nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці можа Бог быць сіяністам? (частка 3а: у рымскай імперыі)

27 верасня, 2013 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Бог-сіяніст 14У сваім папярэднім выступе, а таксама і ў некаторых ранейшых, Вольга Чацьверыкова настойвала, што адзіным сродкам супрацьдзеяньня заходняму ліберастычнаму дэгенерацтву, галоўным злачынцам-заказчыкам якога зьяўляецца глабалісцкая фінансавая алігархія (яна ж “глабальныя бангстары”, “карпаратакратыя”, “сіянакратыя”), можа быць толькі праваслаўе. Маўляў, толькі яно здольнае аказаць супраціў “на духоўным узроўні” той новай навале, якая насоўваецца на чалавецтва з… “цывілізаванага Захаду”.  Пасьля выяўленьня прынцыповай няздольнасьці каталіцызма супрацьстаяць “новай духоўнасьці” (гэта, спадзяемся, даказана ў шэрагу папярэдніх матэрыялаў), мы вырашылі праверыць, ці сапраўды праваслаўе можа абараніць чалавецтва ад жахаў магчымай ліберастычна-сіянісцкай дэградацыі. А для гэтага вырашылі прааналізаваць паходжаньне і разьвіцьцё гэтай хрысьціянскай канфесіі.  Аднак распачаць давялося здалёк – зь гісторыі Візантыйскай і нават Рымскай імперый. Пачнем з апошняй, бо менавіта тут зарадзілася хрысьціянства як афіцыйная рэлігія (гл. мапу, дзе паказана рымская імперыя на піке сваіх памераў – у пачатку ІІ ст. н.э., пры імператары Траяне).

 

 

1. Прынцыповыя факты пра Рымскую дзяржаву й імперыю

Рымская дзяржава – гэта старажытная дзяржава з цэнтрам у горадзе Рым. Існавала паміж VIІІ стагоддзем да н.э. і V-VI стагоддзем н.э. (заўвага: зьвесткі ў даным разьдзеле ўзяты ў асноўным зь Вікіпедыі за выключэньнем адмыслова адзначаных).

Форма дзяржаўнай улады зьмянялася на працягу гісторыі: Рымская дзяржава прайшла шлях ад Царскага перыяду (працягваўся ад заснаваньня Рыма ў сярэдзіне VIІІ стагоддзя да н.э. да прыкладна 500 году да н.э.), затым яна была Рэспублікай (ад прыклана 500 году да н.э. і да 27 году да н.э. – да пачатку праўленьня першага імператара Актавіяна Аўгуста), а яшчэ пазьней існавала як класічная Імперыя (з 27 году да н.э. і да V-VI стагоддзяў н.э. – да канчатковага падзелу імперыі на Заходнюю і Ўсходнюю (395 год) альбо да падзеньня Заходняй Рымскай імперыі (476 год).

Трэба таксама ўлічваць, што адныя гісторыкі прапануюць лічыць рымскую дзяржаву імперыяй ад V стагоддзя да н.э., а іншыя – ад 27 года да н.э.

За час свайго існаваньня рымская дзяржава разьвівалася як інтэнсіўна (г.зн. зьмястоўна, “уверх” – у прагрэсіўным кірунку), так і экстэнсіўна, пашыраючыся за кошт простага захопу земляў суседніх народаў. Пры гэтым нічога добрага ад гэтага не атрымлівалі ні захопленыя народы, ні людская цывілізацыя ў цэлым.

На разьмешчаных ніжэй ілюстрацыях бачна, што ў склад рымскай імперыі ўвайшлі ў асноўным тэрыторыі паблізу ад Міжземнага мора. Максімальны памер яна мела ў II-IV стагоддзях нашай эры. У позьнія часы свайго існаваньня ўнутры рымскай імперыі пачалі перавагаць працэсы заняпаду і яна распалася, пакінуўшы на ўсходзе адну са сваіх частак у якасьці “Новай рымскай імперыі” – Візантыю (з цэнтрам у горадзе Канстантынопаль – цяперашні Стамбул).

Бог-сіяніст 3 

(Кароткія фільмы пра тэрытарыяльныя зьмены старажытнай рымскай дзяржавы можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=NgE0IPTnH6U ці тут: http://www.youtube.com/watch?v=08vvrodSyww)

Калі сёньня знаёмішся з матэрыяламі, у якіх апавядаецца пра Рымскую імперыю,  зьмест гэтых матэрыялаў, пастаўленыя ў іх акцэнты ў многім залежаць ад цывілізацыйнага сьветагляду аўтара.

Прыхільнікі расейскай і розных іншых імперый ды імперыялізмаў (уключаючы сучасных глабалістаў-ліберастаў) захапляльна ахаюць-вохаюць з нагоды “вайсковай велічы” і “цывілізацыйнай прагрэсіўнасьці” старажытнага Рыма, свабоды гандлю і да т.п. (так, напрыклад, тут:  http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B8%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B8%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B8%D1%8F – сьцьвярджаецца, што ў рымскай імперыі назіраўся працэс “усебаковага аб’яднаньня антычнага свету”; гэты працэс быў “плённым і прагрэсіўным”, “адбываўся на глебе хрысьціянства“; у імперыі назіралася “сацыяльнае аб’яднаньне і асіміляцыя разнастайных нацыянальных элементаў правінцый”; “дзякуючы бюракратычнаму апарату зьмянялася аблічча ўсёй краіны: яна станавілася аднастайней, раўней”; “ва ўсталяваньні манархічнага абсалютызму, ва ўзмацненьні цэнтралізацыі й бюракратыі нельга ня бачыць творчай сілы рымскага духу ў галіне дзяржаўнага кіраваньня“;  “Рым арганізаваў агульналюдскую супольнасьць сярод жорсткай барацьбы людзей і народаў, заклікаў народы да грамадзянскага парадку і выгод цывілізацыі, стаў адзінай Бацькаўшчынай для многіх народаў“; у імперыі “зьявілася ўяўленьне аб Рыме як агульнай айчыне”; ” у правінцыялаў страх Рымскага валадарства стаў саступаць месца любові да Рыма і нейкаму пакланеньню перад ім”). Пры гэтым такія аўтары часта пакідаюць за дужкамі аналіз прычын заняпаду і наступнага развалу рымскай імперыі.

Для беларусаў-літвінаў сітуацыя выглядае адваротнай – набыцьцё ведаў менавіта пра апошняе было б найбольш карысным. Таму мы вырашылі прысьвяціць пэўную ўвагу праблеме заняпаду Рыма.

 

2. Заняпад рымскай імперыі. Прычыны.

Калі мы пачалі аналіз адпаведных матэрыялаў, у якіх апісваецца гэты працэс, адразу высьветлілася, што ўсе меркаваньні, якія датычаць яго, варта дзяліць на дзьве групы  – тыя, у якіх заняпад Рыма характарызуецца з фармальнага боку, і тыя, у якіх узгадваюцца істотныя, зьмястоўныя механізмы. 

Вось прыклад аднаго зь меркаваньняў: “[Рымскую] імперыю знутры падточваў рух рабоў і каланістаў, а звонку стала турбавалі набегі варвараў, што прывяло да яе заняпаду(узята адсюль: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5_%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B9_%D0%A0%D0%B8%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9_%D0%B8%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B8).

Тут аўтар яўна пераблытаў форму і зьмест. Калі б прычынай падзеньня Рыма былі рабы, каланісты, варвары, тады б рымскай імперыі ўвогуле не ўтварылася б, бо гэтыя чыньнікі прысутнічалі ўсе стагоддзі яе існаваньня. Аўтар ня можа ці не жадае паведаміць нам сапраўдную прычыну заняпаду, якой можа быць толькі нешта такое, з-за чаго сталая незадаволенасьць рымскіх рабоў, каланістаў, захопленых і суседніх народаў у час разьвіцьця і пашырэньня імперыі ня мелі істотнага значэньня, а пазьней – у час яе заняпаду – чамусьці набылі ўласьцівасьць прынцыповых разбуральных (для імперыі) сіл. Дастаткова глыбокі й праўдзівы адказ на пытаньне: чаму апошнія раптам пачалі мець такое значэньне? – і павінен выкрываць гэтыя істотныя, зьмястоўныя механізмы.   

У сеціве існуе шмат матэрыялаў, прысьвечаных пытаньню заняпаду Рыма. Давайце з адзначаных вышэй пазіцый спачатку прааналізуем гістарычна-дакументальныя фільмы:

– вось, напрыклад, адзін зь іх. “Рым. Росквіт і заняпад імперыі: Першая вайна з варварамі” (гл. http://www.youtube.com/watch?v=Uw6nWxVPUOs).

Тут гаворыцца, што Рым распаўся пад напорам варвараў, але гэтаму папярэднічала карупцыя сенатараў і, відаць, чыноўнікаў; што ў сувязі з войнамі з варварамі, Рым перашоў ад рэспублікі да імперыі на чале зь імператарам; войны прыносілі багацьці, але гэтыя багацьці разбэсьцілі й плебс, і арыстакратыю – палітыка станавілася ўсё больш прадажнай; акрамя таго, у “варавараў” у канцы 2-га стагоддзя да н.э. “гонар быў вышэй за ўсё”;  жалезнае ўзбраеньне і арганізацыя войска былі ня горшымі за рымскія; у варвараў жанчыны маглі ўдзельнічаць у баях; мыліся варвары не радзей за рымлян; “як толькі Рым праклаў шлях да дыктатуры – перайшоў ад рэспублікі да тыповай аўтарытарнай імперыі – ён пайшоў у кірунку свайго падзеньня”, – сьцьвярджаецца ў фільме.

– “Рым. Росквіт і заняпад імперыі: Спартак” (http://www.youtube.com/watch?v=9i0yGB3c_kI).

Тут апавядаецца пра тое, што ў 1-м ст. да н.э. 30% насельніцтва рымскай імперыі былі рабы. Паўстаньне Спартака пачалося ў 73 -м годзе да н.э. Было зь цяжкасьцю здушана.

– “Рым. Росквіт і заняпад імперыі: Вайна з Дакамі (http://www.youtube.com/watch?v=PbHqqYUpjH8).

Дакі – верагодна, протарумыны. Час падзей – 80-ы год н.э. Галоўная дзеючая асоба з боку Рыма – імператар Траян. Ён перамог дакаў, але ў пачатку 2-га стагоддзя н.э. “непатрэбна” напаў на Парфянію (цяперашні Ірак).

– “Рым. Росквіт і заняпад імперыі: Гнеў Багоў” (http://www.youtube.com/watch?v=w_HKmdRpgCc).

Каля 250-га году н.э. імператарам становіцца Дэцый. Пры ім адбываюцца ганеньні на хрысьціян. У фільме пададзена так, што нібы ў сувязі з гэтым у Рым прыходзіць чума. Упершыню ў гісторыі Рыма імператар загінуў на полі бою ад рукі гота.

– “Рым. Росквіт і заняпад імперыі: Канстантын Вялікі”.

(http://www.youtube.com/watch?v=GLEq3C8LGyM).

У 295 г. н.э. да ўлады ў Рыме прыйшоў Дыяклетыян – шчыры язычнік. У 303 г. пачаліся ганеньні на хрысьціян. Аднак ўжо ў 306 г. рымская армія ў Брытаніі абвясьціла Канстантына імператарам. Той з дапамогай войска захоплівае ўсю ўладу. Канстанцін заснаваў “Другі Рым” – Канстантынопаль і Усходнюю Рымскую імперыю – Візантыю, наадварот істотна спрыяў распаўсюду хрысьціянства. Памёр у 337 г.

– “Рым. Росквіт і заняпад імперыі: Апошні імператар

(http://www.youtube.com/watch?v=Wk2U3eUiXko).

Апавядаецца пра час каля 450 г.

Пачынаюць адпадаць заходнія правінцыі Рыма “з-за нападу варварскіх плямёнаў”.  Рыму не хапае грошай, каб утрымліваць войска. У гарадах імперыі распаўсюджваецца жабрацтва і голад. Сельская гаспадарка, аквэдукі, рамёствы і мастацтва – усё занепадае. Цяпер рымляны мусяць падпісваць дамовы аб саюзьніцкіх дачыненьнях з варварамі.

З усходу прыходзяць вандроўныя гуны, зь якімі рымляны мусяць суіснаваць прынамсі ў адной са сваіх правінцый. Але ў 453 годзе іх правадыр Атыла памірае…

У войску ўсё больш і больш станавілася варвараў. Дайшло да таго, што армія Заходняй рымскай імперыі ў гэты час практычна цалкам была не з рымлян. Пад канец 5-га стагоддзя вакол імператара нашмат больш варвараў, чым рымлян (а раней наёмнікаў трымалі падалей ад улады). Прычым, варвары ў рымскім войску заставаліся ў аўтаномным стане – “не распускаліся ў рымскім катле”… У войску былі групы з супярэчлівымі інтарэсамі – ніхто не змагаўся за імператара, кожны быў за сябе.

Вэстготы цалкам выціснулі рымлян з тэрыторый сучаснай Гішпаніі й Францыі.

Рымскае войска, складзенае з варвараў (“у асноўным германцаў”), пачало граміць рымскія гарады (на захадзе імперыі).

У адрозьненьне ад заходняй часткі, Усходняя рымская імперыя мацнела і квітнела.

У 476 г. каралём Рыма стаў варвар Адаакр, а імперская ўлада, уключаючы ўсе яе сімвалы, цалкам перайшла ў Канстантынопаль

– “Рым. Сіла і веліч. 3/3: Падзеньне імперыі” (http://www.youtube.com/watch?v=eSbO5tdmU2E)

У гэтым фільме сярод іншага гаворыцца, што ў ІІІ-м стагоддзі нашай эры рымскую імперыю ахапіла грамадзянская вайна. Хаос і карупцыя раз’ядалі яе знутры. З усіх кірункаў на рымскую імперыі накідваліся ворагі. Сярод рымлян панавала паніка – лічылася, што настаў апакаліпсіс. Хаця тут жа пасьля гэтага гаворцца, што “рымская імперыя ўзьнялася на зеніт славы праз два стагоддзі пасьля нараджэньня Хрыста…” [?!; парадокс – атрымліваецца, што “зеніт славы” ёсьць прычына далейшага заняпаду. – Рэд.].

Далей гаворыцца, што крушэньне імперыі пачалося зь імператара-вар’ята Комата, які стаў імператарам у 190 годзе н.э. [а чаму вар’ят можа стаць імператарам?! – не разглядаецца; між тым, гэтае пытаньне галоўнае – Рэд.]. Гэты імператар быў забіты, як і аналагічныя папярэднія [пытаньне, чаму было магчыма лёгка пазбавіць імператараў улады і нават забіць? – таксама не разглядаецца. – Рэд.]. Кіраўнікі, якія маглі б надоўга забясьпечыць стабільнасьць, пазьней да ўлады не прыходзілі [зноў, чаму не прыходзілі? – Рэд.]. Наадварот, анархія далей толькі нарастала, бо розныя сілы [вось ключавы факт. – Рэд.] змагаліся за тое, каб пасадзіць свайго прадстаўніка на трон.  Рымлянам заставалася толькі ўспамінаць прыстойных імператараў – Юлія Цэзара, Аўгуста, Андрыяна. Замест такіх кіраўнікоў яны ў 218-м годзе атрымалі Элагабала – 14-гадоварага трансвестыта-мазахіста зь Сірыі. Заставалася толькі зьдзіўляцца, як вялікая імперыя магла дакаціцца да такога ганебнага стану… У гэты час пачалі распаўсюджвацца апакаліптычныя Бог-сіяніст 11апрадказаньні [цікава, хто іх распаўсюджваў? – Рэд.]. У гэтых прадказаньнях сярод іншага асуджалася тое, што рымляны “забылі пра агульнае дабро і аддаліся пустому, разбэшчанаму ладу жыцьця”.

Аўтары фільма сцьвярджаюць, што ў такім стане, аднак, не было нічога містычнага – проста імперыя стала некіруемай [ня так усё проста: чаму імперыя стала некіруемай?; зьмест схаваны ў адказе на гэтае пытаньне! – Рэд.], бо “імператары не маглі справіцца з такім монстрам, якім стаў Рым[а вось гэта ўжо нешта такое, што істотна набліжае нас да сутнасьці. – Рэд.]. Імператары мусілі балансаваць паміж задавальненьнем інтарэсаў розных палітычных груповак – арміі, палацавай стражы, сенатараў, бюракратыі, насельніцтва Рыма і ўсёй імперыі ў цэлым. Толькі адлюстроўваючы інтарэсы тых, хто быў зь ім побач, імператар мог заставацца жывым…

Багачы забылі пра баланс паміж уладай кіраўнікоў і запатрабаваньнямі простых грамадзян… Рымскае паняцьце грамадзянскай супольнасьці было зьнішчана. Землі простых земляробаў захопліваліся буйнымі землеўладальнікамі-арыстакратамі, якія бавілі час у бязьдзейнасьці й турыстычных падарожжах па імперыі. У сваю чаргу гарадскі пралетарыят разбэшчваўся раздачай бясплатнага хлебу, беспрацоўем і бясконцымі масавымі забавамі (гладыятарскія баі, гонкі конных калясьніц і т.п.). Адначасна расла нянавісьць жыхароў калоній імперыі да рымлян (асабліва багатых) з-за іх гультайства, сквапнасьці й абуральных паводзін (на гэта зьвяртаў увагу, напрыклад, Цыцэрон).

У ІІІ-м стагоддзі н.э. грамадзянства, грамадзянскія правы, гандаль, мір й росквіт канчаткова ператварыліся ў імперыі ў рабства, эксплуатацыю, жабрацтва і войны. Падаткі й інфляцыя толькі расьлі. Найбольшае пагаршэньне свайго становішча адчувалі простыя грамадзяне. Затое для вайскоўцаў і бюракратаў (бюракратыя толькі расла) было зьніжэньне падаткаў і прывілеі. Бунты па ўсёй імперыі, на межах знаходзяцца “варвары” – готы, вандалы, славяне, персы й іншыя. 

Імперыя рухалася да ўсё больш таталітарнага рэжыму, які прывёў яе да канчатковага калапсу [імперскую хваробу спрабавалі лекаваць тым, што яе выклікала; атрымаўся яскравы прыклад вялікага значэньня навукова-рэалістычнай ідэалогіі для лёсу народаў і чалавецтва. – Рэд.].

У 285 годзе імператар Дыяклетыян, каб хоць неяк палепшыць кіруемасьць імперыі, падзяліў імперыю, армію і кіраўнічую бюракратыю на дзьве часткі. Таксама ён замарозіў цэны і забараніў “падрыўны культ” – хрысьціянства. Рэформы былі пасьпяховымі. Але ў пачатку ІV-га стагоддзя дэградацыя і распад імперыі працягнуліся зноў.  

У 312 годзе рымскія войскі ўжо ваююць паміж сабой.  У грамадзянскай вайне перамог будучы імператара Канстантын, якому “прымроіўся на небе”… хрысьціянскі крыж [так мы ў гэта і паверылі. – Рэд.]. Натуральна, Канстантын, які лічыў сябе новым Маісеем [а вось гэта – важны факт! – Рэд.] і адначасна 13-м апосталам Хрыста, адмяніў рэформы Дыяклетыяна – і найперш увёў… хрысьціянства. Рымляны былі агаломшаны… Акрамя таго, Канстантын перанёс сталіцу рымскай імперыі ў старажытны горад на беразе Басфора – Візантый, перайменаваўшы яго ў свой гонар у Канстантынопаль. Апошні стаў Новым Рымам на Балканах. 

Улада Канстантына была абсалютнай, а яго ганарыстасьць ня ведала межаў… Гэты хрысьціянін-уладалюбца забіў свайго сына, жонку і ўсіх сваіх канкурэнтаў – рэальных і ўяўных [тыповыя паводзіны параноіка з татальнай уладай. – Рэд.]. Ніводны зь язычніцкіх сьвятароў ня даў яму прабачэньня за гэта, а вось хрысьціянскія… далі.

У фільме заяўляецца, што “хрысьціянства вырасла з маленькай секты да дамінуючай рэлігіі, ідучы жорскім і крывавым шляхам”. Так, у 366 годзе пасьля канферэнцыі епіскапаў на падлозе рымскай Базілікі засталося ляжаць 137 трупаў…  На канец ІV-га стагоддзя ў імперыі было выдана ўжо каля 60 дэкрэтаў, якія забаранялі розныя “ерытычныя” вераваньні (аднак, пры гэтым адзін з удзельнікаў фільма заяўляе, што “хрысьціянства спрыяла яднаньню жыхароў рымскай імперыі ў рэлігійна-ідэалагічным асьпекце” [адкуль тады наступны развал? – Рэд.]).

У выніку Рым ужо ня мог змагацца з варварамі, яму даводзілася зь імі… дамаўляцца. Акрамя таго, у шэрагах рымскіх легіёнаў цяпер служыла шмат германцаў [і славянаў. – Рэд.].

Калі ў 410-м годзе гоцкі правадыр Аларых пайшоў на Рым, каб запатрабаваць павагі да свайго народу, не знайшлося ніводнага рымскага салдата, здольнага супрацьставіцца яму. Жабракі нават шукалі абарону ў Аларыха ад, здавалася б, сваіх багатых рымлян. Брамы Рыму адчынілі яму рабы. І Рым паў…

У фільме гаворыцца, што на справе готы апынуліся нашмат больш цывілізаванымі, чым да таго лічылі рымляне. Рымская арыстакратыя на захадзе імперыі пачала абапірацца на  ўладу “варвараў” і жыць усё больш самастойна, адначасна знаходзячы суцяшэньне ў… хрысьціянстве.

У гэты час усходняя частка рымскай імперыі заставалася дастаткова моцным дзяржаўным утварэньнем. Больш за тое, яно паступова станавілася новай Візантыйскай імперыяй. Хаця жыхары Візантыі да самага сярэднявечча называлі сябе “рымлянамі”.

У заключэньні фільма наўпрасткі гаворыцца: “Уяўленьне, што рымскай імперыя ёсьць добрым прыкладам [дзяржаўнага ўладкаваньня], нясе ў сябе вялікую небясьпеку [выдатна, нарэшце!; прасьцей кажучы, гэтае ўяўленьне нявернае, і хто возьме яго на ўзбраеньне, будзе мець тыя ж вынікі! – Рэд.]. У Рыма былі й істотныя цёмныя бакі”.

(канец цытаваньня закадравага тэксту фільмаў)

Абагульняючы пададзеныя вышэй відэа-матэрыялы, можна прыняць, што фармальнымі праявамі й механізмамі заняпаду рымскай імперыі, які папярэднічаў яе наступнаму канчатковаму распаду, сярод іншага былі:

– “непатрэбныя” войны [на справе, усе войны непатрэбныя. – Рэд.];

– сталыя набегі “варвараў” звонку, якім рымляны здольныя былі супрацьстаяць ўсё менш і менш, а пазьней мусілі нават падпісваць дамовы аб саюзьніцкіх дачыненьнях;

– усё больш у войска і адміністрацыю прымалася “варвараў”, якія пры гэтым захоўвалі там свае інтарэсы, не бачачы сэнсу служыць “Рыму”; 

– зьяўленьне на імперскім троне недарэчных і нават псіхічна неадэкватных асоб;

– анархія, хаос, бунты па ўсёй імперыі й нават грамадзянскія войны;

– недахоп грошай на войска на фоне… сталага росту падаткаў для звычайных грамадзян;

– інфляцыя;

– бедны стан значнай часткі насельніцтва – дайшло да таго, што жабракі шукалі абарону ад багатых рымлян нават у варвараў;

– распаўсюд сярод насельніцтва імперыі панічных, апакаліптычных настрояў і чутак;

– незадаволенасьць каланістаў і нянавісьць жыхароў калоній імперыі да багатых рымлян з-за іх гультайства, сквапнасьці, абуральных паводзін;

– вызвольны супраціў рабоў.

У фільмах узгадваюцца і больш зьмястоўныя прыкметы дэградацыі рымскай імперыі. Напрыклад, такія:

– і плебс, і арыстакратыя былі разбэшчаныя багацьцямі, якія першапачаткова прыносілі войны, яны “забылі” пра агульнае дабро і аддаліся пустому, бессэнсоўнаму ладу жыцьця;

– назіралася нежаданьне рымскіх грамадзян служыць у войску;

– існавала паўсюдная карупцыя сенатараў і рымскай адміністрацыі;

– у розных палітычных груповак – арміі, сенатараў, палацавых бюракратаў,  насельніцтва Рыма і ўсёй імперыі – зьявіліся свае асаблівыя інтарэсы; усе імператары мусілі балансаваць паміж гэтымі групоўкамі, амаль усё іх кіраваньне зводзіся да гэтага;

– акрамя таго, імператары аб’ектыўна не маглі даць рады кіраваць такім гіганцкім монстрам, якім стала рымская імперыя;

– рымскае паняцьце грамадзянскай супольнасьці было зьнішчана; багачы, якія кантралявалі кіраваньне імперыяй, забылі пра неабходнасьць падтрымоўваць баланс паміж сваімі інтарэсамі й патрэбамі простых грамадзян (напрыклад, на фоне роста падаткаў для ўсіх, для вайскоўцаў і бюракратаў падаткі зьніжаліся);

– пры гэтым “служыць Рыму” са ўсё большай відавочнасьцю азначала служыць інтарэсам паразітычнай рымскай бюракратыі й арыстакратыі.

Канчаткова абагуліўшы, можна ўбачыць самыя глыбінныя прычыны заканамернага заняпаду імперыі:

– яе аб’ектыўная некіруемасьць з аднаго імперскага цэнтра;

страта рымскімі грамадзянамі высокай, сэнсоўнай і агульнай для ўсіх ідэі, якая б зьядноўвала людзей;

– зьяўленьне ў імперыі сацыяльных груп з істотна розным статусам і супрацьлеглымі інтарэсамі (у кіраўнічай “эліты” паразітычнымі).

Гэтыя прычыны зарадзіліся яшчэ ў канцы рэспубліканскага Рыма, а пасьля таго, як імперыя набыла занадта вялікія памеры і захапіла шмат разнастайных народаў, механізмы яе будучага заняпаду сталі аб’ектыўна неадмяняльнымі.    

Цяпер давайце зьвернем увагу на тэкставыя матэрыялы, прысутныя ў сеціве, у якіх закранаецца тое ж пытаньне – пра прычыны заняпаду рымскай імперыі.

Напрыклад, вось тут – http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B4_%D0%A0%D0%B8%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9_%D0%B8%D0%BC%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B8 – выстаўлена цудоўная мапа (гл. ніжэй), якая паказвае перамяшчэньні “варвараў” паблізу і на тэрыторыі рымскай імперыі.

Бог-сіяніст 12 

Тут жа інфармуецца, што у пачатку V ст. становішча Заходне-рымскай імперыі значна ўскладнілася – розныя яе вобласьці пачалі займаць плямёны варвараў, якія мелі ў асноўным германскае паходжаньне. У 401 у Італію ўварваліся вестготы на чале з Аларыхам, а ў 404 – остготы, вандалы і бургунды пад правадырствам Радагайса, якіх зь вялікай цяжкасцю атрымалася спыніць. У канцы 440-х пачалася заваёва Брытаніі англамі, саксамі й ютамі. У пачатку 450-х на Заходне-рымскую імперыю абрынуліся гуны на чале з Атылай, якія ў 452 годзе ўварваліся ў Італію. Толькі сьмерць Атылы ў 453 г. і наступны распад яго племяннога саюзу пазбавілі Захад ад гунскай пагрозы. У чэрвені 455 вандалы захапілі Рым і падверглі яго страшнаму разгрому. Вандалы падпарадкавалі сабе Сіцылію, Сардынію і Корсіку. У 457 г. бургунды занялі басейн Роны, стварыўшы самастойнае Бургундскае каралеўства. Пад уладай Рыма да пачатку 460-х засталася фактычна адна Італія. Але і тут рымскі трон стаў цацкай у руках варварскіх ваеначальнікаў, якія па сваёй волі абвяшчалі й скідалі імператараў. Агоніі Заходне-рымскай імперыі паклаў канец скір Адаакр: у 476 г. ён зрынуў апошняга заходне-рымскага імператара Ромула Аўгустула і заснаваў на тэрыторыі Італіі ўласнае варварскае каралеўства, а сімвалы вышэйшай імперскай улады адаслаў візантыйскаму імператару Зянону. Так, 4 верасьня 476 года Заходняя Рымская імперыя спыніла сваё існаваньне.

Вось тут – http://otvet.mail.ru/question/10537398 – аўтар зьвяртае ўвагу на іншы – эканамічны – асьпект, лічачы яго больш істотным чыньнікам заняпаду Рыма. Так, ён сьцьвярджае, што вялікая Рымская імперыя была рабаўладальніцкай імперыяй. І быў час, калі рабаўладальніцкі строй сябе апраўдваў. Але, чым далей у эканамічных адносінах развівалася чалавецтва, тым у больш дасканалых формах грамадскай арганізацыі яно мела патрэбу. У пятым стагоддзі рабаўладальніцкі лад у Рымскай імперыі паказаў сваю поўную недзеяздольнасьць – паўсюль назіраўся крызіс, рабаўладальніцкі лад хістаўся ад супярэчнасьцяў і бясконцых паўстаньняў рабоў. У такіх абставінах Заходняя імперыя і абрынулася пад націскам варварскіх плямёнаў.

Вось тут – http://znanija.com/task/561564 – сьцьвярджаецца, што прычынаў падзеньня рымскай імперыі было шмат. Яе зьнішчыла рабства, бясконцыя перавароты і нашэсьце варвараў. Што да дэмакратыі, дык яна была ў часы Рымскай рэспулікі. Тады там на чале стаялі два консулы, якія абіраліся на год. Абіраўся таксама і сенат – усе пасады былі выбарныя. Пасьля ж усталяваньня імперыі на пасады “абіралі” тых, на каго паказваў імператар…

Да прычынаў падзеньня Заходняй рымскай імперыі – сьцьвярджаецца тут:  http://polilogic.info/padenie-rimskoi-imperii.html – можна аднесьці адсутнасьць баяздольнай арміі, слабае кіраўніцтва войскамі, нежаданьне буйных землеўладальнікаў аддаваць работнікаў у войска, зьніжэньне аўтарытэту імператарскай улады. Усё большая колькасьць насельніцтва ў імперыі павялічвала затраты прыняцьця сумесных рашэньняў і стымулявала людзей ўхіляцца ад іх выкананьня.

Тут – http://maxbooks.ru/spain/espan38.htm – гаворыцца, што заняпаду Рымскай імперыі спрыяла многа чыньнікаў. Адным зь іх было палітычнае бязладдзе, выкліканае барацьбой паміж прэтэндэнтамі на імперскі прастол.

Армія, у якую ішло многа славалюбаў, стала наймагутным элементам у сістэме дзяржаўнага кіраваньня, у немалой ступені спрыяючы заняпаду прэстыжа імперыі. Дайшло да таго, што салдаты прызначалі імператараў на аўкцыёнах, падтрымліваючы кандыдатаў, якія абяцалі ім найбольшае ўзнагароджаньне.

Зь іншага боку, адбылося значнае падзеньне нораваў у грамадскім і прыватным жыцьці. Кіраўнікі правінцый, ідучы за агульным прыкладам, часта злоўжывалі сваёй уладай, рабавалі сваіх падданых і блага зь імі абыходзіліся. У ня меншай меры разбэшчанай была мясцовая адміністрацыя і гарадская магістратура.

Гэтыя чыньнікі ўжо досыць выразна выявіліся ў першы перыяд імперыі (I-II стст.). З III ст. да іх дадалася вельмі сур’ёзная небясьпека міжнароднага парадку – нашэсьці варвараў прынялі пагрозьлівы характар​​.

Ня маючы магчымасьці абараніць сваю тэрыторыю з дапамогай зброі, рымляне вымушаныя былі ўступаць у перамовы з варварамі, саступаць ім землі ў межах імперыі, браць іх у рымскае войска. Нярэдка абарона паўночных рубяжоў імперыі даручалася саюзным варварскім плямёнам, якія павінны былі стрымліваць блізкія ім плямёны, але варожыя Рыму.

Тут – http://www.gomelscouts.com/prichina-padeniya-rimskoj-imperii.html – у якасьці галоўнай прычыны распаду Рымскай імперыі (гэтак жа, як і падзеньня іншых вялікіх імперый: Вавілона, Егіпта, Грэцыі, Гішпаніі, Галандыі) называецца адсутнасьць дзейнага патрыятызму. Кожная з гэтых дзяржаў, дасягнуўшы зеніту сваёй магутнасьці, стварала такое ўражаньне, быццам яна вычарпалася. Іх кіраўнікі аддаваліся гультайству і нібы не заўважалі, што іншыя шукалі выпадка зьнішчыць іх.

Вось тут – http://www.roman-glory.com/04-01-07 – аўтар Дразгуноў К.В., у пачатку заяўляючы, што “крызісныя зьявы ў імперыі фактычна пачаліся ў ІІІ стагоддзі”, далей падае свой сьпіс “прычын” падзеньня Заходняй Рымскай імперыі.

Адносна арміі ён адзначае наступнае: тут быў хранічны недахоп навабранцаў (з-за нежаданьня служыць і з-за таго, што буйныя землеўладары не жадалі аддаваць сваіх працаўнікоў у войска), а тыя, якія набіраліся, былі нізкай якасьці; упала дысцыпліна; ваеначальнікі часта прысвойвалі жалаваньне сваіх салдат (ствараючы ўнутраную супярэчнасьць паміж сабой і салдатамі); да таго ж з-за эканамічнага крызісу ў імперыі не хапала грошай на армію; паміж грамадзянскім насельніцтвам імперыі й вайскоўцамі нарастала пачуцьцё варожасьці (салдаты, бывала, ня столькі ваявалі, колькі тэрарызавалі ўласнае мясцовае насельніцтва); у рымскую армію вымушана набіраліся варвары, з-за чаго былі выпадкі, калі ўжо амаль не было розьніцы паміж тымі, хто ваюе за Рым і супраць яго (гэта таксама вяло да пранікненьня варвараў на тэрыторыю і ў кіраўнічы апарат імперыі). У выніку ўсяго адзначанага ў рымскай арміі рэзка ўпала баяздольнасьць. Акрамя таго, імператары не маглі кантраляваць дзеяньні сваіх ваяводаў, а тыя, карыстаючыся сітуацыяй, нярэдка стваралі “дынастычныя крызісы”.

Што да эканамічнай сітуацыі, аўтар адзначае наступнае: назіраўся заняпад асноўнай базы эканомікі імперыі – сярэдняга земляробства (адбывалася драбленьне буйных зямельных уладаньняў і ўзьнікненьне натуральных формаў гаспадараньня); наваліўся вялікі цяжар падаткаў, ад якога асабліва пакутавалі сельскія беднякі (магнаты, наадварот, часта дамагаліся вызваленьня ад дзяржаўных падаткаў); нарасталі пратэстныя настроі ў насельніцтва; былі галапуючая інфляцыя, рэзкае сацыяльнае расслаеньне, лютая карупцыя; адбывалася згасаньне гарадской вытворчасьці й гандлю, скарачэньне памераў полісаў; зьявіліся банды злодзеяў-рабаўнікоў з-за немагчымасьці зарабіць на жыцьцё ўласнай працай; простыя людзі ўсё часьцей зьвярталіся да вайсковага начальства ці да буйных землеўладарнікаў, каб тыя за пэўную ўзнагароду вялі іх справы зь імперскімі зьбіральнікамі падаткаў (з мэтай зьніжэньня падаткавага цяжару); магнаты абносілі свае маёнткі мурамі, будавалі шыкоўныя вілы, наймалі ахову, ладзілі кірмашы. Так паступова адбываўся заняпад рабаўладальніцтва і пачынаўся пераход да будучага феадалізму эпохі сярэднявечча.     

Адносна сацыяльнай сітуацыі: назіралася строгая рэгламентацыя ўсяго грамадскага жыцьця, што вяло да страты асабістай ініцыятывы; грувасткі й ўсё менш дзейсны дзяржаўны апарат толькі рос, яго многія інстытуты сталі спадчыннымі; пры імператарскім двары існавалі свае дакладна прапісаныя цырыманіялы, у пары зь якімі квітнелі крывадушнасьць, лісьлівасьць і зьніжэньне эфектыўнасьці кіраваньня; аўтарытэт імператарскай улады у насельніцтва істотна ўпаў; затое вырас уплыў багатых – іх снабізм дасягаў надзвычайных межаў, іх маёнткі ўяўлялі сабой замкнёныя сацыяльна-эканамічныя ўтварэньні (нават, з уласнымі вязьніцамі); сенатары ў IV-V стагоддзях упарта трымаліся ў баку ад грамадскага жыцьця, многія зь іх не займалі ніякіх дзяржаўных пасадаў, не прымалі належнага ўдзелу ў дзяржаўных справах, на месцах сенатары нярэдка процідзейнічалі імперскім чыноўнікам, уступалі ў канфрантацыю зь імі; рымляны трымалі варвараў-імігрантаў у духоўнай і сацыяльнай ізаляцыі, што выклікала смуту і мяцежныя настроі ў наёмных войсках, а пазьней узброеныя сутыкненьні, тэрытарыяльныя захопы, гвалт над рымлянамі, узурпацыю ўлады; хрысьціянскія актывісты пераконвалі хрысьціян, якіх станавілася ўсё больш, не працаваць на Рым ні на мірнай, ні на ваеннай ніве, спрыяючы сацыяльнай апатыі (зьявіліся пустэльнікі, манахі).

І ўсё ж у адным месцы свайго тэксту спадар Дразгуноў, пярэчачы таму, што ён напісаў у пачатку, кажа пра нешта больш зьмястоўнае:  “Заняпад Рыма быў абумоўлены і эканамічнымі, і палітычнымі, і сацыяльнымі прычынамі, але ў першую чаргу, крызісам у духоўнай сьферы. Яго першыя сімптомы паўсталі не ў ІІІ-V стст., а значна раней, калі пасьля скасаваньня рэспублікі й усталяваньня манархіі быў згублены ідэал гарманічна разьвітага чалавека, абрынулася полісная рэлігія-ідэалогія, якая ўвасабляла сьветагляд антычнага чалавека (да III ст. практычна выдахлася нацыянальная культура, а рымскі народ як такі зьнік; касмапалітызм ператварыўся ў неад’емную частку сьветагляду грамадзян – дзяржава жэрла сама сябе). Гэта значыць, што рэальны крызіс бярэ пачатак з эпохі Аўгуста [у час яшчэ да н.э.], калі рымская дзяржава дасягнула вяршыні сваёй магутнасьці. Тады Рым пазбавіўся духоўнай асновы, якая цэментавала яго, і пачаўся паступовы адкат назад. Па выразе аднаго мысьляра, «такога роду цывілізацыя здольная яшчэ доўгі час тапырыць свае сухія галіны»”

(канец цытаваньня).

Вось гэта ўжо іншая справа – значна больш глыбокі ўзровень разуменьня прычын заняпаду… [усё ж здольныя маскалі дадумацца да карэнных прычын, калі захочуць; вось бы ім яшчэ пра сваю імперыю так дадумацца… – Рэд.]

Тут – http://estnauki.ru/istoriya/22-drevnjaja-istorija/1145-padenie-rimskoj-imperii.html – так апісваюцца прычыны распаду.

“Рымская імперыя пасьля праўленьня Аўгуста жыла пераважна за кошт рабаваньня чужых народаў. Але ўжо ў перыяд праўленьня Дыёклетыяна і Канстантына Рым стаў рабаваць сам сябе. Кіраўнікі імкнуліся сабраць з рымлян як мага больш падаткаў, руйнуючы гэтым свабоднае насельніцтва. Каб забясьпечыць вялікі прыбытак ад падаткаў, Канстантын прымацаваў людзей да месца жыхарства. Кожнаму быў вызначаны занятак – земляробства або рамяство – і норма падатку. Залежных і прымацаваных да зямлі людзей называлі калонамі. Ужываньне рабскай працы ў сельскай гаспадарцы станавілася нявыгадным. Рабам нельга было давяраць тэхніку – жатку або плуг. Акрамя таго, трымаць разам вялікую колькасьць рабоў станавілася небясьпечным – «колькі рабоў, столькі ворагаў». Працу рабоў ўсё часьцей замянялі працай калонаў, якія мелі невялікія ўчасткі зямлі ва ўласнасьці або ў арэндзе. Аднак прымацаваньне калонаў да зямлі вяло да скарачэньня колькасьці вольных людзей для войска. Таму ў войска пачалі набіраць варвараў.

Да канца IV стагоддзя рымская знаць стала бязьдзейнай і фанабэрыстай, легкадумнай і прымхлівай (народ жа зьнемагаў ад падаткаў і гвалту з боку мясцовых і рымскіх уладароў). Раней у імя агульнага дабра герой-патрыёт мог ахвяраваць сваім жыцьцём. Цяпер жа ідэальным учынкам стала ўхіленьне ад цяжкасьцяў зямнога жыцьця, якое пачало лічыцца часовым выпрабаваньнем перад жыцьцём вечным. Хрысьціяне, якіх станавілася ўсё больш, лічылі навакольны сьвет грахоўным і абыякава глядзелі на гібель грамадскай справы. Хрысьціянства ў Рыме зрабілася адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Імператарам Феадосіем быў выдадзены ўказ, які забараняў пакланяцца нехрысьціянскіх багам. Храмы язычнікаў былі зачынены.

Такім чынам, да падзеньня рымскай імперыі ў асноўным прывялі зьбядненьне вольнага насельніцтва, рабства, падзеньне нораваў і духу ў рымскім грамадстве”.

(канец цытаваньня меркаваньняў розных аўтараў).

Абагульняючы пададзеныя вышэй меркаваньні, можна сказаць, што ў большасьці зь іх узгадваюцца тыя ж чыньнікі заняпаду, пра якія ішла гаворка ў вышэй прааналізаваных фільмах (толькі ў розных матэрыялах расстаўляюцца розныя акцэнты). Аднак, як і ў відэа, у большасьці меркаваньняў, выкладзеных у тэкстах, так і не названыя сапраўдныя прычыны заняпаду рымскай імперыі (хаця аўтары амбітна заўлялі пра гэта) – у большасьці меркаваньняў таксама называюцца не прычыны, а павярхоўныя, фармальныя і больш позьнія феномены, суправаджаючыя яе заняпад і наступны распад. І толькі некаторыя аўтары кажуць пра значна больш істотнае: пра падзеньне нораваў у грамадскім і прыватным жыцьці, пра зьнікненьне дзейнага патрыятызму (разам са зьнікненьнем “рымскага народу” і яго нацыянальнай культуры), пра крызіс “духоўнай сьферы” (калі быў згублены ідэал “гарманічна разьвітага чалавека” [на справе, адэкватнае ўспрыняцьце людзьмі сістэмы аб’ектыўных жыцьцёвых каштоўнасьцяў. – Рэд.]), пра тое, што “ў выніку пашырэньня хрысьціянства масава распаўсюдзілася ўхіленьне ад цяжкасьцяў зямнога жыцьця, якое пачало лічыцца часовым выпрабаваньнем перад жыцьцём вечным, у выніку чаго людзі пачалі ўспрымаць навакольны сьвет “аб’ектыўна грахоўным” і абыякава глядзелі на гібель агульнаграмадскай справы”.

І ніхто з аўтараў так і не сказаў, што базавымі прычынамі апошняга стала расшчапленьне рымскага грамадства на сацыяльныя групы з супрацьлеглымі інтарэсамі, якое ў сваю чаргу адбылося з-за занадта вялікіх памераў імперыі і вялікай разнастайнасьці народаў, якія былі ўключны ў яе.

Бог-сіяніст 13На гэтым фоне мы вырашылі выкарыстаць параду, якую даў біёграф Ротшыльдаў Марк Равадж (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2013/06/16/5793/), і пазнаёміцца з поглядамі на праблему прарэкламаванага ім гісторыка XVIII ст. Эдварда Гі́бана (гл. фота; яго кнігу, прысьвечаную заняпаду і крушэньню рымскай імперыі, якую можна альбо выпісаць праз інтэрнэт, альбо прачытаць тут:  http://www.e-reading-lib.com/book.php?book=1010330).

Паколькі Гібан валодаў знакамітым стылем, мы вырашылі выставіць частку яго заключнай, 21-й, главы “Агульныя заўвагі што да заняпаду рымскага ўладарства на Захадзе” (узята адсюль: http://www.e-reading-lib.com/chapter.php/1010330/174/Gibbon_-_Istoriya_upadka_i_krusheniya_Rimskoy_imperii_bez_alboma_illyustraciy.html).

“Калі Грэцыя стала рымскай правінцыяй, грэкі прыпісвалі перамогу Рыма ня вартасьцям рэспублікі, а яе фартуне. Гэтая нясталая багіня, якая так неразборліва раскідае і адбірае назад свае ласкі, нарэшце рашылася скласьці крылы, спусьціцца са свайго глобуса і назаўсёды зацьвердзіць свой ​​трон на берагах Тыбра.

Больш празарлівы грэк, які напісаў – з пункту гледжаньня філосафа – выдатную гісторыю свайго часу [верагодна, гаворка пра Палібія. – Рэд.], зьнішчыў гэты самападман сваіх суайчыньнікаў, патлумачыўшы ім, у чым заключаліся трывалыя асновы рымскай велічы. Сумленнасьць грамадзян у іх дачыненьнях адзін да аднаго ды іх адданасьць дзяржаве ўмацоўваліся звычкамі выхаваньня і рэлігійнымі забабонамі. Гонар і цнота былі прынцыпамі рэспублікі, славалюбівыя грамадзяне імкнуліся заслужыць ўрачыстыя ўшанаваньні, належныя трыюмфатару, а рымскія юнакі запальваліся да дзейнага спаборніцтва кожны раз, як яны кідалі позіркі на выявы сваіх продкаў. Памяркоўная барацьба паміж патрыцыямі й плебеямі скончылася тым, што яна ўмацавала нязьменную і справядлівую раўнавагу дзяржаўных устаноў, пры якой свабода народных сходаў спалучалася з аўтарытэтам і мудрасьцю сенату, з выканаўчай уладай вярхоўнага саноўніка. Калі консул разгортваў сьцяг рэспублікі, кожны грамадзянін абавязваўся пад прысягай змагацца за сваю радзіму, пакуль ня вызваліцца ад гэтага сьвятога абавязку дзесяцігадовай вайсковай службай. Дзякуючы гэтай мудрай пастанове, пад сьцягі ўвесь час сьцякаліся прадстаўнікі падрастаючага пакаленьня грамадзян і салдат, да якіх далучалася ваяўнічае і шматлікае насельніцтва тых італійскіх правінцый, якія пасьля мужнага супраціву ўсё ж былі заваяваныя рымлянамі й зрабіліся іх саюзьніцамі.

Празорлівы гісторык, які ўзбуджаў бадзёрасьць у малодшым Сцыпіёну і сузіраў разваліны Карфагена, падрабязна апісаў іх [рымлян] вайсковую сістэму, іх рэкруцкія наборы, зброю, практыкаваньні, субардынацыю, паходы, лагерныя стаянкі й непераможны легіён, які пераўзыходзіў у выкрутлівасьці й стойкасьці македонскую фалангу Піліпа і Аляксандра. Гэтым мірным і ваенным установам Палібій прыпісваў мужнасьць і магутнасьць народу, які ня ведаў пачуцьня страху і які гнёўся спакоем. Славалюбівая цяга да заваёваў, якая магло б быць стрымана своечасовым пагадненьнем паміж пераможанымі [пазьней] народамі, была задаволена цалкам, а сталае парушэньне справядлівасьці знаходзіла апору [апраўданьне] ў палітычнай дабрадзейнасьці, у разумнасьці й мужнасьці. Арміі рэспублікі (якія, бывала, цярпелі няўдачу на полі бітвы, але заўсёды сканчалі вайну з посьпехам), дасягнулі хуткімі крокамі берагоў Еўфрата, Дуная, Рэйна і акіяна, а залатыя, сярэбраныя і медныя выявы, якія маглі б служыць ўвасабленьнем нацый ды іх каралёў, былі адна за адной раздробленыя жалезным валадарствам Рыма.

Лёс горада [Рыма], які паступова разросься ў імперыю, такі незвычайны, што спыняе на сабе ўвагу філосафа.

Але заняпад Рыма быў натуральным і непазьбежным наступствам празьмернай велічы [велічыні. – Рэд.]. Сярод дастатку сьпеў заняпад; прычыны разбурэньня [будучага] множыліся разам з пашырэньнем аб’ёму заваёў, і, як толькі час ды выпадковасьць ліквідавалі штучныя падпоркі, вялізны будынак заваліўся ад свайго ўласнай цяжару. Гісторыя яго падзеньня простая і зразумелая. І, замест таго, каб задаваць пытаньне, чаму Рымская імперыя распалася, мы павінны былі б дзівіцца таму, што яна існавала так доўга.

Пераможныя легіёны, якія засвоілі падчас далёкіх паходаў заганы чужаземцаў і наймітаў, спачатку здушылі свабоду рэспублікі, а затым сталі зьневажаць веліч імператарскага званьня. Клопат пра асабістую бясьпеку і пра грамадскі спакой прымушалі імператараў зьвяртацца да зьневажальных выкрутасаў [у палітыцы] і, падрываючы дысцыпліну, рабілі войска настолькі ж страшным для яе гаспадара [імператара], наколькі яно было страшным для ворагаў [імперыі]; трываласьць ваеннай арганізацыі спачатку пахіснулася, а затым і канчаткова была зьнішчана новаўвядзеньнямі Канстантына. І рымскі сьвет быў паглынуты плыньню варвараў.

Заняпад Рыма нярэдка прыпісвалі перамяшчэньню цэнтра вярхоўнай улады [у Канстантынопаль]; але мы ўжо бачылі зь яго гісторыі, што ўрадавая ўлада хутчэй падзялілася, чым перамясьцілася. Канстантынопальскі трон ужо быў узьведзены на Усходзе, а Захад усё яшчэ заставаўся ва ўладзе імператараў, якія мелі сваё месцазнаходжаньне ў Італіі й заяўлялі прэтэнзіі на аднолькавую з усходнімі імператарамі спадчынную ўладу над легіёнамі ды правінцыямі. Гэта небясьпечнае новаўвядзеньне аслабіла сілы і памножыла недахопы падзеленай урадавай улады. Прылады прыгнёту і свавольства размножыліся, а паміж пераемнікамі Феадосія, якія вырадзіліся, паўстала ганарыстае суперніцтва не ў асабістых вартасьцях, а ў раскошы.

Скрайняя небясьпека выклікае [аб’ядноўвае] вольны народ на дружную барацьбу з агульным ворагам, а ў манархіі, якая руйнуецца, яна толькі распальвае барацьбу партый. Узаемная варожасьць фаварытаў Аркадыя і Ганорыя аддавала рэспубліку у рукі яе ворагаў – але візантыйскі двор абыякава і, быць можа, нават з задавальненьнем глядзеў на прыніжэньне Рыма, на бедствы, якія напаткалі Італію, і на страту заходніх правінцый. Пры наступных імператарах саюз паміж дзвюма імперыямі быў адноўлены, але дапамога ўсходніх рымлян была марудлівая, нерашучая і бясплодная. Нацыянальная варожасьць паміж грэкамі і лацінамі ўвесь час мацнела з прычыны розных нораваў, інтарэсаў і нават рэлігіі.

Зрэшты, выбар Канстантына ў пэўнай меры апраўдваўся выніклымі зь яго карыснымі наступствамі – на працягу працяглага перыяду заняпаду яго непрыступная сталіца адбівала пераможныя арміі варвараў, ахоўвала багатыя азіяцкія правінцыі і як у мірны, так і ў ваенны час панавала над важнымі пралівамі, якія злучаюць Эўксінскі Понт зь Міжземным морам. Заснаваньне Канстантынопаля ня гэтулькі садзейнічала гібелі Захаду, колькі засьцерагала ад гібелі Ўсход.

Так як галоўная мэта рэлігіі – шчасьце ў будучым жыцьці [ключавое значэньне рэлігіі ў арганізацыі людскага грамадства. – Рэд.], то мы, вядома, ня ўзбудзім ні зьдзіўленьня, ні скандалу, калі скажам, што ўвядзеньне або, прынамсі, ужываньне ў зло хрысьціянства мела некаторы ўплыў на заняпад і разбурэньне Рымскай імперыі. Духавенства з посьпехам прапаведавала пра цярпеньне і маладушнасьць; дабрачыннасьці, заснаваныя на прадпрымальнасьці, лічыліся некарыснымі, і апошнія рэшткі ваяўнічага духу былі пахаваныя ў кляштарах; значная частка грамадскага і прыватнага здабытку ішлі на задавальненьне добрапрыстойных патрабаваньняў міласэрнасьці, а грошы, якія павінны былі ісьці на жалаваньне салдатам, траціліся на патрэбы бязьдзейнага натоўпу з асоб абодвух палоў, у якога не было ніякіх добрых якасьцяў, акрамя ўстрыманасьці ды цноты.

Вера, стараннасьць, дапытлівасьць, а таксама больш мірскія жарсьці – зласьлівасьць і славалюбства – распалілі полымя багаслоўскіх сварак. Ня толькі царква, але нават дзяржава ўключалася ў рэлігійныя разлады, якія даходзілі да барацьбы, нярэдка крывавай і заўсёды непрымірымай. Увага імператараў адуважвалася ад лагераў [вайсковых] і засяродзілася на саборах. Рымскі сьвет падвергнуўся тыраніі новага роду – гнаныя сектанты зрабіліся таемнымі ворагамі сваёй бацькаўшчыны.

Зрэшты, дух партый, якім бы ён ні быў шкодным і безразважлівым, спрыяе настолькі ж яднаньню людзей, колькі й іх раз’яднаньню. Біскупы з 1.800 царкоўных кафедраў павучалі абавязку безадказна падпарадкоўвацца законнаму кесару; іх частыя зьезды і сталая перапіска падтрымлівалі сувязь з аддаленымі цэрквамі, а рэлігійнае адзінадумства каталікоў узмацняла дабратворны ўплыў Евангелля, хаця разам з тым абмяжоўвала яго вузкімі рамкамі. Набожная бязьдзейнасць манахаў знайшла шматлікіх пераймальнікаў у эпоху рабалепства і сьпешчанасьці; але калі б забабоны і не далі нявартым рымлянам такога прыстойнага прытулку, іх заганныя сьхільнасьці ўсё ж прымусілі б іх пакінуць сьцяг рэспублікі па якіх-небудзь іншых, больш нізкіх матывах.

Патрабаваньні рэлігіі ахвотна выконваюцца тымі, хто знаходзіць у іх задавальненьне і асьвячэньне сваіх натуральных інстынктаў. Але чысты і сапраўдны дух хрысьціянства выявіўся ў тым жыватворным, хоць і няпоўным ўплыве, якое ён меў на нованавернутых паўночных варвараў. Калі падзеньне Рымскай імперыі й было паскорана зваротам Канстантына ў хрысьціянства, то перамога яго рэлігіі аслабіла імклівасьць гэтага падзеньня і зьмякчыла люты нораў варвараў.

Гэты страшны пераварот можа служыць павучальным прыкладам для нашага часу. Вядома, на ўсякім патрыёту ляжыць абавязак аддаваць перавагу і адстойваць выключную карысьць і славу сваёй радзімы, але філосафу можа быць дазволена пашырыць свой ​​кругагляд і глядзець на Еўропу як на велізарную рэспубліку, разнастайныя насельнікі якой дасягнулі амаль аднолькавага ўзроўню  выхаванасьці й разумовага разьвіцьця. Перавага будзе на баку то адной, то другой дзяржавы, дабрабыт нашай ці суседняй дзяржавы можа то павялічвацца, то зьмяншацца, але гэтыя прыватныя перамены ня ў стане парушыць нашага агульнага дабрабыту [далейшая гісторыя паказала, накольк Гібан памыляўся. – Рэд.], ня ў стане зьнішчыць тых мастацтваў, законаў і нораваў, якія так узвышаюць еўрапейцаў ды іх калоніі над астатнім чалавецтвам. Варварскія народы – агульныя ворагі ўсякага цывілізаванага грамадства [ды ня ворагі яны. – Рэд.], і мы не без трывожнай цікаўнасьці задаемся пытаньнем, ці ня могуць абрынуцца на Еўропу такія ж бядоты, якія скінулі і ваенную магутнасьць Рыма, і яго ўстановы. Выкліканыя гэтым пытаньнем разважаньні, быць можа, высьвятляць нам і прычыны разбурэньня гэтай магутнай імперыі, і прычыны нашай цяперашняй бясьпекі [часовай].

I. Рымляне ня мелі яснага паняцьця ні пра тое, наколькі вялікай была небясьпека, якая пагражала ім, ні пра тое, наколькі вялікім была колькасьць іх ворагаў. Па той бок Рэйна і Дуная паўночныя краіны Еўропы ды Азіі былі населены незьлічонымі плямёнамі паляўнічых і пастухоў – бедных, прагных, адважных на вайне, якія нецярпліва чакалі выпадку прысвоіць сабе плён чужой працавітасьці. Цяга да ваенных авантур хвалявала ўвесь варварскі сьвет. І спакой Галіі ды Італіі быў парушаны пераваротамі, якія адбыліся на далёкіх ускрайках Кітая. Гуны, якія ўцякалі ад перамогшага іх ворага, накіраваліся на захад, і гэтая плынь разрасталася дзякуючы няспыннаму далучэньню да іх палонных і саюзьнікаў. Плямёны, якія ратаваліся ад гунаў уцёкамі, у сваю чаргу натхняліся спакусай заваёў  – бясконцыя натоўпы варвараў навальваліся на Рымскую імперыю са ўсё большым цяжарам. А калі самыя перадавыя зь іх былі зьнішчаныя, то вакантнае месца неадкладна замяшчалася новымі драпежнікамі.

Наплыў такіх грозных перасяленцаў з поўначы ўжо ня можа паўтарыцца, а працяглы спакой, які іншыя прыпісвалі памяншэньню народанасельніцтва, зьяўляецца добрым наступствам посьпехаў у мастацтвах і земляробстве. Замест бедных вёсачак, дзе-нідзе раскіданых сярод гор і балот, Нямеччына мае цяпер 2.300 гарадоў, абнесеных сьценамі; паступова зьявіліся хрысьціянскія дзяржавы -дацкая, шведская і польская, а ганзейскія купцы разам з тэўтонскімі рыцарамі распаўсюдзілі свае калоніі ўздоўж берагоў Балтыйскага мора да фінскага заліва. На прасторы паміж Фінскім залівам і Ўсходнім акіянам Расея прымае форму магутнай і цывілізаванай імперыі [нагадаем, аўтар жыў аж у ХVIII стагоддзі, таму прабачым яму чарговы ўтапічны выраз. – Рэд.]. Плуг, ткацкі станок і кавадла ўведзены ва ўжытак на берагах Волгі, Обі ды Лены, і самыя лютыя татарскія орды навучыліся дрыжаць ад страху і слухацца. Сьфера панаваньня незалежнага варварства абмежавана ў цяперашні час вузкімі межамі, а рэшткі калмыкаў або узьбекаў, сілы якіх настолькі нязначныя, што іх можна вызначыць амаль дакладна, ня могуць узбуджаць сур’ёзнай боязі ў вялікай еўрапейскай рэспублікі.

Аднак, нягледзячы на гэтыя зьнешнія прыкметы бясьпекі, мы не павінны забываць, што якое-небудзь нікчэмнае племя, якое займае ледзь прыкметнае месца на геаграфічных мапах, можа стварыць новых для нас ворагаў і падвергнуць нас нечаканым небясьпекам. Бо арабы або сарацыны, якія распаўсюдзілі свае заваёвы ад Індыі да Гішпаніі, жылі ў беднасьці ды нікчэмнасьці, пакуль Магамет не натхніў гэтых дзікуноў рэлігійным фанатызмам.

II. Рымская імперыя мела трывалую апору ў незвычайным і поўным аб’яднаньні ўсіх яе складовых частак. Заваяваныя народы, якія адмовіліся ад усялякай надзеі й нават ад жаданьня зрабіцца незалежнымі [нагадаем, аўтар жыў у Вялікабрытаніі – чарговай імперыі; гэта не магло не паўплываць негатыўна на аб’ектыўнасьць яго сьветагляду. – Рэд.], імкнуліся засвоіць усё, што характарызавала рымскіх грамадзян. А заходнія правінцыі неахвотна падпарадкаваліся варварам, якія адарвалі іх ад агульнай айчыны [усе імперцы дэфектыўныя – універсальная рыса. – Рэд.]. Але гэтае яднаньне было набыта стратай нацыянальнай свабоды і ваяўнічага духу, і пазбаўленыя жыцьця і руху рабалепныя правінцыі чакалі свайго выратаваньня ад наёмных войскаў, а таксама ад губернатараў, якія выконвалі загады аддаленага імператарскага двара. Дабрабыт сотні мільёнаў падданых залежыў ад асабістых уласьцівасьцяў аднаго-двух чалавек, а часам аднаго ці двух дзяцей, розумы якіх былі разбэшчаны выхаваньнем, раскошай і дэспатычнай уладай. Самыя глыбокія раны былі нанесены імперыі ў час маленства сыноў і ўнукаў Феадосія, а калі гэтыя няздольныя імператары   дасягнулі даросласьці, яны аддалі царкву ў рукі біскупаў, дзяржаву ў рукі еўнухаў, а правінцыі – у рукі варвараў.

У цяперашні час Еўропа падзелена на 12 магутных, хоць і няроўных манархій, тры шаноўныя рэспублікі й мноства дробных незалежных дзяржаў; прынамсі, з павелічэньнем колькасьці яе кіраўнікоў павялічыліся шанцы на тое, што сярод гэтых кіраўнікоў зьявяцца даравітыя каралі й міністры, і што новы Юльян або новая Семіраміда будуць валадарыць на поўначы, у той час, як на пасадах паўднёвых дзяржаў будуць зноў драмаць Аркадзь і Ганорый [і ўсё ж, як вы бачыце, Гібан разумеў, што персьпектыва Еўропы ў існаваньні мноства нацыянальных дзяржаў, аб’яднаных высокай агульнай культурай ды імкненьнем ды высокіх мэт. – Рэд.]. Злоўжываньні тыраніі стрымліваюцца ўзаемным уплывам страху і сораму; рэспублікі ўвялі ў сябе ўнутраны парадак і набылі трываласьць; манархіі засвоілі прынцыпы свабоды або, прынамсі, умеранасьць; норавы нашага часу ўнесьлі некаторае пачуцьцё гонару і справядлівасьці ў самыя нездавальняючыя дзяржаўныя ўстановы. У мірны час посьпехі навук і прамысловасьці паскараюцца ад спаборніцтва столькіх дзейных супернікаў; у ваенны час еўрапейскія арміі абмяжоўваюцца стрыманай і нерашучай барацьбой. Калі б са стэпаў Тартарыі выйшаў які-небудзь варварскі заваёўнік, яму давялося б адолець моцных рускіх сялян, шматлікія германскія арміі, адважных французскіх дваран і бясстрашных брытанскіх грамадзян, якія, быць можа, усе ўзяліся б за зброю для адбіцьця агульнага ворага [!!! – Рэд.]. Калі б пераможныя варвары ўнесьлі рабства і спусташэньне ва ўсе краіны да самых берагоў Атлантычнага акіяна, то дзесяць тысяч караблёў выратавалі бы рэшткі цывілізаванага грамадства ад іх перасьледу, і Еўропа ажыла б і расквітнела ў Амерыцы, у якой ужо так шмат яе калоній і яе ўстаноў”.

(канец цытаваньня Гібана).

Такім чынам, Гібан пацьвердзіў, што разбурылі рыскую імперыю варвары. Але яшчэ да таго імперыя цалкам прагніла ўнутры з-за прычын абсалютна ўнутранага парадку (галоўнай зь якіх было сацыяльнае расшчапленьне рымскага грамадства, першапрычынай якога ў сваю чаргу зьяўляліся вялікія памеры імперыі й уключэньне ў яе склад шматлікіх ксенаэтнасаў).

Хрысьціянства несумнена спрыяла ўнутранаму заняпаду імперыі.

Думаем, кожны беларус-літвін на аснове лёсу рымскай імперыі можа ў чарговы раз пераканацца, што толькі нацыянальна-дэмакратычныя дзяржавы (у якіх карэнны этнас, а таксама яго культура, генафонд – галоўныя каштоўнасьці) маюць персьпектывы практычна неабмежаванага ў часе існаваньня і прагрэсіўнага разьвіцьця (а яшчэ большыя шанцы мае садружнасьць такіх дзяржаў). Пры гэтым усе імперыі маюць адваротную ўласьцівасьць – уласьцівасьць раней ці пазьней зьядаць сябе знутры…

Усяго лепшага, сябры!

 

 

Каментары (1)

  1. Аляксандр кажа:

    Тэма вельмі цікавая, дзякуй за тое, што закранулі яе. Аднак, як на мой густ і глузд, раскрыць яе у вас не атрымалася. Раю звярнуць увагу на альтэрнатыўныя гіпотэзы. Напрыклад, вось на такую “Даўгавое рабства – чаму яно зруйнавала Рым, і чаму зруйнуе нас” (http://ctrl-f-ekanomika.info/post.php?postId=23)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы