nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Барадач, Падгол, Мурашка. Ідэнтыфікацыя 4

4 сакавіка, 2013 | 11 каментарыяў

Нядаўна ў сеціве разгарэлася цікавая дыскусія паміж некаторымі беларускімі грамадска-палітычнымі дзеячамі, добра вядомымі ў колах, апазіцыйных цяперашняму беларусафобскаму рэжыму. Ініцыятарам яе стаў Уладзімір Падгол, які ў сваім блогу на сайце “Беларускі партызан” зрабіў “ідэнтыфікацыю” Ўладзіміра Барадача (гл. тут: http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15434/). У гэтую справу ўмяшаўся Яўген Мурашка, які выказаў сваю порцыю меркаваньняў. І разгарэлася… Паколькі ўзьнятыя ў дыскусіі пытаньні падаліся нам дастаткова важнымі для вырашэньня шэрагу ключавых праблем агульнанацыянальнага маштабу, мы вырашылі ня толькі зафіксаваць пазіцыі бакоў на нашым сайце (пры гэтым нязначна скараціўшы, адрэдагаваўшы матэрыял, тое-сёе пераклаўшы на мову), а і разьвілі тэму. Атрымаўся досыць вялікі матэрыял, які падаецца ніжэй.

Рэдакцыя.

 

 

1.

У самым пачатку сваёй першай часткі “Ідэнтыфікацыі” палкоўніка Ўладзіміра Барадача (http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15434/) Уладзімір Падгол ставіць пытаньні: “Якому Барадачу верыць: палкоўніку ГРУ? БЗВ? СНВ? Адвакату д’ябла і будучаму целаахоўніку Лукашэнкі? Ці змагару за адраджэнне нацыі?”

А далей прыводзіць зьвесткі з біяграфіі Барадача, факты яго палітычнай дзейнасьці, узятыя адсюль: http://resurs.by/general/soc/150-borodach.html.

“Палкоўнік запасу. У 1970 годзе скончыў Мінскае сувораўскае вайсковае вучылішча, у 1974-м – Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, у 1986-м – Вайсковую акадэмію імя Фрунзе. У 1981-83-м удзельнічаў у ваенных дзеяньнях у Аўганістане, мае баявыя ўзнагароды СССР й іншых краін, атрымаў два раненьні й кантузію. У войсках сьпецыяльнага прызначэньня ГРУ прайшоў усе камандныя пасады. Да моманту распаду СССР камандаваў 5-й брыгадай сьпецыяльнага прызначэньня, дыслакаванай у Мар’інай Горцы пад Менскам. 8 верасьня 1992 прыняў прысягу БЗВ. За патрыятычную дзейнасьць быў звольнены з шэрагаў узброеных сілаў. У 1994 працаваў на перамогу Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах. Падчас палітычнага крызісу (імпічменту прэзідэнту ў 1996-м) зьвязаў сябе дамоўленасьцю з Шарэцкім аб уводзе падраздзяленьняў Узброеных сіл на абарону Вярхоўнага Савету. Пасьля завяршэньня падзей атрымаў ад уладаў прапанову ўступіць на службу ў якасьці прадстаўніка Беларусі ў НАТА (генеральская пасада). Адмовіўся! У інтэрвю газеце “Свабода” напярэдадні “рэферэндуму-96”, якое называлася “Першы прэзідэнт – мая апошняя памылка“, Барадач запэўніваў, што ніколі больш не падтрымае Лукашэнку. У 2008 падчас захопу Расейскімі войскамі тэрыторый Грузіі са зброяй у руках ваяваў на баку Расеі. У 2009 г. у інтэрвю Канстанціну Скуратовічу заявіў: “Калі краіну пакінуў Бог, застаецца спадзявацца толькі на д’ябла [Лукашэнку]”. Аднака у 2012-13 гг. Барадач зноў стаў зацятым праціўнікам Лукашэнкі. Называе яго д’яблам, а Пазьняка – геніем “.

Далей Падгол падае шэраг цытат палкоўніка Барадача, зь яго інтэрвю Канстанціну Скуратовічу (6 ліпеня 2009 г.) “Калі краіну пакінуў Бог, застаецца спадзявацца толькі на д’ябла” (поўны тэкст інтэрвю тут: http://resurs.by/general/soc/150-borodach.html)

Ул. Барадач:

“… Сёньня ў яго [Лукашэнкі] ёсьць шанец увекавечыць сваё імя ў гісторыі Беларусі, зрабіўшы яе на самай справе міралюбнай дзяржавай у цэнтры Еўропы, сапраўдным мостам паміж цывілізаваным Захадам і яшчэ дзікаватым Усходам, які яшчэ не зрабіў цывілізацыйнага выбару … Ня будзем гэтак строгія і ў дачыненьні да яго маральнага аблічча, у палітыцы часта вялікія справы вяршыліся цалкам амаральнымі асобамі…

… Прэзідэнт прапаноўваў краіне сысьці ў Расею, што называецца, на зусім і назаўсёды. Мы энергічна пярэчылі. Але прыйшоў час, ён рэальна ацаніў сітуацыю і зусім пэўна выказваецца на карысьць Еўропы…

… Дэмагогія … Парадаксальна тое, што зь яе дапамогай ён (Лукашэнка) цягне Беларусь у Еўропу. Хай іншы рабіў бы гэта больш годна, але ў палітыцы важны ў першую чаргу вынік … Як гэта ні абразьліва для многіх, але менавіта яму, як я лічу, давядзецца аднаўляць перапыненую сувязь часоў, вяртаючы Беларусі статус, які быў адняты калісьці Расейскай імперыяй…

… У той жа час ён (Лукашэнка) не здраджвае інтарэсаў сваёй галоўнай саюзьніцы (Расеі), чым яго ўжо даўно дакараюць расейскія палітычныя радыкалы – вядзе свой ​​карабель да мэты паміж Сцылай і Харыбдай.

… Голыя абвінавачваньні ў адрас Лукашэнкі ды гульня на яго цяжкасьцях нічога добрага не прынясуць. Яны толькі справакуюць выкарыстаньне сілавых мер, якія ўрэшце будуць усімі апраўданы.

… Што рабіць? Павесіцца і ня жыць? Ці ўсё ж змагацца ня супраць Лукашэнкі на дадзеным этапе, а за Беларусь, за яе будучыню, за ўсіх нас. Бо, кажуць, калі краіну пакінуў Бог, застаецца спадзявацца толькі на д’ябла.

… Захаваньне суверэнітэту адпавядае інтарэсам Лукашэнкі … Беларусь абаронена ад ўварваньня “трэцяй сілы” (Расеі), якая цалкам можа ўвесьці палітычны працэс у выгаднае для сябе рэчышча і надоўга закрыць краіну для зьнешняга сьвету. Нават для ажыцьцяўленьня кантактаў са сваякамі за мяжой давядзецца зьвяртацца да пасярэдніцтва вярхоўнай маскоўскай улады. Як гэта ўжо было…

… Калі практычнымі вынікамі палітыкі Лукашэнкі зьяўляецца ўмацаваньне незалежнасьці краіны, рост дабрабыту людзей, нейтралітэт, добрасуседства, умацаваньне хрысьціянства, дык што ня так? Бо альтэрнатывай руху ў Еўропу, па абставінах разам з Лукашэнкам, можа быць толькі палітычнае і эканамічнае гібеньне, якое можа скончыцца цалкам добраахвотным уваходжаньнем у непрадказальную Усходнюю Імперыю.

… Аўтарытарызм? Не забывайце, што мы ўсе выйшлі з Гулага … У пераходны перыяд аўтарытарызм часам неабходны, а часам і непазьбежны.

… Сёньня без удзелу Расеі зьмяніць Лукашэнку немагчыма. Але, на шчасьце, ён за гэтыя гады не стаў крамлёўскім васалам…

… Што тычыцца Гітлера, то ён таксама быў пасьлядоўным палітыкам, таксама перасьледваў асабістыя інтарэсы, якія вызначаюцца ня толькі матэрыяльнымі меркаваньнямі, але й ідэальнымі. У краіне былі створаны перадумовы для таго, каб яго ідэалогія перавярнула ўвесь сьвет. Але ідэалы яго вызначаліся асаблівасьцю яго асобы, па форме супадалі зь інтарэсамі нямецкага народу, але цалкам пярэчылі яму па зьмесьце. Хаця дзякуючы асаблівасьцям сваёй асобы, Гітлер здолеў уцягнуць народ у жахлівую самаразбуральнай бойню.

… Усім амбіцыйным палітыкам, патрыётам трэба засяродзіцца на канструктыўнай і пасільнай працы на карысьць Айчыны, садзейнічаць умацаваньню пазіцый у Еўропе і набіраць сілы. Для гэтага цяпер патрэбны Лукашэнка. Калі зь ім што-небудзь здарыцца, то на яго месца стануць настойліва прасоўваць кагосьці з крамлёўскіх стаўленікаў…

… Раней апазіцыя магла быць адзінай, калі станавілася антылукашэнкаўскай, цяпер яна можа здабыць адзінства, аб’яднаўшыся вакол стваральнай мэты – ўзьяднаньня зь Еўропай і наступнай еўрапейскай жа мадэрнізацыяй ўсіх грамадскіх і дзяржаўных інстытутаў. А Лукашэнка – адзін са сродкаў дасягненьня мэты, своеасаблівая “гаворачая прылада” грамадства і дзяржавы ў гэтай справе…

… Ці не складзецца так, што апошнім маім паплечнікам апынецца экс-першы прэзідэнт краіны. І давядзецца займацца вельмі небясьпечнай справай аховы яго асобы ад замахаў яго ж былых ахоўнікаў… “

А далей Падгол цытуе віншаваньне Ул. Барадача з нагоды 23 лютага 2013 года: “Спадзяемся, да ўсіх абаронцаў [Айчыны] дойдзе разуменьне таго, што Радзімай кіруе чалавек, які захапіў уладу ў выніку свавольства і гвалту і які па сваіх асабістых маральна-псіхічных якасьцях ня можа знаходзіцца на якой-небудзь кіруючай пасадзе, тым больш ўзначальваць краінуДыктатар ва ўгоду сваім капрызам перашкаджае развіцьцю ўзаемавыгадных адносін зь Еўропай, Расеяй і, такім чынам, велізарны патэнцыял добрасуседства не рэалізуецца, а беларусы штогод губляюць значныя выгады”.

(канец цытаваньня матэрыяла).

 

2.

У адказ на гэты выступ Яўген Мурашка даслаў Уладзіміру Падголу наступны каментар:

“Спадарства. Можна па-рознаму ставіцца да гэтай інфармацыі. Вядома, ёсьць спрэчныя моманты, але…

Асабіста для мяне гэта “індэфікацыя” самаго сп. Падгола. Бо неяк “своечасова” зьявіўся гэты матэрыял. Ён не зьявіўся летась, а менавіта цяпер, калі стала відавочнай падтрымка РНА (Рада Нацыянальнага Адраджэньня пад кіраўніцтвам Ул. Барадача) у беларускім грамадстве. Бо альтэрнатывы нацыянальнаму адраджэньню няма”.

Падгол у сваю чаргу сярод шматлікіх каментароў на свой першы артыкул абраў менавіта гэты каментар Мурашкі й напісаў 2-ю частку “Ідэнтыфікацыі”. На гэты раз яна была прысьвечана ня толькі палкоўніку Барадачу, а адраджэнцу Мурашку (гл. http://www.belaruspartisan.org/blogs/podgol/15440/).

“Чытаючы каментары, падумаў, што настаў час распачаць сур’ёзную размову аб параметрах нацыянальнага лідара. Вядома ж, што ў кожнага з Вас яны свае, але рэакцыя Мурашкі на маю “ідэнтыфікацыю” падштурхнула мяне паспрабаваць патлумачыць сваю пазіцыю ды высьветліць пазіцыю апанэнтаў. Пачнем з назоваў рэчаў.

Паважаны Яўген. Пра якую РНА вы пішаце ў сваім каментары? Калі я нешта прапусьціў, тады выбачаюся, але дагэтуль стваральнік снв (Совета национального возрождения) толькі так і называў свой твор – па-руску. Я ня бачыў ніводнага тэкста пра снв па-беларуску. Увогуле ад палкоўніка не чуў і не чытаў па- беларуску ніводнага слова. Тады пра якое нацыянальнае адраджэньне вы вядзеце гаворку? Можа, пра “руских са знакам качества”?

Вы, спадар Мурашка, заклапочаны тым, што мой матэрыял “не зьявіўся у мінулым годзе ці трохі пазьней. Менавіта тады, калі стала відавочнай падтрымка РНА у беларускім грамадстве”. Калі снв эфектыўная арганізацыя, а мой матэрыял лухта, тады чаго ж вы хвалюецеся? Людзі разбяруцца і пойдуць за сваім кумірам “шчыльнымі радамі”. Але ж заўважце, што нічога майго ва ў “ідэнтыфікацыі” няма, а толькі цытаты палкоўніка і вісяць яны ў інтэрнэце аж тры гады!!! Ня зараз яны зьявіліся. Вы проста не карыстаецеся інтэрнэтам як след.

Больш за тое, я ўвогуле не зьбіраўся ніяк рэагаваць на снв, у якое ўваходзіць на сёньня два чалавекі. Але мяне ўзрушыла віншаваньне палкоўніка з днем вайскоўца ў дзень, калі немцы акупавалі Менск, Беларусь [гаворка пра 1918 год. – рэд.], а “красная армія” тым часам ня толькі не змагалася за нашу Радзіму, а тадышныя ваяры з камуністычнымі білетамі зьбеглі з Беларусі як пацукі. Віншаваньне палкоўніка 23 лютага апынулася для беларусаў, якія мараць пра нацыянальнае адраджэньне, зьдзекам.

Што, ня так, спадар Мурашка?

Вось вам першы пункт чарговай ідэнтыфікацыі. Няўжо вы хочаце, каб Рада Нацыянальнага Адраджэньня (дакладней снв) прапагандавала “23 февраля” як вайсковае сьвята?

Я не хачу, каб існавала арганізацыя з такой каштоўнасьцю. Я не хачу, каб такі лідар зьдзекаваўся з нас.

Пускавым чыньнікам, які штурхнуў мяне зрабіць ідэнтыфікацыю палкоўніка, паслужыла яго абраза ў мой бок. Вось яна.

Бородач:Если провести аналоги между Лукашенко и категорией людей типа Подгола, то они великолепно гармонируют и дополняют маразм друг друга. Лукашенко разрушает Беларусь, а Подгол подыгрывает ему, периодически зачитывая под одеалом исторические эпизоды, понравившиеся в детстве. Но есть и различия. Лукашенко живет в реальном мире, воздействует на сознание реальных людей и манипулирует в своих интересах их сознанием. Один живет настоящим, другой предлагает людям окунуться в далекое прошлое, жить иллюзиями. Вот почему Лукашенко правит и вытирает Подголом ноги 19 лет. Армия, МВД, люди будут менять Лукашенко и за них надо бороться. Подгол роется в архивах, стоя на коленях, читает листы Калиновского, а Бородач как Калиновский борется за Беларусь, принимает присягу 8 верасня (за что уволен из армии), теряет в борьбе своих соратников. Никто не пойдет за ортодоксами и шутами, надо влиять на людей и жить их жизнью, они приведут нас к власти и дадут возможность работать в архивах, возрождать Б”.  

Я б мог у стыле палкоўніка адказаць яму пра еўрапейскую пухавую коўдру, ахінуўшыся якой, ён строчыць свае абра́зы, лупцуе дыктара па срацы сваім языком, ведаючы, што пухавік той на тэрыторыі Нямеччыны яму як бронекамізэлька.

Але ж цяпер справа ў іншым. Барадач так лёгка, ці па сваёй дурасьці, ці проста як “цёмны армейкі бот” зганьбіўшы “Ліст з-пад шыбеніцы Каліноўскага”, зганьбіў тых беларусаў, якія зачытвалі Ліст Каліноўскага на розных інтэрнэт сайтах ці пісалі дыктоўку Каліноўскага, седзячы ля радыё “Свабода”, кампьютэраў.

Асабіста я ня змог начытаць, я арганізоўваў начытку, а потым пісаў ля кампутара: і са словаў Арлова, і са словаў Зінаіды Бандарэнкі, Някляева. Я пісаў са словаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, навукоўцы, канструктара ракетнай тэхнікі, беларускага дзеяча Барыса Кіта (дарэчы Барысу Кіту 102 гады і чытаў ён ня ў ложку, а стоячы), пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана, пасла Чэхіі ў Беларусі Іржы Караса, гісторыка, вэтэрана Радыё Свабода Янкі Запрудніка, дырэктара Беларускага інстытута культуры і мастацтва Вітаўта Кіпеля, музыкі і журналіста Данчыка. Пісаў я словы Каліноўскага, якія агучвалі мастакі суполкі Пагоня Аляксей Марачкін, Купава… Я пісаў са словаў маці рэпрэсаваных палітыкаў Галіны Сіўчык, чые сыны пакутуюць ад рэпрэсіяў і ня могуць жыць побач зь ёй. Пісаў са словаў маці тэлеаператара Завадскага, якога забілі каты паслугачы дыктатара.

А першым начытаў тэстамэнт Каліноўскага Зянон Пазьняк.

Ня змог я начытаць дыктоўку Каліноўскага таму, што апынулася столькі жадаючых начытаць ягоны тэстамэнт нам, нашым дзецям і ўнукам, што рэсурсаў сайтаў не хапіла. А я, як ініцыятар і арганізатар ня мог у гэтай справе стаць карупцыянерам – выкарыстаць статус арганізатара, каб трапіць на экран. А шмат дыктовак напісаў таму, што хацеў спраўдзіць, ці мажліва пасьпець напісаць за тымі, хто дыктуе, бо ў кожнага свой тэмп начыткі, свая хуткасьць.

Дык вось, спадар Мурашка, калі Барадач ужыў зьдзек над Каліноўскім, ягоным тэстамэнтам, тымі, хто чытаў і пісаў ягоны “Ліст”, сьцярпець гэта мне не ўдалося. Так і з’явілась “ідэнтыфікацыя”.

У чым, на мой погляд, была каштоўнасьць дыктоўкі Каліноўскага для нашага грамадства, для адраджэньня?

Па першае, шмат людзей, моладзі ўпершыню пачулі тэстамэнт Каліноўскага. Бо ў школах яго ўжо не вывучаюць. Па-другое, публічная начытка тэстамэнта была своеасаблівым тэстам для будучага нацыянальнага лідара.

Вось тут, мяркую, палкоўнік і пракалоўся. Ён, як чорт пры выяве крыжа, жахнуўся і вось якіх радкоў з “Ліста”:  “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе”.

Вы, спадар Мурашка, відаць, ведаеце, што палкоўнік прыдумаў эмблему для свайго снв – нацыянальны сьцяг з выявай Каліноўскага. Глядзіцца прыгожа. Але ж…

Я напачатку агульнанацыянальнай дыктоўкі зьвярнуўся са свайго блога і да Барадача з прапановай начытаць тэстамэнт. Замест гэтага ад Барадача атрымаў абразу як раз за гэта. А як вы думаеце, спадар Мурашка, ці начытае Барадач ліст легендарнага паўстанца-ваяра ў дзень, калі яго казьнілі? 22 сакавіка. А калі і начытае, ці агучыць словы тэстамэнта Каліноўскага, словы-тэсты для любога прыхільніка нацыянальнага Адраджэньня: “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе”.

Барадачу, каб быць шчырым, належыць раскрыць перад намі душу – начытаць Ліст Каліноўскага на камеру і выставіць на сайце снв, ці на “партызане”.

Ну, а вам, спадар Мурашка, пасьля вашай патэтычнай заявы пра тое, штоальтэрнатывы нацыянальнаму адраджэньню няма”, сам Бог кажа начытаць Ліст з-пад шыбеніцы на Беларускім партызане. Урэшце, калі ня Бог, дык Каліноўскі з таго сьвету прапануе. І не выкідайце ягоныя апошнія словы.

А каб вам, спадар Мурашка, было зручней начытаць Ліст, ды і калі “полковник-возрожденец” спадобіцца, раю прагледзець відэазапісы таго, як гэта рабілі выбітныя і знакамітыя беларусы. І палкоўніку раю паглядзець сто разоў, каб пачаць мову вучыць, тады, можа, хоць крыху да вас дойдзе сэнс паняцьця “нацыянальнае адраджэньне”.

Так што – наперад! Шчыльнымі радамі! Зь Лістом з-пад шыбеніцы Каліноўскага, да відэакамеры вашага сотавага тэлефона, ша-г-а-ам марш!

А я пайду, пагаблюю сваю “Кулю для прэзыдэнта”. Ці чуў пра такую, “настоящий полковник”?

Адрасы некаторых відэадыктовак тэстамэнта К. Каліноўскага

http://www.svaboda.org/content/article/24888288.html

http://naviny.by/rubrics/society/2013/02/02/ic_articles_116_180706/

http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=9686

http://www.svaboda.org/content/article/24891021.html

http://belapan.by/archive/2013/02/02/media_milinkevich/

http://nn.by/?c=ar&i=104218

http://www.nn.by/?c=ar&i=104122

http://www.charter97.org/ru/news/2013/2/1/64775/

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12271,zianon-pazniak-chytaie-u-internetsie-tekst-aghulnanatsyianalnai-dyktouki2013.html

http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,12360,maryiush-mashkievich-chytaie-dyktouku.html

http://news.tut.by/society/335874.html

http://baj.by/be/node/19696

 

3.

У адказ на гэтую частку “Ідэнтыфікацыі” Яўген Мурашка напісаў уласны артыкул “Ідэнтыфікацыя – 3”, які даслаў ня толькі Ўладзіміру Падголу, а і ў нашу рэдакцыю. Падаем ніжэй апрацаваны рэдакцыяй варыянт гэтага тэкста.

“Спадар Падгол, дзякую за атрыманую магчымасьць выказаць сваё асабістае стаўленьне да закранутых пытаньняў.

Тут я жадаў бы зрабіць некоторыя тлумачэньні што да маёй асабістай нацыянальнай скіраванасьці.

Шчыра скажу, мая нацыянальная сьвядомасьць акрэсьлілася вельмі позна, з моманту ўступленьня ў партыю БНФ у 1995 годзе. Дагэтуль я быў такім жа манкуртам, як і большасьць беларусаў. Для мяне беларуская гісторыя пачыналася  з 1917 года. Мне было балюча ўяўляць свой народ “стагоддзямі сядзеўшым на купках сярод дрыгвы”. Адкуль нам было ведаць, што санскрыт напісаны беларускімі літарамі? Хто нам паведамляў, што ўся сусьветная гісторыя пайшла менавіта зь геаграфічнага месца сучаснай Беларусі, што палова Еўропы размаўляла на беларускай мове? Пра гэта я цяпер ведаю з аматарскіх дасьледваньняў пані Галіны Арцёменкі (гл. http://galinaartemenko.livejournal.com/http://www.wawkalaki.narod.ru/)

Ці мог я даведацца з савецкай афіцыйнай гісторыі, што мой прашчур Дзяніс Мурашка кіраваў партызанскім рухам на Віцебшчыне пад час 13-гадовага   змаганьня супраць Масковіі (1654-67 гг.), за што атрымаў шляхецкі стан.

Зьяўляецца гістарычным фактам, што амаль усіх беларусаў не мінуў такі лёс. 

Але мяркую, што гэтыя хібы ў веданьні ўласнай гісторыі будуць выпраўленыя. Мы вернем свой нацыянальны гонар. Пакуль нельга казаць пра адкрытую расейскую акупацыю, тым ня менш, трэба бачыць скіраванасьць Крамля да фактычнага захопу Беларусі з дапамогай інфармацыйных і эканамічных рэсурсаў. І гэты працэс працягваецца.

Сёньня ўсім відавочна, што супраціў трэба пачынаць з нуля. У Беларусі амаль адсутнічаюць нацыянальныя сілы, скіраваныя на змаганьне за ўласныя інтарэсы беларускай нацыі (выключэньне складаюць бадай што КХП, БНФ, АК БПС, АК БДР, некаторыя іншыя арганізацыі, групы). Усе астатнія ўдзельнікі палітычнага жыцьця працяглы час займаюцца толькі піярам саміх сябе. Кожны, як той кот, гуляе сам па сабе і ніколі яны не дамовяцца паміж сабой, бо іхнія мэты не супадаюць.

Зь іншага боку, “Міжнародная супольнасьць” заклапочана выключна “правамі чалавека”, “свабодай СМІ”, правамі секс меншасьцяў. І ніхто з заходнікаў ня кажа пра правы беларускай нацыі на самавызначэньне. “Еўропу” цікавяць толькі яе ўласныя прагматычныя інтарэсы.

Яе палітыкай кіруе бізнэс. А грошы ня маюць палітычнай  акрэсьленасьці і афарбоўкі. Грошам невядомыя дзяржаўныя межы. Яны рухаюцца туды, дзе ёсьць магчымасьць атрымаць прыбытак. Гpамадзян, якіх турбуе  пагроза глабалізацыі, генацыд, этнацыд, сіянізм, імперыялізм, і на гарматны стрэл не пускаюць у “незалежныя СМІ”.  Усюды мы –  persona non grata. Нават простае ўжываньне гэтых тэрмінаў аднесьлі  да “распальваньня варожасьці”… 

Відавочным зьяўляецца той факт, што ніхто ў сьвеце не жадае бачыць Беларусь суб’ектам міжнароднай палітыкі. І “Еўропа”, і “Расея” разглядаюць нас як свае “сьферы ўплыву”, як буферную зону. І пад гэта выдаткоўваюць вялікія грошы, прапаноўваюць усялякія праграмы, накшталт праграмы Усходняга партнэрства, якая па сутнасьці зьяўляецца спробай яе аўтараў (Швецыя і Польшча) уцягнуць шэсьць краін Усходняй Еўропы ў сьферу ўплыву ЕЗ.

Як унутры Беларусі, так і звонку ад яе стаяць “шчыльныя рады”, каб нацынальная ідэя аб праве нацыі на самавызначэньне не гучала, каб не даведаўся беларускі народ пра свае правы быць гаспадаром на ўласнай зямлі, а міжнародная супольнасьць – пра сапраўдныя матывы нарастаючага супраціву “беларускаму цуду”.

Закранаючы тэму нацыянальнага адраджэньня, мушу ўзгадаць, што я ўжо 13 гадоў жыву ў Нямеччыне і дакладна ведаю, што такое нацыянальная дзяржава.

Гэта, калі з радыёкропкі гучыць ня інгліш ці папса, а нацыянальныя мелодыі. Калі пад час сьвятаў па вуліцах ідзе бясконцая плынь людзей, апранутых як адзін  у нацыянальную вопратку. А на трыбунах стаяць дзеткі, як кветачкі, і шчабечуць, як птушкі (а ня нейкая вусатая істота, апранутая ў незразумелую вайсковую форму з бронекамізэлькай пад ёй, якая сваім калючым позіркам вышуквае ў калонах рабоў патэнцыйную пагрозу для сябе).

І вось стаіш на ходніках і ўсьведамляеш, што перад табой рухаецца адзіны арганізм, адзіная нацыя. І што ў выпадку вонкавай небясьпекі нацыя без заклікаў “За Радзіму. За …” падымецца як адзін на абарону агульнанацыянальных, а значыць, і сваіх асабістых інтарэсаў.

Народная дзяржава – гэта калі паліцэйскія ня ходзяць натоўпам па вуліцах. Іх увогуле рэдка бачыш. Але яны імгненна ўзьнікаюць там, дзе неабходна іх дапамога. Яны нікому ня круцяць рук, заўседы ветлівыя і карэктныя.

Нацыянальная дзяржава – гэта калі нацыянальныя меншасьці не “качаюць” свае правы, а падпарадкоўваюцца законам краіны, якая дала ім права жыць на сваёй тэрыторыі.

Маральная ўлада – гэта калі прэзідэнт Нямеччыны сп. Вульф, які летась скампраментаваў сябе невялікім непаразуменьнем, у момант пакінуў сваю пасаду.

Сацыяльная дзяржава – гэта калі рабочы зарабляе ня менш як 20-25 еўра ў гадзіну, а служачы 3-3,5 тысячы ў месяц. І ўсе яны свой адпачынак праводзяць ці ў Тайландзе, ці на Мальдывах. Калі мне, іншаземцу, дзяржава аплачвае жытло, а віцэ-бургамайстар дарыць асабіста мне навагоднюю елку з цацкамі на юбілей.

Пры ўсім тым існуюць й іншыя стандарты. Напрыклад, пры працаўладкаваньні ці навучаньні перавагу мае этнічны немец. За ім жыхар ЕЗ. І ў апошнюю чаргу – іншаземец. Таму ў дзяржаўным кіраўніцтве толькі прадстаўнікі нямецкай нацыі.

Ветлівая дзяржава – гэта калі ў краме з табой вітаюцца, дзякуюць за набыты тавар  і жадаюць плёнага дня. І так ва усіх сьферах абслугоўваньня.

Гуманная ўлада – гэта калі ў нямецкіх “бамжоў” і хранічных алкаголікаў ёсьць асабісты пакой і сацыяльная дапамога ў 300 еўра ў месяц (праўда, каб за раз не прапілі, ім выдаюць кожны дзень па 10 еўра), а ў турме зьняволены мае асабістую камеру і яму налічваецца па 10 еўра за суткі. Злодзей, які скраў у краме нейкі тавар, мусіць заплаціць 100 еўра. І на гэтым інцыдэнт лічыцца вычарпаным. Калі ж ты не жадаеш плаціць штаф, цябе могуць зачыніць у турме і будуць там трымаць, пакуль ня будзе пагашана гэтая сума з разьліку 10 еўра за суткі.

У войску (bundeswer) служаць па 9 месяцаў. Пры тым вайсковец мае магчымасьць  праводзіць выходныя ў сваёй сям’і, бо служыць непадалёк ад дому. Існуе і альтэрнатыўная служба.

Вось гэта і ёсьць у маім разуменьні нацыянальная дзяржава. Да такіх стандартаў трэба  імкнуцца.

Вяртаючыся да закідаў у мой адрас з боку Падгола, мушу заявіць, што мне асабіста ніхто не прапаноўваў зачытваць нейкі тэкст, тым больш тэстамент Каліноўскага – я ж для нашых “дэмакратаў” і “незалежных СМІ” не існую ўвогуле… Узгадваюць усялякіх “эксаў”, якія коўзаліся на каленях, просячы літасьці ад ката, падпісвалі паперы аб супрацоўніцтве. А як толькі адбеглі на бясьпечную адлегласьць, пачалі ірваць “цельнікі на грудзях”, крычаць пра “крывавую гэбню”, кіраўнікоў сумніўных “беларускіх дамоў”, офісаў “за дэмакратыю” і г.д. 

У якасьці прыкладу можна нагадаць споведзь грамадзяніна Дзьмітрыева, дзе той тлумачыў матывы сваіх учынкаў. Што гэта? Раскаяньне? Згрызоты сумленьня? Вядома, не. Гэта страх перад выкрыцьцём, бо неўзабаве будзе прэзентацыя пэўнай кнігі… Таму мы і бачым такі апераджальны хітрамудры ход – “яўку з правінай”.

А за што шэльмаваць мяне? Можа, ня так падстрыжаны, ці зьвёў у некага жонку?

Вядома, не. Ганьбячы Мурашку, на справе хочуць зганьбіць імкненьне нацыі да годнага жыцьця. Таму сёньня самай галоўнай перашкодай у руху да дэмакратыі зьяўляецца не асоба Лукашэнкі (ён як і ўсе дыктатары робіць усё, каб утрымацца ва ўладзе). Галоўнай перашкодай да дэмакратычных пераўтварэньняў зьяўляюцца менавіта тыя, хто ў голас дэкларуе свае намеры пра іх, але толькі для таго, каб заўсёды быць непадалёк ад улады. І калі паўстане пытаньне аб яе перайманьні, першым кінецца яе дзяліць, распіхваючы і топчучы былых паплечнікаў.

У гэтай сітауцыі істотным зьяўляецца тое, што мы можам прапанаваць народу. Таму я лічу, што галоўная праблема для беларускай нацыі ў тым, хто прыйдзе да ўлады, на якіх каштоўнасьцях.

Наконт выявы К. Каліноўскага на сьцягу.

На мой погляд, якраз ён  павінен быць сімбалам нацыянальнага адрадэньня.

Што да  Ліста з-пад шыбенецы, я з задавальненьнем яго зачытаю, бо пад словамі – “Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе” – я стаўлю свой подпіс! Гэтыя словы і сёньня для нас актуальныя.

Але для мяне гэтыя словы ўтрымліваюць больш шырокі сэнс. Сёньня  слова “маскаль” можна разумець як “іншаземец”.  Што да Крэмля, дык ён і сёньня пануе ў Беларусі. Працягваецца зьнішчэньне беларускай мовы, замоўчваецца наша гісторыя, скупляецца наша маёмасьць. Верагодным зьяўляецца напад “Расеі” на нас. Падставай для гэтай высновы зьяўляецца прыняты у Расеі закон, які прадугледжвае выкарыстаньне вайсковых фармаваньняў “для абароны сваёй маемасьці”… за межамі Расеі, у нашым выпадку – у Беларусі. Ужо зьявілася расейскай маёмасьць у выглядзе “Белтрансгазу” і зямля пад ім. У памежным са Смаленшчынай раёне Беларусі расейцамі скупляецца (захопліваецца) зямля. Адбываецца ўцягваньне Беларусі ў Еўразійскі саюз праз Адзіную эканамічную прастору, Мытны зьвяз і АДКБ. Пад апошні, дарэчы, ужо ствараюцца адмысловыя вайсковыя адзінкі, якія будуць выкарыстоўвацца ў выпадку народных забурэньняў (http://news.mail.ru/politics/12178983/?frommail=1).

Існуе і дэмаграфічная небясьпека. У той час, калі нашых беларускіх адмыслоўцаў выштурхоўваюць шукаць заробкаў за межамі Беларусі, існуе небясьпечны праект па прыцягненьні іншаземнай працоўнай сілы (з Таджыкістану, Кіргізстану) з папярэднім навучаньнем прадстаўнікоў ксенаэтнасаў працоўным прафесіям за наш кошт і ў нашых ПТВ (http://www.charter97.org/be/news/2013/2/25/65832/).

Узьнікае праблема зь іншаземнымі студэнтамі. Дзікі выпадак адбыўся нядаўна ў Гомелі, дзе шматлікая групоўка туркменскіх студэнтаў з універсітэта імя Ф.Скарыны зьбіла некалькі беларусаў (http://www.svaboda.org/content/article/24914613.html). І гэта ўжо не адзіны такі выпадак…

Не закрыта пытаньне аб прыцягненьні сотняў тысяч кітайцаў (!) для пабудовы і абслугоўваньня тэхнапарку пад Смалявічамі…

У што пераўтвараюць Беларусь? У нейкую этнічную сьметніцу – тое месца, куды наедуць іншаземцы і будуць дыктаваць нам – беларусам – прадстаўнікам тытульнай нацыі – свае ўмовы.

Таму  слова “маскаль” сёньня – гэта ня толькі заклік да барацьбы з расейскім імперыялізмам, колькі з масавым нашэсьцем любых іншаземцаў, заклік да абароны беларускай незалежнасьці.

Так супала, што для мяне дзень 22 сакавіка зьяўляецца сімбалічным. Дзень трагічнай сьмерці Каліноўскага – гэта… дзень майго нараджэньня. Акрамя таго, шасьцёра маіх аднафамільцаў – Мурашак – прымалі ўдзел у паўстаньні Каліноўскага, былі асуджаны і сасланы ў Сібір (напэўна сярод іх былі й тыя, хто мае дачыненьне да майго роду). Спадзяюся, што тую працу, якую яны не пасьпелі завяршыць, завершым мы. Ці тыя, хто прыйдзе пасьля нас…

З павагай.

Яўген Мурашка

27.02.2013 г.”

 

4.

Ад рэдакыі:

Галоўная каштоўнасьць вышэйпададзенага матэрыяла заключаецца ня толькі ў тым, што паказвае прыклад спрэчак, якія могуць быць паміж далёка не апошнімі беларусамі-літвінамі напярэдадні падрыхтоўкі да чарговай прэзідэнцкай кампаніі ў Вялікалітве-Беларусі ў 2015 г. Хаця і гэта істотна. Дзе сёньня яшчэ, акрамя як у сеціве, ва ўмовах беларусафобскага таталітарызму можа адбыцца абмен думкамі, фактамі, сутыкненьне пазіцый, іхная прыцірка?  

Галоўная каштоўнасьць пададзенага вышэй матэрыяла – “немаўляты-двайняшкі”, якіх нельга згубіць у спрэчках. І гэта:

прапанова Падгола “ідэнтыфікаваць” людей, якія прэтэндуюць ня вядучыя ролі ў кіраваньні беларускай апазіцыяй напярэдадні й у час падзей 2015 г., з дапамогай знакамітага наказу Кастуся Каліноўскага пра тое, што толькі тады беларусы зажывуць шчасліва, калі над імі маскаля ня будзе;

прапанова Мурашкі пашырыць гэтую “ідэнтыфікацыю” пунктам, што на карку беларуска-літвінскага народу не павінны сядзець ня толькі маскалі, а і заходнія дэгенераты-ліберасты, нацэленыя таксама на зьнішчэньне беларускага народу любымі сродкамі!     

Мы ж на нашым сайце ўжо 7-ы год займаемся ідэалагічным аналізам. На гэтым грунце мы ўвесь час удакладняем Беларускую дактрыну. Зь яе вынікае (і пра гэта ўжо даўно напісана), што сёньня сьветлай будучыні беларуска-літвінскага народу пагражаюць ня толькі дзьве адзначаныя вышэй соцыяпаразітныя групы – ёсьць яшчэ. Калі б Кастусь Каліноўскі жыў сёньня, мы не сумняемся – ён бы абавязкова ўключыў іх усіх у свой пасьмяротны тэстамант.

Таму нашая прапанова на грамадска-палітычную ідэнтыфікацыю лідараў, якія маюць права прэтэндаваць на ролю прадстаўнікоў аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу, яшчэ больш шырокая. Яна ў сваёй першай частцы ўключае, мінімум, 5 соцыяпаразітных сіл. А гэта значыць, што любы “беларускі нацыянальны лідар”, “адзіны кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных сіл беларускай апазіцыі” ці прэтэндэнт на такога, мусіць публічна і голасна заявіць, што ён не зьяўляецца ні прадстаўніком, ні таемным агентам любых (асабліва ніжэйпададзеных) соцыя-паразітных сіл глабальнага ці рэгіянальнага маштабу. Ён усяляк асуджае іх злачынную дзейнасьць і абавязуецца ёй усяляк супрацьстаяць у імя аб’ектыўных інтарэсаў беларусаў-літвінаў на іх уласнай зямлі.

Гаворка пра:

1.1. Расейскую імперыякратыю і яе прадстаўнікоў – маскалёў, якія праводзяць палітыку расейскага тэрытарыяльнага імперыялізму (па Каліноўскаму).

1.2. Глабалісцкую сіянакратыю і яе прадстаўнікоў – сіяністаў-ліберастаў, якія пад выглядам “лібералізму”, а на справе дэгенерацыі-хаатызацыі, праводзяць палітыку фінансавага імперыялізму.

1.3. Польскіх рэгіянальных імперыялістаў, якія толькі за ХХ-е стагоддзі двойчы дамаўляліся з расейскай імперыякратыяй, забіраючы значныя часткі беларускіх этнічных земляў сабе. Сёньня польскія імперыялісты працягваюць сваю імперскую палітыку: “Крэсы Всходне”, “Ты каталік – значыць паляк”, “Карта паляка”, этнацыд беларусаў-літвінаў Беласточчыны, зьнявагі й перашкоды ў самаарганізацыі беларусаў-літвінаў і г.д. (пра гэта Каліноўскі ня ведаў і ня мог ведаць…).

1.4. Кітайскіх дэмаграфічных імперыялістаў.

1.5. Ісламістаў – рэлігійна-дэмаграфічных імперыялістаў.

Прэтэндэнт на “беларускага нацыянальнага лідара”, “адзінага кандыдата ад аб’яднаных дэмсіл беларускай апазіцыі” абавязаны публічна паклясьціся, што ён ніколі ні фінансаваўся, таемна не падтрымліваўся ніводнай з гэтых сіл, не знаходзіцца ў якой бы там ні было залежнасьці ад іх.

Другая частка ідэнтыфікацыі – гэта згода такога прэтэндэнта прызнаць прынцыпы станоўчага вобразу (мы адначылі, кім чалавек не павінен быць – адмоўны вобраз, а цяпер адзначым, кім ён павінен быць).

Гэтыя крытэры такія:

2.1. Прэтэндэнт павінен быць беларусам-літвінам па сваёй этнічнай прыналежнасьці. Г.зн., што ён павінен адчуваць сябе такім і мець бацькоў- беларусаў.

2.2. Быць калі не самым лепшым, дык адным з найлепшых прадстаўнікоў нашага народу (нагадаем, галоўная прыкмета дэмакратыі – гэта калі народ жыве ў межах сваёй этнічнай тэрыторыі й ім кіруюць найлепшыя прадстаўнікі гэтага ж народу, каб той мог максімальна поўна раскрываць свой жыцьцёвы патэнцыял, зьдзяйсьняць сваю гістарычную місію; усе іншыя галоўныя крытэры – напрыклад, ліберастычныя ці таталітарныя – ад лукавага…).

2.3. Быць чалавекам разумным (доказы – адукацыя, пасада, навуковыя ступені й званьні, іншыя дасягненьні), маральным (доказы – адсутнасьць прыкмет і фактаў амаральных паводзін, наяўнасьць супрацьлеглых фактаў), дасьведчаным у разнастайных праявах актыўнага грамадскага жыцьця ва ўзросьце ня менш за 50, а то і 60 гадоў (бо для ацэнкі пералічаных вышэй паказчыкаў патрэбны дастаткова вялікі жыцьцёвы шлях).

2.4. За час свайго жыцьця ў прэтэндэнта павінны быць назапашаны факты актыўнага супраціву антыбеларускаму рэжыму ці любым беларусафобскім падзеям (калі такія былі). Напрыклад, у час этнацыднай палітыкі каланіяльных улад чалавек актыўна карыстаўся беларускай мовай (вуснай і пісьмовай), прапагандаваў веліч беларускай гісторыі; у час дэмаграфічнага “крызіса” мае ня менш за трох дзяцей, якіх выгадаваў і выхоўваў уласнымі сіламі; у час, калі многія імкнуліся зьехаць у замежжа, ён ня толькі сам нікуды не паехаў, а і сваіх дзяцей не пусьціў; у час, калі каланіяльныя ўлады рабілі ціск на людзей за любыя праявы актыўнай грамадзянскай пазіцыі, ён зьяўляўся грамадкім ці палітычным актывістам; і г.д. Карацей, прэтэндэнт мусіць мець доказы таго, што ён увесь час ахвяраваўся асабістым, адстойваючы аб’ектыўныя інтарэсы свайго беларуска-літвінскага народу.   

Трэцяя частка ідэнтыфікацыі – гэта згода кожнага прэтэндэнта на “беларускага нацыянальнага лідара”, “адзінага кандыдата ад аб’яднаных дэмсіл беларускай апазіцыі” на тое, што “адзінага” павінен абіраць ня нейкі незразумелы “дэмкангрэс”, а журы найбольш адданых агульнанацыянальнай справе беларусаў-літвінаў, якія ня маюць уласных уладных амбіцый (і гэта пункт 3.1.).

Да такіх асоб агульнанацыянальнага ўзроўню толькі ў апошняе 10-годдзе належалі нябожчыкі Васіль Быкаў, Сьвятлана Новікава, Мікалай Мельнікаў,  Міхась Чарняўскі, Сакрат Яновіч і многія іншыя. Дастаткова людзей такога ж і блізкага ўзроўню, з такім жа і блізкім аўтарытэтам і сёньня. Таму сабраць разам 9-11 найбольш аўтарытэтных на сёньня беларусаў-літвінаў, каб яны ацанілі прэтэндэнтаў і шляхам галасаваньня вынесьлі рашэньне, вялікай праблемай не зьяўляецца. Рэдакцыя ў любы момант гатовая назваць некалькі першых прозьвішчаў!

Такім чынам, ІДЭНТЫФІКАЦЫЙНЫ ТЭСТ у сухім астатку ўключае наступныя 10 прынцыпаў:

Прэтэндэнт не павінен быць прадстаўніком, агентам, ці чалавекам, залежным ад:

1.1. Расейскай імперыякратыі.

1.2. Глабалісцкай сіянакратыі-ліберастыі.

1.3. Польскіх імперыялістаў.

1.4. Кітайскіх імперыялістаў.

1.5. Ісламістаў.

Прэтэндэнт павінен быць:

2.1. Этнічным беларусам.

2.2. Адным зь лепшых прадстаўнікоў беларускага народу ў дадзены час, які ўсьведамляе, што кіраваць народам павінны лепшыя яго прадстаўнікі, што гэта і ёсьць галоўная прыкмета дэмакратыі.

2.3. Дастаткова разумным, высокамаральным і дасьведчаным чалавекам ва ўзросьце за 50-60 гадоў.

2.4. Мець дастаткова вялікую колькасьць фактаў-доказаў ахвярнага служэньня агульнанацыянальнай беларускай справе, назапашаных за час свайго жыцьця.

Прэтэндэнт павінен пагадзіцца, што:

3.1. яго канчатковы статус будзе вырашаны з дапамогай журы, складзенага з найбольш аўтарытэтных, адданых агульнанацыянальнай справе беларусаў-літвінаў.    

Мы, сябры рэдакцыі, заранёў ведаем, што многія з гэтых пунктаў ня змогуць падпісаць ня толькі розныя раманчукі-міхалевічы-рымашэўскія-саньнікавы-лябедзькі-някляевы (у асноўным па пп. 1.1., 1.2., 1.3), а і такія людзі, як узгаданыя Падголам Пазьняк, Сіўчык і многія іншыя, прапагандуемыя гадамі праз “апазіцыйныя СМІ”, багата фінансуемыя найперш заходняй сіянакратыяй-ліберастыяй. Усе гэтыя людзі альбо паспрабуюць прапанову “не заўважыць”, альбо, калі іх тыцнуць носам, падымуць чарговы вэрхал.

Ня трэба зьвяртаць на гэта ўвагі!

Адначасна мы заяўляем, што мы – сябры рэдакцыі – гатовыя падпісацца пад усімі 10 пунктамі азначанага вышэй “ідэнтыфікацыйнага тэста”. Фактычна ўжо падпісаліся выстаўленьнем гэтага матэрыяла.

Мы заклікаем Уладзіміра Барадача, Уладзіміра Падгола, Яўгена Мурашку зрабіць тое самае. Калі вы адмаўляецеся ўдзельнічаць у гэтай справе па нейкай прычыне, ці не гатовыя падпісаць нейкі пункт (зь 10 азначаных), калі ласка, паведамьце нам прычыну.

Мы заклікаем любога наведвальніка нашага сайта зрабіць тое самае. Практычна зрабіць гэта вельмі проста – праз каментар да дадзенага матэрыяла.

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь – Наша Зямля!

 

11 каментарыяў

  1. Яўген Мурашка кажа:

    Я, Яўген Мурашка, не прэтэндую на вядучыя ролі
    тым не менш, падпісваюся пад кожным пунктам гэтага “ідэнтыфікацыйнага тэста”.
    Я.Мурашка
    4.03.13 г.

  2. Litvarus кажа:

    А што гавораць на конт паняцца-працэдуры “Ідэнтыфікацыя” праклятые глабалісты-сіяністы-ліберасты? Да іх варта прыслухацца таму, што менавіта яны вырабляюць лепшые ў Свеце вінтоўкі, кулемёты, самалёты, адверткі, балты з гайкамі, трусы з ліфчікамі для баб… і лепшые тэорыі тлумачэння сучаснага Свету? “Ідэнтыфікацыі крызіс – соцыакультурны фенамен, які аформіўся ў эпоху постмодерна і сэнс якога ў разбурэнні умоў магчымасці цельнага успрыяцця суб’ектам самаго сябе як саматаждейственнай асобы.” Калі асоба сама сябе не можа ідентыфікаваць, то тым больш немагчыма ідентыфікаваць Іншага. Таму усе затеі Падгола і Рэдакцыі сайта стварыць сіта для адрознівання добрых і кепскіх, я аценваю вельмі пісеместычна. Канешне праколы Барадача “з 23 лютым” варта мець на увазе, ну а калі іншые нічога не робяць, то хай занімаецца. Аценку діктоўкам Падгола і усім тым, хто ёй захапіўся, я даў ў артыкуле, які ў Рэдакцыі маецца.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, навошта ж вы ўводзіце ўбок ад сутнасьці пытаньня?
      Адкажыце канкрэтна, які пункт ідэнтыфікацыі вам не падабаецца.
      Напрыклад, 1.2 ці 2.1.

  3. Litvarus кажа:

    Паважаная Рэдакцыя, вы меня бярёце за глотку- адказывай што думаешь па п.п.1.2 і 2.1 Адказваю. Тых каго вы адносіце да сіяністаў-ліберастаў ёсць наібольш ўзброенная (ва усіх сэнсах) частка людзей і таму іхніе тэорыі трэба ведаць каб ад іх адбівацца. П.2.1 супярэчлівы – занадта часта ён не выконваўся ў гісторыі. Напрыклад, грузін Сталін моцна працаваў на Расею, Наш Пілсудскі – на Польшчу, Полугабрэй Гітлер – на Нямеччыну. І ніхто ня мог ім перашкодзіць. Я лічу што разброд, сваркі, абразы ў нейкім Руху пачынаюцца не ад таго што нейкая вонкавая сілы іх прыўносяць, а ад таго што ідэя Руха аказалася памылковай ці слабой. Напрыклад, раскол ў БНФ пачаўся ад таго што скончыўся прырост яго прыхільнікаў і паявіліся людзі якіе сталі крычаць што гэта з-за таго што наш народ асаблівый яму каўбаса даражэйшая за мову. А чаму ён стаўся такім ніхто не мог ясна сказаць, нават З.Пазьняк. І я быў такой жа дурань. І толькі калі я задумаўся – чаму у іншых ўсё атрымалася, а у нас Не, я прыйшоў да думкі што ва усім выінавата нашая назва. Цяпер, калі нават Мацкевіч “падняў рукі ў гору”, можа да меня прыслухаюцца. Вы ў палоне “тэорыі змовы”. Я – не. І ў гэтым першае нашае разыходжэнне. Другое ў тым, што я выяўляю адзінага галоўнага ворага, а з астатнімі не сваруся. Вы ўсё павелічвае спіс ворагаў – ужо нават ісламісты для вас сталі ворагамі. Калі будзе плённая тэорыя паявяцца людзі якіе пралезуць праз вашае сіта. Для меня гэта літвінства, але я не палітык па сваім дадзеным і ужо ўзросту. Каб вы не думалі што я уважу ўбок ад сутнасці пытання і перашкаджаю вам цітатамі сіяністаў-глабалістаў, пакінце адзін каментар Я.Мурашкі і чакайце кандыдатаў на лідераў нацыі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Шмат літар,
      але тэст на званьне сапраўднага беларускага дэмакрата (ці нават проста дэмакрата)
      ня зданы…

  4. з...лы беларус кажа:

    …..любы “беларускі нацыянальны лідар”, “адзіны кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных сіл беларускай апазіцыі” ці прэтэндэнт на такога, мусіць публічна і голасна заявіць, што ён не зьяўляецца ні прадстаўніком, ні таемным агентам любых (асабліва ніжэйпададзеных) соцыя-паразітных сіл глабальнага ці рэгіянальнага маштабу. Ён усяляк асуджае іх злачынную дзейнасьць і абавязуецца ёй усяляк супрацьстаяць у імя аб’ектыўных інтарэсаў беларусаў-літвінаў на іх уласнай зямлі. –
    гэта і ёсць галоўны пункт “нацыянальнага адбору”,
    а вось да ўдакладненняў тыпу …2.3. Дастаткова разумным, высокамаральным і дасьведчаным чалавекам ва ўзросьце за 50-60 гадоў… і шэрагу іншых стаўлюся дастаткова скептычна – а чаму не за 33 ці 45 гадоў?….Прэтэндэнт павінен пагадзіцца, што: 3.1. яго канчатковы статус будзе вырашаны з дапамогай журы, складзенага з найбольш аўтарытэтных, адданых агульнанацыянальнай справе беларусаў-літвінаў… – уяўляю, як сп. Статкевіч, “адсядзеўшы “, зрэагуе на такія прапановы прафесара Астроўскага…
    Рэальная крытычная сітуацыя пры наяўнасці крытычнай канцэнтрацыі нацыянальна сьвядомых асобаў высокага інтэлектуальнага ўзроўню (тыпу Астроўскага і інш.) у пэўны час і ў пэўным месцы рэальна вылучыць Асобу, якая возьме на сябе Адказнасць за напрамак Дзеянняў.
    Ніякага “папярэдне абранага адзінага” не будзе, як няма і не будзе рэальных выбараў у 2015 годзе…

  5. Дуглас кажа:

    То есть непонятно по каким критериям избранное жюри по своим критериям будет выбирать “единого кандидата от оппозиции” на президентские выборы, которых в Беларуси нет.

    Все это замечательно. Остается спросить Мурашко, Островского и прочих господ с упомянутого сайта националистов : Вы в сумасшедшем доме у врачей-психиатров давно проверялись?

    Славных себе сподвижников набрал Бородач!:))
    Целая команда умалишенных фанатиков.

    п.с. Островский, по схожим критериям с твоей помощью БНФ так выбирал Домаша. Чем закончилось помнишь?

    Вот лишний раз убеждаюсь: можно быть профессором и глупцом одновременно.

    • Рэдакцыя кажа:

      Пакідаем гэты хамскі каментар толькі для таго, каб беларусы бачылі,
      якую паніку выклікаюць нашыя прапановы ў ненавісьнікаў будучай беларускай дэмакратыі!

  6. з...лы беларус кажа:

    Да Дуглас: Ты сайт чытаеш рэгулярна, ці толькі , калі “жаба душыць”?
    І ці помніш, хто “падклаў свінню” Домашу і якая была доля-роля ў Ганчарыка – з пяску гаршок ляпіць…
    Падобна, ад сайта добра ў “прыкарытнікаў” як ад антыбеларускай улады, так і заходніх “ліберастаў” задніца свярбіць…
    Сп. Астроўскі мае права прапанаваць свае погляды і рашэнні Грамадзе, а твае прапановы па гэтым адрасе – http://charter97.org/photos/20130201_otcyideti-2_t.jpg

  7. Чегеварвар кажа:

    Шаноўная рэдакцыя!
    Пішу Вам упершыню, бо насамрэч толькі нядаўна патрапіў на Ваш сайт (доўгім шляхам ды амаль выпадкова – праз “ГУЛАГ – з фотакамэрай па лягерох”).
    Зь вялікай цікавасьцю адзначыў для сябе наяўнасьць такога сайту, як Ваш. Таксама адзначыў прынцыповасьць вашай пазыцыі ды вашую грунтоўнасьць.
    Вельмі ўразіла тое, як ўважліва вы ставіцеся да спасылак з аргумэнтацыяй вашай пазіцыі.
    Прачытаў усе вашыя дактрыны.
    Не магу сказаць, што цалкам падзяляю вашыя погляды (гэта тычыцца вашае дактрыны аб вашым рэлігійным сьветапоглядзе).

    Цяпер – што тычыцца непасрэдна артыкулу.
    На маю думку, пададзеная тут пазыцыя пана Падгола – больш нацыянальная, ды нашмат болей абгрунтаваная за ўсе астатнія, уключна з пазыцыяй рэдакцыі сайту).
    Гэта – мае асабістыя меркаваньні.
    Вы-ж узялі на сябе ролю нейкага нейкага звыш-трацейскага судзьдзі. І гэта выяўляецца ня ў тым, што вы акрэсьлілі зандта вялікае кола людзей (“раманчукі-міхалевічы-рымашэўскія-саньнікавы-лябедзькі-някляевы”). Я, таксама як і Вы, маю крытычнае стаўленьне да пераважнай колькасьці прыведзеных тут прозьвішчаў.
    Мяне вельмі ўразіла тое, што і З.Пазьняка вы акрэсьлілі як чалавека, што нароўні з вышэйазначанымі(!), на вашую думку, таксама не пасуе да ролі нацлідара.
    Прычым, гэта зроблена вамі безаргумэнтатыўна. Вы хочаце пачуць чыюсьці аргумэнтацыю, папрасіўшы падаць вам, чаму хтосьці “не гатовыя падпісаць нейкі пункт (зь 10 азначаных)”.
    Між іншым вы самі не ўказалі аніякага пункту ў дачыненьні да пана Пазьняка, адно прыпісаўшы яму, як я разумею, “багатае фінансаваньне найперш заходняй сіянакратыяй-ліберастыяй”.
    Між іншым, паводле тых артыкулаў, кніг і інтэрвію, мяне найбольш вабіць пазыцыя шаноўнага Зянона Станіслававіча мнавіта праз ягонае адмаўленьне “культурных каштоўнасьцяў” Эуразьвязу ды сталым нагадваньнем пра тое, што ў Беларусі мусіць быць толькі свой, нацыянальны шлях. Што Нямеччына й Расея – адвечныя ворагі нашае зямлі й нашага народу.
    Падобную-ж пазыцыю я ня раз чытаў і на старонках вашага сайту, што мне вельмі падабаецца.
    Таму мне вельмі непаразумелыя вашыя абвінавачваньні (нагадваю – безаргумэнтатыўныя) на адрас Зянона Станіслававіча.
    Прашу, калі знойдзеце магчымасьць, патлумачыцца аб гэтым вашым стаўленьні да сапраўднага асілка беларукага адраджэньня – З.С.Пазьняка.
    Са шчыраю падзякаю да Вашае працы.

    П.С.
    Так, колькі словаў пра сябе: не належу ані да якой партыі, ані да грамадзкіх аб’яднаньняў. Расчараваны “Хартыяй-97” як пляцоўкай, што прызначана адно да “выпуску пару” ў беларускага грамадзтва, ды, па маех назіраньнях, схільнай да згоды з ворагамі беларусшчыны (маех камэнтароў пад нікам “Чегеварвар” там – процьма, зь якіх выцякае мая пазыцыя). Яшчэ раней расчараваны “Белпартызанам” (лагатып якога ў вас пададзены, як сяброўскі сайт). У сям’і ды на працы гавару па-беларуску, справаводзтва на працы – таксама на мове (спадабаўся ваш выраз “у час этнацыднай палітыкі каланіяльных улад” – так і ёсьць). Ну й паціху РАБЛЮ свае маленькія справы.

  8. Franciszak кажа:

    Piersh za usio, kashtounas’c’ artykuku Murashki u tym, shto ion, paza adznachanymi kashtounas;ciami adznachyu dziejnas’c’ mnohikh “dzieiachou apazicyi”, iakija shchyra finansujucca i wykonwajuc” zakaz pa razdrablienniu patryjatychnykh sil.
    Shto da spadara Baradacha, kali jon tol’ki z’jawiusia u sieciwie i skazau shto maje PRAHRAMU uratawannia BIELARUSI, ja paprasiu jaho daslac’ jaje, kab aznajomicca, tym bol’sh shto na hetuju temu dastatkowa materialau na Washym sajcie, adnak nijakaha adkazu nie atrymau, shto wiel’mi nas’ciarozhwaje.
    NIelha pahadzicca, shto tol’ki etnichny bielarus-lic’win mozha byc’ lideram, niakhaj ni kiraunikom dziarzhawy, a u patryjatychnym RUKHU: historyja padaje mnahalikija pryklady nacyjanalnykh hierojau nawat inshaziemcau, a tym bol’sh shto na BIELARUSI wiel’mi mnoha bielarusau katolikau, jakikh biezpadstauna nazwali poliakami i pa spadchynie takimi zastajucca.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы