягваеце тылдычыць пра тое, што “дзякуючы палякам нас не удалося поўнасцью пакарыць і асіміляваць”, а таксама пра тое, што “Ворагам Расеі ёсць Захад [Польшча]”.
      Ужо нават прэзідэнтаў Польшчы Расея зьнішчае ў супрацоўніцтве з… Польшчай, а вы пра “Захад — вораг Расеі”. Зусім іншыя расклады ў сьвеце. Мы іх апісваем. Засвойвайце, пакуль ёсьць магчымасьць…
      Па-трэцяе, колькі б у нас, беларусаў, ні было ворагаў, якія жадаюць нас зьнішчыць ці апанаваць, УСЕ яны — ВОРАГІ. Таму іх усіх трэба ведаць.
      Па-чацьвёртае, ворагам №1сярод 4 названых у Беларускай дактрыне, ствараемай на НАШЫМ сайце, вызначана РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯКРАТЫЯ. А вы пры гэтым пішаце “Рэдакцыя замест таго як ўсе сілы кінуць супраць рускай культуры, пачалі змагацца з польскай ( і значыць з палякамі), чым страцілі магчымых сваіх хайруснікаў”.

      Мы, як нармальныя людзі, глядзім на ФАКТЫ. Тое ж настойліва раім рабіць і вам.

  5. Darafej:

    Гістарычны вопыт падсказвае, што найлепш шукаць падтрымку не ў суседніх краін. Я ўжо аб гэтым пісаў.

  6. Вялікі дзякуй рэдакцыі за артыкул. Канешне, кожны народ думае пра свае інтарэсы, але тут імкнуцца, як з боку польскіх імперыялістаў, так і з боку расейскіх, захапіць чужое, г.зн. то што прыналежыць беларускаму народу. А вось гэта ужо агрэсія. Як толькі агрэсары адчулі нашу слабасць, так і “закружылі над нашай краінай”. Ўся наша бяда ў тым, што ў Беларусі вельмі слабы правіцель. Як бы ён не дэманстраваў жорсткасць да ўсяго беларускага і народа, але ён вельмі слабы. Калі чалавек дагаджае некаму, то ён проста раб. Хіба ж можа раб быць кіраўніком краіны? Апалячаныя беларусы выглядаюць не лепшым чынам. Працаваць на агрэсара – гэта здрада. А наконт братоў – мы адной крыві з усімі індаарыямі, пры тым беларусы ёсць носьбіты продкавай гаплагрупы R1a. Так што брат брата грабіць і “не паморшчыцца”. У такой сітуацыі нам, беларусам, патрэбна быць вельмі абачлівымі.

  7. Litvarus:

    Законы барацьбы такія. што ніколі не змагаецца тры субьекта паміж сабой, толькі два. Пеўні, баксеры, спартовые каманды і г.д.Калі у нас калонія, то нацыяналісты-адраджэнцы змагаюцца супраць каланіяльнай беларусафобскай улады і ўсе сацыял-дэмакраты, адвлекаючы народ на змаганне за Права і Дэмакратыю, трапляюць на чыйся бок. Я лічу, што яны сваёй барацьбой толькі замацоўваюць цяперашній рэжым. Доказ гэтаму ёсць разгром апазіцыі ў 2010 г. Наконт “залатога правіла” — вораг майго ворага ёсць мой сябра. Ў апошняй Светавой вайне ўсе прыгнечаные народы ў калоніях і шматнацыянальных краінах былі ці са зброяй, ці з сімпатыёй на баку фашыстаў-нацыстаў, негледзячы на тое што ф.-н. ставіліся да гэтых народаў як да людзей “нізшай расы”, недачелавекаў. А як інакш растлумацыць што чачэнцы апынуліся супраць нас на баку палякаў, мы ж ментальна да ніх бліжэй чым палякі.
    Пад культурай я разумею не толькі і не столькі мастацтва і літэратуру ( з гісторыяй), а лад жыцця нацый (працы, адпачынку, адносіны палоў, дзяцей і бацькоў і г.д.) Менавіта навязываемый чужой лад жыцця прымушае людзей брацца за зброю.

    • Darafej:

      З якой трасцы вы узялі тое, “што чачэнцы апынуліся супраць нас на баку палякаў”. З аднаго з артыкулаў Кауказцэнтра? Дык гэта неабчым. Гэта асобныя чачэнскія палітыкі могуць рабіць такія заявы, ды і то недальнабачныя. А хутчэй тыя, што сядзяць у эміграцыі у Польшчы і пішуць розную лухту каб зарабіць сабе на жыццё. З такой логікай магчыма зрабіць выснову, што чачэнцы якія жывуць у Беларусі пры цяперцах супраць ляхаў. І тады узнікае пытанне, а на чыім баку чачэнцы у барацьбе беларусаў супраць маскоўцаў? Зразумелаж на баку беларусаў? Ці не? Ну як меней палова. Як жа тады ваша логіка: вораг майго ворага- мой сябр? Выходзіць не усё так як вы кажыця, усё залежа ад абставін. Пры пэўных абставінах вораг застаецца ворагам, а пры іншых можа быць і хауруснікам. Але ён усероўна вораг. Прыклад: СССР, Англія, ЗША — хаўруснікі супраць Фашыстскай Нямечыны. Але глыбока стратэгічна як былі ворагамі, так і засталіся. Так і ў нашым становішчы. Але падкрэслю акалічнасць, што хаўруснікаў трэба шукаць не сярод суседзяў і размаўляць з імі на прамую без пасрэднікаў. Апошнім часам, ляхі замелі такую моду выступаць перамоўнікам-пасрэднікам паміж краінамі былога СССР і Захадам. Але гэта адна з прылад ляшскай знешней палітыкі, каб прапіхваць свае інтэрэсы на усход. Толькі нетрэба адразу вешаць ярлыкі ляхавобства, тут у артыкуле даволі у лёгкай форме гэта тэма узнята і даюцца даволі канкрэтныя адзнакі. Тэма усплыла пра ляхаў. Для аб’ектыўнасьці больш за паловы артыкулаў прысвечаны выкрывацельству маскавітскага шавінізму на гэтым сайце, таму вашы папрокі у ангажаванасьці і аднабаковасьці не адпавядаюць рэчаіснасьці.

  8. Litvarus:

    Дзякуй сп. Дарафею за змястоўнае тлумачэнне. Я згаджаюся, што як палітык я “нішто”. Як — культаролаг, спрабую нешта высветліць, як атрымліваецца — судзіць чытачам.

  9. Darafej:

    Вырашыў дадаць цікавай інфы: http://inbelhist.org/?p=1368

  10. Stralcou-Karwacki:

    Szanounaja Państwa,

    niejak ździuleny tym, szto Państwa nie źwiarnuła uwahu na maju zdradnickuju polskuju imperyjalistycznuju wybarczuju kampaniju u wieraśni 2012 roku u Haradzienskim pawiecie. Dapraudy paustała dumka, szto pilnaść Państwa niejak zaniapała. Nu i wiadoma, ci warta hodnum ludziam naszaj ziamli źwiartać uwahu na taki drobny fakt.

    A na zapyt szanounaha Państwa pra toje jakija naszyja mety — paćwiardżaju, państwa maje racyju, bo naszyja mety:
    -okupacyja Respubliki Biełaruś
    -uwiadzieńnie siudy polskich wojskau
    -nasadżeńnie polskaj mowy etc.

    Miarkuju szto wyszejszaja deklaracyja pasłużyć Państwu paćwierdżańniem Państwa idejau.

    Z nadziejaj szto Państwa nie zabudziecca i budzie u buduczy szyrej aświatlać maju zdradnickuju dziejnaść u intaresach polskaha imperyjalizmu.

    Alaksandar Stralcou-Karwacki

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы