nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Нашай зямлі” 7 гадоў (П пр-п 19)

14 красавіка, 2013 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Падаем кароткую справаздачу за чарговы год працы рэдакцыі. Асноўныя вынікі ў колькасным выглядзе прысутнічаюць у табліцы. На жаль, мінулы год быў не такі ўдалы, як ранейшыя – сябры рэдакцыі як ніколі былі занятыя прафесійнымі й сямейнымі абавязкамі. Таму нашы дасягненьні мінімальныя – папулярнасьць сайта вырасла за год толькі ў 1,1-1,2 разы. Зь іншага боку, мы па-ранейшаму існуем толькі за кошт уласных беларускіх рэсурсаў, і чым далей, тым больш лічым гэта прынцыповым. Вынікам зьяўляецца наша поўная свабода ў пошуку і абвяшчэньні Праўды. А гэта самае галоўнае! Дайшло да таго, што з усіх СМІ, якія існуюць на беларускай і нават постсавецкай інфармацыйнай прасторы, мы, бывала, заставаліся адзінымі, хто казаў Праўду…

 

 

1. Асноўныя кірункі нашай дзейнасьці за мінулы год:

– мы працягвалі “ўглядацца ў туман” вакол знакамітай авіякатастрофы 10.4.10 пад старажытным беларускім Смаленскам; чым далей, тым больш становіцца відавочным, што гэта быў тэракт, які адразу быў прыкрыты і працягвае прыкрывацца сёньня ўсімі падкантрольнымі інфармацыйнымі рэсурсамі расейскай імперыі й “Захаду”;

– мы прааналізавалі зь ідэалагічных пазіцый злачынны ўчынак сіяніста-антыісламіста Брэйвіка;

– дастаткова падрабязна прааналізавалі сучасную прапагандысцкую міфалогію “Вялікай айчыннай вайны” і яе крытыку з розных ідэалагічных пазіцый; выпрацавалі ўласнае канчатковае стаўленьне да формы сьвяткаваньня “дзевятамая” такімі рэжымамі, як цяперскі й расейскі імперскі (Д пр-п 133);

– мы ў чарговы, ужо трэці, раз зьвярнуліся да прадстаўнікоў нацыянальных грамадаў у Беларусі байкатаваць у 2012 годзе гэтак званы “Фестываль нацыянальных культур”; папярэдзілі іх аб наступствах…;

– працягвалі аналізаваць “польскае пытаньне” на нашай беларуска-літвінскай зямлі; пазіцыя рэдакцыі відавочная – мы будзем і далей салідарныя з польскім народам у яго бедах, гатовыя заўсёды аб’яднацца для вырашэньня агульных праблем, але мы будзем супрацьстаяць польскаму імперыялізму і ўсім яго праявам ня менш упарта, чым імперыялізму расейскаму, сіянісцкаму, кітайскаму ці любому іншаму;

– у мінулым годзе мы таксама выставілі вялікае і вельмі важнае інтэрвю знакамітай беларускай навукоўкі й адначасна выбітнай беларускай патрыёткі Сьвятланы Новікавай (зрабілі гэта з нагоды яе заўчаснай сьмерці); думаем, многія, хто прачытаў гэтае інтэрвю, адкрылі для сябе шмат істотнага пра нашу рэчаіснасьць;

– мы ўшанавалі, як маглі, іншых знакамітых беларусаў, якія пайшлі з жыцьця ў мінулым годзе – Мікалая Мельнікава, Сакрата Яновіча;

– выстаўлялі ўсе заявы беларускіх арганізацый у замежжы, калі да нас зьвярталіся;

– са старонак сайта выступалі таксама сучасныя знакамітыя беларусы-літвіны – Сяргей Высоцкі й Віталь Куплевіч; ім не даюць друкавацца ў іншых месцах ня толькі афіцыйныя СМІ, але і “апазіцыйныя”;

– вялікім кірункам нашай дзейнасьці быў аналіз г.зв. “рускіх нацыяналістаў” і блізкіх да іх асоб; мы прааналізавалі асаблівасьці сьветаглядаў Канстанціна Крылова, Івана Міронава, Уладзіміра Жданава, Мікалая Кандраценкі, Леаніда Івашова, Уладзіміра Квачкова, генерала Канстанціна Пятрова;  пакуль матэрыял падалі не пра ўсіх, каго планавалі, але сярод тых, каго аналізавалі, сапраўдных рускіх нацыяналістаў не знайшлі – усе пералічаныя людзі зьяўляюцца ў большай ці меншай ступені расейскімі імперыялістамі;

– намі быў паказаны сіянісцкі падмурак псеўдакамуністычных сьвятаў “23 лютага” і “8 сакавіка”, якія ўсё яшчэ накідаюцца нашаму народу;  

– было паказана (у адрозьненьне ад усіх СМІ на постсавецкай прасторы), што г.зв. “чэлябінскі метэарыт” быў на самай справе ня чым іншым, як амерыканскай альбо расейскай ракетай;

– істотным ідэалагічным дасягненьнем мінулагодняй працы рэдакцыі зьяўляюцца прынцыпы абраньня кандыдата на прэзідэнта ці іншых асоб на вышэйшыя дзяржаўныя пасады ад сапраўднай беларуска-літвінскай дэмакратычнай апазіцыі, абвешчаныя ў артыкуле “Барадач, Падгол, Мурашка. Ідэнтыфікацыя 4”; тэст на адпаведнасьць гэтым прынцыпам па розных прычынах не здалі Ул. Падгол і Ул. Барадач, затое на сёньня яго пасьпяхова здалі, акрамя сябраў нашай рэдакцыі, Яўген Мурашка і Сяргей Высоцкі; у сувязі з карыснымі ўласьцівасьцямі запрапанаванага рэдакцыяй Ідэнтыфікацыйнага тэста, абвяшчаем яго чарговым прынцыпам Пераможнай дактрыны (П пр-п 19);   

Нагадаем, што Ідэнтыфікацыйны тэст уключае наступныя 10 прынцыпаў:

– прэтэндэнт не павінен быць прадстаўніком, агентам ці чалавекам, залежным (напрыклад, браў грошы) ад расейскай імперыякратыі, глабалісцкай сіянакратыі-ліберастыі, польскіх імперыялістаў, кітайскіх імперыялістаў, ісламістаў (пп. 1-5).

– прэтэндэнт павінен быць этнічным беларусам-літвінам; адным зь лепшых прадстаўнікоў беларуска-літвінскагага народу ў дадзены час, які ўсьведамляе, што кіраваць народам павінны лепшыя яго прадстаўнікі, што гэта і ёсьць галоўная прыкмета дэмакратыі; дастаткова разумным, высокамаральным і дасьведчаным чалавекам ва ўзросьце за 50-60 гадоў; мець дастаткова вялікую колькасьць доказаў ахвярнага служэньня аб’ектыўным інтарэсам беларуска-літвінскага народу, назапашаных за час свайго жыцьця (пп. 6-9).

– прэтэндэнт павінен пагадзіцца, што яго канчатковы статус будзе вырашаны з дапамогай журы, складзенага з найбольш аўтарытэтных, адданых агульнанацыянальнай справе беларусаў-літвінаў (п. 10). 

Мы прымаем прапанову Сяргея Высоцкага, што пп. 8 і 9 зьяўляюцца менш прынцыповымі, чым іншыя, таму іх уклад павінен ацэньвацца аўтарытэтным журы – па 10-м пункце.    

 

2. Ворагі працягваюць цаніць нас.

Прысутнасьць розных троляў-правакатараў (якія, як становіцца ўсё больш відавочным, зьяўляюцца платнымі агентамі тых ці іншых імперскіх сьпецслужбаў) за падсправаздычны перыяд была на нашым сайце істотна меншай, чым год таму. Верагодна, гэтаму паспрыяла тое, што ў папярэдняй справаздачы (зробленай год таму, за 6 гадоў працы) мы выкрылі месцы геаграфічнай лакалізацыі большасьці з гэтых паганцаў (з дапамогай http://whatismyipaddress.com/ip-lookup).

На вядомым сайце сіянісцкіх мярзотнікаў – http://lurkmore.to/%D0%91%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D1%81%D1%80%D0%B0%D1%87 – наш сайт па-ранейшаму займае ганаровую 2-ю пазіцыю (гл. ілюстрацыю справа). А наш былы аўтар Галіна Арцёменка – 1-ю сярод тых беларускіх дэмакратаў, якія вядуць уласныя ЖЧ.

Аднак выклікае трывогу нешта новае і цьмянае – незразумелыя сьмерці вядомых беларусаў і блізкіх ім людзей, якія адбыліся за апошнія паўгады. Хай нам прабачаць некаторыя, але мы вырашылі назваць гэтыя выпадкі. Гаворка пра:

бацьку нашага аўтара Віталя Куплевіча, які згарэў пры цьмяных абставінах у сваёй хаце;

– пра сына Алеся Белакоза (успаміны апошняга мы выставілі на нашым сайце), які з разьбітай галавой памёр у шпіталі;

– пра беларускага паэта Гуменюка, які выпаў з 9-га паверха;

– пра беларускага грамадскага дзеяча Рамана Вайніцкага, катаванага і забітага ў Вільнюсе;

– пра бацьку рэдактара нашага сайта Алеся Астроўскага, які з-за цяжкіх траўмаў памёр у шпіталі 25 сакавіка.

Больш чым дзіўна ўсё гэта…

І ўсё ж, нягледзячы ні на што, мы плануем і далей жыць і змагацца. У меру нашых фізічных і разумовых сіл.  

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь — наша зямля!

 

10 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Інфармацыя на Сайце ўнікальная, нідзе такой не знойдзеш. На абразы гэбілаў з lurkmore не звяртайце ўвагу, у Інтэрнэце 90% шума.

  2. dаllwitz кажа:

    Моцы Вам!! Самыя шчырыя зычаньнi з гэтай нагоды, паважаныя патрыёты Бацькаушчыны!

  3. Jan Zyzka кажа:

    Сьмерць Гумянюка на сумленьні дыктатара!

    “Які ж гэта жорсткі й вар’яцкі закон –
    Жыцьцё абрываць у сьмярдзючай рацэ!
    Я сьню і трымаю заместа іконы
    Узбуджаны пэніс у потнай руцэ.”

    PS. Дзякуй Астрoўскаму за памяць пра выдатнага Паэта!

  4. Літварус кажа:

    Паважаная Рэдакцыя, ніяк не магу зразумець сэнс вашай табл. ў раздзеле 2. Гэта што спіс ворагоў нацыі? І што на першым месцы тут КХП? А што гэта такое “уютненкій выпас змагароў”? А далей ідуць маладзёвые арганізацыі – нашая надзея. Я сабе лічу сярэднім па сваім умственным здольнасцям, а што калі на ваш зайт загляне маладзён і як я нічога не зразумее? Пастарайцеся таксама даваць меньше ссылак на папередніе публікацыі. Думаю шмат хто на іх не заглядвае. Лепш скарочана паўтарыць іх сутнасць. Не трэба гуляць ў навуковасць, лепш паўтарыць сваё некалькі разоў. Ворагам вы усе роўна нічога не дакажыце. А не маглі б вы дамовіцца з Архе каб яны частку сваіх матэрыялаў перакідывалі вам. У іх матэрыял стаіць дзень два, у вас – месяц два. Вашые ж пазіцыі вельмі блізкіе.

    • Рэдакцыя кажа:

      Паважаны Літварус.
      1) Зрабіце тое, што напісана ў тэксьце. Адкрыйце сайт сіяністаў “Луркморе” (адрас пададзены) і паглядзіце самі, як яго аўтары ненавідзяць сапраўдных беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі. Паглядзіце, якія рэйтынгі яны выстаўляюць. Зрабіце тое, што мы раеім. І вам шмат што адкрыецца акрамя расейскага імперыялізму. Тым больш, пра гэта мы ўжо пісалі неаднаразова.
      2) Мы, у адрозьненьні ад “Архэ”, на нашу дзейнасьць ні ад каго грошай не атрымліваем (тым больш ад сіяністаў ці польскіх імперыялістаў). Працуем на сайце ў вольны час пасьля асноўнай працы (не журналісцкай), на якой зарабляем грошы на ўласнае існаваньне. Таму нашы мэты і погляды на сітуацыю ў Беларусі шмат у чым прынцыпова адрозьніваюцца ад поглядаў “архістаў”. Шкада, што вы дасёньня значэньне ўсяго адзначанага не асэнсавалі. А гэта ж элементарна. Пакутуеце на ідэалізм?…

  5. Літварус кажа:

    Паважаная Рэдакцыя, а як вам прынцып – грошы не пахнуць?. Ці не робіцца усімі і ва ўсі часы адное і тое ж – грошы бяруць, а потым грошадателей пракідваюць, і грошадателі ведаюць што іх потым пракінуць, таму што палітыка гэта рызыка і дасягенне сваіх часовых маленькіх перамог. І палякі і сіяністы ведаюць што на чарзе аслабленне Расеі любым шляхам. Палітыка гэта як гульня ў карты. Вы моцна хварэеце на маралізм, якому мала месца ў палітыке. М.Фуко раіў на палітыку глядзець вачыма вайны.Калі Вы даеце грошы падрыўніку каб ён падарваў цягнік вашых ворагаў, ці бяроце у яго падпіску што ён і пасля акцыі будзе вечным вашым сябром, але калі Не, то грошы вярне? Гэта было б страшэннай дурасцью з вашага боку.Ці Вы не будзеце браць грошы у палякаў, сіяністаў… і тады калі мы апынёмся ў РФ?
    Хацеў вам працытаваць мненне аднаго маладога літвіна-прадпрымальніка аб тым што святкаваць БНР, гэта усё роўна што святкаваць хайтуры (похараны), але усе экземляры раздаў. Бачыце, як мысліць цяпер молодзь?. Для іх БНР гэта не нагода да радасці, а нагода для асмыслення таго што адбываецца з намі. Таксама як і параза незалежніцкага руха з нашым удзелам ў 1990-2010 г.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Хай іншыя працягваюць асэнсоўваць, што адбылося ў 1990-2010-я, а мы гэта ўжо даўно зрабілі й адкрыта ўсё пішам (гл., напрыклад, матэрыял пра выступ Астроўскага на зьездзе БНФ у 2003 г., калі ён выстаўляў сябе на старшыню).
      Самае сьмешнае наперадзе: калі праз пэўны час многія (у т.л. такія як вы) будуць прыходзіць да тых жа высноў, пра якія кажам мы цяпер. І будуць успамінаць: “ах, так, нам ужо пра гэта казалі. Казалі і што адбываецца, і што трэ рабіць. Вось толькі прозьвішчы тых, хто казаў, мы запамятавалі…”
      Гэта цырк наперадзе. Мы пра гэта ведаем і ўжо цяпер адкрыта, выразна і зарёў кажам.

      2) Грошы нельга браць ні ад якіх злодзеяў-імперастаў. Апісаны вамі падыход ніякага станоўчага выніку не дае і ня дасьць. Мы толькі цэлае пакаленьне страцілі… І гэта не маралізатарства. Гэта – усё разам – і мараль, і веды, і досьвед. Брудныя грошы глабальных і рэгіянальных злачынцаў і ваняюць, і ліпнуць. Злавоньне ад іх застаецца на ўсё жыцьцё.
      Грошы для беларускай справы могуць быць толькі беларускімі! Іх трэба зьбіраць зь беларусаў-літвінаў, бо змаганьне ідзе за аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў-літвінаў на іх уласнай зямлі!!! Колькі б іх, гэтых грошай, на пачатак ні было. Хай капейкі, але толькі беларускія… (ці абсалютных саюзьнікаў у змаганьні за адзіныя мэты).
      Проста трэба вучыцца зьбіраць грошы зь беларусаў!

  6. Сп. Літварус, я сярод блогаў запісана першай, як яры нацыяналіст. Але я на сваім блогу нікога і ні ў чым не крытыкую, не абражаю, не выступаю супраць некага, а тым больш не прызываю супраць якой-небудзь нацыі. Мала таго, у мяне атрымліваецца, наадварот, я паказваю сувязі паміж шматлікімі народамі і беларусамі, нават радство. І ўсёраўно я яры нацыяналіст.
    Як вы думаеце чаму?

  7. Літварус кажа:

    Пані Арцеменка, наколькі я ведаю з сучаснай філасофіі Нацыянальнае не “бярецца” ані філасофіяй, ані нават сацыялогіяй. Добры прыклад гэтаму даў Ў.Мацкевіч Некалькі вельмі вумных людзей ў Маскве стварылі метадалагічны інтрернацыянальны асяродак і адчувалі сабе амаль Багамі і братамі сярод саўков СССР. Потым ён пераехаў ў Менск на Радзіму продкаў і яго неведвалі калішніе сябры, якіе прыбылі да нас абараняць Расеі (Саюз). Так скончылася іхній палёт ў вышынях філ думкі. Яна рассталіся. Я ведаю чым Вы займаецеся, але думаю Вы памыляецеся што патрыетку з вас робіць вашые веды таго што на нашых землях адбывалася 3000 гадоў таму. Колькі з тых часоў народаў знікла скажуць нашые ворагі і вам нечым будзе крыць. Нам нашые ворагі не могуць дараваць 500 гадоў жыцця разам з палякамі ў Р.П. і 4 гады пад нямецкая акупацыяў, а 200 гадоў пад рускай акупацыяй яны выстаўляюць доказам нашага братэрства з рускімі. Таму на гісторыю я не звяртаю увагі. Калі Вы чітаеце каментары на Архе, я пішу што гісторыя з цяжкасцью можа растлумачыць Сучаснае і не можа спрагназаваць Будучыню. Дагадваюся што для вас гэта абраза. Але так гавораць сучасные мысліцелі. Можа свае думкі выкажу потым, па ТВ пачаўся канцерт з Румыніі, я іх мастацтва вельмі люблю.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы