nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чэлябінскі “метэарыт” і камісія Гор-Чарнамыдзін. Няўжо ёсьць сувязь? (частка 1)

5 мая, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чэл 9Пачынаючы аналіз выбуху “метэарыта над Чэлябінскам”, мы і не ўяўлялі, наколькі інфармацыйна важкай можа быць даная падзея. Мы думалі, што гэта ўсяго толькі сімбалічны акт, пакліканы прадэманстраваць незадаволенасьць з боку глабалісцкай сіянакратыі некаторымі дзеяньнямі расейскай імперыякратыі. Напрыклад, тым, што тая працягвае займацца “интеграцией на постсавецкай прасторы” (у т.л. ствараньнем Еўразійскага саюзу). Менавіта таму “метэарытны сьлед” нібы ўказкай паказаў на цэнтральную зону сучаснай расейскай імперыі й адначасна мяжу паміж Расеяй і Казахстанам. Але аказалася, што ў чэлябінскай падзеі ёсьць дадатковы асьпект, які яе надзвычай актуалізуе. Найверагодней, месца падзеньня “метэарыта” было абрана сіянакратыяй яшчэ па адной прычыне, значэньне якой у шмат разоў пераўзыходзіць вышэйадзначанае. Гаворка пра сховішча радыяактыўных адкідаў пад… Чэлябінскам. Матэрыял, які пададзены ніжэй, актуалізуе гэты асьпект. Мы лічым, што важкасьць яго яўна недаацэнена. Нічога, пройдзе час, і ўсё стане на свае месцы…

 

Вось тут: http://www.youtube.com/watch?v=bqN7vWx0zSs і тут: http://www.youtube.com/watch?v=eaUvAwfosjQ (дадатковы дублікат тут: http://via-midgard.info/index.php?newsid=30067; гл. ніжняе відэа) – вы можаце паглядзець фільм “Чэлябінскі метэарыт. Касьмічны аб’ект ці справа людскіх рук?

Каб падвысіць верагоднасьць захаваньня ўсіх фактаў, названых у фільме, і мець лепшую магчымасьць іх аналізаваць, мы вырашылі перавесьці ў пісьмовую форму асноўныя зьвесткі, пададзеныя ў фільме (фільм складзены з розных відэафрагментаў, аб’яднаных тэматычна). Гэтая інфармацыя і падаецца ніжэй. Працягласьць кожнага тэматычнага фрагмента ў фільме пазначана часовым інтэрвалам.

Інтэрвал 0:00:15 – 0:02:00.

Чэл 10Тут у фільме паказана заява Ўладзіміра Воўкава (гл. фота), якую ён зрабіў яшчэ ў ліпені 2003 года. Спадар Воўкаў тады заяўвіў наступнае:

Катастрофа, якая рыхтуецца тут [маецца на ўвазе сховішча радыяцыйных адкідаў па Чэлябінскам. – Рэд.] па злому намеру ворагамі Расеі, па сваіх маштабах можа пераўзысьці чарнобыльскую ў 1000 разоў!!! Пра гэта трэба стала памятаць.

На тэрыторыі Чэлябінскай вобласьці па рашэньні ельцынскага ўраду ў гэтым годзе будзе дабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю аб’ект, які можа стаць ядзерным магільнікам для насельніцтва ўсяго Ўрала, дый ня толькі Ўрала. Краіне падрыхтавана жахлівая ядзерная міна. Я ня ведаю, які зламысьнік праектаваў гэты аб’ект, які па сусьветнай практыцы [павінен] будавацца глыбока пад зямлёй, у скальным грунце.

Амерыканцы, напрыклад, схавалі сховішча ядзерных матэрыялаў на глыбіню 1000 метраў. У нас жа [сховішча памерам] некалькі футбольных палёў [разьмешчана] на адкрытым грунце. І ў гэтым адзіным месцы плануецца сабраць ядзерныя матэрыялы з усёй Расеі.

Гэтае сховішча не гарантавана ад звычайнага тэрарыстычнага акту, падзеньня самалёта вагой 20 тон пры хуткасьці палёта 200 км у гадзіну.

Чэл 16Інтэвал 0:02:00 – 0:02:40.

Тут у фільме паказваецца тое, што паказавалі расейскія тэлеканалы 15 лютага (ўсё суправаджаецца бадзёрым дыктарскім голасам) – а менавіта казачку пра “падзеньне метэарыта над Чэлябінскам” і яго наступствы.

 

Інтэвал 0:02:40 – 0:23:25.

Тут ідуць кадры выступу (6 сакавіка 2013 года) Ільва Максімава (гл. фота) – вядучага сьпецыяліста ў Расеі па ядзерных тэхналогіях – на паседжаньні Камітэта па фармаваньні Народнага ўраду (ў Расеі).

Чэл 11Ён падае сябе, а затым кажа:

– Я выпускнік Томскага палітэхнічнага інстытута па сьпецыяльнасьці “ядзерная фізіка, эксплуатацыя ядзерных рэактараў і ядзерная зброя”. Я больш за 20 гадоў адпрацаваў галоўным фізікам завода “Хімканцэнтратаў”, зьяўляюся нязвольненым дырэктарам Інстытута фізіка-хімічных праблем металургіі й адмысловага машынабудаваньня. Гэта сакрэтны інстытут, які быў створаны рашэньнем ураду СССР [у 1989 годзе]. Лёс гэтага інстытута непрывабны – мы былі аднымі зь першых, хто адчуў на сябе такую зьяву як рэйдарскі захоп. Інстытут быў ліквідаваны ў 1990-я гады, уся дакументацыя была скрадзена. Усе супрацоўнікі былі звольнены з парушэньнем закона – я і 60 чалавек маіх супрацоўнікаў знаходзяцца пасёньня ў рэжыме вымушанага прагула… Нам не былі выданы нават працоўныя кніжкі.

Раней на дысках ужо была інфармацыя пра ядзерныя боегалоўкі, якія здымаюцца з ракет і хаваюцца на склад. Дык вось, упершыню ў сьвеце быў зроблены такі склад… адкрытага тыпу (у амерыканцаў боегалоўкі, якія дэмантавалі, хаваюць глыбока пад зямлю). У нас на плошчы 4 футбольных палёў пабудавалі 17-мятровай вышыні будынкі адкрытага сховішча ядзерных матэрыялаў…   

Разам са скрадзенымі сумамі парадка 8 трыльёнаў даляраў (гэта кошт зброевага ўрану, які быў у Расеі) выйшаў закон, у адпаведнасьці зь якім меркавалася па дамоўленасьці зь… Пентагонам ЗША і за амерыканскія грошы парадка 1.200 мільёнаў даляраў пабудаваць Чэлябінскае сховішча. Гэта сховішча, якое ня ўпісваецца ні ў якія патрабаваньні захоўваньня ядзерых матэрыялаў, здымаемых з ракет (гэта найважнае пытаньне вельмі востра падымаецца на касеце, якая будзе паказана далей).

Расею абкралі на суму ня менш за 8.000.000.000.000 даляраў пры ўдзеле вышэйшых асоб [маецца на ўвазе Ельцын, Чарнамырдзін. – Рэд.]. Акрамя таго, Расея пры наяўнасьці такога сховішча (традыцыйна нідзе не прынятага – наземнага захоўваньня радыяактыўных рэчаў) засталася [падстаўленай пад надзвычай небясьпечную пагрозу].  

Таму падзеі, якія адбыліся ў Чэлябінску [маецца на ўвазе “чэлябінскі балід-метэарыт”], асабліва мяне ўстрывожылі. Усе сьпецыялісты разглядаюць гэтыя падзеі зь дзьвюх пазіцый: па-першае, Жырыноўскі сказаў, што гэта распрацоўка новай зброі амерыканскім бокам (бо з паўднёвага ўсходу Расея ня мае ніводнай станцыі назіраньня за пагрозай з космасу [Максімаў памыляецца – ракета ляцела з паўночнага захаду. – Рэд.]). Падстыкавалі момант [нападу] да моманту пралёту асноўнага метэарыта, за якім сачыў увесь сьвет. На фоне гэтага [яны і зрабілі] дэманстрацыю новай зброі. Але яны на першы раз трохі прамазалі. Магчыма, з-за таго, што гэта была першая такая спроба… Хаця і так увесь Чэлябінск быў у шоку. А другое, гэта магла быць дэманстрацыя патэнцыйнай пагрозы для Расеі [ну, нарэшце, маскалі здагадаліся, што гэта быў за “метэарыт”! – Рэд.]. Маўляў, мы вам намякаем, што вы маеце такую ўразьлівую рэч…

У чым яна заключаецца?

На гэтым складзе захоўваюцца некалькі дзесяткаў тон збройнага плутонія. Уяўляеце, ва ўмовах наземнага неабароненага захоўваньня. Як прафесіянал, паведамлю вам, [калі выявіцца] ўтрыманьне мільярдных доляў грама ва ўсім арганізме чалавека – гэты чалавек ужо выводзіцца з працы, бо ў яго пачынаюцца праф. захворваньні. А там дзясяткі тон плутонія! Г.зн., што калі адбудзецца нейкая дыверсія ці будзе выкарыстана нейкая зброя, дык Расея адразу падзеліцца на дзьве часткі – па транссібірскай магістралі на тысячы кіламетраў радыюсам будзе мёртвая прастора для транспарту, для ўсяго. Г.зн., што Расея разарвецца папалам.

Гэта мне, вядома, не дае спакою. І я пачаў дзеяньні, каб надаць галоснасьць усяму гэтаму ў сувязі з Чэлябінскім “балідам”. Прашу ваш камітэт аказаць судзеяньне ў распаўсюдзе інфармацыі, якая закранае жыцьцёвае пытаньне: быць ці ня быць Расеі… [як усё ж такі пранізаны маскалі імперскім духам; існуе непасрэдная пагроза здароўю і жыцьцю дзясяткаў мільёнаў “расеян”, а яны ўсё пра расейскую імперыю думаюць (якая іх жа і зьнішчае), пра тое, як яе захаваць… – Рэд.] Таму што, калі амерыканцы зробяць такую дыверсію (любымі шляхамі – неабаронены аб’ект), мільёны людзей пацерпяць…

Я быў у Новасібірску галоўным фізікам па ядзернай бясьпецы, калі пачалося будаўніцтва сховішча ядзерных адкідаў пад Чэлябінскам. Тады яшчэ былі афіцэры, якія захавалі вайсковы гонар [гаворка пра афіцэраў ФСБ. – Рэд.]. Яны запрасілі мяне выступіць у якасьці эксьперта. У Чэлябінску, калі пачался будоўля, мне ўжо не гарантавалі бясьпеку для працы, таму што там было амерынкаскае прадстаўніцтва на перыяд будоўлі. А ў Томску заставаўся камплект дакументацыі, таму што першапачаткова гэтае сховішча планавалася будаваць у Томску.  І вось я цэлы месяц прапрацаваў у Томску з гэтымі тэхнічнымі матэрыяламі, якія цяпер раблю здабыткам галоснасьці.

Таму што былі дзясяткі зваротаў [ва ўрад], у Думу, але ўсё ціха.  Дарэчы, міністар абароны Ігар Радыёнаў, калі ён быў дэпутатам у Думе – ён бясконца зьвяртаўся да Пуціна. Генерал арміі Варэньнікаў, вядомы па ГКЧП, ён два лісты пісаў Пуціну. Ніякага адказу…

Уяўляеце, вось такое стаўленьне да лёсу Расеі…  

Затым адзін з прысутных на паседжаньні Камітэту задае пытаньне: скажыце, рух баліда і тэрыторыя разьмяшчэньня склада [радыяцыйных адкідаў], яны тэрытарыяльна супадаюць?

– Адказ Максімава: супадаюць! Толькі балід выбухнуў некалькі вышэй.  Іначай  усё б разбурылася [і накрыла радыяцыяй].

 

Яшчэ пытаньне: пра аб’ёмы збройнага плутонія і ўрана, перададзеныя ЗША.

– Адказ Максімава: у пагадненьні паміж Расеяй і ЗША, тэкст якога зь цяжкасьцю атрымалася здабыць, Расея з 520-530 тонаў збройнага ўрану, які ў яе быў напрацаваны, пачынаючы з 1945 года (ЗША за той жа час напрацавалі 500 тон), павінна была перадаць ЗША… 500 тон!!! Гэта фактычна ўвесь збройны ўран!

Тут варта дадаць (пра гэта мала хто ведае, бо гэта сьпецыяльныя Веды), што збройны плутоній можа быць выкарыстаны толькі ў тактычнай ядзернай зброі на кароткія дыстанцыі, а вось збройны ўран, які амерыканцы купілі ў нас – гэта якраз тое, што выкарыстоўваецца ў міжкантынентальных ядзерных ракетах. Плутоній там выкарыстаны быць ня можа.

Так амерыканцы фактычна абяззброілі нашу Расею. І вось цяпер па СРА (рус. ПРО) ідуць скандалы, таму што амерыканцы ведаюць, што Расея па сутнасьці безабаронная.   

 

Чарговае пытаньне:  а, што, СРА можна выкарыстоўваць толькі супраць тактычных ядзерных ракет?

– Адказ Максімава: Не. Амерыканская СРА можа быць выкарыстана і супраць міжкантынентальных, і супраць тактычных ядзерных ракет. Але да Амерыкі з Расеі могуць даляцець толькі міжкантынентальныя ракеты на базе збройнага ўрану. А плутоній – толькі для тактычнай ядзернай зброі. 

   

Яшчэ пытаньне: Колькі збройнага ўрану ў нас цяпер засталося?

– Максімаў: Я думаю, што цяпер у нас яго практычна не засталося. У 2013-м годзе заканчваецца тэрмін адпраўкі [апошніх тон] урану па дамове, якая дзейнічала 20 гадоў.

 

Чарговае пытаньне: а, можа, можна яго недзе накапаць?

– Максімаў: О-о… У нас фактычна няма сёньня радовішчаў урану [і гэта ў Расеі – самай багатай сваімі радовішчамі. – Рэд.]. Ёсьць адно радовішча ў Забайкальлі, але яно [здольна даць вельма мала збройнага ўрану]. У нас ніякіх прасьветаў няма.

 

Пытаньне: а радовішча ў Казахстане?

– Максімаў: у Казахстане радовішча хаця і ў некалькі разоў большае, чым у Забайкальлі, захоплена амерыканцамі й [таму] Казахстан прадае нам толькі 500 тон звычайнага ўрану.

 

Пытаньне: а які патэнцыял [ядзерны] знаходзіцца ў ракетах, якія яшчэ ёсьць?

– Адказ Максімава [скарочана, Рэд.]: тут трэба распавесьці шырэй пра дамову. Я, як сьпецыяліст, чытаў сакрэтныя матэрыялы на гэтую тэму ў Обнінску (матэрыялы былі здабытыя нашай контрвыведкай). У свой час Рэйган задумаў перамагчы СССР у “зорных войнах”. Ён “уздыбіў усю навуку” Амерыкі, каб навукоўцы сказалі, што яны думаюць на конт супрацьракетнай абароны [зьвярніце ўвагу, Рэйган ведаў, да каго зьвярнуцца. – Рэд.]. Тыя сказалі, што дасягнуць перамогі над СССР у (патэнцыйным) ядзерным канфлікце, быццам, магчыма тады, калі будзе створана новае пакаленьне кампутараў (на што трэба столькі-та мільярдаў даляраў), калі будзе касьмічнае базаваньне пэўных элементаў гэтай сістэмы, калі будуць выкананы іншыя пэўныя ўмовы. Але ў канцы ўсё ж называлася крытычная лічба – але ўсё гэта магчыма, калі з боку савецкай імперыі адначасна будзе налятаць на ЗША ня больш за 3.000-3.500 боегаловак ядзерных ракет (а ў тыя часы ў ЗША і СССР было на ўзроўні 30.000 боегаловак!). Рэйгану гэтая лічба ў 3.000 ракет запала [ў душу]. Ён перабудаваў сваю палітыку, заклікаў “давайце раззбройвацца” і ўгаварыў Расею [так сказаў Максімаў. – Рэд.] на тое, каб яна раззбройвалася.

Але амерыканцы здымаюць ядзерныя боегалоўкі й хаваюць у сховішчы (глыбока пад зямлёй), а нашы па дамове пра гэтыя 500 тон [зброевага ўрану] здымаюць боегалоўкі, дастаюць адтуль высокаўзбагачоны ўран, робяць зь яго нізкаўзбагачоны і перадаюць на Атамныя электрастанцыі. У выніку, цяпер у Расеі боегаловак міжкантынентальных ракет на высокаўзбагачоным збройным уране засталося практычна некалькі штук. Уран здымаецца з боегаловак і… у перапрацоўку. І ніякага складаваньня. Таму мы цяпер сталі практычна бяззбройнымі…

 

Яшчэ было пытаньне пра аднаўляльныя крыніцы энэргіі: ці можна камерцыйным структурам самім усталёўваць такія крыніцы энэргіі.

Але Максімаў пачаў адказваць пра альтэрнатыўныя энэргетычныя крыніцы. У прыватнасьці, ён сказаў, што зьяўляецца аўтарам-вынаходнікам многіх элементаў торыевай энэргетыкі ў мірных мэтах з выкарыстаньнем торыю ў якасьці асноўнага энэрганосьбіта і разьмяшчэньнем станцый глыбока пад зямлёй (пры гэтым торыю ў 4-5 разоў больш, чым урану, а “ўран ужо ў мінулым…”). Акрамя таго, ён сказаў, што ў 1952 годзе Сталін падпісаў міжнародную дамову, што ўсё, што датычыць мірнай ядзернай энэргетыкі, павінна быць адкрытым (рассакрэчаным). Таму, колькі б яго ні “мацалі” [розныя кампетэнтныя органы] з усіх бакоў, яны да яго не маглі дачапіцца, бо пра “мірны атам” ён адкрыта гаворыць, а пра свае ваенныя вынаходніцтвы – маўчыць…

 

Дадатак зь месца: ва Ўзьбекістане пад Самаркандам ёсьць вялікае радовішча [не вядома чаго].

– Максімаў: так, але гэта ўжо ня нашае…

 

Чарговае пытаньне:  акрамя ядзернай зброі ў нас ёсьць яшчэ якая-небудзь зброя больш высокага ўзроўню?

– Максімаў: Не! Гаворка пра любую іншую зброю – гэта балбатня! Я ведаю як прафесіянал, што балбатня. Больш нічога няма.

Я толькі ведаю, што Астрацоў і Багамолаў (зь Сібірскага аддзяленьня РАН) запрапанавалі ідэю выкарыстаньня вузканакіраванага нейтроннага пучку, які накіроўваецца з самалёту на наземныя цэлі й які падрывае станцыі, склады…  Але гэта ўсё перайшло да амерыканцаў па пэўнай працэдуры. І амерыканцы ўжо рыхтуюцца да палётных выпрабаваньняў такой штукі. Для іх любыя атамныя станцыі, такія ж склады, як пад Чэлябінскам – мішэні. Яны зрабілі няўдалую спробу [над Чэлябінскам; чарговы раз Максімаў прагаварыўся! – Рэд.], але могуць й іначай зрабіць. Гэта элементарна…

Інтэвал 0:23:25 – 0:26:15.

Чэл 12Выступае адзін з удзельнікаў нейкага паседжаньня, якія заяўляе, што, у адпаведнасьці зь меркаваньнем яго і яго калегі, 15 лютага над Чэлябінскам (за 100 км ад яго) і суседнім зь ім  Чэлябінскам-40 (за 200 км ад яго) адбыўся паветраны тэрмаядзерны выбух. Пра гэта сьведчыць вялікая плошча [тэрыторыі, на якой адбыліся разбурэньні], вялікі выхад энэргіі, які лёгка падлічыць (энэргія па школьнаму E=mg2/2; адсюль набягае маса 7.000 тон) і адсутнасьць радыяцыі. Выратавала сітуацыю толькі тое, што выбух адбыўся высока (больш за 18 км). Калі б ён адбыўся на вышыні 5 км, вынікі былі б жахлівымі…

Выбухнула чыста вадародная бомба. Куды “яна цэлілася” – незразумела. Адсутнасьць радыяцыі сьведчыць, што выбухнула менавіта вадародная бомба. Для яе падрыву патрэбны невялікі ядзерны зарад, толькі каб далей запусьціць тэрмаядзерную рэакцыю.

Голас: а нам замарочылі галовы метэарытам… 

Інтэвал 0:26:15 – 0:27:30.

Чэл 13Зноў выступае Максімаў. Зачытвае фрагмент заявы на адрас пракурора Новасібірскай вобласьці Аўчыньнікава і віцэ-прэм’ера Рагозіна ад 27.09.2012 г.

“Зьяўляючыся фізікам-ядзершчыкам, адказна папярэджваю пра вялікую бяду, якая набліжаецца.Справа ў тым, што яўна злачынны продаж зброевага ўрану ў ЗША, які працягваецца, па сьмешным кошце (1/1000 доля ад сапраўднага кошту) ва ўмовах, калі ЗША дэманстратыўна выйшлі з 2002 года з дамовы пра СРА – яны ўвогуле паслалі нас нафіг і ўсе вышэйшыя кіраўнікі гэта праглынулі – непазьбежна парушае ядзерны парытэт!”.  

Уявіце, у нас на сёньня ніякага нападу на СССР-Расею, ніякага супрацьстаяньня з ЗША ня можа быць таму, што ў нас засталіся толькі плутоніевыя боегалоўкі, якія належаць да разраду тактычнай ядзернай зброі. Амерыканцы працуюць у кірунку супрацьракетнай ядзернай абароны. І тут нашы нічога ня змогуць зрабіць.

У 2013 годзе заканчваецца апошняя адпраўка ад 500 тонаў зброевага ўрану.

(канец цытаваньня тэкста першай паловы фільму). 


Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы