nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Віктар Шэндаровіч: “сёньня нас у Расеі нічога не аб’ядноўвае”

24 лютага, 2013 | 2 каментарыя

На днях вядомы расейскі грамадскі дзеяч і адначасна пісьменьнік-сатырык Віктар Шэндаровіч даў інтэрвю сайту “Дзелавы Пецярбург” (гл. http://www.dp.ru/a/2013/02/15/Ne_snilos_nikakomu_SHarik/). Інтэрвю, прысьвечанае аналізу крыві, узятай “з пальца расейскага грамадства”, выклікала даволі вялікую рэакцыю ў сеціве. Па гэтых дзьвюх прычынах мы выстаўляем большую частку адказаў спадара Віктара і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

 

У Расеі маральны крызіс?

– У маральным сэнсе сапраўды крызіс, таму што сёньня няма ніякай ідэалогіі, нават калі параўноўваць з позьнім Савецкім Саюзам.

Я так доўга жыву, што яшчэ памятаю сумленных камуністаў – людзей, якія ўставалі пры гуках «Інтэрнацыянала» і ня скралі ні капейкі, знаходзячыся на кіруючай партыйнай працы. У выпадку зь цяперашняй уладай ніякай ідэалогіі не было зроду, яны ўсе яе высмоктваюць з пальца, падыходзяць з розных бакоў да гэтай дзяўчыны, але нешта дзяўчына не даецца ніяк… Уся іх ідэалогія – гэта «Байкалфінансгруп», і дэвіз «Было вашае – стала нашае», якія яны рэалізавалі ў поўнай меры. «Адабраць і падзяліць», прычым так, як ня сьнілася ніякаму Шарыкаву, – гэтым яны авалодалі, гэта яны зрабілі, пад гэта яны спрабуюць падагнаць то патрыятызм, то правае, то левае, то Сталыпіна, то сацыяльную ідэю. Поўная эклектыка. Ёсьць галоўная бягучая невербалізуемая задача, яна называецца «застацца ва ўладзе і ацалець». З гэтай задачай яны спраўляюцца, а далей накручваюцца анёлачкі, пазалота, нейкія бразготкі…

Але вялікая краіна, грамадства без ідэі жыць ня можа. Нас сёньня нічога не аб’ядноўвае, мы жывем у поўным распадзе. Расея – гэта зборышча рознанакіраваных інтарэсаў, дзе нікога нішто не аб’ядноўвае, акрамя расейскага пашпарта.

 

І, можа быць, тэлепраграмы «Пражэктарпэрысхілтан».

– Дзясяткі мільёнаў чалавек ужо не глядзяць ТБ, калі вы заўважылі.

Што, уласна, аб’ядноўвае нас з Рамзанам Кадыравым, зь якуцкімі аленяводамі, Жэрарам Дэпардзье (я вам зараз пералічваю грамадзян Расеі)? Адказ: нічога, акрамя паспарціны чырванаскурай. Хаця пасьля таго, як тут з’явіўся Жэрар Дэпардзье, ужо і гэта незразумела: пра што гэтая скарыначка? І гісторыя з Дэпардзье была б сьмешнай, калі б не была сімвалам канчатковага распаду. У дадзеным выпадку Дэпардзье, цалкам прыдатны для ролі Гарганцюа – адыграў ролю гусеня, зь якім вы самі ведаеце што зрабілі.

Як ставіцца да дзяржавы, якая падгандлёўвае грамадзянствам, пры тым што мы ведаем, што рускія, якія жывуць у Расеі па 10 – 15 гадоў, ня могуць атрымаць грамадзянства! Напрыклад, савецкая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў, цяпер беларуская грамадзянка – у яе недастаткова заслуг перад Расеяй.

Колькі часу праходзіць ад распаду маральнага да распаду дзяржаўнага? У розны час па-рознаму, але, відавочна, мы на прамой дарожцы. Прычым, заўважу – вядуць да распаду тыя, хто гучней за ўсё крычыць пра патрыятызм.

Гэта таксама традыцыйна: у 1990-м годзе на Другім зьездзе Савету народных дэпутатаў акадэмік Сахараў прадпрымаў тытанічныя намаганьні, каб захаваць СССР. Ён прапаноўваў новую федэральную дамову. Ясна было, што гэтую дамову ўжо не падпісалі б краіны Прыбалтыкі, але Украіна, Беларусь, Казахстан падпісалі б на новых асновах, беручы за аснову ЗША ці Швайцарыю. На Сахарава затупалі нагамі, яго зганялі з трыбуны, крычалі: «Здраднік!» Праз год Саюз проста разламаўся і сышоў у нябыт. У выніку трэба канстатаваць, што Сахараў спрабаваў захаваць Савецкі Саюз, а Палітбюро ЦК КПСС зрабіла ўсё, каб ён распаўся.

Сёньня мы, так званыя здраднікі, з усіх сіл намагаемся захаваць Расею ў яе цяперашніх межах. Але гэта немагчыма зрабіць пры сёньняшняй падатковай палітыцы! Залатая Арда брала з рускіх княстваў 10% падатку, а вы ў курсе, колькі бярэ Федэральны цэнтр? Часам – 8 разоў па столькі! Гэта восем Батыяў. У Арды была пісьменная падатковая палітыка. Калі б яны бралі восемдзесят, ім бы зладзілі Кулікова поле значна раней. Ня можа існаваць арганізм з рознымі групамі крыві, ня могуць спалучацца Ілюмжынаў, Кадыраў і «Сколкава». Там, дзе ёсьць дзяржаўнае рэйдэрства, «Байкалфінансгруп», – там ня будзе ніякай Сіліконавай даліны. Сёньня самы лепшы бізнес – гэта палітыка, блізкасьць да Цела. Табе ня трэба біцца за паўадсотка рэнтабельнасьці, як на Захадзе. Навошта, калі можна проста наехаць і адабраць. Можна быць сынам яго аднакашніка, і ты ў 27 гадоў будзеш буйным банкірам, і ў якасьці бонуса табе яшчэ можна будзе зьбіваць людзей на пешаходным пераходзе без наступстваў.

 

– Шмат хто кажа і пра маральны крызіс апазіцыі – успамінаючы і абвінавачваньні ў адрас Агадамава, і справу Кабанава.

– На Агадамава нічога няма, усё гэта проста высмактанае з пальца, няма ніякай крымінальнай справы ў Нарвегіі. У выпадку з Кабанавым мы маем справу з класічным сафізмам: ведаеце, агуркі сьмяротна небясьпечныя, таму што ўсе, хто еў агуркі, памерлі. Сярод 100 тыс. чалавек, якія выйшлі на пл. Сахарава, быў адзін забойца – і што з гэтага? У Астанкіна знайшлі прычынна-выніковую сувязь! І ніякіх довадаў, акрамя гэтага.

Вытворчасьць у краіне дэградуе, але яшчэ мацней здэградавалі СМІ, па меншай меры электронныя. У дэмакратычным грамадстве СМІ актуалізуе праблему, якая пачынае абмяркоўвацца грамадствам гучна і падрабязна, і на выхадзе тэлегледачы становяцца выбаршчыкамі! У Францыі, ЗША круглымі суткамі па тэлебачаньні абмяркоўваюць вострыя праблемы: мігрантаў, вайну ў Іраку… Хто пераканае тэлегледача, той і зробіць яго сваім выбаршчыкам. Сістэма працуе. Гэта і ёсьць функцыя СМІ: ня проста пар выпусціць, а актуалізаваць праблему.

У краінах дэмакратыі журналісты прыбіралі прэзідэнтаў. Амерыканскі Буданаў ня стаў нацыянальным героем, ён стаў нацыянальнай ганьбай. А журналісты, якія распавялі пра Гуантанама, не былі забітыя, а атрымалі Пулітцэраўскую прэмію. А ў нас з усіх забойцаў чачэнцаў атрымалі тэрміны ўсяго два чалавекі. Назваць вам людзей, якія давялі гэтую справу да рассьледаваньня? Паліткоўская, Эстэмірава, Маркелаў. Яны ўсе забітыя. Адну справу яны давялі да прысуду – і нікога няма ў жывых – вось прапорцыя. У такой краіне ня можа быць Цукерберга, Гейтса, Сіліконавай даліны – гэта ўсё тоне ў карупцыйнай іржы. Бізнэсмэны, якія мяркуюць, што ўсярэдзіне гэтай Нігерыі можна працаваць, як у дацкай эканоміцы, займаюцца самападманам.

 

– Якая альтэрнатыва? Бо апазіцыя ня можа дамовіцца.

– Так яны і павінны высвятляць адносіны ў парламенце – Піянткоўскі, Сабчак, Тор! Гэта і ёсьць палітыка. Што значыць «падтрымліваць апазіцыю», калі мы гаворым пра бізнэс? У ЗША, у Францыі гэта нармальна. Рэспубліканцы ва ўладзе, а Біл Гейтс падтрымлівае дэмакратаў. І да яго не прыходзіць падатковая, у яго не забіраюць бізнэс. Калі ў нешта ў Расеі варта ўкладацца, то гэта аднаўленьне сістэмы, дзе будуць сумленныя выбары з роўнымі магчымасьцямі, дзе будзе незалежны суд, які бізнэсмэнам таксама спатрэбіцца.

Вось ёсьць Вольга Раманава і «Русь сидящая», яна займаецца прававым дэмакратычным ціскам на суды. Гэта трэба ці ня трэба бізнэсмэну? Ці ён думае, што Казлова пасадзілі, а яго не пасадзяць?

 

– А што вы думаеце пра прысуд Квачкову, які атрымаў 13 гадоў за намер захапіць склад ва Ўладзімірскай вобласьці?

– Як вы здагадваецеся, я не адчуваю моцнай сімпатыі да Квачкова, але пакараньне абсалютна непрапарцыйна пагрозе і таму адскочыць у лоб, як кожная гістарычная несправядлівасьць.

Сёньня ёсьць бізнэс, рынак, зьявілася пакаленьне людзей, якія нешта разумеюць у эканоміцы. Але ўсё гэта можа абрынуцца ў адну секунду, таму што слабасьць сістэмы вызначаецца слабасьцю слабага вязьма. І абсалютна ўсё роўна, якія ў вас мышцы, калі ў вас рак: ваша ўменьне скакаць у вышыню вам не спатрэбіцца. Адна лічба ў аналізе крыві – і ўсё, астатнія ідэальныя паказчыкі ўжо нічога ня вартыя. У грамадстве з такім узроўнем карупцыі і нязьменнасьцю ўлады, страчвае сэнс усё астатняе.

У нас няма бізнэсмэнаў, у нас ёсьць рабы. І алігархі – рабы, проста вельмі багатыя. Раба можна публічна зьняважыць, а ён пасьля гэтага будзе нам ручку цалаваць. Таму што чалавек, якому заўтра можна даць лішнія 4 млрд. з казны або пасадзіць, не зьяўляецца бізнэсмэнам.

 

– Адносіны Пуцін/Дзерыпаска ці Пуцін/Хадаркоўскі існуюць на ўсіх узроўнях улады?

– Вядома. У які б рэгіён я ні прыязджаў у нулявых гадах, мне распавядалі гісторыю пра Хадаркоўскага, толькі зь іншымі прозьвішчамі.

Калі Ігару Іванавічу гэта можна зрабіць зь Міхаілам Барысавічам (Хадаркоўскім. – Рэд.), то чаму маёру ФСБ гэта нельга зрабіць зь мясцовым бізнэсмэнам?

Дарэчы, словазлучэньне «спрэчка гаспадарчых суб’ектаў» належыць Хакамадзе – яна езьдзіла ў Амерыку тлумачыць, каб яны не хваляваліся за НТВ. А Чубайс казаў, што рускае войска адраджаецца ў Чачні. Сістэмныя лібералы зрабілі стаўку на Пуціна ў практычным сэнсе, яны шчыра лічылі, што спачатку трэба вычысьціць эканоміку, а потым ужо займацца правамі чалавека, свабодамі. Але далей высьветлілася, што зададзеныя новыя правілы гульні, даволі афрыканскія, а эканоміка з гэтымі правіламі таксама атрымліваецца афрыканская. Пра гэта мне, не дамаўляючыся, распавядаюць сёньня і банкіры, і вытворцы…

Дыягназ адзін: дэградацыя вытворчасьці, выміраньне стандартаў якасьці, тэхналогій. Гуляць у доўгую гульню нецікава. Навошта? Якая можа быць персьпектыва на 50 гадоў?! Купіць кітайскае, ледзь падправіць і прадаць даражэй! Я не тэхнолаг, не банкір, не эканаміст, я бяру аналіз крыві толькі з грамадскага пальца – але кровазварот жа адзін.

 

Цяпер дня не праходзіць безь якіх-небудзь новых ператрусаў ва ўладных структурах ці публічных разносаў, як у выпадку з Білалавым.

Сёньня няма ніякіх 1930-х хоць бы таму, што для масавых рэпрэсій патрэбна ідэалогія. Рэпрэсіі ёсьць, але яны носяць кропкавы характар у дачыненьні да лідэраў апазіцыі. А ў выпадку з Білалавым гэта гульня на апярэджаньне. Скраў «не па чыне», стала ясна, што зараз выбухне грамадскі скандал. І, з майго пункту гледжаньня, Пуцін вырашыў ударыць на апярэджаньне.

А хто паставіў гэтых людзей? Яны што, з Марса прыляцелі? Іх Навальны прызначыў? Апазіцыя? Ён 13 гадоў кіруе гэтай краінай. І кожны раз як Бог з машыны зьяўляецца і кажа: як, вы крадзеце? Фу-фу-фу!

У дэмакратычнай сістэме гэта немагчыма, а тут ён сам выступае ў ролі Госпада Бога. Толькі карысна памятаць, чым скончыліся 42 гады бесперапыннага шчасьця народнага ў Лівіі.

Гэта яго праблема, але гэта ўжо і наша праблема – ён ня можа ўжо сысьці ад улады, ён надта добра разумее, што ён ужо ня можа пайсьці на дыбачках, ціха аддаўшы ўладу. Інтанацыя Інтэрнэту моцна зьмянілася за год. Там ужо кроў, праламаныя галовы, гады ў турме – а ня проста «мяне выгналі з НТВ» узору 2001 года. Пуцін разумее, што проста так пайсьці й стаць Сарказі ўжо не атрымаецца…

Ён выдатна разумее, што яму ўжо нельга сыходзіць. Ён ужо сам сябе прыкаваў, як той аўстрыйскі кулямётчык.

Адэкватнасьці няма і быць ня можа, таму што ён ужо сілкуецца той інфармацыяй, якую яму даюць людзі, якія баяцца яго засмуціць. Гэта тыпавая праблема ўсіх аўтарытарных рэжымаў: яны спачатку перамагаюць вольную журналістыку, а потым становяцца ахвярай уласнай недасьведчанасьці. Чаўшэску быў упэўнены, што ў яго 100%-вы рэйтынг, за дзень да расстрэлу, таму што яму ніхто ня мог дакласьці пра рэальнае становішча спраў.

Галоўны ўрок гісторыі, казаў Бернард Шоў, заключаецца ў тым, што ніхто не выносіць урокаў з урокаў гісторыі. А мы маем справу з троечнікамі. У іх няма гістарычнага мысьленьня і ўзяцца няма адкуль. Калі людзі з такім сьветаглядам і манерамі пачынаюць кіраваць дзяржавай, на выхадзе мы маем тое, што маем.

Альфрэд Кох – персона неадназначная, але дасьведчаная. У сваім блогу ён нядаўна напісаў пра тое, як у перыяд Балотнай і Сахарава група сістэмных лібералаў, якія маюць доступ ва ўладу, учыніла мазгавы штурм на тэму плаўнага сыходу ВВП ад улады. І быццам бы нават прыдумалі яны такі складаны механізм, але, як піша Кох, усё гэта абламалася па простай прычыне: яны не знайшлі чалавека, які пагадзіўся б усё гэта яму перадаць.

Страшна! На гэтым скончылася сістэмная ліберальная дэмакратыя. Ніхто ня можа сказаць, як у Шварца: «Ты голы, стары дурань! Разумееш? Голы, голы!»

Самае слабае вязьмо ў Расеі сёньня – гэта грамадзянская супольнасьць. І, на жаль, бясплатны таджык і дарагая нафта – не замена свабодзе і закону”.

 

Ад рэдакцыі:

Мы хочам зьвярнуць увагу на тры моманты.

Па-першае, дыягназ ставіцца аўтарам збольшага верны. Сёньня вельмі шмат людзей у Расеі й за яе межамі кажуць: Расея на мяжы развалу. Цэнтрабежныя тэндэнцыі перавагаюць над аб’яднаўчымі, і гэтая зьява мае глыбока заканамерны характар.  

Па-другое, калі пазнаёміцца з каментарамі беларусаў на гэты матэрыял (напрыклад, тут: http://www.charter97.org/be/news/2013/2/21/65701/), дык адным з дамінуючых меркаваньняў зьяўляецца парадаксальнае і адначасна глыбока сэнсоўнае выказваньне: “У нас [у Беларусі] бадай што горш. Але магчыма гэта і лепш…”. Лепш, вядома, ня ў сэнсе, што Беларусь чакае распад, а ў тым, што ў нас кардынальныя зьмены могуць адбыцца раней, чым у Расеі. Акрамя таго, у нас сапраўды ёсьць шанц на станоўчую будучыню.

Трэцяе. Мы заклікаем нашых чытачоў занадта не захапляцца ліберастычным крытыканствам Шэндаровіча і такіх людзей, як ён. Крытыкаваць тэрытарыяльных імперыялістаў на фінальным этапе распаду іх імперыі лёгка, а вось падаць ўласныя канструктыўныя палітыка-эканамічныя планы (праграму) нашмат цяжэй. Больш за тое, такія планы шэндаровічамі старанна хаваюцца, як мінімум, замоўчваюцца. Калі ж азнаёміцца з “канструктыўным праектам”, напрыклад, усё таго ж Шэндаровіча, дык ён для многіх нармальных людзей акажацца ня менш непрывабным, чым сёньняшняя практыка расейскай тэрытарыяльнай імперыякратыі, крытыкуемая гэтым сатырыкам.

Вось адно зь меркаваньняў Шэндаровіча, якое мы сёньня знайшлі ў сеціве і якое датычыць яго ўласных уяўленьняў пра сьветлую расейскую будучыню (http://www.kcblog.info/2013/02/blog-post_5465.html): «Стаўленьне да любой дзяржавы вызначаецца па яе стаўленьні да гомасексуалізму. Калі геяў ня любяць – значыць у краіне дэспатыя». Адной гэтай фразы дастаткова, каб зразумець, што Шэндаровіч – звычайны агент глабальнага сіянізму-ліберастызму.

З усімі вынікаючымі…

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Цікава, што на сайце грані.ру праблема геяў таксама выйшла на першы плян.
    Нейкія ідыёты, разбураюць цывілізацыю …

  2. Litvarus кажа:

    Калі б праблема гомасексуалізма стаяла адна, а ва усім было б ўсё добра, гэта было б яшчэ цярпіма. Але яна частка таго што зауважана сучаснымі мысліцелямі. Бодрійяр:” Эта социально-историческая мутация прослеживается во всём. Так эра симуляции повсюду открывается возможностью взаимной подстановки элементов, которые раньше были противоречивыми или диалектически противоположными. Всюду идёт одно и то же “порождение симулякров”: взаимные подстановки красивого и безобразного в моде, левых и правых в политике, правды и лжи во всех сообщениях массмедия, полезного и бесполезного в бытовых вещах, природы и культуры на всех уровнях значения. В нашей системе образов и знаков исчезают все основные гуманистические критерии ценности, определявших собой вековую культуру моральных, эстэтических, практических суждений. Все становится неразрешимым – характерный эффект господства кода, всецело основанного на принципе нейтрализации и неотличимости. Это, так сказать, мировой бардак капитала – не для проституции, а для субституции и коммутации, для подмены и подстановки”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы